Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


ФУНКЦЫЯНАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ



ВА ЎМОВАХ БІЛІНГВІЗМУ.

МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ І ЯЕ ВІДЫ

Беларуская мова сваёй прыгажосцю, духоўнымі багаццямі, самім фактам свайго існавання і функцыянавання вызначае самабытнасць нашага краю і самасвядомасці беларусаў.

Але гістарычна склалася так, што ў якасці мовы нацыянальных і між-нацыянальных зносін у нашай краіне зараз выступае руская. Большасць гра-мадзян нашай рэспублікі на практыцы надае перавагу рускай мове, разгля-дае яе як мову адукацыі, паколькі большая частка навуковай літаратуры існуе менавіта на гэтай мове.

У сучаснай моўнай сітуацыі руская мова ў Беларусі з’яўляецца:

· сродкам зносін (выконвае камунікатыўную функцыю). У гэтай функцыі яна рэальна дамінуе фактычна ва ўсіх сферах зносін, у тым ліку і ў бытавой, дамашняй сферы. Выкарыстанне беларускай мовы ў гэтай функцыі абмежавана;

· часткай беларускай духоўнай культуры. Менавіта руская мова абслу-гоўвае інтэрнацыянальную (агульначалавечую) частку беларускай духоўнай культуры. Яе нацыянальны аспект традыцыйна застаецца ў сферы ўздзеяння і выкарыстання беларускай мовы.

Такім чынам, на Беларусі склалася двухмоўе.

Двухмоўе, або білігвізм – гэта валоданне дзвюма мовамі і папераменнае іх выкарыстанне ў залежнасці ад умоў моўных зносін; носьбіты двухмоўя – білінгвы, двухмоўныя індывіды.

Вылучаюць два тыпы суіснавання моў ў індывіду:

1) абедзве мовы ўтвараюць дзве асобныя сістэмы асацыяцый, якія не маюць паміж сабою кантакту. Абедзве мовы ўтвараюць у даным выпадку дзве аўтаномныя галіны ў мысленні асоб, што сталі двухмоўнымі. Пры гэтым двухмоўная асоба не можа аўтаматычна пераключацца з адной мовы на другую, таму пераклад уяўляе для яго цяжкасці;

2) дзве мовы ўяўляюць у мысленні толькі адну сістэму асацыяцый, дзе любы элемент мае свой непасрэдны эквівалент у іншай мове, так што пераклад не ўяўляе цяжкасці.

Другі варыянт уяўляе спрыяльную глебу для змешвання моў.

Лічыцца, што чым менш тыпалагічная адлегласць паміж роднай і выву-чаемай мовамі, г. зн. чым больш ступень іх падабенства і менш розніца, тым больш магчымасць узнікнення інтэрферэнцыі, якая амаль непазбежна пры-сутнічае ў мове білінгваў.

Інтэрферэнцыя – парушэнне білінгвам правіл суадносін кантактуючых моў, якое праяўляецца ў яго маўленні як адхіленне ад нормы.

З дзвюх моўных сістэм, якія ўзаемадзейнічаюць у маўленні чалавека, адна з'яўляецца першаснай у адносінах да другой, што вывучаецца пазней. Першасная сістэма разглядаецца як крыніца інтэрферэнцыі.

Глыбіня і аб'ём інтэрферэнцыі могуць быць рознымі. Яны залежаць ад суб'ектыўных і аб'ектыўных фактараў. Суб'ектыўныя фактары вызначаюцца індывідуальнымі моўнымі здольнасцямі гаворачага, яго моўнай кампетэн-цыяй. Да аб'ектыўных фактараў можна аднесці ступень генетычнага пада-бенства кантактуючых моў, індывідуальныя сістэмна-структурныя ўласціва-сці, спецыфічныя для "другой" мовы.

Беларуская і руская мовы вельмі падобныя, але не ідэнтычныя. Несупадзенні ў родзе, ліку, склоне, а таксама ў словаўтварэнні і сінтаксісе прыводзяць да моўных памылак і няправільнага словаўжывання. Гэта адбы-ваецца з прычыны недасканалага ведання асаблівасцяў беларускай мовы.

Таму не выпадкова сёння ўзнікла праблема "экалогіі" мовы. У такой моўнай сітуацыі на пярэдні план выходзіць праблема павышэння ўзроўню беларускай моўнай культуры ва ўсіх сферах яе выкарыстання.

Гэтая задача вырашаецца па-рознаму. Сёння можна яшчэ ўпэўнена сказаць, што пры засваенні беларускай мовы многія карыстаюцца навыкамі, якія выпрацаваліся пераважна на базе рускай мовы. У гэтым выпадку задума выказвання афармляецца па-руску, а потым перакладаецца на беларускую мову. Наколькі такое выказванне будзе пазітыўным з пункту гледжання моўнай культуры беларускай мовы, залежыць не толькі ад ведання правіл граматыкі, арфаэпічных навыкаў і слоўнага запасу, але і ад правільных суадносін элементаў сістэмы паняццяў беларускай і рускай моў. Калі сістэмы паняццяў беларускай і рускай моў атаясамліваць, тады ў выказванні ўзнікнуць непазбежныя памылкі.

Напрыклад, нярэдка можна назіраць выкарыстанне нетыповых для беларусаў рускамоўных канструкцый: даўжынёю ў два метры, жыццё ў радасць, у двух кроках ад дома (усё гэта па-за нормамі беларускай мовы).

Развіццё культуры мовы адбываецца ў цеснай сувязі з моўнай практы-кай, удасканаленнем тыпу двухмоўя ў нашай краіне і залежыць ад ведання заканамернасцяў узаемаадносін беларускай і рускай моў ва ўмовах гэтага двухмоўя і ад разумення псіхалагічных асноў фарміравання беларуска-рус-кага білінгвізму.

Прычыны з'яў інтэрферэнцыі можна ў большасці выпадкаў выявіць лінгвістычнымі метадамі: параўнаць фанетычныя і граматычныя сістэмы дзвюх моў і вылучыць іх адрозненні, што дасць магчымасць атрымаць спіс патэнцыяльных форм інтэрферэнцыі, магчымых у дадзенай кантактнай сітуацыі суіснавання беларускай і рускай моў.

Разгледзім асноўныя адрозненні рускай і беларускай моўных сістэм, такім чынам вылучым віды моўнай інтэрферэнцыі.

Фанетычная інтэрферэнцыя

Асаблівасці беларускай мовы

Адпаведнасці рускай мовы
  1 працяжны, фрыкатыўны [г] (Застаецца ён выбухным толькі ў некаторых запазычаннях: ганак, гузік) выбухны [г]
  2 [ў]  (праўда, жоўты, была ў брата)   [в], [л], [у] (правда, жёлтый, была у брата)
3 зычны [в] чаргуецца з [ў]: [в] вымаўляецца перад галоснымі, [ў] – перад зычным і на канцы слова (карова – кароўка, здаровы – здароўе) такога чаргавання не адбываецца (корова – коровка, здоровый – здоровье)
  4 5 афрыкат: [дж] (дождж), [дз′] (дзень), [ц′] (цесна), [ц] (цана), [ч] (чужы) 2 афрыкаты: [ц] (цена), [ч] (чужой)
5 мяккія свісцячыя афрыкаты [дз′], [ц′] (дзіця, цёмна) мяккія зычныя [д′], [т′] (дитя, темно)
6 [р], [ч] – заўсёды цвёрдыя (парадак, чэрці) [р] бывае і мяккім (порядок), [ч] – заўсёды мяккі (черт и)
  7 губныя зычныя ([б], [п], [м]) перад зычнымі і на канцы слова толькі цвёрдыя: голуб, насып, сем адпаведныя гукі – мяккія (голубь, насыпь, семь)
    8 прыстаўныя зычныя [в] (зрэдку [г]) – перад пачатковымі о, у (вока, вожык, вуліца) – і галосныя [і], [а] – перад групай зычных (ільняны, іржавы, аржаны) адсутнасць прыстаўных   (око, ёж и к, улица; льняной, ржавый, ржаной)
  9 злучнік і і часціца і пасля слова, якое канчаецца на галосны, вымаўляюцца як [й]: бацька [й]сын, спрытна [й] лоўка не адбываецца скарачэння гука (папа и сын, быстро и ловко)

Акцэнтная інтэрферэнцыя

Сутнасць з’явы Беларускія прыклады Рускія адпаведнікі

несупадзенне націску

ў беларускіх і рускіх

словах-эквівалентах

хόраша хорошό
пазаўчόра позавчерá
вярбá вéрба
вéзці везтú

Лексічная інтэрферэнцыя

Моўныя з’явы Беларускія прыклады Рускія адпаведнікі
Адной рускамоўнай лексеме адпавядае некалькі беларускіх, якія адлюстроўваюць уласцівую гэтай мове класіфікацыю рэалій удвух (толькі пра мужчын), удзвюх (толькі пра жанчын), удваіх (аб асобах рознага полу і аб істотах ніякага роду) вдвоём

Міжмоўныя амонімы

бараніць (рус. "защищать") боронить (разрыхляць бараной)
грэбля (гаць, плаціна) гребля (рухі рукамі пры плаванні)
дыван (рус. "ковёр") диван (прадмет мэблі)

Міжмоўныя паронімы


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 395; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.016 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь