Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Варыянты форм, звязаных з кіраваннем



85. Сінаніміка беспрыназоўнікавых і прыназоўнікавых канструкцый. Сінанімічнымі з'яўляюцца канструкцыі з непасрэдным (беспрыназоўнікавым) і апасродкаваным (прыназоўнікавым) кіраваннем: ісці полем — ісці па полі, ехаць лесам — ехаць праз лес, ляцець самалётам — ля-цець на самалёце, зразумелы ўсім — зразумелы для ўсіх, вагою сто тон — вагою ў сто тон, адлегласць сто кіламетраў — адлегласць у сто кіламетраў, багаты думкамі — багаты на думкі, хварэць грыпам — хварэць на грып, кабіна вадзіцеля — кабіна для вадзіцеля, вынікі квар­тала — вынікі за квартал, дарагі нам — дарагі для нас, твар дзяўчыны — твар у дзяўчыны, цікавы кожнаму — цікавы для кожнага.

Розніца паміж беспрыназоўнікавымі і прыназоўнікавымі канструкцыямі можа быць звязана з сэнсавымі адценнямі. Так, прыназоўнікавыя спалучэнні тыпу ісці па полі, ісці па лесе азначаюць рух у пэўных месцах лесу ці поля, а сінанімічныя спалучэнні ісці лесам, ісці полем указваюць на безупыннасць лінейнага руху. Наогул канструкцыі, у якіх адносіны паміж словамі выражаюцца не толькі склонавым канчаткам, але і прыназоўнікам, маюць больш канкрэтны характар.

Нярэдка розніца паміж беспрыназоўнікавымі і прыназоўнікавымі канструкцыямі мае функцыянальна-стылістычны характар. Так, параўноўваючы пары хварэць грыпам — хварэць на грып, казаць сыну — казаць да сына, можам адзначыць, што ў першым прыкладзе бес-прыназоўнікавая канструкцыя з'яўляецца ўстарэлай, размоўнай; у другім прыкладзе беспрыназоўнікавая кан­струкцыя ўжываецца ў кніжных стылях, у прафесіянальным маўленні, а прыназоўнікавая — у размоўна-бытавым; у апошнім прыкладзе ўстарэлай, размоўнай з'яўляецца прыназоўнікавая канструкцыя.

86. Сінаніміка прыназоўнікавых канструкцый. У сінанімічнай функцыі выступаюць таксама многія прыназоўнікавыя канструкцыі. Можна сказаць з дапамогай і пры дапамозе, з мэтай і ў мэтах,' пайсці ў грыбы і пайсці па грыбы, таблетка ад кашлю і таблетка супраць кашлю і г. д. Семантыка-стылістычная розніца паміж гэтымі варыянтамі відавочная. У першай пары другі варыянт (пры дапа­мозе) мае адценне большай канкрэтнасці; у другой пары спалучэнне з мэтай часцей ужываецца пры інфінітыве (з мэтай хутчэй закончыць будаўніцтва), спалучэнне ў мэтах — пры аддзеяслоўным назоўніку (у мэтах хутчэйшага заканчэння будаўніцтва); спалучэнне пайсці ў грыбы азначае 'пайсці збіраць грыбы', а пайсці па грыбы можа мець і другі сэнс — 'пайсці ў магазін па грыбы', 'пры-несці грыбы адкуль-небудзь'; у апошняй пары спалучэнне таблетка супраць кашлю больш падкрэслівае прызначэнне таблетак і ўласціва пераважна кніжнаму стылю.

Пад уплывам рускай мовы сустракаюцца памылковыя канструкцыі з формай кіравання, неўласцівай беларускай мове, напрыклад: пайсці за вадою (трэба: пайсці па ваду). У рускай мове Існуюць абедзве формы — за водой и по воду (апошняе спалучэнне носіць прастамоўны характар).

Недасканалае веданне беларускага сінтаксісу, неразвітасць пачуцця мовы прыводзяць да памылковага выкарыстання прыназоўніка па замест іншых прыназоўнікаў: На вытворчасці вядзецца барацьба па скарачэнню абарачальнасці сродкаў; Завод дасягнуў пэўных поспехаў па зніжэнню сабекошту прадукцыі; Назіраецца рост па пагалоўю буйной рагатай жывёлы. У першым сказе пры-назоўнік па трэба замяніць прыназоўнікам за (вядуцьь барацьбу за скарачэнне абаранальнасці сродкаў); у другім сказе — прыназоўнікам у (завод дасягнуў поспехаў у зніжэнні сабекошту прадукцыі); у апошнім наогул лепш не ўжываць прыназоўнік (у калгасе назіраецца рост па-галоўя або ў калгасе расце пагалоўе).

У сучаснай беларускай мове сустракаюцца таксама наступныя сінанімічныя канструкцыі: забыцца аб асцярожнасці — забыцца на асцярожнасць, успомніць аб сыне — успомніць пра сына, падобны на маці — подобны да маці, яснейшы за сонца — яснейшы ад сонца, пад'ехаць да дому — пад'ехаць пад дом. Паміж гэтымі парамі ёсць пэўная стылістычная розніца. Так, напрыклад, канструкцыі з прыназоўнікам аб характэрны для афіцыйна-дзелавога і навуковага маўлення. Канструкцыі тыпу па­добны да, яснейшы ад, пад'ехаць пад характэрны для размоўнага і мастацкага стыляў.

Есць пэўная сэнсавая розніца паміж канструкцыямі з прыназоўнікамі праз і цераз, таму яны не заўсёды выступаюць у сінанімічнай функцыі. Патрабуецца замена прыназоўніка праз прыназоўнікам цераз у такой, на­прыклад, фразе: Нечакана засцігнуты ля глыбокага раўчука, праз які нельга было адразу пераскочыць і схавацца ў высокім трысці або лазе, бацька спыніўся, увабраў у плечы галаву... (К- Ч.). Прыназоўнік праз у асноўным сваім значэнні ўказвае на напрамак руху скрозь якое-небудзь асяроддзе (прайсці праз натоўп, ісці праз лес, вада працякае праз столь). Напрыклад: Хатка мае прыбудовачку — сенцы з тонкіх нямоцных дошак, праз якія дзьме вецер, засякае дождж і свіціцца неба (К-с). У гэтым значэнні, а таксама ў значэнні пэўнага прамежку часу прыназоўніку праз можа быць сінанімічны прыназоўнік цераз (ісці праз лес — ісці цераз лес, праз 15 хвілін — цераз 15 хвілін). У асноўным жа сваім значэнні прыназоўнік цераз указвае на напрамак руху ўпоперак чаго-небудзь, з аднаго боку на другі або паверх чаго-небудзь (пераступіць цераз парог, вада льецца цераз край, пераскочыць цераз ручай — як павінна быць ужыта ў вышэйпрыведзеным прыкладзе). Напрыклад: Раздзіраючы пальцы на босых нагах, пералез цераз сетку загарадзі І па калючай шлакавай дарожцы яшчэ хутчэй прыпусціўся далей (В. Б.).

Прыназоўнікі дзякуючы, з боку, за кошт, побач з, па лініі і некаторыя іншыя яшчэ не поўнасцю страцілі сувязь з канкрэтным значэннем знамянальных слоў, ад якіх яны ўтвораны. Сфера ўжывання такіх прыназоўнікаў абмежавана афіцыйна-дзелавой і навуковай мовай. Прычым першапачатковае значэнне слоў, што ў іх уваходзяць, павінна адпавядаць зместу выказвання. Можна, напрыклад, сказаць: Дзякуючы добрай арганізацыі працы вяскоўцы дасягнулі выдатных поспехаў, але недарэчны будзе выраз: Дзякуючы пажару загінула шмат жывёлы.

Есць розніца ў значэнні канструкцый з прыназоўнікамі ў і на, якія ўжываюцца для указания на месца дзеяння. Калі трэба абазначыць месца ўнутры чаго-небудзь, то ўжываецца прыназоўнік у, калі ж маецца на ўвазе месца на паверхні чаго-небудзь — прыназоўнік на. Звычайна прыназоўнік на ўжываецца і ў тых выпадках, калі гутарка ідзе пра тое, што адбываецца ў тым ці іншым месцы: быў на вечары, на нарадзе, на канцэрце, на лекцыі, на семінары І г. д.

Часта ўжыванне прыназоўнікаў у і на тлумачыцца толькі традыцыяй або захоўваецца па аналогіі. Правільна будзе сказаць: вучыцца на 5-м курсе, на філалагічным факультэце, працаваць на заводзе, паехаць на Каўказ, на Украшу і вучыцца ў 5-м класе, ва універсітэце, праца­ваць у рэдакцыі, прыехаць у Беларусь (у паэтычнай мове ўжываецца таксама на Беларусь), у Крым. Пры назоўніках — назвах дзяржаў, абласцей, гарадоў, сёл ужываецца прыназоўнік у: у Германіі, у Кітаі, у Мінску, у Сі-біры, у Гомельскай вобласці (але: на Гомельшчыне), у Данбасе (але: на Палессі) і г. д. Пры назвах горнай мясцовасці ўжываецца прыназоўнік на: на Каўказе, на Ура­ле, на Паміры, аднак пры тых назвах, якія маюць формы множнага ліку, выкарыстоўваецца прыназоўнік у: у Аль­пах, у Пмалаях, у Кардыльерах, у Татрах, у Кодрах (параўн. таксама: у гарах Паміра, у гарах Цянь-Шаня). Назвы ўстаноў і іх аддзелаў часцей спалучаюцца з прыназоўнікам у: іду ў міністэрства, у міліцыю, у касу, у планавы сектар, у аддзел навукі.

Назвы прадпрыемстваў звязваюцца з прыназоўнікам на: на фабрыцы, на заводзе, на камбінаце, на шахце, але: у майстэрні, у цэху.

Некаторыя спалучэнні з прыназоўнікам на характэрны для размоўна-прафесійнага ўжывання: служу на флоце, працую на радыё, на кінастудыі і г. д.

87. Кіраванне блізказначных слоў. У семантычна блізкіх такіх спалучэннях галоўнае слова можа кіраваць рознымі склонавымі формамі назоўнікаў. Таму трэба ўважліва сачыць за тым, каб склоны дапаўненняў і прыназоўнікі пры іх не былі пераблытаны. Напрыклад: Нельга  абысці таксама міма такіхважных пытанняў, як удзел настаўнікаў школы ў агітацыйна-масавай рабоце сярод насельніцтва; Пісьменнік падрабязна апісаў а б гэтым у сваім апавяданні; Цёплая восень с прыяе для паспяховага правядзення уборочных работ. У першым сказе аўтар зблытаў два магчымыя спалучэнні з розным кіраваннем: прайсці міма пытанняў і абысці пытанні. У другім прыкладзе пад уплывам спалучэння расказаў аб гэтым ужыта апісаў аб гэтым; трэба — апісаў гэта. У трэцім прыкладзе пераблытаны канструкцыі ствараць (умовы) для чаго-небудзь і спрыяць чаму-небудзь; трэба: Цёплая восень спрыяе паспяховаму правядзенню уборочных работ.

Часта сустракаюцца выразы накшталт: Адсутнасць матэрыяльна-тэхнічнай базы тармозіць падрыхтоўцы спецыялістаў (замест тармозіць падрыхтоўку або перашкаджае падрыхтоўцы); Факты, якія расказаў дакладчык, усіх зацікавілі (замест факты, аб якіх расказаў даклад­чык ).

88. Нанізванне аднолькавых склонаў. Родны склон, асабліва родны прыіменны, распаўсюджаны і можа ўжывацца амаль пры кожным назоўніку. Часта бывае, што адзін родны склон кіруе друтім, той трэцім і г. д. Атрым-ліваецца нанізванне аднолькавых склонаў, што робіць фразу ў адных выпадках цяжка зразумелай, у другіх — проста бяссэнсавай: У сувязі з пытаннем неабходнасці павелічэння працягласці эксплуатацыі абсталявання лабараторыі кафедры аналітычнай хіміі БДУ мы звярнуліся da кіраўніцтва за дапамогай.

Трэба адзначыць, што яснасці выкладу перашкаджае пастаноўка побач не толькі некалькіх родных склонаў, але і любых іншых аднолькавых склонаў: Поспех у рабоце газеты тлумачыцца перш за ўсё творчым кіраўніцтвам заснавальнікам сваім друкаваным органам (з газеты).

Трэба пазбягаць такіх канетрукцый з назоўнікам у род­ным склоне, якія дазваляюць дваяка тлумачыць ролю гэтага назоўніка — як суб'екта або як аб'екта дзеяння. У словазлучэнні крытыка пісьменніка родны склон пісь-менніка можна зразумець як родны аб'екта: 'нехта крытыкуе пісьменніка, пісьменнік з'яўляецца аб'ектам крытыкі'. Калі ж зразумець склон як родны суб'екта, то выраз атрымае адваротны сэнс: 'пісьменнік сам крытыкуе некага, выступае ў ролі крытыка'. Асабліва дрэнна, калі ў сказе спалучаюцца родны суб'екта і родны аб'екта: Крытык не згадзіўся л ацэнкай газеты апавядання пісьменніка; Праўка пісьменніка рукапісу твора раскрывав перад намі сакрэтьі яго творчай тэхналогіі. У першым выпадку можна было б напісаць: Крытык не згадзіўся з ацэн­кай, якую газета дала апавяданню пісьменніка; у другім: Праўка рукапісу твора, зробленая пісьменнікам, раскры­вав перад намі сакрэты яго творчай тэхналогіі.

89. Склоны дапаўнення пры дзеясловах з адмоўем. Калі пры переходным дзеяслове паяўляецца адмоўе не, то дапаўненне можа быць пастаўлена як у родным, так і ў вінавальным склоне.

Родны склон ужываецца, калі трэба ўзмацніць адмоўе: Ніводная з гэтых п'ес сама па сабе не выклікае ніякага пярэчання (з газеты).

Звычайна ў родным склоне ставяцца назоўнікі, якія абазначаюць адцягненыя паняцці або маюиь раздзяляльна-колькаснае значэнне (не дае права, не мае значэння, не прымае захадаў, не робіць памылак, не мае жадання, не звяртае ўвагі): Краем вока Ляўчук заўважыў чвэрць гадзіны назад, як нейкая пара прайшла ў пад'езд, але ён убачыў толькі спіну мужчыны, невысокого вастраплечага, з худымі локцямі, што тырчалі з кароткіх рукавоў тэніскі, і не надаў таму ў в а г і (В. Б.). Патрабуюць выпраўлення сказы, у якіх дапаўненне пастаўлена ў вінавальным склоне: Адміністрацыя не аргані завала с в о е ч а-совы рамонт неабходнага інвентару; Некаторыя школы не п р ыня л і ў д з е л у спаборніцтвах (з газеты).

Вінавальны склон ужываецца тады, калі дапаўненне абазначае канкрэтную асобу або прадмет, якія аўтар хоча падкрэсліць, на якіх хоча сканцэнтраваць увагу чытача: Калі ёсць дарожка, дык павінна быць недзе і веска, з па-лёгкай падумаў Ляўчук. Абы-толькі не напаткаць не мцаў (В. Б.); Ляўчук ужо ўпэўніўся, што гэта былі партызаны, і яму не хацелася кід а ц ь п і с т а-лет (В. Б.).

Вінавальны склон часта ужываецца пры інверсіі, г. зн. пры пастаноўцы дапаўнення перад дзеясловам:

Наўкол бары стаялі нема,

 Дарогу голлем ахінулі,

I, як ні цэліў хцівы немец,—

Бярозу кулі не кранулі (М. К).

Пастаноўка дапаўнення ў вінавальным склоне перад дзеясловам падкрэслівае, што гутарка ідзе аб пэўнай, кан крэтнай бярозе, якая ў вершы выступае іяк паэтычны вобраз Радзімы. Таксама: Маладую дзявочу красу не з м а л ю е ш, не с п і ш а ш пяром (Куп.)).

Вінавальны склон часта ўжываецца тады, калі прамое дапаўненне залежыць не непасрэдна ад дзеяслова з адмоўем, а ад інфінітыва, які ў сваю чаргу залежыць ад дзеясло­ва з адмоўем: Я не маю права п а к і д а ц ь баль- ніцу (Лыньк.).

90. Кіраванне пры аднародных членах сказа. Часта сустракаюцца сказы, у якіх дапаўненне залежыць ад двух і больш слоў: Тысячамі пырскаў кіпела, вірыла, перамешвалася з гразёй вада... (В. Б.); На лаўках каля пад'-езда сядзелі старыя і жанчыны, скрозь гуляла, сноўдала, шумела гаманкая дзятва... (В. Б.)

Калі кіруючыя словы патрабуюць аднолькавага склону, пабудова сказа не выклікае цяжкасцей. У адваротным выпадку няўважлівасць да лексіка-граматычных асаблівасцей кіруючага кампанента прыводзіць да памылковых, нярэдка бяссэнсавых словазлучэнняў. Напрыклад: Неабходна арганізоўваць і дапамагаць гурткам мастацкай самадзейнасці; Аператар радыёлакацыйнай станцыі выяўляе і дае неабходныя даныя аб паветраных цэлях (з га­зеты). У першым сказе ўжыты дзеясловы дапамагаць, які кіруе давальным склонам, і арганізоўваць, які патрабуе вінавальнага склону. Для таго каб сказ быў стылістычна правільны, трэба пры другім кіруючым слове ўжыць займеннік, які замяняе назоўнік пры першым кіруючым слове, г. зн. выправіць такі сказ магчыма пры дапамозе займенніка: Неабходна арганізоўваць гурткі мастацкай самадзейнасці і дапамагаць ім у далейшай рабоце. Таксама: Аператар радыёлакацыйнай станцыі выяўляе паветраныя цэлі і дае аб іх неабходныя даныя.

Аднародныя члены сказа

91. Лагічныя і граматыка-стылістычныя асаблівасці спалучэння аднародных членаў. Спалучэнне аднародных членаў павінна адпавядаць шэрагу граматыка-стылістычных і лагічных патрабаванняў.

Калі аднародныя члены ўжываюцца з мэтай класіфікацыі або сістэматызацыі з'яў, прымет, прадметаў, то пры іх пералічэнні неабходна прытрымлівацца наступных правіл:

1) дзяленне павінна мець адну аснову, г. зн. адбывацца па адной прымеце. Так, пералічваючы ружы па колеру, можна сказать: Ружы бываюць белыя, чырвоныя, жоўтыя, пунсовыя. Калі ж да гэтага пераліку дадаць штамбовыя і садовыя, то аснова дзялення будзе парушана;

2) члены дзялення павінны ўзаемна выключацца. Так. у сказе У парку гулялі дарослыя, дзеці і школьнікі словы дзеці і школьнікі не выключаюць адзін аднаго, бо школьнікі — паняцце відавое ў адносінах да радавога паняцця, выражанага словам дзеці. (Тут парушана таксама адзіная аснова дзялення па ўзросту.)

Кіруючыся гэтымі патрабаваннямі, многія стылісты лічаць няправільнымі такія ў свой час вельмі распаўсюджаныя ў друку парныя спалучэнні, як камсамольцы і моладзь, піянеры і школьнікі, адзначаючы, што ў гэтых пералічэннях няма адной асновы дзялення (моладзь— па ўзросту, а камсамольцы — па прыналежнасці да грамадскай арганізацыі) і што гэтыя словы часткова супадаюць па свайму аб'ёму (усе піянеры — школьнікі). Фармальна гэта так, але трэба мець на ўвазе, што ў выш­ку частага ўжывання ў спецыфічных тэкстах адзначаныя словазлучэнні сталі ўстоўлівымі зваротамі і ўспрымаюцца як адзінае цэлае. Устоўлівым выразам трэба лічыць і такое спалучэнне, як міжнародны фестываль моладзі і студэнтаў. Ва ўсякіх іншых выпадках паняцці, якія част­кова супадаюць па свайму аб'ёму, не павінны ўваходзіць у рад аднародных членаў: Маладыя спортсмены і члены добраахвотнага таварыства «Буравеснік» лёгка выканалі гімнастычныя практыкаванні.

Аднародныя члены не заўсёды маюць аднолькавую граматычную форму. У сказе... / ніводзін яе крок, погляд, усмешка не заставаліся ім не заўважаныя (В. Б.) усе тры аднародныя члены выражаны аднолькавай часцінай мовы — назоўнікам. У сказе ж Гармонік, праўда, быў у іх надта старэнькі, з прадраным мехам... (В. Б.) аднародныя члены старэнькі і з прадраным мехам па форме не аднолькавыя: першы — прыметнік, другі — назоўнік з прыметнікам і прыназоўнікам. Аднак яны ўсё ж з'яўляюцца адна-роднымі, таму што выражаюць адну і тую ж сінтаксічную катэгорыю (азначэнне) і адказваюць на адно пытанне — я к і?

Калі ж члены сказа, якія павінны быць аднароднымі, пастаўлены ў розных граматычных формах і адказваюць на розныя пытанні, то сувязь паміж імі парушаецца: На сходзе абмяркоўваліся такія пытанні, як паспяховасць, дысцыпліна, аб удзеле ў грамадскім і культурным жыцці інстытута. Два аднародныя члены (паспяховасць, дысцыпліна) выражаны вінавальным склонам назоўніка і адказваюць на пытанне ш т о?, а трэці аднародны член (аб удзеле) — месным склонам назоўніка з прыназоўнікам і адказвае на пытанне а б ч ы м? Безумоўна, сказ пабудаваны няправільна, ён распадаецца на дзве часткі. Трэба зрабіць праўку, каб трэці з аднародных членаў таксама адказваў на пытанне ш т о?: На сходзе абмяркоўваліся такія пытанні, як паспяховасць, дысцыпліш, удзел у гра-мадскім і культурным жыцці інстытута.

Нельга спалучаць у аднародным радзе члены, якія вы­ражаны даданым сказам і ўскосным склонам назоўніка: Камісія пацікавілася працай асобных рабочых і якія меры прымае дырэкцыя супраць парушальнікаў працоўнай дысцыпліны. Першы з аднародных членаў выражаны назоўнікам у творным склоне (працай), а другі — даданым сказам (якія меры прымае дырэкцыя). Правільна было б напісаць: Камісія пацікавілася, як працуюць асобныя ра-бочыя і якія меры прымае дырэкцыя супраць парушаль- нікаў працоўнай дысцыпліны (або: ...працай і мерамі, якія...).

Нельга злучаць у якасці аднародных сінтаксічных адзінак дзеепрыметныя, дзеепрыслоўныя словазлучэнні і даданыя сказы: Рукавіцы, пашытыя з аўчыны і якія ён заўсёды трымаў у кішэні. Не спалучаюцца ў якасці аднародных членаў інфінітыў і назоўнік.: Я люблю маляванне I спяваць.

Пры наяўнасці абагульняльных слоў іх граматычную форму павінны прымаць аднародныя члены. Патрабуе праўкі наступны сказ: Вучоба льнаводаў, замацаванне ўчасткаў, падбор папярэднікаў — усё гэта неабходна пра-весці да пачатку веснавой сяўбы. Аднародныя члены, адпаведна склону абагульняльнага слова, трэба паставіць у вінавальным склоне: Вучобу льнаводаў, замацаванне ўчасткаў...

Абагульняльнае слова ў якасці радавога паняцця павінна ўключаць у сябе аднародныя члены ў якасці відавых паняццяў. Няправільна пабудаваны сказ, дзе радавому паняццю (нумары) адпавядаюць не ўсе члены аднародна-га рада (напрыклад, кіно — гэта не нумар): Удзельнікі самадзейнасці выступілі перад калгаснікамі з разнастайнымі нумарамі: танцамі, чытаннем, спевамі, вясёлымі гульнямі і кіно.

Канструкцыі з абагульняльным словам перад або пасля аднародных членаў розняцца стылістычна: з постпазіцыяй абагульняльнага слова яны бліжэй да сродкаў пісьмовага маўлення, больш экспрэсіўныя, часта ўзмацняюць выразнасць, мастацкасць маўлення. Параўн.: Радасці, разлікі, надзеі\ трывогі — усё круцілася, віхурылася без упынку, без яснасці (I. М.) і Усё круцілася, віхурылася без упынку, без яснасці — радасці, разлікі, надзеі, трывогі.

Часта памылкі ў выкарыстанні аднародных членаў тлумачацца тым, што не ўсе словы, якія ўжыты ў якасці аднародных членаў, могуць лексічна спалучацца са словам або групай слоў, ад якіх яны залежаць. Напрыклад: Вучні сваімі рукамі зрабілі ўсе альбомы, стэнды, выказванні аб кнігах. Дзеяслоў зрабілі ў тым значэнні, у якім ён спалучаецца са словамі альбомы і стэнды, не можа спалу­чацца са словамі выказванні аб кнігах. Toe самае ў сказе: Многа клопату і ўвагі ўдзяляюць члены дамавога камітэта арганізацыі дзіцячых гульняў. Нельга сказаць: удзяляць клопат.

Усё сказанае вышэй аб лагічных і граматыка-стылістычных асаблівасцях спалучэння аднародных членаў сказа датычыцца перш за ўсё навуковай і афіцыйна-дзелавой мовы. У мове мастацкай літаратуры і публіцыстыкі адзначаецца большая свабода спалучэння слоў у якасці аднародных сінтаксічных адзінак. Часта ў рад граматычна аднародных аб'ядноўваюцца словы, якія не з'яўляюцца ні сінонімамі, ні лагічна аднароднымі. Яны абазначаюць паняцці розных планаў, розных тэматычных сфер, але звязаны ўнутрана з пэўным сэнсавым цэнтрам (мікратэмай твора). Уласна кажучы, такія аднародныя з'яўляюцца аднароднымі толькі сітуацыйна, толькі ў да-дзеным кантэксце. Напрыклад:

Мая хата — з краю.

Таму у яе першую грукаюць

Ветры, збіўшыся з дарогі,

Хмары снежныя і дажджлівыя,

Птушкі пералётныя,

Сакавікі і лістапады,

Кірмашовыя дні,

Працавітыя будні,

Змораныя падарожнікі... (М. Т.)

Пералічэнне лагічна неаднародных прадметаў ужываецца таксама з мэтаю стварэння пэўнага камічнага эфекту: Працаваў Сямён Барысавіч ад некалькіх арганізацый і нарыхтоўваў усё: шкуры, грыбы, рогі і капыты, шэрсць, мёд, лекавыя травы і нават яловыя шышкі (I. Н.);Мама. А я выхоўваю ў сваіх дзяцей навагу да рэальных рэчаў.Т а т а. Да вадасцёкавай трубы, да тумбы, da тэлеграфна-га слупа, каўбасы, ботаў... Яшчэ да чаго?/(А. М.)

У мастацкай мове, асабліва ў вершаванай, шырока выкарыстоўваецца прыём, заснаваны на супастаўленні прамога і пераноснага значэнняў слова. Гэта дае магчымасць успрымаць далёкія і лагічна не аднародныя паняцці як аднародныя члены. Такі сінтаксічны прыём называецца зеўгмай:

Вісіць над сэрцам і над сінім верасам

Мядовы пах жыцця і пчолаў гуд (Панч.).

У вачах

            чародкі хмар залётных.

Плывуць

           плыты

                       і мары К мору... (Р. Б.)

I старшына ім выдасць

                   Удосталь махоркі і сноў (Г. Б.).

У прозе: Што такое час? Гэта — нішто: яго нельга ўбачыць, пачуць, памацаць, панюхаць, паспрабаваць на язык; ім нельга заткнуць дзірку ў страсе або ў бюджэце; яго нельга запрэгчы ў плуг, запрасіць на шклянку гарбаты (Кр.).

У мастацкай мове ў якасці аднародных членаў часта спалучаюцца такія словы, якія характарызуюць прадмет, з'яву або асобу з розных бакоў. У такіх выпадках да іх нельга прад'яўляць адзначаныя вышэй лагічныя патраба-ванні. Парушэнне асновы дзялення аднародных членаў, якія могуць супадаць у аб'ёме як радавое і відавое паняцці, тут мае эстэтычнае абгрунтаванне: На самай той дарозе, якою проста дойдзеш да той старой хаты, стаялі яны. Яна, любая, родная, разважлівая, працавітая, верная яго сяброўка. Тамаш босы, малы, падкасаны. I маленькая Лізавета ў яе на руках, маленькая, кірпаценькая, птушанё... (К. Ч.); На ўласных конях, добра-такі незаконна адпасвеных, топчуць сабе незаконна ды ў белы дзень грамадскую сенажаць І хоць бы што! Чарнамазыя, барадатыя і безбародыя, кучаравыя і ў кепках, дай Божа — кавалі, а то дык канакрады, карцёжнікі ці проста так сабе, свабодныя мастакі на ўтрыманні сваіх языкаста-рукастых варажбітак (Б.).

Аднак і ў мастацкай мове парушэнне правіл логікі пры спалучэнні аднародных членаў часта ўспрымаецца як стылістычная памылка. Так, у першай рэдакцыі «Мінскага напрамку» I. Мележа была такая фраза: 3 дзесяткам парт ы зан, вылучаных яму для дапамогі, ён улічыў, колькі і дзе пасеяна ўжо, у каго ёсць у вёсках коні, плугі, бароны і іншы неабходны інвентар. У выніку парушэння асновы дзялення коні трапілі ў адзін рад з плугамі, баронамі і сталі інвентаром. У апошняй рэдакцыі гэта фраза была выпраўлена наступным чынам: 3 дзесяткам партызан, вылучаных яму для дапамогі, ён улічыў, колькі і дзе пасеяна ўжо, у каго ёсць у вёсках коні, а таксама плугі, бароны і іншы неабходны інвентар.

92. Злучнікі пры аднародных членах. Пры выбары злучніка для сувязі аднародных членаў трэба ўлічваць тыя семантыка-стылістычныя адценні, якія маюць блізкія па сэнсу злучнікі. Так, спалучальныя злучнікі і, ды могуць выступаць у сінанімічнай функцыі. Параўн.: Ой, бярозы ды сосны, партызанскія сестры і На груду раслі бярозы І сос­ны. У першым сказе злучнік ды, які ўжываецца пераважна ў размоўным стылі, надае фразе спецыфічны народна-песенны каларыт. У другім сказе злучнік і мае нейтральную стылістычную афарбоўку. Параўн. таксама прыклады з маетацкіх твораў: Лабановіч пазіраў на яе і дзівіўся (К-с); А што ж сядзець ды слухаць, як вы там у хаце грызяцёся? (К. Ч.); Праз гэта выявілася яго рашучая і смелая натура. (К- Ч.); Дзверы ды рамы сам не зробіш! (I. М.)

Рад аднародных членаў разумеецца па-рознаму ў залежнасці ад таго, як злучаны гэтыя члены: без злучнікаў, са злучнікам і перад апошнім з аднародных членаў або са злучнікам і, які паўтараецца перад усімі аднароднымі членамі. Калі ўсе аднародныя члены дадзены без злучнікаў, то такі рад успрымаецца як незакончаны: Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар (К-с); Словам — было каго пад-воз'щь ды ваз'щь: на рынак, на футбол, да краўчыхі... (Б.); Усё навакол заінела — хаты, дрэвы... (Пташн.). Кожны з прыведзеных сказаў адкрыты для далучэння іншых аднародных членаў. Інтанацыя чытання такая, што адчуваецца магчымасць пастаноўкі шматкроп'я ў канцы пералічэння, а ў апошніх сказах яно і пастаўлена. Канструкцыі з бяззлучнікавым спалучэннем аднародных членаў маюць афарбоўку вуснага маўлення; у дзелавым стылі яны сустракаюцца рэдка.

Калі злучнік і стаіць толькі перад апошнім членам пералічэння або звязвае два аднародныя члены, то рад успрымаецца як цалкам закончаны: Габрыня падышла да музычнай скрыначкі, выбрала металічны кружок з нотамі, прыладзіла яго да скрыначкі, завяла яе і пусціла (К-с); Юрачка страсянуў галавой, устрапянуўся, як выпушчаны з клеткі верабей, паправіў паясок на сваей вышыванай кашулі і рушыў у кут, дзе сядзелі дзяўчаты (Б.); Ів an заліў ваду ў радыятар, падняў капот і пачаў корпацца ў маторы (I. Н.). У кожным з прыведзеных прыкладаў апісаны закончаны цыкл дзеяння: напрыклад, у першым сказе чатыры папярэднія дзеянні (падышла, выбрала, прыладзіла, завяла) былі падрыхтоўчымі да завяршаючага дзеяння (пусціла); тое самае ў другім і ў трэцім сказах.

Для таго каб рэзка вылучыць члены пералічэння, злучнік і паўтараюць перад кожным з іх: / ўсё ў гэтым чалавеку было рудым — і яркая каўбойка, і калматая чупрына, і густыя калючыя бровы... (Лыньк.); / тут убачыла ў вадзе сябе — свой твар, апушчаныя абапал шчок валасы і вочы... I стала неяк асабліва радасна, і крышачку сорамна, і крышку смешна... і страшнавата... (Б.); Ну, гэта наогул нейкі выключны чалавек. І шчыры, і паслухмяны, і акуратны, і клапатлівы, і дзелавы, і спагадлівы (Я- С).

Калі ў сказе многа аднародных членаў і па сэнсу іх можна разбіць на пары, то часта такія пары звязваюць злучнікам і. Гэта дае магчымасць упарадкаваць сказ сінтаксічна і падкрэсліць тыя ці іншыя Сэнсавыя ўзаема-адносіны паміж асобнымі членамі сказа: Жнівень прыйшоў і сюды — на пшанічныя ўзгоркі і ў даліны з багатым ільном,— калгасны жнівень з вострым хлебным пахам і з пе­сенным сакатаннем жняярак, гулам камбайнаў і гружаных аўтамашын (Б.).

Часта падобныя парныя ланцугі аднародных членаў утвараюцца пры дапамозе злучніка ці: I рэчка, і неба, I гул­ливы, несціханы шчэбет птушак ці самавіты, высокі гул са­молёта, ідылічны покліч пастушынай трубы ці голас заўсё-ды чамусьці няўпэўненага і хрыпатага піянерскага горна— усё цяпер напоўнена вялікім і глыбокім сэнсам, радасным рытмам вечна маладой бадзёрасці, зноў і бясконца свежай прыгажосцю (Б.).

Можна адзначыць некаторыя стылістычныя адценні, якія выяўляюцца ў спалучэннях аднародных членаў пры дапамозе супастаўляльных, супраціўных і размеркавальных злучнікаў.

Супраціўныя сэнсавыя сувязі паміж аднароднымі чле­нам! выражаюцца злучнікамі але, а, ды. Пры гэтым злучнік але выражае звычайна супрацьстаўленне больш катэгарычна, чым сінанімічны яму злучнік а, характэрны для размоўнага стылю. Параўн.: Адкіне яго рукою, а яно ізноў, а яно ізноў (К-с); Яе цяпер няма, а вось прыедзе, дык пабачыце самі (К-с); Усюды ляжаў снег, але ў паветры патыхала чымся новым... (К-с); Хоць можа і верыце часам, але кажаце, што не верыце (К-с).

Парны супастаўляльны злучнік не толькі — але і ў асноўным пазбаўлены экспрэсіі і мае афарбоўку пісьмовага маўлення: Кузьма Чорны не толькі адчуў гэта, але і здолеў перадаць з уласцівым яму высокім майстэрствам (Б.); Не, не тое пытанне — так яно не толькі не гучала, але І не ўзнікала ў душы (Б.).

Прывядзём прыклады характэрных памылак пры ўжыванні злучніка не толькі — але і: Завадчане аднавілі не толькі руіны старых карпусоў, але і пабудавалі новыя. Памылка заключаецца ў тым, што першая частка парнага злучніка (не толькі) пастаўлена не перад аднародным выказнікам (аднавілі) , а перад іншым словам (не толькі ста­рых карпусоў). Сказ трэба выправіць: Завадчане не толькі аднавілі руіны былых карпусоў, але і пабудавалі новыя.

У другой частцы злучніка не толькі — але і часам замест але і ўжываецца а. Гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі першы з аднародных членаў мае пры сабе яшчэ і адмоўе не (не толькі не...) або калі супастаўляюцца паняцці, другое з якіх па свайму аб'ёму ўваходзіць у першае: У выніку перастаноўкі сіл у брыгадзе мы не толькі не знізілі прадукцыйнасці працы, а нават павысілі яе на 12 працэнтаў. Патрабуе праўкі наступны сказ: Мы атрымалі добры ўраджай не толькі жыта, а і бульбы, цукровых бура-коў і гародніны. Трэба: Мы атрымалі добры ўраджай не толькі жыта, але і бульбы, цукровых буракоў і гарод-ніны.

Аднародныя члены сказа могуць быць звязаны таксама размеркавальнымі злучнікамі ці, або (альбо) і паўторнымі ці — ці, то — то, ці то — ці то і інш. Яны ўказваюць на чаргаванне з'яў, пры гэтым злучнік ці служыць для пералічэння такіх прадметаў, з'яў і г. д., якія ўзаемавыключаюцца, а злучнік або падкрэслівае адценне выбару чаго-небудзь аднаго: Разам з новай птушкай ці кветкай прыходзіла новая песня ці казка (Б.); У пачэснай, але I нялёгкай пра­цы пісьменніка ёсць моманты, калі ты адчуваеш або заслужаную радасць, узнагароду за цяжкасці і творчыя хваляванні, або заслужаны сорам... (Б.); Калі ж якая-небудзь думка і відаць, дык яна або толькі намячаецца, або гак завалена рознымі «прыгажосцямі», што чытачу і не даўмецца (Б.).

У размоўным маўленні злучнікі або і ці выступаюць часам у сінанімічнай функцыі: Вось той паніч, што быў перад вамі, бывала пойдзе куды: ці да пана падлоўчага, або да Курыльчыка на будку (К-с).

93. Прыназоўнікі пры аднародных членах. Калі аднародныя члены патрабуюць аднолькавых прыназоўнікаў, то не заўсёды абавязкова паўтараць гэтыя прыназоўнікі перад кожным з членаў пералічэння: На стале стаяў кошык з малінаўкамі, цітаўкамі, белым налівам і іншымі гатункамі яблык. Аднак абавязкова трэба паўтарыць прыназоўнік, калі рад аднародных членаў вельмі доўгі або калі аднародныя члены развітыя і сувязь іх з прыназоўнікам, які стаіць у пачатку пералічэння, ясна не адчуваецца, напрыклад: Поспех у рабоце прамысловасці і будаўніцтва ў велізарнай ступені залежыць ад умелай арганізацыі забеспячэння прадпрыемстваў і будоўляў матэрыяламі, своечасовага выканання прадпрыемствамі абавязацельстваў (з газеты). У гэтым сказе — два развітыя аднарод­ныя члены, якія звязаны з дзеясловам залежыць: арганізацыі і выканання. Перад першым з аднародных членаў стаіць прыназоўнік ад, перад другім яго няма, І гэта перашкаджае дакладнаму разуменню сказа. Калі паўтарыць прыназоўнік ад І перад другім аднародным членам, то сказ будзе ўспрымацца больш дакладна.

Паўтараюцца прыназоўнікі і тады, калі трэба асабліва падкрэсліць значэнне таго, што выражае кожны з адна­родных членаў сказа: Мы стаялі і стаім за арганізацыю калектыўнай бяспекі, за супрацоўніцтва ўсіх дзяржаў і народаў (з газеты); Мы знаем: ісці яшчэ доўга да Мінска па цяжкай дарозе, па снезе, па ручаінах, па травах, воль­готных I цёплых... (Панч.); Аб вясёлым цёплым доме, аб вясновых кветках першых, аб суседзях невядомых напісаць хачу я вершы (Панч.).

Пры паўтарэнні прыназоўнікаў важнае значэнне мае таксама ступень сэнсавай сувязі аднародных членаў. Чым больш далёкія па свайму лексічнаму значэнню словы спалучаюцца ў якасці аднародных членаў, тым менш падстаў для пропуску прыназоўнікаў: Ён расказваў аб новых творах мастакоў, аб магазінах, аб навінках архітэктуры, аб тэатральных прэм'ерах. Або: А ён гаварыў і гаварыў: аб агульнасці інтарэсаў чалавецтва, аб магутнасці яго куль­туры, аб будучыні, аб сусветным капітоліі, аб мільёнах чалавечых вачэй, якія з надзеяй пазіраюць на гэты капітолій... (Лыньк.).

Нелыа апускаць розныя прыназоўнікі. Напрыклад, у сказе На прадпрыемствах і установах горада пачынаўся працоўны дзень перад словам установах трэба паставіць прыназоўнік у (ва).

Нельга апускаць прыназоўнік, калі перад першым з ад­народных членаў стаіць злучнік, які далей паўтараецца, а таксама тады, калі аднародныя члены звязаны размерка-вальнымі злучнікамі або, ці і інш. Напрыклад: Стаміліся і коні, і людзі; Кожны тыдзень мы збіраліся ў Пятровічаў або ў Івановых.

Стылістычныя асаблівасці зваротка, пабочных і ўстаўных канструкцый

94. Зваротак — катэгорыя вуснага маўлення. Ен часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў прамой мове з мэтай прыцягнуць увагу субяседніка да выказвання. У дзелавым, афіцыйным маўленні ў ролі зваротка выступаюць уласныя імёны, назвы асоб па грамадскаму становішчу, прафесіі, пасадзе і г. д. Зваротак тут звычайна стаіць у пачатку вы­казвання, з'яўляючыся лаканічным і яркім прыёмам вылучэння адрасата: Пятроў і Сяргееў! Вас просяць наверх да старпома! (Луж.).

У размоўным стылі зваротак часта стаіць у сярэдзіне сказа або нават у канцы яго. У гэтых выпадках той, хто гаворыць, называючы субяседніка, выражае свае адносіны да яго, выкарыстоўвае зваротак для стварэння непасрэднасці маўлення: А што такое нітачка, ты знаеш, Вялічка? (Пташн.); Я, сын, і не хацела табе ўсяго расказваць (Пташн.); Хацеў бы я ў цябе, хлапец, запытацца (Пташн.).

У вусным маўленні шырока выкарыстоўваюцца звароткі з аслабленым, неканкрэтызаваным лексічным значэннем: дарагі, галубка, дружа, брат, добрыя людзі, родныя мае і інш. Пры іх дапамозе выражаецца душэўная спагада, сардэчнасць, пяшчотнасць, ласка і да т. п.: Забыўся, брат, на нас зусім (Кр.); Прымірыцца з прагаю вандроўніка я цябе, люб'шая, прашу (Панч.); Будзеш і прасці, малень­кая, ты ўжо добра смыкаеш (Б.); Скажи мне, любая, ска­жи, нашто таіць у душы дакоры? (Тр.); Разышоўся ты, братачка,—проста бяда (Пл.). Або знявага, пагарда, нянавісць: «Стой! — крычыць Жаўтых.— Стой, сволачы! Расстраляю. Стой!» (В. Б.) У размоўным стылі пры наяўнасці аднаго субяседніка зрэдку сустракаецца форма зваротка, выражаная назоўнікам множнага ліку дзеткі: Як жа ты надумаў, дзеткі? (К- Ч.); Кінь, дзеткі. Годзе табе сляпіцца, цёмна ўжо (Кр.)-

У творах мастацкай літаратуры і ў вусным маўленні сустракаюцца звароткі, выражаныя клічнай формай назоўнікаў: Ведаеце, пане настаўніку: уся мая бяда ў тым, што я не ўмею запісаць таго, што я думаю (К-с).

Распаўсюджаны як у вусным, так і ў пісьмовым маўленні развітыя звароткі — назоўнік або іншая субстантываваная часціна мовы з паясняльнымі словамі. У вусным маўленні ў іх ролі часцей выступаюць займеннікі і прыметнікі: А мой ты сынок! Заб'юць, дык будзе табе лепшае (Кр.); Таварышы дарагія, дэпутаты мае, вы не ў курсе нашых кватэрных спраў (Шам.); Ты была для мяне песняй казак-надзей,— маці... маці мая, дарагая! (Тр.); Павел! Паша! Друг ты мой дарагі. Нікога, здаецца, я так не любіў, як цябе, вясёлы, ясны, сардэчны чалавек (Шам.). Такі зваротак становіцца сродкам ацэначнай характарыстыкі. У гэтай функцыі, асабліва ў пераносным значэнні, ён ши­рока ўжываецца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Адзначым найбольш распаўсюджаныя стылістычныя раз-навіднасці звароткаў-тропаў:

1) звароткі-метафары: Гэй, чулыя сэрцам! Гэй, душы жывыя! Ідзеце вы долю каваць! (К-с);

2) звароткі-эпітэты: Што нам рабіць, шалапутны, з табою? (Панч.);

3) звароткі-метаніміі: Дык помні, Вашынгтон, пра Хірасіму! (Панч.); Куды ты лезеш, барада? (з газеты);

4) звароткі-параўнанні: Я з Мінска наклон перадаць табе pa д і народу твайму, горад-сад, горад-брат (Панч.);

5) звароткі-перыфразы: Зямля бацькоў, Лагойшчына мая, край неўміручай партызанскай славы! (Пл.);

6) звароткі-ўвасабленні: Дзень добры вам, лясы і далі, прасторы вольныя зямлі (К-с);

7) звароткі-іроніі: Ты, эскулап, знарок мяне цягнеш па гэтым гушчары (Шам.);  як гэта ты, разумнік, дадумаўся да такога? (з газеты).

95. Пабочныя словы і сказы. Пабочныя словы і сказы не выступаюць у якасці адзінак паведамлення, а з'яўляюцца толькі сродкам выражэння адносін асобы да зместу па­ведамлення і да спосабу перадачы думкі. Дзякуючы разнастайнасці значэнняў (мадальнасць, эмацыянальная ацэнка паведамлення, указание на экспрэсіўны характер выказвання, на паслядоўнасць выкладу, на спосаб афармлення думак і г. д.) пабочныя канструкцыі выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях. Пры гэтым побач з міжстылявымі пабочнымі словамі можна адзначыць словы і словазлучэнні кніжнага, размоўнага характару. Параўн., напрыклад, кніжныя: без усялякага сумнення, на вялікі жаль, само сабою разумеецца, па ўсёй верагоднасці і г. д.; размоўна-прастамоўныя: відно, бач, значыцца, маўляў, лічы, пэўна, вядома, мусіць і інш. Прыклады выкарыстання апошніх: Прыімчаўся з вашымі тымі свіннямі, папрасіў: каб я яму закалоў іх, асмаліў і прыгатаваў у дарогу, а сам, кажа, адскочу на хутар свіней папытаю. Адскочыў. Я ў лесе япрукі з хлопцамі смалю, а яго няма. А, вядома, калі смаліш, то духам смаленым пахне. Я ўжо, с к а з а и ь, асмаліў быў, ужо скроб, як чую — нехта ідзе, лапцямі па снезе шастае. Бачу — Рыльскі, збітага, значыцца, Рыльскага брат (К- Ч.); А ета ж — твая — не ўцярпела! I перад кім, перад Яўхімам! Наравістая!.. Упадабаўся, з н а ч ы ц ь, вельмі!.. Б'е яе дурань еты па чым папало! Уся ў сіняках! А не поўзае перад ім, не гнецца!..— Зайчык зірнуў востра:— Што ето будзе ў вас цяпер? Сам поп, мабуць, не разбярэ... Што ты ето раб'щь думает? Праўда ето, што пабрацца згаварыліся? — Васіль так зірнуў, што Зайчык быццам павінаваціўся: — Я — нічога. Я толькі так — гавораць усе. Як, скажы ты, знаюць канеш-не!.. А чаго ж — калі на тое — яно можно і — пабрацца!.. Баба — не кабыла, с к а з а ц ь, але і яна ж нешто значыць!.. (I. М.)

Як бачым, у мастацкай літаратуры пабочныя словы і сказы разам з іншымі лексічнымі і граматычнымі сродкамі выкарыстоўваюцца для стварэння моўнай характарыстыкі персанажаў.

96. Устаўныя канструкцыі. Устаўныя словы і сказы ўносяць у маўленне дадатковыя звесткі, тлумачэнні, папраўкі і г. д. У параўнанні з пабочнымі канструкцыямі яны менш звязаны з асноўным сказам і выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях — навуковым, мастацкім, публіцыстычным, афіцыйна-дзелавым. Функцыянальную накіраванасць і стылістычнае выкарыстанне абумоўліваюць у першую чаргу закладзеныя ў іх багатыя магчымасці выражэння сэнсавых і эмацыянальных адценняў: Можа ёй было гадоў шэсць ці сем, як (гэта страшна цяпер укалола яе) сва-рыліся ў хаце за старую вопратку... (К. Ч.); Параўняліся, перакінуліся між сабою вясёлымі слоўцамі (маладосць усюды бярэ сваё) і пайшлі — кожная пара у свой бок (Кул.); Месяц зайшоў, неба было цёмнае, у спакойных, ціхіх зорах. У ім гулі — далека недзе — самалёты (Пташн.); Да зямлі таксама — самі знаеце — падыход трэба умелы! (I. М.); Як гэта ўсё-такі здорава проста вось так, не спяшаючыся, ісці вуліцаю, проста так шырока і глыбока дыхаць (адно толькі дыхаць!) вясною... (Я. С).

У мастацкіх творах устаўныя канструкцыі часам бываюць вельмі разгорнутыя, што стварае своеасаблівую мнагапланавасць маўлення: Яны — яго дзяўчаты — сядзяць сабе на каменні (тут некалі быу партызанскі акоп, абкладзены вялікім каменнем; акоп дзеці, гуляючы, даўно ужо зраўнялі з зямлёй, а каменне асталося ляжаць пры самай дарозе), гавораць пра нешта сваё, махаюць рукамі паказваюць штосьці адна адной — і рагочуць, аж заходзяцца (відаць, як ад смеху Света адкідвае, як бусел, галаву; смяецца і Жэнька, папраўляючы свае валасы) (Пташн.).

Прыводзім урывак з верша П. Панчанкі, у якім устаўныя канструкцыі выконваюць своеасаблівую стылістычную функцыю, ствараючы двухпланавасць, кантрастнасць маўлення:

Трэснула, грукнула, грымнула з покатам,

Хлынула цёплае неба на дол.

(Вось і сімфонію слухаем, покуль там

 Творцы сядзяць над музычнай нудой.)

 I бліекавіцы без нудных лічыльнікаў

Суткі ўсхвалёвана паляць сябе.

Прыстасаванцы хаваюцца ў шчыліны,

 Слон кабінетны трывожна сапе.)

 

Адасобленыя члены сказа

97. Адасобленыя азначэнні. Адасабленне з'яўляецца сінтаксічнай пазіцыяй, у якой пэўны член сказа вылучаецца, удакладняецца, падкрэсліваецца. «Адасоблены член сказа больш вылучаецца ў думцы, больш прыцягвае да сябе ўвагу» (А. М. Пяшкоўскі).

Найчасцей у беларускай мове адасабляецца азначэнне. У сказах з адасобленым азначэннем з дапамогай інтанацыі і парадку слоў прымета як бы лагічна падкрэсліваецца, вылучаецца: Можа буры кіпелі у ім на дне, але твар яго, грубы, абветраны, быў халодны (К. Ч.); Я заб'ю Гальва-са! — шпарка выгаварыу ён і з адчаем зварухнуў плячыма, вострымі, худымі, дзіцячымі (К- Ч.); 3 ілба цячэ у вочы і на шчокі пот, едкі, салены (Пташн.); Я бачыў яго вочы, маладыя, насцярожаныя, пільныя (Шам.).

Стылістычная функцыя адасаблення — даць больш на­гляднее ўяўленне аб прадмеце размовы, падкрэсліць яго прымету: Маці, маўклівая і паслухмяная, пайшла ўслед за ім (К. Ч.). Яшчэ больш выразна падкрэсліваецца прымета, выражаная адасобленым азначэннем, якое аддзелена ад залежнага назоўніка іншымі словамі: Васіль Дзяцел хмурна кусаў травінку, унураны, непадступны (I. М.).

Адасобленыя азначэнні часам выражаюць адценні прычыны, умовы, уступкі, часу і інш. Напрыклад: Асцярожны рэдактар, добры чалавек, ён не любіў сварак у калектыве (Шам.). Параўн.: Ён не любіў сварак у калектыве, таму што быў асцярожным рэдактарам, добрым чалавекам.

98. Адасобленыя прыдаткі падкрэсліваюць прымету, вылучаюць яе на першы план: Саханюк, тутэйшы педагог. Будзьце ласкавы, зніміце паліто, сядайце (К-с); Уолтэр Шыра — камандзір, выбраўся ў космас у трэці раз... (Луж.); На нарадзе выступіў Пятро Сідаравіч, малады інжынер, які падзяліўся вопытам работы (з газеты); Іра таксама спіць, начштабіха (Б.).

Экспрэсіўнымі з'яўляюцца адасобленыя прыдаткі пры асабовым займенніку: Яна, гэтая дарога, была пустая, і пыл на ёй, што ўзнімаўся з-пад калёс, не ападаў, а стаяў невысока над зямлёю (К- Ч.); І вось перад ім стаяла яна, Марына (К. Ч.); Бацька браў яе, малую, на рукі, і ўсе яны щха варочаліся дадому (К. Ч.); Тады яе, нашай цудоўнай і страшнай Зямлі, яшчэ ніхто з людзей не бачыў зводдаль, у блакітным ззянні (Б.); Уявіў, як ён, стары ча­лавек, будзе бегчы, віхляючы паміж дрэў (Шам.); Жэнька раптам адвярнуўся ад Чаркашына, нават ён, Завішнюк, такога не чакаў (Пташн.).

3 мэтай характарыстыкі персанажа, для апісання мяс-цовасці ў мастацкай літаратуры шырока ўжываюцца прыдаткі, выражаныя іменнымі словазлучэннямі: Панна Габрыня, смуглая, строгая і сур'ёзная дзяўчына-падростак, звярнулася да Лабановіча з прыветнаю ўсмешкаю (К-с); Без абеду аціраецца адзсн толькі Гараська, цыганаваты хлопец з вачыма- слівінамі, самы малодшы з пуцейцаў (I. Н.); Мы тут — людзі розных узростаў і ўзроўняў, неаднолькавай дзяржаўнай сталасці і душэўнай спеласці, ненадобных інтарэсаў і прыхільнасцей (Луж.).

Экспрэсіўнае вылучэнне членаў сказа

99. Адчляненне. Сярод распаўсюджаных у апошні час экспрэсіўных канструкцый з вылучэннем (актуалізацыяй) членаў сказа трэба адзначыць адчляненне, далучэнне, парцэляцыю і анакалуф.

Калі той ці іншы член сказа ў мэтах экспрэсіўнага вылучэння адрываецца ад асноўнай часткі сказа, але застаецца звязаным з ім па сэнсу, такі сродак экспрэсіўнага вылучэння называецца адчляненнем або сегментацыяй.

Пры адчляненні ў першую чаргу вылучаюць «назоўны ўяўлення», або «назоўны тамы» Царква! Яна стала цяпер неабгароджаная і запушчаная (К. Ч.); Мара, чаканне, надзея, упартасць думкі і фантазіі! Гэтым ён цяпер жыў (К- Ч.); Бухчаў Стась! Вось каго Галляш і не любіў, можна сказаць, ненавідзеў і нават пабойваўся (К- Ч.); А вазьмі, Міхал... Чаму ён да вайны не ішоў у калгас? (Пташн.)

«Назоўны ўяўлення» — канструкцыя эмацыянальна-экспрэсіўная. Назоўнік, вынесены ў акцэнтуемую пазіцыю, як бы падкрэслівае, вылучае тэму наступнага сказа, стварае асаблівую напружанасць выкладу. Такія канструкцыі пашыраны ў мове газет, выкарыстоўваюцца ў якасці загалоўкаў і шапак, напрыклад: «Чарнобыль! Маша выпрабаванне»; «Прыватызацыя... У іх, а ў нас?»

Аналагічныя канструкцыям з «назоўным уяўлення» канструкцыі з адчлянёным інфінітывам: Тварыць для на­рода! Што можа быць больш пачэснае для мастака! (з газеты).

Своеасаблівым паэтычным прыёмам з'яўляецца ўжыванне канструкцый з так званым абяцаючым, або папяраджваючым, займеннікам, за якім ідзе назоўны склон, што яго тлумачыць: Не верицца, што я н а была вядомая ў тыя даўнія часы, Н я м I г а, ад якой цяпер нічога не засталося (Шам.); Але некалі яны былі чорныя да варанога бляску, яго в а л а с ы (Шам.); Ё н куды лепшы за мяне — А л е с ь (Б.); Яна — гэта вера — ратуе мяне ад адчаю, дае мне сілу і мужнасць быць чалавекам (Кр.). Такія канструкцыі часам служаць для стварэння ў кантэксце высокай, патэтычнай танальнасці.

Афарбоўку вуснага маўлення маюць канструкцыі, у якіх адчлянёны ў пачатку сказа назоўнік пасля паузы ўзнаўляецца пры дапамозе займенніка: Рукі — яны не з жалеза (Пташн.); Мілыя з о р а ч к і — кожная з іх паасобку зроблена вельмі цярплівым, закахиным маста ком,— яны асядаюць на лапах ялін, праз голле асін ды бяроз прасяваюцца на зямлю... (Б.)

Адчляняцца ў асобную сінтагму можа любы член ска­за — дзейнік: Гэта стала яго мэтай — ж ы ц ь дзеля яе (К. Ч.); Мыліся ў Боганчыка на двары — чала век пяць (Пташн.); выказнік: Сыплюцца сасновыя іголкі, цярусяцца за шыю — і к о л ю ц ц а (Пташн.); Пасля застыне, не кранецца, як памерла — п'е (Пташн.); Сонца зноў пачынае ападаць за рэдкі лес — яно барвовае толый знізу, зверху жоўтае і — д р ы ж ы ц ь (Пташн.); азначэн-не: У нядзелю заўсёды ўсцягвае на ногі шкарпэткі — ш э р ы я, у чырвоную п а л о с к у ўпоперак — жончына работа — / камашы. Ногі ў яго крывыя — р а з а-г н у т ы я д у г і, І находка — з боку на б о к (К. Ч.); дапаўненне: Дробнае, з гарох, і буйное, па яйку, яно, падсохлае, блішчала на сонцы і пахла востра і едка — ш к і-п і н а р а м (Пташн.); Кожны дзень бяруць па некалькі кубікаў крыві, з вены (Луж.); акалічнасць: На ўсходзе раз'язджаліся хмары I жаўцела, жаўцела над лесам неба, як усе роўна стаяла зарыва — далека, над с а м ы м і М с ц і ж а м І (Пташн.) А ён усё ішоў — у п а р т а, н а-перадзе (Пташн.).

Адчляненне як мастацкі прыём ужываецца не толькі ў прозе, але і ў паэзіі. У якасці прыкладу прыводзім верш М. Танка, у якім экспрэсіўна вылучаюцца эпітэты-азначэнні:

Усе песні, апроч расстайных, сірочых,—

Жаданыя;

Усе чаркі, апроч налітых примусам,—

 Лёгкія;

Усе ночы, апроч самотных, бяздомных,—

Кароткія;

Усе рэкі, апроч тых, што плывуць па чужыне,—

Гаючыя;

Усе дарогі, апроч тых, што вядуць на пагост,—

Бясконцыя.

100. Далучэнне. Своеасаблівым экспрэсіўным падкрэсліваннем слова ці групы слоў з'яўляецца іх далучэнне да ўжо выказанага зместу. Сутнасць далучэння — у дабаўленні да асноўнага выказвання дадатковых звестак і тлумачэнняў, якія ўзнікаюць у свядомасці гаворачага ўжо пасля таго, як выказана асноўная думка. Гэта стварае ўражанне непасрэднасці маўлення, калі фраза складваецца як бы «на хаду», без папярэдняга абдумвання: Яму, Антанюку, учора таксама хацелася адзіноты. Каб паслу хаць асенні лес... (Шам.); Я хацеў бы таксама вось так... Тут. I адзін. I каб да апошняй хвіліны на нагах (Шам.); Щ ж дзіва, што І ад Сезама ў яго ёсць ключы. Свае. Улас-ныя (В. П.); Не дзіця, а камяк голых нерваў. Гарачлівы. Калючы. Мазгавіты (А. М.); Пасля абеду прыйшлі госці. Нечаканыя. Незапрошаныя (Шам.).

Як відаць з прыкладаў, такія канструкцыі могуць быць злучнікавыя і бяззлучнікавыя. Канструкцыі, якія далучаюцца да асноўнага выказвання як самастойныя сказы, называюць яшчэ парцэляванымі, а сам характар падоб-нага адчлянення — парцэляцыяй.

Адчляненне, далучэнне і парцэляцыя — з'явы вуснага маўлення, ужываюцца ў размоўным стылі. Параўн. характэрны дыялог з рамана К. Чорнага «Вялікі дзень»: „Да бліжэйшай станцыі на чыгунцы. Як ісці? Далёка?" — „Унь туды. На Цімкавічы... Не. Недалёка".

101. Анакалуф. У размоўным маўленні часта ужываюц­ца такія канструкцыі, у якіх структура пачатку сказа разыходзіцца са структурай яго канца, напрыклад: Студэнтам, якія ад'язджаюць на канікулы, павінны здаць усе падручнікі ў бібліятэку. Пачатак сказа пабудаваны як безасабовая канструкцыя, канец — як асабовая. Параўн. два магчымыя варыянты: Студэнтам, якія ад'язджаюць на канікулы, трэба здаць усе падручнікі ў бібліятэку і Студэнты, якія ад'язджаюць на канікулы, павінны здаць усе падручнікі ў бібліятэку.

У мастацкай літаратуры такія адхіленні ад нормы сувязі паміж членамі сказа або суседнімі сказамі могуць быць апраўданы стылістычнымі мэтамі і ператвараюцца ва уза­конены стылістычны прыём, які носіць назву анакалуф. Прыклад з апавядання Янкі Брыля «Першы снег»: Прывязе яе [елку] тата — у снезе, у снезе! Ледзьве з ёю ў хату ўлезе!.. Кучаравая, зялёная. Апошнія словы — кучаравая, зялёная, як азначэнні, граматычна дапасуюцца да займенніка ёю і павінны стаяць, у адпаведнасці з літаратурнай нормай, у творным склоне: Ледзьве з ёю ў хату ўлезе!.. Кучаравай, зялёнай (далучальная канструкцыя). Аднак для таго каб больш выдзеліць гэтыя словы, аўтар ужыў прыметнікі-азначэнні ў назоўным склоне.

Toe самае ў наступных сказах: Песня тая — дык, зда-ецца, гэта не спяваюць яе над малым дзіцем, якое напроці свайго века стаіць (К. Ч.); Сястра Косцікава — Волечка— гэта ж... любіў ён яе (А. М.); А зямля — болей бы такой зямлі (I. М.); А г рыбы — адзін дзень, і не будзе іх (Шам.).

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-19; Просмотров: 579; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.151 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь