Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Песенная паэзія Зм. Бядулі для маленькага чытача.



У 1920-1930-я З. Бядуля працягваў літаратурную дзейнасць. Цяпер малавядомыя ваяцкія песні і патрыятычныя вершы, уключаныя ў зборнік «Пад родным небам» (1922), якія пазней не друкаваліся. Гэта публіцыстычныя, грамадзянскія вершы-заклікі, санеты патрыятычнага гучання. Тут Змітрок Бядуля выступіў натхнёным песняром роднай зямлі.

У той час З. Бядуля напісаў некалькі паэм: «Беларусь», «У ясных Крушнях», «З сказаў буры і віхуры», «Дзед», у якіх супрацьпастаўляў цяжкае дарэвалюцыйнае жыццё новаму — светламу і шчасліваму. Пісьменніка цікавіла вусная народная творчасць, міфалогія, этнаграфія, краязнаўства. Як народная легенда была пазначана яго паэма «Госць», напісаная на аснове народнага падання і ўключаная ў зборнік «Паэмы» (1927). Цалкам на этнаграфічным і фальклорным матэрыялах створана паэма З. Бядулі «Ярыла». На фальклоры Палесся напісана паэма «Палескія былі». Пытанням этнаграфіі і фальклору прысвяціў ён шэраг артыкулаў, а ў 1924 выдаў асобную кнігу «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песнях і казках». Адметнай з'явай стала аповесць З. Бядулі «Салавей» (1927), прысвечаная мінуўшчыне, часам прыгоннага права — цікавы, казачна-прыгодніцкі і рамантычны твор, падобнага да яго ў беларускай літаратуры няма.

У выдавецтве " Загляне сонца і ў наша аконца" (С.-Пецярбург) выйшаў яго першы зборнік " Абразкі" (1913) - лірычныя мініяцюры ў прозе, у якіх беларуская вёска, селянін і прырода паказваюцца ў рамантычным асвятленні. У першапачатковай творчасці адчуваецца уплыў імпрэсіянізма. Характэрныя матывы - востра эмацыянальнае захапленне прыгажосцю роднага краю, паэтызацыя вясковага побыту, раскрыццё духоўнага зместу працы, асуджэнне сацыяльнай несправядлівасці.

27 Старонк i жыцця Як i Маура (Івана Міхайлавіча Фёдарава) паводле аутаб i аграф i чнай аповесц i «Шлях з цемры» (1948-1957).

Янка Маўр — беларускі пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, адзін з пачынальнікаў нацыянальнай дзіцячай літаратуры. Нарадзіўся Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў) у латвійскім горадзе Лібава (цяпер горад Ліепая), куды ў пошуках лепшай долі прыехаў бацька. Дзяцінства правёў на радзіме маці — у вёсцы Лебянішкі Ковенскай губерні (цяпер Літва). Скончыў пачатковае, затым рамеснае вучылішча ў Коўне. У 1899-м паступіў у Панявежскую настаўніцкую семінарыю, аднак быў выключаны за ўдзел у гуртку рэвалюцыйнай моладзі. У 1903 годзе здаў экстэрнам іспыты і атрымаў званне настаўніка пачатковай школы. Працаваў памочнікам настаўніка ў Новым Месце (Літва), у вёсцы Бытча на Барысаўшчыне. У 1906 годзе ўдзельнічаў у нелегальным з'ездзе рэвалюцыйна настроеных настаўнікаў у вёсцы Мікалаеўшчына. Разам з Якубам Коласам і іншымі актыўнымі ўдзельнікамі быў аддадзены пад суд, пазбаўлены права выкладаць у школе і ўзяты пад нагляд паліцыі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у школе, у Рэспубліканскім саюзе работнікаў асветы, у Наркамаце асветы БССР, у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. 3 1930 года — на творчай працы. Яго аповесці " Слёзы Тубі", " У краіне райскай птушкі", " Сын вады" знаёмілі дзяцей з экзотыкай далёкіх краін. Ён аўтар прыгодніцкіх раманаў " Палескія рабінзоны", " Амок", навукова-фантастычнай аповесці " Фантамабіль прафесара Цылякоўскага" і многіх іншых. Галоўнай сваёй кнігай Янка Маўр лічыў аўтабіяграфічную аповесць " Шлях з цемры". Бібліяграфічны паказальнік " Янка Маўр. Да 135-годдзя з дня нараджэння" змяшчае кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Размяшчэнне матэрыяла — кнігі ў алфавіце, артыкулы ў зваротна-храналагічным парадку. Бібліяграфічны паказальнік будзе карысны для ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай і творчасцю Янкі Маўра.

 Яго аўтабіяграфічная аповесць " Шлях з цемры" чытаецца, як добры прыгодніцкі раман. Твор нагадвае аўтабіяграфічную прозу Максіма Горкага. Пераклікаюцца і лёсы гэтых пісьменнікаў: адзін і другі выйшлі ў людзі з той цемры, якая існавала ў царскай Расіі.

Івану Фёдараву ішоў пяты год, калі памёр бацька, маці з сынам пераехалі ў яе родную вёску Лебянішкі, што знаходзілася на мяжы Беларусі і Латвіі. Маці Я. Маўра, удава-падзёншчыца, якой даводзілася часам нават жабраваць, вельмі хацела бачыць сына " вучоным", матэрыяльна забяспечаным чалавекам. Шмат у чым дзякуючы менавіта ёй, Янка выбіўся з цемры невуцтва (пра ўсё гэта пісьменнік хвалююча, уражліва расказаў у аўтабіяграфічнай аповесці " Шлях з цемры" (1948—1958).

Яго першая аповесць -- " Чалавек ідзе". Спачатку яна задумвалася як своеасаблівы вучэбны дапаможнік, які расказваў аб дагістарычных часах. Пасля поспеху аповесці ў чытачоў пісьменнік працягвае працаваць у жанры дзіцячай прыгодніцкай і навукова-пазнавальнай літаратуры, фактычна стаўшы заснавальнікам гэтага накірунку ў беларускай літаратуры. Янка Маўр быў першапраходцам і ў жанры фантастыкі.

Янка Маўр пражыў 87 гадоў. 45 з іх ён нястомна працаваў на ніве беларускай дзіцячай літаратуры. У 1971 годзе пісьменнік пасмяротна быў ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР. Дзіцячы філіял Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна, адна з вуліц Мінска носяць імя Я. Маўра. А з 1993 года літаратурнай прэміяй імя Я. Маўра адзначаюцца лепшыя дзіцячыя пісьменнікі.

28. Распрацоўка Я.Маўрам жанраў прыгодніцкай аповесці.

Янка Маўр, сапр.: Іван Міхайлавіч Фёдараў (29 красавіка (10 мая) 1883, Лібава (цяпер Ліепая, Латвія) — 3 жніўня 1971, г. Мінск) — беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцяў і раманаў для дзяцей і моладзі.

У 1925 годзе ў часопісе «Беларускі піянер» надрукаваў першую навукова-фантастычную аповесць на беларускай мове «Чалавек ідзе», якая паклала пачатак фантастычнаму і прыгодніцкаму жанрам у беларускай літаратуры. Аповесць надрукаваў пад псеўданімам «Янка Маўр». «Янка» — гэта беларускі аналаг імя «Іван».

Сваю першую аповесць «Чалавек ідзе» Фёдараў напісаў ва ўзросце 44 гадоў, будучы выкладчыкам 25-й мінскай чыгуначнай школы. Пасля чытацкага поспеху твора пісьменнік працягнуў працаваць у жанры дзіцячай прыгодніцкай і навукова-пазнавальнай літаратуры.

Янка Маўр пісаў пераважна для юных чытачоў. У творах «У краіне райскай птушкі» (1926), «Сын вады» (1928) аўтар пастараўся абвергнуць прадстаўленне аб тубыльцах як аб крыважэрных людаедах, пазбаўленых элементарных чалавечых пачуццяў, людзях другога гатунку.

Аповесць «Чалавек ідзе» акрэсліла тую тэндэнцыю спалучэння пазнавальнасці і прыгодніцтва, якую Маўр развіў потым у наступных сваіх аповесцях і ў рамане «Амок» (1929) — пра паўстанні 1926 года на востраве Ява.

У 1930-х гадах пісьменнік ад «экзатычнага» іншаземнага матэрыялу, звярнуўся да родных мясцін, да жыццёвай рэальнасці, у якой дзейнічаюць юныя героі. Рушылі ўслед аповесць «Палескія рабінзоны» (1930), якая расказвала пра прыгоды двух падлеткаў у глухім Палессі, утапічная «Аповесць будучых дзён» (1932) пра камуністычную будучыню СССР, «ТВТ» (1934), у якой з гумарам распавядаецца пра звычайныя справы школьнікаў. Гэтыя творы карысталіся поспехам у юных чытачоў.

 

29. Значэнне творчасці Янкі Маўра ў развіцці дзіцячай літаратуры.

Янка Маўр па праву з'яўляецца «бацькам» беларускай дзіцячай літаратуры.

Яго ўклад у беларускую дзіцячую літаратуру каштоўны тым, што ён як першаадкрывальнік і першапраходца вызначыў далейшае яе кірунак і развіццё, стаў стваральнікам новых для яе жанравых формаў — прыгодніцкага і навукова-фантастычнага, з прычыны чаго яму ўдалося пашырыць часавыя і прасторавыя межы беларускай дзіцячай літаратуры. Яго наватарскія пошукі трымаліся на цесных узаемаадносінах з літаратурнымі традыцыямі — нацыянальнай, рускай, заходняй. Ён умела выкарыстаў мастацкія прыёмы такіх класікаў прыгодніцкай літаратуры, як Жуль Верн, Майн Рыд, Фенімор Купер. У яго творчасці мелася нямала рэмінісцэнцый з твораў Даніэля Дэфо, Аляксандра Дзюма, Гюстава Эмара, Луі Жаколіа, Луі Бусенара, Генры Хагарда.

Пасля вайны Янка Маўр апублікаваў цыкл апавяданняў аб трагічных выпрабаваннях, якія давялося выпрабаваць дзецям у ваенныя гады («Шчасце», «Дзве праўды», «Максімка»).

У 1946 годзе Маўр напісаў апавяданне «Завошта? », у аснову якога лёг рэальны трагічны факт — гібель жонкі і сына пісьменніка М. Лынькова.

У 1948 годзе ён напісаў аўтабіяграфічную аповесць «Шлях з цемры». У 1954 году выйшла яго навукова-фантастычная аповесць «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага», якая стала трэцяй яго кнігай, напісанай у жанры сацыяльнай утопіі (першая — фантастычная казка «Падарожжа па зорках» (1927) з цыкла «Піянерскія казкі», а потым — " Аповесць будучых дзён " (1932)).

Аўтар кніг аповесцей, апавяданняў «Чалавек ідзе» (1927), «У краіне райскай птушкі» (1928, 1983), «Сын вады» (1928), «Палескія рабінзоны» (1930, аповесць экранізавана ў 1935), «Слёзы Тубі» (1930), «Аповесць будучых дзён» (1932), «ТВТ» (1934), «Вакол свету» (1947), «Шлях з цемры» (1948), «Апавяданні» (1951), «Аповесці і апавяданні» (выбранае, 1954), «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» (часопіс «Маладосць», 1954—1955), «Аповесці і апавяданні» (1969), апавядання «Цётка Эмілія» (1954), байкі «Пекла» (1929), рамана «Амок» (1930).

 

 

 

30. Прыход новых аўтараў (В. Вітка, А. Вольскі, П. Кавалёў, А. Васілевіч, Я. Бяганская, В. Хомчанка, Н. Гілевіч, Е. Лось, А. Дзеружынскі і інш.)

Васіль Ві́ тка, сапр. Цімох Васілевіч Крысько (16 мая 1911, в. Еўлічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 5 ліпеня 1996) — беларускі паэт, перакладчык, крытык, публіцыст, педагог; класік беларускай дзіцячай літаратуры. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1970)

Артур Вольскі (1924-2002) - паэт, драматург, дзіцячы пісьменнік, колішні дырэктар тэатра. Як драматург А. Вольскі на працягу 15 гадоў (1963-1966, 1988-2000) узначальваў літаратурную частку тэатра.

Павел Нічыпаравіч Кавалёў (псеўданімы: Янка Бярозка, П.Віхроў, Паўлюк Купалін. (5(18).11. 1912, вёска Склімін, Клімавіцкі раён) — беларускі празаік, драматург, перакладчык. Член СП Беларусі з 1945 г. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1978).

Алена Васілевіч (22 снежня 1922, засценак Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларуская пісьменніца. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію «Пачакай, затрымайся…». Першы мастацкі твор (аповесць «У прасторах жыцця») надрукавала ў 1947 г. (часопіс «Беларусь»). Выйшлі кніжкі апавяданняў «Блізкія знаёмыя» (1954), «Заўтра ў школу» (1956), «Сябры» (1958), «Апавяданні» (1959), «Падслухала сэрца» (1960), «Калінавая рукавічка» (1963), «Я з вамі» (1964), «Пісар страявой часці» (1969), «Адно імгненне» (1975), «Шурка Рэмзікаў» (1985), зборнік апавяданняў і аповесцей «Мыс Добрай Надзеі» (1977), аповесць «Шляхі-дарогі» (1950), цыкл аповесцей «Расці, Ганька» (1966), «Доля цябе знойдзе» (1968), «Новы свет» (1970), «Пачакай, затрымайся…» (1970), якія склалі тэтралогію «Пачакай, затрымайся…» (1972). Аўтар кніг «Люблю, хвалююся, жыву» (нататкі, эсэ, 1986), «Элегія» (апавяданні, эцюды, эсэ, 1988). Выдадзены Выбраныя творы ў 3 тамах (1982—1983).

Ядвіга Іосіфаўна БЯГАНСКАЯ (псеўданім: Ядвіга Рута; 29 (16) лютага 1908, Верхнеудзінск, цяпер Улан-Удэ — 3 красавіка 1992, Мінск), празаік, перакладчыца. Пачала публікаваць вершы з 1926[1]. З 1953 пачала выступаць як празаік. Перакладала з польскай і славацкай моў. Член СП СССР з 1957. Аўтар кніг для дзяцей «Далёка на Поўначы» (1954), «Жэнін галубок» (1958), «Сустрэча з морам» (1962), «Зосіна зорачка» (1965), «Над ракой Шушай» (1977), «Нечаканая сустрэча» (1978). Першыя кнігі апавяданняў выйшлі ва Уладзіміры на рускай мове — «Куда исчез гриб» (1957), «Жаворонок» (1958), «Рассказы» (1959). Піша пераважна для дзяцей. У Мінску на беларускай мове выдаў зборнікі апавяданняў «Наша вячэра» (1959), «Рукавіцы генерала Даватара» (1960), «Аднойчы майскім днём» (1962), «Суседзі» (1962), «Чырвоны мак» (1964), «Верны рыцар» (1965), «Тваё чэснае слова» (1965), «Зімовы дождж» (1968), «Сустрэча з цудам» (1969), «Паляванне на львоў» (гумарэскі, 1970), «Цёплая зямля» (1971), «Я ўжо вялікі» (1972), «Уначы пад сонцам» (1974), «Паклон» (1976), «Лёгкая рука» (гумарэскі, апавяданні, 1979), аповесці «Чырвоныя хвалі» (1968), «Я прынёс вам радасць» (1981). Аповесць «Пры апазнанні — затрымаць» (1983) пра жыццёвы і творчы шлях Ф. Багушэвіча. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Бацькава шабля» (1982), «Чэкістам стала вядома» (1985), «Стрэл у акно» (1988) і рамана «Вяртанне ў агонь» (1978). У кнізе аповесцей і апавяданняў «Цар — зэк Сямён Івашкін» (1992) адлюстраваны падзеі перыяду рэпрэсій.

Аўтар сцэнарыяў мастацкага фільма «Ветразі майго дзяцінства» (пастаўлены ў 1982) і тэлевізійнага «Незнаемая песня» (пастаўлены ў 1983).

Пераклаў на беларускую мову казку Р. Кіплінга «Чаму ў слоніка доўгі нос» (1974), апавяданні латышскіх і літоўскіх пісьменнікаў.

Ні́ л Гіле́ віч (нар. 30 верасьня 1931; вёска Слабада, Лагойскі раён, цяпер Менская вобласьць, Беларусь) — беларускі паэт і грамадзкі дзяяч, народны паэт Беларусі (1991).

Зборнікі вершаў і паэм для дзяцей: «Сьцяжок на мачце» (1959), «Сіні домік, сіні дом» (1961), «Зялёны востраў» (1963), «Дождж-грыбасей» (1966), «Загадкі» (1971), «Калі рана ўстанеш» (1984), «Добры чалавек» (1987), «Мой белы дзень» (1992), «Шчасьлівыя хвіліны» (2001).

Еўдакія Якаўлеўна ЛОСЬ (1 сакавіка 1929, в. Старына, Ушацкі раён, Віцебская вобласць — 3 ліпеня 1977) — беларуская паэтэса. Першы верш «Сэрца дзяўчыны» надрукаваны ў часопісе «Работніца і сялянка» ў 1948. Аўтар зборнікаў вершаў «Сакавік» (1958), «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Вянцы зруба» (выбранае, 1969), «Перавал» (вершы і паэмы, 1971), «Галінка з яблыкам» (1973), «Лірыка» (1975), «Лірыка ліпеня» (вершы і паэмы, 1977), «Валошка на мяжы» (выбранае, 1984). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Абутая елачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі» (1964), «Зайчык-выхваляйчык» (1970), «Дванаццаць загадак» (1974), «Смачныя літары» (1978), апавяданняў «Дзесяць дзён у Барку» (1984). У 1979 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Яе паэзія шчырая, сагрэта пачуццём любові да Радзімы, да людзей. У многіх вершах — біяграфія тых, хто пражыў вайну ў дзіцячым узросце, чыё юнацтва супала з пасляваенным клопатам аднаўлення краіны. Людскія ўзаемаадносіны, нялёгкі жаночы лёс — асноўны змест яе лірычных твораў. Аптымізмам і разам з тым трагічнымі прадчуваннямі кранаюць радкі вершаў «Бараўлянскага сшытка». Вырашэнню маральна-этычных праблем жыцця сучаснікаў прысвечаны зборнікі прозы «Пацеркі», «Травіца — брат-сястрыца». Пісала вершы для дзяцей («Абутая ёлачка», «Казка пра Ласку», «Вяселікі», «Зайчык-выхваляйчык», «Дванаццаць загадак»). Творы, адрасаваныя маленькаму чытачу, вызначаюцца веданнем дзіцячай псіхалогіі, даступнасцю зместу, дакладнасцю вобразаў. Напісала кнігі прозы «Пацеркі» (1966) і «Травіца брат-сястрыца» (1970). У 1977 у часопісе «Полымя» надрукаваны цыкл «Навелы пятага паверха». Пераклала на беларускую мову кніжку вершаў С. Баруздзіна «Краіна, дзе мы жывём» (1977).

Авяр’ян Дзеружынскі «Кую-кую ножку» (1967), «Смешкі і пацешкі» (1968), «Добры ветрык: выбранае» (1969), «Вяселікі: выбранае» (1979)

Сняжынкі

Конец формы

Закружыліся

Сняжынкі

Нізка-нізка

Над зямлёй.

Ціха лётаюць

Пушынкі

Незлічонай

Чарадой.

Быццам тыя

Матылёчкі,

Весяляцца

Нездарма —

Адамкнула

Ўсе замочкі

Ў небе ім

Сама зіма.

 

31. Патрыятычная накіраванасць мастацкай літаратуры ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асобныя творы, напiсаныя ў вайну для дзяцей

       Адной з асноўных у беларускай дзіцячай літаратуры (як і ў лiтаратуры ў цэлым) многія дзесяцігоддзі застаецца тэма Вялікай Айчыннай вайны, гераізму, мужнасці савецкага народа ў барацьбе за свабоду i незалежнасць. Ля вытокаў ваенна-патрыятычнай літаратуры для дзяцей стаялі класікі Янка Купала, Якуб Колас, Міхась Лынькоў. Эстафету падхапілі знакамітыя пісьменнікі  — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны: Максім Танк, Янка Брыль, Аляксей Пысін, Алесь Савіцкі i iншыя майстры мастацкага слова.

       Адметна ўзбагацілі дзіцячую літаратуру ваенна-патрыятычнай тэматыкі вядомыя пісьменнікі  — дзеці вайны: Анатоль Грачанікаў, Валянцін Лукша, Уладзімір Карызна, Ніна Галіноўская i iншыя. Звяртаюцца да гэтай тэмы таксама і маладзейшыя пісьменнікі.

        У 40-50-я гг. былі напісаны паэмы М. Танка “Янук Сяліба”, А. Куляшова “Сцяг брыгады”, П. Броўкі “Беларусь”, “Паэма пра Смалячкова”; ап-ні М. Лынькова (зб. “Астап”), К. Чорнага (зб. “Вялікае сэрца”) і інш. – тэма вайны.

        Адчувальных поспехаў у пасляваенны час дасягнула і дзіцячая літаратура Беларусі. Працягвалі сваю работу вопытныя майстры дзіцячай літаратуры Я. Маўр, А. Якімовіч, Э. Агняцвет, У. Дубоўка, С. Шушкевіч, В. Вольскі. Нямала добрых твораў для дзяцей напісалі пасля вайны тыя пісьменнікі, якія ў асноўным працавалі ў галіне “дарослай” літаратуры: П. Броўка, П. Глебка, М. Танк, Я. Брыль, і інш. У першыя пасляваенныя гады адной з галоўных тэм беларускай дзіцячай літаратуры была тэма ВАВ. У 1948 г. выйшаў зборнік «Ніколі не забудзем», хвалюючая кнігa пісьмаў-успамінаў дзяцей, сведак i ўдзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Падзеям вайны прысвечаны таксама паэмы Э. Агняцвет «Песня пра піянерскі сцяг» (1949), «Будзем сябраваць» (1955), К. Кірэенкі «Алёнчына школа» (1951), М. Калачынскага «Насустрач жыццю» (1951) и инш. Недастатковая псіхалагічная напоўненасць вобразаў як адзін з недахопаў гэтых твораў.Да ліку любімых дзіцячых твораў аб ВАВ адносіцца паэма А. Астрэйкі «Прыгоды дзеда Міхеда»(1956). Твор гэты не быў прызначаны спецыяльна для дзяцей. Ён прываблівае дзяцей гумарам, дынамічнасцю сюжэта, цікавымі прыгодамі жыццястойкага, кемлівага i разумнага дзеда — героя, які вельмі нагадвае мужных асілкаў з бел-іх народных казак i ў той жа час з'яўляецца звычайным чалавекам. Трагедыя дзяцей пераканаўча перададзена i ў апавяданнях Я. Маўра «Дом пры дарозе», «Максімка». Максімка (1946) таксама трагічная асоба, ён - ахвяра вайны. Пісьменнік тут засяроджвае ўвагу на тым, што грамадства павінна клапаціццa пра cipoт, а найлепш гэта можа адлюстравацца ва ўсынаўленні такix дзяцей, каб даць iм сям'ю, цяпло дамашняга клопату, зaмянiць загінуўшых бацькоў. Максімка ў такім узросце, калі яшчэ ахвотна верыць, што тыя, хто iм апякуюцца, - гэта i ёсць яго сапраўдныя бацькі, якія ў віхуры вайны на некаторы час недзе згубіліся. Так ён успрымае i афіцэра, які яго ласкава трымае на руках. Але пісьменнік падкрэслівае i іншае: засядае стрэмка i ў сэрцы дарослых, яны не могуць знішчыць даверлівасць дзіцяці i прымуць рашэнне пра ўсынаўленне.У пасляваенны час з'явілася нямала твораў пра школу, пра вучобу i справы юных піянераў, пра дружбу дзяцей, ix дапытлівасць, імкненне да дзеяння, пошуку: Адной з першых пасляваенных кніг пра школу была аповесць А. Якімовіча “Гаворыць Масква” (1951). У ей пісьменнік паказаў школьныя будні, мары i справы дзяцей, ix узаемаадносіны са старэйшымі. У творы ёсць па-мастацку акрэсленыя вобразы дзяцей, але ён некалькі ідылічны, тут не адлюстраваны цяжкасці пасляваеннага жыцця, спрошчана вырашаецца праблема выхавання чалавека ў калектыве. Як адна з вельмі важных вылучылася ў пасляваеннай БДЛ тэма працы. Цікавай спробай мастацкага раскрыцця яе з'явілася аповесць Я. Брыля «Лазунок», у якой пераканальна адлюстравана яшчэ дзіцячае, але шчырае i трывалае захапленне пятнаццацігадовага Міхася Лазунка сваей прафесіяй. Героя радуе тое, што ён як дарослы стаіць ля друкарскага станка i прымае удзел у адказнай справе — выданні Kнігi. У пасляваеннай беларускай дзіцячай літаратуры з'явіліся добрыя кніжкі для маленькіх чытачоў. Сярод ix зборнікі вершаў, апавяданняў, казкі, легенды, невялікія паэмы: «Кветкі — сонцавы дзеткі», «Цудоўная знаходка» У. Дубоўкі, «Ехаў казачнік-бай», «Конь i Леў», i інш.

           Асобныя творы, напiсаныя ў вайну для дзяцей: верш Янкi Купалы «Хлопчык i лѐ тчык на вайне» (iнтэрпрэтацыя верша... Дзяцiнства ў полымi вайны: трагiчныя абставiны i гераiзм падлеткаў. Першыя творы на тэму «дзяцiнства i вайна» (аповесць «Андрэйка» (1948) П. Кавалѐ ва, «Самыя. 105. юныя» (1949) I. Сiўцова...

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-30; Просмотров: 1284; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.029 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь