Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939гг.)



Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы была далучана заходняя частка Беларусі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага ўездаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісненскі ўезды Віленнскай губерні. Тэрыторыя Заходняй Беларусі складала 112 955 км.кв., а насельніцтва ў 1931 г. – 4, 6 млн. чалавек. Пры гэтым 85% насельніцтва краю жыло ў вёсцы і толькі 15% - у горадзе. Беларусы складалі 74% насельніцтва краю.

Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць “усходнія крэсы” (ускраіны) у становішчы аграрна – сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы. Разбураная першай імперыялістычнай і затым грамадзянскай вайной гаспадарка тут амаль не адбудоўвалася, і беларускія землі ператварыліся ў сыравінны прыдатак Польшчы. Да 1935 г. колькасць прамысловых рабочых скарацілася на 40% у параўнанні з 1913 г. Прамысловасць Заходняй Беларусі ў 1938 г. давала ў 9 разоў меньш прадукцыі чым БССР, хоць да падзелу абедзве часткі мелі аднолькавы ўзровень развіцця і былі амаль роўнымі па тэрыторыі і колькасці насельніцтва. Толькі за 1929-1939 гг. у трох ваяводствах – Палескім, Навагрудскім і Віленскім – было закрыта больш за 200 фабрык і заводаў.

На прамысловых прадпрыемствах працоўны дзень працягваўся 10-11 гадзін, а на саматужных прадпрыемствах – да 11-14 гадзін. За тую ж самую працу ў прамысловасці польскаму рабочаму плацілі больш, чым беларусу. Шырока распаўсюджаная сістэма штрафаў яшчэ больш змяншала заробкі рабочых. Пастаянным спадарожнікам было хранічнае беспрацоўе.

Па-драпежніцку знішчаліся прыродныя багацці Заходняй Беларусі. Так, за 1921-1936 гг. плошча лясоў тут зменшылася больш як на 400 тыс.га. Асабліва моцна знішчалася Белавежская пушча.

Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямеллем большай часткі сялян. Улады правялі т.зв. парцэляцыю, або продаж дробнымі ўчасткамі (парцэлямі) абшарніцкай і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэння на “крэсах” польскіх вайсковых каланістаў – асаднікаў з ліку былых удзельнікаў польска – савецкай вайны 1919-1920 гг. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка выкарыстоўваліся для падаўлення вызваленчага руху.

З мэтай ліквідацыі церазпалосіцы праводзілася т.зв. камасацыя (аб’яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян да аднаго цэлага), або хутарызацыя сялянскіх гаспадарак. Цяжкі вынік для сялян мела скасаванне сервітутаў.

Ва ўмовах буйнага землеўладання і малазямелля сялян сельская гаспадарка не магла нармальна развівацца. Сяляне – беднякі ў пачатку 1930-х гадоў складалі каля 7-%, сераднякі – 23%, заможныя сяляне з асаднікамі і шляхтай – больш 6%. У пошуках лепшай долі збяднелыя сяляне ехалі ў іншыя краіны – асабліва ў Францыю, дзяржавы Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. З 1925 па 1938г. толькі з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78, 1 тыс. чалавек.

Цяжкае эканамічнае і сацыяльнае становішча спалучалася з не меньш цяжкім нацыянальным прыгнётам беларускага народа. Польскія ўлады і пануючыя класы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і гэтым зліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. З першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы, якіх у 1918-1919 гг. сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У1925 г. засталося ўсяго 4 беларускія школы. Беларускія і рускія школы былі ператвораны ў польскія. У 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ні адной беларускай школы.

Адным з вынікаў нацыянальнага прыгнёту была крайне нязначная колькасць беларускай інтэлігенцыі. У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі.

Культурнае жыццё беларускага народа таксама абмяжоўвалася і падаўлялася. Не было беларускіх тэатраў. Прагрэсіўныя газеты канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі у турму. У пачатку 1930-х гг. у турмах Польшчы знаходзілася больш 10 тыс. палітзняволенных.

Беларускі народ ніколі не мірыўся са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй Бацькаўшчыны. На працягу 20 год ён вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. У ходзе гэтай барацьбы вызначаліся тры асноўныя сацыяльна – палітычныя лагеры: першы – буржуазна – памешчыцкі; другі – дробнабуржуазны, дэмакратычны; трэці – пралетарскі і рэвалюцыйна – дэмакратычных сіл. Сярод палітычных партый найбольш актыўную барацьбу вяла Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ, створана ў 1923 г.). Значным уплывам карысталася партыя беларускіх эсэраў, Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, Беларуская сацыял – дэмакратычная партыя (БСДП) і інш. Агульным для ўсіх беларускіх нацыянальных партый і груповак было патрабаванне нацыянальных правоў, утварэння незалежнай Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, якое супрацпастаўлялася патрабаванню КПЗБ і яе саюзнікаў аб самавызначэнні Заходняй Беларусі і уз' яднання з БССР. Але нацыянальныя патрабаванні і культурна – асветніцкая работа гэтых партый садзейнічалі павышэнню нацыянальнай свядомасці насельніцтва, захаванню беларускай нацыі, ўздыму вызваленчай барацьбы.

 

ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. Ахарактарызуйце стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі.

2. Растлумачце сутнасць паняцця “рэжым санацыі”.

3. Назавіце праблемы, якія ўскладнялі стварэнне адзінага антыфашысцкага фронту Заходняй Беларусі.

4. Якое значэнне надавалася беларускай мове ў 1920-я гг.?

5. Ахарактарызуйце меры па развіццю адукацыі ў Беларусі ў гэты перяд.

6. Назавіце беларускіх паэтаў і пісьменнікаў 1920-1930-хгг.

 

 

ТЭМА 9

БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ ПАСЛЯВАЕННАГА РАЗВІЦЦЯ

/1945 -1985 гг./

Лекцыя 13

1. Беларусь у перыяд супрацьстаяння сусветных звышдзяржаў

  Другая сусветная вайна закончылася перамогай краін антыгітлераўскай кааліцыі. Яна прывяла да новай расстаноўкі палітычных сіл у свеце. Фашысцкія рэжымы Германіі, Італіі і Японіі былі разгромлены. Узмацніліся роля і палітычны ўплыў краін антыгітлераўскай кааліцыі — СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі, якім належаў прыярытэт у рашэнні пытанняў пасляваеннага ўладкавання свету.

Асновы пасляваеннага ўрэгулявання былі закладзены ў рашэннях Крымскай (Ялцінскай) канферэнцыі кіраўнікоў трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, якая адбылася 4—11 лютага 1945 г.

Задачамі канферэнцыі былі:

узгадненне планаў трох саюзных дзяржаў у мэтах канчатковага разгрому фашысцкай Германіі;

распрацоўка агульных прынцыпаў у адносінах саюзнікаў да Германіі пасля яе паражэння;

правядзенне палітыкі трох дзяржаў у адносінах да вызваленай Еўропы і інш.;

вырашэнне пытання аб хутчэйшым заканчэнні вайны з Японіяй;

стварэнне ўсеагульнай міжнароднай арганізацыі для падтрымкі міжнароднага міру і бяспекі.

На канферэнцыі былі прыняты рашэнні аб сумесных дзеяннях супраць фашысцкай Германіі на заключным этапе вайны. Кіраўнікі краін пацвердзілі свае намеры дабівацца безумоўнай капітуляцыі Германіі. У пагадненні " Аб зонах акупацыі Германіі і аб кіраўніцтве Вялікім Берлінам" прадугледжвалася раздзяленне Германіі на чатыры зоны акупацыі: СССР, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя і выдзяленне асобнага раёна Берліна, акупіраванага сумесна чатырма дзяржавамі. Прадстаўнікі галоўных камандаванняў саюзных дзяржаў стваралі Кантрольны Савет з месцазнаходжаннем у Берліне, у абавязкі якога ўваходзіла ўзгадненне і каардынацыя іх дзеянняў.

На Крымскай канферэнцыі тры дзяржавы намецілі так-сама палітычныя і эканамічныя прынцыпы, якімі ім патрэбна было кіравацца ў адносінах з Германіяй у пасляваенны перыяд. У адпаведнасці з імі прадугледжваліся разбраенне Германіі і ператварэнне яе ў міралюбівую дэмакратычную дзяржаву.

Важнае значэнне для пасляваеннага ўладкавання свету мелі рашэнні Крымскай канферэнцыі аб стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая была прызвана стаць органам забеспячэння міру і міжнароднай бяспекі, Аб асновах гэтай арганізацыі прадстаўнікі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі дамо-віліся яшчэ на канферэнцыі ў Думбартон-Оксе ў жніўні 1944 г., дзе былі абмеркаваны прынцыпы Устава ААН, але не было ўзгоднена пытанне адносна працэдуры галасавання ў Савеце Бяспекі. Удзельнікі Крымскай канферэнцыі вызначылі, што 25 красавіка 1945 г. у Сан-Францыска (ЗША) будзе склікана канферэнцыя Аб'яднаных Нацый з мэтай канчатковай распрацоўкі і прыняцця Устава ААН.

Ялцінская канферэнцыя адобрыла таксама " Дэкларацыю аб вызваленай Еўропе", у якой адзначалася гатоўнасць трох вялікіх дзяржаў аказаць дапамогу народам Еўропы ў дэмакратычным рашэнні іх надзённых палітычных і эканамічных праблем, у зацвярджэнні суверэнітэту і дэмакратыі ў гэтых краінах.

На канферэнцыі былі абмеркаваны пытанні аб будучых граніцах Польшчы і складзе яе ўрада, а таксама аб уступленні СССР у вайну супраць Японіі. У прыватнасці, была дасягнута дамова аб тым, што савецка-польская граніца будзе праходзіць па так званай " лініі Керзана" з адступленнем; яе ў некаторых раёнах ад 5 да 8 км на карысць Польшчы. Што тычылася польскіх заходніх граніц, то было вырашана, што Польшча атрымае грунтоўны прырост тэрыторыі на поўначы і захадзе. Было разгледжана пытанне аб стварэнні польскага ўрада на шырокай аснове, з уключэннем дэмакратычных дзеячаў з самой Польшчы і палякаў з-за мяжы, СССР узяў на сябе абавязак уступіць у вайну супраць Японіі праз два-тры месяцы пасля заканчэння вайны з Германіяй.

У адпаведнасці з рашэннямі Крымскай канферэнцыі ў красавіку—чэрвені 1945 г. у Сан-Францыска прайшла ўстаноўчая канферэнцыя Аб'яднаных Нацый. У яе рабоце ўзялі ўдзел дэлегацыі 50 краін, у тым ліку ад Беларускай ССР, народ якой унёс вялікі ўклад у разгром фашызму.

Ва Уставе ААН, прынятым 26 чэрвеня 1945 г., былі зафіксаваны мэты арганізацыі, галоўнымі з якіх з'яўляліся наступныя:

- падтрымка міжнароднага міру і бяспекі і з гэтай мэтай прыняцце калектыўных мер для выключэння пагрозы міру і падаўленне актаў агрэсіі;

- развіццё дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове павагі, прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў;

- ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару;

- заахвочванне і развіццё павагі да правоў чалавека і асноўных свабод для ўсіх, без адрознення расы, полу, мовы і рэлігіі;

- быць цэнтрам для ўзгаднення дзеянняў нацый у дасягненні гэтых агульных мэт.

Для іх дасягнення члены ААН прынялі абавязацельства дзейнічаць у адпаведнасці з прынцыпамі:

суверэннай роўнасці дзяржаў;

вырашэння міжнародных спрэчак выключна мірнымі сродкамі;

неўмяшання ў справы, якія тычацца ўнутранай кампетэнцыі любой дзяржавы;

адмаўлення ў міжнародных адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення супраць тэрытарыяльнай недатыкальнасп і палітычнай цэласнасці любой дзяржавы і інш.

Галоўнымі органамі ААН сталі Генеральная Асамблея, Савет Бяснекі, Эканамічны і Сацыяльны саветы, Савет па апецы, Міжнародны Суд і Сакратарыят.

Неадкладныя міжнародныя праблемы, што ўзнікалі пасля заканчзння вайны ў Еўропе, сталі прадметам абмеркавання трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗПІА, Вялікабрытаніі — на канферэнцыі ў Патсдаме (17 ліпеня — 2 жніўня 1945 г.). Рашэнні Патсдамскай канферэнцыі з'явіліся развіццём рашэнняў канферэнцыі ў Ялце.

Цэнтральнае месца ў рабоце Патсдамскай канферэнцыі заняло пытанне аб мірным урэгуляванні з Германіяй. Патсдамскія пагадненні зыходзілі з аднаўлення дзяржаўнага адзінства развіцця Германіі і развіцця яе як міралюбівай дэмакратычнай дзяржавы.

У адпаведнасці з рашэннямі Крымскай канферэнцыі гэтыя пагадненні прадугледжвалі правядзенне ў жыццё так званых прынцыпаў " чатырох " Д”. Быў пацверджаны і канкрэтызаваны прынцып поўнай дэмілітарызацыі Германіі: раззбраенне і роспуск яе ўзброеных сіл — наземных, марскіх і паветраных, знішчэнне Генеральнага штаба, забарона ўсякай ваеннай падрыхтоўкі і ваеннай прапаганды; знішчэнне ўсіх відаў зброі і забарона іх вытворчасці, безумоўная забарона на вытворчасць атамнай зброі і валоданне ёю. Ваенна-марскі і гандлёвы флот Германіі быў раздзелены паміж СССР, ЗША і Вялікабрытаніяй.

Прынцып дзманапалізацыі прадугледжваў абмежаванне канцэнтрацыі германскай прамысловасці праз роспуск картэляў, сіндыкатаў, трэстаў і іншых манапалістычных аб'яднанняў.

Зыходзячы з неабходнасці дэнацыфікацыі Германіі ўдзельнікі Патсдамскага пагаднення абавязаліся знішчыць нацыянал-сацыялістычную партыю, яе філіялы і падкантрольныя арганізацыі, распусціць усе нацысцкія ўстановы, пакараць ваенных злачынцаў. Урады пацвердзілі намер аддаць галоўных ваенных злачынцаў суду міжнароднага ваеннага рыбунала.

У Патсдаме была ўзгоднена ідэя чатырохбаковай акупацыі Германіі, якая павінна была служыць інтарэсам дэмілітарызацыі і дэмакратызацыі краіны. У сувязі з тым што ў Берліне размясціўся Кантрольны савет — вярхоўны орган улады чатырох дзяржаў у Германіі, было ўстаноўлена чатырохбаковае кіраванне Берлінам. Як пастаянна дзеючы орган ён павінен быў збірацца рэгулярна для абмеркавання і ўзгад нення пытанняў, што ўяўлялі ўзаемную цікавасць для саюзнікаў.

Патсдамская канферэнцыя прыняла рашэнне стварыць да заснавання агульнагерманскага ўрада дэпартаменты (фінансаў, знешняга гандлю, прамысловасці і транспарту) і падпарадкоўваць іх Кантрольнаму савету.

У Патсдамскае пагадненне быў уключаны раздзел аб рэпарацыях, якія прызнаваліся сродкам эканамічнага раззбраення Германіі і адначасова кампенсацыі, нанесеных дзяржавам — ахвярам германскай агрэсіі.

Патсдамская канферэнцыя вырашыла і некаторыя тэры-тарыяльныя пытанні. Горад Кёнігсберг (з 1946 г. — Калінінград) і прылеглы да яго раён былі перададзены СССР. Заходняя мяжа Польшчы ўстанаўлівалася па лініі Одэр — Заходняя Нейсе.

Частка Усходняй Прусіі, якая не адышла Савецкаму Саюзу, а таксама тэрыторыя былога свабоднага горада Данцыга (Гданьска) былі таксама перададзены Полыпчы.

На Патсдамскай канферэнцыі было прынята рашэнне стварыць пастаянны орган — Савет міністраў замежных спраў (СМЗС) з прадстаўнікоў пяці вялікіх дзяржаў — СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Кітая і Францыі. У задачу Савета ўваходзілі падрыхтоўка і распрацоўка мірных дагавароў з саюзнікамі і сатэлітамі Германіі — Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.

Патсдамскія пагадненні стваралі дастаткова трывалую аснову для сумеснай палітыкі чатырох дзяржаў як у германскім пытанні, так і для супрацоўніцтва гэтых краін у еўрапейскіх справах. У цэлым рашэнні канферэнцыі сведчылі аб развіцці дэмакратычных прынцыпаў пасляваеннага ўладкавання свету. На апошнім этапе Другой сусветнай вай-ны ў верасні 1945 г. арміямі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі" была разбіта японская армія. 2 верасня 1945 г. Японія капітулявала. Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы былі вернуты Савецкаму Саюзу.

Пытанні тэрытарыяльнага ўрэгулявання ў Еўропе былі канчаткова вырашаны пасля падрыхтоўкі і заключэння мірных дагавораў з былымі саюзнікамі гітлераўскай Германіі. У адпаведнасці з Патсдамскімі рашэннямі падрыхтоўка дагавораў з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй праходзіла на сесіях Савета міністраў замежных спраў ( СМЗС). Мірныя дагаворы былі падпісаны 10 лютага 1947 г.

Італія захоўвалася ў асноўным у тэрытарыяльных межах на 1 студзеня 1948 г. Невялікія яе тэрыторыі былі перададзены Францыі. Да Югаславіі перайшлі ўсходняя частка Юлійскай Крайны і шэраг іншых дробных тэрыторый. Грэцыя атрымала Додэканезскія астравы. Заходняя частка Юлійскай Крайны з горадам Трыест была выдзелена ў свабодкую тэрыторыю Трыест, кантралюемую ААН. Па змове паміж Італіяй і Югаславіяй яна ў 1954 г. была падзелена паміж імі з перадачай Трыеста ў склад Італіі. Італія страчвала ўсе свае калоніі і абавязалася паважаць суверэнітэт і незалежнасць Албаніі і Эфіопіі.

У адносінах да Фінляндыі было вырашана, што савецка-фінская мяжа захоўвалася ў асноўным па стану на 1 студзеня 1941 г., вобласць Петсамо (Пячэнга) вярталася СССР. Фінляндыя ўступала СССР у арэнду раён Поркала-Уд (ад яе СССР адмовіўся ў 1955 г.). Балгарыя аднаўлялася ў межах на верасень 1940 г., з захаваннем у яе складзе Паўднёвай Даб-руджы. Паўночная Трансільванія са складу Венгрыі пераходзіла да Румыніі. Венгерска-чэхаславацкая мяжа ўстанаўлівалася па стану на 1 студзеня 1938 г. Закарпацкая Украіна ўключалася ў склад СССР. Савецка-румынская мяжа ўстанаўлівалася па лініі на чэрвень 1940 г. Шэраг артыкулаў мірных дагавораў устанаўліваў абмежаванні ўзброеных сіл былых саюзнікаў і абавязваў іх часткова кампенсаваць страты, нанесеныя эканоміцы краін-пераможцаў.

Утварэнне сусветнай сістэмы сацыялізму. Рашэнні Ялцінскай і Патсдамскай канферэнцый мелі вялікае станоўчае значэнне для пасляваеннага ўладкавання свету. Яны з'яўляся адлюстраваннем новай расстаноўкі палітычных сіл на сусветнай арэне. У іх таксама знайшлі сваё выяўленне ўзрослая роля СССР у міжнародных справах, яго ўплыў на сусветную палітыку.

Савецкі Саюз вынес на сабе асноўны цяжар вайны і адыграў рашаючую ролю ў разгроме фашызму. У вялікай ступені выраслі міжнародны аўтарытэт і ўплыў СССР, бёз яго ўдзелу з гэтага часу не вырашалася ні адна буйная міжнародная праблема. Сведчаннем яго вялікага аўтарытэту стаў актыўны ўдзел у стварэнні ААН, уваходжанне ў лік пяці пастаянных членаў разам з ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Кітаем у Савет Бяспекі гэтай арганізацыі. Колькасць краін, з якімі ён устанавіў дыпламатычныя адносіны пасля вайны, вырасла з 26 да 52.

У ходзе Другой сусветнай вайны па меры вызвалення тэрыторыі Еўропы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і паспяховых дзеянняў саюзнікаў склаліся спрыяльныя ўмовы для разгортвання антыфашысцкага, нацыянальна-вызваленчага руху народаў Еўропы.

Народна-дэмакратычная ўлада была ўстаноўлена ў Польшчы, Румыніі, Югаславіі, Балгарыі, Албаніі, Чэхаславакіі, Венгрыі. СССР аказаў падтрымку пракамуністычным сілам і ўжо на этапе народна-дэмакратычных рэвалюцый паставіў пад кантроль іх унутраную і знешнюю палітыку. У гэтых краінах былі праведзены пераўтварэнні, накіраваныя на ўмацаванне і расшырэнне дзяржаўнага сектара эканомікі, нацыяналізаваны важнейшыя галіны прамысловасці, банкі, ажыццёўлены аграрныя рэформы. Заключаныя ў 1945— 1948 гг. дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе СССР з Чэхаславакіяй, Польшчай, Румыніяй, Югаславіяй, Венгрыяй, Албаніяй і Балгарыяй прадугледжвалі развіццё эканамічных і культурных сувязяў, рашэнне агульных праблем абарончай палітыкі. СССР з другой паловы 40-х гг. аказваў грунтоўную дапамогу гэтым дзяржавам у аднаўленні і развіцці эканомікі. У краінах " савецкага блока" паступова складвалася аднатыповая палітычная сістэма, ідэалогія. Іх аб'ядноўвала адзіная мэта — будаўніцтва сацыялізму. Адна-часова СССР удалося пашырыць свой палітычны ўплыў ў Усходняй Еўропе.

 

 2. Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак " халоднай вайны"

  Ва ўмовах існавання дзвюх супрацьлеглых сістэм, якія пачалі працяглы перыяд іх супрацьстаяння, першым крокам на шляху да якога стала " халодная вайна". Асноўнай прычынай супрацьстаяння была барацьба СССР і ЗША за геапалітычную перавагу і перш за ўсё за падзел Еўропы. Пачатак афармленню палітыкі " халоднай вайны" палажыла " дактрына Трумэна" — знешнепалітычная праграма ўрада ЗША, выкладзеная прэзідэнтам Г. Трумэнам у яго прамове ў кангрэсе ЗША 12 сакавіка 1947 г. Г. Трумэн звярнуўся да Кангрэса з просьбай аб выдзяленні дапамогі ў 400 млн долараў (на 1947/1948 фінансавы год) Грэцыі і Турцыі, абгрунтоўваючы гэта тым, што " ЗША павінны аказваць падтрымку свабодным народам, якія супраціўляюцца спробам закабалення, зыходзячым ад узброенай меншасці або знешняга ціску". Меркавалася паслаць у гэтыя краіны амерыканскія місіі, у тым ліку і ваенны персанал з мэтай абаро-ны краін Усходняга Міжземнамор'я ад камуністычнай бяспекі. Хоць у прамове не ўспамінаўся Савецкі Саюз, разумелася, што паняцці " свабодныя народы" і " антыкамуністы" з'яўляюцца сінонімамі. Абапіраючыся на гэту дактрыну, ЗША бралі на сябе доўгатэрміновыя абавязацельствы супрацьстаяць распаўсюджванню камунізму і ўмешвацца, калі неабходна, з дапамогай узброенай сілы ў любы рэгіён, дзе існуе пагроза камунізму. Хоць Г. Трумэн назваў у сваёй прамове дзве краіны, хутка стала відавочна, што дактрына не мае геаграфічных межаў.

Дактрына Трумэна з'явілася палітычным касцяком шыракамасштабнай стратэгіі " стрымлівання камунізму", а яе эканамічным стрыжнем стаў " план Маршала"." План Маршала", або праграма аднаўлення і развіцця Еўропы, быў выкладзены Дзяржаўным сакратаром ЗША Дж. Маршалам у выступленні ў Гарвардскім універсітэце ў чэрвені 1947 г. Ён прапанаваў аказаць эканамічную дапамогу еўрапейскім дзяржавам з мэтай аднаўлення разбуранай у выніку Другой сусветнай вайны эканомікі.

Па прапанове англійскага і французскага ўрадаў " план Маршала" абмяркоўваўся на нарадзе міністраў замежных спраў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і СССР у Парыжы ў чэрвені-ліпені 1947 г. ЗША выступілі з ідэяй стварэння надзеленай шырокімі паўнамоцтвамі агульнаеўрапейскай арга-нізацыі ў складзе прадстаўнікоў вялікіх дзяржаў, галоўнай мэтай якой павінны былі стаць распрацоўка і кантроль над выкананнем шырокай праграмы мерапрыемстваў, накіраваных на ліквідацыю ў Еўропе эканамічных вынікаў Другой сусветнай вайны. Прапановы ЗША крытыкаваліся кіраўніцтвам СССР, якое лічыла, што яны фактычна азначаюць падпарадкаванне эканомікі заходнееўрапейскіх краін эканомі-цы ЗША і парушаюць іх суверэнітэт.

У ліпені 1947 г. у Парыжы адбылася канферэнцыя " еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва" 16 краін, далучаных да " плана Маршала" (Вялікабрытанія, Францыя, Аўстрыя, Бельгія, Галандыя, Люксембург, Данія, Грэцыя, Ірландыя, Ісландыя, Партугалія, Швецыя, Швейцарыя, Турцыя). Канферэнцыя стварыла " Камітэт еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва" з мэтай складання агульнага даклада аб эканамічных рэсурсах названых краін і іх агульнай заяўкі на амерыканскую дапамогу. 3 дапамогай " плана Маршала" ЗША імкнуліся змякчыць развіццё пасляваеннага эканамічнага крызісу і ўцягнуць заходнееўрапейскія дзяржавы ў сферу свайго палітычнага і эканамічнага ўплыву.

" План Маршала" практычна пачаў ажыццяўляцца з красавіка 1948 г., калі ўвайшоў у сілу закон " Аб дапамозе замежным дзяржавам", адзін з раздзелаў якога прадугледжваў аказанне дапамогі заходнееўрапейскім краінам на аснове двухбаковых пагадненняў. Дапамога па " плану Маршала" аказвалася пры выкананні шэрагу ўмоў:

1) адмовы ўрадаў гэтых краін ад палітыкі нацыяналізацыі прамысловасці, развіццё прыватнага сектара эканоміі

2) заахвочванне прыватных амерыканскіх інвестыцый;

3)свабодны доступ амерыканскіх тавараў на рынкі краін-атрымальнікаў шляхам аднабаковага зніжэння імі мытных тарыфаў.

Кантроль за выкананнем " плана Маршала" быў ускладзены на спецыяльна створаную з гэтай мэтай арганізацыю — адміністрацыю па кіраўніцтву аказаннем дапамогі замежным дзяржавам на чале з буйным прамыслоўцам, экс-прэзідзнтам аўтамабільнай карпарацыі " Штудэбекер" П. Хофманам. Упаўнаважаным па Еўропе па пытаннях " плана Маршала" быў прызначаны амерыканскі фінансіст, палітычны дзеяч і дыпламат У. Гарыман, які ў гады вайны быў прадстаўніком прэзідэнта ЗША па праграме ленд-лізу ў Вялікабрытаніі, а затым паслом у СССР.

СССР адмовіўся ад удзелу ў " плане Маршала" і ў супрацьвагу яму прапанаваў " план Молатава", ажыццяўленне якога прывяло да стварэння Савета Эканамічнай Узаемадапамогі краін так званай народнай дэмакратыі ў 1949 г.

Праграма дапамогі Еўропе склала суму ў 13, 3 млрд долараў, з іх 1, 5 млрд долараў доўгатэрміновай пазыкі, якая пазней была вернута. У красавіку 1948 г. для здзяйснення плана была створана пастаянна дзеючая Арганізацыя па еўрапейскаму эканамічнаму супрацоўніцтву (пазней яна стала называцца Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця — АЭСР). Гэта арганізацыя ажыццяўляла кантроль за размеркаваннем фінансавых сродкаў і ўмовамі іх выкарыстання. АЭСР, як і " план Маршала", у цэлым выконвала задачу " стрымлівання камунізму" на эканамічным узроўні, у той час як утварэнне Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА) было прызвана вырашыць гэту задачу на ваенна-палітычным узроўні.

Амерыканская дапамога паступала ў розных формах: у выглядзе бязвыплатнага дару ў доларах, бязвыплатнага забеспячэння таварамі, але ў асноўным у форме крэдытаў. Агульная сума сродкаў, выдаткаваных у рамках " плана Маршала" з 3 красавіка 1948 г. да 30 чэрвеня 1951 г., калі яго астатнія Фонды былі ўключаны ў Праграму абароннай узаемадапамогі, склала каля 17 млрд долараў. У цэлым прыкладка трэць імпарту ў рамках Праграмы еўрапейскага аднаўлення прыходзілася на сельскагаспадарчую прадукцыю, але вялікую родю адыгрываў таксама імпарт сродкаў вытворчасці. Прыкладна адна трэць сродкаў дапамогі па " плану Маршала" была выдаткавана на закупкі лішкаў амерыканскай сельскагаспадарчай прадукцыі.

Аказанне дапамогі Заходняй Еўропе дазволіла ЗША атрымаць магутнейшага саюзніка ў " халоднай вайне", умацаваўшы і аднавіўшы яго па свайму ўзору, што ў рэшце рэшт абумовіла вынік глабальнага супрацьстаяння звышдзяржаў. У сувязі з гэтым асноўнае значэнне дапамогі было не эканамічным, а палітычным. " План Маршала" меў, безумоўна, і негатыўныя вынікі, адным з якіх быў раскол Еўропы на два лагеры, а адмова ад удзелу ў ім Савецкага Саюза выяўляла яго антысавецкую накіраванасць. Перавагай Вашынгтона была спроба стварэння цэнтра сілы на Еўрапейскім кантыненце, дастаткова моцнага для падтрымкі там неабходнай раўнавагі.

Супрацьлеглыя інтарэсы вялікіх дзяржаў — былых саюзнікаў у Другой сусветнай вайне — дакладна выявіліся ў іх пазіцыі ў адносінах да Германіі. У снежні 1946 г. у парушэнне прынятых абавязацельстваў на Патсдамскай канферэнцыі ЗША і Вялікабрытанія заключылі пагадненне аб аб'яднанні сваіх зон акупацыі. У выніку была створана " Бізонія". У 1948 г. да іх далучылася французская зона акупацыі — так узнікла " Трызонія". У сярэдзіне 1948 г. на гэтай тэрыторыі была праведзена грашовая рэформа, якая была ўключана ў сферу дзеяння " плана Маршала". Акупацыйныя ўлады трох заходніх зон акупацыі стварылі так званы Парламенцкі савет, даручыўшы яму распрацоўку Канстытуцыі нямецкай дзяржавы. Асноўны закон уступаў у сілу ў маі 1949 г. У жніўні 1949 г. у Заходняй Германіі былі праведзены першыя парламенцкія выбары. У верасні быў сфарміраваны ўрад на чале з лідэрам ХДС К. Адэнауэрам. 7 верасня 1949 г. адбылося абвяшчэнне Федэратыўнай Рэспублікі Германіі (ФРГ).

На тэрыторыі ўсходняй зоны акупацыі, занятай савецкім войскамі, былі праведзены рэформы, якія абмяжоўвалі прыватную ўласнасць у аграрным сектары эканомікі і ў прамысловасці. У выніку зямельнай рэформы былі канфіскаваны ўсе юнкерскія і памешчыцкія гаспадаркі памерам больш за 100 га, зямельныя гаспадаркі, што належалі ваенным злачынцам, прыняты законы аб экспрапрыяцыі ўласнасці на-цыстаў, больш за 9 тыс. прамысловых прадпрыемстваў перададзены ў валоданне нямецкіх органаў самакіравання. У маі 1949 г. Нямецкі народны кангрэс прыняў праект канстытуцыі Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, заснаванай на прынцыпе народаўладдзя. 7 кастрычніка 1949 г. было аб-вешчана ўтварэнне Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі і ўведзена ў дзеянне Канстытуцыя ГДР.

У маі 1952 г. ЗША, Вялікабрытанія і Францыя падпісалі ў Боне з ФРГ так званы Агульны дагавор, у адпаведнасці з якім акупацыйны статус у Заходняй Германіі ліквідаваўся, а ФРГ атрымала больш шырокія правы ва ўнутраных і знешніх справах.

Канфрантацыя паміж двумя блокамі буйнейшых дзяржаў свету выявілася ў саперніцтве ваенна-палітычных блокаў і саюзаў, створаных хутка пасля Другой сусветнай вайны.

У сакавіку 1948 г. Вялікабрытанія, Францыя, Нідэрланды, Бельгія і Люксембург заключылі ў Бруселі дагавор аб эканамічным, сацыяльным і культурным супрацоўніцтве і калектыўнай абароне, вядомай пад назвай Заходняга Саюза. Ён быў падтрыманы ЗША, якія прапанавалі стварыць больш шырокі ваенны саюз з удзелам ЗША і Канады. У красавіку 1949 г. 12 дзяржаў (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Канада, Ісландыя, Нарвегія, Данія, Нідэрланды, Бельгія, Люксембург, Партугалія) падпісалі ў Вашынгтоне Паўночнаатлантычны пакт (НАТА). Грэцыя і Турцыя ўступілі ў арганізацыю ў 1952 г., ФРГ — у 1955 г. Іспанія — у 1982 г. У перыяд свайго ўтварэння НАТА ўяўляў сабой ідэалагічны і ваенна-палітычны альянс групы дзяржаў з аднолькавымі палітычнымі і эканамічнымі сістэмамі.

Утварэнне НАТА было прадыктавана імкненнем заходніх дзяржаў стрымаць узмацненне ўплыву і магутнасці СССР у Еўропе і ў свеце, непасрэднай падставай паслужыў раскол Германіі. Паўночнаатлантычны пакт прадугледжваў аб'яднанне намаганняў яго ўдзельнікаў ва " ўмацаванні сваіх уласных інстытутаў, узаемныя кансультацыі ў выпадку, калі, на думку аднаго з іх, ствараецца пагроза палітычнай незалежнасці або бяспекі  любога з бакоў. Удзельнікі дагавора бралі на сябе абавязацельства павялічыць вытворчасць узбраенняў і аказваць адзін аднаму дапамогу, у тым ліку прымяненне ўзброенай сілы. Галоўная роля НАТА адводзілася ваенна-стратэгічным сілам ЗША, якія абавязаліся абараняць саюзнікаў у выпадку нападзення трэцяга боку. Амерыканскія ўзброеныя сілы маглі быць размешчаны ў любой краіне — удзельніцы НАТА. ЗША пачалі ствараць у гэтых краінах свае ваен-ныя базы.

Пасляваенны раскол свету закрануў і Азію. Пазіцыі СССР умацоўваліся ў гэтым рэгіёне пасля ўстанаўлення камуністычных рэжымаў у Паўночнай Карэі (1948), у Кітаі (1949), у Паўночным В'етнаме (1954).

3 мэтай расшырыць свой уплыў у азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне пад эгідай ЗША ў супрацьвагу СССР быў створаны ваенна-палітычны блок АНЗЮЗ (Аўстралія, Новая Зеландыя, ЗША), у 1954 г. — СЕАТА (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Аўстралія, Новая Зеландыя, Тайланд, Філіпіны, Пакістан), у 1955 г. — СЕНТА (ЗША, Вялікабрытанія, Турцыя, Ірак, Іран, Пакістан).

У 1955 г. пасля ўступлення ФРГ у НАТА шэраг краін савецкага блока дзяржаў утварылі Арганізацыю Варшаўскага Дагавора, падпісаўшы шматбаковы дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе. У арганізацыю ўвайшлі ўсе краіны Усходняй Еўропы, за выключэннем Югаславіі. Краіны — удзельніцы Варшаўскага дагавора абавязаліся ў выпадку нападзення на адну з іх неадкладна прыйсці на дапамогу " ўсімі сродкамі", уключаючы прымяненне ўзброенай сілы. У адпаведнасці з дагаворам былі створаны Палітычны кансультацыйны камітэт для фарміравання агульнай абароннай і знешняй палітыкі, а таксама Аб'яднанае камандаванне ўзброенымі сіламі дзяржаў Варшаўскага дагавора.

Такім чынам, пасля Другой сусветнай вайны аформілася новая расстаноўка сіл на сусветнай арэне. Узніклі два супрацьлеглыя блокі дзяржаў, заснаваных на розных эканамічных, палітычных і ідэалагічных сістэмах. У цэнтры аднаго з іх былі ЗША, у цэнтры другога — СССР. Абедзве дзяржавы валодалі ядзернай зброяй. Пачатак " халоднай вайны" характарызаваў працяглы перыяд супрацьстаяння сусветных звыш-дзяржаў.

3. Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў 1960—1980-ягг.

Галоўнымі палітычнымі і эканамічнымі фактарамі, якія аказвалі ўплыў на сусветнае развіццё ў 60—80-я гг. XX ст., былі:

1. фарміраванне сусветнай сістэмы сацыялізму і эканамічнае спаборніцтва дзвюх сусветных сістэм;

2. крушэнне каланіяльнай сістэмы, утварэнне новых незалежных дзяржаў у Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і барацьба за новы эканамічны парадак;

3. развіццё інтэграцыйных працэсаў пад уздзеяннем аб'ектыўнай тэндэнцыі інтэрнацыяналізацыі сусветнай гаспадаркі, стрыжнем якіх стала заходнееўрапейская інтэграцыя.

У гэтыя гады ў развіцці міжнародных адносін намеціліся новыя тэндэнцыі. Першай тэндэнцыяй было некаторае паслабленне канфрантацыі паміж дзвюма сусветнымі звыш-дзяржавамі. Штуршком да гэтага паслужыў Карыбскі крызіс 1962 г., які ледзь не паставіў свет на мяжу новай сусветнай вайны. Крызіс заставіў кіраўніцтва ЗША і СССР зразумець небяспеку праводзімага імі курсу ва ўмовах ядзернага суп-рацьстаяння. У 1963 г. у Маскве быў падпісаны дагавор аб забароне выпрабавання ядзернай зброі ў трох асяроддзях: у атмасферы, космасе і пад вадой, а ў 1968 г. -- дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі.

1970-я гады вядомыя ў развіцці міжнародных адносін як перыяд разрадкі міжнароднай напружанасці. Галоўнымі фактарамі пацяплення адносін паміж двума супрацьлеглымі лагерамі былі: устанаўленне ваенна-стратэгічнага парытэту паміж СССР і ЗША, выкарыстанне ўзаемавыгадных магчымасцей супрацоўніцтва для пад'ёму дабрабыту сваіх народаў.

У гады разрадкі адбылася нармалізацыя адносін ФРГ з СССР, Польшчай, Чэхаславакіяй, ГДР, што дазволіла правесці ў 1975 г. у Хельсінкі Нараду па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, выніковыя дакументы якога замацавалі пасляваенныя межы ў Еўропе. Па нарадзе былі зацверджаны намеры краін капіталістычнага і сацыялістычнага лагераў развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў галіне зканомікі, навукі і тэхнікі, абароны навакольнага асяроддзя, а таксама ў гуманітарных і іншых галінах дзейнасці.

Важнае значэнне для зніжэння ваеннага супрацьстаяння ў свеце мела заключэнне ў 1972 і 1979 гг. савецка-амерыканскіх пагадненняў аб абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў.

Палітычнае ўрэгуляванне дазволіла пашырыць маштабы эканамічнага супрацоўніцтва ў Еўропе. Буйнейшым эканамічным партнёрам СССР і сацыялістычных краін становіцца ФРГ. У 70-я гг. былі заключаны тры буйных пагадненні на пастаўку ў ФРГ савецкага прыроднага газа і на пастаўкі ў СССР заходнегерманскіх труб вялікага дыяметра, машын і абсталявання для будаўніцтва магістральных газаправодаў. У 1970—1980 гг. тавараабарот ФРГ з сацыялістычнымі краі-намі ўзрос у тры разы.

Другой тэндэнцыяй стала паслабленне жорсткай біпалярнасці свету. Вялікі ўплыў на геапалітычнае развіццё ў свеце пачынаюць аказваць дзяржавы, якія вызваліліся ад каланіяльнай залежнасці.

Перамога над Германіяй і Японіяй у Другой сусветнай вайне стварыла спрыяльныя ўмовы для перамогі народна-дэмакратычных рэвалюцый у Паўночным В'етнаме, Паўночнай Карэі, Кітаі. Распалася Брытанская імперыя ў Паўднёвай Азіі. Народы Індыі, Шры Ланкі, Пакістана, Бірмы, Малайзіі вызваліліся ад брытанскага каланіялізму. Незалежнасці дабіліся Інданезія, Філіпіны, Сірыя, Ліван, Егіпет, Ірак і іншыя арабскія краіны.

Пасля Азіі стала на шлях незалежнага развіцця Афрыка, прычым толькі за 1960 г. (" год Афрыкі" ) дабіліся палітычнай самастойнасці 17 дзяржаў - былых калоній Англіі, Францыі, Італіі, Бельгіі. У снежні 1960 г. ААН прыняла Дэкларацыю аб наданні незалежнасці ўсім каланіяльным народам. На месцы каланіяльнага свету ўзнік вялікі " трэці свет", які ахапіў мноства новых і старых суверэнных дзяржаў Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Акеаніі.

У 1961 г. узнік рух Недалучэння, які аб'ядноўваў вялікую групу дзяржаў Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, што паклалі ў аснову сваёй знешняй палітыкі адмову ў ваенных блоках і адмову ад прадастаўлення сваёй тэрыторыі пад замежныя ваенныя базы. Большую частку з іх склалі дзяржавы, якія скінулі каланіяльны прыгнёт і на тэрыторыі якіх пражывала ў 60-я гг. каля 1/3 насельніцтва свету. Гэтыя краіны ўнеслі станоўчы ўклад у рашэнне важных міжнародных пытанняў у рамках ААН, выступаючы за ўсеагульнае і поўнае раззбраенне, ліквідацыю эканамічнай залежнасці, развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Разам з тым дэкаланізацыя парадзіла і шэраг праблем. Адна з іх — праблема межаў (87 % дзяржаўных межаў у Афрыцы і 45 % — у Азіі), што з'явілася крыніцай напружанасці і шматлікіх міждзяржаўных канфліктаў. Акрамя таго, большасць дзяржаў, асабліва ў Афрыцы, не з'яўляліся гамагеннымі: побач з прысутнасцю палітычнай эліты ў іх захоў-валася некалькі этнічных груп з рознымі мовамі, культурай, рэлігіяй (Эфіопія, Нігерыя, Судан, Чад).

Дазвол дзяржаўнай незалежнасці не азначаў набыцця эканамічнай незалежнасці. Структура эканомікі большасці краін, арыентаваная на экспарт сыравіны і прадуктаў і імпарт гатовай прадукцыі, засталася ранейшай. У апошнім пашырыўся артыкул дарагога ўзбраення. Паўсюдна ствараліся ўзброеныя сілы — у значнай ступені гэта тлумачылася неаб-ходнасцю самастойна (без метраполій) вырашаць мясцовыя падчас вельмі заблытаныя праблемы старой міжпляменнай варожасці. Залежнасць ад знешняіа гандлю абумовіла захаванне ўлады ў адсталых краінах у руках кампрадораў — прадаўцоў і перапрадаўцоў імпартных тавараў з бясконцай чарадой дзяржаўных пераваротаў, якія змянялі каля руля розныя ваенна-кампрадорскія групы. У выніку " трэці свет" падзяліўся на краіны капіталістычыай і краіны сацыялістычнай арыентацыі — у залежнасці ад таго, адкуль яны атрым-івалі ўзбраенне, фінансавую дапамогу, дзе рыхтавалі кадры. У 70—80-я гг. у шэрагу дзяржаў " трэцяга свету" пачала яабіраць моц гаспадарчая лібералізацыя заходняга тыпу. Эканамічныя рэформы, заахвочванне прыватнага сектара і развіццё канкурэнцыі дазволілі перайсці да стварэння сучаснай эканомікі ў Сінгапуры, Паўднёвай Карэі, Малайзіі, хуткімі тэмпамі развівалася эканоміка Мексікі, Венесуэлы, Чылі, Тайланда і інш.

Асобы шлях развіцця пад уплывам ідэй ісламу выбралі мусульманскія краіны. Найбольш буйнымі з іх па колькасці жыхароў з'яўляюцца Інданезія ( 164 млн), Пакістан (115 млн), Бангладэш (91 млн), Іран (59 млн), Турцыя (58 млн), Егіпет (50 млн), Марока, Алжыр (па 26 млн), Ірак (18 млн). Пасля Другой сусветнай вайны пануючай ідэалогіяй у свеце ісламу стаў нацыяналізм, пад сцягамі якога амаль усе краіны ісламу атрымалі незалежнасць. Але палітычная незалежнасць не прывяла да эканамічнай самастойнасці, захавалася значная залежнасць мусульманскіх дзяржаў ад вядучых дзяржаў Захаду.

Да сярэдзіны 1970-х гг. у ісламе дамінавалі рэфармісцкія, мадэрнісцкія плыні. Яны ўяўлялі сабой злучэнне дэмакратычных ідэй і сацыялізму з ісламам. Ісламскія сацыялісты, напрыклад, адстойвалі тэзіс, што іслам — сацыялістычная па сваёй сутнасці рэлігія, а прытрымліванне ўстановак Карана абазначае ўстанаўленне грамадства сацыяльнай справядлівасці і дэмакратыі. " Інданезійскі нацыяналізм", " ісламскі сацыялізм", " арабскі нацыяналізм" і " арабскі сацыялізм", " турэцкі нацыяналізм", " алжырскі сацыялізм" і іншыя тэорыі былі афіцыйнай ідэалогіяй у шматлікіх мусульманскіх краінах. У эканамічнай сферы яны выступалі за " змешаную эканоміку".

Пасля араба-ізраільскіх войнаў 1967 і 1973 гг., у якіх арабы пацярпелі паражэнні, а таксама збліжэння Егіпта з ЗША ў ісламе ўзмацнілася фундаменталісцкая плынь. Перамога ісламскай рэвалюцыі ў Іране ў 1978—1979 гг. выклікала ісламскі бум у свеце, хвалю ісламскага фундаменталізму. Асноўнымі прадстаўнікамі яго стала арганізацыя " Браты мусульмане" і шыісцкае духавенства ў Іране на чале з Ха-мейні." Фундаменталісты" сталі адстойваць ідэі асобага " ісламскага шляху развіцця", адрознага ад краін Захаду і СССР, патрабаваць стварэння " ісламскай дзяржавы", заснаванай на працоўнай уласнасці, забароне ліхвярства і спекуляцыі, салідарнасці і брацтве, пад лозунгам " Ад кожнага — па магчымасцях, кожнаму — па благачыннасці".

Аднак палітычная незалежнасць не прывяла да гаспадарчай самастойнасці мусульманскіх дзяржаў, а ўзровень жыцця насельніцтва не палепшыўся, у выніку ў мусульманскім грамадстве замацаваліся негатыўныя адносіны да Захаду. Фундаменталізм знайшоў апору ў асяроддзі ніжэйшых слаёў насельніцтва, для якіх характэрны адчай і схільнасць да крайніх метадаў сацыяльнага пратэсту.

Небяспека распаўсюджвання ісламскага фундаменталізму ў свеце, яшчэ не ўсвядомленая да канца ў перыяд 1960— 1970-х гг., з'яўляецца ў экстрэмісцкай накіраванасці ідэалогіі і дзейнасці арганізацый мусульман, якія заклікаюць да свяшчэннай вайны — " джыхаду" супраць " няверных". Па сваёй сутнасці гэта абвяшчэнне вайны бедных краін " трэцяга свету" багатым індустрыяльна развітым краінам, абумоўленае вялікім разрывам ва ўзроўнях іх эканамічнага развіцця. Такая вайна ва ўмовах уладання ядзернай зброяй тоіць у сабе небяспеку сусветнага канфлікту. Такім чынам, у 60—70-я гг. XX ст. на арэну сусветнай палітыкі выходзяць краіны " трэцяга свету", якія аказваюць істотны ўплыў на геапалітычную сітуацыю.

Трэцяй тэндэнцыяй сусветнага развіцця ў 60—80-я гг. XX ст. у свеце з'явілася ўзмацненне інтэграцыйных працэсаў, прыкладам чаго стала заходнееўрапейская інтэграцыя.

Ідэя агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва набыла шмат прыхільнікаў пасля Другой сусветнай вайны. Яны зыходзілі з таго, што насля двух разбуральных сусветных канфліктаў толькі агульнымі намаганнямі можна зноў паставіць Еўропу на ногі. Рух наперад да інтэграцыі быў прадыктаваны чатырма асноўнымі матывамі.

Па-першае, з-за разладаў і войнаў Еўропа стала губляць сваё традыцыйнае месца ў цэнтры сусветнай арэны. Яно аказалася занятым новымі звышдзяржавамі — СССР і ЗША. Кожная з іх мела значна большую ваенную, палітычную і эканамічную магутнасць, чым падзеленая Еўропа.

ІІа-другое, у еўрапейскіх палітычных колах складася ўпэў-ненасць, што магчымасць развязвання новага ваеннага канфлікту павінна быць назаўсёды выключана. Гэтаму садзейнічаў сумны вопыт дзвюх сусветных войнаў, кожная з якіх пачалася як еўрапейскае супрацьстаянне, дзе Еўропа была асноўным полем бітвы і галоўнай ахвярай.

Па-трэцяе, адыграла сваю ролю расчараванне ў традыцыйных міжнародных палітычных інструментах падтрымкі балансу інтарэсаў паміж еўрапейскімі дзяржавамі, з дапамогай якіх не ўдалося прадухіліць Другую сусветную вайну. У сувязі з гэтым надзеі ўскладаліся на прынцыпова новыя падыходы, якія павінны былі нейтралізаваць рэцыдывы ваяўнічага нацыяналізму. Узнікла настойлівае жаданне стварыць больш справядлівы і больш упарадкаваны свет.

Па-чацвёртае, на палітычныя дыскусіі і прыняцце палітычных рашэнняў аказвала ўплыў міжнароднае становішча таго часу, у якім пераважаў трывожны настрой " халоднай вайны". Дастаткова відавочнай здавалася неабходнасць з'яднання і кансалідацыі заходнееўрапейскіх краін перад " пагозай з Усходу", якую бачылі ў распаўсюджванні сацыяльна-палітычных парадкаў сталінскага кірунку. Адным са сродкаў супрацьдзеяння гэтаму павінна была стаць інтэграцыя Заходняй Еўропы, закліканая выявіць унутраныя рэзервы грамадства, заснаванага на рыначнай эканоміцы і плюралістычнай дэмакратыі.

4. Пачатак заходнееўраейскай інтэграцыі. 3 ініцыятывай стварэння на Еўрапейскім кантыненце фарміравання, падобнага Злучаным Штатам Еўропы, выступіў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі У.Чэрчыль у Цюрыху 19 верасня 1946 г. Ён прапанаваў рэфармаваць еўрапейскі дом, знайсці для яго такую структуру адзінства, пад эгідай якога яго народы жылі б у міры і бяспецы.

Першым крокам у практычным развіцці заходнееўрапейскага супрацоўніцтва ў эканамічнай, палітычнай і культурнай абласцях з'явілася ўтварэнне 5 мая 1949 г. у Страсбургу (Францыя) Савета Еўропы. Дзейнасць Савета Еўропы стал штуршком да абмеркавання еўрапейскіх праблем як маючых адзінае значэнне для кожнай з краін.

Важная роля ў пасляваенным развіцці інтэграцыйных працэсаў у Заходняй Еўропе залежыць Францыі, якая абвясціла і імкнулася рзалізаваць прынцып разрадкі міжнароднай напружанасці, раўнавагі, кааперацыі, узаемнай павагі дзяржаў.

У маі 1950 г. міністр замежных спраў Францыі Р. Шуман абнародаваў распрацаваны ім і Ж. Манэ (Генеральны камісар па пытаннях планавання) план, які тычыўся аб'яднання вугальнай і сталеліцейнай прамысловасці Францыі і Германіі пад эгідай сумеснага кіруючага органа ў рамках адной арганізацыі. Для Германіі ўключэнне ў інтэграцыйны працэс азначала палітычную рэабілітацыю ў супольнасці нацый, а для Францыі — стварэнне эканамічнай супольнасці, якая б уключала Германію і была палітычным адлюстраваннем гатоўнасці да прымірэння і жадання ўстанавіць трывалы мір у Еўропе.

Умовай пачатку еўрапейскага інтэграцыйнага працэсу стала аднаўленне эканомікі еўрапейскіх дзяржаў па " плану Маршала". У 1951 г. у Парыжы быў падпісаны дагавор аб Еўрапейскім аб'яднанні вугалю і сталі (ЕАВС), у якое ўвайшлі шэсць краін — Францыя, ФРГ, Італія, Бельгія, Нідэрланды і Люксембург.

Новы магутны імпульс заходнееўрапейская інтэграцыя атрымала ў 1957 г., калі ў Рыме тымі ж краінамі былі падпісаны дагаворы аб стварэнні Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (ЕЭС) і Еўрапейскага супольніцтва па атамнай энергіі (Еўратам). У Рымскім дагаворы была зафіксавана агульная мэта - - стварэнне адзінага рынку капіталу, тавараў, паслуг і рабочай сілы.

Дзяржавы, якія не ўступілі ў ЕЭС, заснавалі ў 1960 г. Еўрапейскую асацыяцыю свабоднага гандлю(ЕАСГ), што прадугледжвала адмену мытных пошлін і колькасных абмежаванняў у гандлі паміж Вялікабрытаніяй, Даніяй, Аўстрыяй, Швецыяй, Швейцарыяй і Нарвегіяй. У 1973 г. адбылося першае пашырэнне ЕЭС — у яго ўступілі Вялікабрытанія, Данія і Ірландыя, у 1981 г. — Грэцыя, у 1986 г. Іспанія і Партугалія, 1991 г. — ФРГ, у 1995г. — Аўстрыя, Швецыя і Фінляндыя.

Нягледзячы на тое, што развіццё заходнееўрапейскага інтэграцыйнага працэсу з канца 50-х гг. працякала нераўнамерна і часам супярэчліва, мэты, пастаўленыя пры ўтварэнні ЕЭС, рэалізоўваліся дастаткова паспяхова.

На першым этапе развіцця эканамічнай інтэграцыі (канец 50-х — сярэдзіна 70-х гг.): былі ліквідаваны гандлёвыя абмежаванні ва ўзаемным гандлі краін-удзельніц; створаны мытны саюз; дасягнута свабода перамяшчэння капіталу, аказання паслуг; забяспечаны свабодная міграцыя рабочай сілы і выбар месца жыхарства; стаў фарміравацца адзіны аграрны рынак і рынак працы.

Ствараецца комплексная кіраўніцкая структура ЕЭС: Савет Міністраў ЕЭС, Камісія еўрапейскіх таварыстваў, Еўрапейскі Савет, Еўрапейскі суд, Еўрапейскі парламент.

Поспехі ў галіне эканамічнай інтэграцыі прывялі да аднаўлення ў пачатку 60-х гг. ідэй палітычнай інтэграцыі, у 1961 —1962 гг. распрацоўваліся праекты палітычнай хартыі для стварэння " Саюза народаў". Хоць рознагалоссі паміж краінамі-ўдзельніцамі адносна прыроды і формы палітычнага саюза не дазволілі рэалізаваць гэту ідэю, у 1970 г. створана Еўрапейскае палітычнае супрацоўніцтва (ЕПС) як інструмент каардынацыі знешняй палітыкі.

На другім этапе (сярэдзіна 70-х — сярэдзіна 80-х гг.) заходнееўрапейскай інтэграцыі ўдалося прыняць праграму еўрапейскага валютнага супрацоўніцтва (у 1979 г. ствараецца Еўрапейская валютная сістэма — ЕВС), стварыць механізм знешнепалітычных кансультацый.

На Міланскай сустрэчы кіраўнікоў Супольнасці летам 1985 г. быў вызначаны шлях да Еўрапейскага Саюза праз стварэнне эканамічнай прасторы без унутраных межаў, уключэнне ў сферу яго дзейнасці пытанняў бяспекі і абароны, удасканаленне механізму прыняцця рашэнняў праз расшырэнне паўнамоцтваў Еўрапейскага парламента. Важным кро-кам на гэтым шляху было прыняцце Адзінага Еўрапейскагаа Акта (АЕА), які ўступіў у сілу ў 1987 г. У ім былі дэталёва вызначаны прававыя рамкі складвання адзінага рынку, супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы, у галіне абароны навакольнага асяроддзя і стварэнне з гэтай мэтай адзінай эканамічнай і прававой базы.

Вехай у гісторыі паглыблення еўрапейскай інтэграцыі стала падпісанне ў Маастрыхце ў лютым 1992 г. 12 краінамі Дагавора аб Еўрапейскім Саюзе, які прадугледжваў яго трансфармацыю ў эканамічны, палітычны і валютны саюз. Значэнне гэтага дагавора параўнальна з Парыжскім і Рымскім дагаворамі — новая, трэцяя ступень заходнееўрапейскай інтэграцыі.

Маастрыхцкі дагавор сведчыў аб заканчэнні 35-гадовага перыяду ў гісторыі ЕС, паколькі супольнасць будуецца фактычна на прынцыпах федэралізму, што дапускае пераход да правядзення адзінай знешняй палітыкі, сумесныя дзеянні ў абарончых пытаннях, адзінай еўрапейскай прасторы, адзінай валюты, больш шырокіх паўнамоцтваў для Еўрапейскага парламента.

Ядром ЕС па-ранейшаму застаецца Еўрапейская эканамічная супольнасць, якая ўключае эканамічны і валютны саюз. Другая апора — агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі.

Яна засноўваецца на наступных прынцыпах:

- абарона агульных каштоўнасцей, асноўных інтарэсаў і незалежнасці Еўрапейскага Саюза;

- умацаванне бяспекі Саюза і яго дзяржаў-членаў; захаванне міру і ўмацаванне міжнароднай бяспекі ў адпаведнасці з прынцыпамі Устава ААН, Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, прапанаваным у Хельсінкскім заключным акце 1975 г.;

- садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву;

- умацаванне і развіццё дэмакратыі і правазаконнасці, забеспячэнне захавання правоў чалавека і асноўных свабод грамадзян.

Трэцяй апорай палітычнага саюза стала супрацоўніцтва ў галіне правасуддзя і ўнутраных спраў. Яно ўключае барацьбу з гандлем наркотыкамі і іншымі аспектамі міжнароднай злачыннасці, рашэнне праблемы іміграцыі і атрымання палітычнага прытулку і г.д.

Такім чынам, у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст. склалася і развівалася новая сістэма міжнародных адносін, заснаваная на біпалярнасці свету. У цэнтры яе знаходзіліся вялікія дзяржавы — СССР і ЗША, краіны — ўладальніцы ядзернай зброі, маючыя розныя эканамічныя і палітычныя сістэмы, са сваімі саюзнікамі і сатэлітамі. На арэну сусвет-най палітыкі паступова выходзяць краіны " трэцяга свету", якія пачынаюць аказваць уплыў на геапалітычную сітуацыю ў свеце.

ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. Назавіце задачы і вынікі Крымскай канферэнцыі.

2. Сутнасць палітыкі “халоднай вайны”.

3. Якія змены адбываліся ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў 1960-1980 гг.?

 

Лекцыя 14

1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі.

     У пасляваенныя гады ў СССР і БССР захоўвалася палітычная сітэма, якая склалася ў 20-30 гг. і была замацавна ў Канстытуцыі СССР 1936 г. і Канстытуцыі БССР 1937 г. Дэкларуючы на словах дэмакратычныя свабоды, палітычны рэжым па сутнасці сваёй заставаўся таталітарным.

      У пасляваенныя гады на Беларусь прыйшла новая хваля рэпрэсій – чарговыя арышты, дэпартацыя людзей на спецпасяленне і ссылку, абмежавнні на некаторыя віды дзейнасці і г.д. Рэпрэсіі праводзіліся з часу вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў да 1952 г. Зазначым, што галоўны ўдар быў накіраваны супраць інтэлігенцыі, таму што менавіта ў яе асяроддзі нараджаліся ідэі абнаўлення. Пачалася барацьба з т.зв. касмапалітызмам, нізкапаклонствам перад Захадам. Былі ашэльмаваны многія знакамітыя вучоныя, ў тым ліку А.Р. Жэбрак – прэзідент АН БССР. Асабліва цяжка прыходзілася ваеннапалонным, якія вярнуліся на радзіму: большасць з іх падверглася рэпрэсіям. Вострай была палітычная сітуацыя ў заходніх абласцях Беларусі.

Смерць І. В. Сталіна (5 сакавіка 1953 г.) падштурхнула даўно наспеўшы працэс абнаўлення грамадства. Ён закрануў усе сферы жыцця – палітычную, эканамічную, сацыяльную, духоўную. «Хрушчоўская адліга», ХХ з'езд КПСС /1956 г./ з яго выкрываннямі культу асобы выклікалі глыбокія змены ў грамадска-палітычнай свядомасці.

Пасля ХХ з'езд КПСС на Беларусі пачалася рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій. З 1956 па 1962г. у рэспубліцы было рэабілітавана 29 012 чалавек. Лінію ХХ з'езда партыі на выкрыццё культу асобы прадоўжыў ХХІІ з'езд КПСС /1961 г./. Але ў свядомасці многіх людзей ідэалогія сталіншчыны яшчэ засталася на доўгія гады.

Рабіліся захады па абнаўленні адміністрацыйна – каманднай сістэмы. Так, у другой палове 50-х гг. былі пашыраны правы саюзных рэспублік. У іх распараджэнне перадаваліся многія прадпраемства і арганізацыі, якія ранней непасрэдна падпарадкоўваліся саюзным міністэрствам. За 1956-1957 гг. у распараджэнне БССР было перададзенна 856 такіх прадпраемстваў. Пашыраліся законадаўчыя правы саюзных рэспублік. У іх кампетэнцыю ўвайшло прыняццё грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага кодаксаў. Закон Вярхоўнага Савета СССР ад 11 сакавіка 1957 г. даваў права самім рэспублікам вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністратыўна – тэрытарыяльнага будаўніцтва.

Знікла дробязная апека рэспублік з боку СССР у пытаннях дзяржаўнага планавання, фінансавання, ў справе рэгулявання бюджэтных сродкаў і некаторых іншых напрамках дзейнасці.

У 1957 г. у СССР была ажыццеўлена перабудова кіравання прамысловасцю и будаўництвам. Змест сістэмы міністэрстваў, арганізаваных па галіновым прынцыпе, для кіраўніцтва народнай гаспадаркай была створана сістэма саўнаргасаў, пабудаваных на тэрытарыяльнай аснове.

У межах рэспублікі быў створаны Саўнаргас БССР. Саўнаргас выступаў як орган дзяржаўнага кіравання гаспадаркай. У 1965 г. саўнаргасы былі скасаваны. Замест іх зноў пачалі стварацца агульнасаюзныя, саюзна – рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы.

Шмат блытаніны ўнесла рэарганізацыя партыйных і савецкіх органаў па гаспадарчаму прынцыпу. Ў Беларусі яна прайшла ў снежні 1962 – студзені 1963 гг. у выніку была скарочана колькасть сельскіх раёнаў (з 123 да 77), ствараліся калгасна – саўгасныя ўпраўленні. Сельскія райкомы партыі ператварыліся ў парыйныя камітэты вытворчых калгасна – саўгасных упраўленняў. Для кіраўніцтва партыйнымі арганізацыямі прадпрыемстваў і будоўляў, размешчаных у сельскай мясцовасці, былі створаны 23 занальныя прамыслова-вытворчыя камітэты. Ў выніку раён як адміністратыўна – гаспадарчая адзінка разрываўся на дзве часткі. Стварыліся адпаведныя абласныя камітэты партыі па кіраўніцтву прамысловасцю, будаўніцтвам, а так сама сельскай гаспадаркай. Гэтыя новаўвядзенні М.С. Хрушчова былі скасаваны пасля яго адстаўкі з пасады першага сакратара ЦК КПСС і Старшыні Савета Міністраў СССР у кастычніку 1964 г. З адстаўкай М.С. Хрушчова завяршыўся перыяд рэформ другой паловы 50-х – першай паловы 60-х гг.

У той час, з ліпеня 1956 г. па сакавік 1965 г., партыйную арганізацыю Беларусі ўзначальваў К.Т. Мазураў. Гэта быў палітычны дзеяч, які нярэдка меў сваю пазіцыю па прынцыпова важных пытаннях і не ва усіх новаўвядзеннях падтрымліваў лінію центра.

Кастрычніцкі /1964 г./ пленум ЦК КПСС абраў першым сакратаром партыі Л.І. Брэжнева (з 1966 г. – генеральны сакратар ЦК КПСС). Пры ім партыя ўмацоўвала сябе як вядучае звяно адміністратыўна – каманднай сістэмы. Завяршыла гэту палітыку замацаваная ў 6 –ым артыкуле Канстытуціі СССР, прынятай ў 1977 г.. палажэнне аб кіруючай ролі КПСС у грамадстве. Рэальная паўната ўлады знаходзілася ў руках партыйных органаў. Так, апарат ЦК КПБ рыхтаваў пректы важнейшых рашэнняў у рэспубліцы, аналізаваў і кантраляваў дзейнасць важнэйшіх дзяржаўных органаў, падбіраў і празначаў кадры для работы ў іх.

Першым сакратаром ЦК КПБ з 1965 па 1980 гг. з'яўляўся П.М. Машэраў. Яго высокі аўтарытэт, кампетэнтнасць, уважлівыя адносіны да людзей, іх лёсу, сціплы вобраз асабістага жыцця вызначалі Пятра Міронавіча, нягледзячы на існуючаю тады сістэму кіравання, як чалавека дэмактатычнага складу.

Пэўную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства адыгралі прафсаюзы і камсамол. Аднак іх дзейнасць была заарганізавана, цантралізавана і паступова пачала пакідаць усё меньш месца для ініцыятывы асабістага чалавека, актыўнасць іх членаў усё больш і больш фармалізавалася. Колькасць членаў прафсаюзаў узрасла з 350 тыс. у пасляваенны час, да 5 млн. у сярэдзіне 1980-х гг, членаў ЛКСМБ адпаведна з 200 тыс. да 1, 5 млн. чалавек.

Адміністратыўныя метады кіравання не спрыялі дынамічнаму развіццю грамдства. Пачатак пошукаў выхаду з такога становішча быў зроблены пасля лістападаўскага (1982г.) пленума ЦК КПСС, які выбраў Ю.У. Андропава генеральным сакратаром ЦК КПСС. Аднак пасля смерці Андропова ў лютым 1964 г. на пасаду генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны К.У. Чарненка, які стаў звяртаць дзейнасць партыі і савецкіх органаў улады да часоў Л. Брэжнева. Гэтыя змены палітыкі на саюзным узроўні адлюстроўваліся і ў Беларусі.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 50-х першай палове 80-х гг. было неадназначным і супярэчным. У сярэдзіне 80-х усё вастрэй адчувалася неабходнасць пераадоляння негатыўных з'яў, маральнага ачышчэння і абнаўлення грамдства.

 

ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. Якія палітычныя і адміністрацыйныя рэформы былі праведзены ў 1950-1960-х гг.?

 

Лекцыя 14

1 .Сацыяльна – эканамічнае развіццё Беларусі

                                                                                               

 СССР у цэлым і БССР у прыватнасці ўнеслі важкы ўклад у збаўленне чалавецтва ад фашысцкай пагрозы. Але перамога дасталася вельмі дарагой цаной. У гэтай вайне СССР страціў 27 млн. чалавек. На Беларусі загінуў кожны трэці яе жыхар. Вялікімі былі і матэрыяльныя страты. Так, па агульнаму ўзроўню развіцця БССР была адкінута да 1928 г., поўнасцю альбо часткова разбураны гарады і больш 9 тыс. сельскіх населяных пунктаў.

  З чаго трэба было пачынаць працэс аднаўлення народнай гаспадаркі Беларусі? У першаю чаргу з адраджэння тых галін эканомікі і тых прадпрыемстваў, якія садзейнічалі нармалізацыі жыццядзейнасці ўсей гаспадаркі. Гэта, ў першаю чаргу, адраджэнне энергетыкі, транспарта, буйных прадпраемстваў і сельскай гаспадаркі ўвогуле.

За кошт чаго фарміравалася матэрыяльная база аднаўлення народнай гаспадаркі рэспублікі? У першаю чаргу за кошт агульнасаюзных цантралізаваных паставак, а таксама шляхам рээвакуацыі абсталявання беларускіх прадпраемстваў і марэрыяльна-тэхнічнай каштоўнасці з савецкага тылу, якія былі вывезены ў пачатау Вялікай Айчыннай вайны, за кошт дапамогі савецкіх рэспублік.

 Так, у 1944г. урад СССР выдзеліў Беларусі каля 491 млн. рублёў, а ў 1945 г. - 1 200 млн. У 1944-1945 гг. у рэспубліку было заезена больш 38 тыс. адзінак тэхнічнага абсталявання, ў тым ліку 12 тыс. металарэжучых станкоў, будаўнічыя матэрыялы і г.д. Працоўныя многіх абласцей і рэспублік Савецкага Саюза бралі шэфства над гарадамі і раёнамі Беларусі.

 У жніўні 1946 г. VІІІ сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла план 4-й пяцігодкі на 1946-1950 гг. Галоўныя задачы пяцігодкі зводзіліся да наступнага: аднавіць разбураную вайной народнаю гаспадарку і пераўзайсці ўзровень прамысловай вытворчасці 1940 г.; стварыць новыя галіны прамысловасці – трактарнай, аўтамабільнай, веласіпеднай; аднавіць традыцыйныя для Беларусі галіны прамысловасці, якія базіруюцца на мясцовай сыравіне (дрэваапрацоўчаю, будматэрыялаў, лёгкую, харчовую); поўнасцю аднавіць калгасы, саўгасы, МТС і ажыццявіць калектывізацію сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларусі; аднавіць і далей развіваць сферу народнай адукацыі і культуры, аховы здароўя і г.д.

Як выконваўся гэты план? За чацвёртую пяцігодку машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі. Ўжо ў 1950 г. яе валавая прадукцыя перавысіла ўзровень 1940 г. у 2, 4 раза. Аўтамабільныя і трактарныя заводы ў Мінску былі буйнейшымі новабудоўлямі Беларусі. Ў будаўніцтве гэтых гігантаў прымала ўдзел уся краіна.

Вялікія поспехі былі дасягнуты ў стварэнні энергетычнай і паліўнай базы народнай гаспадаркі. Былі адноўлены і пабудавны БелДРЭС, электрастанцыі ў Гомелі, Маладзечне, Гродне, Бабруйску, Брэсце і г.д. К 1950 г. выраб электраэнергіі па БССР перавысіў даваенны ўзровень на 47%. Прычым 80% электраэнергіі было выпрацавана на мясцовым тарфяным паліве. За пяцігодку ў 10 разоў павялічылася вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Далейшае развіццё атрымала лёгкая і харчовая прамысловасць.

Працэс аднаўлення прамысловасці ажыццяўляўся пераважна на новай тэхнічнай аснове. Ўсяго за пяцігодку было адноўлена, перабудавана і ўведзена ў эксплуатацію каля 6 тыс. прадпраемстваў, у тым ліку 180 буйных.

Па розных прычынах больш складаным і супярэчным было адраджэнне сельскагаспадарчай вытворчасці. Адной з найбольш істотных праблем, з якой сытыкнулася сельскагаспадарчая вытворчасць Беларусі, стаў недахоп людскіх рэсурсаў.

Катастрафічна не хапала і цяглавай сілы. Аграрная палітыка сталінскага рэжыму, скіраваная на выцягванне ўсіх рэсурсаў і сродкаў з вёскі, разбурала вытворчыя сілы сельскай гаспадаркі, вяла да нізкай прадукцыйнасці працы, скарачэння сельскагаспадарчай вытворчасці. Нарыхтоўкі для патрэб дзяржавы ажыццяўляліся як пры харчраскладцы ў час «ваеннага камунізму»: забіралі амаль усё.

Вялікім тормазам у развіцці вёскі і сельскагаспадарчай вытворчасці была таксама антысялянская падатковая палітыка. Падаткамі абкладаліся пладовыя дрэвы, вуллі, жывёла і нават птушка, якія належылі калгаснікам. На абавязковыя пастаўкі з калгасаў вызначаліся малыя цэны, ў выніку чаго калгасны працадзень аплачваўся вельмі нізка. Практыка жорсткага планавання сельскагаспадарчай вытворчасці з цэнтра, без уліку мясцовых умоў, стрымлівала ініцыятыву калгасаў і калгаснікаў. У правядзенні калектывізацыі ў заходніх абласцях Беларусі былі дапушчаны грубыя перагібы. Перш за ўсё гэта ігнараванне прынцыпу добраахвотнасці ў стварэнні калгасаў, рэпрэсіўныя меры супраць так званых кулакоў, у якія былі залічаны многія серадняцкія гаспадаркі. Горкі вопыт 30-х гадоў быў праігнараваны.

Увогуле сельскагаспадарчая вытворчасць Беларусі на пачатку 1950-х гадоў была ў крызісным стане. Паказчыкі развіцця і ў раслінаводстве і ў жывёлагадоўлі былі ніжей, чым ў першы пасляваенны 1946 год.

У 4-м пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі заяўлялася аб тым, што на аснове росту вытворчасці да 1950 г. даваенны ўзровен добрабыту народа будзе не толька дасягнуты, але і перавышаны. Але на практыцы гэтага не атрымалася. Пакупная здольнасць беларускіх грамадзян да пачатку 1950-х гг. не падымалася вышэй мяжы гараджан у другой палове 1920-х гг. Адной з асноўных праблем на вёсцы і ў горадзе быў недахоп жылля. У гэтым напрамку была праведзяна вялікая работа. Толкі ў 1946-1950 гг. з зямлянак і неўпарадкованых памяшканняў перасяліліся ў адбудаваныя дамы каля 2 млн. грамадзян рэспублікі.Але жыллёвае пытанне востра адчувалася ў цэлым па рэспубліцы.

Аднаўляліся і будаваліся новые школы, тэхнікумы, вышэйшыя навучальныя ўстановы. Да 1949 г. поўнсцю аднавілася сетка медыцынскіх устаноў.

Для сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі 50-х – першай паловы 80-х характэрны дзве асаблівасці: спосабы рэфарміравання эканамічнай сістэмы краіны ў 50-60-я гг. і паступовае запавольванне тэмпаў сацыяльна – эканамічнага развіцця ў 70-80-я гг.

Першая спроба рэфармавання эканомікі СССР былі зроблена ў 1953-1955 гг. У цэнтры ўваг былі пытанні, звязаныя з пашыреннем прагрэсу ў вытворчасці. У гэты працэс была уключана і эканоміка Беларусі. У рэспубліцы абнаўляліся і мадарнізаваліся асноўныя вытворчыя фонды, ўдасканальвалася тэхнічнае аснашчэнне, старая тэхніка замяналася новай. Толькі за 1955-1958 гг. на прадпраемствах рэспублікі было ўстаноўлена каля 200 паточных ліній. Да 1961 г. былі мадэрнізаванаы 3544 металарэзныя станкі і кузнечна-прэсавыя агрэгаты. Ўстаноўлена звыш 500 аўтаматычных, паўаўтаматычных, механізаваных паточных канвеерных ліній, тысячі аўтаматаў і паўаўтаматаў.

Быў узяты курс на актыўнае супрацоўніцтва навукі з вытворчасцю. Вучоныя АН БССР, ВНУ і іншых навукова-даследчых устаноў аказвалі прадпрыемствам канкрэтную дапамогу па пытаннях укаранення навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі. Былі ўведзяны ў строй новыя буйныя прадпрыемствы: Беларускі аўтазавод у Жодзіне, паліграфічны камбінат і завод аўтаматычных ліній у Мінску, Васілецкая ДРЭС, а ўсяго за 1956-1960 гг. - 157 буйных прадпрыемстваў. У 1960 г. агульны аб'ём прадукцыі прамысловасці БССР павялічыўся ў адносінах да 1940г. у 4, 2 раза. Удзельная вага прамысловасці ў валавым грамадскім прадукце рэспублікі ў 1960 г. дасягнула 52% - у 4 разы больш, чым у даваенныя гады. Такім чынам, рэспубліка з аграрна-індустрыяльнай ператварылася ў індустрыяльную.

У 1950-я гг. былі зроблены захады па рэфармаванню кіравання сельскай гаспадаркай. У жніўні і верасні 1953 г. сесія Вярхоўнага Савета СССР і Пленум ЦК КПСС прынялі рашэнне, накіраваныя на ўздым сельскай гаспадаркі. Упершыню былі вызначаны меры па эканамічным умацаванні сельскагаспадарчай вытворчасці, пашырэнні самастойнасці калгасаў і саўгасаў, матэрыяльнай зацікаўленасці сялян. У 1958 г. была праведзяна рэарганізацыя МТС.

К канцу 50-х гг. сельская гаспадарка рэспублікі дасягнула пэўных поспехаў. У 1960 г. валавы збор збожжа ў рэспубліцы ў параўнанні з 1953 г. павялічыўся на 36%, вытворчасць малака і мяса – на 70%. Але гэты ўзровень не запяспечваў патрэб рэспублікі і быў ніжэй таго, які вызначаўся пяцігадовымі планамі.

Другая спроба рэфарміравання кіравання эканомікі была зроблена у 1965г. Так, сакавіцкі Пленум ЦК КПСС разгледзіў пытанне «Аб неадкладных мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР», вераснёўскі – «Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, ўдасканаленні планавання і ўмацаванні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці».

Правядзенне ў адпаведнасці з рашэннем сакавіцкага (1965 г.) Пленума ЦК КПСС такіх мер, як давядзенне цвёрдых планаў дзяржаўных закупак прадуктаў, павілічэнне закупачных цэн на іх, правядзенне меліярацыі зямелі за кошт дзяржавы, права калгасаў і саўгасаў ствараць падсобныя промыслы, ўстанаўленне гарантаванай грашовай аплаты працы калгаснікаў, увядзенне іх пенсійнага забеспячэння, ўмацаванне падсобных гаспадарак – усё гэта сведчыць аб тым, што былі зроблены спробы выкарыстаць эканамічныя стымулы і павялічыць матэрыяльную зацікаўленасць працоўнікоў вёскі, пашырыць самастойнасць калгасаў і саўгасаў.

Галоўнай асаблівасцю развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады восьмай пяцігодкі (1966-1970 гг.) стала будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі. Было асушана 957 тыс. га зямельных плошчаў. Пастаўкі мінеральных угнаенняў узраслі больш чым у два разы. Узрасла механізацыя ўсіх сельскагаспадарчых работ.

Даныя меры значна ажывілі гаспадарчую дзейнасць і сацыяльнае развіццё вёскі. Так, за пяцігоддзе ўраджайнасць збожжавых у рэспубліце ўзрасла з 11, 5 ц да 17 ц з гектара, а валавы збор збожжа павялічыўся ў 1, 5 раза. Прадукцыя жывёлагадоўлі ўзрасла за гэты ж час на 34%.

Значныя поспехі былі дасягнуты ў прамысловасці. За восьмую пяцігодку ў рэспубліцы ўвайшло ў строй 78 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іх электалямпавы завод у Брэсце, маторарамонтны ў Гомелі, фабрыка верхняга трыкатажу і панчошна-шкарпэткавы камбінат у Брэсце, малочныя заводы ў Бабруйску і Гродна, мясакамбінат у Барысаве і г.д. У цэлым валавая прадукцыя прамысловасці за пяцігодку павялічалася на 79% пры плане 70%. Пры гэтым аб'ем прадукцыі хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці за 1966-1970 гг. узрос у 2, 3 раза, а паліўнай 1, 8 раза.

Але поспех пачатковага этапа эканамічнай рэформы 1965 г. быў не працяглым. Стары гаспадарчы механізм рэформа не ламала, старую адміністрацыйна-камандную сістэму не зжывала. Не было зроблена нават спробы адмовіцца ад старых догмаў аб рынку, рыначных адносінах, таварна-грашовых адносінах, законе вартасці і г.д. У грамадстве, дзе эканоміка была цесна зрошчана з палітыкай і ідэалогіяй, ніякія карэнныя перабудовы ў эканоміцы без змен у палітыцы і ідэалогіі былі проста немагчымы.

У 1970-я – першай палове 80-х гг. выконваліся планы дзевятай (1971- 1975 гг.), дзесятай (1976-1980 гг.) і адзінаццатай (1981-1985 гг.) пяцігодак.

За гэты перыяд ў рэспубліцы на развіццё прамысловасці было выкарастана ў тры разы больш капіталаўкладанняў у параўнанні з папярэднімі пятнадццацю гадамі. За гэтыя гады ўвайшлі ў дзеянне завод аўтаматычных ліній у Баранавічах, Аршанскі інструментальны завод, завод ліцейнага абсталявання ў Пінску, камбінат нярудных матэрыялаў «Мікашэвічы», заводы сельскагаспадарчага машынабудавання ў Бабруйску і Лідзе, Бабруйскі шынны камбінат і інш. Далей развіваліся МТЗ і МАЗ. Хутка нарошчвалі вытворчасць паліўна-энергетычны комплекс, асобныя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці. У цэлым аб'ем прадукцыі машынабудаўнічага комплексу за 1970-1985 гг. павялічыўся амаль у 5, 4 раза.

Прыкметнай з'явай гэтага часу былі высокія тэмпы развіцця хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці. Сюды ўваходзілі вытворчыя аб'яднанні «Беларуськалій», «Бабруйскшына», «Палімір», «Азот», «Хімвалакно», Светлагорскі завод штучнага валакна і інш.

Пэўныя зрухі назіраліся ў тэхнічным пераўзбраенні прамысловасці рэспублікі. На сярэдзіну 1985 г. на прадпрыемствах краіны дзейнічала 9880 механічных паточных і аўтаматычных ліній. Іх колькасць у параўнанні з 1971 г. павялічалася амаль у 2, 4 раза, у тым ліку аўтаматычных – амаль у 5 разоў.

Аднак пытанні тэхнічнай рэканструкцыі прамысловасці рэспублікі вырашаліся марудна і непаслядоўна. На шэрагу прадпраемстваў ручная праца складала ад 43 да 50%. Гаспадарчы механізм мала спрыяў стварэнню ўмоў для зацікаўленасці людзей у сапраўды высокоэфектыўнай працы, развіцці іх творчай ініцыятывы і творчасці. Ўсё гэта прывяло да таго, што сярэднегадавыя тэмпы прыросту прамысловай прадукціі ў 1981-1985 гг. супраць 1961-1965 гг. панізіліся амаль удвая.

1970-1985 гг. сталі перыядам дальнейшага развіцця чыгуначнага, аўтамабільнага, трубаправоднага, рачнога і паветранага транспара. Большая частка перавозак была ажыццяўлена чыгуначным транспартам, на долю якога прыходзілася 52% грузаабароту і 40% перавозак пасажыраў. Сетка чыгункі склала больш за 5, 5 тыс. км, у тым ліку 830 км электрафікаваных.

Удасканальваўся гарадскі транспарт, былі здадзены ў эксплуатацыю першая лінія трамвая ў Наваполацку, тралейбусныя лініі ў Брэсце, Віцебску і Бабруйску. У 1984 г. пачала працаваць першая чарга Мінскага метрапалітэна. За 1970-1985 гг. грузаабарот аўтамабільнага транспарту павялічыўся больш чым у 2 разы. Грузаабарот і перавозкі пасажыраў рачным і паветраным транспартам рэспублікі за 1970-1985 гг. узраслі адпаведна ў 2, 5 і 3 разы.

Пэўныя дасягненні былі і ў сельскай гаспадарцы рэспублікі. Так, парк трактароў з 81, 6 тыс. у 1971 г. узрос да 131, 2 тыс. у 1985 г.. а колькасць грузавых аўтамабіляў адпаведна з 51, 4 тыс. да 87, 8 тыс. Павысілася энергаўзброеннасць сельскай гаспадаркі. У пачатку 1980-х гг. не вёсцы выкарыстоўваўся амаль 1 млн. электрарухавікоў, спажывалася ў год 46 млрд. кВт-гадз. электраэнергіі, што ў 36 разоў перавысіла паказчыкі 1960г. У структуры энергетычных магутнасцяў 99% прыходзілася на машыны і толькі 1% - на коней.

Значна ўзраслі пастаўкі мінеральных угнаенняў. Калі ў 1970г. сельскай гаспадарцы было пастаўлена 3, 6 млн. т. мінеральных угнаенняў то ў 1985 г. – 7, 3 млн. т.

У 1970-1985 гг. у выніку спецыялізацыі і канцэнтрацыі на аснове міжгаспадарчай кааперацыі і аграпрамысловай інтэграцыі адбыўся пэўны рост вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Так, ураджайнасць зернавых культур у сярэднім складала 21, 5 ц з га. Ў 1985 г. прадукцыя жывёлагадоўлі ў супараўнальных цэнах склала 4422 тыс. руб. супраць 3017 тыс. руб. у 1970 г. У 1978 і 1981 гг. быў прыняты шэраг мер у падтрымку асабістай гаспадаркі калгаснікаў, рабочых і служачых саўгасаў, якая працягвала адыграваць значную ролю ў агульным аб'ёме сельскагаспадарчай вытворчасці – да 30% мяса, малака, яек і воўны.

Аднак, нягледзячы на пэўныя станоўчыя зрухі, забяспечыць дынамічнае, ўстойлівае развіццё сельскай гаспадаркі рэспублікі, як і СССР у цэлым, не ўдалося. За два дзесяцігоддзі (1965-1985 гг.) аб'ём валавай сельскагаспадарчай прадукцыі ўзрос толькі ў 1, 6 раза, што не забяспечвала адпаведных патрэб насельніцтва ў прадуктах харчавання, а прамысловасці ў сыравіне. Адміністратыўна-камандная сістэма адлучала людзей ад сродкаў вытворчасці, не стварала ўмоў для выхавання ў сельскіх працоўнікаў высокароднай якасці – гаспадароў зямлі. Паскорыўся працэс міграцыі з вёскі ў горад. З 1970 па 1984 гг. вясковае насельніцтва ў БССР паменьшылася амаль у 1, 5 раза – з 5 млн. у 1970 г. да 3, 7 млн. чалавек у 1986 г.

У 1970-1985 гг. былі зроблены некаторыя захады па вырашэнні сацыяльных задач. У вытворчых галінах народнай гаспадаркі былі ўстаноўлены новыя стаўкі і аклады. Ў выніку заработная плата рабочых і служачых у канцы 70-х гг. павысілася на 63% і склала 173 руб. у месяц (па СССР 190 руб.), аплата калгаснікаў – больш чым у 2, 7 раза і склала 154 руб. (па СССР 153 руб.). Некалькі палепшана забеспячэнне насельніцтва выплатамі і льготамі за кошт грамадскіх фондаў спажывання, якія выраслі амаль у 2, 5 разы. Былі ўведзены дадатковыя ільготы інвалідам Вялікай Айчыннай вайны. Устаноўлена 100% –ная аплата па цяжарнасці і родам усім працуючым жанчынам. Многа было зроблена па паляпшэнні жыллёвых умоў насельніцтва. Толькі за гады адзінаццатай пяцігодкі наваселле справілі 2024 тыс. чалавек, або кожны пяты жыхар рэспублікі.

Рост грашовых даходаў насельніцтва садзейнічаў павілічэнню яго пакупніцкай здольнасці. Рознічны тавараабарот у 1985 г. у параўнанні з 1971 г. павялічыўся больш чым у 2 разы.

Аднак экстэнсіўны характар развіцця савецкай эканомікі, нарастанне эканамічных цяжкасцей, далнейшая канцэнтрацыя сродкаў у цяжкай і ваеннай прамысловасці абмяжоўвалі магчымасць вырашэння сацыяльных праблем. Рост агульных намінальных даходаў не адлюстроўваў сапраўднага становішча спраў, бо рэальная зарплата не павышалася, а зніжалася. Зніжалася і доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе. Так, у 1985 г. доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе СССР, які быў створаны ў прамысловасці, склала толькі 36, 5%, у той час як у ЗША – 64, а ў краінах Заходняй Еўтопы – 60-80%.

У цэлым эканамічныя вынікі 1971-1985 гг. сталі падобныя на ступені ўніз: сярэдні прырост прадукцыі прамысловасці СССР у дзевятай пятігодцы склаў 5, 1%, у дзесятай – 3, 8 %, у адзінаццатай – 3, 1% (у БССР адпаведна 8, 3%; 5, 5%; 5, 0 %). Ішло зніжэнне тэмпаў росту нацыянальнага даходу, прадукцыйнасці працы.Ўсё гэта сведчыла аб тым, што ў эканоміцы СССР, у тым ліку і Беларусі, склаўся механізм тармажэння. Асноунымі прычынамі яго ўзнікнення былі:

1.Манаполія дзяржаўнай уласнасці, дырэктыўныя метады кіравання, цэнтралізаванае планаванне і размеркаванне прадукцыі, жорсткая рэгламентацыя дзейнасці прадпрыемстваў, якія склаліся яшчэ ў гады даваенных пяцігодак, сталі тормазам на шляху развіцця прадукцыйных сіл.

2. Вытворчыя адносіны не толькі адсталі ад развіцця прадукцыйных сіл, але і поўнасцю сябе вычарпалі. Адбылося адчужэнне працаўніка ад сродкаў вытворчасці, працы і размеркавання вынікаў гэтай працы.

3. Негатыўны ўплыў на эканоміку сталі аказваць палітычныя адносіны. Адсутнасць плюралізму думак, бюракратызацыя палітычнага жыцця, прыват палітыкі над эканомікай, сканцэтраванне ўлады ў руках крайне вузкага і некампетэнтнага кола людзей з вышейшых партыйных і дзяржаўных чыноўнікаў, паглыбленне сацыяльнай несправядлівасці падрывалі духоўныя ідэалы грамадства.

4. Нежаданне палітычнага кіраўніцтва краіны праводзіць радыкальнае рэфармаванне формаў і метадаў гаспадарання, якія садзейнічалі высокай працоўнай актыўнасці і развіццю прадпрымальніцтва як нармальных і істотных нормаў паводзін.

Такім чынам, у 70-я –першай палове 80-х гг. існуючы гаспадарчы механізм стаў тормазам на шляху эканамічнага развіцця краіны, што абумовіла паступовае ўпаўзанне савецкай эканомікі ў глыбокі крызіс.

 

ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. У чым праявіліся спробы рэфармавання эканомікі 1950-1960-я гады?

2. Прааналізуйце асноўныя прычыны складвання механізму тармажэння сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР у гады застою.

 

Лекцыя 15.

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-09; Просмотров: 411; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.229 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь