Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Творчасць Алены Васілевіч.



1. Маральна-этычная праблематыка апавяданняў А. Васілевіч. Гуманістычныя матывы творчасці Алены Васілевіч.

2. Вобразы дзяцей, раскрыццё іх унутранага свету ў апавяданнях «Вернісаж», «Сябры», «Геша», «Браты-артысты», «Бабуліны кватаранты», «Калінавая рукавічка».

3. Тэматычныя, праблемныя, жанравыя асаблівасці тэтралогіі «Пачакай, затрымайся…». Псіхалагічнае майстэрства аўтара.

 

літаратура:

1. Беларускія пісьменнікі: 1917–1990. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994.

 

Эдзі Агняцвет

1. Тэматычная і жанравая шматстайнасць творчасці Эдзі Агняцвет: кнігі «Мы сур'ёзныя, мы вясёлыя», «Доктар Смех», «Ад зярнятка да вясёлкі», «Хто пачынае дзень?», «На двары алімпіяда», «Рэчка, рэчанька мая», «Хай часцей смяюцца дзеці», «Пад сінім небасхілам».

2. Паэтызацыя працы. Тэма аховы прыроды. Сатырычна-гумарыстычныя вершы. Разнастайнасць адценняў камічнага: ад мяккага гумару да самакрытычнай іроніі. Высокая арганізацыя паэтычнага радка, меладычнасць вершаў паэтэсы.

3. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці Эдзі Агняцвет. Выступленні Эдзі Агняцвет па праблемах развіцця дзіцячай літаратуры.

4. Тэматычная і жанравая разнастайнасць творчасці Эдзі Агняцвет: паэтызацыя працы; тэма дружбы і міру; тэма экалогіі; сатырычна-гумарыстычныя вершы.

 

літаратура:

1. Агняцвет, Эдзі // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 653 с.: іл.

2. Агняцвет, Эдзі // Беларускія пісьменнікі : Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мінск : БелЭн, 1992–1995. – Т. 1.

 

Паэзія Артура Вольскага

1. Наватарскія пошукі ў галіне тэм і жанраў. Спалучэнне паэзіі, прозы і драматургіі ў творах паэта.

2. Вобраз Беларусі ў кнізе «Ізумрудавы горад, дзе ты?..»

3. Артур Вольскі – майстар пейзажнай лірыкі.

4. Гумарыстычныя вершы паэта. Алегарычнае і павучальнае ў творах.

5. Тэма хлеба як чалавечай каштоўнасці (кніга «Хлеб – усяму галава»),

6. Асаблівасці азбукі «Ад А да Я – прафесія мая».

7. Наватарскiя пошукi А. Вольскага ў галiне тэм i жанраў. Аналiз кнiг «Чарнiчка», «Лясныя мастакi», «Еду ў госцi да слана», «Карусель», «Адэльчыны ручнікі». Спалучэнне паэзii, прозы i драматургii ў творах А. Вольскага.

 

 

літаратура:

1. Вольскі Артур // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 653 с.: іл.

2. Вольскі, Артур // Беларускія пісьменнікі : Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. – Мінск : БелЭн, 1992–1995. – Т. 1.

3. Стэльмах, Д. Тэатр – яго родны дом (пра Артура Вольскага) // Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача. – 2009. – 23 верасн. – Эл.рэсурс beltuz.by

 

Паэзія Ніла Гілевіча

1. Творчасць Ніла Гілевіча для дзяцей.

2. Займальнасць, мастацкая дасканаласць загадак (зб. «Сіні домік, сіні дом», «Загадкі»).

3. Свет прыроды і дзяцінства ў вершах «Вітаю вясну», «Дождж-грыбасей», «У лузе», «Зімой у лесе» і інш. (зб. «Дождж-грыбасей», «Калі рана ўстанеш», «Добры чалавек»).

 

Рыгор Барадулін

1. Жанравая разнастайнасць паэзіі Р. Барадуліна. Здольнасць паэта «гуляць словам і ў слове», уменне віртуозна карыстацца гукапісам як адметныя рысы яго творчасці.

2. Лірычнасць пейзажных замалёвак.

3. Традыцыі фальклору і наватарскія пошукі паэта ў жанры казкі.

4. Асаблівасці азбукі Р. Барадуліна («Азбука не забаўка», «Азбука – вясёлы вулей»).

5. Гумар, сатыра, іронія, каламбур, неалагізм у паэзіі Р. Барадуліна.

 

літаратура:

1. Барадулін, Рыгор // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 653 с.: іл.

2. Барадулін Рыгор // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. – Мінск : БелЭн, 1992–1995. – Т.1. – С. 210–235

3. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: у 4 т. / Рыгор Барадулін рэдкал. У. В. Гніламёдаў і інш. – Мн., 2002. – Т. 4. Кн. 1. С. 594–619.

4. Бельскі А. Рыгор Барадулін // Беларуская літаратура: дапам. для вучняў 11-га кл. / А. Бельскі. – Мн, 2009. – С. 120–131.

5. Бечык, В. Свет увесь жывы табой… / В. Бечык // Перад высокаю красою… – Мн, 1984.

6. Гарэлік, Л. Зямля бацькоў дала мне права / Л. Гарэлік. – Мн, 1983.

7. Дуброўскі, А. Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша / А. У. Дуброўскі. – Мн, 2006 – 128 с.

8. Лойка, А. Па законах таленту / А. Лойка // Паэзія і час. – Мн, 1981.

9. Бельскі, А. Магія радка / А. Бельскі // Краса і смутак : дапаможнік для настаўнікаў / А. Бельскі. – Мн, 2000. – С. 128–131.

4. Стральцоў, М. Ад маладзіка да поўні / Р. Барадулін // Выбраныя творы. – Мн, 1984. – Т. 1.

 

Павел Місько

1. Жанр казкі ў творчасці П. Місько (кн. «Прыйдзі дзень-залацень»)

2. Выхаваўчы патэнцыял апавяданняў П. Місько «Добры чалавек», «Лясныя дарункі» і інш.

3. Пазнавальны характар і паэтыка аповесцяў П. Місько «Прыгоды Бульбобаў» і «Эрпіды на планеце Зямля».

 

літаратура:

1. Андраюк, С. Жыць чалавекам / С. Андраюк. – Мн, 1983.

2. Савік, Л. Каб не астыла цяпло зямлі / Л. Савік. – Мн, 1984.

 

Уладзімір Ліпскі

1. Свет дзяцінства ў апавяданнях У. Лiпскага (зб. «Рыгоркавы прыгоды», «Марынчына казка», «Каралева белых прынцэс» і інш.). Псіхалагізм, жыццёвасць сітуацый, адметнасць вобразаў.

2. Арыгiнальныя сюжэты, казачная плынь, прыгоднiцкiя элементы ў аповесцях У. Лiпскага. Элементы гульні ў казцы-забаўлянцы «Вясёлая азбука».

 

літаратура:

1. Ліпскі, У. Янкаў вянок: дзецям пра Янку Купалу / У. Ліпскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 221, [1] с.

2. Ліпскі, У. Азбука жыцця: кніга для дзяцей / У. Ліпскі. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2010. – 207 с.

3. Ліпскі, У. Усе мы – радня: аповесць, апавяданні / Уладзімір Ліпскі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2010. – 349, [1] с.

4. Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. Гардзіцкі. – Мн., 1994.

Георгій Марчук

1. Тэматычная разнастайнасць казак Г. Марчука («Чужое багацце», «Мядзведзь», «Добрае сэрца» і інш.).

2. Аналіз п’ес для дзяцей, сувязь з фальклорам, наватарства.

літаратура:

1. Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : Даведнік / Георгій Марчук – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 369–370.

2. Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / Георгій Васільевіч Марчук – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2003. – Т. 2. – С. 88.

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 1249; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.018 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь