Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Што такое кірыліца і лацініца? Якія шляхі іх развіцця?



У 6 ст. да н.э. лаціны на аснове грэчаскага пісьма стварылі свій алфавіт – лацініцу. Яна ўключала 23 літары. Некаторыя грэчаскія літары не ўвайшлі, некаторыя змянілі сваё гукавое значэнне, змяніліся і назвы літар. У эпоху Рымскай імперыя лацінка пашырылася ў Еўропе. У сярэднія вякі лацінская мова стала афіцыйнай мовай царквы, а затым і навукі амаль ва ўсіх еўрапейскіх дзяржавах. Лацінская мова была міжнароднай мовай еўрапейскага культурнага свету, а лацінскі алфавіт быў прыняты большасцю народаў Еўропы. У 863 г. візантыйскі імператар накіраваў у Маравію місію на чале з 2 братамі – Канстанцінам і Мяфодзіем. Мэта – стварэнне славянскай пісьменнасці, пераклад на славянскую мову грэка-візантыйскіх богаслужэбных кніг. Канстанцін пастрыгся ў манахі і атрымаў імя Кірыла, і быў стваральнікам славянскай азбукі. Да 24 літар грэчаскага алфавіта ён дадаў яшчэ 19 літар для спецыфічна славянскіх гукаў. У гонар Кірылы азбука была названа кірыліцай .

Што вывучае арфаграфія?

Арфаграфія – 1.Раздзел мовазнауства, вывучае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме. 2.Сукупнасць правілаў мовы. Сістэма арфаграфічных правілаў павінна быць стабільнай, устойлівай і абавязковай. Арфаграфія – не проста сукупнасць правілаў, але і аб’ектыўная заканамерная сістэма, якая склалася гістарычна, не пярэчыць фанетычным законам мовы, адпавядае граматычнаму ладу мовы і адлюстроўвае спецыфіку формазмянення мовы.

39. Якія прынцыпы правапісу з*яуляюцца вядучымі у сучасная беларускай мове?

Прынцып арфаграфіі – заканамернасць, на якой будуюцца і аб’ядноуваюцца у групы канкрэтныя правілы апісання. У беларускай мове 2 асноўныя прынцыпы, якія закранаюць правапіс галосных і зычных. Фанетычны – напісанне слоў поўнасцю адпавядае іх літаратурнаму вымаўленню, і Фанематычны(Марфалагічны) – фанема у моцнай і слабай пазіцыі перадаецца адной літарай, што забяспечвае аднастайнае напісанне марфем.

 

40. У чым сутнасць фанетычнага прынцыпу? Якія правілы грунтуюцца на ім?
Фанетычны прынцып заключаецца ў тым, што напісанне слоў і іх частак адпавядае нарматыўнаму літаратурнаму вымаўленню. Сутнасць фанетычнага прынцыпу – у формуле “пішы, як чуеш”, але пры гэтым важна памятаць, што “гучаць” і “чуцца” правільна арфаэпічна правільнае вуснае маўленне. Фанетычны прынцып збліжае пісьмовую форму мовы з вуснай, дае магчымасць перадаць спецыфічныя асаблівасці фанетычнага ладу беларускайц літаратурнай мовы – аканне, яканне, дзеканне, цеканне, цвёрдасць шыпячых і [р], падаўжэнне зычных і г.д. фанетычны прынцып адлюстроўвае на пісьме гукі як у моцных, так і ў слабых пазіцыях, г.зн. забяспечвае пісьмовую перадачу пазіцыйных чаргаванняў гукаў: рэкі – рака, гаворка – гаварыць, зрэзаць – спароць, хата – хаціна.
На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы:


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 612; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.008 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь