Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Уз'яднанне Заходняй беарусі з БССР (1939-1941)



Уз’яднанне Зах Бел з БССРу 20-я – 30-я гг. Першыя пераутварэнні.
Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету.
Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон.
Рашаючую ролю ў перабудове ўсяго рэвалюцыйнага руху адыграў VII кангрэс Камінтэрна (1935), які распрацаваў тактыку барацьбы супраць фашызму і вайны.
Працэс рэалізацыі задачы па стварэнні адзінага фронту барацьбы ўсіх дэмакратычных сіл супраць фашысцкага наступу праходзіў вельмі цяжка і з пераменным поспехам.
Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях.
Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі.
Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі.
Ва ўмовах нарастання барацьбы працоўных і значных поспехаў па стварэнні адзінага народнага фронту ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне Кампартыя Польшчы і яе састаўныя часткі – КПЗБ і КПЗУ – у сакавіку 1938 г. былі распушчаны і перасталі існаваць.
Нягледзячы на такі ўдар па сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы, барацьба працоўных, хоць і не так інтэнсіўна, як раней, усё ж працягвалася аж да 17 верасня 1939 г.
У 1921–1939 гг. заходнебеларускія землі з’яўляліся прыдаткам Польшчы. Беларускі народ не мірыўся з прыгнечаным становішчам і змагаўся за сацыяльную і нацыянальную незалежнасць, за ўз’яднанне з БССР. У 1939 г. здзейснілася мара беларускага народа. Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.

 

48. Палітыка гітлераўскіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944. Беларуская калабарацыя.

Фашысцкі акупацыйны рэжым на тэр Б. У гады ВАВ. Дзеянне бел нацыяналістаў і калабарацыяністаў.
Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа.
У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі.
Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі.
Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў.
Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі.
Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.
У межах рэспублікі было арганізавана шмат лагераў смерці, гета.
Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі.
Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію.
За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена амаль усе тэхнічнае абсталявання.
На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін.

 

49.Вялікая Айчынная вайна. Абарончыя баі на тэрыторыі БССР ў 1941, вызваленне Беларусі ў 1943-1944

 Фашысцкая Германія, парушыўшы пакт абненападзенні, 22 чэрвеня 1941 г. вераломна ўварвалася ў межы СССР. На тэрыторыі Беларусі разгарнуліся абарончыя баі. У адпавед-насці з планам маланкавай вайны галоўны ўдар на маскоўскім напрамку наносіла група армій «Цэнтр». Яна мела на мэце знішчэнне ў прыгранічных баях войскаў Заходняй асобай вайсковай акругі.Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі ў небе Беларусі. Каля Радашковіч здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, капітан М. Гастэла і члены яго экіпажа. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы са-малёт на трупу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пры абароне Гомеля здзейсніў свой першы паветраны таран лётчыкБ. Коў-зан — адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў чатыры паветраныя тараны і застаўся жывы.У абароне Мінска прымала ўдзел 100-я стралковая дыві-зія пад камандаваннем генерал-маёра /. Русіянава, байцы якой упершыню ў гады вайны выкарысталі так званую шкля -ную артылерыю — бутэлькі з гаручай сумессю для барацьбы з танкамі.Надзвычай напружаны характар мелі баі ў раёне Магілё-ва. Абарона горада працягвалася 23 дні. У ліку адважных абаронцаў вызначыўся стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка С. Куцепава. Толькі за адзін дзень баёў байцы Ку-цепава знішчылі 39 фашысцкіх танкаў.
14 ліпеня 1941 г. пад Оршай упершыню батарэя мінамё-таў пад камандаваннем капітана /. Флёрава выкарыстала рэактыўную артылерыю — «кацюшы».На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысц-кія захопнікі ўстанавілі акупацыйны рэжым. Быў уведзены «новы парадах», накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яго ідэйнай асновай стала чалавекане-навісніцкая «расавая тэорыя».Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане «Ост». Згодна з ім прадугледжвалася 75% рускіх, белару-саў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у рабоў. фашысты зрабілі палітыку ге-нацыду — знішчэнне груп насельніцтва па тых або іншых матывах: за прыналежнасць да камуністаў або яўрэяў, за любое непаслушэнства акупацыйным  уладам.

 

 

50. Партызанская барацьба ў Беарусі ў 1941-1944г. Вытокі патрыятызму беларускх партызан.

У выніку дзейнасці падпольных партыйных камітэтаў і пад уплывам перамог Чырвонай Арміі ў рады партызан Беларусі на працягу 1943 года ўступіла больш за 96 тыс. чалавек, асабовы склад партызанскай арміі вырас з 56724 да 153488 байцоў. У гэтым жа годзе з розных калабаранцкіх фарміраванняў у партызанскія атрады ўлілося каля 12 тысяч чалавек.
Важнае значэнне для развіцця, партызанскага руху мела матэрыяльна-тэхнічная дапамога Вялікай зямлі. Толькі ў 1943 г. авіяцыяй партызанам Беларусі было дастаўлена 20,5 тыс. вінтовак, больш 11 тыс. аўтаматаў, 973 ПТР, 1235 кулямётаў і мінамётаў, звыш 2,6 тыс. пісталетаў, 43038 тыс. патронаў, звыш 120 тыс. ручных гранат, 390,5 тоны толу, 97,8 тыс. дыверсійных мін. Але асноўнымі крыніцамі ўзбраення ўсё ж заставаліся мясцовыя рэсурсы. Таму ў 1943 г. не было, бадай, буйнога партызанскага атрада ці брыгады, якія б не мелі сваёй майстэрні па вырабу і рамонту зброі, вытворчасці мін, гранат і г.д.
Паказчыкам роту майстэрства партызан з’яўлялася правядзенне ў адзін тэрмін у межах усёй акупаванай тэрыторыі Беларусі буйнамаштабных аперацый, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Рэйкавая вайна». На Беларусі ў 1943-1944 гг. аперацыя «Рэйкавая вайна» ажыццяўлялася ў тры этапы. Яна ставіла мэтай зрыў ваенных перавозак праціўніка і максімальнае садзейнічанне наступленню Чырвонай Арміі. Першы этап пачаўся ў ноч з 3 на 4 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г., другі – з 19 верасня 1943 г. да пачатку лістапада 1943 г. (ён атрымаў назву «Канцэрт»). За час 1-га і 2-га этапаў «рэйкавай вайны» партызаны ўзарвалі звыш 200 тыс. рэек. Былі разбураны чыгуначныя лініі Цімкавічы-Асіповічы,. Бабруйск-Старушкі, Жлобін-Калінкавічы. На многіх чыгуначных магістралях рух быў перапынены ад 4 да 15 сутак, а ўчасткі Магілёў-Крычаў, Полацк-Дзвінск, Магілёў-Жлобін, Баранавічы-Лунінец былі выведзены са строю на яшчэ большы тэрмін. Адначасова партызаны пускалі пад адхон эшалоны, узрывалі масты, вадакачкі, чыгуначныя станцыі.

 

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-20; Просмотров: 253; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.012 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь