Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Суаднясі імёны з характарыстыкамі асоб.



Сімяон Полацкі                      стваральнік тэатра ў Слоніме.

Міхаіл Казімір Агінскі           манах-настаўнік.

Міхаіл Клеафас Агінскі         аўтар паланеза “Развітанне з Радзімай”.

3.    Запоўні крыжаванку.

1.    Памяшканне, у якім выступаюць музыканты, спевакі, танцоры. 2. Вандроўны лялечны тэатр. 3. Выканаўцы роляў у батлейцы.

      1 3        
2                
                 
                 
                 
                 
                 

4. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказвані.

£ Батлейка — гэта народны лялечны тэатр.

£ Для паказаў батлейкі будавалі вялікую сцэну.

£ Галоўныя героі батлейкі — лялькі.

£ Галоўнымі героямі батлейкі былі толькі розныя звяры.

£ Батлеечнікі вандравалі па ўсёй краіне.

£ У спектаклях батлейкі бралі ўдзел музыканты.

£ Людзям не падабалася батлейка, таму артыстаў часта не пускалі ў гарады.

5. Адзнач знакам “+” справы, якімі праславіўся Сімяон Полацкі.

£ Стварыў у Полацку школьны тэатр.

£ Быў настаўнікам царскіх дзяцей.

£ Надрукаваў першую беларускую кнігу — “Біблію”.

£ Склаў “Буквар” для навучання дзяцей.

£ Стварыў пры двары рускага цара тэатр.

£ Разам з іншымі выступаў у тэатры ў якасці акцёра.

3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку

Настаўнік адзначае, што новы матэрыял вельмі насычаны гістарычнымі паняццямі, назвамі і імёнамі.

Уступная гутарка

¾ Як называлі асветніцу полацкай зямлі?

¾ Што азначае паняцце асветніца?

¾ У якім стагоддзі жыла Ефрасіння Полацкая? (XII ст.)

¾ Чаму яна пайшла ў манастыр?

¾ Якую памяць пакінула аб сабе Ефрасіння Полацкая?

4. Вывучэнне новага матэрыялу

Многабожжа (язычніцкая вера ў славян).

Вера ў нашых продкаў была ў старажытныя часы зусім не такой, як цяпер. Існавалі звычаі пакланяцца камяням, вы­вернутым ветрам дрэвам, вужам, магутным дубам, вадзе і многаму іншаму. Пазней з'явіліся багі. Іх было шмат.

Вучні чытаюць у падручніку пра багоў.

¾ Калі існавала многа багоў, то як можна назваць такую веру? (Многабожжам.)

¾  Многабожжа — гэта  вера людзей  у існаванне мноства багоў. Многабожжа існавала ў многіх народаў у далёкай старажытнасці. Яму на змену прыйшло хрысціянства.

Міфы расказваюць, што галоўным богам нашых продкаў быў Белбог (бог беларусаў). Яго сынам быў Пярун.

Вучні знаходзяць у слоуніку вызначэнне паняцця «культура» і зачытваюць яго.

Хрысціянства: а) праваслаўе; б) каталіцызм.

¾ Чаму вера называецца хрысціянскай?

¾ Хто такі Ісус Хрыстос?

¾ Як называюць людзей, якія вераць у Ісуса Хрыста?

Чытанне матэрыялу другога і трэцяга абзацаў апавядання

У прачытаным матэрыяле выдзяляецца галоунае. На дошцы робяцца схематычныя запісы.

Рагнеда – першы манастыр

                                 школа

Ізяслаў – першыя

                                 бібліятэка

¾ Рагнеда і яе сын Ізяслаў былі першымі хрысціянамі ў нашым краі.

Знаёмства з матэрыялам пра Ефрасінню Полацкую

Звяртаецца ўвага на хуткае будаўніцтва Спаса-Ефрасіннеўскай царквы. Вось як аб гэтым расказваеца ў «Аповесці пра Ефрасінню Полацкую» XVI стагоддзя: «Паставіла Ефрасіння царкву каменную Святога Спаса, і збудавалі тую царкву за 30 тыдняў».

Да класнай дошкі прымацоўваюцца партрэт Ефрасінні Полацкай і малюнак Спаса-Ефрасіннеўскай цар­квы побач.

Захаваліся звесткі аб тым, што кіраваў будаўніцтвам царквы майстар Іаан. Царк­ва— самы прыгожы будынак XII ст., які захаваўся да нашага часу.

Старажытны рукапіс сведчыць, што аднойчы ноччу ўбачыла Ефрасіння прывід — нібыта да яе з'явіўся анёл і параіў ей пабудаваць царкву ў Сяльцы на рацэ Палаце.

Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на вежападобны выгляд царквы, адзіны купал, які сімвалізуе сабою веру ў адзінага Бога— Ісуса Хрыста, высока размешчаныя вокны. Усе ў ей з'яўляецца ўзнёслым, усе імкнецца ў неба.

Жураўліным шнурам праляцелі стагоддзі. А цар­ква нібыта і не кранутая імі. Стаіць, непадуладная часу, чаруе сваей прыгажосцю душы людзей, сцеражэ светлую памяць пра нашу вялікую асветніцу — Ефрасінню Полацкую.

Тлумачэнне ма­тэрыялу аб расколе ў хрысціянстве, які адбыўся ў XI ст. Вынікам расколу быў падзел веруючых на праваслауных і католікаў.

Хрысціянская царква


 

Рымскі Папа

Каталіцкая

(сусветная)

 

Патрыярх

Праваслаўная

(правільнай веры)


Хрысціяне - гэта праваслаўныя і католікі.



Вернікі іншых рэлігій.

У выніку розных гістарычных абставін сярод жыхароў Беларусі з'явіліся татары і яўрэі. Разам з сабой яны прынеслі на беларускія землі сваю рэлігію: татары — мусульманскую, а яўрэі — іудзейскую.

Вучні запамінаюць назвы храмаў, у якіх маліліся татары і яўрэі. (Татары — мячэці, яўрэі — сінагогі.)

Настаўнік адзначае, што ў Канстытуцыі, асноўным законе нашай дзяржавы, гаворыцца аб роўнасці перад законам усіх веруючых нашай краіны: праваслаўных, католўікаў, мусульман, іудзеяў. Кожны грамадзянін нашай дзяржавы мае права сам выбіраць сваю веру або заставацца няверуючым, і ніхто не мае права прымушаць яго да гэтага.

5. Замацаванне вывучанага матэрыялу

Вучні адказваюць на пытанні, якія змешчаны на с. 95 вучэбнага дапаможніка.

6. Вы ні к і ў рока

7. Хатняе задан н е :  апавяданне «У што верылі нашы продкі».

 


____________________________

Выкананне тэставых заданняў па т эм е “Ад батлейкі — да тэатра”

 1. Суаднясі словы з левага і правага слупкоў.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 334; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.021 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь