Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Фразеалагічныя асаблівасці
Адметнасць навуковых тэкстаў вызначаецца і праз адбор і выкарыстанне фразеалагізмаў – устойлівых моўных выразаў, значэнне якіх не супадае са значэннем асобных слоў, што яго складаюць. З пункту гледжання стылістычнай функцыі фразеалагізмы, ці ідыёмы, можна раздзяліць на дзве групы: функцыянальна замацаваныя за пэўнымі стылямі і функцыянальна не замацаваныя за асобным стылем. У першай групе выдзяляюцца кніжныя, размоўныя і прастамоўныя фра-зеалагізмы, паколькі толькі адзінкавыя фразеалагізмы могуць функцыяна-ваць ва ўсіх стылях мовы, быць стылістычна нейтральнымі, як, напрыклад, час ад часу, усё роўна, тайнае галасаванне, у крайнім выпадку. Кніжныя фразеалагізмы выкарыстоўваюцца ў публіцыстычных, навуко-вых і мастацкіх тэкстах. Навуковыя тэксты вызначаюцца ў параўнанні з астатнімі абмежаванай колькасцю фразеалагізмаў, напрыклад: краевугольны камень, пад знакам, актуальная тэма, уяўляе навуковы інтарэс, чырвоная нітка. Да іх прымы-каюць калькі ці паўкалькі з іншых моў, напрыклад: аддаваць належнае, камень спатыкнення і інш. У навуковых тэкстах фразеалагізмы не часта выкарыстоўваюцца і функцыя такіх фразем своеасаблівая – намінатыўная, у той час як у мастац-кіх і нават публіцыстычных тэкстах яны скарыстоўваюцца, каб надаць мове вобразнасць, выразнасць. Марфалагічныя асаблівасці У навуковых тэкстах выкарыстоўваюцца амаль усе часціны мовы (акрамя выклічнікаў). Менш ужывальныя дзеясловы, большасць дзеясловаў-выказнікаў ужываецца ў форме 3-й асобы цяперашняга часу, паколькі аба-значаюць пастаянны, надчасавы стан: складаецца, апрацоўваюць, атрымлі-ваюць, выдзяляюцца.. Для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў на -анне (-янне), -энне (-енне), -ка, -цыя, -цце з абстрактным значэннем, пры гэтым ніякі род гэтых назоўнікаў пераважае: прасейванне, растварэнне, дабаўленне, падрыхтоўка, ачыстка, фільтрацыя. Пры дзеясловах-выказніках выкарыстоўваюцца займеннікі з адцягнена-абагуленым значэннем – ён, яна, яно, яны, мы. Займеннік я не выкарыстоў-ваецца, ён апускаецца або замяняецца займеннікам мы, так званае "аўтар-скае мы" або "мы сціпласці". Прыметнікі ў тэкстах навуковага стылю выконваюць інфармацыйную, класіфікацыйную функцыю, таму большасць з іх – тэрміны ці часткі тэрмі-налагічных спалучэнняў: авансавая справаздача, дэмаграфічная сітуацыя, падатковыя льготы. Адзначаюцца прыметнікі і назоўнікі, утвораныя ад дзеепрыметнікаў на -уч- (-юч-): бягучае планаванне, бягучы рамонт, бягучы рахунак; вядучы прэзентацыі. Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова ў беларускай мове значна абмежаваны ва ўжыванні ва ўсіх стылях у параўнанні з рускай мовай. Так, дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу, утвораныя пры дапамозе суфіксаў -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), а прошлага часу пры дапамо-зе суфіксаў -ш-, -ўш-, увогуле апошнім часам лічацца ненарматыўнымі, паколькі яны ў пачатковай форме аманімічныя адпаведным дзеепрыслоўям [параўн.: адыходзячы (цягнік) і адыходзячы (разгаварыліся), зелянеючы (куст) і зелянеючы (выдзяляўся), павесялеўшы (хлопец) і павесялеўшы (загаварыў), засохшы (бульбоўнік) і засохшы (падае)]. Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу, утвораныя пры дапа-мозе суфіксаў -ем-, -ім-, сустракаюцца ў навуковых тэкстах, але такія фор-мы таксама не характэрныя для беларускай мовы: разглядаемы, заяўляемы, кіруемы, плануемы, рэгулюемы. Вядома, выкарыстанне нехарактэрных для беларускай мовы формаў дзеяслова ў навуковых тэкстах не адпавядае норме.
Сінтаксічныя асаблівасці
У сінтаксісе навуковага маўлення таксама адлюстроўваюцца яго спецы-фічныя асаблівасці – лагічная паслядоўнасць і дакладнасць выкладу думкі. Таму тут выкарыстоўваюцца пераважна поўныя сказы, рэдка сустракаюцца эліптычныя канструкцыі. У навуковых тэкстах сказы, як правіла, апавядальныя, двухсастаўныя і развітыя. Абмежавана ўжыванне пытанняў, у тым ліку і рытарычных. Выказнік у навуковай мове часта можа быць простым дзеяслоўным або састаўным іменным з асноўным кампанентам назоўнікам (асабліва ў азна-чэннях): Матэрыяльныя рэсурсы – гэта сродкі вытворчасці, якія ўключа-юць сродкі працы і прадметы працы. Часта ў навуковым маўленні назіраецца так званае расшчапленне выказ-ніка – замест аднаго дзеяслова з канкрэтным лексічным значэннем ужыва-юцца назоўнік таго ж кораня і дзеяслоў з аслабленым лексічным значэннем: Хірург аперыруе хворага – Хірург робіць аперацыю хвораму; Самалёт са-дзіцца – Самалёт выконвае пасадку. У навуковых тэкстах, як правіла, выкарыстоўваюцца асабовыя сказы і рэдка неазначальна-асабовыя, таму што мове навуковых твораў не ўласціва няпэўнасць. Сказы з аднароднымі членамі ў навуковых тэкстах ўжываюцца часта для класіфікацыі або сістэматызацыі з'яў, прадметаў: Выкарыстаны разнастай-ныя метады даследавання: геадэзічныя, тамаграфічныя, тапанімічныя, ба-танічныя, гісторыка-этнаграфічныя. Як няцяжка заўважыць, складаныя сказы ў навуковай мове сустракаюц-ца часцей, чым простыя, і яны вельмі разнастайныя па сваёй структуры. З трох тыпаў складаных сказаў у навуковых тэкстах больш ужывальнымі з'яўляюцца складаназалежныя, што адпавядае патрабаванням доказна-лагіч-нага навуковага выкладу. Для навуковага стылю характэрны складаназалежныя сказы, даданая частка якіх заключае асноўную інфармацыю, а асноўная частка тым часам амаль зусім пазбаўлена зместу. Напрыклад: Трэба сказаць, што...; Варта падкрэсліць, што...; неабходна адзначыць, што... Сувязь паміж сказамі ў навуковай мове ажыццяўляецца часцей за ўсё пры дапамозе разнастайных злучнікаў і злучальных слоў. Гэта тлумачыцца тым, што ў злучнікавым сказе сувязь паміж асобнымі яго часткамі выража-ецца больш дакладна, чым у бяззлучнікавым, параўн.: Ён не з’явіўся на работу таму, што быў хворы і Ён не з’явіўся на работу: быў хворы. Асабліва шырока выкарыстоўваюцца спецыфічныя сродкі міжфразавай сувязі – складаныя злучнікі (ці злучальныя словы), характэрныя для кніж-ных стыляў мовы: у сувязі з тым што, дзякуючы таму што, нягледзячы на тое што, па меры таго як, між тым як, пасля таго як, у той час калі, разам з тым, тым не менш. У тэкстах навуковага стылю сустракаецца таксама шмат слоў, па значэн-ню вельмі блізкіх да злучнікаў. Яны ставяцца пераважна ў пачатку сказа для сувязі з папярэднім кантэкстам: інакш, таму і г. д. З гэтай жа мэтай ужыва-юцца розныя пабочныя словы: такім чынам, напрыклад, па-першае, па-другое, з аднаго боку і г. д. Пабочныя словы, канструкцыі ў навуковых тэкс-тах указваюць на адносіны паміж часткамі выказвання, а ўстаўныя словы і сказы нясуць дадатковыя звесткі, тлумачэнні, удакладненні, папраўкі. У навуковым стылі не распаўсюджаны ідыёмы, прыказкі, прымаўкі, рэдка ўжываюцца крылатыя словы і афарызмы. Сінтаксіс навуковага стылю вызначаецца таксама шматкампанентнымі складанымі сказамі з устаўнымі канструкцыямі, з некалькімі дзеепрыметны-мі або дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі. |
Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 352; Нарушение авторского права страницы