![]() |
Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Окрестности озера Баторино
Луг… Покрытый сочной зелёной травой летом и пышным снегом зимой. Я люблю здесь гулять с собакой. Мы идём по дорожке к озеру. Из “островков леса” выскакивают зайцы, которых мы потревожили. На берегу отдыхают лодки. Здесь тенисто и свежо. Я знаю место, где под старой спинкой стула прячутся мышки. А совсем недалеко убежище их заклятого врага – лисы. Не представляю, как они соседствуют. Снизу лисья гора в тени и изрыта, а верхушка цела и ярко освещена солнцем. Если тихо подойти с подветренной стороны и если повезёт, можно увидеть рыжую сестрицу.
Иногда во время прогулки мне встречаются косули. Вот и закончилась экскурсия в природу. Осталось сообщить только адрес этого чудесного местечка: окрестности озера Баторино. Пойдёте гулять – не нарушайте гармонии! Бариев Денис, 7 класс
Мядзелу роўных яшчэ пашукаць!
Ясным летнім вечарам я люблю прагуляцца ўздоўж берага возера. Мястра тады асабліва прыгожае. Неба гарыць рознакаляровымі агнямі, а вада ўсю гэтую палітру адлюстроўвае.
Акрамя музея народнай славы, у райцэнтры можна наведаць музей школы №1, а таксама адзіны ў краіне музей вылічальнай тэхнікі, створаны пры гімназіі-інтэрнаце намаганнямі настаўніка-энтузіяста Вячаслава Станіслававіча Саўчыка.
Лічу, няма на свеце большай прыгажосці, чым наш прыродны комплекс “Блакітныя азёры”. Там цудоўна прагуляцца у добрай кампаніі, а ў суправаджэнні экскурсавода – яшчэ лепш. Шмат чым слаўны Мядзел, мы ім ганарымся. Закончыць хочацца радкамі нашай настаўніцы Вікторыі Вячаславаўны Сяклюцкай: У месцы цудоўным жывём мы з табою, І Мядзелу роўных яшчэ пашукаць! Тут плешчацца Мястра вячэрняй парою І вучацца чайкі пра шчасце спяваць…
А родную школу крылом парк агорнуў, У ёй мудрасці зерне расце, што ў палях. Адгэтуль мы будзем выходзіць у людзі І мядзельцаў варты прадоўжым мы шлях. Мінкоўскі Віталь, 7 клас Галасы выпускнікоў Што такое шчасце?
Для многіх шчасце звязана з сям’ёй, нават з повяззю пакаленняў. Цудоўна, калі ёсць такая еднасць, гэта моцнае апірышча ў жыцці. Некаторыя знаходзяць шчасце ў рэлігіі. Я, напрыклад, католік, і вельмі задаволены гэтым фактам. Мне падабаецца адчуваць лучнасць з людзьмі, якія ходзяць у касцёл. Бог дае нам дадатковыя сілы і магчымасці. Нехта ходзіць з кавенькай – тым не менш пераадольвае адлегласць, нехта не мае транспарту – і ідзе ў непагадзь, хтосьці не мае голасу – спявае шчыра і заўзята ў касцёле. Ёсць шчасце ў сябрах. Калі ёсць сябры, канешне. А самае вялікае шчасце – у любові (каханне з’яўляецца разнавіднасцю любові). Душа, якая не любіць, як у панцыры, шчасцю туды не прабіцца. Ефімаў Аляксей, выпускнік 2014 года Факты і фактары Што такое шчасце – гэта пытанне, безумоўна, вельмі філасофскае, і разважаць над ім можна бясконца. Навукоўцы, у сваю чаргу, даюць два тлумачэнні паняццю і разглядаюць яго як феномен.
2) Шчасце – гэта эйфарычны стан індывіда падчас фрустрацыі. Я пакуль што не магу даць уласнага тлумачэння паняццю шчасця, але не магу і пагадзіцца з чэрствымі выкладкамі навукоўцаў. Скажу толькі, што шчасце ў кожнага сваё, асобнае, асаблівае і асабістае J І залежыць яно ад некалькіх фактараў: характару чалавека, яго светаадчування, узросту, знешніх умоў, падзей і людзей. Згодны? Завяршыць разважанні хочацца словамі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча: Ісціна адвечная, як свет: Шчасце ходзіць толькі ў пары з горам. Часам толькі на фоне няшчасця ты адрозніш і зразумееш, што такое шчасце. Бо яно, шчасце, бывае ціхім і някідкім: прыляціць незаўважнай шэрай птушачкай, а не пярэстым паўлінам. А такое шчасце, упэўнены, ёсць у кожнага. Беражыце яго! Міхайлаў Аляксандр, выпускнік 2014 года
Пастаянства памяці Эсэ Гэта гісторыя адбылася шмат гадоў таму. Колькі, я ўжо і не памятаю... У парку, які знаходзіцца каля майго дома. Праз гэты парк мне трэба было праходзіць кожны дзень па дарозе на працу. Не вельмі мне падабаецца спяшацца, наадварот, павольна рухаючыся, я кожны раз заўважаю нешта новае. Але нязменным заставаўся старэнькі дзядуля, якога амаль кожны дзень я тут сустракаў. Аднойчы я не вытрываў. Мне захацелася спытаць, навошта ён сюды прыходзіць? У гэта невялікі, непрыглядны парк... Аказваецца, ён некалі, як і я, праходзіў гэты парк кожны дзень, спяшаючыся на працу. Але не адзін, а разам са сваей жонкай. І кожны дзень яны разглядалі адну і тую ж скульптуру. Гэта быў нібы шматгадовы рытуал, якому нельга здраджваць. Разглядалі яны плагіят на карціну Сальвадора Далі “Пастаянства памяці”, якую зрабіў нікому невядомы Цягам апошніх гадоў прыходзіць сюды састарэлы мужчына адзін. Няўпэўненай, маруднай хадою. Але не парушае рытуал. У памяць сваёй каханай. Ён кажа, што адзіноты няма. Проста яе час сышоў трохі раней, а хутка сыдзе і яго. Там, па той бок Гадзінніка, яна чакае яго… Праз нейкі час я перастаў сустракаць і гэтага дзядулю... Так адна зусім непрыкметная скульптура звязала сваёй філасофіяй гісторыі двух людзей. Валасевіч Вадзім, 9 клас
Новости гимназии World Robot Olympiad
Беларусь входит в число участников олимпиады с 2014 года, а национальным организатором WRO от Беларуси является ООО «Школа робототехники». Белорусская делегация состояла из 15 школьников, среди которых – наши: Чавлытко Артем, Малиновский Андрей, Морозов Гоша и Бариев Денис под руководством замечательного, неутомимого учителя-энтузиаста Савчика Вячеслава Станиславовича.
Савчик В.С.: Ребята молодцы, я ими очень доволен. Держались отлично, не растерялись. И роботы наши молодцы)) В младшей группе (Денис, Гоша) робот должен был отсортировать фрукты в зависимости от их спелости. Робот выполнил все основные задания, но с дополнительными не получилось. А второй робот (Андрей, Артём) должен был садить деревья в зависимости от качества почвы. Вся тематика соревнования была посвящена питанию. На достигнутом не остановимся, будем идти только вперёд!
|
Последнее изменение этой страницы: 2019-06-19; Просмотров: 191; Нарушение авторского права страницы