Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Пытанні да заліку па дысцыпліне



«Дзіцячая літаратура»

1. Дзіцячая літаратура як мастацтва слова. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Беларускія пісьменнікі XIX – пачатку XX ст. пра выхаванне дзяцей сродкамі мастацкай літаратуры.

2. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору (калыханкі, забаўлянкі, заклічкі, прыгаворкі, песні, лічылкі, скорагаворкі, загадкі). Іх паходжанне, жанравыя асаблівасці, выкарыстанне ў педагагічна-выхаваўчай рабоце.

3. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору (калыханкі, пацешкі, лічылкі, загадкі, скорагаворкі) у апрацоўцы Васіля Віткі (зб. «Дударык», «Чытанка-маляванка», «Ладачкі-ладкі»). Асаблівасці паэтыкі твораў. Прачытаць верш на памяць.

4. Беларускія народныя казкі як жанр дзіцячай літаратуры. Іх класіфікацыя, паэтыка і стыль. Роля казак у жыцці народа, у выхаванні дзяцей.

5. Літаратура для дзяцей ХІХ ст. Значэнне твораў П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, А.Гурыновіча ў развіцці беларускай дзіцячай літаратуры.  

6. Першыя навучальныя кнігі «Беларускі лемантар» К. Каганца, «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі. Іх структура, змест, асветніцкае і выхаваўчае значэнне.

7.  Творы Цёткі пра лёс дзяцей («Сірата», «Міхаська»).

8. «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа. Ідэйна-тэматычнае і жанравае багацце, гуманістычны пафас твораў чытанкі.

9. Максім Багдановіч – дзецям. Ідэйны змест казкі «Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык». Фальклорныя традыцыі ў творы.        

10. Драматургія для дзяцей пачатку ХХ ст. Казачны сюжэт п'есы К. Лейкі «Снатворны мак». Павучальны змест твора. Выяўленне гуманiстычных iдэалаў аўтара. «Жывыя казкi для дзiцячага тэатру» А. Гаруна.

11. Беларуская дзіцячая літаратура 20–30-х гадоў ХХ ст. Выданне беларускіх часопісаў, газет для дзяцей. Дыскусія пра казку.  

12. Праблематыка твораў Янкі Купалы для дзяцей («Сын і маці», «У школу», «А зязюлька кукавала», «Песня і казка», «Мароз», «Бай», «Хлопчык і лётчык», «Дзіцячае» і інш.). Спалучэнне ў некаторых вершах мажорных інтанацый з рытарычнасцю. Прачытаць верш Янкі Купалы на памяць.

13. Жанр вершаванай казкі ў творчасці Якуба Коласа. Пазнавальна-выхаваўчае і эстэтычнае значэнне казкі «Рак-вусач».

14. Тэма дзяцінства ў паэме Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды». Майстэрства пісьменніка: сюжэт, мастацкія дэталі, тропы. Функцыя пейзажных малюнкаў.

15. Дзіцячы свет у прозе Якуба Коласа (апавяданні «Дзеравеншчына», «Сірата Юрка», «У старых дубах», «Страшнае спатканне»).

16. Пейзажныя вершы Якуба Коласа для дзяцей. Сатырычны верш «Савось-распуснік». Прачытаць верш Якуба Коласа на памяць.

17. Рэалістычныя апавяданні З. Бядулі пра лёс дзяцей «Малыя дрывасекi», «Велiкодныя яйкi», «Дзе канец свету?», «Пяць лыжак зацiркi» і інш. Глыбіня псіхалагічнага аналізу ў творах.

18. Беларускі фальклор у творчасці З. Бядулі. Выхаваўчае значэнне казак «Скарб», «Музыка». Паэзiя З. Бядулi для дзяцей: «Мае забавы», «Гаспадарка», «Дудачка», «Калыханка», «Сняжынкi» i iнш. Гармонiя чалавека i прыроды.

19. Творчасць У. Дубоўкі для дзяцей. Гуманістычная накіраванасць, маральна-этычная праблематыка вершаваных казак «Як Сінячок да сонца лётаў», «Чые рукі прыгажэйшыя», «Хто дужэйшы?», «Цудоўная знаходка», «Як унук дзеду дапамог» і інш. Асаблівасці паэтыкі.

20. Маральна-этычная праблематыка казак У. Дубоўкі «Праўдзівы хлопчык», «Сквапныя мядзведзікі», «Пузыр, Саломіна і Лапаць», «Айога», «Вожыкаў суд», «Казка пра зачараваную Лілю», «Кветкі – Сонцавы дзеткі» і інш. Асаблівасці паэтыкі. Афарыстычныя выслоўі, іх павучальны сэнс.

21. Тэма «чалавек і прырода» ў прыгодніцкай аповесці У. Дубоўкі «Як Алік у тайзе заблудзіўся». Асаблiвасці падачы пазнавальнага матэрыялу.

22. Жыццёвы і творчы шлях Янкі Маўра. Жанравая і тэматычная разнастайнасць творчасці. Апавяданні 20-х г. аб лёсе дзяцей («Слёзы Тубі», «Лацароні», «Незвычайная рпынада»).

23. Жанр прыгодніцкай аповесці ў творчасці Янкі Маўра («У краіне райскай птушкі», «Сын вады»).

24. Навукова-пазнавальная аповесць Янкі Маўра «Чалавек ідзе». Улік дзяцячага светаўспрымання пры выкладанні навуковых звестак.

25. Вобразы дзяцей у псіхалагічных апавяданнях Янкі Маўра 30-х гадоў і пасляваеннага часу «Шчасце», «Падарожжа вакол дома», «Максімка».

26. «Палескія рабінзоны» Янкі Маўра. Творчая распрацоўка сюжэта аповесці-падарожжаў.

27. Жыццёвы і творчы шлях Алеся Якімовіча. Апрацоўка пісьменнікам беларускіх народных казак. Аналіз казак (зб. «Каток – залаты лабок», «Бацькаў дар», «3 рога ўсяго многа», «Людзей слухай, а свой розум май», «Андрэй за ўсіх мудрэй»). Ідэйна-мастацкія вартасці казкі «Каваль Вярнідуб».

28. Тэматычная i жанравая разнастайнасць творчасцi Эдзi Агняцвет (зб. «Мы сур'ёзныя, мы вясёлыя», «Ад зярнятка да вясёлкi», «Хто пачынае дзень?», «Пад сінім небасхілам» і інш.). Тэма аховы прыроды ў вершах (зб. «Рэчка, рэчанька мая», «Хай часцей смяюцца дзеці»). Выхаваўчае значэнне гумарыстычных вершаў (зб. «Доктар Смех»).

29. Творчасць Максіма Танка для дзяцей. Ідэя жыватворнай сілы мастацтва ў «Казцы пра Музыку». Народная легенда пра музыку ў апрацоўцы Я. Коласа, З. Бядулi, У. Дубоўкi i М. Танка. Услаўленне смеласцi i самаахвярнасцi ў казцы «Сказ пра Вяля».

30. Паэтычная апрацоўка Максімам Танкам народных казак «Конь i Леў», «Галiнка i верабей», «Ехаў казачнiк Бай», «Журавель i чапля» і інш., маральна-этычныя праблемы ў творах.

31. Маральна-этычныя праблемы і прыёмы іх увасаблення ў казках Максіма Танка «Мухамор», «Жук і Слімак», «Казка пра Мядзведзя», «Сярод лясоў наднёманскіх» і інш., праблемы таварыскасцi, сцiпласцi ў іх.

32. Спалучэнне рэальнага i неверагоднага, напаўненне традыцыйнага казачнага сюжэта сучасным зместам – «Быліна пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні» Максіма Танка. Асаблівасці «Лемантара». Верш на памяць.

33. Прырода і дзеці ў творчасці С. Шушкевіча. Майстэрства паэта як казачніка. Вобразы беларускай фауны і флоры як скразныя ў кнігах для дзяцей «Лясная калыханка», «Сарочы церамок», «Колькі кіпцікаў у кошкі», «Казёл на верталёце» і інш. Спалучэнне займальнасці і пазнавальнасці ў творах паэта.

34. Выхаваўчае значэнне апавяданняў Б. Сачанкі «Хлеб», «Кошык малін», «Насцечка», «Бабка Адарка», В. Хомчанкі «Клава і Лянота», В. Гарбука «Горад без папугайчыкаў», «Не было б і сонца», М. Янчанкі «Хай заўжды будзе…».

35. Адзінства дзіцяці і прыроды ў апавяданнях Я. Брыля «Жыў-быў вожык», «Сняжок і Волечка», «Ліпа і клёнік», «Чым накармілі Мішутку?», П. Кавалёва «Жыві сабе, зайчык», В. Гарбука «Такіх кветак не бывае», П. Рунца «Лёнева таполька».

36. Жанр вершаванай казкі ў творчасці Васіля Віткі. Творчае выкарыстанне народных матываў, сюжэтаў, вобразаў, моўна-выяўленчых сродкаў у казках «Вавёрчына гора», «Буслінае лета», «Азбука Васі Вясёлкіна», «Казкі і краскі», «Дударык» і інш. Гісторыя напісання казак.

37. Майстэрства Васіля Віткі як апавядальніка. Маральна-этычная праблематыка твораў «Трывога ў Ельнічах», «Стасева падарожжа», «Абнова», «Зайчык-вадалаз», «Першая пяцёрка». Вобразы дзяцей у іх.

38. Васіль Вітка аб праблемах выхавання дзяцей у кнігах «Дзеці і мы», «Урокі», «Азбука душы», «Дом, дзе жывуць словы». Васіль Вітка і ідэі наватарскай педагогікі. Агляд кнігі «Урокі роднага слова». Прачытаць верш на памяць.

39. Гуманістычныя матывы творчасці Алены Васілевіч. Вобразы дзяцей, раскрыццё іх унутранага свету ў апавяданнях «Вернісаж», «Сябры», «Геша», «Браты-артысты», «Бабуліны кватаранты», «Калінавая рукавічка».

40. Фальклорныя матывы і жанры ў паэзіі Ніла Гілевіча (зб. «Сiнi домiк, сiнi дом», «3агадкi»). Свет прыроды i дзяцiнства ў вершах «Вiтаю вясну», «Калi рана ўстанеш», «Дождж-грыбасей», «Добры чалавек», «Казачная зямля» i iнш. (зб. «Шчаслівыя хвіліны»). Прачытаць верш на памяць.

41. Гісторыя, народ, Радзіма ў кнігах «Зямля пад белымі крыламі», «Белавежская пушча» У. Караткевіча, «Зямля бацькоў нашых» Я. Пархуты. У. Караткевіч – казачнік («Жабкі і чарапаха», «Кацёл з каменьчыкамі» і інш.).

42. Народныя iдэалы дабрынi, сумленнасцi, прыгажосцi ў вершах, казках Васіля Зуёнка (кн. «Хата, поўная гасцей», «Сонечны клубочак», «Рэха»).

43. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі Уладзіміра Карызны, Авяр'яна Дзеружынскага, Міколы Чарняўскага, Міхася Пазнякова, Віктара Гардзея, Уладзіміра Паўлава для дзяцей. Верш на памяць (на выбар).

44. Навукова-пазнавальная літаратура для дзяцей. Краязнаўчыя кнігі В. Вольскага «Падарожжа па краіне беларусаў», «Палессе», У. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі». Цыклы прыродазнаўчых нарысаў «Па лясных сцежках», «У лясах над Бярозай», «Месяц за месяцам».

45. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі Анатоля Грачанікава, Сяргея Грахоўскага, Алега Лойкі, Валянціна Лукшы, Кастуся Кірэенкі, Аляксея Пысіна для дзяцей. Верш на памяць (на выбар).

46. Наватарскiя пошукi А. Вольскага ў галiне тэм i жанраў. Аналiз кнiг «Чарнiчка», «Лясныя мастакi», «Еду ў госцi да слана», «Карусель», «Адэльчыны ручнікі». Спалучэнне паэзii, прозы i драматургii ў творах А. Вольскага.

47. Свет дзяцінства ў апавяданнях У. Лiпскага (зб. «Рыгоркавы прыгоды», «Марынчына казка», «Каралева белых прынцэс» і інш.). Псіхалагізм, жыццёвасць сітуацый, адметнасць вобразаў.

48. Арыгiнальныя сюжэты, казачная плынь, прыгоднiцкiя элементы ў аповесцях У. Лiпскага. Элементы гульні ў казцы-забаўлянцы «Вясёлая азбука».

49. Жанравая разнастайнасць паэзii Р. Барадулiна (вершы, калыханкi, пацешкi, жарты, скорагаворкi, лiчылкi, задачкi, загадкi, казкi). Прыёмы стварэння займальнасці твораў. Асаблiвасцi азбук «Азбука не забаўка», «Азбука – вясёлы вулей». Прачытаць верш на памяць.

50. Выхаваўчы патэнцыял апавяданняў П. Місько «Добры чалавек», «Лясныя дарункі» і інш. Пазнавальны характар і паэтыка аповесцяў П. Місько «Прыгоды Бульбобаў», «Эрпіды на планеце Зямля», «Навасёлы».

51. Зварот да вядомых фальклорных сюжэтаў, матываў, вобразаў, пераасэнсаванне іх у п’есах-казках У. Ягоўдзіка, П. Васючэнкі, С. Кавалёва і інш. Выкарыстанне сюжэтна-кампазіцыйных прынцыпаў будовы народнай казкі, шырокае ўжыванне рэалій сучаснай рэчаіснасці.

52. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі для дзяцей на сучасным этапе. Прачытаць верш на памяць.

53. Сучасная літаратурная казка і яе асаблівасці.

54. Тэма «дзеці і вайна» ў беларускай дзіцячай літаратуры. Дакументальныя кнігі «Ніколі не забудзем» і С. Алексіевіч «Апошнія сведкі». Творчасць пісьменнікаў – «дзяцей вайны»: Б. Сачанкі, І. Сяркова, В. Казько.

55. Жанр фантастычнай аповесці ў творчасці Р. Баравіковай («Казкі астранаўта» і інш.), спалучэнне пазанвальнага і казачнага.

56. Перыядычны друк для дзяцей на сучасным этапе. Агляд часопіса «Вясёлка»: асноўныя рубрыкі, тэматыка, жанравая разнастайнасць твораў сучасных пісьменнікаў.

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 1090; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.019 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь