Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Тлумачэнне новага матэрыялу. Матэрыял апавядання складаецца з васьмі абзацўу. Абзац 1. Размова ў ім ідзе пра вечавы сход, які склікаўся ў Полацку для вырашэння самых
Матэрыял апавядання складаецца з васьмі абзацўу. Вучні паслядоўна іх чытаюць, вылучаюць галоўную думку і фармулююць яе ў выглядзе пункта плана. Абзац 1. Размова ў ім ідзе пра вечавы сход, які склікаўся ў Полацку для вырашэння самых важных пытанняў жыцця княства. На вечавы сход сабіраліся дарослыя мужчыны. Веча мела права здымаць і назначаць князя, заключаць дагаворы з іншымі гарадамі і дзяржавамі. Калі веча не падтрымлівала князя, ён павінен быў пакінуць горад. Настаўнік прапануе вучням знайсці ў слоўніку вызначэнне паняцця «сабор». Вучні запісваюць пункт плана. 1. Звон кліча на сход. Абзац 2. Прадслава была ўнучкай знакамітага князя Усяслава Чарадзея і дачкой яго малодшага сына Святаслава. 2. Прадслава дапамагае параненым воінам. Абзац 3. Пасля чытання матэрыялу гэтага абзаца вучні звяртаюцца да слоўніка і шукаюць ім вызначэнне паняцця «манастыр». Пытанні для гутаркі: 1. Для чаго пайшла Прадслава ў манастыр? 2. Якое новае імя атрымала яна? 3. Дзе яна жыла? 4. Чым яна там займалася? 5. Каму дапамагала Ефрасіння? Вучні запісваюць у сшыткі наступны пункт плана. 3. Манашанка Ефрасіння. Абзац 4. Пасля знаёмства з матэрыялам абзаца настаўнік праводзіць з вучнямі гутарку. Пытанні для гутаркі: 1. Чым займалася Ефрасіння ў манастыры? 2. Чаму яна вучыла дзяцей? 3. Чым яшчэ займаліся манашкі? Лагічнае задание: ці можна назваць Ефрасінню асветніцай? Калі так, то чаму? Затым вызначаецца і запісваецца наступны пункт плана. 4. Асветніцкая дзейнасць Ефрасінні. Абзац 5. Работа над гэтым матэрыялам падводзіць вучняў да высновы аб гуманістычнай дзейнасці Ефрасінні. Заклік тварыць дабро і жыць у міры з'яўляецца актуальным і ў нашы дні. Вучні запісваюць у свае сшыткі наступны пункт плана. 5. Ефрасіння вучыць людзей дабру. Абзац 6. Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі малюнак Спаса-Ефрасіннеўскай царквы і звяртае ўвагу вучняў на той факт, што самым прыгожым будынкам XII ст., які захаваўся да нашага часу, была Спаса-Ефрасіннеўская царква. Спас — рэлігійнае свята ў гонар Ісуса Хрыста (спасіцеля). Матэрыял для настаўніка. Старажытны рукапіс сведчыць, што аднойчы ноччу ўбачыла Ефрасіння прывід — нібыта да яе з'явіўся анёл і параіў ёй пабудаваць царкву ў Сяльцы на рацэ Палаце. «Паставіла Ефрасіння царкву каменную Святога Спаса, і збудавалі тую царкву за 30 тыдняў». Захавалася імя кіраўніка будоўлі Іаана, які кіраваў арцеллю мясцовых майстроў, якія за небывала кароткі тэрмін узвялі царкву-прыгажуню. Царква была невялікай і аднакупальнай, была яна мураванай і вызначалася строгасцю і прыгажосцю. Галоўным упрыгожаннем унутранага ўбранства былі фрэскі. Фрэска — роспіс сцен вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы. Фарбы пранікалі ў свежую тынкоўку і разам з ей цвярдзелі, ад чаго рабіліся вельмі трывалымі і доўга захоўваліся. Вучні запісваюць у сшыткі наступны пункт плана. 6. Спаса-Ефрасіннеўская царква. Абзацы 7, 8. Ажыццяўляецца чытанне матэрыялу абзацаў і тэкста над назвай «Цікава ведаць». Праводзіцца гутарка. Пытанні для гутаркі: ¾ Калі быў зроблены крыж? ¾ Хто яго заказаў? ¾ Хто выканаў заказ? ¾ Што гаварылася ў паданні пра крыж? ¾ Які яго лёс? ¾ Хто аднавіў крыж? ¾ Дзе захоўваецца яго копія? ¾ Дзе знаходзяцца астанкі святой Ефрасінні? ¾ Як яны называюцца? Гутарка з вучнямі заканчваецца запісам апошняга пункта плана. 7. Крыж Ефрасінні. Вучні запісваюць імя майстра Лазара Богшы, які зрабіў крыж, і таксама дату 1161, пераводзяць яе стагоддзе. Матэрыял для настаўніка. Нарадзілася Ефрасіння каля 1104 г. У юнацтве была яна незвычайна прыгожай. Бацька меў намер выдаць дачку замуж за якога-небудзь князя. Але зусім іншы лёс выбрала яна, стаўшы манашкай. Закончылася для яе бестурботнае дзяцінства, пачалося новае жыццё з пастамі, малітвамі, пастаяннымі думкамі пра Бога. На схіле жыцця Ефрасіння вырашыла здзейсніць рэлігійны подзвіг: адправіцца ў далёкае і цяжкае падарожжа ў Іерусалім, каб пакланіцца Святой Зямлі, дзе жыў Ісус Хрыстос. Там яна і памерла, напэўна, у 1167 г. (па іншых звестках у 1173 г.). Пазней астанкі святой былі перавезены ў Полацк. Вось як узнёсла і паэтычна піша пра славутую палачанку невядомы аўтар: «Ефрасіння — незвядальны квет райскага саду. Ефрасіння — арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад заходу і да ўсходу, як прамень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую». Ефрасінню Полацкую праваслаўная царква абвясціла святой. Каталіцкая царква таксама прызнала яе святой. Вернікі лічаць Ефрасінню Полацкую нябеснай заступніцай беларускай зямлі. |
Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 256; Нарушение авторского права страницы