Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Агульная характарыстыка публіцыстычнага стылю



 Сярод кніжных стыляў публіцыстычны займае асобае месца. Галоўнае адрозненне гэтага стылю ў тым, што ён разлічаны не толькі на перадачу пэўнай інфармацыі, але і на эмацыянальнае ўздзеянне на чытача. Публіцыс-тычны стыль выкарыстоўваецца ў нарысах, артыкулах, закліках, агітацый-на-прапагандысцкіх выступленнях. Ён вылучаецца своеасаблівай лексікай. Значнае месца ў ім займаюць экспрэсіўная і эмацыянальная лексіка.

Экспрэсіўная лексіка не толькі называе прадмет або з’яву, але і выклікае іх наглядна-пачуццёвае ўспрыманне: знішчыць, вэрхал, гармідар, сігануць. Экспрэсіўнымі з’яўляюцца словы, якія падкрэсліваюць інтэнсіўнасць прыметы або дзеяння: спякота, халадэча, папахаджваць. Экспрэсіўная лексіка галоўным чынам ужываецца ў гутарковым, мастацкім і публіцыстычным стылях. У некаторых выпадках экспрэсіўнасць набыва-юць стылістычна нейтральныя словы. Гэта залежыць ад кантэксту: Спяць, ядуць і капейкі копяць, і зайздросцяць шчасцю людзей. (Панч.) Нейтральныя дзеясловы спяць, ядуць, копяць атрымліваюць неадабральную экспрэсіўную афарбоўку. Экспрэсіўнымі з’яўляюцца некаторыя граматычныя формы нейтральных слоў: махаць – махнуць; глядзець – глянуць.

Эмацыянальнай з’яўляецца такая частка экспрэсіўнай лексікі, якая выражае адносіны да аб’екта размовы. Гэта могуць быць розныя эмоцыі – любоў, пяшчота, адабрэнне, радасць, захапленне, абурэнне, нянавісць, зайздрасць. Напрыклад: прыгожы, цудоўны, праслаўлены, збаўленне, брыд-кі, дзікі, шалёны, гарэзлівы.

Сучасны публіцыстычны стыль характарызуецца ярка выражанай ацэ-начнасцю: станоўчай ці адмоўнай. Напрыклад: белае золата, электрычныя рэйкі, працаўнікі палёў, камандзіры, лоцманы, часавыя, першапраходцы, адкрыць зялёную вуліцу, даць пуцёўку ў жыццё – станоўчая афарбоўка; малойчык, распаясаны, бандыцкі напад, судзілішча, наёмныя забойцы – адмоўная афарбоўка.

Сярод граматычных сродкаў публіцыстычнаму стылю характэрна:

1) ужыванне абстрактных назоўнікаў: асабліваць, пераемнасць, су-працоўніцтва, рашэнне, пераўзбраенне;

2) выкарыстанне назоўнікаў у множным ліку: пошукі, улады, перагаво-ры, ініцыятывы, свабоды;

3) ужыванне дзеясловаў загаднага ладу: развівайце, цаніце, пашырайце, узмацняйце, паглыбляйце.

Істотнымі рысамі публіцыстычнага стылю з’яўляюцца эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, ацэначнасць. Таму публіцыстычны стыль многімі сваімі рысамі збліжаецца з гутарковым. Так, у публіцыстыцы часта выкарыстоўва-юцца сінтаксічныя канструкцыі з ярка выражанай экспрэсіўнасцю – рыта-рычныя пытанні, сказы-звароты, адваротны парадак слоў, паўторы.

Прыклад:

Наіўнае юнацтва! Табе здаецца, што ты выключнае, што ты самае разумнае, мудрае, не падобнае на ўсіх, і жаданні ў цябе недасягальныя! Не адразу да цябе пры-ходзіць разуменне, што “як усе” – гэта не дакор; мудрасць, разумнасць і чалавечая вартасць якраз у тым, каб раўняцца на ўсіх – на людзей, на калектыў, на чалавецтва. Не адразу ты пачынаеш разумець, што хараство не ў тваіх незямных марах, не ў тваім імкненні да выключнасці, а ў жыцці людзей. Людзі выпрацавалі самае прыго-жае, высакароднае, карыснае, разумнае ў навуцы, і ў мастацтве, і ў адносінах паміж сабой – у каханні, у сям’і. З разумення гэтых надзвычай простых ісцін і пачынаецца твая сапраўдная сталасць, юнак.                                                                   (І. Шамякін.)  

ДАДАТАК В

(інфармацыйны)

ПРАВІЛЫ БЕЛАРУСКАЙ АРФАГРАФІІ

Глава 1 П равапіс галосных

Галосныя літары

1 У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.

2 Літары а, о, э, у пішуцца ў пачатку слова і пасля цвёрдых зычных для абазначэння адпаведных галосных гукаў. Літара і пішацца ў пачатку слова, пасля зычных пішацца ы або і ў залежнасці ад цвёрдасці або мяккасці зычных. Літары е, ё, ю, я ў пачатку слова, у сярэдзіне слова пасля галосных, ў (у нескладовага), раздзяляльнага мяккага знака і апострафа абазначаюць на пісьме спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі [э], [о], [у], [а]: елка – [йэ]лка, юны – [йу]ны, яма – [йа]ма; паехаў – па[йэ]хаў, паёк – па[йо]к, саюз – са[йу]з; здароўе – здароў[йэ]; льеш – ль[йэ]ш; аб’езд – аб[йэ]зд, б’ю – б[йу], сям’я – сям[йа].

3 Літары я, ё, е, ю, і пасля зычных абазначаюць мяккасць зычных і адпа-ведныя галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [і]: сяду – [с’а]ду, вязу – [в’а]зу, мёд – [м’о]д, лета – [л’э]та, люты – [л’у]ты, ліст – [л’і]ст.

4 Кропкі над літарай ё абавязковыя. Кропка над літарай і малой абавязковая. Над літарай І вялікай у друкаваных тэкстах кропка не ставіцца, а ў рукапісных тэкстах кропка абавязковая.

§ 2 Літары о, ё

1 Літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь, шоўк, ко'лас, мо'ва, до'ўга, по'суд, аро'л, шо'лах, плячо', даро'га, разго'ртваць, дапамо'га, дадатко'ва, жніво', дэпо', во'дар, о'канне, о'да, о'птам, о'рдэн, о'фіс, о'пера, Об, Орша, Омск, Обнінск, Осла, Оксфард, Орск, То'кіа, Ватэрло'а.

2 Літара ё пішацца пад націскам: лёс, вёска, сёстры, цёмны, цёплы.

Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапіры'н, ёта'цыя, ётава'нне.

3 Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна.

Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з’яўляецца злучальнай галоснай: радыебіяло'гія, радыеакты'ўнасць, радыеметры'чны, радыеізато'п і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыяме'трыя, радыяхі'мія, радыяло'гія, радыягра'фія.

§ 3 Літары э, е

1 Літара э пішацца:

· у пачатку выклічнікаў э, эге, эге-ге, эй, эх;

· пасля прыстаўной літары г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ і інш.);

· пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэрдка, жэмчуг, шэры, нашэсце, чэрствы, чэк, нараджэнне, абуджэнне, рэкі, рэзаць, халадэча, сардэчны, пустэча, мястэчка, цэны, у руцэ.

2 У пачатку запазычаных слоў літары э, е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: э'ра, эсэ', э'ўрыка, э'пас, э'тыка, Эўклі'д, Эўрыпі'д, Элі'ста; е'гер, е'рась, ерэты'к, Еўро'па, еўрапе'йскі, Еўпато'рыя, Ерэва'н, ерэва'нец, Еўфра'т.

На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ', рэзюмэ', рэнамэ', кафэ', галіфэ', кашнэ', кабернэ', фрыкасэ', плісэ', каратэ', дэкальтэ'; Стру'вэ, Мерымэ', Эйвэ', Хасэ', Мо'рзэ, Табі'дзэ, Брыгва'дзэ, Каба-Ве'рдэ, Душанбэ', Сан-Тамэ'; але: са'льта-марта'ле, філе', камюніке', піке'.

3 Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля  з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэ'ла, сурвэ'тка, экзэмпля'р, маянэ'з, тунэ'ль, сэ'рвіс, інтэрнэ'т пішуцца з літарай э, а словы меда'ль, ме'неджмент, не'рвы, парла'мент, перспекты'ва, газе'та, серві'з – з літарай е.

4 У запазычаных словах, адзначаных у пунктах 2 і 3 гэтага параграфа, напісанне э, е вызначаецца па слоўніку.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 620; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.012 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь