Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Мисуно Александр, 8 класс



Мы дорым вам на Новы год

новы твор пра наш паход!

“Прыгоды ў паходзе”

Глава 1

Вандроўнікі

                                 

Была сярэдзіна лета. Ярка свяціла сонейка, радасна спявалі птушачкі, ціхутка пашумлівалі дрэвы. Гімназісты на чале з кіраўніком літаратурнага гуртка “Спробы пяра” Вікторыяй Вячаславаўнай збіраліся ў паход.

А дзявятай гадзіне ўсе былі ў двары гімназіі. Не ставала толькі Рогач Ксюшы... Дзе ж яна? Мы павыцягвалі мабільнікі, каб тэлефанаваць ёй, і ўбачылі, як яна, запыханая і ўтрапёная, набліжаецца да нас.

Распытваць не было калі. Усе гатовы – цяпер толькі наперад! Дружны шэраг спартыўных касцюмаў, красовак і заплечнікаў паплыў за межы нашага гарадка. Стракаты шэраг спяваў, жартаваў, рагатаў. На бліжэйшы лес накатвалася сапраўдная шумавая хваля, і лясныя жыхары знаходзіліся ва ўтрапенні: што рабіць? Дзе схавацца?

Прайшоўшы Кальварыю (Мядзельскі Іерусалім), мы знайшлі прывабную палянку побач з возерам Рудакова і рашылі адпачыць і перакусіць. Хутка быў рассцелены абрус-самабранец, на ім з’явіліся прысмакі, якія мамы клапатліва сабралі нам з сабой.

Калі правіянту значна паменела, рушылі далей. Праз дзве гадзіны дайшлі да ваколіц возера Мядзел. Пачалі размяшчацца: паставілі палаткі, нанеслі ламачча, распалілі агонь, дасталі кацялкі і харчы, каб гатаваць вячэру. Пакуль вада закіпала, мы выцягнулі нататнікі і пачалі запісваць свае ўражанні. Гэта ў нас завядзёнка такая. “Ні дня без радка! ” – гаворыць нам Вікторыя Вячаславаўна. Мы ж члены гуртка “Спробы пяра”, а значыць, юныя паэты і пісьменнікі. У каго верш, у каго два радочкі – а нешта атрымалася.

Атрымалася і каша з тушонкай. А потым былі песні пад гітару ля вогнішча. Пакуль Слава з Вадзімам шаравалі пяском кацялкі, Маргарыта з Кацяй праспявалі амаль усяго Цоя. Ужо добра абцямнела, і мы пайшлі спаць, але з палатак яшчэ доўга даносіліся смех і перашэптванні.

Раніцой наступнага дня ледзь прачнуліся, некаторым нават дапамагалі... Ці то ўчарашні марш-кідок, ці то свежае паветра так нас расслабілі… Але Вікторыя Вячаславаўна ставіць ужо новае заданне: трэба накіравацца ў сярэдзіну лесу і зрабіць накіды. Трымацца загадана разам.

Узялі з сабою пітной вады і пайшлі.

Адышліся далёка ад лагера, ужо зусім не было чуваць гукаў недалёкага горада, адно чуліся галасы птушак і храбусценне галля пад нагамі. Нам карцела не паслухацца настаўніцы. Не былі б мы падлеткамі! Пераважыла жаданне адасобіцца, таму было дамоўлена разысціся і сустрэцца на тым жа месцы праз гадзіну.

Гадзіна праляцела вельмі хутка, але прадуктыўна. Слава і Вадзім назбіралі лісця і кветак для паходнага гербарыя, Лера і Каця склалі новую песню, Стас выразаў з дубчыка свістульку, Улад намаляваў выдатны эцюд, Сева зняў удалыя фотакадры, я сачыніла верш.

І тут нам здалося, што мы не адны. За кустамі нехта ціхенька гаманіў. Мы прыслухаліся:

- Гэта тыя, хто нам патрэбен, яны змогуць дапамагчы!!! Страляй соннымі стрэламі!

- Счакай, Муш, яшчэ рана. І не шумі, а то пачуюць раней часу! - пачулася з-за кустоў.

Самы смелы – Стас – адразу кінуўся на гукі, але так нікога і не знайшоў ні ў кустах, ні за кустамі.

- Можа, нам здалося? – нерашуча прамовіў Віталь.

- Што, усім?! – не пагадзіўся Мікіта. – Слухайце, а давайце ў лагер, га?

- Ага, давайце пойдзем і раскажам пра галасы Вікторыі Вячаславаўне, - сказаў Вадзім.

– Гэта сапраўды не жарты, - сказала Ксюша. – Нешта анамальнае адбылося ўчора раніцой і са мной.

Усе застылі ў нерухомасці і, не міргаючы, пачалі слухаць Ксюшу.

Жыхар Даша, 9 клас

Працяг будзе…

А пакуль – з Новым годам!

 

 

У выпуску ўдзельнічалі:

 


Барыеў Дзяніс

Бярняк Павел

Дзевялтоўская Яна

Жыхар Дар'я

Ефімаў Аляксей

Іванова Марыя

Куцкевіч Марыя

Мінкоўскі Віталь

Місуна Аляксандр

Міхайлава Елізавета

Міхайлаў Аляксандр

Рогач Ксенія

Самко Улад

Саўчык В.С.

Сініца Ягор

Сяклюцкая В.В.

Хіла Андрэй

Чаўлытка Арцём

Яновіч Вікторыя


Нашы кантакты:

Кіраўнік гуртка – Сяклюцкая В. В.

svika 1971@ gmail. com

Нас вы можаце знайсці:


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-06-19; Просмотров: 187; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.011 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь