Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ



Курбатава, В. В.

К93       Беларуская мова (прафесійная лексіка) : вучэб.-метад. дапам. для студэнтаў безадрыўнай формы навучання / В. В. Курбатава, Л. А. Куршакова, Г. В. Жосткіна ; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж.  ун-т трансп. – Гомель : БелДУТ, 2010. – 81 с.

ISBN 978-985-468-769-8

 

У дапаможніку разглядаецца тэарэтычны матэрыял па раздзелах курса "Беларуская мова (прафесійная лексіка)", частка матэрыялу выкладзена ў табліцах, таксама падаюцца варыянты і ўзоры выканання кантрольных работ.

Прызначаны для практычных заняткаў па прадмеце і для даведак пры напісанні кантрольных работ.

                                       

 

                                              УДК 811. 161. 3

                                                                                                            ББК 81. 2 Бел

 

 

ISBN 978-985-468-769-8                              © Курбатава В. В., Куршакова Л. А.,

Жосткіна Г. В., 2010

© Афармленне. УА "БелДУТ", 2010


 


УВОДЗІНЫ

Курс «Беларуская мова (прафесійная лексіка)», які выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах негуманітарнага профілю, – гэта дыс-цыпліна, якая дапамагае студэнтам далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры, сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладж-ваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы, перакладаць і рэферыра-ваць прафесійна арыентаваныя і навуковыя тэксты, весці дзелавую даку-ментацыю, выступаць з навуковымі паведамленнямі, публічнымі прамовамі і інш.

Праграма курса «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне беларускай навуковай тэрміналогіі, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правільна ўспрымаць розную інфармацыю на беларускай мове, а таксама дакладна і асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны:

· выпрацоўка і замацаванне практычных уменняў і навыкаў граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай;

· развіццё моўна-эстэтычнага густу студэнтаў, звязанага з чысцінёй і правільнасцю мовы;

· пашырэнне і ўзбагачэнне прафесійнага лексічнага запасу будучых спецыялістаў, выпрацоўка ўмення практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;

· фарміраванне ўстаноўкі на практычнае ўкараненне атрыманых студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і іншых сферах сацыяльнай актыўнасці;

· выхаванне любові і павагі да мастацкага слова, духоўнай і інтэлекту-альнай спадчыны беларускага народа, пачуцця нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

Задачы вывучэння дысцыпліны:

· сістэматызацыя і паглыбленне ведаў пра мову і маўленне, заканамер-насці і правілы функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормы беларускай літаратурнай мовы (моўная і лінгвістычная кампетэнцыі);

· пашырэнне ведаў студэнтаў аб лексічным складзе беларускай мовы, аб граматычных і стылістычных сродках мовы;

· знаёмства з лексікаграфічнымі крыніцамі беларускай лінгвістыкі, выпрацоўка ўмення карыстацца тэрміналагічнымі слоўнікамі і даведнікамі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці;

· развіццё звязнага маўлення: здольнасць ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў (камунікатыўная кампетэнцыя);

· валоданне мовай як сістэмай захавання і перадачы каштоўнасцей культуры, як сродкам спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; здольнасць карыстацца культуразнаўчымі звесткамі ў працэсе маўленчых зносін (лінгвакультуралагічная кампетэнцыя);

· развіццё сродкамі мовы інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры студэнтаў; падрыхтоўка высокаадука-ваных спецыялістаў, здольных вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

 

Тэма 1 Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей

Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.

Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Старабела-руская літаратурная мова XIV–XVI ст. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалі-тай і яе вынікі. Новая (сучасная) беларуская мова XIX – пачатку XX ст.   Беларуская літаратурная мова ў часы Расійскай імперыі ва ўмовах адсут-насці беларускай дзяржаўнасці. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX – пачатку XXІ ст.

 

Тэма 2 Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі.

Паняцце моўнай нормы. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння. Асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення ў параўнанні з рускім.

Арфаграфічныя нормы беларускай мовы. Перадача акання на пісьме. Правапіс літар а, о, э ў складаных словах. Перадача якання на пісьме. Правапіс літар е, ё, я ў складаных словах. Правапіс зычных д, т, дз, ц. Правапіс нескладовага ў і у складовага. Правапіс нескладовага й. Падаў-жэнне і падваенне зычных. Правапіс памякчальнага мяккага знака. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа. Правапіс некаторых марфем (прыстаўкі, суфіксы).

Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне. Займеннік. Асаблівасці ўжывання асабовых, азначальных, ад-моўных і няпэўных займеннікаў. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асабліва-сці іх ужывання з назоўнікамі. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў у складзе тэрміналагічных словазлучэнняў пры перакладзе на беларускую мову. Прыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання ў адрозненне ад рускай мовы.

Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах. Каардына-цыя дзейніка і выказніка ў сказе.

Тэма 3 Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (спрадвечна беларуская і запазычаная). Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы: актыўная і пасіў-ная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыс-тання. Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.

Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Тэрміналогія. Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы. Узаемасувязь тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі (тэрміналагізацыя і дэтэрміналагізацыя). Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі). Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай.

З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі. Асноўныя прынцыпы яе выпрацоўкі ў 20–30-я гг. XX ст. Крыніцы фарміравання беларускай тэрміна-логіі. Роля жывой народнай мовы ў складванні і развіцці беларускай тэрміналагічнай лексікі. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.

Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы. Сістэма падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў.

Звесткі з гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тэрміна-лагічная лексікаграфія 20–30-х і 90-х гадоў XX ст.

Тэма 4 Функцыянальныя стылі маўлення

Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў (навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі, размоў-ны).

Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна навуковы, навукова-папулярны, вучэбна-навуковы і інш.). Функцыі навуковага стылю і яго адметныя лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.

Афіцыйна-справавы стыль і яго асноўныя падстылі (канцылярскі, юрыдычны, дыпламатычны). Функцыі афіцыйна-справавога стылю і яго характэрныя асаблівасці.

Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці. Узаемапранікненне стыляў.

 

Тэма 5 Навуковы стыль

Асноўныя рысы навуковага стылю (падрыхтаванасць маўлення, пераважна яго пісьмовая форма ў выглядзе маналогу, лагічная паслядоўнасць выказвання, сцісласць пры інфарматыўнай насычанасці зместу).

Моўныя сродкі навуковага стылю (насычанасць тэрмінамі, перавага абстрактнай лексікі, пераважнае ўжыванне назоўнікаў, пашыранасць формы роднага склону, асаблівая функцыя займенніка мы, шырокае выкарыстанне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, пашыранасць складаназалежных сказаў з аднароднымі членамі, пабочнымі словамі і ўстаўнымі канструкцыямі, сродкі лагічнай сувязі паміж сказамі і інш.).

Паняцце аб падмове навук: матэматыкі, хіміі, эканомікі, права і г. д. Рэальны слоўнік кожнай падмовы. Выкарыстанне невербальных сродкаў (табліцы, графікі, схемы).

Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ і інш.), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.

Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выказвання, іх афармленне. Рубрыкацыя навуковага тэксту. Абзац як структурная адзінка тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне.

Пераклад на беларускую мову навуковых тэкстаў.

 

Тэма 6 Афіцыйна-справавы стыль

Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю (пераважна пісьмовая форма функцыянавання, уніфікаванасць і стандартызаванасць мовы дакументаў, дакладнасць фармулёвак, лагічнасць маўлення, экспрэсіўная нейтральнасць, монасемічнасць лексікі).

Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю (шырокае выкарыстанне наменклатурных назваў, пашыранасць аддзеяслоўных назоўнікаў, у тым ліку з прэфіксам не-, ужыванне назваў асобы паводле сацыяльнага становішча і сферы дзейнасці ў форме мужчынскага роду, абмежаванае выкарыстанне займеннікаў, пашыранасць інфінітыва, спецыфіка дзеяслоўнага кіравання, расшчапленне выказніка, рэгламентацыя парадку слоў у сказе, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі; выкарыстанне безасабовых канструкцый).

Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя пісьмы і інш.), правілы іх напісання і афармлення.

Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў. Загаловак і іншыя рэквізіты як элементы тэксту службовага дакумента. Роля клішыраваных выразаў у арганізацыі тэксту службовых дакументаў.

Пераклад на беларускую мову афіцыйна-справавых тэкстаў.

ЗАЛІКОВЫЯ ПЫТАННІ

 

1 Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.

2 Мова і маўленне. Тыпы маўлення.

3 Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маў-лення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце (разнастай-насць) маўлення, дарэчнасць, вобразнасць.

4 Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.

5 Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму.

6 Віды інтэрферэнцыі.

7 Арфаэпічныя нормы беларускай мовы і прычыны іх парушэння. Асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення ў параўнанні з рускім.

8 Прынцып акання ў беларускай мове.

9 Прынцып якання ў беларускай мове.

10 Правапіс зычных д, т і дз, ц.

11 Правапіс нескладовага ў і у складовага.

12 Правапіс нескладовага й.

13 Падоўжаныя і падвоеныя зычныя.

14 Правапіс змякчальнага мяккага знака.

15 Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

16 Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні назоўнікаў.

17 Канчаткі назоўнікаў м. р. II скланення -а (-я), -у (-ю) у родным склоне адзіночнага ліку.

18 Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне (з суфіксам -ск-; з суфіксамі -оў,-аў, -ёў, еў, -ін, -ын).

19 Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных пры-метнікаў, адрозненне іх ад формаў ступеней параўнання прыслоўяў.

20 Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі.

21 Дзеяслоў. Ужывальнасць суфіксаў -ірава-(-ырава-); -іва- (-ыва-), -ва-.

22 Асаблівасці ўтварэння і ўжывання ў беларускай мове дзеепрымет-нікаў і дзеепрыслоўяў.

23 Сінтаксічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.

24 Лексікалогія. Лексічнае значэнне слова. Мнагазначнасць і аманімія.

25 Амонімы. Прычыны існавання амонімаў у беларускай мове. Тыпы амонімаў.

26 Сінонімы і іх роля ў мове. Тыпы сінонімаў.

27 Спрадвечна беларуская лексіка.

28 Запазычанні ў складзе беларускай лексікі.

29 Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы: актыўная і пасіўная лексіка.

30 Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.

31 Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларус-кай літаратурнай мовы. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Разнавіднасці тэрмінаў.

32 Стылістыка. Функцыянальныя стылі маўлення.

33 Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Асноўныя рысы і моўныя сродкі навуковага стылю.

34 Асноўныя рысы і характэрныя моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Віды афіцыйна-справавых дакументаў, правілы іх напісання і афармлення.

35 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці. Узаемапранікнен-не стыляў.



МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫ І

 ДА ВЫКАНАННЯ КАНТРОЛЬНАЙ РАБОТЫ

 

Адной з форм самастойнай працы студэнта-завочніка з’яўляецца кантрольная работа. Выкананне кантрольнай работы дае магчымасць вызначыць веды, уменні, навыкі студэнтаў, паколькі яна дазваляе праверыць тэарэтычныя веды студэнта, іх практычнае прымяненне.

Глыбокае вывучэнне і аналіз пытанняў курса беларускай мовы, уменне класіфікаваць і сістэматызаваць моўны матэрыял, выкладаць свае думкі лагічна, паслядоўна – гэта навыкі, якія набывае студэнт у працэсе выканання кантрольнай работы.

Афармленню кантрольнай работы неабходна надаваць належную ўвагу.

Кантрольная работа выконваецца ў вучнёўскім сшытку з адведзенымі палямі. На першай старонцы ўказваецца нумар варыянта. Заданні павінны выконвацца ў той паслядоўнасці, у якой яны пададзены ў кантрольнай рабоце; заданні перапісваюцца поўнасцю, кожнае заданне пачынаецца з чырвонага радка. Не дазваляецца пісаць у кожную клетку, матэрыял падаецца праз клетку.

Для выканання работы студэнт выкарыстоўвае літаратуру: дапаможнікі, падручнікі, слоўнікі і інш. Кантрольная работа завяршаецца спісам выкарыстанай літаратуры, які складаецца па храналогіі ці ў алфавітным парадку.

Выкананая кантрольная работа накіроўваецца для праверкі ва ўніверсітэт ва ўстаноўленыя тэрміны.

Пасля праверкі кантрольнай работы студэнт знаёміцца з рэцэнзіяй, пры неабходнасці робіць работу над памылкамі або дапрацоўвае яе. Усе дапрацоўкі выконваюцца ў тым жа сшытку, што і кантрольная работа.

Адрэцэнзіраваная і дапрацаваная кантрольная работа захоўваецца да заліку.

МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ДАВЕДАК

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

(Варыянт кантрольнай работы адпавядае апошняй лічбе вучэбнага шыфра)

 

Заданне 1

Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя арфа-грамы і знакі прыпынку. Растлумачце ўстаўленыя арфаграмы.

Узор выканання:

 

На прыб(е,я)рэжны лес (па)волі апускалася сонца. У з(о,а)л(о,а)цістай чырвані зіха(т,ц)ела неба а ўся в(е,я)лізная прастора в(о,а)ды нібы была заліта ра(з,с)плаўле(н,нн)ай ме(дз,ддз)ю і срэбрам якія гарэлі п(е,я)ралівалі-ся (у,ў) такт ціхаму пагойдва(н,нн)ю хваляў (в)озера.

 

На прыбярэжны лес паволі апускалася сонца. У залацістай чырвані зіхацела неба, а ўся вялізная прастора вады нібы была заліта расплаўленай меддзю і срэбрам, якія гарэлі, пераліваліся ў такт ціхаму пагойдванню хваляў возера.

 

Прыбярэжны, вялізная – літара я пішацца ў першым складзе перад націскам.

Па волі – пішацца разам (прыслоўе).

Залацістай, вады – літара а пішацца ў ненаціскным становішчы.

Зіхацела – [т] пераходзіць у [ц’] перад галоснымі е, ё, ю, і, я і перад мяккім знакам.

Расплаўленай – перад глухім [п] у прыстаўцы пішацца с.

Расплаўленай – суфікс -ен- у дзеепрыметніках пішацца з адной н.

Меддзю, пагойдванню – адбываецца падаўжэнне зычных у становішчы паміж дзвюма галоснымі.

Пераліваліся – літара е пішацца ў другім і г. д. складах перад націскам.

В озера – узнікае прыстаўны [в] перад націскным каранёвым пачатковым [о].

Пераліваліся ў такт – пасля галосных пішацца ў.

 

 Варыянт 1

 

Мінск сталіца нашай (не)залежнай (Р,р)эспублікі (Б,б)еларусь.

Светлая і разам (з,с) тым (т,ц)яжкая доля выпала гор(о,а)ду бо (у,ў)знік ён на в(е,я)лікіх дарогах што вядуць з захад(а,у) на (у,ў)сход і з поўначы на поў(д,дз)ень. А па гэты(м,х) дарога(м,х) ішлі (не)толькі добрыя людзі а і (не)людзі драпежнікі якія кол(ь?)кі разоў спрабавалі захапіць Мінск надзець на яго жыхароў ярмо зрабіць н(е,я)вольнікамі. Гэтак было як пішуць летапісцы і дзевя(т,ць)сот гадоў таму калі (князі)браты (Я,я)раславічы Із(е,я)слаў Св(е,я)таслаў і (У,Ў)севалад рушылі ў паход падышлі да ракі (Н,н)ямігі дзе стаяла крэпасць збудава(н,нн)ая (П,п)олацкім княз(е,я)м Ус(е,я)славам. Яго войска выступіла (на)сустрач заваёўнікам але сілы былі (ня)роўныя. Шмат воінаў загінула тады а князь Ус(е,я)слаў трапіў у палон. Мінскім княз(е,я)м стаў яго сын Глеб.

Сяліліся гара(д?)жане каля замк(а,у) па берага(м,х) (Н,н)ямігі і (С,с)віс-лачы. Гэта была пераважна бедната якая працавала на багатых а сама мела толькі хлеб(а,у) кавалак на жы(ц,цц)ё ды якую апранаху на кожны дзень. Але як толькі наб(е,я)галі заваёўнікі мінчане (у,ў)мелі абараня(ц,цц)а. Пяц(ь?) разоў горад выгараў ад пажар(а,у) (да)шчэнту і зноў а(д,т)будоўваў-ся. Такая была ў лю(д,дз)ей любоў да роднага мес(т,ц)а воля каб ж(і,ы)ць ладзіць новую спадчыну.   

 

Варыянт 2

 

Дзейнасць Францыска Скарыны склала цэлую эпоху ў культурным жы(ц,цц)і беларускага народ(а,у) i са(д,дз)ейнiчала яго сацы(а,я)льнаму i нацы(а,я)нальнаму абудж(е,э)(н,нн)ю. Яна зрабiла в(е,я)лiкi (у,ў)плыў на культурнае раз(ь?)вi(ц,цц)ё нашых (братоў)сусе(д,дз)яў pycкix i (у,ў)краiн-цаў якiм так(сама) адр(э,а)саваў сва(е,i) выда(н,нн)i в(е,я)лiкi ас(ь)ветнiк i пакiнула значны с(ь?)ле(д,т) у гiсторыi культуры ч(е,э)шскага i лiтоўскага народаў... Клапо(т,ц)ячы(сь,ся) пра ас(ь?)вету для простых лю(д,дз)ей даў iм першую друкава(н,нн)ую кнiгy на роднай мове а пераклаўшы "Бiблiю" на беларускую мову ён тым самым уз(ь?)нiма(л,ў) гэтую мову да ўзроўн(ю,я) класiчных моў (Я,Е)ўропы. Такой гiган(тс,ц)кай асобай як Францыск Скарына мог(бы) ганары(ц,цц)а кожны наро(д,т).

(С,3) дзейнас(ц,цц)ю в(е,я)лiкага палачанiна з(ь?)вязана далейшае раз(ь?)вi(цц,ц)ё кнiгадрукава(н,нн)я на Бeлapyci i ўз(ь?)нiкне(н,нн)е яго ў Pacii на Украiне. Kнiгi Скарыны раз(i,ы)шлi(сь,ся) па ўсёй У(с,з)ходняй (Я,Е)ўропе ix стара(н,нн)а пepaпicвaлi i ра(з,с)паўсю(дж,ж)валi. Яны пера-маглi хоць i было ў ix н(е,я)мала ворагаў.

Варыянт 3

 

Максім Багдановіч... Кароткі быў яго жы(ц,цц)ёвы век. Ён вым(е,я)ра-е(ц,цц)а два(д?)ца(ц,цц)ю пя(ц,цц)ю гадамі. Многія літ(е,а)ратары ў такім узрос(т,ц)е толькі пачынаюць тварыць. Ён жа закон(ь?)чыў. І можа таму што пра(д,ч)чуваў блі(з,с)кую ра(з,с)вязку сп(е,я)шаўся працаваў (не)шкаду-ючы сябе.

У яго (не)было зацягнутага перы(а,я)ду вучнёўства. Пра сябе як паэта ён заявіць адразу і адразу(ж) упэўне(н,нн)ай хадой по(і,й)дзе наперад пера-адольваючы ця(ж,ш)касці. А іх было (не,ня)мала.

Толькі пяць гадоў жыў ён на Беларусі. Астатняе жы(ц,цц)ё пра(і,й)шло (па)за яе межамі. Таму родную мову на якой раша(е,я)цца тварыць           давядзе(ц,цц)а вывучаць па бацькавы(м,х) этнаграфічны(м,х) запіса(м,х) ды па кніга(м,х). І (на)перакор в(е,я)лікадз(е,я)ржаўным с(ь?)кептыкам якія (не)прызнавалі за белару(с,сс)кай мовай яе самастойнасці дакажа што яна (ні)колькі (не)бяднейшая і (не)горшая за ін(ь?)шыя мовы што ёй падуладны (у,ў)се віды і жанры зведа(н,нн)ыя і асво(е,я)ныя выс(о,а)каразвітымі літ(е,а)ратурамі і што на ёй можна пас(ь?)пяхова перадаваць найтанчэйшыя а(д,т)ценні чалавечых пачу(ц,цц)яў.

Варыянт 4

 

Скупое зімовае со(л?)нца све(т,ц)іць над Н(е,я)свіжам. У вянк(е,у)      старых клёнаў і ліп стаіць помнік. Павее ветрык і белыя кры(с,ш)талікі іне(я,ю) асыпаю(ц,цц)а на бронзавага (С,с)ымона (Б,б)уднага ярка (у,ў)с-пых(і?)ваюць на сонц(э,ы). А (С,с)ымон (Б,б)удны горда трымае ў адной ру(ке,цэ) кнігу “Катэхізіс” а другой нібы перагортвае яе старонкі запрашае пачытаць.

(Не)падалёку ад помнік(а,у) знаходзі(ц,цц)а друкарня імя (С,с)ымона (Б,б)уднага. Побач славуты кас(ь?)цёл якому чатыр(э,ы)ста гадоў старыя мурава(н,нн)ыя будынкі. Здае(ц,цц)а (на)міг трапля(е,і)ш у той час калі жыў у Н(е,я)свіжы чалавек які так многа зрабіў для нас беларусаў.

(С,с)ымона (Б,б)уднага справ(е,я)дліва называюць в(е,я)лікім гуманістам ас(ь?)ветнікам філосафам філолагам гісторыкам. Прадаўжальнік справы (Ф,ф)ранцыска (С,с)карыны ён жыў у эпоху (А,а)драджэння калі в(е,я)лася барац(ь?)ба новых погл(е,я)даў і ідэй з тымі што аджылі свой век. (С,с)ымон (Б,б)удны выступаў супраць ф(е,і)адалаў якія прыгн(е,я)талі народ. Ён лічыў што (у,ў)се лю(д,дз)і багатыя і бедныя павінны быць ро(в,ў)нымі пер(а,е)д законам пер(а,е)д судом. Каб (с,ш)час(т?)ліва жыць патрэб(е,і)н мір. Войны падз(е,я)ляў на справ(е,я)длівыя калі адстойваюць сваю Радзіму і на заваёўні(тс,ц)кія злачы(н,нн)ыя.

 

Варыянт 5

У (не)прыкметнай л(е,я)сной вёса(ч,ц)цы каля в(е,я)лікай ракі жыве (не)старая яшчэ жан(ь?)чына. У яе добрая а(т,д)будава(н,нн)ая ў пас(ь?)ля-вае(н,нн)ы час хата якая (не)калі р(о,а)знагалоса гучала дзі(т,ц)ячымі галаса-мі. Цяпер тут (т,ц)ішыня. (Не)в(е,я)лікая гаспадарка і вол(ь?)ны час запоў-не(н,нн)ы ўспамінамі аб тым даўнім вае(н,нн)ым леце калі гэтая жанчына тады маладая дз(е,я)ўчына страціўшы бац(ь?)коў сабрала пад уцалелым дахам паўтузіна асірацелых на вайне дз(е,я)цей на доўгія гад(а,ы) стаўшы для іх маці стар(е,э)йшай с(е,я)строй выхавал(ь?)ніцай. Ішлі гады дзеці вучыліс(ь,я) сталелі і разыходзіліс(ь,я) з л(е,я)снога прыстанк(а,у) па сваі(м,х) (не,ня)зведаны(м,х) дарога(м,х). І вось настала хвіліна калі яна ра(з,с)віталас(ь,я) з апошнім і засталас(ь,я) ў ха(т,ц)е адна. Яна (не)шкадуе аб сваім (не,ня)лё(г,х)кім лёс(е,у) які шмат у чым вызначыла яе дабрыня што праявілас(ь,я) ў ця(ж,ш)кую га(д,дз)іну.

Усё далей у (не)зваротнае мінулае ад(ы?)хо(д,дз)іць гэтая самая в(е,я)лі-кая вайна але шрамы ад яе яшчэ часам прагляд(ы?)ваюць (у,ў) наш(а,ы)м жы(ц,цц)і. Мінула стол(ь?)кі гадоў а пам(е,я)ць аб ёй жывая (у,ў) св(е,я)до-мас(ь?)ці народ(а,у) у сэр(д?)цах людзей.

 

Варыянт 6

 

Купал(л,ь)е святкуюць яшчэ з часоў язычні(тс,ц)тва. Праўда тады яго адзначалі ў перы(а,я)д летняга с(о,а)нцастаяння калі быў самы до(л,ў)гі дзень і прырода дасягала на(і,й)вышэйшага росквіт(а,у).

Калі на Русі і ў ін(ь?)шых мяс(ь?)цінах прынялі хрысці(а,я)нства царква прымеркавала св(е,я)ткаванне (К,к)упал(л,ь)я да сёмага ліпен(я,ю) дня на-ра(д?)жэння Івана Прадцечы. Св(е,я)ткаваць пачалі (ў)ноч з шостага на сёмае ліпен(я,ю). (У)дзень дзяўчаты (з,с)біралі розныя зёлкі сушылі кааб захаваць іх як (ч,ц)удадзейныя лекі плялі вянкі і варажылі на ва(д,дз)е. Но(ч,чч)у (з,с)біраліся каля кастр(а,у) вадзілі карагоды танцавалі скакалі праз агонь.

Фантазія людзей нарадзіла л(е,я)генду згодна з якой (а)поўначы з шостага на сёмае ліпен(е,я) ў гу(с,ш)чары лес(а,у) зацв(і,я)тае папараць(кветка) якая можа даць чалавеку празорлівасць і (не)абмежаваную сілу вечную   маладос(т,ц)ь здольнасць разумець мову раслін і жывёл. Гэтая л(е,я)генда нарадзілася вел(ь?)мі да(в,ў)но калі думалі што ўсялякая рас(ь?)ліна павінна ўтвараць кветку а ад яе насе(н,нн)е каб прадоўжыць свой род на зямл(е,і).

 

Варыянт 7

 

Люблю гл(е,я)дзець на р(а,э)ку в(е,я)сной калі паво(д,т)ка затапляе луг(а,і) на цэлыя кіл(о,а)метры калі бурліць віруе раз(ь, ')юшаная вада  зносячы ў нізо(в,ў)е ўсё што трапілася на яе шлях(е,у) бярве(н,нн)е дошкі змытыя кусты вербалоз(а,у) а то і дрэвы падмытыя і вырваныя з ка-рэн(н,ь)ем. Люблю гл(е,я)дзець (у)летку калі рака (і,й)скрыцца пад першы-мі промн(е,я)мі со(л?)нца і раптам (не)дзе (па)сярэдзіне ўзляціць над спалоханай вадою з(е,я)ленаваты (с,ш)чупак ці плясне па вадзе шырок(е,і)м хвастом хітры бабёр палохаючы ціка(в,ў)нага да ўсяго рыбалова. Люблю паз(е,і)раць у празрыстыя струмені восен(н,ь)ю калі ў(з,с)цілае раку жо(л,ў)тае лісце б(е,я)роз і (в?)ольхаў што густа стаяць абапал ракі калі са с(ь?)вістам пранося(ц,цц)а ні(з,с)ка над вадою апошнія чаро(д,т)кі дзікіх кач(а,э)к і ціхі сум павуці(н,нн)ем павісае над пац(е,я)мнелымі журботнымі паплавамі. 

І цяпер аз(е,і)раючыся праз смугу час(а,у) назад у тое (с,ш)чымліва(ра-даснае) дзяцінства (у,ў)сведамляеш якую (не)паўторную дабрыню і спагад-лівас(ь?)ць дала нам усім (Р,р)адзіма нашых бац(ь?)коў (у,ў)сведамляеш у якім (не)аплатным да(л,ў)гу мы перад ёю.

 

Варыянт 8

 

Ці мала на с(ь?)веце (ч,ц)удоўных мясцін?

Давялося мне пабываць (у,ў)сюды. Бываў я на поўдн(е,і) і на далёкай поўнач(э,ы) захапляўся (не)разгаданым (ч,ц)удам прыроды паўночным (з,зз)яннем. Ласкавы со(л?)нечны поўдз(е,і)нь казачныя прасторы (Ч,ч)орна-га мора высокія снежныя горы (К,к)аўказа пакінулі (не)забыўны (у,ў)спамін аб іх гордай і ветлівай ц(е,я)плыні.

Так на свеце вел(ь?)мі многа прыгожых мяс(т,ц)ін добрых людзей (с,ш)чырых сяброў. Мабыць (ні)чога лепшага за іх на свеце н(е,я)ма. Аднак дзе(б) я (ні)быў якія(б) (ч,ц)уды (ні)здзіўлялі перад маімі вачыма заўсёды (з,зз)яла прамяністае с(ь?)вятло роднага м(е,я)стэчка дзе жылі бац(ь?)кі і бац(ь?)кі маіх бац(ь?)коў дзе я сам (у)першыню захапіўся (с,ш)чодрай со(л?)нечнай прамяністас(ц,цц)ю пахам кветак на ша(л,ў)ковых мурожных лугах спевам жаваранка пад высокімі сінімі н(е,я)бёсамі. Вось так і хоча(ц,цц)а прыгадаць кожны куточ(а,е)к кожную сц(е,я)жынку у(з,с)горачак і лагчынку дзе над люстрам блакітным нашага аз(е,я)рка з(е,і)хацяць празрыстыя (в?)облакі.

 

Варыянт 9

У прыродз(е,і) можна назіраць дзі(в,ў)ную з(ь, ')яву. Мёртвая халодная і (не)прыступная скала прастаіць міл(ь,і)ёны гадоў вытрывае гарачую спёку і тр(а,ы)скучыя марозы дажджы ды навал(ь?)ніцы. А вось такое мален(ь?)кае насе(н,нн)е б(е,я)розы мікр(о,а)скапічная і кволен(ь?)кая крупінка трапіўшы (у,ў) ра(з,с)коліну скалы і пус(т,ц)іўшы карэ(н,нн)е з часам пранікае (у,ў)сё глыбей (у,ў) цвердзь. І праз нейкі час настае момант калі (не)прыступная скала якая пам(е,я)тае іхтыяза(в,ў)раў і мамантаў раптам (не)вытрымлівае націск(а,у) бярозкі і ра(з,с)сыпае(ц,цц)а. Бо здаровы і дужы расток заўсёды знойдзе разумную дарогу каб прабі(ц,цц)а да со(л?)нца да кісларод(а,у) да сокаў. Гэтак і з ч(а,е)лавекам. Не (у,ў) асаблівым р(о,а)зуме не (у,ў) фізічнай сіл(е,і) не (у,ў) прыгажосц(е,і) яго моц. Значэ(н,нн)е яго (у,ў) мэц(е,і) (у,ў) велічы сэр(д?)ца (у,ў) сутнасц(е,і) імкненняў.

Творчасць вынік фізі(а,я)лагічнай патрэбы вынік інстынкт(а,у) дзеяння. Такога(ж) магутнага як прывяза(н,нн)асць (у,ў) ч(а,е)лавека да родных мяс(т,ц)ін патрэба ў дзіцяц(е,і) пераадольваць перашкоды (у,ў) птушкі с(ь?)пяваць а (у,ў) рыб плысц(ь,і) супроць цячэ(н,нн)я горнай ракі.

 



Варыянт 10

 

Без канца можна ехаць па сельскі(м,х) дарога(м,х) і (ні)колі (не)пера-стаць любавацца ўсім навакол(л,ь)ем. Мінулася (не)вялічкае аз(е,я)рко што кра(е,я)м па(д,т)ступіла да самай дарогі. Па нізкім травяністым бера(гу,зе) вузен(ь?)кая сц(е,я)жынка вяла да прымкнутага чоўна. Так і (з,с)давалася што тут ад шум(а,у) наш(а,э)й машыны падыму(ц,цц)а і закружаць імклівыя куртатыя качкі. Пасля пацягнуўся шырокі поплаў з тою празрыстаю сініз-ною далечы ад якой замірае сэр(д?)ца. Кіл(о,а)метр(а,ы) праз тры пачаўся лес і тут (ад)разу стала спакойна і ціха.

Можа таму белару(с,сс)кі ч(а,е)лавек прывык да роздум(а,у) і жы(ц,цц)ё-вай развагі што (с)прадвеку зна(л,ў)ся з л(е,я)самі. Прырода (у,ў)мее гава-рыць і ствараць і настрой і лагоду толькі трэба (у,ў)мець яе слухаць. Як у люстэрка глядзі(ц,цц)а ў прыроду ч(а,е)лавек і бярэ ад яе душэ(в,ў)насць і ласку і мудрасць. Мабыць па(д,т)глядаючы іх пісаў (Я,я)куб (К,к)олас свае “Казкі жыцця” сабра(в,ў)шы ў гэтых абразках глыбін(у,ю) народнай душы.

Гл(е,я)дзіш(ь?) і гл(е,я)дзіш(ь?) як мінае(ц,цц)а падлесак і кожны раз усё нова і с(ь?)вежа і хораша. То міл(ь?)ганула палянка то малады ра(д,т)камі пасаджаны хвойнік з мя(г,к)кім сіваватым колерам шыпулек. То голы (у,ў)сыпаны шышкамі дол то параснік траў верасоў дз(е,я)разы.

Заданне 2

Перакладзіце на беларускую мову і праскланяйце словы і словазлучэнні.

 

Узор выканання:

Синяя река – сіняя рака

Н. сіняя рака

Р. сіняй ракі

Д. сіняй рацэ

В. сінюю раку

Т. сіняй ракой

М. (у) сіняй рацэ

Варыянт 1

1 доработанная рукопись;

2 библиотека;

3 четыре выполненных варианта;

4 восемьсот семнадцать экземпляров.

Варыянт 2

1 очередная перепись;

2 республика;

3 три напечатанных статьи;

4 двести семьдесят восемь наименований.

Варыянт 3

1 общий интерес;

2 математика;

3 целых две недели;

4 триста двадцать восемь страниц.

Варыянт 4

1 абсолютное большинство;

2 физика;

3 четыре прочитанных страницы;

4 пятьсот сорок семь рублей.

 

Варыянт 5

1 избирательный округ;

2 электротехника;

3 два лучших студента;

4 шестьсот девяносто восемь приборов.

Варыянт 6

1 неправильная дробь;

2 дуга;

3 три подготовленных рукописи;

4 четыреста пятьдесят шесть аудиторий.

Варыянт 7

1 офицерская шинель;

2 тревога;

3 две прочитанных повести;

4 девятьсот семнадцать компьютеров.

Варыянт 8

1 древняя летопись;

2 победа;

3 четыре научных лаборатории;

4 четыреста семьдесят пять дипломов.

Варыянт 9

1 железнодорожная насыпь;

2 хозяйство;

3 три подвижных состава;

4 восемьсот тридцать девять посетителей.

Варыянт 10

1 пятиэтажное здание;

2 сварка;

3 два дипломных проекта;

4 двести пять сотрудников.

Заданне 3

Падбярыце па 3 выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стыля-вой прыналежнасці.

 

Узор выканання:

Публіцыстычны стыль: тэхналогія поспеху, імклівы час, скарбы народнай мовы.

 Глыбока авалодаўшы фразеалагічнымі скарбамі народнай мовы, паэт не толькі выкарыстаў гатовае, але і сам стварыў афарыстычныя выслоўі: “І авечка, хоць дурная, // А ваўка ж пазнае!” (“Воўк і авечка”), “Не надта свабодна ў гэтай свабодзе” (“Быў у чысцы”).

Навуковыя дасягненні ў наш імклівы час сталі вынікам дзейнасці вялікіх калектываў вучоных.

Творчая індывідуальнасць і самабытнасць, пачуццё асабістай адказнасці і абавязку перад чалавецтвам, як і раней, застаюцца галоўнымі ідэйна-маральнымі якасцямі і тэхналогіяй поспеху вучонага.

Навуковы стыль: электрамагнітныя ўзбурэнні, эксперыментальныя дадзеныя, электрамагнітная тэорыя.

Электрамагнітныя ўзбурэнні – гэта ваганні хвалевага характару.

Фармуляваць вывады можна толькі тады, калі атрыманы і апрацаваны эксперыментальныя дадзеныя.

Стварыць класічную электрамагнітную тэорыю стала магчыма толькі тады, калі была прынята ідэя неперарыўнасці матэрыі.

 

Афіцыйна-справавы стыль: рэгістрацыя малога прадпрыемства, плацёжнае даручэнне, кіраванне фінансавымі справамі.

Просім зарэгістраваць заснаванае нашай арганізацыяй арэнднае малое прадпрыемства і згадзіцца з вызваленнем яго ад выплаты адлічэнняў ад прыбытку ў мясцовы бюджэт да студзеня 2009 года.

Плацёжнае даручэнне аб унясенні платы за рэгістрацыю.

Маю значны вопыт у кіраванні фінансавымі справамі, звязанымі з дзейнасцю прадпрыемства.

Заданне 4

Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці 10 словазлучэнняў ці слоў тэрміналагічнага характару і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

 

Узор выканання:

1 Одиобатический процесс – адыябатычны працэс

Працэс змены стану фізічнага цела, што адбываецца без цеплаабмену з навакольным асяроддзем.

2 Аксиома – аксіёма

1. суджэнне, якое прымаецца без доказу як зыходнае палажэнне навуко-вай тэорыі; 2. перан. відавочная, агульнавядомая ісціна.

3 Октаедр – актаэдр

Мат. цела, абмежаванае васьмю правільнымі трохвугольнікамі; васьмі-граннік.

4 Алгоритм – алгарытм

Сукупнасць правілаў, якія дазваляюць чыста механічна рашыць любую задачу з класа аднатыповых задач.

5 Алгебраическая функция – алгебраічная функцыя

Функцыя, звязаная з незалежнай пераменнай велічынёй алгебраічным ураўненнем.

6 Оптимизация процесса управления – аптымізацыя працэсу кіравання

Выбар найлепшага варыянта з некалькіх магчымых у кіраванні працэ-сам.

7 Биномиальные коэффициенты – бінаміяльныя каафіцыенты

Каафіцыенты ў раскладанні бінома Ньютана.

8 Бинормаль – бінармаль

Мат. нармаль крывой, перпендыкулярная да яе галоўнай нармалі.

9 Блок-схема – блок-схема

Схема прылады, апарата, машыны, дзе асобныя састаўныя вузлы (блокі) маюць выгляд прамавугольнікаў, а сувязь паміж імі паказана лініямі са стрэлкамі.

10 Вокодер – вакодэр

Від тэлефоннай сувязі з перадачай інфармацыі ў закадзіраваным відзе.

 

Заданне 5

Падбярыце тэкст па спецыяльнасці на рускай мове, у якім былі б дзее-прыметныя і дзеепрыслоўныя словазлучэнні, і перакладзіце яго на беларус-кую мову (100 самастойных слоў).

 

Узор выканання:

Передача данных для ЭВМ

Использование вычислительных машин (ЭВМ) привело к созданию большого числа вычислительных центров (ВЦ), в которых проводятся различные расчёты, обрабатываются материалы, необходимые для планирования и управления народным хозяйством. ВЦ располагаются в крупных городах и должны обрабатывать материалы, поступающие к ним от предприятий и учреждений, расположенных на прилежащей к ним территории. ВЦ должны быть связаны с предприятиями и между собой каналами связи для возможности обмена обрабатываемыми материалами и передачи уже обработанных материалов вышестоящим предприятиям или организациям. Это вызывает необходимость передачи большого объёма информации по каналам электрической связи в цифровом виде. Передача этой информации, так называемая передача данных, – одна из новых и очень важных отраслей электрической связи.

Особенности передачи данных – большая скорость передачи сигналов по сравнению с телеграфной связью (ведь скорость работы ЭВМ очень велика) и очень высокая точность – достоверность передачи.

 

Перадача даных для ЭВМ

 Выкарыстанне вылічальных машын (ЭВМ) прывяло да стварэння вялікай колькасці вылічальных цэнтраў (ВЦ), у якіх праводзяцца розныя разлікі, апрацоўваюцца матэрыялы, неабходныя для планавання і кіравання народнай гаспадаркай. ВЦ размяшчаюцца ў буйных гарадах і павінны апрацоўваць матэрыялы, якія паступаюць да іх ад прадпрыемстваў і ўстаноў, размешчаных на прылеглай да іх тэрыторыі. ВЦ павінны быць звязаны з прадпрыемствамі і паміж сабой каналамі сувязі для магчымасці абмену апрацоўваемымі матэрыяламі і перадачы ўжо апрацаваных матэрыялаў вышэйстаячым прадпрыемствам і арганізацыям. Гэта выклікае неабходнасць перадачы вялікага аб'ёму інфармацыі па каналах электрычнай сувязі ў лічбавым відзе. Перадача гэтай інфармацыі, так званая перадача даных, – адна з новых і вельмі важных галін электрычнай сувязі.

Асаблівасці перадачы даных – вялікая хуткасць перадачы сігналаў у параўнанні з тэлеграфнай сувяззю (бо хуткасць працы ЭВМ вельмі вялікая) і вельмі высокая дакладнасць – даставернасць перадачы.

 

Заданне 6

Знайдзіце і запішыце адказ на пытанне.

 

Узор выканання:

«Беларуская мова сярод іншых моў свету».

 

Мовы свету не існуюць ізалявана адна ад адной, яны раскласіфікаваны па сем'ях, групах, падгрупах. Моўная сям'я – вялікая суполка моў, якія ўзыходзяць да аднаго або некалькіх блізкіх старажытных дыялектаў. Выдзяляюць індаеўрапейскую, цюркскую, аўстра-азіяцкую, фіна-угорскую і іншыя моўныя сем'і.

Індаеўрапейская сям'я – адна з самых вялікіх у свеце. Сёння амаль кожны другі чалавек на планеце гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Індаеўрапейская моўная сям'я складаецца з шаснаццаці груп, у яе ўваходзяць і некаторыя асобныя мовы.

Індыйская моўная група ўключае такія мовы, як хіндустані, раджастхані, пенджабі, бенгалі, орыя, біхары, маратхі, цыганскую мову. Да яе належаць таксама мёртвыя мовы: ведыйская (на ёй напісаны вядомы збор свяшчэнных тэкстаў «Веды») і санскрыт.

Іранская група моў уключае персідскую, таджыкскую, курдскую, афганскую, шугнанскую, асецінскую, рушанскую, ягнобскую і іншыя жывыя мовы. Да гэтай жа групы належаць і мёртвыя старажытнаперсідская, мідыйская, сагдыйская, парфянская, скіфская мовы.

Балтыйская моўная група ўключае жывыя літоўскую, латышскую мовы і мёртвую прускую.

Даволі шырока распаўсюджана ў Еўропе германская моўная група, яна падзяляецца на паўночнагерманскую падгрупу (дацкая, нарвежская, ісланд-ская, шведская і фарэрская мовы), заходнегерманскую падгрупу (нямецкая, англійская, галандская, фламандская, новаяўрэйская і іншыя мовы); усходне-германская падгрупа прадстаўлена ўжо мёртвымі мовамі (гоцкай, бургундскай і вандальскай).

Да мёртвай цяпер ужо лацінскай мовы ўзыходзіць уся раманская група моў (іспанская, французская, партугальская, італьянская, правансальская, сардзінская, каталанская, румынская, малдаўская, рэтараманская).

Кельцкая група моў уключае ў сябе ірландскую, шатландскую, брэтон-скую, валійскую, гальскую мовы.

Адной з самых вялікіх моўных груп з'яўляецца славянская, яна падзяля-ецца на тры падгрупы: заходнеславянскую (польская, чэшская, кашубская, славацкая, верхне- і ніжнесербскалужыцкая і мёртвая палабская мовы), усходнеславянскую (руская, беларуская і украінская мовы) і паўднёва-славянскую (балгарская, македонская, сербская, харвацкая, славенская і мёртвая стараславянская мовы).

Такім чынам, індаеўрапейскую моўную сям'ю можна прадставіць у вы-глядзе разгалінаванага дрэва, асобныя галінкі якога прадстаўлены моўнымі сем'ямі і асобнымі мовамі.

 

Варыянт 1

Мова і маўленне. Асноўныя тыпы маўлення.

Варыянт 2

Функцыі мовы ў грамадстве.

Варыянт 3

Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.

Варыянт 4

Лексічнае значэнне слова. Мнагазначнасць і аманімія ў беларускай лексіцы.

 

Варыянт 5

Сінонімы, іх тыпы і асаблівасці ўжывання.

Варыянт 6

Спрадвечна беларуская лексіка ў складзе беларускай мовы.

Варыянт 7

Запазычаная лексіка ў складзе беларускай мовы.

Варыянт 8

Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.

 

Варыянт 9

Тэрміны і прафесіяналізмы ў складзе беларускай лексікі.

Варыянт 10

Актыўная і пасіўная лексіка ў складзе беларускай мовы.


ДАДАТАК А

(інфармацыйны)


Фанетычная інтэрферэнцыя

Асаблівасці беларускай мовы

Адпаведнасці рускай мовы
  1 працяжны, фрыкатыўны [г] (Застаецца ён выбухным толькі ў некаторых запазычаннях: ганак, гузік) выбухны [г]
  2 [ў]  (праўда, жоўты, была ў брата)   [в], [л], [у] (правда, жёлтый, была у брата)
3 зычны [в] чаргуецца з [ў]: [в] вымаўляецца перад галоснымі, [ў] – перад зычным і на канцы слова (карова – кароўка, здаровы – здароўе) такога чаргавання не адбываецца (корова – коровка, здоровый – здоровье)
  4 5 афрыкат: [дж] (дождж), [дз′] (дзень), [ц′] (цесна), [ц] (цана), [ч] (чужы) 2 афрыкаты: [ц] (цена), [ч] (чужой)
5 мяккія свісцячыя афрыкаты [дз′], [ц′] (дзіця, цёмна) мяккія зычныя [д′], [т′] (дитя, темно)
6 [р], [ч] – заўсёды цвёрдыя (парадак, чэрці) [р] бывае і мяккім (порядок), [ч] – заўсёды мяккі (черт и)
  7 губныя зычныя ([б], [п], [м]) перад зычнымі і на канцы слова толькі цвёрдыя: голуб, насып, сем адпаведныя гукі – мяккія (голубь, насыпь, семь)
    8 прыстаўныя зычныя [в] (зрэдку [г]) – перад пачатковымі о, у (вока, вожык, вуліца) – і галосныя [і], [а] – перад групай зычных (ільняны, іржавы, аржаны) адсутнасць прыстаўных   (око, ёж и к, улица; льняной, ржавый, ржаной)
  9 злучнік і і часціца і пасля слова, якое канчаецца на галосны, вымаўляюцца як [й]: бацька [й]сын, спрытна [й] лоўка не адбываецца скарачэння гука (папа и сын, быстро и ловко)

Акцэнтная інтэрферэнцыя

Сутнасць з’явы Беларускія прыклады Рускія адпаведнікі

несупадзенне націску

ў беларускіх і рускіх

словах-эквівалентах

хόраша хорошό
пазаўчόра позавчерá
вярбá вéрба
вéзці везтú

Лексічная інтэрферэнцыя

Моўныя з’явы Беларускія прыклады Рускія адпаведнікі
Адной рускамоўнай лексеме адпавядае некалькі беларускіх, якія адлюстроўваюць уласцівую гэтай мове класіфікацыю рэалій удвух (толькі пра мужчын), удзвюх (толькі пра жанчын), удваіх (аб асобах рознага полу і аб істотах ніякага роду) вдвоём

Міжмоўныя амонімы

бараніць (рус. "защищать") боронить (разрыхляць бараной)
грэбля (гаць, плаціна) гребля (рухі рукамі пры плаванні)
дыван (рус. "ковёр") диван (прадмет мэблі)

Міжмоўныя паронімы

адказаць (даць адказ) отказать (адмовіць)
блага (дрэнна) благо (рус. “добро”)
боўтаць (перамешваць) болтать (размаўляць)
намер (рус. "намерение") номер (бел. "нумар")

Марфалагічная інтэрферэнцыя

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы

Рускія адпаведнікі

Назоўнік

1

Род некаторых назоўнікаў

у беларускай і рускай мовах можа не супадаць

таполя, гусь – ж. р.

тополь, гусь – м.р.

сцябло – н. р.

стебель – м. р.

капыт – м. р.

копыто – ср. р.

 сабака – м. р.

собака – ж. р.

боль, жаль, шынель, медаль, насып, накіп, стэп, пыл, палын,

 цень – м. р.

усе – ж. р.

2 З-за адрозненняў у родзе не супадае і скланенне

палын, пыл скланяюцца як

стол, лес (II скл.)

полынь, пыль

як сеть, соль

(III скл.)

3 Некаторыя назоўнікі адрозніваюцца лікам

чарніла (сіняе),

бяліла (добрае)

адз. л.;

дзверы (новыя),

крупы (аўсяныя)

мн. л.

чернила (синие), белила (хорошие) – мн. ч.;

дверь (новая),

 крупа (овсяная) –

ед. ч.

4 Канчаткі назоўнікаў -а (-я), -у (-ю) ў родным склоне

Залежаць ад роду, адушаўлёнасці

і канкрэтнага лексічнага значэння

Толькі -а (-я)

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы

Рускія адпаведнікі

5 Асабовыя назоўнікі мужчынскага роду I скланення могуць мець формы II скланення

бацька, ваявода –

бацьку, ваяводу – бацькам, ваяводам

батька, воевода – батьке, воеводе – батькой, воеводой

6 Гістарычнае чаргаванне канцавых зычных асновы г//з, к//ц, х//с у давальным і месным склонах

дуга – на дузе,

страха – на страсе

Адсутнасць чаргавання

7 Варыянтныя формы назоўнікаў у творным склоне множнага ліку

вачыма, дзвярыма

Адсутнасць такіх форм

8 Ужыванне клічнай формы

браце, дружа, чалавеча

Адсутнасць такіх форм

Прыметнік

1

Выразна звужанае, абмежаванае ўжыванне кароткіх прыметнікаў, выцесненых поўнымі формамі

разумны, добры

умный – умён,

добрый – добр

2

Прыналежныя прыметнікі

ва ўскосных склонах маюць канчаткі поўных прыметнікаў

жаночага, жаночаму; бацькавага

Ужываюцца

кароткія формы:

отцова, отцову

3

Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання маюць суфіксы

-эйш- (-ейш-), -ш-

разумнейшы, даражэйшы, лепшы

умнее,

дороже,

лучше

Прыметнікі найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца толькі аналітычна

разумнейшы за ўсіх, самы дарагі

Такія прыметнікі маюць суфіксы -эйш- (-ейш-),

-ш-: умнейший, лучший

4

Прыметнікі мужчынскага

і ніякага роду, а таксама дзеепрыметнікі і парадкавыя лічэбнікі ў творным і месным склонах адзіночнага ліку

маюць канчаткі -ім (-ым)

з летнім,  у летнім; з добрым,  у добрым

с летн и м,

 на летнем;

 с добрым,

на добром

Лічэбнік

1

Лічэбнік два, дзве

захоўвае родавае адрозненне

ва ўсіх склонах

два – дзве,

двух – дзвюх,

двум – дзвюм,

два – дзве,

двума – дзвюма,

аб двух – аб дзвюх

(Толькі ў назоўным і вінавальным склонах) два – две, двух, двум, два – две, двумя, о двух

Займеннік

1

Займеннікі я, ты,

зваротны сябе

ў родным склоне

маюць канчатак

мяне,

 цябе,

сябе

меня,

тебя,

себя

             

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы

Рускія адпаведнікі

Дзеяслоў і яго формы

1 Несупадзенне асноў дзеяслова (інфінітыўны суфікс -чы) бегчы бежа-ть
2 Дзеясловы I спражэння ў 3-й асобе адзіночнага ліку абвеснага ладу не маюць канчатка -ць, дзеясловы II спражэння маюць яго піша, нясе; сядзіць, косіць, носіць пишет, несёт, сидит, косит, носит
3 Ужыванне формы 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу кіньма, сядзьма Адсутнасць такой формы
4 Выразна звужанае, абмежаванае ўжыванне дзеепрыметнікаў цяперашняга часу на -емы, -імы,  -учы (-ючы), -ачы (-ячы) (толькі ў спалучэннях устойлівага характару) даследуемая праблема;  цякучы стан, азаціруючая атмасфера; кіруючая роля, рухаючая сіла, гаворачая асоба, вісячы замок і інш. исследуемая проблема, текучее состояние, озотирующая атмосфера; руководящая роль, движущая сила, говорящее лицо, висячий замок
5 Дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -л-, -н-, -ен-, -ан-, -т- найбольш ужывальныя ў беларускай мове пажаўцелы, памаладзелы; чытаны, пасеяны; прынесены, запомнены, разгледжаны; пашыты, апрануты Адсутнасць суфікса -л-: пожелтевший, помолодевший; посеянный; принесенный, рассмотренный, сшитый, одетый
6 Абмежаванае ўжыванне дзеепрыметнікаў прошлага часу з суфіксамі -ўш-,-ш-, бо яны выступаюць у якасці амонімаў да дзеепрыслоўяў з суфіксамі -ўшы, -шы загінуўшы падросшы Аманімія не назіраецца, бо дзеепрыслоўі маюць іншыя афіксы
7 Дзеепрыслоўі незакончанага трывання маюць суфіксы -учы (-ючы) (I спр.), -ачы (-ячы) (II спр.) кажучы, ідучы, малюючы, любуючыся; гаворачы, седзячы, носячы говоря, идя, рисуя, любуясь,сидя (адсутнічае “нося”)
8 Дзеепрыслоўі закончанага трывання маюць суфіксы -ўшы, -шы даказаўшы, напісаўшы, згубіўшы; залезшы, адвёзшы, дапамогшы доказав, написав, потеряв (астатнія не ўтвараюцца)



Сінтаксічная інтэрферэнцыя

Асаблівасці беларускай мовы

Рускія адпаведнікі

1

Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве, тры, чатыры звязваюцца з назоўнікам шляхам дапасавання; назоўнік мае форму

назоўнага склону множнага ліку:

два сталы, тры браты, чатыры рублі

Кампаненты звязваюцца шляхам кіравання;

назоўнік мае форму роднага склону адзіночнага ліку:

два стола, три брата, четыре рубля

Заўвага. У дробавых слова “палавіна” зліваецца з лічэбнікам у адно сінтаксічнае цэлае, таму два з палавінай, чатыры з паловай ставяць назоўнік у такую ж форму:

два з палавінай дзесяцігоддзі

2

У колькасна-іменных словазлучэннях

са значэннем прыблізнай ці дакладнай адлегласці выкарыстоўваюцца назоўнікі

ў родным склоне з прыназоўнікам за:

метраў за сто ад лесу,

за два крокі ад дому

У такіх словазлучэннях выкарыстоўваецца назоўнік у форме меснага склону і прыназоўнік в: метрах в ста от леса, в двух шагах от дома

Калі такія словазлучэнні абазначаюць

няпэўны час, тады ўжываецца прыназоўнік са,

а назоўнік стаіць у форме назоўнага склону множнага ліку: хвіліны са тры

Адпаведныя словазлучэнні

не маюць прыназоўніка:

м инуты три ;

больше двух тысячелетий

Калі ў колькасна-іменных словазлучэннях існуюць словы больш, менш,

тады з імі выкарыстоўваецца злучнік як:

больш як два тысячагоддзі

3

Характэрна ўжыванне параўнальных словазлучэнняў, у якіх галоўнае слова (прыметнік ці прыслоўе)

ужываецца ў простай форме вышэйшай ступені параўнання, а залежнае –

у вінавальным склоне з прыназоўнікам за: разумнейшы за брата, мацнейшы за сталь, старэйшы за яе

У такіх словазлучэннях залежнае слова ўжываецца ў форме роднага склону без прыназоўніка: умнее брата, прочнее стал и , старше её
4

Вельмі пашыраны дзеяслоўныя словазлучэнні

з прыназоўнікам да,

дзе залежны назоўнік (займеннік) заўсёды стаіць у форме роднага склону:

прыйшлі да Івана, забег да нас,

 гаварыць не да месца

У такіх словазлучэннях выкарыстоўваюцца прыназоўнік к і назоўнік ў давальным склоне: пришли к Ивану, забежал к нам, говорить не к месту
5

Пры дзеясловах цешыцца, насміхацца, жартаваць, здзеквацца, дзівіцца

ўжываецца назоўнік (займеннік)

у родным склоне з прыназоўнікам з:

цешыўся з дачкі, жартаваў з яго

Такія дзеясловы кіруюць назоўнікам у творным склоне з прыназоўнікам над: смеялся над дочкой, шут и л над ним

Асаблівасці беларускай мовы

Рускія адпаведнікі

6

Дзеясловы ажаніць, ажаніцца патрабуюць ад назоўніка (займенніка) формы творнага склону з прыназоўнікам з: ажаніўся з Насцяй, ажаніць з кім-небудзь  Пры такіх дзеясловах назоўнік стаіць у месным склоне з прыназоўнікам на: жен и лся на Насте, женить на ком-нибудь

7

Дзеясловы дзякаваць, аддзячыць, выбачаць, дараваць кіруюць залежнымі назоўнікам ці займеннікам і патрабуюць ад іх формы давальнага склону: дзякаваць сястры, дараваць яму Пры гэтых дзеясловах залежныя словы ставяцца ў форму вінавальнага склону: благодар и ть сестру, простить его

8

У дзеяслоўных словазлучэннях з прыназоўнікам праз залежны назоўнік (займеннік) заўсёды прымае форму вінавальнага склону: спазніўся праз сястру, прайшоў праз вароты, смяяўся праз слёзы Пераклад залежыць ад таго, якія адносіны выражаюцца: опоздал из-за сестры (прычынныя); прошёл через ворота (прасторавыя); смеялся сквозь слёзы (адносіны супярэчнасці)   

9

Пры дзеясловах са значэннем руху, перамяшчэння (ісці, бегчы, ехаць, ляцець), калі яны маюць адценні мэты ці прызначэння, ужываецца назоўнік (займеннік) у вінавальным склоне з прыназоўнікам па: пайсці па ваду, ехаць па дзяцей

 

 

Пры дзеясловах руху,

якія маюць

мэтавае значэнне, ужываецца назоўнік

у творным склоне

з прыназоўнікам за:

пойт и за солью

Калі з дзясловамі руху (ісці, ехаць) і волевыяўлення (паслаць, накіраваць, выправіць, адправіць) ужываюцца назвы ягад і грыбоў ці словы ягады, грыбы, рыба, шчаўе, морква, буракі, малачай, то назоўнік выкарыстоўваецца з прыназоўнікам у: ехаць у суніцы, пайсці ў грыбы; паехалі ў рыбу, пайшлі ў буракі
У складзе такіх словазлучэнняў можа ўжывацца і прыназоўнік па: ехаць па суніцы, пайсці па апенькі


10

Прыназоўнік па можа ўжывацца з назоўнікам (займеннікам) у месным склоне множнага ліку. Паміж кампанентамі такіх словазлучэнняў выражаюцца розныя віды сінтаксічных адносінаў: прасторавыя, часавыя, аб’ектныя і інш.: ісці па палях і лясах, займаліся па вечарах У такіх словазлучэннях прыназоўнік по ўжываецца з назоўнікам (займеннікам) у давальным склоне множнага ліку: идти по полям и лесам, занимались по вечерам

Асаблівасці беларускай мовы

Рускія адпаведнікі

11

Пры словах хварэць, хворы залежны назоўнік ужываецца часцей у вінавальным склоне і мае прыназоўнік на: хворы на раматус, хварэць на грып Назоўнік ужываецца без прыназоўніка і мае форму творнага склону: больной ревматизмом, болеть гриппом

12

Акрамя таго, існуе шмат устойлівых моўных зваротаў, якія характарызуюцца своеасаблівымі граматычнымі сувязямі паміж словамі: дом на пяць паверхаў,  некалькі разоў на тыдзень, працаваць на карысць сабе, спатыкнуцца на пень, падобны да (на) яго, бачыць на свае вочы; стаяць ля стала; жыць пры бацьках; паліць у печы; спазнацца з бядою; пазбыцца былога; глядзець сябе, чытаць (думаць, разважаць) сам сабе; ён сніў сон; без жартаў; дзякую вам; Добрай раніцы! Бывайце здаровы! і інш.     Перакладаюцца такія словазлучэнні наступным чынам: дом в пять этажей, несколько раз в неделю, работать в свою пользу, споткнуться о пень, похожий на него ці подобный ему, видеть своими глазами ; стоять у (около) стола; жить с родителями; топить печь; познать беду; избавиться от прошлого; следить за собой, читать (думать) про себя; ему снился сон; кроме шуток; спасибо; Доброе утро! До свидания!  
       

 

ДАДАТАК Б

(абавязковы)



ПАНЯЦЦЕ СТЫЛІСТЫКІ.

Лексічныя асаблівасці

 

Аснову навуковага стылю, як і іншых стыляў, складае міжстылёваялексіка – агульналітаратурныя, стылістычна нейтральныя словы, якія аднолькава выкарыстоўваюцца ў любым тыпе выказвання: вецер, снег, абутак, будынак, вуліца, раніца, дзень, гаварыць, пісаць і многія іншыя. Міжстылёвая лексіка складае аснову ўсёй мовы, у тым ліку і мовы навукі.

У навуковых тэкстах агульнаўжывальнае слова можа набываць пэўную стылістычную афарбоўку – функцыянальную (выконваць функ-цыю тэрміна: выражэнне паняцця): Хата – жылая пабудова, пераважна зробленая з дрэва, гістарычна развілася ад будана і зямлянкі да наземнай пабудовы (БелСЭ).

Агульналітаратурныя нейтральныя словы складаюць найбольшую групу, паколькі, акрамя самастойных часцін мовы, сюды далучаюцца і службовыя (злучнікі, прыназоўнікі, часціцы). Выкарыстанне агульнаўжывальных, агульназразумелых слоў у навуковых тэкстах – звычайная з'ява, выкліканая патрэбамі камунікацыі.

Пэўную частку навуковай лексікі складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання, якія ўжываюцца ў навуковых працах самых розных галін ведаў: аналіз, дослед, працэс, пошук, гіпотэза, мадэль, сістэма, тэорыя, эксперымент, даказаць, абумовіць, абгрунтаваць, абазначаць, называцца, існаваць, функцыянаваць, характарызавацца, планаваць і інш.

Самую спецыфічную групу лексікі навуковых тэкстаў складаюць спецыяльныя тэрміны, якія вызначаюцца прыналежнасцю да тэрміна-лагічнага поля пэўнай навукі ці яе адгалінавання: нейтроны, галагены, афрыката, фанема, каэфіцыент. Толькі ў пэўнай сферы тэрмін атрымлівае адназначнасць і можа быць вызначаны.

Выдзяляюць у навуковых тэкстах і такі адметны пласт, як рознага тыпу скарачэнні, абрэвіятуры, сімвалічныя і формульныя абазначэнні, а таксама схемы і графікі (прычым не толькі ў дакладных навуках, але і ў гуманітар-ных): ВНП (валавы нацыянальны прадукт) – у эканоміцы, КЗаП (Кодэкс законаў аб працы) – у справаводстве, УБР (устаноўка бесперапыннай разліўкі) – у металургіі, Па (паскаль) – у фізіцы, Fe (жалеза) – у хіміі і інш.

Характар навуковых тэкстаў змяняецца ў залежнасці ад таго пытання, праблемы навукі, аб якіх ідзе размова. У пэўнай меры на выклад у навуко-ым тэксце ўплывае тып і жанр. Усё разам уздзейнічае на будову маўлення, на адбор тых лексічных сродкаў, якія дазваляюць праявіць і выявіць індыві-дуальнасць, адметнасць аўтара ў залежнасці ад мэты і задач маўлення.

 

Прыклад:

ПАДВОДНАЯ ДУГАВАЯ ЗВАРКА

Пры рабоце пад вадой выкарыстоўваецца ручная і механізаваная дугавая зварка. Пры расплаўленні электроднага і асноўнага металу дугой ствараецца зварачная ванна, у канцы якой метал ахалоджваецца, крышталізуецца і, як вынік, атрымліваец-ца зварное шво. Дуга гарыць у парагазавым асяроддзі, якое ўтвараецца ў выніку выпарэння вады, выпарэння металу, дысацыяцыі кампанентаў электродных матэрыя-лаў.

Пры падводнай зварцы сустракаюцца наступныя цяжкасці: недастатковая бачнасць з-за вылучэння аксідаў жалеза і іншых рэчываў у час гарэння дугі; абмежаваная рухомасць зваршчыка; хуткае ахалоджванне металу шва і каляшвовай зоны; вадарод і кісларод, вылучаныя пры дысацыяцыі вады, пагаршаюць якасць металу шва.

Пад вадой выконваюцца любыя тыпы зварных злучэнняў на глыбінях, даступ-ных для вадалазаў. З павелічэннем глыбіні, на якой выконваецца зварка, гарэнне дугі не зніжаецца.

 

Выдзяленне ў межах навуковага стылю некалькіх разнавіднасцей, ці падстыляў, звязана з асаблівасцямі прадмета, зместу навук, з мэтай і зада-чамі, якія стаяць перад аўтарам навуковага тэксту. У сувязі з гэтым вылуча-юць: уласна навуковы (акадэмічны), навукова-вучэбны, навукова-тэхнічны, навукова-папулярны, навукова-публіцыстычны, навукова-інфармацыйны, навукова-справавы і інш. 

Кожны з падстыляў навуковага маўлення адрозніваецца некаторымі асаблівасцямі, якія, аднак, не настолькі істотныя, каб гаварыць пра мноства або групу навуковых стыляў.

Так, навукова-папулярны падстыль будзе адрознівацца ад уласна навуковага (акадэмічнага) наяўнасцю эмацыянальнасці, яе элементаў, што праяўляецца ў выкарыстанні эпітэтаў, параўнанняў і іншых вобразных сродкаў мовы, гутарковых слоў. Гэта дае магчымасць перадаць навуковую інфармацыю жыва, цікава і даступна. Такія выданні разлічаны на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца дасягненнямі навукі, тэхнікі, вытворчасці. Таму ў навукова-папулярным стылі вузкаспецыяльныя тэрміны звычайна не ўжываюцца. Калі ж яны выкарыстоўваюцца, то абавязкова павінны тлума-чыцца ў самім тэксце або ў зносках.

Прыклад:

...Абагачэнне роднай мовы запазычаннем слоў з іншых моў – гэта працэс нату-ральны, яго не пазбегнеш. Але натуральны ён толькі тады, калі ў запазычанні ёсць арганічная патрэба, неабходнасць, калі ўзнікаюць новыя паняцці, на якія не магло быць адпаведных слоў у роднай мове.

А навошта пазычаць тады, калі ёсць не горшае сваё? Браць толькі тое, што блізка ляжыць, не агледзеўшы добра ўласнай лексічнай скарбонкі, – недаравальна. Гэта на-памінае неахайнага і неразумнага гаспадара, які гноіць уласнае дабро і ў той жа час жабрачыць па суседзях.

 

У сваю чаргу, навукова-тэхнічны (як і акадэмічны) падстыль будзе насычаны спецыяльнымі тэрмінамі, якія нарэдка нават не тлумачацца, бо такія тэксты разлічаныя на спецыялістаў у канкрэтнай галіне ведаў. Зразумела, што эмацыянальнасць і экспрэсія ў такіх тэкстах адсутнічаюць.

Фразеалагічныя асаблівасці

 

Адметнасць навуковых тэкстаў вызначаецца і праз адбор і выкарыстанне фразеалагізмаў – устойлівых моўных выразаў, значэнне якіх не супадае са значэннем асобных слоў, што яго складаюць.

З пункту гледжання стылістычнай функцыі фразеалагізмы, ці ідыёмы, можна раздзяліць на дзве групы: функцыянальна замацаваныя за пэўнымі стылямі і функцыянальна не замацаваныя за асобным стылем.

У першай групе выдзяляюцца кніжныя, размоўныя і прастамоўныя фра-зеалагізмы, паколькі толькі адзінкавыя фразеалагізмы могуць функцыяна-ваць ва ўсіх стылях мовы, быць стылістычна нейтральнымі, як, напрыклад, час ад часу, усё роўна, тайнае галасаванне, у крайнім выпадку.

Кніжныя фразеалагізмы выкарыстоўваюцца ў публіцыстычных, навуко-вых і мастацкіх тэкстах.

Навуковыя тэксты вызначаюцца ў параўнанні з астатнімі абмежаванай колькасцю фразеалагізмаў, напрыклад: краевугольны камень, пад знакам, актуальная тэма, уяўляе навуковы інтарэс, чырвоная нітка. Да іх прымы-каюць калькі ці паўкалькі з іншых моў, напрыклад: аддаваць належнае, камень спатыкнення і інш.      

У навуковых тэкстах фразеалагізмы не часта выкарыстоўваюцца і функцыя такіх фразем своеасаблівая – намінатыўная, у той час як у мастац-кіх і нават публіцыстычных тэкстах яны скарыстоўваюцца, каб надаць мове вобразнасць, выразнасць.

Марфалагічныя асаблівасці

У навуковых тэкстах выкарыстоўваюцца амаль усе часціны мовы (акрамя выклічнікаў). Менш ужывальныя дзеясловы, большасць дзеясловаў-выказнікаў ужываецца ў форме 3-й асобы цяперашняга часу, паколькі аба-значаюць пастаянны, надчасавы стан: складаецца, апрацоўваюць, атрымлі-ваюць, выдзяляюцца..

  Для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў на -анне (-янне), -энне (-енне), -ка, -цыя, -цце з абстрактным значэннем, пры гэтым ніякі род гэтых назоўнікаў пераважае: прасейванне, растварэнне, дабаўленне, падрыхтоўка, ачыстка, фільтрацыя.

Пры дзеясловах-выказніках выкарыстоўваюцца займеннікі з адцягнена-абагуленым значэннем – ён, яна, яно, яны, мы. Займеннік я не выкарыстоў-ваецца, ён апускаецца або замяняецца займеннікам мы, так званае "аўтар-скае мы" або "мы сціпласці".

Прыметнікі ў тэкстах навуковага стылю выконваюць інфармацыйную, класіфікацыйную функцыю, таму большасць з іх – тэрміны ці часткі тэрмі-налагічных спалучэнняў: авансавая справаздача, дэмаграфічная сітуацыя, падатковыя льготы.  

Адзначаюцца прыметнікі і назоўнікі, утвораныя ад дзеепрыметнікаў на -уч- (-юч-): бягучае планаванне, бягучы рамонт, бягучы рахунак; вядучы прэзентацыі.

Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова ў беларускай мове значна абмежаваны ва ўжыванні ва ўсіх стылях у параўнанні з рускай мовай.

Так, дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу, утвораныя пры дапамозе суфіксаў -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), а прошлага часу пры дапамо-зе суфіксаў -ш-, -ўш-, увогуле апошнім часам лічацца ненарматыўнымі, паколькі яны ў пачатковай форме аманімічныя адпаведным дзеепрыслоўям [параўн.: адыходзячы (цягнік) і адыходзячы (разгаварыліся), зелянеючы (куст) і зелянеючы (выдзяляўся), павесялеўшы (хлопец) і павесялеўшы (загаварыў), засохшы (бульбоўнік) і засохшы (падае)].

Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу, утвораныя пры дапа-мозе суфіксаў -ем-, -ім-, сустракаюцца ў навуковых тэкстах, але такія фор-мы таксама не характэрныя для беларускай мовы: разглядаемы, заяўляемы, кіруемы, плануемы, рэгулюемы.

Вядома, выкарыстанне нехарактэрных для беларускай мовы формаў дзеяслова ў навуковых тэкстах не адпавядае норме.

Сінтаксічныя асаблівасці

 

У сінтаксісе навуковага маўлення таксама адлюстроўваюцца яго спецы-фічныя асаблівасці – лагічная паслядоўнасць і дакладнасць выкладу думкі. Таму тут выкарыстоўваюцца пераважна поўныя сказы, рэдка сустракаюцца эліптычныя канструкцыі.

У навуковых тэкстах сказы, як правіла, апавядальныя, двухсастаўныя і развітыя. Абмежавана ўжыванне пытанняў, у тым ліку і рытарычных.

Выказнік у навуковай мове часта можа быць простым дзеяслоўным або састаўным іменным з асноўным кампанентам назоўнікам (асабліва ў азна-чэннях): Матэрыяльныя рэсурсы – гэта сродкі вытворчасці, якія ўключа-юць сродкі працы і прадметы працы.  

Часта ў навуковым маўленні назіраецца так званае расшчапленне выказ-ніка – замест аднаго дзеяслова з канкрэтным лексічным значэннем ужыва-юцца назоўнік таго ж кораня і дзеяслоў з аслабленым лексічным значэннем: Хірург аперыруе хворага – Хірург робіць аперацыю хвораму; Самалёт са-дзіцца – Самалёт выконвае пасадку. 

У навуковых тэкстах, як правіла, выкарыстоўваюцца асабовыя сказы і рэдка неазначальна-асабовыя, таму што мове навуковых твораў не ўласціва няпэўнасць.

Сказы з аднароднымі членамі ў навуковых тэкстах ўжываюцца часта для класіфікацыі або сістэматызацыі з'яў, прадметаў: Выкарыстаны разнастай-ныя метады даследавання: геадэзічныя, тамаграфічныя, тапанімічныя, ба-танічныя, гісторыка-этнаграфічныя.

Як няцяжка заўважыць, складаныя сказы ў навуковай мове сустракаюц-ца часцей, чым простыя, і яны вельмі разнастайныя па сваёй структуры. З трох тыпаў складаных сказаў у навуковых тэкстах больш ужывальнымі з'яўляюцца складаназалежныя, што адпавядае патрабаванням доказна-лагіч-нага навуковага выкладу.

Для навуковага стылю характэрны складаназалежныя сказы, даданая частка якіх заключае асноўную інфармацыю, а асноўная частка тым часам амаль зусім пазбаўлена зместу. Напрыклад: Трэба сказаць, што...; Варта падкрэсліць, што...; неабходна адзначыць, што...

Сувязь паміж сказамі ў навуковай мове ажыццяўляецца часцей за ўсё пры дапамозе разнастайных злучнікаў і злучальных слоў. Гэта тлумачыцца тым, што ў злучнікавым сказе сувязь паміж асобнымі яго часткамі выража-ецца больш дакладна, чым у бяззлучнікавым, параўн.:

Ён не з’явіўся на работу таму, што быў хворы

і Ён не з’явіўся на работу: быў хворы.

Асабліва шырока выкарыстоўваюцца спецыфічныя сродкі міжфразавай сувязі – складаныя злучнікі (ці злучальныя словы), характэрныя для кніж-ных стыляў мовы: у сувязі з тым што, дзякуючы таму што, нягледзячы на тое што, па меры таго як, між тым як, пасля таго як, у той час калі, разам з тым, тым не менш.

У тэкстах навуковага стылю сустракаецца таксама шмат слоў, па значэн-ню вельмі блізкіх да злучнікаў. Яны ставяцца пераважна ў пачатку сказа для сувязі з папярэднім кантэкстам: інакш, таму і г. д. З гэтай жа мэтай ужыва-юцца розныя пабочныя словы: такім чынам, напрыклад, па-першае, па-другое, з аднаго боку і г. д. Пабочныя словы, канструкцыі ў навуковых тэкс-тах указваюць на адносіны паміж часткамі выказвання, а ўстаўныя словы і сказы нясуць дадатковыя звесткі, тлумачэнні, удакладненні, папраўкі.

У навуковым стылі не распаўсюджаны ідыёмы, прыказкі, прымаўкі, рэдка ўжываюцца крылатыя словы і афарызмы.

Сінтаксіс навуковага стылю вызначаецца таксама шматкампанентнымі складанымі сказамі з устаўнымі канструкцыямі, з некалькімі дзеепрыметны-мі або дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі.

Галосныя літары

1 У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.

2 Літары а, о, э, у пішуцца ў пачатку слова і пасля цвёрдых зычных для абазначэння адпаведных галосных гукаў. Літара і пішацца ў пачатку слова, пасля зычных пішацца ы або і ў залежнасці ад цвёрдасці або мяккасці зычных. Літары е, ё, ю, я ў пачатку слова, у сярэдзіне слова пасля галосных, ў (у нескладовага), раздзяляльнага мяккага знака і апострафа абазначаюць на пісьме спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі [э], [о], [у], [а]: елка – [йэ]лка, юны – [йу]ны, яма – [йа]ма; паехаў – па[йэ]хаў, паёк – па[йо]к, саюз – са[йу]з; здароўе – здароў[йэ]; льеш – ль[йэ]ш; аб’езд – аб[йэ]зд, б’ю – б[йу], сям’я – сям[йа].

3 Літары я, ё, е, ю, і пасля зычных абазначаюць мяккасць зычных і адпа-ведныя галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [і]: сяду – [с’а]ду, вязу – [в’а]зу, мёд – [м’о]д, лета – [л’э]та, люты – [л’у]ты, ліст – [л’і]ст.

4 Кропкі над літарай ё абавязковыя. Кропка над літарай і малой абавязковая. Над літарай І вялікай у друкаваных тэкстах кропка не ставіцца, а ў рукапісных тэкстах кропка абавязковая.

§ 2 Літары о, ё

1 Літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь, шоўк, ко'лас, мо'ва, до'ўга, по'суд, аро'л, шо'лах, плячо', даро'га, разго'ртваць, дапамо'га, дадатко'ва, жніво', дэпо', во'дар, о'канне, о'да, о'птам, о'рдэн, о'фіс, о'пера, Об, Орша, Омск, Обнінск, Осла, Оксфард, Орск, То'кіа, Ватэрло'а.

2 Літара ё пішацца пад націскам: лёс, вёска, сёстры, цёмны, цёплы.

Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапіры'н, ёта'цыя, ётава'нне.

3 Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна.

Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з’яўляецца злучальнай галоснай: радыебіяло'гія, радыеакты'ўнасць, радыеметры'чны, радыеізато'п і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыяме'трыя, радыяхі'мія, радыяло'гія, радыягра'фія.

§ 3 Літары э, е

1 Літара э пішацца:

· у пачатку выклічнікаў э, эге, эге-ге, эй, эх;

· пасля прыстаўной літары г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ і інш.);

· пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэрдка, жэмчуг, шэры, нашэсце, чэрствы, чэк, нараджэнне, абуджэнне, рэкі, рэзаць, халадэча, сардэчны, пустэча, мястэчка, цэны, у руцэ.

2 У пачатку запазычаных слоў літары э, е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: э'ра, эсэ', э'ўрыка, э'пас, э'тыка, Эўклі'д, Эўрыпі'д, Элі'ста; е'гер, е'рась, ерэты'к, Еўро'па, еўрапе'йскі, Еўпато'рыя, Ерэва'н, ерэва'нец, Еўфра'т.

На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ', рэзюмэ', рэнамэ', кафэ', галіфэ', кашнэ', кабернэ', фрыкасэ', плісэ', каратэ', дэкальтэ'; Стру'вэ, Мерымэ', Эйвэ', Хасэ', Мо'рзэ, Табі'дзэ, Брыгва'дзэ, Каба-Ве'рдэ, Душанбэ', Сан-Тамэ'; але: са'льта-марта'ле, філе', камюніке', піке'.

3 Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля  з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэ'ла, сурвэ'тка, экзэмпля'р, маянэ'з, тунэ'ль, сэ'рвіс, інтэрнэ'т пішуцца з літарай э, а словы меда'ль, ме'неджмент, не'рвы, парла'мент, перспекты'ва, газе'та, серві'з – з літарай е.

4 У запазычаных словах, адзначаных у пунктах 2 і 3 гэтага параграфа, напісанне э, е вызначаецца па слоўніку.

Перадача акання на пісьме

 

1 Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: дом – дамы', мо'ва – маўле'нне, цэ'гла – цагля'ны, шэпт – шапта'ць.

2 Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: гара', вада', баранава'нне, ко'лас, хо'лад, бало'та, Бандарэ'нка, Ко'ханава, Ку'нцава, Гаме'р, Сакра'т, арганіза'цыя, педагагі'чны, электара'т, харэагра'фія, заало'гія.

Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў – крыві' – крыва'вы, дро'вы – дрыво'тня, кро'шка – крышы'ць, бро'вы – брыво', гром – грымо'ты – грыме'ць, брод – брысці', гло'тка – глыта'ць, бло'хі – блыха'.

3 У словах славянскага паходжання і запазычаных словах, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: стрэ'хі – страха', шэ'ры – шарэ'ць, чэ'ргі – чарга', крэмль – крамлёўскі, жэ'мчуг – жамчу'жына, арэ'нда – арандава'ць, майстэ'рня – ма'йстар.

Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоў-ваецца агульным правілам акання – пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно', Чарапаве'ц, Жамчу'жнікаў, Чарнышэ'ўскі, Шаўчэ'нка, Чалю'скін, лі'тара, транслітара'цыя.

4 Перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах у ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі:

· у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем: экано'мія, экза'мен, эква'тар, этажэ'рка, элеме'нт. Літара э пішацца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменава'ць, трохэлеме'нтны, квінтэсэ'нцыя;

· пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэто'н, Жэне'ва, Жэра'р, жэлаці'н, чэкме'нь, рэспу'бліка, рэфо'рма, Рэма'рк, рэкла'ма, рэа'ктар, рэві'зія, агрэга'т, рэжы'м, рэко'рд, рэе'стр, рэвалю'цыя, дэта'ль, гардэро'б, Дэтро'йт, Дэфо', дэлега'т, дэманстра'цыя, о'рдэн, тэо'рыя, тэа'тр, тэлегра'ф, тэлефо'н, ветэра'н, ка'тэт, тэрмо'метр, тэарэ'ма, цэнтралі'зм, цэві'та.

5 У запазычаных словах напісанне э і а пасля зычных, акрамя шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц], вызначаецца па слоўніку: панэ'ль; але: шыне'ль.

6 Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шні'цаль, шпа'таль, мі'таль, фо'рталь, ка'рцар, грэ'йдар, лі'дар, камп’ю'тар, пэ'йджар, рэйсфе'дар, эспа'ндар, тэ'ндар, о'рдар, ме'неджар, фарва'тар, а'льма-ма'тар, кра'тар, прэсві'тар.

Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.

§ 5 Правапіс літар а, о, э ў складаных словах

 

1 У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзе'й, скарахо'д, бамбасхо'вішча, дабрая'касны, галавало'мка, вадасхо'вішча, малатабо'ец, салява'р, раўнапра'ўе.

Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўля-юцца слова-, што-, фота-, мота-: словафо'рма, словатво'рчасць; штодзённы, штоме'сяц, штого'д; фотазды'мак, фотако'пія, фотаплёнка, фота - ка'мера, фотавы'стаўка і г. д.; але: фатагра'фія і вытворныя ад яго; мотаго'нкі, мотакро'с, мотаспо'рт і г. д.; але: матаво'з, матацы'кл і вытворныя ад іх.

2 Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: аснòвапалажэ'нне, бавòўнапрадзі'льны, вòгнетрыва'лы, вòдаразмеркава'льнік, вагòнарамо'нтны, вòстракамбіна - цы'йны, высòкаідэ'йны, галòўнакама'ндуючы, кòнегадо'ўля , кòрманарых - то'ўка.

У першай частцы некаторых складаных слоў, асабліва навуковых тэр-мінаў, можа выразна праяўляцца пабочны націск і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: агòрафо'бія, азòна - сто'йкі, азòтнакі'слы, збòжжасхо'вішча, кòксага'завы, мòвазна'ўства, мòвазна'ўчы, мангòлазна'ўства, матòразбо'рка, рабòтада'вец, слòватво'р - часць, фòндасхо'вішча і інш.

Ва ўсіх іншых выпадках напісанне падобных слоў вызначаецца па слоўніку.

3 Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): марозаўсто'йлівы, торфаўбо'рачны, вогнеўсто'йлівы, збожжаўбо'рка.

4 Лічэбнікі ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова.

5 Гук [э] ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазна­чаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне.

6 У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы, шасціствольны, шасцісоты, пяцідзёнка, дзесяцігодка, сямікласнік, васьмігадовы, васьмісоты, дзевяціградусны, саракагоддзе, саракапяцітонны, двухсотметровы.

7 Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор.

Перадача якання на пісьме

 

1 Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: зе'млі – зямля', зе'лень – зялёны, се'м’і – сям’я', сёлы – сяло', сёстры – сястра', вёслы – вясло', вёска – вяско'вы, е'лка – ялі'на, е'здзіць – язда', ёмкі – ямчэ'й, ёрш – ярша', лён – ляно'к, мёд – мядо'к, дзе'нь – дзянёк, лес – лясны', снег – снягі', ве'цер – вятры', сце'ны – сцяна', дзе'вяць – дзявя'ты, дзе'сяць – дзяся'ты, сем – сямна'ццаць, во'сем – васям-на'ццаць, цецеруко'ў – цецяру'к, перане'сці – перанясу'.

У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: селяні'н, зеляні'на, вестуны', леснікі', векаве'чны, верацяно', нерухо'мы, безупы'нны, во'зера, ве'села, во'сем, за'едзь, вы'светліць, вы'ехаць, во'сень, це'мень, дзевят-на'ццаты, дзесятко'вы.

2 Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялы'нічы, Лемяшэ'вічы, Алякса'ндр, Сярге'й, Бялі'нскі, Няхо'да, дзяжу'рства, калянда'р, яфрэ'йтар, сяржа'нт, Яршо'ў, Яфі'м.

3 Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля задне-язычных г, к, х: геро'й, Гера'сім, кера'міка, кефі'р, Херсо'н.

4 Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не браў, не ідзе, не спыніць, без меры, без жартаў, без прычыны, не без вынікаў, не без работы.

Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарад­коўва-юцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няха'й, нясто'мна, няшта'тны, бязме'жны, бязлю'дны, бяско'нца; але: непісьме'нны, безупы'н - ны, безапеляцы'йны, бескары'сны, беспаваро'тны.

5 Літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: ві'цязь, су'вязь, за'яц, яравы', вяза'ць, за'вязь, по'вязь, мяккава'ты, цягаві'ты, цяжкава'ты, святкава'ць, ме'сяц, по'яс, па'мяць, дзе'вяць, дзе'сяць, ты'сяча, Бе'сядзь, Пры'пяць; япру'к – япрука', япруко'вы; ядло'вец – ядлаўцо'вы.

6 Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (ро'ўнядзь, бо'язь, дро'бязь) і дзеясловаў (ла'яць, ве'яць, се'яць, ка'шляць, ба'яць, му'ляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (ла'янка, ве'ялка, се'ялка).

§ 7 Правапіс е, ё, я ў складаных словах

 

1 У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасі'лка, серпадзю'б, верхнеазёрскі, белабры'сы, землетрасе'нне, светапо'гляд, свежавы'мыты, свежамаро'жаны, сенажа'ць.

Калі першай часткай складаных слоў з’яўляецца аснова велік-/вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы — пішацца е, калі другі — пішацца я: велікаду'шны, велікару'скі, велікаму'чанік, велікасве'цкі; Вялікабрыта'нія, вялікадзяржа'ў-ны, вялікагало'вы.

2 У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлеты'чны, лёдадрабі'лка, мёртвана-ро'джаны, мёдаварэ'нне; ледарэ'з, медаго'нка, легкаду'мна.

3 У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная а – у любым ненаціскным складзе: ільновалакно', Вадо'хрышча, куро'дым, часо'піс, геліёграф, марозаўсто'йлівы, прыбора-будаўні'чы.

4 Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе у другой частцы складанага слова: баяздо'льны, зернясхо'вішча, земляро'б, жыццяра'дасны, крывятво'рны; але: боепры-па'сы, жыццеапіса'нне, землекарыста'нне, зернебабо'вы.

Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўбо'рачны, вогнеўсто'йлівы.

Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфо'нд, лясга'с.

§ 8 Прыстаўныя галосныя і, а

 

1 Прыстаўная галосная і пішацца:

· у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы;

· у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці слова, што заканчваецца на зычную: іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць, іржышча , ілгун, ільдзіна; Іржуць коні, калёсы скрыпяць ад Дона да Буга (Я. Купала); Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы, ільняным палатном (Я. Колас).

Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную, і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца: Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі (К. Чорны); Люблю я прыволле шырокіх палёў, зялёнае мора ржаных каласоў... (Я. Колас).

2 У некаторых словах можа з’яўляцца прыстаўная галосная а: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча.

3 Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна.

Зычныя літары

1 Для абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоў­ваецца 21 літара: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш.

2 Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] і мяккі [дз’] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д і ж, д і з: хаджу, ваджу, ксяндзы, пэндзаль, хадзіў, вадзіў, дзюны, дзень, дзіва.

3 Гук [й] перадаецца або літарай й (на канцы склада пасля галосных: рэйка, май), або літарамі е, ё, і, ю, я, якія адпаведна абазначаюць спалучэнні гукаў [йэ], [йо], [йі], [йу], [йа] ў пачатку слова, пасля галосных, апострафа, раздзяляльнага мяккага знака і ў (у нескладовага): яма, ёмкі, ехаць, іней, юшка, маянэз, аб’ява, пад’ём, пад’ехаць, раз’юшаны, уецца, уюн, маёр, медальён, салаўі, салью, альянс, саўю.

Змякчальны мяккі знак

1 Мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, н, с, ц (з мяккага т), дз (з мяккага д):

· для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага на канцы слова: дзень, соль, вось, мядзведзь, чытаць, пісаць, стань, кінь, лезь, шэсць, дзесяць, штось, дзесь, кудысь, чагось, вішань, кухань, соцень, песень;

· для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад цвёрдым зычным: дзядзька, бацька, касьба, барацьба, пісьмо, Вязьма, Кузьма, восьмы, процьма, дзьмухавец;

· для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад наступным мяккім зычным тады, калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) гэты мяккі зычны становіцца цвёрдым, а папярэдні зычны захоўвае сваю мяккасць: барацьбе, барацьбіт (барацьба), пісьменнік (пісьмо), васьмі, васьмю (восьмы), цьмяны (цьма). Калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) мяккасць зычных не захоўваецца, то мяккасць зычнага перад наступным мяккім зычным на пісьме мяккім знакам не абазначаецца: дзве – два, шэсць – шосты, звінець – звон.

2 Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зычных у дзея­словах загаднага ладу:

· перад канчаткам першай асобы множнага ліку -ма: кіньма, сядзьма, станьма;

· перад канчаткам другой асобы множнага ліку -це: будзьце, кіньце, сядзьце, станьце, намыльце;

· перад зваротнай часціцай -ся: кінься, звесься.

3 Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зычных у назоў­ніках перад канчаткам творнага склону множнага ліку -мі: коньмі, людзьмі, грудзьмі, дзецьмі.

4 Мяккі знак пішацца:

· у складаных лічэбніках: пяцьдзясят, шэсцьдзясят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот;

· у часціцы -сьці, якая ўваходзіць у склад слова: штосьці, чагосьці, кудысьці, дзесьці, чамусьці, якісьці;

· у слове ледзьве.

5 Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [л] перад зычнымі: пальцы, кольцы, відэльцы, сальца, вальцы, колькі, толькі, гульні, вельмі, Альф’еры, бразільскі (Бразілія), венесуэльскі (Венесуэла), уральскі (Урал), лепельскі (Лепель), лільскі (Ліль), Мангальф’е.

6 Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [н]:

· перад суфіксам -к-, а таксама перад суфіксам -чык- (калі слова без суфікса -чык- заканчваецца мяккім знакам): песенька, вішанька, нянька (і няньчыць); каменьчык (камень), праменьчык (прамень), карэньчык (корань), агеньчык (агонь);

· перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў, якія заканчваюцца мяккім [н’], і назоўніка восень: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, снежаньскі, восеньскі, а таксама ў суадносных уласных назвах: Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа;

· у суфіксе -еньк- (-эньк-, -аньк-): маленькі, даражэнькі, прыгожанькі.

7 Мяккі знак не пішацца:

· пасля шыпячых (ж, дж, ч, ш), р, ц (не з т мяккага) і д, т, а таксама пасля губных б, в, м, п, ф: дождж, ноч, мыш, цар, купец, голуб, п’едэстал, сям’я, В’етнам, верф;

· пасля з, с, ц, дз перад мяккімі зычнымі, калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) нельга паставіць гэтыя з, с, ц, дз перад цвёрдым зычным: песня – песні – песнямі, звер – зверам – звяроў, свет – свяціць – асвятленне, дзверы – дзвярэй, чацвер – чацвяргом, чацвёрты – чацвярціна – чацверыком, цвёрды – сцвярджаць; схіліцца, скінуць, ёсць, Дзвіна, Дзмітрый;

· пры падаўжэнні зычных: насенне, ралля, галлё, калоссе, а таксама падваенні: ззяць;

· у прыметніках з суфіксам -ск-, утвораных ад назоўнікаў на -нь: конскі (конь), астраханскі (Астрахань), любанскі (Любань), плзенскі (Плзень), чань-чунскі (Чань-Чунь), цянь-шанскі (Цянь-Шань).

Правапіс абрэвіятур

1 У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет (гарадскі), прафсаюз (прафесійны), дзяржцырк (дзяржаўны), прамкамбінат (прамысловы), галоўурач (галоўны), генплан (генеральны), Еўрасаюз (еўрапейскі), заапарк (заалагічны), музвучылішча (музычнае), Белдзяржпраект (беларускі, дзяржаўны), Беллітфонд (беларускі, літаратурны), райбудкантора (раённая, будаўнічая), педфак (педагагічны факультэт), камбат (камандзір батальёна), ваенкамат (ваенны камісарыят), эсмінец (эскадраны мінаносец), прафкам (прафсаюзны камітэт), ваенкам (ваенны камісар), гарвыканкам (гарадскі выканаўчы камітэт), член-кар. (член-карэспандэнт), лясгас (лясная гаспадарка), рыбгас (рыбная гаспадарка), інтэрпал (інтэрнацыянальная паліцыя), лінкар (лінейны карабель).

2 Літарныя, гукавыя абрэвіятуры і абрэвіятуры змешанага тыпу звычайна пішуцца вялікімі літарамі без кропак, злучкоў і апострафаў: БДУ (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), ВНУ (вышэйшая навучальная ўстанова), ЗША (Злучаныя Штаты Амерыкі), РВУ (рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова), УА (установа адукацыі), ЖЭС (жыллёва-эксплуатацыйная служба), СНД (Садружнасць Незалежных Дзяржаў), НАН Беларусі (Нацыянальная акадэмія навук Беларусі), ЗАТ (закрытае акцыянернае таварыства), СМІ (сродкі масавай інфармацыі), МАЗ (Мінскі аўтамабільны завод), МТЗ (Мінскі трактарны завод), ЦУМ (цэнтральны ўніверсальны магазін), УП (унітарнае прадпрыемства), ГА (грамадскае аб’яднанне), ТАА (таварыства з абмежаванай адказнасцю), ААН (Арганізацыя Аб’яднаных Нацый).

Калі да абрэвіятуры дадаецца лічба, то яна пішацца праз злучок: ВАЗ-21, МАЗ-200, МТЗ-82.

Калі абрэвіятура скланяецца, канчаткі пішуцца разам малымі літарамі: у нашым ЖЭСе, працаваў на МАЗе, рамонт ЦУМа, дысертацыя ў ВАКу.

Дапускаецца напісанне малымі літарамі агульнавядомых абрэвіятур, калі слова ўспрымаецца як простае: схадзіў у жэс і інш.

Малыя літары могуць уваходзіць у камбінаваныя абрэвіятуры: ЛіМ, БелТА, УП «Белкніга», БелНДВІ (Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут).

3 Напісанне няўласнабеларускіх (запазычаных) абрэвіятур вызначаецца па слоўніку; поўны сэнсавы беларускі адпаведнік перадае значэнне такіх запазычанняў, а не расшыфроўвае іх: заўгас (загадчык гаспадарчай часткі), завуч (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце), спецназ (атрад спецыяльнага прызначэння), АСУ (аўтаматызаваная сістэма кіравання), ЮНЕСКА (Камісія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры).

4 У некаторых абрэвіятурах напісанне можа не адлюстроўваць натуральнае вымаўленне: ТЮГ – Тэатр юнага гледача (вымаўляецца [ц’ух]), РІВШ – дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (вымаўляецца [рыўш]).

5 Літарныя абрэвіятуры не трэба блытаць з умоўнымі графічнымі скарачэннямі, якія ўжываюцца на пісьме, але заўсёды чытаюцца поўнасцю.

Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:

· нельга скарачаць на галосную літару, на ь, на й і на ў;

· пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай: насен. фонд;

· пры збегу дзвюх або некалькіх зычных скарачэнне робіцца на апошнюю зычную: народн. творчасць;

· калі імя або імя па бацьку пачынаецца з дыграфа Дз, то ініцыялам выступае толькі літара Д: Дзмітрый Дзмітрыевіч – Д. Д.

· пры графічных скарачэннях ставіцца кропка і захоўваюцца тыя ж знакі і пачатковыя літары, якія ўласцівы поўнаму напісанню: В.-Д. к. (Волга-Данскі канал), с.-д. партыя (сацыял-дэмакратычная партыя),
чл.-кар. (член-карэспандэнт).

6 Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак: га (гектар), см (сантыметр), кг (кілаграм), км (кіламетр) і інш.

Глава 5 П равапіс некаторых марфем

§ 21 Аднамарфемныя прыназоўнікі

1 Прыназоўнікі аб, над, пад, перад пры спалучэнні з формамі асабовага займенніка я, што пачынаюцца збегам зычных, пішуцца з дадатковым а: аба мне, нада мной, перада мной. Прыназоўнік з замяняецца ў падобных выпадках на са: са мной; але: з мяне. Прыназоўнік у набывае форму ва ў спалучэннях са словамі з пачатковым у: ва ўніверсітэце, ва ўрачыстасцях, ва ўрочышчы.

2 Варыянт са прыназоўніка з згодна з вымаўленнем пішацца перад збегам зычных, калі першы з іх – шыпячы або свісцячы: са школы, са шкіперам, са сваякамі, са смеху, са зброяй, са старых часоў, са сваімі сябрамі, са звонам, са здымка, велічынёй са шраціну, са знічкай; але: з братам, з праўдай, з пляча, з грукатам, з цвіком, адно з двух.

§ 22 Прыстаўкі

1 Да прыставак аб-, ад-, над-, пад-, раз- (рас-), с- (з-), уз- (ус-) пры спалучэнні з марфемамі, якія пачынаюцца збегам зычных, далучаецца дадатковае а: абарваць (абрываць), абагнаць (абганяць), адаспаць (адсыпацца), адапхнуць (адпіхваць), сабраць (збяру), сарваць (зрываць), надагнуць (надгінаць), падаспець, сатлелы, абамлець. Дапускаецца напісанне ўстаўнога а для раздзялення двух губных гукаў: абабягаць, абаперціся.

2 Прыстаўка су- пішацца:

· у назоўніках, дзе су- выдзяляецца толькі гістарычна: сусед, сувой, сувязь, супын, супынак, сутаргі, сумятня, супастат, супоня, суткі, сутокі, суцяга, сумёт, сустаў;

· у новых утварэннях, калі ёсць слова і без су-: суграмадзянін, супалі - мер, сукрэдытор, сукіраўнік, супастаўшчык, сучлен, суапякун, супрацоўнік, суродзіч, сунаймальнік, суспадчыннік, суадказчык, сузабудоўшчык, сувы - канаўца і інш.;

· у словах, якія без су- не ўжываюцца: суквецце, сузор’е, суладдзе, сугучча, суглінак, супесак, сукравіца, сузіральнік, сумежжа.

3 Прыстаўка су- пішацца:

· у дзеясловах: суадносіць, супадпарадкоўваць, сумяшчаць, суіснаваць, сустракаць, сутыкацца, супярэчыць, супастаўляць, супадаць;

· у прыметніках: сумежны, сукупны, суладны, сугучны, сучасны, сувымяральны, супольны, сумесны, суцэльны;

· у прыслоўях: су'праць (супро'ць).

4 Прыстаўка су- захоўваецца ў лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі, што маюць прыстаўку су-: сутачны (суткі), суцяжнічаць (суцяга), сурэдактарстваваць (сурэдактар), суапякунства (суапякун), сузіранне (сузіраць), сумяшчальнік (сумяшчаць), сустрэчны (сустрэча), супярэч - лівасць (супярэчлівы), сумежнасць (сумежны), супольнасць (супольны), сумесна (сумесны), насуперак (супраць) і інш.

5 Прыстаўка са- пішацца:

· у некаторых назоўніках, дзе прыстаўка выдзяляецца толькі гістарыч-на: сасуд, савет, сабор, саюз, саслоўе;

· у запазычаннях і кальках (пераважна з рускай мовы): сатрапезнік, саіскальнік, сакурснік, садружнасць, сачыненне, састаў, саслужывец і інш.

6 Прыстаўка са- захоўваецца:

· у лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі з прыстаўкай са-: саўдзел (саўдзельнік), саслоўны (саслоўе), састыкоўванне (састыкаваць), састаўляць (састаў), сашчэпка (сашчапіць), сапраўды (сапраўдны) і інш.;

· у дзеясловах, калі са- з’яўляецца варыянтам с- (перад збегам зычных): садраць (здзяру), сагнаць (зганю), саскочыць, сажмурыць, сасмажыць, саслабець, сасватаць, састроіць, сашмаргнуць, сашпіліць, саштурхнуць, сасмягнуць, сагнуць, саграшыць, сашчыкнуць, сашчапіць і інш.;

· у прыметніку сапраўдны і вытворных ад яго.

Напісанне прыставак су- і са- ў іншых выпадках вызначаецца па слоўніку.

7 Калі апошняя зычная літара прыстаўкі і першая літара кораня супадаюць, то пішуцца абедзве літары: аддача, аддалены, Наддзвінне, наддаць, бяззорны, ззаду, ззелянелы, ссадзіць, ссівелы, бессардэчны, паддопытны, рассыпаць, раззлавацца, рассаднік (тое, што з’яўляецца крыніцай чаго-небудзь), уссаджваць, контрразведка, звышштатны, транссібірскі.

Словы-тэрміны іншамоўнага паходжання часткова падпарадкоўваюцца гэтаму ж правілу (асабліва тады, калі ёсць словы і без прыстаўкі, а прыстаўка далучаецца і да іншых каранёў): сюррэалізм, аддукцыя (рэалізм, індукцыя).

У некаторых выпадках, калі слова ўспрымаецца як невытворнае ў беларускай мове, літары не падвойваюцца: інавацыя, ірыгацыя, ірэальны, іміграцыя, акамадацыя, карэляцыя, аперцэпцыя, дысідэнт, імартэль, анігіляцыя, інервацыя, акорд, карэспандэнт. Напісанне такіх слоў-тэрмінаў вызначаецца па слоўніку.

У словах расол, расольнік, расада, расаднік (скрынка для вырошчвання расады) адбылося сцяжэнне гукаў, і таму яны пішуцца з адной літарай с.

8 Да прыставак на з- адносяцца: з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз-, а таксама дыз- і дэз-. У пэўных пазіцыях літара з замяняецца літарай с.

У прыстаўках з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз- літара з пішацца перад звонкімі, санорнымі зычнымі і ётаванымі галоснымі (перад апострафам): збіць, здаць, знесці, ізноў, узняць, узбіцца, розгалас, бязмежны, небеззаганны, небязгрэшны, абезгалосець, абязгрошыць, празмерны, цераззерніца; раз’есці, раз’езд, абяз’ёдаваны, з’інець, раз’юшаны, без’языкі, бяз’ядзерны, з’ялчэць, з’явішча, уз’юрыцца. У слове разявіць і вытворных ад яго, а таксама ў словах узлаваць і ўзлавацца адбылося сцяжэнне [з] прыстаўкі і [з] кораня.

У гэтых жа прыстаўках замест літары з пішацца літара с перад глухімі зычнымі: скінуць, схапіць, іспыты, усхваляць, раскідаць, роспіс, беспад - стаўны, небескарысны, абяскровіць, абясшкодзіць, цераспалосіца,  росчырк.

Калі корань слова пачынаецца з галосных а, у, э або ненаціскнога і, якое пераходзіць у ы, замест прыстаўкі з- пішацца прыстаўка с-: сарганізаваць, сумысна, сэканоміць, сыграць; але: зымправізаваць, зыначыць.

9 У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, хадзіць, прыстаўкі на з- пішуцца ў залежнасці ад лексічнага значэння: зысці – сысці, зысціся – сысціся, зыходзіць – сыходзіць, зыходзячы – сыходзячы, зыходны – сходны, сыходны, зыход – сход.

10 У прыстаўцы дыз- перад галоснымі (у тым ліку ётаванымі) пішацца з, а перад зычнымі – с: дызасацыяцыя, дызартрыя, дыз’юнкцыя, дысгармонія, дыспрапорцыя, дыскваліфікаваць, дысфункцыя, дыскрэдытаваць, дыскамфорт.

11 Прыстаўка дэз- пішацца нязменна: дэзактывацыя, дэзарыентацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэграцыя, дэзурбанізацыя.

12 Спалучэнні літар сч, сш, сшч, зж, здж на стыку прыстаўкі і кораня перадаюцца нязменна: расчахляць, расчэсваць, расчыніць, счысціць, счапіць, счэп, усчаць, счакацца, бесчалавечны, бясчулы, расчапіць (раз’яднаць), усчапіць (павесіць); расшыць, расшырэнне, сшытак, сшарэлы, расшумецца, расшпілены, бясшкодны, бясшлюбны; расшчапіць (раскалоць), расшчапленне (расколванне), расшчэп (раскол) (не блытаць счапіць і шчапаць), расшчаміць (разняць), расшчодрыцца, расшчоўкацца; зжыцца, разжаць, разжаліць, разжаніць, разжыва, безжурботна, безжыццёвы; зджаліць.

Выключэнні: рашчыніць (паставіць цеста), ушчуваць, нішчымны, а таксама вытворныя ад іх: рошчына, ушчуванне, ушчунак, нішчымніца.

13 Пры спалучэнні прыставак аб-, ад-, над-, пад-, раз-, з- (с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, суб- са словамі, што пачынаюцца з і, у адпаведнасці з вымаўленнем замест і пішацца ы: абыграць, абынтэлігенціцца, зымправіза - ваць, зыначаны, зысці, сысці, адыграць, адыменны, адыходзіць, сыграцца, сышчык, узыход, спадылба, спадыспаду, перадынфарктны, падынтэграваць, разысціся, перадымперскі, перадыспытны, субынспектар, дэзынтэгратар, дэзынфармацыя, дэзынфіцыраваць.

Пасля прэфіксоідаў звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр- і захоўваецца: звышімклівы, звышіндустрыяльны, звышінфляцыя, міжірыга - цыйны, міжінстытуцкі, панісламізм, контрідэя, контрігра, суперінтэлект, трансіндыйскі.

У складанаскарочаных словах, першая частка якіх заканчваецца на цвёрды зычны, пачатковае і другога слова пішацца нязменна: педінстытут, дзяржінспектар, палітінфармацыя, санінструктар, цяжіндустрыя, медінструменты, спецінструктаж, гарінспекцыя, гасінвентар.

Прэфіксоід экс- пішацца праз злучок, і і не пераходзіць у ы: экс-інжынер, экс-імператар.

Некаторыя словы з коранем -ход- маюць варыянтныя формы: адыходлівы – адходлівы, адыходнае – адходнае, адыходы – адходы, адыходнік – адходнік.


Суфіксы

1 Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам -ава- (-ява-): дэградаваць, фальсіфікаваць, арыентаваць, прагна-заваць, балансаваць, цытаваць, аналізаваць, іранізаваць, культываваць, кантактаваць, планаваць, групаваць, нацыяналізаваць, прыватызаваць, дэклараваць, ліквідаваць, акліматызаваць, перафразаваць, кваліфікаваць, інфармаваць, урбанізаваць, каталізаваць, функцыянаваць, ваенізаваць, кантраляваць, тыпізаваць, паразітаваць, фінансаваць, тыражаваць, ігнараваць, рэагаваць, кансультаваць, прафіляваць, ангажаваць, нерваваць, абстрагаваць, імпартаваць, дэбатаваць, дэбютаваць, інспектаваць, экспартаваць, рэканструяваць, дыскутаваць, правакаваць, фінішаваць.

2 Дзеяслоўны суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца:

· калі без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам -ава- (-ява-): буксіраваць – буксаваць, парадзіраваць – парадаваць, візіраваць – візаваць, будзіраваць – будаваць, газіраваць – газаваць, камандзіраваць – камандаваць, пазіраваць – пазаваць, пасіраваць – пасаваць, тушыраваць – тушаваць, парыраваць – параваць, паніраваць – панаваць, фарміраваць – фармаваць, апаніраваць – апанаваць;

· калі дзеяслоў без -ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную   акрэсленасць: шакіраваць, бісіраваць, бравіраваць, гарманіраваць, драпіра-ваць, лабіраваць, грасіраваць, курыраваць, лавіраваць, дэкарыраваць, серві-раваць, фантазіраваць, лакіраваць, штудзіраваць, мусіраваць, татуіраваць і інш.;

· калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне: манціраваць, пасіві-раваць, аксідзіраваць, зандзіраваць, дэкаціраваць, сталіраваць, дэмпфіра-ваць, юзіраваць, юсціраваць, парафіраваць, дыфундзіраваць.

У некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве формы: дэмаскіра-ваць – дэмаскаваць, акупіраваць – акупаваць, курсіраваць – курсаваць, калькіраваць – калькаваць, базіраваць – базаваць.

3 Суфікс -ава- (-ява-) пішацца ў неазначальнай форме і формах прошлага часу тых дзеясловаў, якія ў першай асобе адзіночнага ліку губляюць гэты суфікс і заканчваюцца на -ую (-юю): галасую – галасаваць, галасаваў, галасавала, галасавалі, начую – начаваць, чаргую – чаргаваць, малюю – маляваць, камандую – камандаваць, пакутую – пакутаваць, дасле-дую – даследаваць, будую – будаваць, рэкамендую – рэкамендаваць, харак-тарызую – характарызаваць.

4 Суфікс -іва- (-ыва-) пішацца ў неазначальнай форме і асабовых формах цяперашняга часу дзеяслова, а таксама ў формах прошлага часу незакончанага трывання пасля збегу зычных, апошні з якіх л, р або н: падкрэсліваць, падкрэсліваю, падкрэсліваў, падкрэслівалі; падтрымліваць, адыгрываць, выветрываць, запэўніваць, адрозніваць.

5 Суфікс -ва- пішацца ў астатніх выпадках: выконваць, выконваю, выконваў, выконвалі; адказваць, вымешваць, адмерваць, заканчваць, загадваць, адорваць, разбэшчваць, падстрэльваць, раздумваць, заваёўваць, зацярушваць, дагульваць, размяркоўваць, забінтоўваць, распілоўваць.

У дзеясловах выйграваць і прайграваць пішацца суфікс -ава-.

6 Калі неазначальная форма дзеяслова закончанага трывання заканчва-ецца на -іць або -яць з папярэдняй галоснай, то ў незакончаным трыванні перад суфіксам -ва- пішацца й: утаіць – утойваць, супакоіць – супакойваць, засвоіць – засвойваць, узброіць – узбройваць, напаіць – напойваць, склеіць – склейваць, абнадзеіць – абнадзейваць; засеяць – засейваць, абсмяяць – абсмейваць, запаяць – запайваць, настаяць – настойваць.

7 Суфікс -ен- пішацца ў дзеепрыметніках, утвораных ад дзеясловаў на    -іць, -ці: адчынены, выбелены, згублены, супакоены, споены, накормлены, куплены, спаганены, скрыўлены, запылены, дазволены, зроблены, пазнаёмлены, асілены, заклеены, спалены, схілены, разяўлены, прастрэлены; звезены, прынесены, растрэсены, заведзены, спрадзены, пакрадзены, аплецены, мецены.

8 Пры чаргаванні ў аснове дзеяслова [с’] – [ш], [з’] – [ж], [ц’] – [ч], [дз’][дж] у дзеепрыметніках пішацца суфікс -ан-: насіць – ношаны, уразіць – уражаны, запрасіць – запрошаны, круціць – кручаны, апярэдзіць – апярэджаны.

9 Спалучэнне галоснай я дзеяслоўнай асновы з суфіксам дзеепрыметні-каў -н- пішацца ў тых дзеепрыметніках, якія ўтвораны ад дзеясловаў на        -яць: пасеяны, развеяны, змуляны, аблаяны, абстраляны, павыдумляны, абмяняны (ад абмяняць).

10 Суфікс -ец- (-ац-) пішацца ў назоўніках мужчынскага роду. Пры змяненні слова галосны выпадае: акраец, індыец, разец, ісцец (родны склон – істца), плывец, мсцівец, вясковец, кармілец, удалец, баец, бельгіец, незнаёмец, канькабежац, аварац, запарожац.

11 Суфікс -іц- (-ыц-) пішацца ў назоўніках жаночага роду і беглага галоснага не мае: ваколіца, патыліца, спадарожніца, мсцівіца, карміліца, розніца, кірыліца, кніжыца.

12 Памяншальна-ласкальны суфіксальны комплекс -ічк- (-ычк-) піша-цца ў назоўніках жаночага роду, якія ўтварыліся ад слоў з фіналлю
-іц- (-ыц-): лесвічка, крынічка, сунічка, завушнічка, запальнічка, палічка (ад паліца), сястрычка.

У астатніх выпадках пішацца памяншальна-ласкальны суфіксальны комплекс -ечк- (-ачк-): дзядзечка, бутэлечка, лялечка, цётачка, галовачка, булачка, палачка (ад палка), рэчачка, курачка (ад курка), качачка, божачка, вушачка, Сонечка, Волечка, Ванечка, Жэнечка, Сцёпачка, Наташачка, Ганначка.

13 Суфікс -ак- (-ек-) пішацца не пад націскам у назоўніках, якія ва ўскосных склонах губляюць суфіксальнае а ці е: сшытак – сшытка, пасынак – пасынка, каласочак – каласочка, дожджычак – дожджычку, прыцемак – прыцемку, аловак – алоўка, перашыек – перашыйка.

14 Суфіксы -ік- (-ык-), -нік-, -чык- пішуцца нязменна ва ўсіх формах слоў: конік – коніка, столік – століка, хлопчык – хлопчыка, дожджык – дожджыку, вожык – вожыка, тэарэтык – тэарэтыка, спадарожнік – спадарожніка, пеўнік – пеўніка, дарадчык – дарадчыка.

15 Суфікс -ень- (-ань-) ва ўскосных склонах у адных назоўніках захоў-вае галосны, у другіх яго губляе: вусень – вусеня, прамень – праменя; але: вучань – вучня, шчэбень – шчэбню, валасень – валасня. Часам дапускаюцца абедзве формы: кіпень – кіпеню і кіпню.

16 Суфіксы -чык- (-чыц-) і -шчык- (-шчыц-) ужываюцца пры ўтварэнні назоўнікаў, якія называюць людзей паводле заняткаў.

Суфікс -чык- (-чыц-) пішацца:

· калі ўтваральная аснова заканчваецца на пярэднеязычныя д, т, з, с: аб’ездчык, дакладчык, дарадчыца, наладчык, ракетчык, пераплётчыца, лётчык, грузчык, возчык, рэзчык, перапісчык, перапісчыца (а таксама ў адпаведных прыметніках: дарадчыцкі, перапісчыцкі і інш.);

· калі ў канцы ўтваральнай асновы адбываецца чаргаванне [г] – [ж]: перабягаць – перабежчык, перабежчыца, перабежчыцкі, нябога – нябожчык, абцягваць – абцяжчыца.

Суфікс -шчык- (-шчыц-) пішацца:

· калі аснова заканчваецца на санорныя р, л, м, н, й: зваршчык, набор - шчыца, вугальшчык, мадэльшчык, прыбіральшчыца, атамшчык, паром - шчык, бетоншчыца, згоншчык, мыйшчык, пайшчык, пайшчыца, забойшчык (а таксама ў адпаведных прыметніках: наборшчыцкі, пайшчыцкі і інш.);

· пасля спалучэнняў тых жа санорных з наступнымі т, г утваральнай асновы: працэнт – працэнтшчыца, аліменты – аліментшчык, аліментшчы - ца, кобальт – кобальтшчык, цюбінг – цюбінгшчык;

· калі ўтваральная аснова заканчваецца на губныя зычныя б, п, м, ф і ўв): рубшчык, гардэробшчыца, падкопшчык, скупшчык, скупшчыца, паромшчык, літаграфшчык, бунтаўшчык, нарыхтоўшчык, палясоўшчык, забудоўшчык.

17 З дапамогай суфіксаў -чын- і -шчын- утвараюцца дзве семантычна розныя групы назоўнікаў: назоўнікі са значэннем пэўнай грамадскай з’явы і назоўнікі са значэннем рэгіёна, абшару.

Суфікс -чын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на д – т, з – с, ж – ш, дж – ч: складчына (склад-), спадчына (спад-), азіятчы - на (азіят-), салдатчына (салдат-), братчына (брат-), старасветчына        (-свет-), казаччына (казак-/казач-), рэкрутчына (рэкрут-); Валагодчына (валагод-), Брэстчына (брэст-), Навагрудчына (навагруд-), Ноўгарадчына (ноўгарад-), Добрушчына (добруш-), Нямеччына (нямец-/нямеч-), Турэччына (турэц-/турэч-), Дабружчына (дабруж-), Глушчына (Глуск: глух-/глуш-), Полаччына (Полацк: полат-/полац-/полач-), Случчына (Слуцк: слуц-/случ-).

Суфікс -шчын- пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на губныя б, п, м, ф, в або санорныя н, р, л, й, а таксама ўв або л): скупшчына (скуп-), здзельшчына (здзель-), нелегальшчына (нелегаль-), партызаншчына (партызан-), мінуўшчына (мінул-/мінуў-), суб’ектыўшчына (суб’ектыв-/ суб’ектыў-), літаратуршчына (літаратур-), тарабаршчына (тарабар-), татаршчына (татар-), канцыляршчына (канцыляр-), папоўшчына (папов-/папоў-), ваеншчына (ваен-), хаваншчына (хаван-), цыганшчына (цыган-); Браслаўшчына (браслаў-), Гомельшчына (гомель-), Гродзеншчына (гродзен-), Смаленшчына (смален-), Міншчына (мін-), Бабруйшчына (бабруй-), Магілёўшчына (магілёў-), Віцебшчына (віцеб-).

Суфікс -шчын- пішацца і тады, калі ўтваральная аснова заканчваецца на зычны з папярэднім санорным: інтэлігентшчына (інтэлігент-), эмігрант-шчына (эмігрант-), Самаркандшчына (самарканд-).

18 У прыметніках і прыслоўях з ласкальным значэннем:

· пасля мяккіх зычных незалежна ад месца націску пішацца суфікс
-еньк-: круценькі, маленькі, ціхенька, паўнюсенька, утульненькі, нізенькі, беленькі, борздзенькі, хуценька;

· пасля цвёрдых зычных пад націскам пішацца суфікс -эньк-, а не пад націскам – -аньк-: даражэ'нькі, старэ'нькі, харо'шанькі, све'жанькі, до' - бранькі, гара'чанькі.

19 Падвоенае нн пішацца ў суфіксальнай марфеме -энн- (-енн-) у прыметніках з павелічальным значэннем (страшэнны, здаравенны, таўсценны, худзенны, высачэнны), у прыметніках з якасна-адносным значэннем ( брытвенны, дарэформенны, абедзенны, свяшчэнны, вогненны).

20 Падвоенае нн пішацца на стыку ўтваральнай асновы і суфікса паміж галоснымі:

· калі ўтваральная аснова заканчваецца на н, а суфікс пачынаецца з гэтай жа літары: дзённік, імяніннік, сяннік, маліннік, выгнаннік, дзянніца, абранніца, падаконнік, коннік, конны, сасоннік, карцінны, дывізіённы, гартанны, глыбінны, вінны, летуценны, паддонны, ваенны, вясенні, няспынны, бяссонны, айчынны, бязвінны, незаменны, прасцінны, дрэнны, дабрачынны, параённы;

· калі аснова слова заканчваецца на нн, а суфікс пачынаецца зычным н: ванны (набор), манныя (крупы);

· у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -мя: іменны, імянны, пайменны, племянны, страмянны, цемянны. Выключэнне: палымяны.

21 Суфіксы -ск- і -ств- пішуцца:

· калі ўтваральная аснова заканчваецца на с, то на пісьме спалучэнне сс перадаецца адной літарай: матроскі, рускі, беларускі, хакаскі, папуаскі, тунгускі, лаоскі, гандураскі, уэльскі, адэскі, арзамаскі, вільнюскі, чавускі, копыскі, палескі, залескі, прускі, тбіліскі, кутаіскі, туніскі, эскімоскі, індускі, пелапанескі;

· калі ўтваральная аснова заканчваецца на д, з, то спалучэнне іх з су-фіксальным с падаецца як дс, зс: горад – гарадскі, люд – людскі, грамада – грамадства, сусед – суседскі, параход – параходства, бяда – бедства, Бесядзь – бесядскі; француз – французскі, Каўказ – каўказскі, Сілезія – сілез - скі;

· у словах, вытворных ад асноў славянскага паходжання на к, спалучэн-не к з суфіксальным с на пісьме перадаецца як ц: лясніцтва, мастацтва, сваяцтва, спаборніцтва, гарняцкі, казацкі, крыжацкі, сакавіцкі, асветніцкі, наглядальніцкі, славацкі, гарадоцкі, беластоцкі, уладзівастоцкі, чашніцкі;

· у словах, утвораных ад асноў на к неславянскага паходжання, на пісьме захоўваецца спалучэнне кс: арынокскі, нью-ёркскі, бангкокскі, бузулукскі, цюркскі, каракскі, каракалпакскі, квебекскі, таджыкскі, узбекскі;

· у прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў на -ка, -кі, зычны к (калі перад ім ёсць іншы зычны) у канцы слова перад суфіксам -ск- знікае: крупскі (Крупкі), дудзінскі (Дудзінка), церахоўскі (Церахоўка), ямайскі (Ямайка), вяцкі (Вятка); але: касабланкскі;

· калі ўтваральны назоўнік заканчваецца на літары ск, то суфікс -ск- зліваецца з імі: Пінск – пінскі, Глуск – глускі, Новасібірск – новасібірскі, Дамаск – дамаскі, этруск – этрускі; але: баск – баскскі;

· калі ўтваральная аснова слова заканчваецца на т, ц, ч, а суфікс пачынаецца зычным с, то спалучэнні тс, цс, чс на пісьме перадаюцца праз ц згодна з вымаўленнем: агенцтва, балцкі, брацкі, адвакацкі, салдацкі, лабаранцкі, парламенцкі, брэсцкі, бейруцкі, па-фармалісцку, па-інтэлігенцку, выдавецтва, кравецкі, івянецкі, прыпяцкі, суэцкі, па-спажывецку, па-купец - ку, ткацкі, баранавіцкі, парыцкі, грэцкі (арэх), скрыпацкі, чытацкі, па-дзявоцку;

· калі ўтваральная аснова слова заканчваецца на ж, ш, х (у тым ліку і пры чаргаванні [г] – [ж], [х] – [ш]), а суфікс пачынаецца зычным с, то спалучэнні жс, шс у агульных назвах перадаюцца толькі адным с: тава - рыш – таварыства, харошы – хараство, мног/множ – мноства, убог/убож – убоства, бог/бож – боскі, птах/пташ – птаства, наш – наскі, а таксама княжыць – княства. У некаторых выпадках напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку, чаргаванне [г] – [ж], [х] – [ш] адсутнічае: Буг – бугскі, Гаага – гаагскі, Катанга – катангскі, казах – казахскі, Цюрых – цюрыхскі, Карабах – карабахскі, фелах – фелахскі, шах – шахскі, ніўх – ніўхскі, Пецярбург – пецярбургскі;

· у прыметніках, утвораных ад уласных назваў і назваў народаў, спалу-чэнні жс, шс перадаюцца нязменна: Нясвіж – нясвіжскі, Сураж – суражскі, Парыж – парыжскі, Балхаш – балхашскі, латыш – латышскі, чуваш – чувашскі, Волг/Волж – волжскі, чэх/чэш – чэшскі, Праг/Праж – пражскі, вараг/вараж – варажскі.

22 Падвоенае цц пішацца:

· у інфінітыве зваротных дзеясловаў: змагацца, брацца, купацца, вучыцца, прасіцца, імчацца;

· у трэцяй асобе адзіночнага і множнага ліку зваротных дзеясловаў: змагаецца, змагаюцца, бярэцца, бяруцца, купаецца, купаюцца, вучыцца, вучацца, просіцца, просяцца, імчыцца, імчацца;

· у лічэбніках адзінаццаць – дваццаць, трыццаць і вытворных ад іх: адзінаццаты, дваццатка, пятнаццацігадовы.





СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

Асноўная

 

1 Абабурка, М. В. Культура беларускай мовы / М. В. Абабурка. – Мн. : Выш. шк., 1994. – 231 с.

2 Азарка, В. У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. – Мн. : Выш. шк., 2004. – 98 с.

3 Антанюк, Л. А. Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне / Л. А. Ан-танюк. – Мн. : Выш. шк., 1987. – 134 с.

4 Антанюк, Л. А. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / Л. А. Анта-нюк, Б. А. Плотнікаў. – Мн. : Выш. шк., 2004. – 95 с.

5* Беларуская мова : падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў : у 2 ч. Ч. 1 / Я. М. Адамовіч [і інш.] ; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. – Мн. : Выш. шк., 1998. – 330 с.

6 Беларуская мова. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексіка-логія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэн-не. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя : вучэб. дапам. для педагагічных ВНУ / Г. Ф. Андарала [і інш.] ; пад рэд. Л. М. Грыгор’евай. – Мн. : Выш. шк., 1994. – 350 с.

7 * Жосткіна, Г. В. Тэарэтычныя матэрыялы да курса «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» / Г. В. Жосткіна ; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. ун-т трансп. – Гомель : БелДУТ, 2009. – 82 с.

8 * Каўрус, А. А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка / А. А. Каўрус. – Мн. : Беларусь, 1994. – 160 с.

9 * Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка : ву-чэб. дапам. / В. А. Ляшчынская. – Мн. : РІВШ БДУ, 2001. – 256 с.

10* Ляшчынская, В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка : вучэб. дапам. / В. А. Ляшчынская. – Мн. : РІВШ БДУ, 2003. – 284 с.

11 Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі : зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 420-З. – Мн. : Дыкта, 2009. – 160 с.

12 Старавойтава, Н. П. Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць : вучэб.-метад. дапаможнік для нефілалагічных спецыяльнасцей / Н. П. Старавойта-ва. – Мн. : Выш. шк., 2006. – 132 с.

13 Сучасная беларуская літаратурная мова: тэорыя / Н. В. Гаўрош           [і інш.]. – Мн. : Выш. шк., 1995. – 342 с.

14 Сучасная беларуская мова. Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфа-эпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фра-зеаграфія : вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі [і інш.]. – Мн. : Выш. шк., 1995. – 537 с.

15 * Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы / М. Я. Цікоцкі. – Мн. : Выш. шк., 1995. – 267 с.

16 Юрэвіч, А. К. Стылістыка беларускай мовы : вучэб. дапам. / А. К. Юрэвіч. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мн. : Выш. шк., 1992. – 132 с.

 

Дадатковая

 

17 Беларуская граматыка : у 2 ч. Ч. 1: Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. – Мн. : Навука і тэхніка, 1985. – 429 с.

18 Беларуская мова : вучэб. дапам. / Э. Д. Блінава [і інш.] ; пад рэд. М. С. Яўневіча. – Мн. : Выш. шк., 1991. – 351 с.

19 * Беларуская мова : дапам. па прафесійнай лексіцы / склад. : В. В. Курбатава, Л. А. Куршакова. – Гомель : БелДУТ, 2004. – 81 с.

20 Беларуская мова / склад. В. В. Барсукоў. – Мн. : «Интэрпрессервис», 2002. – 144 с.

21 Беларуская мова ў табліцах і схемах : вучэб. дапам. для вучняў ст. кл. сярэд. шк. / Г. М. Валочка [і інш.]. – Мн. : ТАА “Юніпрэс”, 2002. – 192 с.

22 Беларуская мова : энцыклап. – Мн. : Народная асвета, 1994. – 768 с.

23 Блінава, Э. Д. Беларуская мова : дапам. для абітурыентаў / Э. Д. Блі-нава, Н. В. Гаўрош, М. Ц. Кавалёва. – Мн. : Выш. шк., 1994. – 224 с.

24 Бурак, Л. І. Сучасная беларуская мова / Л. І. Бурак. – Мн. : Выш. шк., 1974. – 353 с.

25 * Жосткіна, Г. В. Цяжкія пытанні правапісу беларускай мовы : ву-чэб.-метад. дапам. па арфаграфіі / Г. В. Жосткіна ; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. ун-т трансп. – Гомель : БелДУТ, 2006. – 155 с.

26 Камароўскі, Я. М. Беларуская мова : дапам. для абітурыентаў / Я. М. Камароўскі, Е. С. Мяцельская. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мн. : Універсітэцкае, 1993. – 332 с.

27 Капылоў, І. Л. Правапіс беларускай мовы. Асноўныя правілы і прак-тычныя заданні / І. Л. Капылоў, С. Я. Рапацэвіч, М. А. Атрахімовіч. – Мн. : “Сучаснае слова”, 2004. – 256 с.

28 Красней, В. П. Здаём экзамен па беларускай мове: экзаменацыйныя і даведачныя матэрыялы / В. П. Красней, І. С. Роўда, І. Р. Шкраба. – Мн. : ТАА “Асар”, 2003. – 240 с.                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                     

29 * Кривицкий, А. А. Белорусский язык для говорящих по-русски / А. А. Кривицкий, А. Е. Михневич, Л. И. Подлужный. – Мн. : Выш. шк., 1991. – 367 с.

30 * Кривицкий, А. А. Учебник белорусского языка для самообразования / А. А. Кривицкий, А. И. Подлужный. – Мн. : Выш. шк., 1994. – 349 с.

31 Куліковіч, У. І. Новае ў беларускай арфаграфіі. Правілы. Заданні. Тэсты. Слоўнік : вучэб. дапам. / У. І. Куліковіч. – Мн. : Новое знание, 2009. – 104 с.

32 * Курбатава, В. В. Беларуская мова : дапам. для студэнтаў безадрыўнай формы навучання / В. В. Курбатава. – Гомель : БелДУТ, 2003. – 47 с.

33 Лепешаў, І. Я. Практыкум па беларускай мове : вучэб. дапам. / І. Я. Лепешаў, Г. М. Малажай, К. М. Панюціч. – Мн. : Універсітэцкае, 2001. – 320 с.

34 * Любочко, Н. А. Белорусский язык : учеб.-метод. пособие для иностранных студентов, не изучавших дисциплину ранее, а также слушателей подготовительных курсов / Н. А. Любочко, В. В. Курбатова. – Гомель : БелГУТ, 2007. – 77 с.

35 Малажай, Г. М. Беларуская мова. Матэрыялы да экзамену : дапам. для вучняў агульнаадукац. школ, ліцэяў, гімназій / Г. М. Малажай. – Мн. : Аверсэв, 2001. – 288 с.

36 Мінакова, Л. М. Беларуская навукова-тэхнічная тэрміналогія: фармі-раванне, функцыянаванне, развіццё / Л. М. Мінакова, С. М. Аніськова, А. А. Станкевіч. – Гомель : БелДУТ, 2004. – 367 с.

37 Практыкум па беларускай мове : вучэб. дапам. для нефілалагічных факультэтаў ВНУ. – Мн. : Выш. шк., 1993. – 365 с.

38 Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. – Мн. : Выш. шк., 1996. – 315 с.

39 Янкоўскі, Ф. М. Беларуская мова / Ф. М. Янкоўскі. – Мн. : Выш. шк., 1978. – 336 с.

 

Слоўнікі

 

40 * Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мн. : Выш. шк., 1996–2004.

41 * Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. – Мн. : Выш. шк., 1999.

42 Водзеў, У. Т. Малы матэматычны слоўнік / У. Т. Водзеў, А. Ф. Наву-мовіч, Н. Ф. Навумовіч. – Мн. : Выш. шк., 1986. – 376 с.

43 Інфарматыка : беларуска-рускі тэрміналагічны слоўнік / пад агул. рэд. А. І. Паўлоўскага. – Мн. : Выш. шк., 1996. – 754 с.

44 Кароткі руска-беларускі слоўнік фізічных і матэматычных тэрмінаў / склад. Р. Р. Кароткін. – Віцебск, 1992. – 421 с.

45 * Клышка, М. К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў / пад рэд. Л. А. Антанюк. – Мн. : Выш. шк., 1993. – 625 с.

46 Краевская, Н. П. Русско-белорусский словарь электротехнических терминов / Н. П. Краевская, Б. В. Гринберг, В. П. Красней. – Мн. : Выш. шк., 1993. – 684 с.

47 Лазука, Б. А. Слоўнік тэрмінаў: архітэктура, выяўленчае і дэкаратыў-на-прыкладное мастацтва / Б. А. Лазука. – Мн. : Выш. шк., 2001. – 427 с.

48 Лапоцін, Л. А. Руска-беларускі слоўнік матэматычных тэрмінаў / Л. А. Лапоцін. – Магілёў, 1994. – 531 с.

49 * Лобан, М. П. Арфаграфічны слоўнік / М. П. Лобан, М. Р. Суднік. – Мн. : Народная асвета, 1990. – 239 с.

50 Руска-беларускі матэматычны слоўнік / склад. : Г. Я. Лабачэня, А. М. Шчыракоў. – Мн. : Выш. шк., 1993. – 843 с.

51 Руска-беларускі слоўнік фізічных тэрмінаў / склад. : А. А. Лаўшук, В. В. Кротаў. – Магілёў, 2003. – 564 с.

52 Руска-беларускі слоўнік хімічных тэрмінаў / склад. : І. А. Семяновіч, А. С. Ціханаў, В. В. Канаш. – Мн. : Выш. шк., 1995. – 548 с.

53 Русско-белорусский математический словарь / под ред. Я. В. Рады-но. – Мн. : Выш. шк., 1993. – 435 с.

54 Русско-белорусский политехнический словарь : в 2 т. / ред. И. Л. Бу-ряк [и др.]. – Мн. : Выш. шк., 1997.

55  *Русско-белорусский словарь : в 3 т. / АН Беларуси, Ин-т языкозна-ния им. Я. Коласа. – Мн. : БелЭн, 1993.

56  Русско-белорусский словарь делопроизводственной и архивной тер-минологии / сост. : В. А. Сорока [и др.]. – Мн. : Выш. шк., 1997. – 459 с.

57 Русско-белорусский словарь математических, физических и техниче-ских терминов / Н. Н. Костюкович, В. В. Люштик, В. К. Щербин ; под ред. Н. Н. Костюковича. – Мн. : Выш. шк., 1995. – 647 с.

58 Русско-белорусский словарь общеупотребительной лексики / сост. Н. Н. Кривко. – Мн. : Выш. шк., 1999. – 458 с.

59 * Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд. М. В. Бірылы. – Мн. : Выш. шк., 1987. – 463 с.

60 * Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. – Мн. : Выш. шк., 1977–1984.

61 * Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. – Мн. : Выш. шк., 2005. – 642 с.

62 Савіцкі, М. Руска-беларуска-англійскі слоўнік па інфарматыцы і вы-лічальнай тэхніцы / М. Савіцкі. – Мн. : Выш. шк., 1992. – 354 с.

63 Тэрміналагічны слоўнік по вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т. Су-хая [і інш.] ; навук. рэд. П. Міхайлаў. – Мн. : Выш. шк., 1993. – 538 с.

64 Экономико-социологический словарь / под ред. Г. Н. Соколовой. – Мн. : Выш. шк., 2002. – 589 с.

65 Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік. – Мн. : Выш. шк., 1992. – 745 с.

«*» – літаратурныя крыніцы, наяўныя ў бібліятэцы ўніверсітэта.



ЗМЕСТ

 

Уводзіны ……………………………………………………………………………....…. 3

Змест вучэбнай дысцыпліны …………………………………………………….…...…. 4

Заліковыя пытанні ……………………………………………………………………….. 7

Метадычныя рэкамендацыі да выканання кантрольнай работы ………………….….. 9

Матэрыялы для даведак пры выкананні кантрольнай работы ……………………….. 9

Кантрольная работа ...........................................................…………………………….. 18

Заданне 1 ……………………………………………………………………………... 18

Заданне 2 ………………………………………………………………………..……. 23

Заданне 3 ……………………………………………………………….…………….. 25

Заданне 4 …………………………………………………………………….….……. 26

Заданне 5 …………………………………………………………………….….……. 27

Заданне 6 …………………………………………………………………….….……. 28

Дадатак А Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму. Моўная

інтэрферэнцыя і яе віды ………………………………………………………….…..… 30

Фанетычная інтэрферэнцыя ……………………………………………………...…. 32

Акцэнтная інтэрферэнцыя …………………………………………………….…….. 32

Лексічная інтэрферэнцыя …………………………………………………..……….. 33

Марфалагічная інтэрферэнцыя …………………………………………….…..…… 33

Сінтаксічная інтэрферэнцыя ………………………………………………...……… 36

Дадатак Б Паняцце стылістыкі. Функцыянальныя стылі беларускай мовы …..….. 39

Асаблівасці навуковага стылю мовы …………………………………………….… 40

Лексічныя асаблівасці ……………………………………………………….……. 41

Фразеалагічныя асаблівасці ……………………………………………….……... 43

Марфалагічныя асаблівасці ……………………………………………….……… 43

Сінтаксічныя асаблівасці ………………………………………………….……… 44

Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю мовы ………………………….…….….. 46

Агульная характарыстыка публіцыстычнага стылю ……………….………..……. 48

Дадатак В Правілы беларускай арфаграфіі ..………………………………..…….… 50

Глава 1 Правапіс галосных ………………………………………………………….. 50

§ 1 Галосныя літары ……….……………………………………………….…..…. 50

§ 2 Літары о, ё ……………….……………………………………………..……… 50

§ 3 Літары э, е ………………….………………………………………………….. 51

§ 4 Перадача акання на пісьме ….……………………………….……………….. 51

§ 5 Правапіс літар а, о, э ў складаных словах ….……………..………………… 52

§ 6 Перадача якання на пісьме ………………….…………………………..……. 53

§ 7 Правапіс е, ё, я ў складаных словах ……….…………………..…………….. 54

§ 8 Прыстаўныя галосныя і, а ………………….…………………………..….…. 55

§ 9 Спалучэнні галосных у запазычаных словах ….……………………………. 55

Глава 2 Правапіс зычных ………………………………………………………..….. 56

§ 10 Зычныя літары …………………………….…………………………………. 56

§ 11 Правапіс звонкіх і глухіх зычных ………….……………………………….. 57

§ 12 Зычныя д, т і дз, ц …………………….………………………………….….. 57

§ 13 Некаторыя cпалучэнні зычных ……….…………………………………….. 58

§ 14 Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя ……….…………………………………… 59

§ 15 Нескладовае ў і у складовае ………….……………………………….…….. 60

§ 16 Нескладовае й ………………………….……………………………….……..61

§ 17 Падоўжаныя і падвоеныя зычныя …….…………………………………..... 62

Глава 3 Правапіс мяккага знака і апострафа …………………………………….… 62

§ 18 Змякчальны мяккі знак ………………….…………………………………... 62

§ 19 Раздзяляльны мяккі знак і апостраф …….…………………………………. 64

Глава 4 Правапіс абрэвіятур ………………………………………………………... 65

§ 20 Правапіс абрэвіятур ……………………….…………………………..…….. 65

Глава 5 Правапіс некаторых марфем ……………………………………….……… 66

§ 21 Аднамарфемныя прыназоўнікі ………….……………………………..…… 66

§ 22 Прыстаўкі ………………………………….……………………………….… 67

§ 23 Суфіксы …………………………………….……………………………..….. 70

Спіс літаратуры ……………………………………………………………………….... 76

 

 


 

 

Вучэбнае выданне

 

КУРБАТАВА Валянціна Віктараўна,

КУРШАКОВА Ларыса Аляксандраўна,

ЖОСТКІНА Ганна Віктараўна

 


БЕЛАРУСКАЯ МОВА (ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)

Вучэбна-метадычны дапаможнік

для студэнтаў безадрыўнай формы навучання

 

Рэдактар А. А. Вераб’ёва

Тэхнічны рэдактар В. М. Кучарава

 

Падпісана да друку 22.10.2010 г. Фармат паперы 60X841/16.

Папера афсетная. Гарнітура Таймс. Аддрукавана на рызографе.

Умоўн. друк. арк. 4,88. Ул.-выд. арк. 5,06. Тыраж 150 экз.

Зак. №    . Выд. №  .

 

Выдавец і паліграфічнае выкананне

Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту:

ЛВ № 02330/0552508 ад 09.07.2009 г.

ЛП № 02330/0494150 ад 03.04.2009 г.

246653, г. Гомель, вул. Кірава, 34

Курбатава, В. В.

К93       Беларуская мова (прафесійная лексіка) : вучэб.-метад. дапам. для студэнтаў безадрыўнай формы навучання / В. В. Курбатава, Л. А. Куршакова, Г. В. Жосткіна ; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж.  ун-т трансп. – Гомель : БелДУТ, 2010. – 81 с.

ISBN 978-985-468-769-8

 

У дапаможніку разглядаецца тэарэтычны матэрыял па раздзелах курса "Беларуская мова (прафесійная лексіка)", частка матэрыялу выкладзена ў табліцах, таксама падаюцца варыянты і ўзоры выканання кантрольных работ.

Прызначаны для практычных заняткаў па прадмеце і для даведак пры напісанні кантрольных работ.

                                       

 

                                              УДК 811. 161. 3

                                                                                                            ББК 81. 2 Бел

 

 

ISBN 978-985-468-769-8                              © Курбатава В. В., Куршакова Л. А.,

Жосткіна Г. В., 2010

© Афармленне. УА "БелДУТ", 2010


 


УВОДЗІНЫ

Курс «Беларуская мова (прафесійная лексіка)», які выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах негуманітарнага профілю, – гэта дыс-цыпліна, якая дапамагае студэнтам далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры, сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладж-ваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы, перакладаць і рэферыра-ваць прафесійна арыентаваныя і навуковыя тэксты, весці дзелавую даку-ментацыю, выступаць з навуковымі паведамленнямі, публічнымі прамовамі і інш.

Праграма курса «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне беларускай навуковай тэрміналогіі, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правільна ўспрымаць розную інфармацыю на беларускай мове, а таксама дакладна і асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны:

· выпрацоўка і замацаванне практычных уменняў і навыкаў граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай;

· развіццё моўна-эстэтычнага густу студэнтаў, звязанага з чысцінёй і правільнасцю мовы;

· пашырэнне і ўзбагачэнне прафесійнага лексічнага запасу будучых спецыялістаў, выпрацоўка ўмення практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;

· фарміраванне ўстаноўкі на практычнае ўкараненне атрыманых студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і іншых сферах сацыяльнай актыўнасці;

· выхаванне любові і павагі да мастацкага слова, духоўнай і інтэлекту-альнай спадчыны беларускага народа, пачуцця нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

Задачы вывучэння дысцыпліны:

· сістэматызацыя і паглыбленне ведаў пра мову і маўленне, заканамер-насці і правілы функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормы беларускай літаратурнай мовы (моўная і лінгвістычная кампетэнцыі);

· пашырэнне ведаў студэнтаў аб лексічным складзе беларускай мовы, аб граматычных і стылістычных сродках мовы;

· знаёмства з лексікаграфічнымі крыніцамі беларускай лінгвістыкі, выпрацоўка ўмення карыстацца тэрміналагічнымі слоўнікамі і даведнікамі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці;

· развіццё звязнага маўлення: здольнасць ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў (камунікатыўная кампетэнцыя);

· валоданне мовай як сістэмай захавання і перадачы каштоўнасцей культуры, як сродкам спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; здольнасць карыстацца культуразнаўчымі звесткамі ў працэсе маўленчых зносін (лінгвакультуралагічная кампетэнцыя);

· развіццё сродкамі мовы інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры студэнтаў; падрыхтоўка высокаадука-ваных спецыялістаў, здольных вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

 

Тэма 1 Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей

Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.

Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Старабела-руская літаратурная мова XIV–XVI ст. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалі-тай і яе вынікі. Новая (сучасная) беларуская мова XIX – пачатку XX ст.   Беларуская літаратурная мова ў часы Расійскай імперыі ва ўмовах адсут-насці беларускай дзяржаўнасці. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX – пачатку XXІ ст.

 

Тэма 2 Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі.

Паняцце моўнай нормы. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння. Асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення ў параўнанні з рускім.

Арфаграфічныя нормы беларускай мовы. Перадача акання на пісьме. Правапіс літар а, о, э ў складаных словах. Перадача якання на пісьме. Правапіс літар е, ё, я ў складаных словах. Правапіс зычных д, т, дз, ц. Правапіс нескладовага ў і у складовага. Правапіс нескладовага й. Падаў-жэнне і падваенне зычных. Правапіс памякчальнага мяккага знака. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа. Правапіс некаторых марфем (прыстаўкі, суфіксы).

Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне. Займеннік. Асаблівасці ўжывання асабовых, азначальных, ад-моўных і няпэўных займеннікаў. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асабліва-сці іх ужывання з назоўнікамі. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў у складзе тэрміналагічных словазлучэнняў пры перакладзе на беларускую мову. Прыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання ў адрозненне ад рускай мовы.

Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах. Каардына-цыя дзейніка і выказніка ў сказе.

Тэма 3 Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (спрадвечна беларуская і запазычаная). Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы: актыўная і пасіў-ная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыс-тання. Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.

Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Тэрміналогія. Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы. Узаемасувязь тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі (тэрміналагізацыя і дэтэрміналагізацыя). Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі). Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай.

З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі. Асноўныя прынцыпы яе выпрацоўкі ў 20–30-я гг. XX ст. Крыніцы фарміравання беларускай тэрміна-логіі. Роля жывой народнай мовы ў складванні і развіцці беларускай тэрміналагічнай лексікі. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.

Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы. Сістэма падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў.

Звесткі з гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тэрміна-лагічная лексікаграфія 20–30-х і 90-х гадоў XX ст.

Тэма 4 Функцыянальныя стылі маўлення

Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў (навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі, размоў-ны).

Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна навуковы, навукова-папулярны, вучэбна-навуковы і інш.). Функцыі навуковага стылю і яго адметныя лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.

Афіцыйна-справавы стыль і яго асноўныя падстылі (канцылярскі, юрыдычны, дыпламатычны). Функцыі афіцыйна-справавога стылю і яго характэрныя асаблівасці.

Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці. Узаемапранікненне стыляў.

 

Тэма 5 Навуковы стыль

Асноўныя рысы навуковага стылю (падрыхтаванасць маўлення, пераважна яго пісьмовая форма ў выглядзе маналогу, лагічная паслядоўнасць выказвання, сцісласць пры інфарматыўнай насычанасці зместу).

Моўныя сродкі навуковага стылю (насычанасць тэрмінамі, перавага абстрактнай лексікі, пераважнае ўжыванне назоўнікаў, пашыранасць формы роднага склону, асаблівая функцыя займенніка мы, шырокае выкарыстанне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, пашыранасць складаназалежных сказаў з аднароднымі членамі, пабочнымі словамі і ўстаўнымі канструкцыямі, сродкі лагічнай сувязі паміж сказамі і інш.).

Паняцце аб падмове навук: матэматыкі, хіміі, эканомікі, права і г. д. Рэальны слоўнік кожнай падмовы. Выкарыстанне невербальных сродкаў (табліцы, графікі, схемы).

Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ і інш.), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.

Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выказвання, іх афармленне. Рубрыкацыя навуковага тэксту. Абзац як структурная адзінка тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне.

Пераклад на беларускую мову навуковых тэкстаў.

 

Тэма 6 Афіцыйна-справавы стыль

Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю (пераважна пісьмовая форма функцыянавання, уніфікаванасць і стандартызаванасць мовы дакументаў, дакладнасць фармулёвак, лагічнасць маўлення, экспрэсіўная нейтральнасць, монасемічнасць лексікі).

Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю (шырокае выкарыстанне наменклатурных назваў, пашыранасць аддзеяслоўных назоўнікаў, у тым ліку з прэфіксам не-, ужыванне назваў асобы паводле сацыяльнага становішча і сферы дзейнасці ў форме мужчынскага роду, абмежаванае выкарыстанне займеннікаў, пашыранасць інфінітыва, спецыфіка дзеяслоўнага кіравання, расшчапленне выказніка, рэгламентацыя парадку слоў у сказе, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі; выкарыстанне безасабовых канструкцый).

Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя пісьмы і інш.), правілы іх напісання і афармлення.

Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў. Загаловак і іншыя рэквізіты як элементы тэксту службовага дакумента. Роля клішыраваных выразаў у арганізацыі тэксту службовых дакументаў.

Пераклад на беларускую мову афіцыйна-справавых тэкстаў.

ЗАЛІКОВЫЯ ПЫТАННІ

 

1 Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.

2 Мова і маўленне. Тыпы маўлення.

3 Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маў-лення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце (разнастай-насць) маўлення, дарэчнасць, вобразнасць.

4 Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.

5 Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму.

6 Віды інтэрферэнцыі.

7 Арфаэпічныя нормы беларускай мовы і прычыны іх парушэння. Асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення ў параўнанні з рускім.

8 Прынцып акання ў беларускай мове.

9 Прынцып якання ў беларускай мове.

10 Правапіс зычных д, т і дз, ц.

11 Правапіс нескладовага ў і у складовага.

12 Правапіс нескладовага й.

13 Падоўжаныя і падвоеныя зычныя.

14 Правапіс змякчальнага мяккага знака.

15 Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

16 Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні назоўнікаў.

17 Канчаткі назоўнікаў м. р. II скланення -а (-я), -у (-ю) у родным склоне адзіночнага ліку.

18 Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне (з суфіксам -ск-; з суфіксамі -оў,-аў, -ёў, еў, -ін, -ын).

19 Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных пры-метнікаў, адрозненне іх ад формаў ступеней параўнання прыслоўяў.

20 Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі.

21 Дзеяслоў. Ужывальнасць суфіксаў -ірава-(-ырава-); -іва- (-ыва-), -ва-.

22 Асаблівасці ўтварэння і ўжывання ў беларускай мове дзеепрымет-нікаў і дзеепрыслоўяў.

23 Сінтаксічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.

24 Лексікалогія. Лексічнае значэнне слова. Мнагазначнасць і аманімія.

25 Амонімы. Прычыны існавання амонімаў у беларускай мове. Тыпы амонімаў.

26 Сінонімы і іх роля ў мове. Тыпы сінонімаў.

27 Спрадвечна беларуская лексіка.

28 Запазычанні ў складзе беларускай лексікі.

29 Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы: актыўная і пасіўная лексіка.

30 Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.

31 Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларус-кай літаратурнай мовы. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Разнавіднасці тэрмінаў.

32 Стылістыка. Функцыянальныя стылі маўлення.

33 Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Асноўныя рысы і моўныя сродкі навуковага стылю.

34 Асноўныя рысы і характэрныя моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Віды афіцыйна-справавых дакументаў, правілы іх напісання і афармлення.

35 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці. Узаемапранікнен-не стыляў.



МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫ І

 ДА ВЫКАНАННЯ КАНТРОЛЬНАЙ РАБОТЫ

 

Адной з форм самастойнай працы студэнта-завочніка з’яўляецца кантрольная работа. Выкананне кантрольнай работы дае магчымасць вызначыць веды, уменні, навыкі студэнтаў, паколькі яна дазваляе праверыць тэарэтычныя веды студэнта, іх практычнае прымяненне.

Глыбокае вывучэнне і аналіз пытанняў курса беларускай мовы, уменне класіфікаваць і сістэматызаваць моўны матэрыял, выкладаць свае думкі лагічна, паслядоўна – гэта навыкі, якія набывае студэнт у працэсе выканання кантрольнай работы.

Афармленню кантрольнай работы неабходна надаваць належную ўвагу.

Кантрольная работа выконваецца ў вучнёўскім сшытку з адведзенымі палямі. На першай старонцы ўказваецца нумар варыянта. Заданні павінны выконвацца ў той паслядоўнасці, у якой яны пададзены ў кантрольнай рабоце; заданні перапісваюцца поўнасцю, кожнае заданне пачынаецца з чырвонага радка. Не дазваляецца пісаць у кожную клетку, матэрыял падаецца праз клетку.

Для выканання работы студэнт выкарыстоўвае літаратуру: дапаможнікі, падручнікі, слоўнікі і інш. Кантрольная работа завяршаецца спісам выкарыстанай літаратуры, які складаецца па храналогіі ці ў алфавітным парадку.

Выкананая кантрольная работа накіроўваецца для праверкі ва ўніверсітэт ва ўстаноўленыя тэрміны.

Пасля праверкі кантрольнай работы студэнт знаёміцца з рэцэнзіяй, пры неабходнасці робіць работу над памылкамі або дапрацоўвае яе. Усе дапрацоўкі выконваюцца ў тым жа сшытку, што і кантрольная работа.

Адрэцэнзіраваная і дапрацаваная кантрольная работа захоўваецца да заліку.

МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ДАВЕДАК


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 422; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (2.56 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь