Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Лепшы чалавек той, хто прынёс большую карысць людзям



 

Спытаешся: “А хто з людзей найлепшы? ”

Адказ паслухай, паспрабую вершам:

“Той лепшы, хто клапоціцца пра іншых,

Карыснай справай злоснасць перакрыўшы”.

 



ХХІV

 

 

Бог любіць роўных, жвавых, вясёлых

 

Як людзям ласку ты нясеш у кожным слове,

То ашчаслівіць Бог цябе і ласкай, і любоўю,

Ты гутарку пачні з усмешкаю на вуснах,

Напоўніш светам душы, там дзе пуста.

 



ХХV

Дарыце з любоўю

Павага і пашана ў падарунках,

Бо тоіцца цяпло ў дабра карунках.

Што можа лепшым быць за ўсе дарункі дружбы?

Усмешка шчырая, што хцівасць можа здужаць.

 



ХХVI

 

Папрасі сабе дабра ў чалавека з прыемнай знешнасцю

 

 

Калі цябе патрэба нечакана напаткала,

Прасі ў таго, хто будзе харашэй,

І нават калі, можа, дапаможа табе мала,

То ўсё адно прыемнасць даражэй.

 



ХХVII

Адвядай [людзей] радзей, то і будзеш ім мілей

Чым бачацца сябры адзін з адным радзей,

Сустрэчы робяцца іх сэрцам даражэй.

І цяга стрэцца павялічвае жаданне

Сустрэчу тую зладзіць зноўку чым хутчэй.

 



ХХVIII

 

Раскайвацца за сваю віну (лепш), чым за правіннасці людзей

Той, хто прызнаў віну сваю – шчаслівы,

Яго учынак – як учынак мудраца.

Прызнанне вінаватага – знак сілы,

Што слова гонару трымае да канца.

 



ХХIX

У сваім імкненні быць багатым не разлічвай на чужое

“Эх, мець бы незлічонае багацце!..” –

Так кожны колісь марыў і не раз.

Ды толькі лепшае багацце – не ў зарплаце,

А ў свеце Божым, што ў душы тваёй не згас.

 



ХХХ

З найлепшага вызнання іслама – пакіданне таго, што цябе не датычыцца

Як хочаш светам веры засвяціцца

І свет той веры справай пацвярджаць,

Дурное кінь, дабро чыні, спяшы маліцца,

Бо толькі так ты зможаш на дарозе Божай стаць.

 



ХХХІ

 

Не той моцны, хто пераможа праціўніка,

Моцны той, хто можа валодаць сабой ў гневе

 

 

Не той асілак, хто асілка пераможа

І кіне ў пыл, падняўшы над зямлёй.

А той асілак, хто стрымаць у гневе можа

Язык свой і замах рукі сваёй.

 



ХХХІІ

Багаты не той, у каго шмат маёмасці, а той, хто багацейшы за сваю маёмасць

Багаты не такі, хто хцівы, ненажэрны,

Не знае стомы ў назапашванні манет,

Багаты той, хто шчодры і сумленны,

Каму майно не засланіла свет.

 



ХХХІІІ

 

Асцярожнасць замест падазронасці

Хто падазронасць адвядзе – пазбегне смут,

Разважлівы ён вынесе прысуд.

Цвяроза думай пра людзей і справы іх –

І ланцугоў пазбавішся сваіх.

 



ХХХІV

Навука не скупіцца

Вучоны, мудрасцю квітней,

Дзяліся ведамі з малодшым.

Шукальнік ведаў мо’ пазней

Праз веды зможа стаць не горшым.

 



ХХХV

 

І добрае слова – міласціна

 

 

Калі не маеш чым карміць,

Хоць хораша скажы.

І смагу-голад наталіць

Ты зможаш ад душы.

 



ХХХVI

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-05-06; Просмотров: 274; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.027 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь