Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ



 

Стылістыка беларускай мовы – раздзел мовазнаўства, які вывучае спосабы ўжывання слоў, словазлучэнняў, сказаў паводле іх адпаведнасці зместу і мэце выказвання. Іншымі словамі, гэта навука аб выяўленчых сродках літаратурнай мовы і майстэрстве іх выкарыстання ў розных сферах зносін.

Стылістыка вучыць перадаваць думкі правільна, дакладна, лаканічна, часам вобразна і мілагучна. Яна раскрывае сродкі выразнасці мовы, акрэслі-вае ролю і сферу ўжывання экспрэсіўных моўных адзінак, варыянтных мар-фалагічных форм і сінтаксічных канструкцый – асэнсоўвае эстэтычную функцыю мовы. Стылістыка выхоўвае ўважлівыя адносіны да жывой народ-най мовы, вучыць пазбягаць збяднелай, штампаванай, неапраўдана раскве-чанай або псеўданавуковай мовы. Менавіта стылістыка выпрацоўвае моўны густ, спрыяе павышэнню моўнай культуры чалавека.

Асноўная функцыя мовы – камунікатыўная. Гэта значыць, што, карыстаючыся пэўнай мовай, людзі маюць магчымасць разумець адзін аднаго, абменьвацца думкамі і неабходнай інфармацыяй. Але недастаткова толькі перадаваць думкі, неабходна выражаць іх правільна, лаканічна, пры-гожа, вобразна, у залежнасці ад мэты выказвання. Па тым, што і як чалавек гаворыць, мы мяркуем пра яго культурны ўзровень, эрудыцыю, выхаванне. Мова з’яўляецца паказчыкам інтэлігентнасці, бо ў ёй выяўляецца ступень далучанасці асобы да здабыткаў сусветнай культуры.

Слова “стыль” (ад лац. stilus) паходзіць ад назвы завостранай палачкі, якая ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі і Рыме для пісьма на дошках, за-літых воскам.

З пункту гледжання мовазнаўства стыль – гэта сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, публіцыстычнай і г. д.) і найлеп-шым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы.

Стылістыка беларускай мовы выдзяляе наступныя функцыянальныя стылі:

· мастацкі (ці стыль мастацкай літаратуры),

· навуковы,

· афіцыйна-справавы,

· публіцыстычны,

· гутарковы.

Выдзяленне функцыянальных стыляў звязана перш за ўсё са сферамі зносін – культурнай, палітычнай, навуковай, гаспадарчай, бытавой і інш., а таксама з функцыяй мовы – камунікатыўнай, ці функцыяй зносін, абмену думкамі, паведамляльнай, ці інфармацыйнай, пабуджальнай, эстэтычнай.

У выніку кожны са стыляў характарызуецца пэўнай камунікатыўнай сферай ужывання (што выяўляецца ў своеасаблівым адборы і ўжыванні моўных сродкаў), сваёй маўленчай сістэмнасцю, якія гістарычна склаліся, традыцыйна ўсталяваліся і падтрымліваюцца носьбітамі мовы.

Усе моўныя стылі, акрамя гутарковага, кніжныя, але па ступені кніж-насці яны неаднародныя. Найбольш адрозніваецца ад гутарковага афіцый-на-справавы стыль, а публіцыстычны многімі сваімі рысамі збліжаец-ца з гутарковым, адчувае моцны яго ўплыў, актыўна ўзаемадзейнічае з ім, хоць і застаецца пры гэтым кніжным стылем. Навуковы стыль збліжаец-ца з афіцыйна-справавым аб’ектыўнасцю, лаканічнасцю выкладу, ін-фармацыйнай насычанасцю.

Усе кніжныя стылі адпавядаюць пісьмовай форме маўлення і характа-рызуюцца такімі рысамі, як абдуманасць, падрыхтаванасць выказвання. Гутарковаму стылю ўласціва экспромтнасць, спантаннасць, ён адпавя-дае вуснай форме маўлення. Гутарковы стыль валодае найбольшымі магчы-масцямі ў выяўленні інтэлектуальных, маральных, этычных якасцей асобы. Кніжныя стылі (асабліва афіцыйна-справавы і навуковы) не раскры-ваюць, як правіла, індывідуальнасць аўтара. У гэтых стылях увага звернута на логіку выказвання. Таму там надзвычай шырока выкарыстоўваецца тэр-міналогія, абстрактная лексіка, якая дазваляе найбольш дакладна і адназнач-на перадаць думку.   

Аднак, нягледзячы на тое, што шматлікія агульныя прыметы збліжаюць кніжныя стылі мовы, яны не аб’ядноўваюцца ў адзін стыль, бо кожнаму з іх уласцівыя свая лексіка, фразеалогія, а таксама пэўныя граматычныя прыметы.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 364; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.009 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь