Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Ідэйны змест казкі М. Багдановіча “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык” (1915).



Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў нацыянальнай мастацкай літаратуры, паэт, празаік, гісторык літаратуры і літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык.

Максім Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1891 г. (паводле новага стылю) у Мінску ў сям’і служачых.

Да фальклорных стылізацый належаць паэмы “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык” (1914 г.) пра няўдалую жаніцьбу камара і “Максім і Магдалена” (1915 г.), яе тэма – трагічнае каханне вясковага хлопца да дачкі ваяводы, які жорстка распраўляецца з юнаком, і той гіне як герой. У іх выразна гучаць фальклорныя матывы.

Пад уражаннем ад знаёмства з фальклорам розных народаў Максім Багдановіч стварыў на беларускай мове шэраг песень, стылізаваных пад народную творчасць сербаў, рускіх, украінцаў, скандынаваў, іспанцаў, японцаў, персаў.

Блізка рэчкі Самацечкі камары таўкуцца,

I «таўкачыкі» спяваюць i y скокі тнуцца:

 «Гэй, гоп, таўкачыкі,

Гэй, гоп, асінавы,

Ды работы Максімавы…»

A Максім ляжыць на траўцы, сонна пазірае,

Камарок за камарочкам да яго шыбае,

I пясняр з усіх найлепшых ўжо звініць ля вуха,

Як камарыка няўмысне загубіла муха.

І

Захісталася сасонка баравая,

Затужыла дзяўчынанька маладая,

Жартаўлівая пяюшка-сакатушка,

A па імені — мушка-зелянушка:

«Ой, чаму ж ды не судзілася мне долі,

Што мяне i не сваталі ніколі?

A пасагу прабагатага я маю:

Куст шыпшыны ад краю i да краю,

Шчэлка ў яблыні — пры ветры каб хавацца,

Лісць альховы — на ночку пакрывацца,

Ды да краю поўны мёдам кацялішча

3 жалудзёвай вялізнай скарлупішчы.

Калі гэты мёд у місачку кладзецца,

Ажно сліна ў роце набярэцца».

Як пачуў тыя жаласці камарык –

Паскрабаў i насочак ён i тварык:

«А чаму бы мне ды з ёй не пажаніцца?

Пэўна, пойдзе, каб болей не журыцца.

Хоць насаценькі я, шэры, хударлявы,

Дык у скоках затое жа рухавы…»

I схапіўся камарочак прыбірацца,

Каб ля мушкі-пяюшкі увіхацца.

Паэзія Максіма Багдановіча ўвайшла ў духоўную скарбніцу беларускага народа. Яна ўплывае на развіццё беларускай паэзіі і сёння, асабліва сваім глыбокім, пранікненнем у духоўны свет чалавека і высокай культурай паэтычнага слова. Некаторыя вершы сталі народнымі песнямі («Зорка Венера», «Слуцкія ткачыхі»), многія пакладзены на музыку кампазітарамі.

Зорка Венера ўзышла над зямлёю...

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкi з сабой прывяла...

Помнiш, калi я спаткаўся з табою,

Зорка Венера ўзышла.

 

З гэтай пары я пачаў углядацца

Ў неба начное i зорку шукаў.

Цiхiм каханнем к табе разгарацца

З гэтай пары я пачаў.

 

Але расстацца нам час наступае;

Пэўна, ўжо доля такая у нас.

Моцна кахаў я цябе, дарагая,

Але расстацца нам час.

 

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,

Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;

Кожную ночку на зорку дзівіцца

Буду ў далёкім краю.

 

Глянь іншы раз на яе, – у расстанні

Там з ёй зліём мы пагляды свае...

Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,

Глянь іншы раз на яе...

 

 

15. Выхад у свет казак Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Уладзіміра Дубоўкі, Станіслава Шушкевіча.

Пісьменнікі павінны былі шукаць, выяўляць, адлюстроўваць у літаратуры толькі выключна станоўчых герояў; тым больш гэта прадпісвалася дзіцячай літаратуры. У такой сітуацыі найбольш выйгрышным у параўнанні з іншымі празаічнымі i паэтычнымі жанрамі быў жанр казкі.

Якуб Колас. Эстэтычнае і пазнавальна- выхаваучаен значэнне казкі “ Рак-вусач”.Казка «Рак-вусач» змяшчае багаты пазнавальны матэрыял: дзеці знаёмяцца з рознымі відамі рыб нашых беларускіх рэк (сом, язь, лешч, плотка, карась, ялец і інш.). Праз маналог жыта юны чытач даведваецца, з якімі вялікімі цяжкасцямі здабываецца хлеб. Зерне, кінутае восенню ў «халодны дол пусценькі», мерзне ў полі, на якім ткуць «маразы кужаль белы». Летам жнеі сажнуць жыта, затым яго абмалоцяць, высушаць зярняты і змелюць. Але жыта пазнае і радасць: вясна дае яму жыццё, лета апранае яго ў жоўты шоўк, чалавек вырабляе з яго беленькай мукі «хлябок новы». Лёс жыта ў казцы асацыіруецца з нялёгкай, але слаўнай доляй хлебароба. Казка выхоўвае павагу да чалавека працы, рукамі якога здабываецца наш хлеб надзённы. Твор выхоўвае пачуццё калектывізму: як асабістае гора ўспрынялі сум рака і прыйшлі яму на дапамогу многія прадстаўнікі беларускай фауны і флоры, бо «справіцца з бядою можна грамадою».Казка «Рак-вусач», якая сведчыць пра высокі ўзровень майстэрства яе аўтара, абуджае паэтычныя пачуцці дзяцей. Чаргаванне парнай жаночай і мужчынскай рыфмы стварае рытмічную разнастайнасць, наяўнасць дыялогаў дае магчымасць шырока выкарыстоўваць народную гутарковую мову, алітэрацыі дапамагаюць стварыць адпаведную паэтычную карціну (напрыклад, расказ чарота: «Ша-ша! Шу-Шу! Упартасць я скрышу... Зражу! Шу-шу! Сшу-шу! Ша-ша! І-ша»). Для развіцця ў дзяцей паэтычнага бачання і мыслення ўводзяцца загадкі («Ні смяецца, ні гукае, жыве ў бухце пад ракітай, на ім світа, ды не сшыта, хоць кравец, ды не Мікіта, ідзе ў лазню камінарам, а выходзіць — пыша жарам»), сталыя эпітэты («колас буйненькі», «званар-камар»), параўнанні («сітнякі стаяць, бы свечкі»), метафары («ткуць марозы кужаль белы»).Казка “Рак-вусач” вылучаецца дзіўным багаццем ідэйнай задумы. Паэт не толькі пашырае сферу жыццёвага вопыту свайго чытача, ён прывівае яму любоў да жыцця, выхоўвае цікавасць да навакольнай рэчаіснасці. Прадстаўлены ў творы раслінны і жывёльны свет – гэта свет беларускай прыроды, роднай і блізкай дзецям. Казка спрыяе развіццю пачуцця гумару, тым самым выхоўваючы стойкасць і мужнасць душы дзіцяці, гартуючы яго да жыццёвай барацьбы. У ёй асуджаюцца нэндзы, сцвярджаецца жыццярадаснасць, працавітасць, светлая вера ў будучыню.

У казцы «Скарб» Саўка, галоўны герой твора, наслухаўшыся дзедавых казак аб багатых скарбах, адпраўляецца ix шукаць у купальскую ноч. У лесе адбываецца сустрэча хлопчыка з хохлікам, які паказвае свае падземныя скарбы i знаеміць яго са сваей шматлікай сямейкай, кожны з якой заняты важнай працай. Пабываўшы пад зямлёй на вячэры ў xoxлiкaў, Саўка не паспеў азірнуцца, як апынуўся на cваім ложку ў дзедавай хаце. Але самае галоўнае, што зразумеў хлопчык, а ў гэтым i заключаецца ідэйны змест твора, што «матка-зямля мае шмат багацця. Яна шчодрая да тых, хто любіць працаваць. Без мазалёў і поту ніякіх скарбаў не зпойдзеш».

Зм. Бядулі «Качачка-Цацачка». З. Бядуля. Ідэя сілы і непераможносць калектыру у вершаванай казцы “мурашка палашка”.Адчуваецца прывязанасць казкі «Мурашка Палашка» да палітычнай абстаноўкі ў савецкай краіне ў канцы 30-х гг. XX ст. Гepoi ў вершаванай паэме падзелены згодна з казачнай традыцыяй не толькі на станоўчых i адмоўных адпаведна ўласцівасцям ix характару (працавітасць мурашкі, жорсткасць ваўка, хітрасць ліса), але i паводле сацыяльнага статуса. Дабро ў казцы - гэта усё, што звязана з вобразам Палашкі, бо адзінокая мурашка «век-вечна голодной, холодной была». Зло ўвасоблена ў вобразе мядзведзя не толькі таму, што ён дужы i самаўпэўнены, а ў першую чаргу таму, што ён — гвалтаўнік-прыгнятальнік: «А на кухні яго // Працавалi быкі. // Мёд i niвa варыла // Матуля пчала. // Яму чухалі пяткі // Уначы барсукі, // А вавёрка пры iм // Пакаёўкай была». Адпаведна адмоўнымі персанажамі з'яўляюцца ліс i воўк таму, што яны прыслужваюць прыгнятальніку працоўных.Казка «Мурашка Палашка» акрамя тэмы калектыўнай працы, неабходнасці абароны свайго дому, сваей Бацькаўшчыны i асуджэння аматараў лёгкай нажывы ў вобразе паляўнічага, што прыйшоў за скурай не iм забітага мядзведзя, закранае i праблему гераічнага подзвігу. Палашка загінула ў барацьбе: «Паляўнічы рассёк ёй // 3 размаху спіну», аднак жа яна абяссмерціла сябе cваімi добрымі справамі. Умела карыстаецца аўтар казкі паэтычнымі сродкамі, сярод якіх вылучаюцца кароткія сказы інверсійнай будовы, вялікая колькасць сталых эпітэтаў і параўнанняў, шырокае гукаперайманне, сінтаксічныя паўторы і канструкцыі з аднолькавым дзеяслоўным кампанентам. Усе гэта садзейнічае гнуткасці і легкасці гучання паэтычнага слова.

Станіслаў ШУШКЕВІЧ (19.02.1908 – 1.01.1991) – беларускі пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі. Для дзяцей напісаў кнігі”Звярыны баль”, “Лясная калыханка”, “Сарочы церамок”, “Колькі кіпцікаў у кошкі”, “Дванаццаць пасланцоў”, “Барадаты камар”, “Ліса з магнітафонам” і іншыя.

Уладзiмiр Дубоука «Як чалавек гарох пiльнавау»

 

 

16.  Паэзія для дзяцей: народна-песенныя матывы, патрыятычны пафас (вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Зм. Бядулі і інш.).

Купалава будучыня бачылася трагічнай. Таму творчасць Купалы і яго зборнік «Спадчына» (1922) не прымаліся, крытыкаваліся адэптамі новага пралеткультаўскага мастацтва, у яго адрас даносіліся абвінавачванні ў неразуменні гістарычнай ролі рэвалюцыі для Беларусі. Для Купалы ж гэта былі відавочна несумяшчальныя ідэалы: вольная і незалежная Беларусь і гвалт рэвалюцыйнай дыктатуры. Ён празрыста акрэсліў гэтую несумяшчальнасць у паэме «Безназоўнае», стварыўшы алегарычны вобраз заручын «вясельніцы засмучанай з вясёлым жаніхом».

Я. Колас у 20-я гады ўвасобіў свой боль па айчыне, спрадвечным аплотам якой была сядзіба з уласнай зямлёй, у закончанай тады паэмеэпапеі «Новая зямля». Відавочным убачыўся вялікаму паэту вынік пошукаў Міхалам сваёй «новай зямлі». У гэтай алегарычнай метафары, якая падразумявала і пошукі «новай айчыны», або Беларускага Шляху, Коласам была скарыстана біблейская сімволіка. Новая зямля – гэта біблейскі сімвал новага раю – Новага Ерусаліма, які застаўся для Міхала няздзейсненай марай, перапыненай смерцю. Пошукі «новай зямлі» – новай Беларусі для героя Я. Коласа засталіся такімі ж «снамі аб Беларусі», якія «сніў» адпаведны гістарычнаму часу лірычны герой Я. Купалы. Як і Купала, Я. Колас у 1922 г. выдаў зборнік вершаў «Водгулле», у якім апрача ранейшых дарэвалюцыйных твораў была нізка, напісаная ў 1921 г.: вершы «Водгулле», «Родныя малюнкі», «У палёх Беларусі», «Звон шыбаў», «Цені-страхі», «Покліч», «Беларускаму люду». Ствараючы жывыя пластычныя карціны беларускай прыроды – гэтай вечнай неўміручай каштоўнасці нацыянальнага быцця, Колас дае мастацкі водгук на тагачаснае грамадскае жыццё, якое бачыцца яму неўладкаваным і заганным. Паэт не спяшае падзяляць гартнаўскі імпэт і радасць, хаця нібыта рэвалюцыйная стыхія мусіла «парваць ланцуг» нядолі.

Змітрок Бядуля выдаў у 1924 г. выбраныя вершы «Буралом». Папярэдні ж зборнік «Пад родным небам» выданы, як і кнігі Я. Купалы «Спадчына», Я. Коласа «Водгулле», у 1922 г. Беларускім кааператыўна-выдавецкім таварыствам «Адраджэнне», быў пазначаны рысамі традыцыйнай адраджэнскай паэзіі з уласцівымі Бядулю містычнымі біблейнымі, гістарычнымі матывамі.

Самастойнасць, незалежнасць Беларусі для Бядулі – неаспрэчная жыццёвая каштоўнасць.

Імкненнем да новага стылю была пазначана таксама паэзія аўтараў старэйшага пакалення, былых капыльскіх паплечнікаў Ц. Гартнага Алеся Гурло і Міколы Хведаровіча, у творах якіх сугучна часу адбіваліся «навальніцы жыцця і змагання», настроі «радасці неабсяжнай» ад «адважнай хады» «ў нагу з эпохай». Матывы іх лірыкі не вылучаліся асаблівай разнастайнасцю, былі сугучныя новаму «пралетарскаму» стылю. Яркае і таленавітае слова ў новых паэтычных формах з раскрыццём творчых індывідуальнасцей выпала на долю сказаць у 20-я гады плеядзе маладых паэтаў, чые творчыя індывідуальнасці раскрыліся ў пачатку і сярэдзіне дзесяцігоддзя.

Плёнам іх арганізацыйнай дзейнасці стала ўтварэнне ў 1923 г. Маштабнага літаратурна-творчага аб’яднання «Маладняк». Сярод іх апрача М. Чарота вылучаліся А. Александровіч, А. Вольны, У. Дубоўка, А. Дудар, К. Крапіва, Я. Пушча, В. Маракоў, Т. Кляшторны, П. Глебка, П. Трус, С. Дарожны і іншыя маладыя песняры «новай будучыні» і новых настрояў. Агульнае ў іх паэзіі – гэта культ маладосці, якой належыць будучыня, захапленне жыццём, у якім з’явілася перспектыва ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

 

17.  Прырода і дзеці ў паэме “Міхасёвы прыгоды” (1934) Якуба Коласа.

Па старонках «Міхасёвых прыгод»

Пра тое, як ствараліся «Міхасёвы прыгоды», як і пра тое, што значыць сама літаратура ў яго жыцці, мы папрасілі расказаць галоўнага героя згаданай паэмы Якуба Коласа, малодшага сына песняра, доктара тэхнічных навук Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча.

— Па сутнасці Якуб Колас настаўнік. Ён настаўнічаў, выхоўваў і падрыхтоўваў дзетак у першыя і сярэднія гады навучання ў пачатковых школах, таму адносіўся да іх вельмі і вельмі ўважліва. Адчуваючы, што не хапае матэрыялаў для іх навучання, Колас распрацоўваў свае методыкі: і методыку выкладання мовы, і ўвогуле методыку навучання дзяцей. Ён прапрацаваў нямала крыніц, і кніжачка «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» спецыяльна была ім падрыхтавана, каб дзеткі маглі ўспрымаць усё наваколле, бачачы і адчуваючы прыроду, усё тое, што адбываецца ў жыцці, ад самага пачатку, ад асновы той прыроды, у якой яны знаходзіліся. І канечне Якуб Колас ужо мэтанакіравана выбіраў і моўныя, і літаратурныя сродкі, каб дзеці лягчэй засвойвалі прадмет. На працягу ўсяго жыцця прагледжваецца яго пільная ўвага да школы і да школьнікаў, да мовы, каб яе вывучалі ў школах. Гэта было ў Коласа на працягу ўсяго жыцця. І ў публіцыстыцы, і ў вершах. Многа вершаў прысвечана дзецям і непасрэдна датычыцца дзетвары. Яны вельмі лёгка завучваюцца на памяць. Калі Якуб Колас займаўся справаю выкладання беларускай мовы, ён гэта пытанне дасканала распрацоўваў па розных методыках. Трэба сказаць, што гэта значная навуковая праца пра тое, як лепей падаць школьнікам матэрыял, каб яны маглі добра навучыцца чытаць, рассказваць і асэнсоўваць змест твора. Бо кніга — гэта самая галоўная крыніца ведаў для людзей рознага ўзросту, і разлучацца з кнігай нельга, калі чалавек хоча падняцца вышэй таго ўзроўню, на якім ён знаходзіцца.

— Наколькі Якуб Колас дапускаў вымысел у творах для дзяцей?

— Амаль уся творчасць Якуба Коласа грунтавалася на фактычным матэрыяле. Напрыклад, верш «Дронік». Сапраўды ў 1935 годзе я злавіў дразда з перабітым крылом, карміў яго, даглядаў, клапаціўся аб ім, пасля ў Мінск перавёз, а потым забыўся пра яго, і той памёр. Якуб Колас усё гэта апісаў у памянёным вершы. У вершы «Рагатка» таксама расказваецца пра выпадак, які адбыўся на самай справе. Мы з сябрамі ішлі купляць гумку для рагаткі, а нейкі хлопец адабраў у нас грошы. Наіўныя былі і сказаць няпраўду, схлусіць для нас было непрымальным. І, канечне, дзеці былі вельмі даверлівыя і іх было лёгка падмануць. Так яно і адбылося. Тут жа з’явіўся і гэты верш. Рагатка — рэч дурная, але такая праўда напісання твора.

— Чаму Якуб Колас звярнуўся да апісання менавіта вашых дзіцячых прыгод?

— Па-першае, мае старэйшыя браты жылі, можна сказаць, без бацькі, калі ён быў мабілізаваны ў армію, калі жыў далёка ад сваёй сям’і. І, канечне, паўплываць на выхаванне сыноў, убачыць, што адбываецца ў сям’і, не мог. А пазней ужо з меншым, са мною, ён і ў лес у грыбы хадзіў, і каля вогнішча разам сядзелі… Таму тыя падзеі, якія адбываліся ў маім дзяцінстве, ён адлюстраваў у паэме «Міхасёвы прыгоды», якой у гэтым годзе споўнілася 75 год. Там фактычна ўсё грунтуецца на сапраўдным жыццёвым матэрыяле. Трохі, можа быць, зменены імёны. Не было Цішкі і Грышкі, а Інка, Юлька, Наталька, Ганулька — гэтыя дзяўчаты непрыдуманыя. Быў і Ванька з будкі чыгуначніка. Імёны, падзеі — гэта ўсё гісторыя. Але часта Галоўліт прыдзіраўся да шэрагу сказаў Якуба Коласа, таму, можа, і ён крыху дабаўляў мастацкай афарбоўкі. У заканчэнні аднаго з раздзелаў «Міхасёвых прыгод», дзе забіваюць гадзюку, калі кінулі яе на агонь, было напісана: «Каб больш не было яе духу, // На агонь палажылі псяюху». Галоўліт забараніў пісаць слова «псяюха», як лаянкавае. Таму радкі прыйшлося крыху змяніць: «Каб больш не было яе паху, // На агонь палажылі кусаху». Але ўсіх такіх дробязей не ўспомніш.

Фактычна, ніякага вымыслу не было, усе падзеі рэальна адбываліся ў жыцці.

Тыя мясціны, дзе жыў Якуб Колас, і якія запалі ў яго сэрца, адлюстраваны і ў яго творах. Паэма «Міхасёвы прыгоды» была напісана ў Мінску пасля таго, як мы ў 1934 годзе летавалі ў Тальцы.

— А ці не засталося нешта па-за ўвагай Якуба Коласа? Былі ж, напэўна, яшчэ жыццёвыя выпадкі, якія маглі б увайсці ў гэту паэму?

— Канечне, такія выпадкі былі. І адзін з іх, калі я атруціўся сушанымі грыбамі суседа. Якуб Колас не напісаў і пра тое, як мы з Юркам пайшлі на Свіслач, селі на беразе і назіралі, як плавае цэлы вывадак ужо вялікіх гусей. І раптам адзін гусь забіў крыламі і пайшоў пад ваду. Ніхто не ведае, хто яго пацягнуў. Можа, выдра, можа, сом. Гэта была такая жудасная карціна! Можна шмат прыгадаць розных цікавых падзей.

 

18. Жанр казкі ў беларускай дзіцячай літаратуры 30-х гг. А. Якімовіч; М. Лынькоў; Змітрок Бядуля.

Алесь Якімовіч - таленавіты казачнік. Фальклорныя матывы у казках " Каваль Вернідуб", “Першае яечка”, “Вераб’ёвы госці”, “Байка пра казла” і інш. Тэме ВАВ прысвечаны апавяданнi «Чарнавочка», «Аладкi», «Аӯ тамат» i iнш. У гэтых творах адлюстроӯ вана мужнасць, узаемная падтрымка савецкiх людзей, абґяднаных прагай перамогi над нямецка-фашысцкiмi акупантамi. Расказаваӯ Якiмовiч i пра дзяцей, якiя на часова акупiраванай ворагам тэрыторыi Беларусi таксама актыӯ на ӯ ключылiся ӯ змаганне.Беларускiя дзецi ӯ час вайны станавiлiся партызанскiмi разведчыкамi, сувязнымi. Усяго 4 класы скончыла да вайны дзяӯ чынка Валя, якая, стала вопытнай партызанкай-сувязной, i калi па даносу здраднiка трапiла яна ӯ гестапа, дык загiнула, але нiчога не сказала ворагам (апавяданне «Чарнавочка»). Шмат апавяданняӯ пра жыццё, вучобу, узаемаадносiны дзяцей. Тэма працы, выхавання ӯ дзяцей працавiтасцi ӯ апавяданнi «Залатыя рукi» - цiмураӯ цы дапамагаюць нямоглым старым. У апавяданнi «Васiлькi» гарадскi хлопчык Вiця, якi прыехаӯ у вёску да бабулi ганарыцца сваiмi працаднямi. Разам з аднагодкамi ён дапамагае калгаснiкам. Нiколi не адчуваӯ сябе ён такiм дужым, самастойным, як тут, працуючы побач з таварышамi. Глыбока ӯ разiла яго вясковая прырода. Упершыню ӯ бачыӯ ён жывы васiлёк, з-за якога аднойчы настаӯ нiца паставiла яму 2. (Вiця не мог нiяк пагадзiцца, што васiлёк – пустазелле. Ён адказаӯ настаӯ нiцы «Не! »).Шмат увагi пiсьменнiк удзяляӯ ӯ сваiх апавяданнях роднай прыродзе. Пiсаӯ Якiмовiч i пра непажаданыя звычкi, схiльнасцi дзяцей, але нiколi не павучаӯ адкрыта. Апрацаваныя iм казкi перакладзены на многiя мовы: русскую, украiнскую, польскую i iнш.

Празаічные казкі З. Бядулі «Скарб», «Панская хвароба», «Музыка”, “Сіла у грамадзе”, “Снежный дзед”. Павучальнасць казкі «Панская хвароба», што з'явілася ў першым нумары часопіса «Зоркі», - у паказе шкоднасці гультайства i napaзітызмy. Acaблiвacцю гэтай казкі, paзлiчaнaй на дзяцей малодшага ўзросту, з'яўляецца адчувальнае выкарыстанне pытмiчнaй прозы, што poбіць твор запамінальным, i дзецям легка ўзнавіць яе сюжэт. У казцы «Скарб» Саўка, галоўны герой твора, наслухаўшыся дзедавых казак аб багатых скарбах, адпраўляецца ix шукаць у купальскую ноч. Мяжа паміж рэальнасцю i казачным светам, якая ўжо размываецца ў казцы «Скарб», яшчэ менш заўважаецца ў казках «Снежны дзед» i «Музыка». Першы твор, які мае ланцужковую кампазіцыю, выкарыстаную таксама ў «Панскай хваробе».

Але казка «Музыка» яшчэ паказвае, якое моцнае ўздзеянне мае сапраўднае мастацтва на чалавека i навакольны свет. Ідэйны ж змест твора заключаецца ў наступным вывадзе: каб стаць сапраўдным майстрам сваей справы, трэба многа вучыцца, як вучацца ў пастушка салоўка, жаваранак i іншыя птушкі. Пісьменік у казцы «Музыка» таксама звяртае увагу на сувязь маленькага музыкі з прыродай, падкрэсліваючы, што свaix сяброў Васілька вучыў па нотах. У казцы “Сіла у грамадзе”, выкарыстоўваючы прыём супрацьпастаўлення на прыкладзе працы адной мурашкі і цэлай грамады яе сяброў і знаёмых, Бядуля выказвае думку аб сіле калектыўнай працы.

Народны пісьменнік Беларусі Міхась Лынькоў належыць да таго пакалення, на вачах якога адбываліся грандыёзныя падзеі часу. Ён не толькі быў сведкам гэтых падзей, але і актыўным іх удзельнікам. У творчасці пісьменніка знайшлі сваё адлюстраванне незабыўныя падзеі таго часу. У апавяданнях «Над Бугам», «Гой», «Крот», «Манчжур», прысвечаных грамадзянскай вайне, М. Лынькоў паказвае жорсткасць і бесчалавечнасць ворага, нараджэнне новага чалавека, змену міжнацыянальных адносін і ўсталяванне новага побыту. У цэнтры ўвагі аўтара — асоба простага чалавека, кінутага ў віхуру грозных падзей.

Для дзяцей выдадзены кнігі «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1937), «Міколка-паравоз» (1937, аповесць экранізавана ў 1957), «Янка-парашутыст» (1937), «Ядвісін дуб» (1940), «Апавяданні» (1946, 1948, 1960, 1966, 1973, 1974, 1988).

 

19. Дзіцячая драматургія: п’есы “Зламаная іголка” А. Пальчэўскага, “Цудоўная дудка”, “Дзед і жораў” (1939) В. Вольскага.

У “Цудоўнай дудцы” В. Вольскі творча выкарыстаў элементы некалькіх народных казак. Адпаведна выбраў і народнага героя. Зрабіў яго такім, каб ен быў блізкім і зразумелым многім, выступаў абаронцам бедных, абяздоленых, змагаўся за справядлівасць. Ім стаў просты сялянскі хлопец Янка. Спачатку ен асабліва не вылучаецца сярод іншых. Хіба надзвычайнай сумленнасцю, немагчымасцю мірыцца з маной, цярпець здзекі. Але ў гэтай сваей празе дабра і сумленнасці Янка вельмі наіўны, а ў нечым і сляпы, бо кацяне, якое, з'явіўшыся на свет, тыцкаецца пыскай наўкола, не разумеючы, дзе яно знаходзіцца, не разбіраючы, хто можа стаць сябрам, а хто ворагам. Аднак у рэшце рэшт Янка пераканаўся, што з панам паразумення знайсці немагчыма. Ен кіруецца да караля, мяркуючы, што той ва ўсім справядлівы. Але аказваецца, што кароль Дурымонт - таксама чалавек недалекі, ды не пазбаўлены пыхі, самаўпраўства. І сам кароль разуму асабліва не мае, і акружэнне яго не лепшае. І Канцлер, і Астролаг - звычайныя прыстасаванцы і хціўцы, для іх галоўнае ва ўсім дагадзіць уладару, а жыцце краіны, а тым больш народа, іх мала цікавіць.

Умела будуючы сюжэт, В. Вольскі аддае перавагу дзеянню напружанаму, дынамічнаму. Янка паказваецца героем, здатным з поспехам пераадолець любыя перашкоды, якія сустракаюцца на яго шляху. І як супрацьлегласць яму - кароль Дурымонт. Перад намі само увасабленне тупасці. Ды нездарма кажуць: хто мае ўладу, той і правы. Нялегка, яшчэ як нялегка Янку справіцца з усімі заданнямі, якія загадвае выканаць яму кароль. Справа ведамая: справішся - жывым застанешся, пры двары зажывеш, а не - дык і галаву з плячэй. Ні ты першы, ні ты апошні!

Гэтаксама, як і ў “Цудоўнай дудцы”, шмат прыказак і прымавак, што арганічна ўваходзяць у сюжэтную тканіну твора, а таксама легкага, дасціпнага гумару і ў п'есе-казцы “Дзед і жораў” (1939). Зноў аўтарам выкарастаны фальклорныя матывы. Гэтым разам аднайменнай казкі. І зноў - свабодны палет фантазіі, што дазваляе дапаўняць ужо вядомае, робіць яго больш фантастычным, неверагодным, а значыць, і прывабным. Асабліва дзецям, каму гэтыя творы і адрасаваны ў першую чаргу. Працягваючы працаваць на фальклорным грунце, В. Вольскі стварае п’есу, гэтым разам для лялечнага тэатра, “Дзед і Жораў”. Аўтар, не разбураючы архетыповасці вобразаў народнай культуры, па - свойму дапаўняе іх партрэты, даючы персанажам драматургічнае жыццё. Алегарычны вобраз Дзеда як прадстаўніка народа карэктна атаясамляць з “маленькім чалавекам”, якому так нялёгка крочыцца па жыцці нават тады, калі ўдача яму ўсміхнецца. Вырашэннем канфлікту чытачу даводзіцца перакананне, што будучыня за справядлівасцю і дабрынёю, носьбітамі якіх з’яўляецца Дзед. Драматург нібы падступаўся да стварэння больш яркіх герояў.

У 1930-я гг. да навучальных, выхаваўчых, сельскагаспадарчых, антырэлігійных, рэвалюцыйных матываў далучыўся яшчэ адзін, які стаў на той час злабадзённым, – выкрыццё шкоднікаў, “ворагаў народа”. “Зламаная іголка” А. Пальчэўскага (1934) ёсць праяўленнем такой літаратурнай “моды”. Фабула п’есы нагадвае гісторыю Паўліка Марозава. Грышка высачыў шкодніка. Ім аказаўся яго ж бацька. Выкрыты, ён хацеў забіць сына. Сюжэт пабудаваны захапляльна, у дэтэктыўным стылі. Але вастрыня канфлікту ўзнікае хутчэй ад адназначнай афарбоўкі герояў – людзей, якія павінны быць самымі роднымі і блізкімі – у кантрасныя колеры. І канфлікт, і характары напісаны прымітыўна, пад дыктоўку прыкладаў па палітычным выхаванні маладой савецкай генерацыі. Адсутнічае абгрунтаванасць ідэі неабходнасці ў крывавай развязцы, што, паводле В. Бялінскага, якраз і складае сутнасць трагічнага. Нягледзячы на дэклараванні аб росквіце драматургіі ў той час, беларуская літаратура ў 1930-я гг. мела сціплыя здабыткі ў галіне п’есы для дзяцей. Усебеларускі конкурс на лепшую дзіцячую песню і п’есу каталізаваў творчасць на ніве дзіцячай літаратуры і перш за ўсё стварэнне аднаактавых п’ес для пастановак самадзейных тэатраў, чаго на працягу 1920 – 1930-х гг., як пастаянна паведамлялі тагачасныя публікацыі, істотна не хапала. Нават адкрыццё Тэатра юнага гледача (1931) не надало імпэту драматургам: да вайны на яго падмостках п’есы беларускіх аўтараў ставіліся рэдка

 

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-30; Просмотров: 3059; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.032 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь