Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Праверка дамашняга задання. Тры колеры на сцягу. 3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку



На класнай дошцы пералічаны асноўныя адлюстраванні, якія змяшчаюцца на Дзяр­жаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Настаўнік выклікае па чарзе вучняў, і яны тлумачаць іх сэнс.

Пералік асноуных адлюстраванняў:

1. Пяціканцовая зорка.

2. Узыходзячае сонца.

3. Каласкі жыта.

4. Кветкі канюшыны і ільну.

5. Чырвона-зялёная стужка з надпісам.

У час тлумачэння вучні паказваюць пералічаныя адлюстраванні на гербе, малюнак якога прымацаваны да класнай дошкі.

¾ Чаму на Дзяржауным гербе нашай крашы паказана ўверсе жыта, злева— канюшына, а справа— лён? ( Жыта размешчана ў версе, таму што г эта гало ў ная зерневая культура нашай кра ін ы. Канюшына п аказана злева, таму што яна важная кармавая куль­тура, а вось лён — самае кашто ў нае багацце Беларус і . Яго называюць па ў ночным шо ў кам. Вось чаму яго блак іт ныя кветк і знаходзяцца на пачэсным месцы справа. )

Будаванне крыжаванкі (калектыўна).

Пытанні: 1. Лётчыкі, якія лятаюць у космас. 2. Два з іх нашы землякі... 3. Аднаго завуць Пётр... 4. Імя у другога Уладзімір, а прозвішча...

3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку

Настаўнік пачынае работу з вызначэння задач. Яны пералічваюцца і каменціруюцца. Настаўнік адзначае, што Дзяржаўны сцяг, як і Дзяржаўны герб, з'яўляецца таксама сімвалам нашай краіны. Пра герб вы ўжо ведаеце, а са сцягам будзеце знаёміцца. У сувязі з гэтым у нас з вамі будзе магчымасць параў­наць адзін сімвал з другім і зрабіць адпаведныя вывады з гэтага параўнання.

4. Вывучэнне новага матэрыялу

¾ Нашы далёкія продкі славяне ў час ваенных сутычак і бітваў ужывалі сцягі, каб адрозніць сваіх ад чужых. Да дрэўка звычайна прывязвалі кавалак чырвонай тканіны. Гэта і былі першыя сцягі. Пазней, калі з'явіліся гербы, іх адлюстраванні сталі змяшчаць на сцягах. 3 цягам часу выяву герба сталі замяняць умоўнай палоскай такога колеру, які мела гербавая выява.

Тры колеры на сцягу

 Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі малюнак Дзяржаўнага сцяга і прапануе вучням уважліва разгледзець яго.

¾ Колькі частак мае сцяг? (Адказ: тры.)

¾ Пералічыце гэтыя часткі. (Арнамент— упрыгажэнне, якое складаецца з геа­метрычных фігур.)

¾ 3 якіх колераў складаецца Дзяр­жаўны сцяг? (Адказ: чырвоны, зялёны і белы.)

¾ Які колер пераважае? (Чырвоны.)

Чытанне матэрыялу вучэбнага дапаможніка.

Вучні запісваюць у свае сшыткі вызначэнне паняцця арнамент.

Арнамент — гэта ўпрыгажэнне, якое складаецца з геаметрычных фігур. У дадзеным выпадку гэта спалучэнне ромбаў з прамавугольнікамі.

Практычная работа.

Заданне вучням: параўнаць колеры герба і сцяга, знайсці агульнае і рознае.

  1) чырвоны  
  2) зялёны  
Дзяржаўны сцяг 3) залацісты Дзяржаўны герб
  4) блакітны  
  5) фіялетавы  
  6) ружовы  
  7) белы  

Настаўнік падводзіць вучняў да наступных высноў:

1. У дзяржаўнай сімволіцы паўтараюцца тры ко­леры: чырвоны, зялёны і белы.

2. Найбольш колераў змяшчае герб. Іх усяго сем.

3. Чырвоны колер з'яўляецца самым распаўсюджаным.

Матэрыял для наста ўніка .

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь складаецца з трох палосаў: верхняй — чырвонага колеру ў 2/3 і ніжняй — зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга, а таксама вертыкальнай — арнаменту на белым фоне, які складае 1/9 частку даўжыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні роўныя 1:2.

 Дзяржаўны сцяг у нашым жыцці.

Настаўнік адзначае, што Дзяржаўны сцяг у нашым паўсядзённым жыцці мае вельмі шырокае выкарыстанне, нават яшчэ больш значнае, чым Дзяржаўны герб.

Вучням прапануецца ўспомніць і падзяліцца сваімі назіраннямі аб тым, як выкарыстоўваецца Дзяр­жаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Вучні прыводзяць прыклады. Яны абмяркоўваюцца і дапаўняюцца. Настаўнік сістэматызуе іх.

Выкарыстанне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Бе­ларусь:

1. На будынках органаў дзяржаўнай улады.

2. На будынках нашых пасольстваў за мяжой.

3. На будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

4. На сесіях ААН.

5. На міжнародных парадах.

6. У час правядзення мітынгаў і дэманстрацый.

7. На парадах.

8. На алімпійскіх гульнях.

9. У гонар чэмпіёнаў.

10. На будынках у святочныя дні.

11. У дні жалобы (сцягі з чорнымі лентамі).

У выніку работы над гэтым матэрыялам вучні запісваюць у свае сшыткі наступны выраз:

Другая нядзеля мая — свята Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга.

Заключнае слова настаўніка.

Дзяржаўная сімволіка — гэта гісторыя нашай краіны, гэта сувязь мінулага з сучаснасцю. Ва ўсе часы, ва ўсіх народаў свету існавала абавязковае правіла, якое датычыла кожнага, — паважаць, шанаваць, беражліва адносіцца да сімволікі сваей краіны. Менавіта такія адносіны да дзяржаўных сімвалаў — гэта найпершы грамадзянскі абавязак кожнага з нас. Зняважлівыя адносіны да Дзяржаўнага герба або Дзяржаўнага сцяга лічацца злачынствам у нашай краіне.

Любіце сваю Бацькаўшчыну, шануйце яе сімволіку!


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 192; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.011 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь