Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Празмерны смех робіць сэрца мёртвым



 

 

Не рагачы над кожным глупствам,

Бо сэрца можа стаць пустым.

А калі ў сэрцы будзе пуста,

Дык чым яго запоўніш ты?

 



ХХХVII

 

Рай знаходзіцца ля ног маці

 

 

Ля мілых ног тваёй матулі

Ўсе кветкі райскія паснулі.

Як райскім хочаш дыхаць пахам,

То мусіш быць ля ног тых прахам.

 



ХХХVIII

Да няшчасця [ можа ] прывесці [ нават адно ] слова

– Гаворыць шмат – памылак шмат у тога, –

Сказаў мудрэц, і вырашыў другі:

– Дык лепей не казаць зусім нічога,

Калі не можаш добрага сказаць – не лгі.

 



ХХХIX

Погляд [ на чужую дзяўчыну ]  – адна з д’ябальскіх стрэл

Пагляд на дзеўчыну, калі яна чужая

Завецца страшна – д’ябальскай стралой.

Бо ты глядзіш – і сэрца тваё тае,

Нашто глядзіш? Яна анёл не твой.

 


XL

 

Сапраўдны вернік не можа быць сытым, калі яго сусед галадае

Як можа сыты прававерны

Галоднаму паспагадаць?

Павінен сыты долю ў поўнай меры

Таму, хто у нястачы, даць.

 




Канец кнігі

Бог-Стваральнік Узвышні людзям расказаў:

“Чалавека Я з гліны сорак дзён фармаваў”

І каб сэрца і розум напоўніць карысным,

Нам урокам няхай будуць сорак хадзісаў.

Сорак дзён вывучай іх, спяшацца не трэба,

Зможаш ты з імі поруч дабрацца да неба.

Калі ўдасца дабіцца вышыняў табе,

Не забудзь і мяне узгадаць у мальбе.

Для паэта няма лепшай славы, ты знай,

Каб душа яго птушкай узнеслася ў Рай.

 


 

 

Завершана
гэта кніга з дапамогай
Уладара, Які дае даброты.

І вершы гэтыя – твор паміж многіх твораў,

Алішара па нісбе Наваі, які ўпрыгожыў твар

Чашніка[11] і прыадкрыў вясельны ўбор Нявесты[12].

 

 

Пераклаў Давыд Радкевіч у горадзе Ашмяны, у 2014/15 гг.

(1435/36 па хіджры)


 

 


[1] Ханафіты – прыхільнікі адной з чатырох узаконеных багаслоўска-прававых школ (мазхабаў), паслядоўнікі навуковай метадалогіі імама Абу Ханіфы і яго вучняў. Большасць мусульман Беларусі, Літвы і Польшчы гістарычна належаць менавіта да яго.

[2] Суфізм (ар. тасавуф) – навука, якая мае мэтай духоўнае выхаванне і самаўдасканаленне верніка, фарміраванне гармоніі чалавека з Богам, з іншымі людзьмі і з самім сабой. Суфіямі лічацца Сахль ат-Тустары, Зу-Нун аль-Місры, Джунайд аль-Багдадзі, Харыс аль-Мухасібі, Абуль-Касім аль-Кушайры, Абу Усман аль-Магрыбі, Фудайль б. Іяд, Абу Абдурахман ас-Суламі, Абдуль-Кадыр аль-Джыляні і інш. Вядомы мухаддзіс ан-Нававі у сваёй кнізе пра суфізм “Макасіду ат-тасаввуф” (Мэты суфізму) піша, што асновай суфізму з’яўляюцца наступныя пяць аспектаў: боязь перад Алахам ў таемным і відавочным, шлях Суны Прарока ﷺ на словах і справах, адсутнасць спадзяванняў на людзей (надзея толькі на Алаха), задаволенасць Алахам ў малым і вялікім, зварот да Пана Бога ў радасці і ў горы.

[3] Матурыдзізм/ашарызм – перакананні першых пакаленняў мусульман, якія адрадзілі і ўдакладнілі рыцыянальнымі довадамі незалежна адзін ад аднаго вучоныя, якія жылі ў першыя тры вякі ісламу: багаслоў Абу Мансур аль-Матурыдзі (памёр у 944 г.), які выкарыстаў не толькі Каран і Суну, але і довады розуму ў спрэчках з сектамі мутазілітаў і джахмітаў; а таксама Абуль-Хасан аль-Аш’ары (874-935), які здолеў перамагчы мутазілітаў. Абодва – прадстаўнікі асноўнага напрамку мусульманскай тэалогіі (суніцкага каляма). Ашарызм атрымаў распаўсюд пераважна ў асяроддзі шафіітаў і малікітаў, а матурыдзізм – сярод ханафітаў. Цюркскія народы здаўна трымаліся ханафіцкага мазхаба ў фікху і перакананняў прыхільнікаў Суны і згоды, імама Матурыдзі ў перакананнях.

[4] - ар. “ص َ ل ّ َ ى ا ل ل ه ع َ ل َ ي ه ِ و َ س َ ل ّ َ م َ ”, “с́ алля Лла ́ гу ‘але ́ йгі ўа сэ ́ ллям”, “хай дабраславіць яго Алах (Пан Бог) і прывітае”, альбо “мір і ласка яму ад Алаха”, арабская лігатура, якая азначае формулу ўслаўлення Прарока Мухамада. Дазволена гаварыць пра выдатных мужчын “наш пан” (рус. наш господін, ар. sayyiduna), а пра жанчын – “наша пані”.

[5] Слабы хадзіс – хадзіс, які па дакладнасці саступае аўтэнтычнаму. Тым не менш, паводле многіх тэолагаў, мусульманскіх вучоных, не забараняецца абапірацца слабы хадзіс, калі ён заахвочвае да добрай, богаўгоднай справы. Гэта кніга – ясны доказ гэтай высновы.

[6] Уле́ мы (араб. ع ل م ا ء ‎ ‎ — уляма́, «знаўцы, вучоныя»; адз. л. — араб. ع ا ل م ‎ ‎ — а́ лім), ці алімы — зборная назва прызнаных і аўтарытэтных знаўцаў тэарэтычных і практычных старон ісламу.

[7] Хадзіс (араб. ا ل ح د ي ث ) – паданне пра словы і дзеянні прарока Мухамада, што закранае разнастайныя рэлігійна-прававыя бакі жыцця мусульманскай абшчыны. Хадзісам лічыцца выслоўе (каўль), ухваленне (такрыр), выява (ўасфі) або дзеянне (фі’ль) прарока Мухамада, якія разам утвараюць Суну, якая з'яўляецца аўтарытэтнай для ўсіх мусульман і складае адну з асноў шарыяту. Хадзісы перадавалі паплечнікі прарока.

[8] Алі ібн Абу Таліб – выдатны паплечнік Прарока, яго стрыечны брат і зяць, які прыняў іслам у дзяцінстве і стаў першым дзіцём-мусульманіам, чацвёрты праведны халіф. Быў забіты харыджытам – прадстаўніком ранняга ісламскага экстрэмізму, рэлігійным фанатыкам.

[9] Такое меркаванне бытуе ў многіх мусульманскіх народаў, нягледзячы на тое, што яно, хутчэй за ўсё не мае падставы на аснове дакладных звестак Карана і Суны. Правазнаўцы рэкамендуюць не прыўрочваць памінальную вячэру (маджліс) строга да гэтай даты, хоць сама практыка збірацца, каб чытаць Каран, частаваць людзей і прыгадваць добрыя ўчынкі нябожчыка мае сваю карысць і можа прынесці ўзнагароду ад Бога, калі будзе ад душы, шчыра і без парушэнняў шарыяцкіх нормаў. Зразумела, што ператварэнне вячэраў у гулянкі з алкагольнымі напоямі, пустапарожнімі гутаркамі, змяшаннем мужчын і жанчын у адзін натоўп не спрыяе росту духоўнасці і веры, а наадварот, можа стаць нагодай для атрымання граху і гневу Божага. Таму добрыя намеры павінны мець і добрае ўвасабленне. Таму, будуць гэта вячэры на сорак дзён ці сорак два дні, на гадавіну ці яшчэ на колькі часу – не мае асаблівага значэння. Важны змест мерапрыемства.

[10] Джамі, Абдурахман Нурыддзін ібн Ахмад (1414 – 1492) – персідскі і таджыкскі пісьменнік і вучоны. Настаўнік і сябар Алішэра Наваі.

[11] Пад Чашнікам, імаверна, выступае Сам Бог, а пад ўпрыгажэннем твару Чашніка выступае ўсхваленне Бога.

[12] Нявеста – хутчэй за ўсё, Боская ісціна. Прыадкрыццё ўбору – спроба спазнаць гэтую ісціну.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-05-06; Просмотров: 182; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.02 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь