Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Тэматыка пісьмовай работы



1. Беларуская калыханкавая песня: фальклорная і літаратурная традыцыі.

2. Празаічная літаратурная казка і яе суадносіны з народнай.

3. Вершаваная літаратурная казка і яе суадносіны з народнай.

4. Народная казка ў апрацоўцы Якуба Коласа: асаблівасці кампазіцыі, вобразнай структуры, паэтыкі.

5. Народная казка ў апрацоўцы А. Якімовіча: асаблівасці кампазіцыі, вобразнай структуры, паэтыкі.

6. Народная казка ў апрацоўцы Максіма Танка: асаблівасці кампазіцыі, вобразнай структуры, паэтыкі.

7. Пазнаёміцца з кнігай В.А. Лашкевіч «Змітрок Бядуля – дзецям». Падрыхтаваць паведамленні на тэмы:

а) Змітрок Бядуля – казачнік.

б) Вобразы дзяцей у апавяданнях З. Бядулі.

в) Паэтыка твораў З. Бядулі для дзяцей.

г) Функцыі пейзажных замалёвак у творах З. Бядулі для дзяцей.

 

 

Прыкладныя пытанні кантрольнай работы

1. Паняцце «дзіцячы фальклор», спецыфіка яго жанраў.

2. Асветніцкая дзейнасць Цёткі, яе роля ў станаўленні літаратуры для дзяцей.

3. Алегарычны змест казкі Якуба Коласа «Рак-вусач». Творчае ераасэнсаванне фальклорных матываў і вобразаў.

4. Навукова-пазнавальная аповесць Янкі Маўра «Чалавек ідзе», спалучэнне казачнасці і навуковых звестак.

5. Жанр казкі ў творчасці В.Віткі.

6. Творчае асваенне У.Дубоўкам традыцый вуснай народнай творчасці народаў свету. маральна-этычная праблематыка.

7. Тэма вялікай айчыннай вайны ў прозе для юнага чытача.

8. Мастацкія асаблівасці дзіцячага фальклору. Роля дзіцячага фальклору ў выхаванні дзяцей.

9. «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа : структура, змест, мастацкія асаблівасці твораў.

10. Паэзія Максіма Багдановіча для дзяцей.

11. Жанр прыгодніцкай аповесці ў творчасці Янкі Маўра («У краіне райскай птушкі», «Сын вады»).

12. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору ў апрацоўцы В. Віткі. Творы з аўтарскім сюжэтам.

13. Тэматыка і праблематыка твораў Максіма Танка для дзяцей.

14. Навукова-пазнавальная літаратура для дзяцей (В. Вольскі, У. Караткевіч і інш.).

15. Разнастайнасць тэматыкі, жанравыя асаблівасці , выхаваўчая роля прымавак, прыказак, загадак.

16. «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі : структура, змест, мастацкія асаблівасці твораў. 

17. Прырода і дзеці ў паэме Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды».

18. Аповесць Янкі Маўра «Палескія рабінзоны» : творчая распрацоўка жанра рабінзанады, адлюстраванне праблемы «чалавек і прырода».

19. Майстэрства В. Віткі як апавядальніка («Трывога ў Ельнічах», «Абнова» і інш.).

20. Вобразы беларускай фауны і флоры ў казках С. Шушкевіча.

21. Развіццё беларускай дзіцячай паэзіі на сучасным этапе (аналіз твораў 2–3 аўтараў).

22. Беларуская народная казка: класіфікацыя, мастацкія асаблівасці, паэтыка, стыль.

23. Першыя навучальныя кнігі для дзяцей (даць агульную характарыстыку).

24. Вобразы дзяцей у апавяданнях Якуба Коласа («Дзеравеншчына», «Сірата Юрка», «Страшнае спатканне», «У старых дубах»).

25. Школьная аповесць «ТВТ» : асоба і калектыў, праблема працоўнага выхавання.

26. Педагагічныя ідэі В. Віткі і іх мастацкае ўвасабленне (кн. «Дзеці і мы», «Урокі»)

27. Метафарычнасць, казачнасць, нацыянальны каларыт паэзіі Максіма Танка.

28. Развіццё беларускай дзіцячай прозы на сучасным этапе (аналіз твораў 2–3 аўтараў).



І V . ДАПАМОЖНЫ РАЗДЗЕЛ

Літаратура асноўная:

1.Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам. / Пад рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай. – Мн., 2008.

2.Беларуская дзіцячая літаратура / Пад рэд. М. Яфімавай, М. Барсток: Вучэб. дапам. для студэнтаў філалагічных факультэтаў і факультэтаў педагогікі і методыкі пачатковага навучання. – Мн., 1980.

3. Беларуская дзіцячая літаратура : Хрэстаматыя / Склад. М.Б. Яфімава, В.М. Ляшук. – Мн., 1996; 2-е выд. – Мн., 2003.

4.Беларуская дзіцячая літаратура. Хрэстаматыя / Аўт.-уклад. М.Ф. Шаўлоўская. – Мн., 2003.

5.Хрэстаматыя па беларускай дзіцячай літаратуры / Склад. М.Ф. Шаўлоўская. 1-е выд. – Мн., 1984; 2-е выд. – Мн., 1989.

6.Беларуская дзіцячая літаратура : Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў : Вучэб. дапаможнік для філал. факультэтаў ВНУ / Склад. В.А. Лашкевіч, Р.К. Літвінаў. – Мн., 1981.

7.Марціновіч, А. Святло чароўнага ліхтарыка : Выбран. старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры : Дапаможнік для педагогаў дашк. устаноў. У 2 кн. – Мн., 1998.

 

Літаратура дадатковая:

8.Александровіч, С. На шырокі прастор / С. Александровіч. – Мн., 1972.

9.Алексіевіч, С. Апошнія сведкі / С. Алексіевіч. – Мн., 1985.

10. Андрэева, Е. Педагагічная спадчына Цёткі / Е. Андрэева // Полымя. – 1986. – № 7. – С. 208–212.

11. Арабей, Л. Стану песняй..: Жыццё і творчасць Цёткі / Л. Арабей. – Мн., 1990.

12. Арочка, М. Чарадзейнік з блакітнымі вачыма / М. Арочка // Саюз часу і майстэрства. – Мн., 1981.

13. Арочка, М. Максім Танк: Жыццё ў паэзіі / М. Арочка. – Мн., 1984.

14. Багдановіч, I. «Дух народу я абняла б...»: Літаратурны партрэт Цёткі (Алаізы Пашкевіч) / І. Багдановіч // Роднае слова. – 1996. – № 7–3.

15. Багдановіч, I. «На дзіды сэрца накалю...»: Уладзімір Дубоўка: партрэт паэта ў рэтраспектыве / І. Багдановіч // Полымя. – 2000. – № 4.

16. Бадак, А. Нявольнік хараства (аб творчасці Ул. Ягоўдзіка) / А. Бадак // Полымя. – 2006. – № 2. – С. 196–198.

17. Барташэвіч, Г. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору / Г. Барташэвіч. – Мн., 1976.

18. Батвіннік, М.Б. Азбука на ўсе часы (Ф.Скарына, Л.Зізаній, К.Каганец) / М.Б. Батвіннік. – Мн., 2003.

19. Бачыла, А. Дарогамі Максіма Багдановіча / А. Бачыла. – Мн., 1983.

20. Белакурская, Ж.Я. Графічныя асаблівасці рукапіснага і друкаванага варыянтаў зборніка Якуба Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» / Ж.Я. Белакурская // Працы кафедры суч. бел. мовы / Мінск : БДУ, 2004. – Вып. 2. – С. 27–35.

21. Беларуская вусна-паэтычная творчасць. – Мн., 1988.

22. Беларускія пісьменнікі : Бібліяграфічны слоўн.: У 6 т. – Мн., 1992 – 1995.

23. Бельская, Т.В. Жыць на зямлі… Творчасць Ул. Ягоўдзіка / І.В. Бельская // Роднае слова. – 2006. – № 2. – С. 11–13.

24. Бельскі, А. «Усё адтуль, з гадоў дзяцінства»: Ніл Гілевіч як дзіцячы пісьменнік / А. Бельскі // Роднае слова. – 2006. – № 9. – С. 13–17.

25. Бугаёў, Д. Паэзія Максіма Танка / Д. Бугаёў. – 2-е выд. – Мн., 2003.

26. Бугаёў Д.Я. Служэнне Беларусі: Праблем. арт., літ. партр., эсэ, успаміны / Д.Я. Бугаёў. – Мн., 2003.

27. Бугаёў, Д. Я. Уладзімір Дубоўка: кніга пра паэта / Д.Я. Бугаёў. – Мн., 2005.

28. Быхавец, I. «Хачу, арлы, ляцець з вамі»: Штрыхі да партрэта Цёткі / І. Быхавец // Роднае слова. – 1992. – № 10.

29. Бярозкін, Р. Цётка // Р. Бярозкін // Слова пра літаратуру і літаратараў. Літ.-крытычн. артыкулы па беларускай літаратуры. У 2-х кн. XIX–пач. XX ст. – Мн., 2001. – С.226–248. – Кн.1.

30. Васілевіч, А. // Беларуская дзіцячая літаратура / Пад рэд. М. Яфімавай, М. Барсток : Вучэб. дапам. для студ. – Мн., 1980.

31. Васілевіч, А. Выбраныя творы ў 3-х тт. / А. Васілевіч. – Мн., 1983. – Т. 2–3.

32. Васілевіч, А. З табою кніга добрая… (Да 70-годдзя Э.Агняцвет) / А. Васілевіч // Беларуская дзіцячая кніга. – Мн., 1986. – С. 221–229.

33. Васючэнка, П. Пошукі страчанага дзяцінства / П. Васючэнка. – Мн., 1995.

34. Верабей, А.Л. Абуджаная памяць: Нарыс жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча / А.Л. Верабей. – Мн., 1997.

35. Вітка, В. Дарогі песняра / В. Вітка // Урокі роднага слова. – Мн., 2001.

36. Гарбінскі, Ю. Дар Алеся Гаруна: Жыццёвы і творчы шлях паэта / Ю. Гарбінскі // Роднае слова. – 1991. – № 7.

37. Гарэлік, Л. Зямля бацькоў дала мне права : Станаўленне творчай індывідуальнасці Рыгора Барадуліна / Л. Гарэлік. – Мн., 1983.

38. Гарэлік, Л. «Люблю ўсе колеры жыцця»: Жыццё і творчасць С. Грахоўскага / Л. Гарэлік // Роднае слова. – 1993. – № 9.

39. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4-х т. – Мн., 1999 – 2002.

40. Гілевіч, Н.С. Паэтыка беларускіх загадак / Н.С. Гілевіч. – Мн., 1976.

41. Глінская, Л.І. З любоўю для дзяцей. Якуб Колас і дзіцячая літаратура / Л.І. Глінская // Пачатковая школа. – 2002. – № 7. – С. 29–31.

42. Глінская, Л. Нязгасная кветка дзіцячай паэзіі / Л.І. Глінская // Пачатковая школа. – 2003. – № 9. – С. 24–30.

43. Гніламёдаў, У. Будні і святы дзіцячай паэзіі: Нататкі аб сучаснай беларускай паэзіі для дзяцей / У. Гніламёдаў // Полымя. – 1974. – № 7.

44. Гніламёдаў, У. Паэзія шчырай душы: Штрыхі да партрэта У. Паўлава / У. Гніламёдаў // Маладосць. – 1986. – № 12. – С. 132–135.

45. Гніламёдаў, У.В. Янка Купала. Жыццё і творчасць / У.В. Гніламёдаў. – Мн., 2002.

46. Гурэвіч, Э. Пафас гераізму: сучасная савецкая проза аб Вялікай Айчыннай вайне / Э. Гурэвіч. – Мн., 1979.

47. Гурэвіч, Э. Юны герой і сучаснасць / Э. Гурэвіч // Беларуская літаратура. Дзень сённяшні. – Мн., 1980.

48. Гурэвіч, Э. Янка Маўр: Нарыс жыцця і творчасці / Э. Гурэвіч. – Мн. 1983.

49. Гуревич, Э. Боль и тревоги наши: Дети, война, литература / Э. Гуревич. – Мн., 1986.

50. Гурэвіч, Э. Боль і трывогі нашы: Дзеці і вайна / Э. Гурэвіч. – Мн., 1986.

51. Гурэвіч, Э. С. З музаю маленства / Э. Гурэвіч // Полымя. – 1991. – № 5.

52. Гурская, А.С. Сцяжынкамі лёсу «неадменнага сакратара адраджэння»: Пра В.Ластоўскага / А.С. Гурская // Роднае слова. – 2003. – № 10. – С.6–10.

53. Гурэвіч Э. Янка Маўр: Нарыс жыцця і творчасці / Э. Гуревич. – Мн., 1983.

54. Давыдава, Г. «Я зайграла б песню матак над калыскаю дзіцяці…» Алаіза Пашкевіч – жанчына, пісьменніца, патрыётка / Г. Давыдава // Роднае слова. – 2006. – № 7. – С. 43–44.

55. Дасаева, Т.М. Паэтыка лірызму ў беларускай прозе / Т.М. Дасаева. – Мінск : БДУ, 2001.

56. Дасаева, Т. Неюбілейная гаворка / Т. Дасаева // Полымя. – 1995. – № 10.

57. Дасаева, Т.М. Майстэрства лірычнага пейзажу ў «Другім чытанні для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа  / Т.М. Дасаева // Роднае слова. – 2002. – №8. – С. 23–25.

58. Драздова, З. «Было б на свеце толькі чалавечна…»: Літаратурны партрэт А. Грачанікава / З. Драздова // Роднае слова. – 1998. – №8.

59. Жуковіч, М. Дружба – вялікая сіла: Урок па апавяданні Алены Васілевіч «Сябры» / М. Жуковіч // Роднае слова. – 1993. – № 1.

60. Жуковіч, М. Дзяцінства, апаленае вайной: Сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў I. Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага» / М. Жуковіч // Роднае слова. – 1995. – № 5.

61. Забалоцкая, Л. Сэрца, акрыленае дабратой / Л. Забалоцкая // Пралеска. – 1991. – № 3.

62. Кабашнікаў, К. Сустрэчы з казкай / К. Кабашнікаў, Г. Барташэвіч. – Мн., 1984.

63. Казакова, І.В. Беларускі фальклор / І.В. Казакова. – Мн., 2007.

64. Казбярук, У. Светлай волі зычны звон: Творчасць Алеся Гаруна / У. Казбярук. – Мн., 1991.

65. Казько, В. Суд у Слабадзе / В. Казько. – Мн., 1979.

66. Калеснік, У. Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці / У. Калеснік. – Мн., 1981.

67. Калеснік У. Янка Брыль: Нарыс жыцця і творчасці / У. Калеснік. – Мн., 1990.

68. Канэ, Ю. М. Як паветра і хлеб: Жыццёвы і творчы шлях Я. Брыля / Ю.М. Канэ. – Мн., 1988.

69. Карызна, У. «Як чалавек і паэт я пачаўся з музыкі…» / У. Карызна // Культура. – 2005. – 10–16 снеж. – № 50. – С. 6.

70. Коўтун, В.М. Стала песняю ў народзе: Асоба і творчасць Цёткі ў кантэксце станаўлення беларускай класікі / В.М. Коўтун. – Мн., 2000.

71. Колас, Я.«Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (факсімільнае выданне) / Я. Колас.

72. Конан, У. Ніл Гілевіч – пісьменнік універсальнага таленту / У. Конан // Роднае слова. – 2006. – № 9. – С. 84–86.

73. Коўтун, В. Радзіма пачынаецца ў сэрцы і думках дзіцяці / Да 130-годдзя з дня нараджэння Цёткі / В.М. Коўтун. // Настаўніцкая газета. – 2006. – 1 жніўня.

74. Лазарук, М.А., Ленсу, А.Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў. 3-е выд. / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу. – Мн., 2003.

75. Лаўрык, Т. «Усім нам сёння, як паветра, не хапае стрэч са светам небудзённага, узнёслага…» Гасцяванне ў Алены Васілевіч (аб творчасці пісьменніцы) / Т. Лаўрык // Роднае слова. – 2005. – № 9. – С. 87–91.

76. Лашкевіч, В.А. Змітрок Бядуля – дзецям / В.А. Лашкевіч. – Мн., 1986.

77. Літвінаў, Р. Талент, аддадзены дзецям / Р. Літвінаў // Народная асвета. – 1974. – № 1. – С. 74–76.

78. Лужанін, М. Песня з леснічоўкі / М. Лужанін. – Мн., 1982.

79. Майсейчык, А.А. Максім Багдановіч і беларускі казачны эпас / А.А. Майсейчык // Беларуская літаратура. – 1990. – Вып. 18. – С.49–57.

80. Максім Танк. Фотаальбом. Аўт. тэксту В.П. Рагойша. – Мн., 1985.

81. Малыя жанры. Дзіцячы фальклор / Т.В.Валодзіна, А.І.Гурскі, Г.А.Барташэвіч, К.П.Кабашнікаў. – Мн., 2004.

82. Марціновіч, А. Ёсць краіна маленства / А. Марціновіч // ЛіМ – 1979. – № 31.

83. Марціновіч, А. …Гадуюць нас матчыны казкі (Аб творах М.Танка для дзяцей) / А. Марціновіч // Бярозка. – 1981. – № 4. – С. 14–16.

84. Марціновіч, А. Творчасць, асветленая дабром / А. Марціновіч // Пралеска. – 1993. – № 2.

85. Марціновіч, А. Для Ілонкі, Дамінікі і для ўсіх малышоў / А. Марціновіч // Пралеска. – 1993. – № 4.

86. Марціновіч, А. Ёсць на свеце добры Бай / А. Марціновіч // Пралеска. – 1994. – № 6.

87. Марціновіч, А. У слове – боль душы / А. Марціновіч // Полымя. – 1997. – № 6.

88. Марціновіч, А. Лягчэй мне стала на душы / А. Марціновіч // Полымя. – 1998. – № 2.

89. Марціновіч, А. Чараўнік з краіны маленства: Пра В. Вітку А. Марціновіч // Беларуская думка. – 2001. – № 5.

90. Марчанка, С.М. Васіль Вітка: Нарыс жыцця і творчасці / С.М. Марчанка. – Мн, 1985.

91. Міклашэўскі, Я. Каханне і смерць, або Лёс Максіма Багдановіча / Я. Міклашэўскі. – Мн., 1995.

92. Миронов, А. Дед Мавр / А. Миронов. – Мн., 1985.

93. Мішчанчук, М. На добрую навуку / С. Шушкевіч // Красавік. – Мн., 1977.

94. Мішчанчук, М. Крану вяслом срабрыстыя праменні... : Пра Станіслава Шушкевіча – пісьменніка і чалавека / М. Мішчанчук, М. Шаўлоўская // Роднае слова. – 1998. – № 1. – С.41–50.

95. Мушынскі, М. Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці / М. Мушынскі. – Мн., 1982.

96. Навуменка, І. Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці / І. Навуменка. – Мн., 1982.

97. Навуменка, І. Максім Багдановіч / І. Навуменка. – Мн., 1997.

98. Навуменка, I. Суладдзе са светам прыроды: Адухоўленасць прыроды ў паэзіі Максіма Багдановіча / І. Навуменка // Роднае слова. – 1998. – №1.

99. Навуменка, .І.Я. Змітрок Бядуля / І.Я. Навуменка. – 2-е выд. – Мн., 2004.

100. Науменко, И. Творчество Янки Купалы и Якуба Колоса в контексте славянских литератур / И. Науменко. – Мн., 1983.

101. Ніколі не забудзем. – Мн., 1989.

102. Несцяровіч, В. Б. Свет дзяцей і дарослых у педагагічнай сістэме Васіля Віткі / В.Б. Несцяровіч // Пачатковая школа. – 2000. – № 4.

103. Несцяровіч, В. Дзівоснае – побач з намі (пра беларускага дзіцячага пісьменніка Ул. Ягоўдзіка) / В. Несцяровіч // Пачатковая школа. – 2006. – №2. – С. 38–40.

104. Падокшын, С.А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры / С.А. Падокшын. – Мн., 2003.

105. Пархута, Я.С. Кнігі, напісаныя ў дарозе / Я.С. Пархута // Настаўніцкая газета. – 1995. – 28 ст. – С. 6.

106. Пашкевич, А. Карусь Каганец: легенда и судьба / А. Пашкевіч // Неман. – 1998. – №9.

107. Пашкевіч, А. Каганец зямлі беларускае (пра пісьменніка К. Каганца (1868-1918) / А. Пашкевіч // Роднае слова. – 1993. – №2. – С. 9.

108. Пісьмянкоў, А. Аржаная праўда Уладзіміра Паўлава: Развагі пра творчасць пісьменніка / А. Пісьмянкоў // Роднае слова. – 2002. – № 2. – С. 5–7.

109. Пятрушын, В. Тут я стаў сынам краіны В. Пятрушын // Беларуская мінуўшчына. – 1997. – № 2.

110. Разанаў, І. Казка ў беларускай дзіцячай літаратуры / І. Разанаў. – Мн., 1962.

111. Разанаў, I. Шчодрае сэрца пісьменніка / Якімовіч А. // Збор твораў: У З т. – Мн., 1978. – Т. 1.

112. Рунец, П. Чалавек з крылатай фантазіяй / П. Рунец. – Мн., 1979.

113. Русецкі, А. У. Уладзімір Караткевіч: Праз гісторыю ў сучаснасць / А.У. Русецкі. – Мн., 2000.

114. Руцкая, А. «Зямля пад белымі крыламі» / А. Руцкая // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1990. – № 7.

115. Савік, Л.С. Пад мірным небам бацькаўшчыны: Нарыс творчасці Б. Сачанкі / Л.С. Савік. – Мн., 1986.

116. Сачанка, Б. Апошнія і першыя / Б. Сачанка. – Мн., 1969.

117. Снапкоўская, С. «Сынам маладой Беларусі...»: Педагагічная спадчына Вацлава Ластоўскага / С. Снапкоўская // Роднае слова. – 1993. – № 10. – С. 38–41.

118. Сіненка, Г. Ніл Гілевіч: Нарыс творчасці / Г. Сіненка. – Мн., 1981.

119. Стральцоў, М. Загадка Багдановіча / М. Стральцоў. – Мн., 1969.

120. Сямёнава, А. Імем дабраты. Апавяданні А. Васілевіч / А. Сямёнава // Полымя. – 1975. – № 12.

121. Сяркоў, І. «Мы з Санькам у тыле ворага» / І. Сяркоў. – Мн., 1968.

122. Тычына, М. Калі гавораць апошнія сведкі / М. Тычына // Полымя. – 1986. – № 5.

123. Цётка. «Першае чытанне для дзетак беларусаў» (факсімільнае выданне).

124. Шавыркін, М. Лёсавызначальнае сузор’е: Я.Купала, Я.Колас… і Цётка, З.Бядуля, М.Багдановіч – знакавыя постаці для Беларусі / М. Шавыркін // Роднае слова. – 2002. – №1. – С.18–19.

125. Шаўлоўская, М. Ф. Па закліку сапраўднай любві / М.Ф. Шаўлоўская // Народная асвета. – 1981. – № 5.

126. Шаўлоўская, М. Якуб Колас – дзецям / М. Шаўлоўская // Янка Купала і Якуб Колас: Некаторыя аспекты творчасці. – Мн., 1982.

127. Шаўлоўская, М. Асабістая далучанасць: Слова пра Івана Сяркова / М. Шаўлоўская // Роднае слова. – 1995. – № 5.

128. Шаўлоўская, М. Ф. Упоравень з часам: Літаратурны партрэт Алеся Якімовіча / М.Ф. Шаўлоўская // Весці БДПУ. – 2003. – № 4.

129. Шкраба, Р. Памяць сэрца / Аб кнізе «Расці, Ганька» / Р. Шкраба // Літаратура і мова. – Мн., 1969. – С. 271–304.

130. Шупенька, Г. Цеплыня чалавечнасці / Г. Шупенька. – Мн., 1977.

131. Юрэвіч, У. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці / У. Юрэвіч. – Мн., 1983.

132. Ягоўдзік, У. Адзін на ўсіх – дзівосны карабель (Гутарка з Ул. Ягоўдзікам). Запісала С. Хорсун // Настаўніцкая газета. – 1996. – 2 лютага.

133. Якімовіч, А. Чароўны свет з крыніц народных (Аўтабіяграфія пісьменніка) / А. Якімовіч // Маладосць. – 2004. – №4. – С. 90–97.

134. Ярош, М. Пясняр роднай зямлі: Жыццё і творчасць Янкі Купалы / М. Ярош. – Мн., 1982.

135. Яфімава, М.Б. Цэлы свет – дзецям: Творчы партрэт Янкі Маўра / М.Б. Яфімава. – Мн., 1983.

136. Яфімава, М. Цэлы свет – дзецям / М. Яфімава. – Мн., 1983.

137. Яфімава, М. Зіхатлівае, вясёлкавае слова / М. Яфімава // Пралеска. – 1993. – № 12.

138. Яфімава, М. Б. «Сее сонцам свой палетак…»: Развагі пра творчасць Васіля Віткі / М.Б. Яфімава // Роднае слова. – 1996. – №5.

139. Яфімава, М. Няхай не пакідае нас Надзея!: Дыялог з А. Васілевіч / М. Яфімава // Роднае слова. – 1997. – № 12. – С. 15–30.

140. Яфімава, М. «У вашых творах – ваша сэрца...»: Развагі пра творчасць Эдзі Агняцвет / М. Яфімава // Роднае слова. – 1998. – № 10.

141. Яфімава, М. А мне ісці наперад даспадобы… (Пра беларускага пісьменніка П.А. Місько) / М.Яфімава // Настаўніцкая газета. – 2001. – 26 крас.

142. Яфімава, М. Два крылы Уладзіміра Ягоўдзіка / М. Яфімава // Пачатковая школа. – 2001. – № 2. – С. 16–21.

143. Яфімава, М. «Па высокім абавязку свайго прызвання...»: Алесь Якімовіч – дзецям / М. Яфімава // Роднае слова. – 2004. – № 1. – С.5–8.



УСТАНОВА  АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ІМЯ МАКСІМА ТАНКА»

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

____________ У.У. Шлыкаў

«___»________________2013 г.

 

Рэгістрацыйны № УД-33-02-113-2013 / баз.

ДЗІЦЯЧАЯ літаратура

 

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасцей:

1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура;

1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)

 

 

2013 г.


СКЛАДАЛЬНІК:

В.Б. Несцяровіч, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры ўстановы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя  Максіма Танка», кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

 

РЭЦЭНЗЕНТЫ:

Т.П. Казакова, загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

І.В. Саверчанка, загадчык сектара гісторыі беларускай літаратуры Дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар філалагічных навук, прафесар.

 

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ :

Кафедрай беларускай літаратуры і культуры ўстановы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

(пратакол № 10 ад 24.04.2013 г.);

                                                   Загадчык кафедры

                                                        ______________І.М. Гоўзіч

 

Саветам факультэта беларускай і рускай філалогіі ўстановы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

(пратакол № 9 ад 24. 04. 2013 г.);

 

                                                        Старшыня

                                                        ______________В.Д. Старычонак

 

Навукова-метадычным саветам установы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

(пратакол № 4 ад 24.05.2013 г.)

 

Адказны за рэдакцыю: В.Б. Несцяровіч

Адказны за выпуск: В.Б. Несцяровіч

 

 

Афармленне вучэбнай праграмы і суправаджаючых

яе матэрыялаў дзеючым патрабаванням Міністэрства

адукацыі Рэспублікі Беларусь адпавядае

                                  Метадыст вучэбна-метадычнага

                                  упраўлення БДПУ

                                  ____________  __________________

                                     (подпіс)        (ініцыялы, прозвішча)

 




ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Праграма па дзіцячай літаратуры складзена згодна з новай канцэпцыяй літаратурнай адукацыі і абумоўлена рэаліямі нашага часу.

Мэты дысцыпліны «Дзіцячая літаратура» – пазнаёміць студэнтаў са шляхамі развіцця беларускай дзіцячай літаратуры ад вытокаў да сённяшняга часу, прааналізаваць асаблівасці творчасці пісьменнікаў для дзяцей, змест іх твораў, паказаць іх ролю ў літаратурным працэсе.

Задачы дысцыпліны:

- даць студэнтам рознабаковыя веды па прадмеце;

- прасачыць гісторыю ўзнікнення і існавання жанравых форм;

- выпрацаваць навыкі аналізу мастацкага твора, уменне ацэньваць ідэйна-эстэтычныя вартасці мастацкіх з’яў, вызначаць пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял твора;

- садзейнічаць выхаванню добрага эстэтычнага густу, развіццю самастойнага творчага мыслення;

- фарміраваць і развіваць сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі студэнтаў, заснаваныя на ведах па прадмеце, эмацыянальна-каштоўнасным і творчым вопыце, што забяспечвае вырашэнне і выкананне грамадзянскіх, прафесіянальных задач і функцый.

Праграма складаецца з аглядавых і манаграфічных тэм. У аглядавых тэмах больш увагі надаецца пісьменнікам, творчасць якіх не вывучаецца манаграфічна.

Размеркаванне тэм і адпаведнай колькасці гадзін на іх вывучэнне ў рабочай праграме праводзіцца з улікам спецыфікі канкрэтнай установы вышэйшай адукацыі.

Практычныя заняткі павінны насіць актыўны, творчы характар, развіваць самастойнасць мыслення студэнтаў. Заняткі можна праводзіць у форме гутаркі, абмеркавання падрыхтаваных студэнтамі паведамленняў, а таксама выкарыстоўваць прыём напісання рэцэнзіі на невялікія зборнікі твораў для дзяцей.

Некаторыя тэмы мэтазгодна рэкамендаваць для самастойнага вывучэння, прычым выкладчык арыентуе студэнтаў на навуковы пошук адпаведнай літататуры, дакладна акрэслівае мэты і задачы даследчай працы.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць:

· шляхі і галоўныя этапы развіцця нацыянальнай літаратуры для дзяцей ад вытокаў і да нашых дзён;

· асноўныя этапы жыццёвага і творчага шляху дзіцячых пісьменнікаў;

· узаемасувязь светапогляду і творчасці пісьменніка, асаблівасці яго стылю ці творчай манеры;

· канкрэтна-гістарычнае, нацыянальнае і агульначалавечае значэнне мастацкіх твораў;

· галоўныя ідэйна-эстэтычныя праблемы вывучаемых твораў, асаблівасці іх кампазіцыі і вобразна-выяўленчых сродкаў;

· герояў твораў, адметныя рысы характару, месца ў сістэме вобразаў;

· заканамернасці існавання і развіцця літаратурных жанраў;

· літаратуразнаўчыя крыніцы па тэмах дысцыпліны.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен умець:

· аналізаваць літаратурны твор, раскрываючы асаблівасці яго зместу і формы;

· выяўляць падобнае і адрознае ў літаратурах для дзяцей розных часоў і народаў;

· вызначыць месца твора ў мастацкай сістэме пісьменніка і ў літаратуры свайго часу;

· ацэньваць ідэйна-эстэтычныя вартасці мастацкіх з’яў;

· скласці тэсты, віктарыны, красворды па літаратурных творах, фактах жыццёвага і творчага шляху аўтара;

· працаваць з навукова-крытычнай і даведачнай літаратурай па дысцыпліне для паглыблення ўласных ведаў, больш шырокага разумення эстэтычнай і грамадскай каштоўнасці твораў ці ў цэлым творчасці пісьменніка, а таксама для развіцця ўмення самастойнай навукова-даследчай працы.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен валодаць:

· метадалогіяй літаратуразнаўчага аналізу;

· навыкамі свабоднага карыстання адпаведным літаратуразнаўчым апаратам пры рашэнні канкрэтных задач;

· навыкамі выразнага чытання твораў.

Прапанаваная канцэпцыя дысцыпліны прадугледжвае фарміраванне ў студэнтаў усёй сукупнасці ведаў, уменняў і навыкаў па дзіцячай літаратуры ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам, а таксама ў пэўнай ступені фарміраванне светапогляду студэнтаў, развіццё творчага мыслення і эстэтычнага густу.

Праграма разлічана на 92 гадзіны. З іх 46 аўдыторных гадзін: 26 лекцыйных і 20 гадзін практычных заняткаў.


Прыкладны тэматычны план

Назва тэмы

Аўдыторных гадзін

Усяго

У тым ліку


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 806; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.142 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь