Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Г iсторыя нап iсання верша «Хлопчык i летчык». Эстэтычнае i выхавучае значэнне творау Янкi Купалы для юных чытачоу. Якуб Колас.



У красавіку 1935 года ў вёсцы Ляўкі Аршанскага раёна Віцебскай вобласці адбыўся 10 з’езд саветаў. Творчую групу на пасяджэнні праўлення калгаса ўзначальваў вядомы паэт Іван Дамінікавіч Луцэвіч, ці Янка Купала. Прыехаўшы ў Ляўкі, Я.Купала настолькі ўразіўся вёскай, што правёў у ёй цэлае лета, спыніўшыся ў хаце лесніка. Таму, калі 11 снежня 1935 года выйшла пастанова аб будаўніцтве дачы для Я. Купалы, ні ў каго не было сумненняў, што гэта будуць менавіта Ляўкі.

Што і казаць, новае месца дало бязмежнае натхненне на творчасць. У адным толькі чэрвені 1935 года Я.Купалам было напісана 17 вершаў! Сярод іх -вядомыя “Хлопчык і лётчык”, “Алеся”, “Партызанам” і інш.

І так было кожнае лета, пакуль не пачалася вайна. У першыя ж месяцы вайны Я.Купала пакінуў Мінск і прыехаў у Ляўкі. “Я хоць крышку і душой, і сэрцам адышоў ад тых жудасцей”, – казаў паэт. Але ўжо 30 чэрвеня 1941 Я.Купала з’ехаў у Маскву, пакінуўшы Ляўкі назаўжды.

––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Вобраз маленькага хлопчыка характырызуецца такiмi рысамi, як дапытлiвасць, iмкненне усе зведаць, усюды пабыць, жаданне зрабiць штосцi важнае, гераiчнае, значнае для сваей радзiмы. Чытачв захапляюць шчырасць, непасрыднасць, iнтанацыi маленькага хлопчыка якi звятаецца да летчыка, з прсьбай узяць яго з сабой у палет

Мой мілы таварыш, мой лётчык,

Вазьмі ты з сабою мяне!

Я — ведай — вялікі ўжо хлопчык

І ўмею ўжо лётаць у сьне.

 

Мне мама сягоньня казала,

Што стукнула мне ўжо сем год,

Табе гэта, можа, і мала,

А мне ляцець толькі ў палёт.

 

Мне ўжо надакучыла дома —

Ў дзіцячы хадзі адно сад,

А так паглядзеў бы, вядома,

На іншы парадак і лад.

 

Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я

Пабыць у людзях, паглядзець,

Як месяц на небе начуе,

Як блукае ў лесе мядзьведзь,

Як сьвецяцца ночкаю зоры,

А днём не відаць іх чаму,

Як рэчкі ў далёкія моры

Улетку плывуць і ўзіму.

∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙

Вось гэтак у добрым здароўі

Мы будзем ляцець і ляцець.

Вазьмі ж мяне, лётчык, з сабою,

Ня будзеш ты клопату мець!

(1935)

У 1942 г. быў напісаны верш “Хлопчык і лётчык на вайне”. Герой гэтага верша-звароту, трэба меркаваць, усё той жа, што і ў вершы 1935 г., але ўжо падрослы. Ён і цяпер марыць быць лётчыкам, толькі ўжо дзеля таго, каб помсціць фашысцкім захопнікам за зробленае імі зло.

Яку́ б Ко́ лас

Яку́ б Ко́ лас, Канстанці́ н Міха́ йлавіч Міцке́ віч (22 кастрычніка (3 лістапада) 1882, засценак Акінчыцы Мінскага пав.Мінскай губ. (цяпер у межах г. Стоўбцы) — 13 жніўня 1956, Мінск; Псеўданімы: Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй «сацыяліст», Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец, Лесавік і інш.) — беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў (з Янкам Купалам) сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1926). Акадэмік АН Беларусі (1928). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1944).

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Міхала Казіміравіча і Ганны Юр’еўны (народжаная Лёсік) з вёскі Мікалаеўшчына (цяпер за 12 км ад Стоўбцаў). З 13-ці іх дзяцей да сталага веку дажыла толькі 9. Бацька быў лясніком у радзівілаўскіх уладаннях, маці — займалася гаспадаркай. Браты Уладзімір (1879—1954), Алесь (1880—1940), Іосіф (1895—1980), Міхал (1897—1991), сёстры Міхаліна (1887—1977), Юзэфа (1891—1964), Марыя (1900).

Значна ўплыў на Костуся дзядзька па бацьку — Антось, ён абудзіў у падлетку цікавасць да літаратуры. Костусь сам навучыўся рускай грамаце, а дзве зімы яго разам са старэйшымі братамі навучаў хлопчык-дарэктар. Скончыў 2-гадовае Мікалаеўшчынскае народнае вучылішча (1894). Наступныя тры гады жыў у Альбуці, дапамагаў на гаспадарцы бацькам, шмат чытаў, рыхтаваўся да паступлення ў настаўніцкую семінарыю.

На кошт скарбу ў 1898 годзе паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы пісаў вершы і байкі на рускай мове, збіраў беларускі этнаграфічны і фальклорны матэрыял, пачаў пісаць па-беларуску. Па сканчэнні семінарыі (1902) працаваў настаўнікам на Палессі ў вёсках Люсіна (цяпер Ганцавіцкі раён), Пінкавічы (цяпер Пінскі раён). Рабіў этнаграфічныя і фальклорныя запісы. Тым жа часам пазнаёміўся з нелегальнай рэвалюцыйнай літаратурай, уключыўся ў грамадскую дзейнасць, вёў тлумачальныя гутаркі з сялянамі. У 1905 годзе склаў петыцыю пінкавіцкіх сялян з патрабаваннямі да памешчыка Зыгмунта Скірмунта, за гэта на пачатку 1906 года быў пераведзены з Пінкавіч на працу ў Верхменскае народнае вучылішча (цяпер Смалявіцкі раён). Актыўна ўдзельнічаў у нелегальным настаўніцкім з’ездзе (9.7—10.7.1906) у Мікалаеўшчыне, з’езд разагнала паліцыя і К. Міцкевічу сярод іншых забаранілі настаўнічаць.

Зімою 1906—1907 года Я. Колас жыў у родных у леснічоўцы Смалярня, без адпаведнага дазволу адкрыў прыватную школу. У 1907 годзе прыехаў у Вільню, пачаў працаваць загадчыкам літаратурнага аддзела «Нашай нівы», але праз некалькі тыдняў паводле загаду паліцыі пакінуў горад. У студзені-красавіку 1908 г. працаваў у прыватнай беларускамоўнай школе ў вёсцы Сані (цяпер Талачынскі раён), арганізатарамі якой былі Тэрэза Гардзялкоўская і яе сын Канстанцін Гардзялкоўскі. Неўзабаве быў арыштаваны і 15.9.1908 года асуджаны на 3 гады турэмнага зняволення. Я. Коласа абвінавачвалі ў ажыццяўленні праграмы Усерасійскага саюза настаўнікаў, скіраванай, на думку ўладаў, на падрыў грамадскага ладу Расійскай імперыі, а таксама ў складанні адозвы да настаўнікаў, якую не пісаў, але сапраўднага аўтара не выдаў. Увесь тэрмін Я. Колас адбываў у Мінскім астрогу.

Па вызваленні (1911) з верасня Я. Колас без дазволу навучаў дзяцей чыгуначнікаў у Лунінцы, у 1912 годзе атрымаў Пасведчанне пра дабранадзейнасць і да 1914 года афіцыйна працаваў настаўнікам у Купяцічах паблізу Пінска, а затым у Пінскім 3-м прыходскім вучылішчы. У чэрвені 1913 года Я. Колас ажаніўся з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй Дзмітрыеўнай Каменскай, яны пражылі разам больш за 30 гадоў, мелі трох сыноў. У гэты ж перыяд, у жніўні 1912 года, на леснічоўцы Смольня паблізу Мікалаеўшчыны Я. Колас пазнаёміўся з Янкам Купалам, гэтай сустрэчай пачалося іх сяброўства.

1915—1940

Падчас 1-й сусветнай вайны з 1915 года разам з сям’ёю ў бежанстве ў Маскоўскай губерні. Мабілізаваны, скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча (Масква, 1916) і служыў у запасным палку ў Пермі. Сям’я тым часам пераехала ў Абаянь (цяпер Курская вобласць Расіі). У званні падпаручніка летам 1917 года адпраўлены на Румынскі фронт, але неўзабаве за станам здароўя атрымаў адпачынак. Урэшце, як настаўнік Я. Колас быў вызвалены ад вайсковай службы і застаўся з сям’ёю ў Абаяні, працаваў настаўнікам і школьным інструктарам.

У 1921 годзе Я. Колас выкліканы ўрадам БССР вярнуўся ў Мінск. Супрацоўнічаў з Навукова-тэрміналагічнай камісіяй Народнага камісарыята асветы, Літаратурнай камісіяй па збіранні вуснай народнай творчасці Інбелкульта, быў выкладчыкам у Беларускім педагагічным тэхнікуме і Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі па граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на Слуцкіх настаўніцкіх педагагічных курсах.

У 1920-я-1930-я гады Я. Колас актыўна ўдзельнічае ў навуковым і грамадска-палітычным жыцці БССР. З 1928 года ён акадэмік АН БССР, з 1929 — член яе Прэзідыума і віцэ-прэзідэнт. У 1927—1929 гадах кандыдат у члены ЦВК БССР, у 1929—1931 і 1935—1938 — член ЦВК БССР. Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езда савецкіх пісьменнікаў і 1-га Усесаюзнага з’езда савецкіх пісьменнікаў у Маскве (1934), на абодвух з’ездах абраны ў кіруючыя органы саюзаў пісьменнікаў. Удзельнік Сусветнага кангрэсу абароны культуры (1935, Парыж).

Нягледзячы на прызнанне заслуг Я. Коласа з боку савецкай дзяржавы — у 1926 годзе ён атрымаў званне Народнага паэта Беларусі і пажыццёвую пенсію — пісьменнік трапіў пад хвалю рэпрэсій 1920-х—1930-х гадоў. З сярэдзіны 1920-х у доме Я. Коласа не раз праводзілі вобыскі, самога пісьменніка выклікалі на допыты. Самому Я. Коласу неаднаразова пагражаў арышт і рэпрэсіі, але, мусіць, на гэта не было атрымана дазволу вышэйшага савецкага кіраўніцтва. Гэтыя падзеі негатыўна адбіліся на псіхалагічным стане пісьменніка, адпаведна і на яго творчасці.

1941—1956

Падчас Вялікай Айчыннай вайны паэт жыў у Клязьме паблізу Масквы, Ташкенце, Маскве. У 1944 годзе Я. Коласу прысвоена званне Заслужаны дзеяч навукі Беларусі. У канцы 1944 года вярнуўся ў Мінск.

Па вайне да канца жыцця працаваў у АН БССР. У 1950-я гады Я. Колас быў навуковым рэдактарам і ўдзельнікам выдання «Руска-беларускага слоўніка» (1953). Актыўна ўдзельнічаў і ў палітычна-грамадскім жыцці — быў дэпутатам ВС СССР і ВС БССР, членам ЦК на XX—XXII з’ездах КПБ, членам Камітэта па Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры і мастацтва СССР, віцэ-старшынёй Усеславянскага антыфашысцкага камітэта, старшынёй Беларускага і членам Савецкага камітэта абароны міру. Нідзе ўдзел Я. Коласа не быў фармальным, займаўся ён як праблемамі асобных грамадзян, так і паслядоўна адстойваў нацыянальныя інтарэсы беларусаў. Так, у 1956 годзе Я. Колас звярнуўся да ЦК лістом пра месца і стан беларускай мовы ў грамадскім жыцці, прапаноўваў меры яе абароны.

Дзесяцігоддзі напружання адмоўна адбіліся на стане здароўя пісьменніка. Толькі за апошнія 10 гадоў свайго жыцця ён хварэў на запаленне лёгкіх 26 разоў. Памёр 13 жніўня 1956 года за сваім рабочым сталом. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-30; Просмотров: 2562; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.018 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь