Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Тлумачэнне новага матэрыялу. 1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. 1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны



Над дошкай прымацо ў ваецца плакат "Радз і ма-мац і клі ча!" Пад плакатам размяшчаюцца выявы "Залатой Зор кі " Героя Савецкага Саюза і ордэна Айчыннай вайны. Н і жэй — словы э пі графа:

Вставай, страна огромная,

Вставай на смертный бой

С фашистской силой темною,

С проклятою ордой.

Пусть ярость благородная

Вскипает, как волна, —

Идет война народная,

Священная война!

Василий Лебедев-Кумач .

3 левага боку ад дошк і прымацо ў ваюцца рэпрадукцы і кар ці н "Абарона Брэсцкай крэпасц і ў 1941 г." і "М ін ск 3 л іп еня 1944 г.", з правага — карта "Вял і кая Айчынная вайна 1941 — 1945 гг.", над картай — выява ордэна Айчыннай вайны.

Гучыць трывожна-урачыстая мелодыя песн і -закл і ку "Свяшчэнная вайна". Настаўнік чытае словы эпіграфа, прапануе вучням разгледзець плакат "Радзіма-маці кліча!"

Праводзіцца гутарка:

¾ Да чаго заклікалі наш народ песня і плакат у той трывожны час?

¾ Для чаго патрэбна было падняць усіх людзей на барацьбу з ворагам?

¾ Чаму на плакаце Радзіма паказана ў выглядзе маці?

¾ Як называюцца фашысты ў песні?

¾ Чаму іх называюць "праклятаю ардой"?

¾ Як у песні называецца вайна?

¾ Чаму для нашага народа вайна была свяшчэннай?

¾ Якой яна была для фашыстаў?

1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны

На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкія захопнікі абрушылі на гарады і вёскі нашай Радзімы тысячы снарадаў. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Нягледзячы на тое, што вораг значна перавышаў савецкае войска ў жывой сіле і баявой тэхніцы, мужныя воіны ў неверагодна цяжкіх умовах аказвалі супраціўленне фашыстам. Першымі ў смяротную схватку з акупантамі ўступілі пагранічнікі. Яны змагаліся да апошняй кроплі крыві, абараняючы рубяжы Радзімы. Масавы гераізм праявілі абаронцы Брэсцкай крэпасці.

Гэта трэба ведаць.

На ўзяцце крэпасці фашысцкае камандаванне адводзіла ўсяго толькі тры гадзіны. Захопнікі моцна памыліліся. Не такімі былі яе мужныя абаронцы, каб хутка здаць крэпасць. Дваццаць восем дзён і начэй працягвалася гераічная абарона. Ад гіганцкіх выбухау абрушваліся магутныя сцены, плавіліся метал і цэгла, а героі не здаваліся ворагу. Усяму свету вядомыя словы, якія напісалі на сценах крэпасці яе апошнія абаронцы: "Умрём, но из крепости не уйдём!", "Я умираю, но не сдаюсь! Прощай, Родина".

Разам з беларусамі абаранялі нашу зямлю людзі розных нацыянальнасцей. Напрыклад, у Брэсцкай крэпасці змагаліся воіны больш чым трыццаці нацыянальнасцей. Дзякуючы з'яднанасці ўсяго савецкага на­рода абарона Беларусі працягвалася каля двух месяцаў. Ваенныя планы фашысцкага камандавання былі сарваны — вораг адводзіў два месяцы на заваяванне ўсяго Савецкага Саюза! Фактычна ўвесь гэты час ён патраціў на заваяванне адной толькі Беларусі.

Дэманструецца рэпрадукцыя карціны Я. Зайцава "Абарона Брэсцкай крэпасці у 1941 г.". Дзецям прапануецца паспрабаваць расказаць, што паказана на карціне. Потым задача ускладняецца — трэ­ба ўбачыць тое, што сведчыць аб гераічнай абароне крэпасці. Нарэшце, даецца яшчэ больш складанае заданне — паспрабаваць зрабіць апісанне карціны ў вуснай форме.

2. Абарона Радзімы

На захопленай ворагам тэрыторыі Беларусі разгарнулася ўсенародная барацьба. Супраць акупантаў змагаліся не толькі дарослыя, але нават старыя і дзеці. Ва узросце 97 гадоў стаў партызанскім сувязным і разведчыкам Васіль Ісакавіч Талаш (дзед Талаш). У 14-гадовым узросце пайшоў у партызанскі атрад Марат Казей. Трапіўшы ў акружэнне, юны герой апошняй гранатай падарваў сябе і фашыстаў, якія хацелі ўзяць яго ў палон. Ураджэнец Беларусі лётчык Аляксандр Гаравец у час бігвы на Курскай дузе ў адным паветраным баі збіў 9 фашысцкіх самалётаў. Зрабіць такое яшчэ нікому не ўдавалася. Падпольная група мужных патрыётаў Радзімы пад кіраўніцтвам Канстанціна Заслонава на чыгуначнай станцыі Орша ўзрывала фашысцкія паравозы.

Незвычайны подзвіг у імя Радзімы здзейсніў экіпаж самолёта нашага земляка Мікалая Гастэлы. Фашысцкі снарад трапіў у машыну. Капітан Гастэла разам са сваей мужнай камандай прыняў рашэнне: на палаючым самалёце яны урэзаліся ў самую гушчу калоны нямецкіх танкаў. Дарагую цану заплацілі захопнікі за смерць герояў.

Усіх, хто бывае ў Жодзіне, уражвае велічны манумент у гонар Маці-патрыёткі. Правобразам гераіні манумента стала беларуская жанчына Н. Ф. Купрыянава.

Гстарычная даведка.

У Настассі Купрыянавай было пяць сыноў. Усе яны пайшлі на фронт і загінулі у барацьбе з ворагам. Маці так і не дачакалася іх вяртання ў родны дом. Яе малодшаму сыну Пятру было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У лістападзе 1944 г. у час бою на тэрыторыі Латвіі Купрыянаў знішчыў гранатамі два кулямёты праціўніка, але агонь варожага дзота не даваў батальёну рушыць наперад. Баец падпоўз да дзота, з якога страчыў кулямёт, і закрыў сваім делам амбразуру. Кулямёт змоўк, рота паднялася ў атаку. Пятру Купрыянаву было у той час 18 гадоў.        

Вучні разглядваюць фотаздымак помніка. Настаўнік каменціруе:

— У маці сум на твары — яна праводзіць на фронт пяцёра сваіх сыноў, якім не суджана вярнуцца дамоў. Твары ў сыноў суровыя, у кожнага рашучы погляд. Яны выступілі са зброяй у руках, каб абараніць ад ворага сваю Радзіму-маці. Шкада матулі ўсіх сыноў, але больш за ўсе — малодшага Пятра. Ён зусім яшчэ юнак. Матчын смутак перадаўся сыну. Пётр павярнуўся, каб апошні раз паглядзець на маці...

Мужна змагаўся з ворагам ураджэнец Беларусі В!ктар Талаліхін. Ён першы ў гісторыі авіяцыі ноччу пратараніў фашысцкі самалёт, абараняючы Маскву ад налёту нямецкай авіяцыі. Настаўнік уключае грамзапіс. Вучні слухаюць расказ Віктара Талаліхіна. У дадатак можна зачытаць урывак са звароту Героя Савецкага Саюза Віктара Талаліхіна да лётчыкаў: "Змагацца трэба цвёрда, не адыходзячы ад паветранага пірата, пакуль ён не ўпадзе на зямлю. Калі не хапае патронаў — смела ідзі на таран... Смелага і смерць не бярэ. А калі і загінеш, выканаушы свой абавязак, імя тваё не забудзе наш вялікі народ!.."

Да класнай дошкі прымацоўваецца партрэт Віктара Талаліхіна. На стале настаўніка ляжаць карткі са словамі, якія адпавядаюць і не адпавядаюць характарыстыцы героя. Вучням прапануецца па чарзе падысці да стала, узяць картку і, калі на ей запісана адпаведнае слова, пры дапамозе магніціка прымацаваць яе пад партрэтам. У выніку атрымліваецца даволі поўная характарыстыка лётчыка Талаліхіна. Настаўнік падкрэслівае, што такую характарыстыку можна аднесці да кожнага героя Вялікай Айчыннай вайны.

Настаўнік бярэ з выстаўкі дадатковай літаратуры кніжку "Чатыры тараны ў небе" і рэкамендуе яе вучням для пазакласнага чытання. Галоўны герой твора — Барыс Коўзан, наш зямляк. Ён адзіны ў свеце лётчык, які ажыццявіў чатыры тараны фашысцкіх самалётаў і застаўся жывы. Яшчэ доўгі час пасля Вялікай Айчыннай вайны ён служыў у авіяцыі і лятаў на сучасных самалётах. У Мінску ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны ёсць цікавы матэрыял пра Б. Коўзана.

Па карце "Вялікая Айчынная вайна 1941 — 1945 гг." настаўнік паказвае вучням наступленне фашысцкіх войск.

3. Зверствы фашыстаў

Жудаснымі былі адносіны фашысцкіх акупантаў да мірных жыхароў і ваеннапалонных.

Гістарычны дакумент.

Яшчэ да пачатку вайны фашысты распрацавалі страшэнны план знішчэння насельніцтва на захопленай тэрыторыі і ператварэння пакінутых жывымі людзей у нямецкіх рабоў. План называўся "Ост" ("Усход"). У ім гаварылася, што цыганы і яўрэі падлягаюць поўнаму знішчэнню, рускія, беларусы, украінцы павінны быць знішчаны на 75 %, а астатнія 25 % будуць анямечаны і стануць рабамі.

Згодна з нямецкімі законамі, з фашысцкіх салдат і афіцэраў знімалася ўсякая адказнасць за любыя злачынствы на акупіраванай тэ­рыторыі. Для масавага знішчэння мірных жыхароў і ваеннапалонных ствараліся лагеры смерці. Іх у Беларусі было ажно 260. Самым жудасным быў лагер Трасцянец, што знаходзіўся непадалёку ад Мінска. У ім за тры гады фашысцкія нелюдзі знішчылі 206 тысяч чалавек — кожныя 10 хвілін тут гінуў чалавек. Людзей спальвалі ў спецыяльных печах, атручвалі ў машынах выхлапнымі газамі, катавалі, расстрэльвалі, вешалі, закопвалі жывымі ў зямлю.

Былі выпадкі, калі фашысцкія карнікі спальвалі цэлыя вёскі з жыхарамі. Адна з такіх вёсак вядома ўсяму свету. Гэта Хатынь.

Гістарычная даведка.

22 сакавіка 1943 г. фашысцкія карнікі ўварваліся ў вёску. Усіх яе жыхароў сагналі ў хлеў і падпалілі яго. Жывымі згарэлі 149 жыхароў, сярод якіх было 76 дзяцей.

Да класнай дошкі прымацоўваецца адлюстраванне мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Настаўнік паказвае асобныя аб'екты і расказвае аб іх. Увага звяртаецца на званы. Яны ўстаноўлены на месцы згарэлых хат. Званы нагадваюць людзям аб жудаснай трагедыі, якая адбылася тут у вясновы дзень 1943 г.

Такая трагедыя спасцігла 628 беларускіх вёсак. 188 з іх так і не змаглі аднавіцца.

Вучні разглядваюць ілюстрацыю на с. 34. Галоўным аб'ектам мемарыяльнага комплексу з'яўляецца помнік жыхару вёскі, якому ўдалося выратавацца з рук фашысцкіх катаў. На руках ён трымае свайго малалетняга сына, якога пагубілі гітлераўскія нелюдзі. Ля помніка заўсёды ляжаць жывыя кветкі. Людзі памятаюць пра жахі вайны. Памятаюць і робяць усе, каб зберагчы мір.

Усім нам трэба змагацца за мір на ўсей зямлі.

Настаўнік звяртае ўвагу дзяцей на фотаздымак дзяўчынкі, змешчаны ў кнізе. Гэта, маленькая вязніца Азарыцкага лагера смерці.  Вельмі часта беларускіх дзяцей выкарыстоўвалі ў якасці донараў для  забеспячэння крывёю параненых нямецкіх салдат. Фашысцкія ўрачы  адбіралі ў дзяцей столькі крыві, што тыя не маглі нават стаяць на нагах. Да таго ж іх амаль не кармілі.

Шмат беларускіх грамадзян фашысты павезлі на катаржныя ра­боты ў Германію. Сярод іх былі і дзеці ва ўзросце 10 — 12 гадоў. Па падліках вучоных, усяго з Беларусі было вывезена каля 380 тыс. чалавек, у тым ліку 24 тыс. дзяцей. Пасля вайны вярнуліся на Радзіму толькі каля 120 тыс. чалавек. Многія на катаржных работах падарвалі свае здароўе, сталі інвалідамі і памерлі.

За гады фашысцкай акупацыі гітлераўскія каты знішчылі ў Бела­русі больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек. У вайне запнуў  кожны трэці беларус.

4. Вызваленне Беларусі

Падрыхтоўка да вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў пачалася яшчэ вясной 1944 г. Быў распрацаваны план баявой аперацыі, якая атрымала назву "Баграціён".

Гістарычная даведка.

Пётр Іванавіч Баграціён — герой Айчыннай вайны 1812 г. У пачатку гэтай вайны армія генерала Баграціёна, штаб якой размяшчаўся ў Ваўкавыску, абараняла Беларусь ад напалеонаўскіх войск. У час Барадзінскай бітвы генерал быў смяротна паранены. Яго слаўныя баявыя подзвігі не былі забытыя. Вось чаму вуліцы многіх беларускіх гарадоў носяць імя Баграціёна.

Вызваленне Беларусі ад фашысцкіх акупантаў пачалося 23 чэрвеня 1944 г. Вораг меў моцныя абарончыя збудаванні: дзоты, доты, супрацьтанкавыя равы, мінныя палі. Шматлікія рэкі і балоты перашкаджалі руху тэхнікі. Захопнікі адчайна супраціўляліся. Беларусь была апошнім магутным рубяжом абароны фашыстаў на подступах да Германіі і яе сталіцы Берліна. Але час перамогі над ворагам імкліва набліжаўся. Стрымаць націск савецкіх войск гітлерауцы не змаглі. Пад Мінскам у кольца акружэння трапіла 105 тыс. фашысцкіх салдат і афіцэраў.

3 ліпеня 1944 г. была вызвалена ад ворага наша сталіца Мінск. Гэты дзень лічыцца днём вызвалення Беларусі.

Настаўнік дэманструе рэпрадукцыю карціны В. Волкава "Мінск 3 ліпеня 1944 г.". Праводзіцца гутарка:

¾ Хто першым уварваўся ў Мінск? (Савец кі я тан кі сты.)

¾ Як сустракаюць танкістаў жыхары горада?

¾ Для каго прынесла жанчына букет кветак?

¾ Куды так нясецца маленькі хлопчык?

¾ Што яго зацікавіла больш за ўсе?

¾ Што бачна на заднім плане карціны? (Пажар. Гараць будын кі города.)

Праблемнае задан н е: падумаць, чаму мастак намаляваў карціну ў чырвона-чорных фарбах. (Чырвоны колер сі мвал і зуе прал і тую ў барацьбе з ворагам кро ў . Чорны колер — сі мвал смутку па заг ін у ў шых.)

28 ліпеня 1944 г. Чырвоная Армія вызваліла Брэст. Фашысцкія акупанты былі цалкам выгнаны з беларускай зямлі. Але вайна яшчэ працягвалася да 9 мая 1945 г. Гэты дзень свяшчэнны для ўсіх савецкіх людзей — Дзень Перамогі.

16 ліпеня 1944 г. зруйнаваная фашыстамі сталіца Беларусі бы­ла ў святочным убранні. Святкавалася вызваленне Мінска ад фа­шыскіх захопнікаў. Праводзіўся не зусім звычайны парад. (На­ста ўні к прапануе вучням разгледзець фотадакумент, што змешчаны на с. 34 кн ігі “Падарунак прэзідэнта” .) У калонах крочылі беларускія партызаны, якія ўнеслі вялікі ўклад у перамогу над ворагам. Многія з іх вызвалялі сталіцу. У калонах — людзі розных узростаў: пажылыя, сярэдніх гадоў і нават юнакі. Рознае ў іх і адзенне. На грудзях у некаторых партызан красуюцца баявыя ўзнагароды. Але што аб'ядноўвае іх? Зброя ў руках. Любоў да Радзімы заклікала на барацьбу. У радах беларускіх партызан і падпольшчыкаў змагаліся 440 тыс. мужных сыноў і дачок беларускага народа. Яны знішчылі больщ 500 тыс. фашыстаў. 150 тыс. беларускіх партызан былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

На другі дзень пасля парада ў Мінску адбыўся яшчэ адзін незвычайны парад. Ён праводзіўся ў Маскве. Гэта быў "парад ганьбы". Па вуліцы Горкага пад узмоцненым канвоем ішлі калоны ваеннапалонных немцаў. 3 панурымі тварамі, з нізка апушчанымі галовамі крочылі недабітыя фашысцкія ваякі, 35 тыс. гітлераўцаў, якія былі захоплены ў палон. Сярод іх — 12 генералаў.

Вялікая Айчынная вайна набліжалася да канца. 2 мая 1945 г. быў узяты Берлін — сталіца Германіі, і 8 мая Германія капітулявала. Капітуляцыя — спыненне барацьбы, прызнанне паражэння. (Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на фотадакумент, змешчаны на с. 32.)

Гістарычная даведка.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны зма­галіся 1 млн. 300 тыс. беларусаў. Звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў, ураджэнцаў Беларусі, былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Каля 400 воінаў атрымалі высокае званне Героя Савецкага Саюза. Чатыром героям гэта званне было прысвоена двойчы.

За гады вайны Беларусь нанесла вельмі вялікія страты. Гарады і вёскі, заводы і фабрыкі, вакзалы і чыгункі, бальніцы і школы ляжалі ў руінах або былі спалены. Узровень прамысловай вытворчасці скараціўся ў пяць разоў у параўнанні з даваенным. Найбольш моцна быў разбураны фашыстамі Мінск. Нават планаваўся перанос сталіцы ў Магілёў. Вельмі сумна пасля вайны выглядалі ўстановы адукацыі. Большасць з іх была разбурана. Парты і школьнае абсталяванне фашысты пусцілі на дровы. А часу зусім не было — дзеці ваенных гадоў станавіліся пераросткамі.

Гістарычны дакумент

"Калі ў школах не было парт, дык з дошак збівалі даўжынёй на 5 — 6 месцаў нешта падобнае на парту, якая ў будучым як экспанат павінна трапіць у музей. Калі ў вокнах захавалася некалькі шыбаў, дык яны вымаліся і імі зашклялася адно акно, а астатнія забіваліся дошкамі. Калі не было класнай дошкі — рабілася рама, а на яе набіваўся ліст абгарэлай бляхі, на якой добра захоўваўся след ад цвёрдага кавалка белай гліны, якая замяняла крэйду".

Але ў дзяцей пасляваеннага часу было самае галоўнае – яны вельмі хацелі вучыцца, марылі пра гэта, і дзяржава рабіла ўсе, каб даць ім такую магчымасць.

Настаўнік нагадвае вучням пра лагічнае заданне, запісанае на дощцы. Яны даюць адказ на пытанне, абмяркоўваюць яго.

5. На варце мірнай працы беларускага народа

Няўмольна цячэ час. Старэюць ветэраны Вялікай Айчыннай вай­ны. Усё менш і менш іх застаецца з намі. Але ўвесь беларускі народ помніць імёны абаронцаў Радзімы, іх ратныя справы і подзвігі.

У памяць аб загінуўшых і ў гонар перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1954 г. (да 10-годдзя вызвалення Беларусі) у Мінску ўстаноўлены манумент Перамогі. Настаўнік чытае верш А. Астрэйкі "Плошча Перамогі".

Гэта трэба ведаць

У Мінску, у цэнтры плошчы Перамогі, знаходзіцца галоўны помнік Вялікай Айчыннай вайны — манумент Перамогі. Ён мае форму абеліска. Яго вышыня складае 40 м. Вяршыня абеліска ўпрыгожана ордэнам Перамогі. Ля падножжа манумента — меч як сімвал перамогі над ворагам. Вакол помніка чатыры бронзавыя вянкі, якія сімвалізуюць чатыры фронты, што ўдзельнічалі ў вызваленні Бела­русі. Перад абеліскам ніколі не гасне Вечны агонь — памяць аб загінуў­шых. Тысячы людзей прыходзяць да абеліска. 9 мая ў свята Перамогі на гэтым месцы сустракаюцца ветэраны вайны. Ля помніка Перамогі заўсёды жывыя кветкі.

Штогод 3 ліпеня ў нашай краіне адзначаецца вялікае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). У гэты дзень да манумента Перамогі накіроўваецца ўрачыстае шэсце на чале з Прэзідэнтам (с. 35). У ім прымаюць удзел ветэраны Вялікай Айчын­най вайны, кіраўнікі ўрада, працоўныя сталіцы, яе госці, ваеннаслужачыя, моладзь. Да падножжа абеліска ўскладаюцца вянкі і кветкі.

Суровыя ўрокі вайны вучаць нас не проста любіць Радзіму, а быць гатовымі ў час выпрабавання абараніць яе ад ворага. На варце рубяжоў нашай краіны і мірнай працы беларускага народа стаяць Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка з'яўляецца іх Галоўнакамандуючым. Кіраўнік Дзяржавы ўдзяляе вялікую ўвагу ўмацаванню абараназдольнасці нашай краіны, павышэнню ўзроўню баявой падрыхтоўкі салдат і афіцэраў беларускага войска, кіруе правядзеннем буйнамаштабных вайсковых вучэнняў.

Шмат увагі ўдзяляецца ваенна-патрыятычнаму выхаванню школьнікаў і моладзі. Яскравым сведчаннем гэтага з'яўляецца адкрыццё 30 чэрвеня 2005 г. пад Мінскам гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" — грандыёзны музей баявой тэхнікі часоў  Вялікай Айчыннай вайны.

5. Падвядзенне вынікаў урока

6. Дамашняе заданне: апавяданне “ Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны”.

 


Дадатковы матэрыял

Два залпы «Кацюшы». Упершыню ў вайне пад Пршай савецшя войск! выкарыстал! рэактыуныя м!намёты «Кацюша». 3 напрауляючых рэек !мгнен-на зрывалася 16 снарадау. Лажыл!ся яны шахмат-ньш парадкам ! зн!шчал! усе жывое у гэтым месцы. Камандавау батарэяй каштан 1ван Флёрау. Першыя два залпы батарэя дала па скапленн! фашысцшх войск пад Оршай. Страты фашыстау был! вельм! вял!к!м!. Трашушы пад Оршай у палон нямецк! аф!цэр хацеу даведацца пра гэтую страшную зброю. У час допыту ён гаварыу: «Я паранены ! хутка памру. Я н!кому не змагу перадаць вашых сакрэтау. Але скажыце мне перад смерцю — што тэта? Што тэта страшнае, рух-нуушае на нас зверху, як гнеу божы?».

Дзед Талаш. Тмя Вас!ля 1ванав!ча Талаша (1844— 1946) стала легендарным. Ва узросце 75 гадоу ён аргашзавау ! узначал!у партызанск! атрад колькас-цю у 300 чалавек. Тэты атрад змагауся на Палесс! супраць польсшх войскау у 1919—1920 гг. Кал! над Радз!май нав!сла фашысцкая небяспека, дзед Талаш зноу узяуся за зброю. Амаль у 100-гадовым узросце ён стау партызансшм разведчыкам ! сувязным. Да-жыу дзед Талаш да перамог! над ворагам, у якую ён унёс свой асаб!сты уклад.

Пом ні к у Берл і не. У Трэптау-парку у Берл!не узвышаецца вел!чны помшк савецкаму вошу-вызва-л!целю. На руцэ у воша — нямецкая дзяучынка, якой у час бою ён выратавау жыццё, але сам у тэты момант быу смяротна паранены. Тэты подзв!г у час штурму Берлша здзейсн!у во!н-беларус Трыфан Лук'янов!ч. Так ! ста!ць у Берлше вел!чны помнж НаШаму земляку, як! з'яуляецца с!мвалам перамог! ворагам ус!х савецк!х людзей.

Варыянты вывучэння новага матэрыялу могуць быць розным!, але усе яны павшны прывесц! да агульнага вытку — разумения подзв!гу нашага на­роду у гады Вялжай Айчыннай вайны.


МАЯ РАДЗІМА - БЕЛАРУСЬ


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 283; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.032 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь