Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Тэма 19. Артур Вольскі (1924–2002). Тэма 20. Ніл Гілевіч (нарадзіўся ў 1931 г.)



Наватарскiя пошукi ў галiне тэм i жанраў. Аналiз кнiг «Чарнiчка» (1964), «Рагатка» (1971), «Што такое мiкра тое» (1971), «Лясныя мастакi» (1973), «Iзумрудавы горад, дзе ты?..» (1977), «Еду ў госцi да слана» (1978), «Сонца блiзка ўжо зусiм» (1984), «Дабяруся да нябёс» (1985), «Карусель» (1996), «Адэльчыны ручнікі» (2002).

Спалучэнне паэзii, прозы i драматургii ў некаторых творах паэта («Рагатка», «Лясныя мастакi», «Сцяпан – Вялiкi Пан»). Вобраз Беларусi ў кнiзе «Iзумрудавы горад, дзе ты?..» Вобраз «малой радзiмы» ў вершы «Татаў родны кут». Рэальнае i фантастычнае ў казцы «Што такое мiкра тое». Асацыятыўная вобразнасць. Паэтызацыя прыроды ў вершах «Дождж», «Едзе хмарка», «Ялiнка», «3iмовае сонца», «Зялёны бор», «Чарнiчка», «Малiна» i iнш.). Прыём антрапамарфiзму ў вершах «Коцiк», «Козачка», «Бегемоцiк», «Зебра» i iнш. Гумарыстычныя вершы «Захварэў парсючок», «Караблiкi», «Чаму Рыгорка мыкаў», «Што чарнiла нарабiла» i iнш. 3аймальнасць сюжэтаў, казачнасць.

Тэма хлеба як чалавечай каштоўнасцi («Хлеб – усяму галава», 1989). Асаблiвасцi азбук «Жывыя літары» (1973), «Ад А да Я – прафесiя мая» (1987). Iнтэрпрэтацыя сюжэтаў вядомых казак Ш. Перо пра Чырвоны Каптурок i «Кот у ботах». Фальклорная аснова, выхаваўчая накіраванасць п'ес «За лясамі дрымучымі» (у сааўтарстве з П. Макалём, пастаўлена ў 1958 г.), «Марынка-крапіўніца» (у сааўтарстве з П. Макалём, пастаўлена ў 1963 г.), «Сцяпан – вялікі пан» (1979, пакладзена на музыку Ю. Семянякам і пастаўлена ў 1979 г. на сцэне Мінскага тэатра музычнай камедыі), «Тры Iваны – тры браты» (1985), «Граф Глiнскi-Папялiнскi» (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989).

Тэма 20. Ніл Гілевіч (нарадзіўся ў 1931 г.)

Фальклорныя матывы i жанры ў паэзii Нiла Гiлевiча. Займальнасць, мастацкая дасканаласць загадак (зборнiкi «Сiнi домiк, сiнi дом», 1961; «3агадкi», 1971). Свет прыроды i дзяцiнства ў вершах «Вiтаю вясну», «Дождж-грыбасей», «У лузе», «3iмой у лесе», «3ёлкi» i iнш. (зб. «Дождж-грыбасей», 1966; «Калi рана ўстанеш», 1984; «Добры чалавек», 1987; «Шчаслівыя хвіліны», 2001; «Я – беларус», 2008). Мастацкае асэнсаванне пачуцця гонару за права «беларусам звацца» – верш «Казачная зямля».

Творы, напiсаныя Н. Гiлевiчам па матывах балгарскай дзiцячай паэзii («Казка пра самалёт», «Белы мядзведзь у заапарку», «Песня пра ручаёк», «Перапалох», «Бяроза i дуб», «Ленка» i iнш. – кнiга «Добры чалавек»).

Тэма 21. Рыгор Барадулін (1935–2014)

Жанравая разнастайнасць паэзii Р. Барадулiна (вершы, калыханкi, пацешкi, жарты, скорагаворкi, лiчылкi, задачкi, загадкi, казкi). Здольнасць паэта гуляць словам, уменне вiртуозна карыстацца гукапiсам, каламбурыць. Агляд кнiг: «Ай! Не буду! Не хачу!» (1971), «Што было б тады б, калi б?» (1977), «Цi пазяхае бегемот?» (1981), «Iндыкала-кудыкала» (1986), «Кобра ў торбе» (1990), «Грышка, Мiшка i Шчыпай ехалi на чоўне» (1996), «Як воўк калядаваў» (2000), «Выпаў грук у грома з рук» (2009), «Сябрына» (2013). Асаблiвасцi азбук «Азбука не забаўка» (1985), «Азбука вясёлы вулей» (1994).

Спосабы актывiзацыi мастацкага мыслення дзяцей: вершы-пытаннi, камiчныя сiтуацыi («Цi пазяхае бегемот?», «Хто дагары нагамi?», «Цi аса, цi куса?», «Як быць?», «Ты чуў? Ты чула?», «Пiльная патрэба», «Рэгулiроўшчык», «Ён, яна, яно, яны», «Як стаў заяц даўгавухi», «Буду ўрачом»). Наватарства формы твораў. Вершы-загадкі («Загадкі на градках», «Кош загадак»), скорагаворкі («Скорагаворка са скорагаварчаняткам», «Вымаві!»), задачкі («Палічы!», «Як сурок лічыў сарок?», «Колькі кошак у кашы?», «Колькі важыць зайцаў цень?», «Колькі сарок?», «Колькі мае ног?»), дражнілкі («Як дражніць бубнілу?», «Пыталава»), прыбабунькі («Не столькі мліва, колькі дзіва»). Вершы-каламбуры («Што было б тады б, калi б?», «Колькi ранiц месцiць ранец?», «На шашы», «Варголы» i iнш.).

Свет маленства ў вершах «Ай! Не буду! Не хачу!», «Раскiдач», «Пытанне ўсiм» i iнш. Вершы пра жывёл i птушак («Экзамен», «Цi ляцяць вароны ў вырай?», «Пеўнiк-весялун» і інш.). Трапнасць характарыстык. Прыём антрапамарфiзму. Лiрычнасць пейзажных замалёвак («Як восень дрэвы ашукала», «3iма», «Коцiкi», «Босы дождж»).

Традыцыi фальклору i наватарскiя пошукi паэта ў жанры казкi («Бабулiна казка», «Мех шэрых, мех белых», «Не паслухаў зайчык маму», «Бо б да неба вырас боб... «, «Як воўк калядаваў», «Залатая прасніца»). Роля паэзii Р. Барадулiна ў абуджэннi цiкавасцi да роднага слова, чуйнасцi да яго гучання, выхаваннi ў дзяцей назiральнасцi i пачуцця прыгожага.

Тэма 22. Павел Місько (1931–2011)

Пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял апавяданняў П. Місько пра прыроду «Восеньскім днём», «Лясныя дарункі» і інш. Маральна-этычная праблематыка апавяданняў «Добры чалавек», «Каляндар сумлення».

Гумарыстычная аповесць «Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі» (1972). Элементы прыгодніцтва ў творы.

«Напаўфантастычныя» аповесцi «Прыгоды Бульбобаў» (1977), «Грот афалiны» (1985), «Эрпіды на планеце Зямля» (1987). Праблемы сяброўства, чалавечых узаемаадносін у творах.

Казачныя прыгоды ў кнізе «Прыйдзі, дзень-залацень!» (1993).

Тэма 23. Уладзімір Ліпскі (нарадзіўся ў 1940 г.)

Звесткі з біяграфіі У. Лiпскага. Рэдактарская дзейнасць у часопісе «Вясёлка». Ул. Лiпскі – лаўрэат Літаратурных прэмій імя Янкі Маўра (1993), імя Васіля Віткі (1997), Дзяржаўнай прэміі (2000).

Дзіцячы свет у апавяданнях У. Лiпскага (зб. «Рыгоркавы прыгоды», 1974; «Марынчына казка», 1977). Псіхалагізм, жыццёвасць сітуацый, адметнасць вобразаў.

Арыгiнальныя сюжэты, казачная плынь, прыгоднiцкiя элементы ў аповесцях «Рыгоркавы прыгоды», «Клякса-Вакса i Янка з Дзiўнагорска», 1982; «Пра Андрэйку Добрыка i чорцiка Дуронiка», 1993; «Каралева белых прынцэс», 2000. Элементы гульні ў казцы-забаўлянцы «Вясёлая азбука» (1992). «Забаўлянкі і апавяданні, былі і небыліцы, казкі і загадкі – для Машы і ўсіх дзяцей нашых» – кніга «Наша Маша» (2001).

Пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял кніг «Азбука жыцця» (2010), «Я тут жыву: дзецям пра Беларусь» (2008), «Свіцязянская русалка» (2009), «Вясёлка над Нёманам» (2011).

Тэма 24. Георгій Марчук (нарадзіўся ў 1947 г.)

Тэматычная і жанравая разнастайнасць творчасці Г. Марчука. Мастацкая каштоўнасць, педагагічная накіраванасць казак, п’ес, навел. Агляд кнігі «Чужое багацце» (2012).

Традыцыі фальклору і наватарскія пошукі пісьменніка ў жанры казкi. Агляд кніг казак «Дзікая груша» (2000), «Прыгоды Агапкі і ката Фокуса» (2012). Элементы прыгодніцтва і паэтыка, напаўненне казачных сюжэтаў новым зместам, наблiжэнне да сучаснасцi.

Тэма 25. Уладзімір Ягоўдзік (нарадзіўся ў 1956 г.)

У. Ягоўдзiк – заснавальнік і рэдактар дзіцячага часопіса «Лесавік», рэдактар газеты «Дзеці і мы».

Зварот У. Ягоўдзiка да народных скарбаў (кнiгi «Сонейка, свяці!», 1988; «Заклятыя скарбы», 1992; «Вужовы кароль», 1996).

Тэма далёкага мінулага Беларусі ў гісторыка-пазнавальнай кнізе «Сем цудаў Беларусі» (1999).

 Фальклорная аснова твораў, прысвечаных роднай прыродзе (кнiгi «Цi вернецца князь Кук?», 1993; «У царстве Вадзянiка», 1995; «Дзiвосны карабель», 1995; «Птушыная дарога», 2002; «Жывая вада крыніц», 2009; «Вячэра для вожыка», 2013; «Год-карагод», 2013 і інш.). Выхаванне экалагічнай культуры і цікавасці дзяцей да пазнання прыроды.

Маральна-этычная праблематыка п’ес-казак «Сонейка, свяці!», «Залатое зярнятка», «Сакрэты Вогніка», «Калі тупне зайка...», «Усміхніся, прынцэса!».


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 592; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.012 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь