Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Тэма 26. Дзіцячая літаратура на сучасным этапе: проза, паэзія, драматургія



Пашырэнне жанрава-тэматычных абсягаў у прозе, паэзіі, драматургіі.

Гiстарычнае мiнулае i сённяшнi дзень роднай зямлi, непаўторная прырода Беларусi ў кнiгах Я. Пархуты «Зямля бацькоў нашых» (1988), У. Ліпскага «Я тут жыву: дзецям пра Беларусь» (2008), А. Бензярука «Свята для сэрца» (2009), В. Гардзея «Малая дзіцячая Чырвоная кніга» (2010), «Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» (укладальнік А. Бадак, 2008), «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» (укладальнік А. Масла, 2009), «Галасы старажытных падарожнікаў» (пераказаў У. Ягоўдзік, 2013). Асэнсаванне гісторыі беларускага народа ў творах У. Бутрамеева, У. Арлова, С. Тарасава. Агляд кнігі «Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі» (укладальнік І. Клепікаў, 2010).

Узмацненне казачнага пачатку ў прозе А. Бадака «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў» (2001), В. Шырко «Дзед Манюкін не салжэ» (1990), «Дзед Манюкін і ўнукі» (2003). Спалучэнне фантастычнага з рэальным у творах «Галенчына «Я», або Планета Цiкаўных Хлопчыкаў» (1990) Р. Баравiковай, «Радасцi i нягоды залацiстага карасiка Бублiка» (2004) А. Савiцкага.

Сiнтэз паэзii i прозы ў кнiзе В. Зуёнка «Бадзiрог» (1995): «карагод вясёлых прыгод – i рыфмай звязаных, i проста расказаных». Агляд кнігі В. Зуёнка «Рэха» (2003).

Сучасная літаратурная казка і яе асаблівасці. Казкі А. Масла, Г. Аўласенкі, У. Ліпскага, М. Маляўкі, Р. Баравіковай, У. Мацвеенкі, Л. Рублеўскай, А. Бадака, А. Жука, А. Зэкава, А. Бутэвіча, С. Мінскевіча, Л. Улашчанкі, А. Якімовіча, Р. Бензярука. Агляд кніг серыі «Казкі ХХІ стагоддзя», серыі «Беларуская аўтарская казка» («Чароўныя пацеркі», 2006, «Вежа міру», 2007, «Крынічка Буль-Буль», 2010).

Характэрныя асаблівасці сучаснай паэзiі – творчае развiццё фальклорных традыцый на новай, адпаведнай нашаму часу, аснове. Жанравае багацце паэзii – казкi, паэмы, вершы, калыханкi, пацешкi, загадкi, задачкi, скорагаворкі, песні. Шырыня тэматыкі: вершы аб Радзіме, прыродзе, працы, пра дзяцінства. Педагагічная накіраванасць, гумар і лірызм твораў, даступнасць дзіцячаму ўспрыманню.

Нацыянальная адметнасць твораў В. Жуковіча (зб. «Гуканне вясны», 1992; «Свет – дзівосны», 2000), У. Карызны («Іграй, жалейка, не змаўкай…», 1998), Л. Пранчака («Дзяўчынка-беларуска», 1993; «Цік-так ходзікі», 2001), В. Лукшы «Адзіны ў свеце край» (2004), М. Пазнякова («У родным краі», 2009; «Радзіма», 2012).

Агляд паэтычных зборнiкаў: А. Дзеружынскага «Жывая азбука» (1995), І. Курбекі «Хітрыя літары» (2004), М. Чарняўскага «Сонечны кошык» (2009), «Колькі ў сонейка сяброў!» (2009), «Як зрабіць вясёлым дзень» (2012), У. Паўлава «Хто знае – адгадае» (1997), «Згадка на дабро» (2004), В. Гардзея «Зайкава балалайка» (1998), М. Маляўкі «Марфутка-імянінніца» (2008), У. Мацвеенкі «Дабранач» (2003), «Староначкі з моўнай скарбоначкі» (2008), У. Мазго «Цуда-вуда» (2008), «Загадкавая азбука» (2012), «Лепшыя сябры» (2012), М. Пазнякова «Песня прыроды» (2012), «У бары і на двары» (2012), Н. Галіноўскай «Звяры ў трамваі» (2013) і інш.

Драматургiя для дзяцей. Фальклорныя матывы, вобразы, элементы прыгодніцтва ў п’есах В. Лукшы «Чароўны камень» (1984), С. Кавалёва «Хохлік» (1994), З. Дудзюк «Жывая вада» (1994), «Дудка-самагудка» (2001), П. Васючэнкi і С. Кавалёва «Дзiвосныя авантуры паноў Кублiцкага ды Заблоцкага» (1992), П. Васючэнкі «Новы калабок» (1996), «Страшнік Гам» (1994), Г. Каржанеўскай «Шукайце кветку-папараць» (2004), С. Кавалёва «Жабкі і Чарапашка» (1991), «Вандраванне ў Княства Сноў» (2009). Адметная сюжэтна-вобразная структура п'ес.

Зварот да жанру «фэнтэзі»: «Канікулы на астэроідзе», «Сінязорка» З. Дудзюк, «Міжпланетны пажарнік», «Шкляныя горы, альбо Праграміст Чароўнай даліны» Р. Баравіковай, «Кацярынка і Кэт» П. Васючэнкі, «Калі прыляцелі іншапланецяне» Т. Мушынскай. Спробы ўвасаблення «рыцарскай тэмы» ў п’есах П. Васючэнкі «Маленькі збраяносец» (1997), С. Кавалёва «Драўляны рыцар» (1995), Л. Рублеўскай «Янук, рыцар Мятлушкі» (1994).

Экалагічныя праблемы ў п’есах «Каляровая затока» П. Васючэнкі, «Кветкі пад ліўнем» І. Сідарука, «Зімовая песня жаўрука» Г. Марчука. Чалавек і прырода ў п’есе «Чароўны гадзіннік» («Гадзіннік Лікбога») З. Дудзюк. Знаходкі ў наследаванні традыцый сусветнай літаратуры.

Выкарыстанне літаратурных крыніц для стварэння новых узораў сцэнічных твораў для дзяцей: «Чарнакніжнік» С. Кавалёва – «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Я. Баршчэўскага, «Спадчына бабулі Зімавухі» Л. Рублеўскай – «Снежная каралева» Х.К. Андэрсена, «Зорны хлопчык» Г. Каржанеўскай – «Маленькі прынц» Антуана дэ Сент-Экзюперы, «Віртуальнае зубраня» І. Сідарука – эпізоды з паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра», «Заяц варыць піва» С. Кавалёва – аднайменны верш У. Караткевіча і казка «Верабей, сава і птушыны суд», «Як птушкі дуб ратавалі» Г. Каржанеўскай – «Казкі жыцця» Якуба Коласа.

Мастакі-ілюстратары дзіцячых кніг. Удзел у афармленні выданняў для дзяцей Т. Беразенскай, Я. Куліка, А. Лось, Н. Паплаўскай, У. Жука, У. Пашчасцева і інш. Пошукі мастацкай выразнасці, адлюстраванне ў пейзажах прыгажосці, багацця фарбаў роднай прыроды.

Перыядычны друк для дзяцей. Часопіс «Вясёлка»: асноўныя рубрыкі, тэматыка.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 855; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.014 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь