Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яго наступствы.
Улада палітычнай алігархіі садзейнічала таму, што краіна трапіла ў паласу ўсеагульнага крызiсу. Палiтычны крызiс вызначаўся тым, што работа Сойма была паралiзавана знакамiтым шляхецкiм «лiберум вета». У 1652 годзе быў створаны працэдэнт, калi работа была сарвана дэпутатам ад ВКЛ. Сойм прызнаў «вета» дэпутата правамоцным і спыніў працу. З гэтага моманту і да 1764 г. было сарвана прыкладна 80% усіх Соймаў. Акрамя таго, палітычная анархія і безладдзе ў сталіце дапаўнялася безладдзем на месцах. Павятовыя соймікі пачалі прымаць пастановы, якія давалі права шляхце не выконваць дзяржаўныя законы. Мясцовыя суды і Літоўскі трыбунал не маглі нічога зрабіць з самавольствам шляхты. На практыцы судовыя пастановы толькі тады выконваліся, калі той, хто выйграваў справу меў войска, каб выконваць рашэнне суда. А калі суд і ісцец бачалі, што з вінаватым нічога зрабіць нельга, суд аб’яўляў вінаватага выгнаннікам з Айчыны і пазбаўляў яго грамадзянства. Такую пастанову выдаваў кароль, сыходзячы з рашэнняў Трыбунала. Але гэтых рашэнняў ніхто не выконваў. Так, каронны стражнік Самуіл Лашч атрымаў 236 пастановы аб выгнанні з краіны. Але ён не толькі не пакінуў Радзіму, а працягваў займаць сваю пасаду і па-ранейшаму ваяваў са сваімі суседзямі. Такіх выпадкаў было вельмі шмат. Крызіс праявіўся ў тым, што шляхта увесь час стварала канфедэрацыі, асабліва ў перыяд выбараў караля. На выбары караля магнаты ехалі з 20 тысячным войскам і артыллерыяй. Самі выбары рэдка праходзілі без крывавых сутычак. Як правіла, канфедэраты пісалі каралю скрагі і калі кароль іх не задавальняў, тады пачыналася грамадзянская вайна супраць улады. Ад палітычнага крызісу асабліва цярпелі тыя сацыяльныя колы грамадства, якія не належылі ні да шляхты, ні да католікаў. У іх увогуле не было ніякіх правоў. Таму гэтая частка грамадства шукала абароны за мяжой. Пасля 13-ці гадовай вайны Расія мела права бараніць інтарэсы праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай, а ў гады Паўночнай вайны Расія атрымала магчымасць аказваць уплыў і на выбары караля. Аднак негледзячы на знешнія пагрозы, шляхта яшчэ больш абвастрала становішча ў дзяржаве. У 1733 г. Сойм прыняў пастанову, якая пазбаўляла некатолікаў быць пасламі ў Сойме, прымаць удзел у рабоце Трыбунала і займаць грамадскія пасады. Такім чынам, палітычны крызіс Рэчы Паспалітай садзейнічаў сацыяльнаму расколу ў грамадстве, разбураў асновы дзяржаўнасці і правапарадку, ствараў перадумову, якія прывялі да ліквідацыі гэтай дзяржавы.
ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ: 1. Вызначце прычыны палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай.
6. Падзелы Рэчы Паспалітай і ўключэнне зямель ў склад Расіі.
У 1763 г. памёр Аўгуст ІІІ і магнацкія групоўкі пачалі барацьбу за ўладу. У гэты час дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай фактычна не было і яе суседзі: Расія, Аўстрыя і Прусія вырашылі выкарастаць зручны момант. Расія вырашала правесці на каралеўскі трон свайго прыхільніка, які б дапамог вырашыць пытанне аб далучэнне да Расіі тых тэрыторый, дзе жыло праваслаўнае насельніцтва. Такім прэтэндэнтам стаў Станіслаў Панятоўскі, які быў блізкім сябрам Кацярыны ІІ. Вясной 1764 г., калі чакалася скліканне выбарчага Сойму, прыхільнікі Панятоўскага стварылі канфедэрацыю ВКЛ і звярнуліся з дапамогай да Расіі. Кацярына ІІ накіравала ў ВКЛ войска. Аднак супраць расіян выступілі Радзівілы. У рашаючай бітве Радзівілы былі разбіты і пасля гэтага Панятоўскі быў абраны каралем Рэчы Паспалітай. Але замест таго, каб дагадзіць Кацярыне ІІ, Панятоўскі пачаў праводзіць некаторыя рэформы. Гэтыя рэформы былі накіраваны на ўмацаванне ўлады і дзяржавы. Кацярына ІІ была абурана каварствам Панятоўскага. Яна вырашала дзейнічаць больш рашуча, не маскіруючы свае сапраўдныя намеры. Тым больш, што Панятоўскі запатрабаваў, каб Расія вывела свае войскі з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У адказ Расія, Аўстрыя і Прусія накіравалі ў Сойм патрабаванне адмяніць пастанову 1733 г. і ўраўнаваць правы католікаў і некатолікаў г.з. дысідэнтаў. У 1766 г. Сойм адмовіўся гэта зрабіць. Тады пры дапамозе Расіі і Прусіі былі створаны дзве канфедэрацыі – у Слуцку і Торуні. Пад уздзеяннем расійскай арміі, размешчанай пад Варшавай, Сойм у 1767 г. прыняў пастанову аб ураўнаванні правоў католікаў і дысідэнтаў. У адказ каталіцкя шляхта ў 1768 г. стварыла сваю канфедэрацыю ў Бары. Але ў 1771 г. барскія канфедэраты былі разбіты арміяй маладога Суворава ў мястэчку непадалеку ад Кобрына. Пасля гэтага Расія, Аўстрыя і Прусія падпісалі дагавор аб першым падзеле Рэчы Паспалітай. Згодна з дагаворам да Расіі адыходзіла Полаччына, Віцебшчына, Магілёўшчына і частка Паўднёвай Беларусі. Дзяржаўная мяжа прайшла па Заходняй Дзвіне і Дняпру. Пасля першага падзелу Кацярына ІІ абяцала, што ў Расіі больш няма тэрытарыяльных і палітычных прэтэнзій да Рэчы Паспалітай. Але на самой справе саюзнікі пачалі весці тайныя перагаворы аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Аднак вайна Расіі з Турцыяй і паўстанне Пугачова перашкодзілі Расіі на некаторы час. Пасля перамогі Расіі над Турцыяй сітуацыя змянілася і для Расіі і для Рэчы Паспалітай. У Рэчы Паспалітай былі створаны перадумовы для пераадолення палітычнага крызіса і ператварэння краіны ў моцную дзяржаву. Гэтаму спрыялі рашучыя рэформы і работа Чатырохгадовага Сойма. Сойм працаваў з 1788 г. па 1791 г. 3 мая 1791 года была прынята Канстытуцыя Рэчы Паспалітай. Гэта быў крок рэвалюцыйнага тыпу. Канстытуцыйны лад жыцця стварыў рэальныя ўмовы для хуткага развіцця дзяржавы, умацавання ўлады на сапраўды дэмакратычных пачатках. Расія і яе саюзнікі ўбачылі ў гэтай канстытуцыі палітычную пагрозы для сябе. Яны пачалі падштурховаваць шляхту да рокаша. З гэтай мэтай у 1792 г. у Санкт-Пецярбургу была створана канфэдэрацыя шляхты, якая выступіла супраць Канстытуцыі 1791 г. Конфедэраты-здраднікі звярнуліся па дапамогу да Расіі. У ліпені 1792 г. да гэтых канфедэратаў, якія дзейнічалі ў мястэчку Тарговіца, далучыўся кароль. Па загаду караля Канстытуцыя 1791 г. была адменена. У гэты момант Расія, Аўстрыя і Прусія накіравалі Сойму новы ультыматум. Яны запатрабавалі зацвердзіць другі падзел дзяржавы. Ультыматум саюзнікі падмацавалі дагаворам, які быў падпісаны ў Санкт-Пецярбургу. У чэрвені 1793 г. на Сойме, скліканым ў Гродне, было зачытана патрабаванне аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Дэпутаты моўчкі заслухалі яго. Тады пасол Расіі сказаў, што маўчанне – знак згоды і дагавор быў зацверджаны, а тарговіцкая канфэдэрацыя распушчана. Па ўмовах дагавору да Расіі адышла Цэнтральная Беларусь і Правабярэжная Украіна. Другі падзел РП, здрада значнай часткі шляхты выклікалі пратэст у патрыётаў Айчыны. Патрыятычнай шляхта пачала рыхтавацца да паўстання. Цэнтр падрыхтоўкі знаходзіўся ў Варшаве. Паўстанне пачалося ў 1794 г., яго ўзначаліў Т.Касцюшка. Ён разлічваў на дапамогу Францыі, падтрымку Аўстрыі і Прусіі. Сацыяльная база паўстання была вельмі вузкай. Т.Касцюшка разлічваў у асноўным на шляхту. Сярод паўстаўшых не было адзінства. Т.Касцюшка не змог стварыць моцнай і баяздольнай арміі. Надзеі паўстаўшых на дапамогу Францыі не спраўдзіліся, а Аўстрыя і Прусія выступілі супраць паўстаўшых. У выніку паўстанцы былі разгромлены арміяй фельдмаршала Суворава. Рашаючыя бітвы адбыліся ў кастрычніку – лістападзе 1794 г. 6 лістапада Варшава здалася, а Касцюшка трапіў у палон. Паражэнне паўстання прывяло да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, які адбыўся ў 1795 г. Да Расіі адышла Заходняя Беларусь. Такім чынам, у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай землі Беларусі былі далучаны да Расіі.
|
Последнее изменение этой страницы: 2019-04-09; Просмотров: 321; Нарушение авторского права страницы