Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Тэма: Ад батлейкі да тэатра



Мэта: даць вучням уяўленне пра развіццё ў Беларусі тэатральнага мастацтва, пазнаёміць іх з гістарычнымі дзеячамі XVII і XVIII стст., якія пакінулі найбольш значны след у гісторыі нашай краіны.

Задачы:

а) навучання: паказаць вучням, як узнік і развіваўся народны лялечны тэатр— батлейка, як тэатральнае мастацтва стала прафесійным, якую ролю ў яго станаўленні і развіцці адыгралі Сімяон Полацкі і Казімір Агінскі, які ўклад у развіццё музычнага ма­стацтва ўнёс аўтар паланеза «Развітанне з Радзімай» Клеафас Агінскі;

б) развіцця: разв і ваць у вучня ў ці кавасць да культурнай спадчыны, якую пак ін ул і нам таленав і гыя прод кі ;

в) выхавання: на прыкладах жыцця і дзейнасц і г і старычных асоб выхо ў ваць у вучня ў высок і я маральныя якас ці , пачуцц і асаб і стага грамадзянскага абавязку перад сваей Радз і май і яе народам.

Арганізацыйны момант

Праверка дамашняга задання

Выкананне тэставых заданняў па тэме “У краіне майстроў”

1.    Каму прысвяціў адзін са сваіх вершаў паэт Максім Багдановіч? Адзнач знакам “+” правільны адказ.

Цямнее край зубчаты бору...

І тчэ, забыўшыся, рука

Заміж персідскага ўзору

Цвяток радзімы васілька.

£ Майстрам шматкаляровай кафлі.

£ Слуцкім ткачам.

2.    Падкрэслі назвы гарадоў, у якіх існавалі майстэрні па вырабу паясоў.

Мінск, Нясвіж, Полацк, Слуцк.

Закончы сказы.

У Слуцкай майстэрні па вырабу паясоў спачатку працавалі _________ і ___________ майстры. Яны перадалі свае ўменні _________ умельцам. Ткаліся слуцкія паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак — для ___________ людзей, з ільну і воўны — для __________.

Словы для даведак: мясцовыя, персідскія, турэцкія, сяляне, заможныя.

4.    Адзнач знакам “+” асаблівасці слуцкіх паясоў.

£ Рабіліся паясы з тонкай воўны, што іх можна было працягнуць праз пярсцёнак.

£ Ткаць паясы прыдумалі беларускія майстрыхі.

£ Для заможных людзей паясы ткаліся з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак.

£ Для сялян паясы ткаліся з ільну і воўны.

£ Усе слуцкія паясы падобны ўзорамі адзін на аднаго.

5.    Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказванні.

£ Кожная майстэрня рамеснікаў на Беларусі мела свой герб.

£ Майстэрня шматкаляровай кафлі зарадзілася ў Віцебску.

£ Беларускія майстры — гутнікі выраблялі падвясныя люстры.

£ Ганчары ткалі прыгожую тканіну.

£ Саломапляценнем займаліся беларускія сяляне і сваімі вырабамі ўпрыгожвалі дом.

3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

Настаўнік вызначае задачы ўрока. Звяртаецца ўвага на запісы, зробленыя на класнай дошцы. Называецца тэма, план яе вывучэння, паняцці, даты, а таксама імёны гістарычных асоб.

Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі партрэты Ф. Скарыны і С. Буднага.

Гутарка з вучнямі па матэрыяле паўтарэння (апавяданне “Першыя друкаваныя кнігі”).

¾ Хто быў першым беларускім друкаром?

¾ Дзе нарадзіўся Ф. Скарына?

¾ У якім годзе ён надрукаваў сваю першую кніжку?

¾ Хто быў прадаўжальнікам справы Скарыны?

¾ У якім горадзе надрукаваў сваю кніжку Сымон Будны?

¾ Як захоўвае наш народ памяць пра сваіх таленавітых людзей?

¾ На сённяшнім уроку зноў у нас будзе ісці гутарка пра вялікае і прыгожае ў жыцці людзей — тэатр і музыку, а таксама пра тых, хто стварыў усё гэта.

4. Вывучэнне новага матэрыялу

Лялечны тэатр— батлейка.

Вучні чытаюць услых матэрыял першага і другога абзацаў, знаёмяцца з батлейкай і яе галоўнымі героямі, вандроўным жыццём батлеечнікаў, адносінамі простых лю­дзей да батлейкі.

Вучні чытаюць вызначэнне паняцця “бат­лейка”. (Батлейка— вандроўны лялечны тэатр.)

Разглядванне малюнка на с. 90 вучэбнага дапаможніка.

¾ Батлейка узнікла ў XVI ст. Батлейка — тэатр для народу і пра жыццё народу. Дзеючымі асобамі былі лялькі, якія адлюстроўвалі рэальных людзей. Музыка ажыўляла тэатральныя дзеянні, ад чаго яны станавіліся больш прывабнымі і захапляючымі.

¾ Ці можна стварыць у нашай школе лялечны тэатр — батлейку? Што для гэтага патрэбна?

Сі мяон Полац кі .

Да класнай дошкі прымацоўваецца партрэт С. Полацкага.

¾ Якога яшчэ славутага чалавека даў свету гэты старажытны беларускі горад? ( Да класнай дошк і побач прымацо ў ваецца партрэт Францыска Скарыны. )

¾ Сімяон Полацкі (Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, 1629 — 1680). У Маскву па запрашэнн! цара пераехаў у 1664 г. Быў настаўткам царскіх дзяцей. Напісаў шмат кніг. Заснаваў у Маскве друкарню. Па яго ініцыятыве была адкрыта ў Маскве першая вышэйшая навучальная ўстанова — Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Сімяон Полацкі — вялікі патрыёт Радзімы. У сваіх творах ён славіў наш край і да канца свайго жыцця памятаў аб ім.

Чытанне матэрыялу пра Сімяона Полацкага ў падручніку (с. 89-92)

Тэатр.

Настаушк прымацоувае да класнай дошкі партрэт Казіміра Агінскага.

¾ Запрашальны позірк, звернуты да нас, і працягнутая ў бок сцэны рука клічуць наведаць слонімскі тэатр, заснавальнікам якога быў Казімір Агінскі.

Вучні чытаюць услых матэрыял вучэбнага дапа­можніка на с. 92, знаёмяцца з беларускім тэатрам XVIII ст., які дзейнічаў у Слоніме.

Гі старычная даведка.

Працавалі ў тэатрах таленавітыя юнакі і дзяўчаты з ліку прыгонных сялян. Такіх тэатраў у XVIII ст. было шмат, але найбольш вядомымі сталі тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Сапегаў — у Ружанах, Тышкевічаў — у Свіслачы, Агінскага— у Слоніме.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 499; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.011 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь