Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Паказ узаемаадносін дзяцей у творах Ул. Ліпскага «Рыгоркавы прыгоды, «Марынчына казка».



Нарадзіўся 6 мая 1940 г. у вёсцы Шоўкавічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1960 г. скончыў Мінскі тэхнікум харчовай прамысловасці. Працаваў на Гарадзейскім цукровым заводзе, у нясвіжскай раённай газеце «Чырвоны сцяг». У 1966 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1978 г. – галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка».

У рэспубліканскім друку выступае з 1964 г. Аўтар кніг для дзяцей «Рыгоркавы прыгоды»( апавяданні для дашкольнага ўзросту.) (1974), «Марынчына казка» (1977), «Клякса Вакса і Янка з Дзіўнагорска» (1982), «Дзень нараджэння» (1988), «Вясёлая азбука» (1992), «Як Бог стварыў свет» (1993), «Пралескi ў небе» (1997), «Антонiк-Понiк» (1998), «Прыгоды Нулiка» (2007), «Я тут жыву» (2008), «Янкаў вянок» і інш.

За «Вясёлую азбуку» атрымаў Лiтаратурную прэмiю iмя Янкi Маўра.

Дапамагаючы бацькам, старэйшым братам і сёстрам, Уладзімір сталеў, набываў жыццёвы вопыт, авалодваў многімі навыкамі, уменнямі, а значыць — набываў жыццёвы вопыт. Калі аглядаеш зараз напісанае Уладзімірам Сцяпанавічам, то неўпрыкмет заўважаеш, што многія яго творы расказваюць пра памкненні юных герояў дапамагчы бацькам, старэйшым у тым ці іншым клопаце. Уменне, жаданне працаваць, цяга да працоўных здзяйсненняў, радасць ад здабыткаў — хіба ж гэтыя якасці не істотныя?.. І не толькі істотныя, але і надзвычай неабходныя, важныя дзеля фарміравання гарманічнай асобы. Са сцвярджэннем такіх падыходаў у выхаванні і напісаны многія творы Уладзіміра Ліпскага.

Творы У. Ліпскага для дзяцей пазбаўлены залішняй павучальнасці, маралізатарства, пісьменнік размаўляе з юнымі чытачамі на даступнай, зразумелай ім мове.

Першая кніга — аповесць-казка для дзяцей “Рыгоркавы прыгоды” — выйшла ў 1974 г., перавыдадзена ў 2013 г. “Рыгорка— хлопчык як хлопчык, —паведамляе чытачам аўтар. — Жыве ў горадзе. Ходзіць у дзіцячы сад. Умее маляваць. Любіць

розныя прыгоды. Здараюцца часам з ім усялякія гісторыі. Хачу вам расказаць пра некаторыя Рыгоркавы прыгоды. Няхай хто пасмяецца, а хто і пра сябе п а д у м а е

Пасля такой шчырай гаворкі-запрашэння паміж пісьменнікам і дзецьмі ўсталёўваецца атмасфера даверу і ўзаемаразумення, а Рыгорка становіцца

блізкім сябрам, хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаюць у ім сябе, прыгадваюць свае радасці, засмучэнні, адкрыцці.

3 любоўю і даверам расказаў У. Ліпскі пра дзяўчынку Марынку, гераіню кнігі “Марынчына казка” (1977). Вобраз Марынкі збіральны, аб чым аўтар сведчыць у прадмове да кнігі:

“Унашым доме жывуць дзяўчынкі-смяшынкі. Сярод іх — некалькі Марынак. Адна з банцікам, другая з коскамі.

У. Ліпскі вельмі назіральны творца, добра ведае псіхалогію дзяцей, таму

так пераканаўча расказвае пра маленькую гераіню Марынку.

 

41. Гумарыстычная аповесть Павел Місько. Проза. Гумарыстычная аповесць “Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі”.

Павел Андрэевіч Місько. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955). Працаваў адказным сакратаром, намеснікам рэдактара давыд-гарадоцкай раённай газеты «Сцяг Леніна». У 1959-64 — уласны карэспандэнт газеты «Звязда» па Гродзенскай вобласці, у 1964-67 — літсупрацоўнік «Сельской газеты», у 1967-71—загадчык аддзела культуры рэдакцыі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1971-72 — загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». З 1972—загадчык рэдакцыі прозы, у 1976-80 — намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1968.

У творы для дзяцей уваходзіць прыгодніцкі і фантастычны элемент (кнігі «Падарожжа ў калгас», 1970; «Зямля ў нас такая», 1971; «Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі», 1972; «Прыгоды Бульбобаў», 1977; «Грот афаліны», 1985; «Эрпіды на планеце Зямля», 1987; «Прыйдзі, дзень-залацень! », 1993, і інш.).

У аповесці " Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі" апісваюцца падзеі аднаго месяца з жыцця хлапчукоў-аднагодкаў Жэні Мурашкі, Жэні Гаркавага, Васі, Сярожы, Паўлушы і яго малодшага брата Геніка, які ходзіць яшчэ ў дзіцячы садок. Галоўны герой Жэня Мурашка разам с сябрамі штодня трапляе ў недарэчныя сітуацыі: блуканне ў падвале дома, куплянне ката, абвал выкапанай пячоры, знаходка бомбы ў затоцы Нёмана і інш. Дзеці вясёлыя, гарэзлівыя, дапытлівыя. Ім не заўсёды ўдаецца быць акуратнымі і культурнымі, здзяйсняць свае абяцанні, дакладна выконваць даручэнні старэйшых. " Негатывы" ў паводзінах хлапчукоў не застаюцца не заўважнымі бацькамі, якія жадаюць сваім дзецям толькі дабра. Дарослыя імкнуцца выхаваць старанне і цікавасці да выканання школьных заданняў, клапоцяцца пра здароўе сваіх дзяцей. Гэтыя турботы нярэдка аказваюцца празмернымі, што відаць, напрыклад, з анекдатычнага лекавання мамай-медыкам драпін Жэні Мурашкі. У той жа час бацькам, заклапочаным сваімі справамі, не заўсёды ўдаецца далучыцца да праблем дзяцей, зразумець, што свавольныя гульні маленькіх навасёлаў - адзін са сродкаў пазнання складанага навакольнага свету. Станоўчы ўплыў на сяброў зрабіў іх сусед па двары Лявон Іванавіч. Дзеці бачаць у Лявоне Іванавічу добрага сябра і дарадца, арганізатара незвычайных мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні вуліцы і двара. Галоўнае, што ён ставіцца да хлапчукоў як да роўных, давярае ім таямніцу " трох не". Пад уплывам гэтага чалавека дзеці пачынаюць усведамляць сваю адказнасць за таварышаў. Непаслушэнства дзяцей амаль не скончылася трагедыяй з Васем. Дзядзька Лявон развівае фізічную вынослівасць дзяцей, даручае ім самім зрабіць тэатр лялек, намаляваць эскізы будучых герояў, зляпіць фігуркі дзіўных чалавечкаў, што павінна было спрыяць фарміраванню ў школьнікаў такіх якасцей, як творчае мысленне, самастойнасць, працавітасць, цярпенне, акуратнасць, беражлівасць. Паступова ў дзяцей фарміруецца пачуццё адказнасці, яны вучацца кантраляваць свае ўчынкі і паводзіны. Хлопцы-навасёлы нароўні з дарослымі ўдзельнічаюць ў добраўпарадкаванні свайго двара, шукаюць з Лявонам Іванавічам саджанцы, уласнаручна садзяць кусты і дрэўцы. Фіналам гісторыі Жэні Мурашкі становіцца пастаноўка хлапчукамі лялечнага спектаклю для ўсіх навасёлаў свайго двара, калі дзеці змаглі па-сапраўднаму адчуць сябе артыстамі, пацвердзіць адказнасць за агульную справу.

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-30; Просмотров: 1661; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.009 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь