Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Праклятыя рабы дзінара і дырхема
Той пераможа, хто ідзе з дабром да Бога, Каго ні золата, ні срэбра не спакусіць, А хто зняволіць за метал сябе самога, Няшчасны той, і ў Рай яго не пусцяць.
Х
Рух пры ўмыванні павялічвае тваю долю
Чый верны сябар – чыстая вадзіца, Той брудным не застанецца навек. А хто вады як ладану баіцца, Той бедны, годны жалю чалавек.
ХІ
Верніка не джаляць з адной нары двойчы
Калі змяя з нары цябе уджаліць, Не думай нават, ад яе ідзі упрочкі. Нядобра гаду даць нагоду га́ дзіць, Не дай з адной нары сябе уджаліць двойчы.
ХІІ
Абяцанне – доўг
Ты клятвай абяцаўся? Не стаі́! Зрабі усё, што ў сілах у тваіх. Дакляраванні – за пазыкі не ніжэй, Выконвай іх, хоць лёгка, хоць цяжэй.
ХІІІ
Любы сход мае перадумовай дабранадзейнасць
Пачуеш словы таямніцы ў вузкім коле – Нікому не кажы ты іх ніколі. Бо зерне плёткі – гэта зерне здрады, Ты недаверу ад людзей не будзеш рады.
ХІV
Дарадца – давераная [асоба]
Калі даверыш свой сакрэт душы другой, Чакаеш промню сонца – свет парады. Ды не парадзіць добрага, затушыць свет рукой, Іскру парады ўто́ іць хітраваты.
ХV
Выйграе́ шчодры
Раздай нажытае – такі прыбытак твой, Бо ў свет наступны ты майно з сабой не хопіш. Раскошу, статкі, дом не прыме Той, Прад Кім ты памяць і падзяку не заробіш.
ХVI
Пазыка – загана веры
Спяшайся ўсё зрабіць сумленна, Пазыкі для сумлення твайго – страта. Вярнуць пазычанае – норма прававерных Адмова аддаваць – таксама здрада.
ХVII
Задаволься тым, што не залішне
Пазбаўся хцівасці, гані беспрынцыповасць – Ад іх спакусаў цяжка уцячы. У кожнай справе важна памяркоўнасць, Якая не мінае, зберагчы.
ХVIII
Ранішні сон пазбаўляе долі
Хто пазбягае ранішняй дрымоты, Дабром пачне і ўславіць ласку Пана. А той, хто доўга спіць – вось той гаротнік, Яму дабро хіба што ў снах прыслана.
ХІХ
Шчодрасц ь гіне ад папрока
Паслуга некаму – як міласціна бедным, Аб ёй казаць не трэба, не трубі. Тут нават згадка-напамінак не патрэбна – Папрок жа справу можа ў момант загубіць.
ХХ
Шчаслівы той, хто вучыцца ў іншых
Адзін з дурноты раўнадушшам расквітнее, Не хоча ведаць, як народ яго бяднее. Другі жыве пазнаннем мудрасці людской, І з ведамі ён прыйдзе ў спакой.
ХХІ
Каб саграшыць, дастаткова проста паўтарыць пачутае
Вялікі грэх – разносіць чуткі і размовы, Ты таямніцы між людзей не раззвані, Бо толькі горы паўтараюць рэхам словы, Таму і сэрцы іх – глухія камяні.
ХХІІ
У смерці – дастатковае настаўленне
Смерць блізкіх нам нясе бяду і гора. Спакой ад Бога мёртвым, родным – горыч. І кожны, як люстэркі занавесіць, Сябе не будзе аб жыцці надзеяй цешыць.
ХХІІІ
|
Последнее изменение этой страницы: 2019-05-06; Просмотров: 192; Нарушение авторского права страницы