Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Тлумачэнне новага матэрыялу. Віцебск, 974 г. . Віцебск, 974 г.



Вучні запрашаюцца ў падарожжа па старажыт­ных беларускіх гарадах на машыне часу. Калектыўна вызначаецца пункт адпраўлення. Ім можа быць сталіца Беларусі горад Мінск. 3 дапамогай вялікай гістарычнай карты, а таксама карыстаючыся картай вучэбнага дапаможніка на с. 72, вызначаецца маршрут падарож­жа. Стрэлкі ад го­рада да горада будуць ставіцца вучнямі па ходзе маршруту.

Пункт адпраўлення —> Полацк —> Тураў —> Мінск —> Віцебск —> Магілёў -> Гомель —> Брэст -> Гродна —> Пункт адпраўлення.

Настаўнік адзначае, што вучні не проста будуць пасажырамі машыны часу, яны будуць вучонымі-даследчыкамі, і перад імі як даследчыкамі ставяцца задачы:

1) даведацца аб назве горада;

2) устанавіць дату яго ўзнікнення;

3) вызначыць паходжанне на­звы горада.

Усе, аб чым даведаецеся ў час падарож­жа, запісвайце ў спецыяльны дзённік. Пасля вяртання з падарожжа патрэбна будзе даследаваць атрыманы матэрыял, зрабіць пэўныя вывады.

Настаўнік прапануе вучням выканаць у сшытках наступную табліцу. Вучні запісваюць таксама яе назву.

Дзённік падарожжа па старажытных гарадах Беларусі

маршрут Назва горада Дата ўзнікнення Паходжанне назвы вывады
1 Полацк 862 р. Палата Самы старажытны
2 Тураў      
3 Мінск      
4 Віцебск      
5 Магілёў      
6 Гомель      
7 Брэст      
8 Гродна      

Полацк, 862 г. Вызначаецца першы этап марш­руту. Пункт адпраўлення — г. Полацк. У адпаведным месцы схемы маршруту вучні ставяць стрэлку. Па карце ўдакладняюць накірунак маршруту. Ён абазначаецца лічбай 1. Машына часу імгненна дастаўляе вучоных-даследчыкаў у г. Полацк. У дзённік падарожжа запісваецца назва горада. Найперш падарожнікі наведваюць Сафійскі сабор.

Вучні запісваюць у свае сшыткі дату першага летапіснага ўпамінання пра Полацк — 862 г. 3 папярэдняга матэрыялу яны ўжо ведаюцъ аб паходжанні назвы горада (р. Палата). Гэтая назва запісваецца таксама.

Такім чынам, у вучнёўскіх дзённіках падарожжа па старажытных гарадах Беларусі з'явіцца першы за піс : «1. Полацк. 862. Р. Палата». Вывад пакуль што не запісваецца. Гэта будзе зроблена пазней.

Тураў, 980 г. Вызначаецца другі этап маршруту. Полацк — Тураў. Гэта маршрут № 2. Падарожжа разгортваецца па папярэдняй схеме. Адпаведным чынам вучні робяць запісы ў свае сшыткі.

Летапісныя звесткі пра Тураў дае сам настаўнік. Ён паведамляе вучням аб тым, што самае першае ўпамінанне пра Тураў адносіцца да 980 г.

3 летапіснага паведамлення вынікае, што у той час, калі Рагвалод княжыў у Полацку, Тур кня­жыў у Тураве. Такім чынам, у X ст. на тэрыторыі Беларусі існавалі два буйныя княствы: Полацкае і Тураўскае.

Настаўнік прапануе вучням прачытаць услых паданне пра князя Тура і паспрабаваць зрабіць доказ, што яго змест пацвярджае летапіснае паведамленне аб паходжанні назвы Турава ад імя Тур.

У вучнёускіх дзённіках падарожжа з'яўляецца наступны запіс: «2. Тураў. 980. Князь Тур».

Мінск, 1067 г . Пад кіраўніцтвам настаўніка вучні вызначаюць трэці этап маршруту. Тураў — Мінск. Умоўнае падарожжа на машыне часу працягваецца адпаведным чынам. На «шляху» ад Турава да Мінска настаўнік праводзіць гутарку з вучнямі. Пытанні для гутаркі:

1. Хто такі Усяслаў Чарадзей?

2. У якім стагодзі ён княжыў (1044 — 1101 гг.)?

3. Якая бітва адбылася ў час яго княжання?

4. У якім годзе гэта было?

Настаўнік заўважае, што гэтая дата (1067 г.) як раз і з'яўляецца першым летапісным упамінаннем пра Мінск.

Вучш робяць у сваіх сшытках наступны запіс: «3. Мінск. 1067. Бітва на Нямізе. Р. Менка».

Віцебск, 974 г.

Настаўнік прапануе вучням самастойна прачытаць гэты матэрыял і зрабіць неабходны запіс у сваіх дзённіках падарожжа. «4. Віцебск. 974. Р. Віцьба».

Вучням прапануецца адкрыць падручнік на с. 18 і знайсці там горад Віцебск, які размяшчаўся на водным шляху «з варагаў у грэкі».

Магілёў, 1267 г.

Падарожжа на машыне часу пра­цягваецца. Вучні знаёмяцца з цікавым паданнем пра Машэку і магілу льва, наведваюць гару Машэкаўку, дзе нібыта даўным-даўно хаваўся разбойнік Машэка.

У дзённіках падарожжа з'яўляецца запіс: «5. Магілёў. Магіла Льва».

Гомель, 1142 г.

Вучні развітваюцца з Магілёвам і машына часу бярэ курс на Гомель. Тут адбываецца знаёмства яшчэ з адным паданнем. Настаўнік заўважае, што паданне вельмі прыгожае і хацелася б верыць, што менавіта ад яго паходзіць назва горада, але большасць вучоных звязваюць яе з назвай рэчкі Гамеюк, што ўпадае ў Сож.

Вучні робяць наступны запіс: «6. Гомель. 1142. р. Гамеюк».

Брэст, 1019 г.

Машына часу з даследчыкамі гісторыі бярэ курс на Брэст. У гэтым старажытным горадзе чакае іх яшчэ адно цікавае паданне пра знаходлівага купца. Настаўнік дадае, што хоць купец быў чалавекам знаходлівым і шчодрым (прынёс ахвяру багам — пабудаваў капліцу), але ж вучоныя пра паходжанне назвы горада мяркуюць крыху па-іншаму. Большасць з іх лічыць, што назва горада паходзіць не ад бярозавай кары, а ад дрэва бераст — разнавіднасці вяза.

У вучнёўскіх сшытках з'яўляецца наступны запіс: «7. Брэст. 1019. Дрэва бераст».

Гродна, 1128 г.

Падарожжа падыходзіць да канца. Машына часу імчыць падарожнікаў у г. Гродна.

Настаўнік расказвае вучням аб тым, што горад узнік на мяжы беларускіх зямель, на якую нападалі ворагі. Ён будаваўся як умацаванне, «агароджанае месца», гарадзішча. Адсюль і узнікла яго назва. Вучні робяць апошні запіс у сваіх дзённіках падарожжа: «8. Гродна. 1128. Гарадзішча».

Падарожжа ідзе да завяршэння. Машына часу вяртае вучняў у родны горад. Пасля кароткага адпачынку (фізкультурная паўза або зрокавая гімнастыка) вучні зноў прымаюцца за работу. Ім трэба выканаць яшчэ адну задачу: правесці даследаванне сабраных матэрыялаў.

5. Замацаванне вывучанага матэрыялу

Настаўнік прапануе вучням наступны план даследавання:

1. Самы старажытны горад.

2. Самы малады горад.

3. Гарады, якія носяць назвы рэк.

4. Горад, які з'яўляецца сталіцай.

5. Гарады — абласныя цэнтры.

Вынікі даследавання абмяркоўваюцца, і кароткія вывады запісваюцца ў дзённік падарожжа ў графу «Вывады».

Праблемнае заданне: Чаму, на вашу думку, назвы многіх гарадоў паходзяць ад назваў рэк? Адказы на пытанне «Чаму?» могуць быць наступнымі:

1. Нашы продкі славяне сяліліся на берагах рэк.

2. Рыбная лоўля— важны занятак чалавека.

3. На беразе рэчкі лягчэй было ўмацаваць паселішча.

4. Рэкі былі галоўнымі шляхамі зносін.

6. Вын ікі ў рока

Настаўнік прапануе вучням самастойна падвесці вынікі урока. Для гэтага яны могуць карыстацца запісамі на класнай дошцы. Назваць, напрыклад, тэму, гарады, якія вывучаліся, праблемнае заданне, над якім яны працавалі.

¾ Што пры вывучэнні новага матэрыялу найбольш спадабалася? (падарожжа на машыне часу, цікавыя паданні пра назвы гарадоў)

¾ Ці спадабалася весці дзённік пада­рожжа і даследаваць сабраны ў час падарожжа матэрыял.

7. Дамашняе задан н е : апавяданне «Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў».


 

Дзённік падарожжа па старажытных гарадах Беларусі

маршрут Назва горада Дата ўзнікнення Паходжанне назвы вывады
1 Полацк      
2 Тураў      
3 Мінск      
4 Віцебск      
5 Магілёў      
6 Гомель      
7 Брэст      
8 Гродна      

 

Дзённік падарожжа па старажытных гарадах Беларусі

маршрут Назва горада Дата ўзнікнення Паходжанне назвы вывады
1 Полацк      
2 Тураў      
3 Мінск      
4 Віцебск      
5 Магілёў      
6 Гомель      
7 Брэст      
8 Гродна      

 

Дзённік падарожжа па старажытных гарадах Беларусі

маршрут Назва горада Дата ўзнікнення Паходжанне назвы вывады
1 Полацк      
2 Тураў      
3 Мінск      
4 Віцебск      
5 Магілёў      
6 Гомель      
7 Брэст      
8 Гродна      

 

Дзённік падарожжа па старажытных гарадах Беларусі

маршрут Назва горада Дата ўзнікнення Паходжанне назвы вывады
1 Полацк      
2 Тураў      
3 Мінск      
4 Віцебск      
5 Магілёў      
6 Гомель      
7 Брэст      
8 Гродна      

 

рака Палата
князь Тур
Млынар Менеск
слова “мена”
рэчка Менка
рэчка Віцьба
Магіла Льва
ручай Гамеюк
дрэва бераст
гарадзішча

 


 

__________________________

Тэма «Па якіх законах жылі нашы продкі»



Закончы сказы.

Агульнанародны сход, які збіраўся для вырашэння важных пытанняў меў назву _________(статут , веча). Першы пісаны закон у Старажытнай Русі называўся ___________ («Руская праўда» , «Руская грамата»).

2. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанні.

Як называўся збор законаў у Вялікім княстве Літоўскім?

 Статут

 Грамата

Хто з жыхароў Вялікага княства Літоўскага падпарадкоўваўся законам?

 Сяляне  

 Князь    

 Усе жыхары

3. Злучы стрэлачкай назвы зборнікаў законаў з імёнамі іх складальнікаў.

 

«Руская праўда»                     Леў Сапега

 

Статут ВКЛ                                        Яраслаў Мудры       

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

 У Статуце вызначаліся правы і абавязкі ўсіх жыхароў Вялікага княства Літоўскага.

 Статут быў напісаны на беларускай мове.

 Складальнікам Статута быў выдатны дзяржаўны дзеяч Ф. Скарына.

 Статут Вялікага княства Літоўскага — адзін з першых у Еўропе збор законаў.

5. Адзнач знакам «+», якія пытанні, на тваю думку, мог вырашаць народны сход.

 Збіранне народнага войску для барацьбы з ворагам.

 Гандаль у горадзе і іншых краінах.

 Выбар жаніхоў і нявест.

 Суд над злодзеямі.


____________________________


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 362; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.026 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь