Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Перадача якання на пісьме



 

1 Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: зе'млі – зямля', зе'лень – зялёны, се'м’і – сям’я', сёлы – сяло', сёстры – сястра', вёслы – вясло', вёска – вяско'вы, е'лка – ялі'на, е'здзіць – язда', ёмкі – ямчэ'й, ёрш – ярша', лён – ляно'к, мёд – мядо'к, дзе'нь – дзянёк, лес – лясны', снег – снягі', ве'цер – вятры', сце'ны – сцяна', дзе'вяць – дзявя'ты, дзе'сяць – дзяся'ты, сем – сямна'ццаць, во'сем – васям-на'ццаць, цецеруко'ў – цецяру'к, перане'сці – перанясу'.

У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: селяні'н, зеляні'на, вестуны', леснікі', векаве'чны, верацяно', нерухо'мы, безупы'нны, во'зера, ве'села, во'сем, за'едзь, вы'светліць, вы'ехаць, во'сень, це'мень, дзевят-на'ццаты, дзесятко'вы.

2 Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялы'нічы, Лемяшэ'вічы, Алякса'ндр, Сярге'й, Бялі'нскі, Няхо'да, дзяжу'рства, калянда'р, яфрэ'йтар, сяржа'нт, Яршо'ў, Яфі'м.

3 Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля задне-язычных г, к, х: геро'й, Гера'сім, кера'міка, кефі'р, Херсо'н.

4 Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не браў, не ідзе, не спыніць, без меры, без жартаў, без прычыны, не без вынікаў, не без работы.

Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарад­коўва-юцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няха'й, нясто'мна, няшта'тны, бязме'жны, бязлю'дны, бяско'нца; але: непісьме'нны, безупы'н - ны, безапеляцы'йны, бескары'сны, беспаваро'тны.

5 Літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: ві'цязь, су'вязь, за'яц, яравы', вяза'ць, за'вязь, по'вязь, мяккава'ты, цягаві'ты, цяжкава'ты, святкава'ць, ме'сяц, по'яс, па'мяць, дзе'вяць, дзе'сяць, ты'сяча, Бе'сядзь, Пры'пяць; япру'к – япрука', япруко'вы; ядло'вец – ядлаўцо'вы.

6 Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (ро'ўнядзь, бо'язь, дро'бязь) і дзеясловаў (ла'яць, ве'яць, се'яць, ка'шляць, ба'яць, му'ляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (ла'янка, ве'ялка, се'ялка).

§ 7 Правапіс е, ё, я ў складаных словах

 

1 У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасі'лка, серпадзю'б, верхнеазёрскі, белабры'сы, землетрасе'нне, светапо'гляд, свежавы'мыты, свежамаро'жаны, сенажа'ць.

Калі першай часткай складаных слоў з’яўляецца аснова велік-/вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы — пішацца е, калі другі — пішацца я: велікаду'шны, велікару'скі, велікаму'чанік, велікасве'цкі; Вялікабрыта'нія, вялікадзяржа'ў-ны, вялікагало'вы.

2 У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлеты'чны, лёдадрабі'лка, мёртвана-ро'джаны, мёдаварэ'нне; ледарэ'з, медаго'нка, легкаду'мна.

3 У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная а – у любым ненаціскным складзе: ільновалакно', Вадо'хрышча, куро'дым, часо'піс, геліёграф, марозаўсто'йлівы, прыбора-будаўні'чы.

4 Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе у другой частцы складанага слова: баяздо'льны, зернясхо'вішча, земляро'б, жыццяра'дасны, крывятво'рны; але: боепры-па'сы, жыццеапіса'нне, землекарыста'нне, зернебабо'вы.

Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўбо'рачны, вогнеўсто'йлівы.

Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфо'нд, лясга'с.

§ 8 Прыстаўныя галосныя і, а

 

1 Прыстаўная галосная і пішацца:

· у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы;

· у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці слова, што заканчваецца на зычную: іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць, іржышча , ілгун, ільдзіна; Іржуць коні, калёсы скрыпяць ад Дона да Буга (Я. Купала); Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы, ільняным палатном (Я. Колас).

Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную, і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца: Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі (К. Чорны); Люблю я прыволле шырокіх палёў, зялёнае мора ржаных каласоў... (Я. Колас).

2 У некаторых словах можа з’яўляцца прыстаўная галосная а: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча.

3 Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 299; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.017 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь