Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Праклятыя рабы дзінара і дырхема



 

 

Той пераможа, хто ідзе з дабром да Бога,

Каго ні золата, ні срэбра не спакусіць,

А хто зняволіць за метал сябе самога,

Няшчасны той, і ў Рай яго не пусцяць.

 


Х

 

Рух пры ўмыванні павялічвае тваю долю

 

Чый верны сябар – чыстая вадзіца,

Той брудным не застанецца навек.

А хто вады як ладану баіцца,

Той бедны, годны жалю чалавек.

 


ХІ

 



Верніка не джаляць з адной нары двойчы

 

 

Калі змяя з нары цябе уджаліць,

Не думай нават, ад яе ідзі упрочкі.

Нядобра гаду даць нагоду га́ дзіць,

Не дай з адной нары сябе уджаліць двойчы.

 



ХІІ

 

Абяцанне – доўг

 

 

Ты клятвай абяцаўся? Не стаі́!

Зрабі усё, што ў сілах у тваіх.

Дакляраванні – за пазыкі не ніжэй,

Выконвай іх, хоць лёгка, хоць цяжэй.

 

 



ХІІІ

 

Любы сход мае перадумовай дабранадзейнасць

 

 

 

Пачуеш словы таямніцы ў вузкім коле –

Нікому не кажы ты іх ніколі.

Бо зерне плёткі – гэта зерне здрады,

Ты недаверу ад людзей не будзеш рады.

 



ХІV

 

Дарадца – давераная [асоба]

 

Калі даверыш свой сакрэт душы другой,

Чакаеш промню сонца – свет парады.

Ды не парадзіць добрага, затушыць свет рукой,

Іскру парады ўто́ іць хітраваты.

 


ХV

 

Выйграе́ шчодры

 

Раздай нажытае – такі прыбытак твой,

Бо ў свет наступны ты майно з сабой не хопіш.

Раскошу, статкі, дом не прыме Той,

Прад Кім ты памяць і падзяку не заробіш.

 




ХVI

 

Пазыка – загана веры

 

Спяшайся ўсё зрабіць сумленна,

Пазыкі для сумлення твайго – страта.

Вярнуць пазычанае – норма прававерных

Адмова аддаваць – таксама здрада.

 



ХVII

 

Задаволься тым, што не залішне

 

Пазбаўся хцівасці, гані беспрынцыповасць –

Ад іх спакусаў цяжка уцячы.

У кожнай справе важна памяркоўнасць,

Якая не мінае, зберагчы.

 



ХVIII

 

Ранішні сон пазбаўляе долі

 

 

Хто пазбягае ранішняй дрымоты,

Дабром пачне і ўславіць ласку Пана.

А той, хто доўга спіць – вось той гаротнік,

Яму дабро хіба што ў снах прыслана.

 



ХІХ

 

Шчодрасц ь гіне ад папрока

 

Паслуга некаму – як міласціна бедным,

Аб ёй казаць не трэба, не трубі.

Тут нават згадка-напамінак не патрэбна –

Папрок жа справу можа ў момант загубіць.

 


ХХ

 

Шчаслівы той, хто вучыцца ў іншых

 

Адзін з дурноты раўнадушшам расквітнее,

Не хоча ведаць, як народ яго бяднее.

Другі жыве пазнаннем мудрасці людской,

І з ведамі ён прыйдзе ў спакой.

 




ХХІ

 

Каб саграшыць, дастаткова проста паўтарыць пачутае

 

 

Вялікі грэх – разносіць чуткі і размовы,

Ты таямніцы між людзей не раззвані,

Бо толькі горы паўтараюць рэхам словы,

Таму і сэрцы іх – глухія камяні.

 



ХХІІ

 

У смерці – дастатковае настаўленне

 

Смерць блізкіх нам нясе бяду і гора.

Спакой ад Бога мёртвым, родным – горыч.

І кожны, як люстэркі занавесіць,

Сябе не будзе аб жыцці надзеяй цешыць.

 



ХХІІІ

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-05-06; Просмотров: 190; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.019 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь