Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Праверка дамашняга задання. У адрозненне ад сённяшніх дзён, калі шасейныя дарогі і чыгункі з'яўляюцца галоўнымі. 3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока



1. Дапоўні сказ.

У адрозненне ад сённяшніх дзён, калі шасейныя дарогі і чыгункі з'яўляюцца галоўнымі шляхамі зносін, у далёкім мінулым гэту ролю адыгрывалі ___________ (рэкі, азёры, балоты).

2. Адзнач знакам «+» правільны адказ на пытанні.

Да якога паняцця адносіцца выраз «блакітныя шляхі Беларусі»?

   акіяны                  азёры                             рэкі

Да якога паняцця адносіцца выраз «блакітныя вочы Буларусі»?

   акіяны                  азёры                             рэкі

3. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

   У далёкім мінулым рэкі адыгрывалі ролю галоўных шляхоў зносін.

   Нашы продкі рабілі свае паселішчы на берагах рэк.

   Свіцязь — галоўная рака Беларусі.

   Кожная рака мае сваю гісторыю.

4. Растаў часткі плана падання пра возера Свіцязь у пэўным парадку.

   Незвычайны ўлоў.                         Прыгажуня знікла.

   Людскі плач.                                   Расказ дзяўчыны.

5. Запішы гарады, назвы якіх паходзяць ад назваў рэк.

  Віцьба — _____________________  Менка — _______________________

  Піна — _______________________ Кобрынка — ____________________

  Палата — ____________________

Словы для даведак: Полацк, Мінск, Віцебск, Кобрын, Пінск.

3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

Уступнае слова настаўніка

¾ Дарагія сябры, мы з вамі адпраўляемся ў цікавае падарожжа па краіне нашых продкаў, у далёкае гістарычнае мінулае нашай Айчыны. Дрымучая глыбіня далёкіх стагоддзяў ды сівая мінуўшчына будуць ахутваць вас сваімі таямніцамі. Старонкі падручніка ды гістарычная карта паведаюць вам пра гэтыя таямніцы, і загучыць жывая мова гісторыі, «загавораць» забытыя людзьмі і часам селішчы і гарадзішчы, велічныя руіны старажытных замкаў, журботныя курганы, дзе пахаваны нашы продкі — людзі мудрыя ды працавітыя, цярплівыя ды шчодрыя, сціплыя ды мужныя...

Гісторыю называюць кнігай жыцця, скарбонкай чалавечай мудрасці. Веданне мінулага ператварае чалавека у сапраўднага грамадзяніна сваей Айчыны, патрыёта, носьбіта гістарычнай памяці свайго наро­да, дае яму грунтоўную апору у жыцці. Такога чалавека ахоплівае прага дзейнасці, яму хочацца пакнуць і свой, хоць невялікі, след у гісторыі Радзмы.

I, наадварот, чалавек, абыякавы да гісторыі свайго народа, чымсьці нагадвае дрэва без каранёў. Ён губляе самае галоўнае — жыццёвую апору. Такі чалавек становіцца бязродным. Ён легка можа адрачыся ад матчынай мовы, забыцца пра магілы продкаў, што клалі свае галовы, каб жыла і квітнела Бела­русь, і нават пайсці на самае агіднае — здраду Айчыне ў цяжкі для яе час.

Каб шчыра любіць свой край, трэба добра ведаць яго гісторыю. Любіць сваю матулю Беларусь, вывучаць яе гісторыю. I ў гэтым нам дапаможа гістарычная карта, якая павядзе нас у цікавае падарожжа ў далёкае мінулае нашай Бацькаўшчыны.

Пасля уступнага слова настаўнік пералічвае асноўныя задачы ўрока, звяртае ўвагу вучняў на назву тэмы, якая запісана на класнай дошцы, а таксама план яе вывучэння, ажыццяўляе кароткае знаёмства вучняў з гістарычнай картай, якая размешчана каля класнай дошкі.

4. Вывучэнне новага матэрыялу

Параўнанне зместу дзвюх карт і вызначэнне іх асаблівасцяў і адрозненняў, якія існуюць паміж імі

¾ Карты бываюць розныя. Самымі распаўсюджанымі з іх з'яўляюцца геаграфічныя і гістарычныя. Карты могуць адлюстроўваць падзеі далёкага-далёкага мінулага, як, напрыклад, карта на с. 11 дапаможніка. Вучням прапануецца знайсці яе ў дапаможніках. Есць карты, якія адлюстроўваюць становішча краіны ў наш час або зусім недалёкае мінулае, як, напрыклад, карта на с. 8. Вучням пра­пануецца адкрыць указаную старонку. Затым настаўнік ставіць задачу: уважліва разгледзець гэтыя карты і знайсці адрозненні першай ад другой. Вучні класа пачынаюць разважаць, называць асобныя адрозненні, а настаўні кіруе гэтым працэсам, выдзяляе галоўнае, што з'яўляецца найбольш значным у разуменні зместу карты.

Карта 1 (с. 8 ).

1. Расказвае аб падзеях далёкага мінулага, якое адбывалася 1500 г. таму.

2. У той час не было Рэспублікі Беларусь, а людзі жылі яшчэ плямёнамі.

3. Не было таксама і суседніх дзяржаў.

4. Замест шасці абласцей, на якія падзяляецца сучасная Беларусь, беларускія землі падзяляліся на тры часткі, на якіх рассяліліся крывічы, дрыгавічы і радзімічы.

Такім чынам, настаўнік падводзіць вучняў да ра­зумения значэння карты як важнай крыніцы гістарычных ведаў аб мінулым.

Знаёмства з асаблівасцямі гістарычнай карты.

¾ На гістарычнай карце пака­заны межы дзяржаў, гарады, ваенныя паходы, месцы бітваў, гандлёвыя шляхі і шмат што іншае. На маленькай карце паказаць усе гэта ў натуральную велічыню немагчыма. А якім жа чынам можна адлюстраваць усе гэта?

¾ Паглядзіце на гістарычную карту, што знаходзіцца каля класнай дошкі.

Знаёмства з умоўнымі абазначэннямі.

Знаёмства з правіламі «чытання» карты

Чытанне вучнямі ўслых памяткі (гл. с.22). Над кожным прачытаным правілам вучням прапануецца паразважаць, спаслацца на прыклады.

Прав і ла 1.

¾ Як называюцца карты на с. 8, 11, 18, 21?

¾ Падзеі якой даўніны адлюстраваны на першай карце?

¾ Ці згодны вы, што на наступнай карце (с. 8) паказана сучасная Беларусь? Свае меркаванні паспрабуйце абгрунтаваць.

Прав іл а 2.

¾ Ці ведаеце вы, як называлася наша Рэспубліка Беларусь раней? (БССР — тлумачыць настаўнік.)

¾ Як называліся ў міулым некаторыя беларускія гарады, паказаныя на карце на старонцы 21 дапаможніка? Мінск — ? (Менск), Гродна— ? (Гародня), Брэст— ? (Бярэсце).

Прав іл а 3.

¾ Пакажыце на карце 1 межы рассялен­ня ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі. Пакажыце на карце 2 межы абласцей.

Прав іл а 4.

¾ Якімі колерамі паказана на карце і тэрыторыя рассялення крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў.

¾ Якімі колерамі выдзелены на карце 2 вобласці Беларусі?

Практычная работа.

Для яе правядзення выкарыстоўваецца гістарычная карта (с. 15). Настаўнік прапануе вучням уважліва яе разгледзець і адказаць на наступныя пытанні:

1. Як называецца кар­та?

2. Як можна даказаць, што гэтая карта гістарычная?

3. Ці мае гэтая карта якую-небудзь сувязь з геаграфіяй нашай крашы? Сваю думку абгрунтуйце (спасылкай на прыклады (рэкі, лясы).

4. Што адлюстравана на карце: гістарычнае мінулае ці сучаснасць? Свае меркаванні паспрабуйце абгрунтаваць.

5. Якія ўмоўныя абазначэнні маюцца на карце?

6. Якія заняткі людзей паказаны на ей? (Паляванне, гандаль, ваенны паход.)         

Пасля адказаў вучняў на пытанн! настаушк робіць выснову аб тым, што яны змаглі прачытаць гістарычную карту, але гэта яшчэ не ўсе. На падставе матэрыялу гістарычнай карты можна скласці апавяданне аб мінулым нашага краю. Вучням дазваляецца « карыстацца планам, які быў заўчасна запісаны настаўнікам на класнай дошцы.

1. Гарады.

2. Рэкі і лясы.

3. Заняткі насельнщтва.

Прыкладны змест. У мінулыя часы на беларускай зямлі было шмат гарадоў. Ёсць яны і цяпер. Адзін з іх, горад Мінск, з'яўляецца сталіцай Беларусі. Наш край быў багаты рэкамі і лясамі. Людзі, якія насялялі Беларусь, займаліся паляваннем, гандлем і ваеннай справай. Ва ўсіх гэтых занятках памочнікам чалавека быў конь. Воіны і паляўнічыя былі ўзброены коп'ямі і лукамі.

¾ Ішоў час, і жыццё паступова  мянялася. Аб гэтым нам раскажуць іншыя гістарычныя карты.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 401; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.017 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь