Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Вусная народная творчасць як першааснова беларускай дзіцячай літаратуры



ГАСЦІНЕЦ ДЛЯ МАЛЫХ ДЗЯЦЕЙ

Хлеба будняга дай нам сёнека!

Загадкі

Расінка на рожы

Народныя пагаворкі

Малпа

Неспадзяваны гасцінец

Добрае дзіцятка

Лебедзь

Рыжая

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ ДЛЯ ДЗЕТАК БЕЛАРУСАЎ

Часць І

1. Нядзеля

2. Наша гаспадарка

3. Сварба

4. Вясна

5. Пакуль не руках, не кажы, што тваё

6. З прыску ды ў агонь

7. Гутарка асота з крапівою

8. Сынок маленькі

9. Журавель і Чапля

10. Курыца і пятух

11. Цыган

Часць ІІ

1. Мой сад

2. Мая вёска

3. Родная вёска

4. Лес

5. Пчолы

6. Сірата

7. Прыпеўкі

8. Прыказкі

9. Загадкі

 

 

11. Якуб Колас “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909). Ідэйна-тэматычнае і жанравае багацце твораў чытанкі, іх гуманістычны змест.

У 1909 г. у Санкт-Пецярбурзе ў выдавенцтве " Загляне сонца і ў наша аконца" выйшла першая яго кніга " Другое чытанне для дзяцей беларусаў”, змест якой складалі вершаваныя і празаічныя творы пра з'явы прыроды, байкі і казкі пра жывёл, вершы і апавяданні. Па тэматыцы, па асаблівасцях стылю i мовы кніга лепш адпавядае патрабаванням дзіцячага ўзросту, больш рознабакова адлюстроўвае жыццё, вызначаецца паслядоўнасцю будовы, адзінствам стылю, маляўнічасцю мовы. Асноўная педагагічная задача — пащырыць жыццевы кругагляд дзяцей, навучыць ix роднай мове, выхавапь ix у духу высокіх грамадзянскіх i эстэтычных ідэалаў.

«Другое чытанне для дзяцей беларусаӯ » (1909) Якуба Коласа. Кампазiцыя кнiгi. Iдэйна-тэматычнае i жанравае багацце творау чытанкi, iх гуманiстычны змест. Чытанне было надрукавана ў Пецярбургу выдавецтвам «Загляне сонца i ў наша ваконца»Кнiга ӯ яӯ ляе сабой хрэстаматыю для вучняӯ 2 класа. Падручнiк складаецца з 7 раздзелаӯ: першыя чатыры прысвечаны порам года; тром апошнiм раздзелам аӯ тар даӯ адпаведна наступныя назвы: «Родныя вобразы», «Вершы i байкi», «Казкi». Першыя 1-4 раздзелы пiсьменнiк вылучыӯ паводле тэматычнага прынцыпу, а два апошнiя – паводле жанравага.Малюнкi прыроды, апiсаныя Коласам у чытанцы эмацыйныя i маляӯ нiчыя. На фоне прыродных з´ яӯ даволi часта адлюстраваны забавы дзяцей, праца дарослых. Першыя чатыры раздзелы чытанкi маюць цыклiчную структуру. Аӯ тар паступова прасочвае пачатак кожнай пары года – з´ яӯ ленне новых пракмет i пераход яе ӯ наступную. Пачынаецца кнiга апiсаннямi змен у прыродзе, якiя прыносiць вясна, бо гэтая пара года асаблiва важны этап у жыццi прыроды. Пры дапамозе алегорыi аӯ тар стварае непаӯ торныя вобразы лесу, сонца, ветру, марозу, ночы. У апавяданнi «Ручай» праз мову кропелек ручайка аӯ тар прапаноӯ вае дзецям тлумачэннi, як утвараюцца ручайкi i нават пра з´ яву кругазвароту вады ӯ прыродзе. Апавяданне «Дуб i чароцiна» вучыць дзяцей быць вынослiвымi, мужнымi, рашучымi, упэӯ ненымi, непахiснымi ӯ дасягненнi сваёй мэты. Выхаваӯ чыя iдэi многiх твораӯ арганiчна спалучаюцца з адукацыйным матэрыялам. Кожнага свайго героя пiсьменнiк iмкнецца надзялiць iндывiдуальнымi рысамi: сялянскага хлапчука з чулым сэрцам («Ластаӯ кi»), з уражлiвай i паэтычнай душой («Прылёт птушак»), цiкаӯ нага i дапытлiвага («Школа»), некаторыя з яго герояӯ не супраць паласавацца яблыкамi з чужога саду («Чужы сад»), не заӯ сёды могуць вырашыць спрэчку мiрным шляхам («За што пабiлiся хлопцы»). У апошнiм раздзеле Я.Колас змясцiӯ 11 апрацаваных iм беларускiх казак. Тут прадстаӯ лены казкi дзвюх разнавiднасцей: казкi пра жывёл i сацыяльна-бытавыя. Казкi пра жывёл невялiкiя па сваiх памерах, адпавядаюць узроставым асаблiвасцям дзяцей 5-7 год, у iх выразна выяӯ ляецца выхаваӯ чая скiраванасць: высмейваецца зайздрасць, сквапнасць, абмежаванасць, палахлiвасць («Воӯ к - дурань», «Леӯ i воӯ к», «Два зайцы»). Казкi сацыяльна-бытавога зместу давалi магчымасць Я. Коласу сцвердзiць маральную перавагу простага мужыка над прадстаӯ нiкамi iншых сацыяльных групп («Мужык i цыган», «Два маразы», «Мужык i пан»). «Другое чытанне для дзяцей беларусаӯ » Я. Коласа. з´ явiлася важным этапам у творчай i педагогiчнай дзейнасцi самога пiсьменнiка i на шляху станаӯ лення ӯ сёй БДЛ. Выданне кнігі Я. Коласа садзейнічала актывізацыі барацьбы за народную мову і за нацыяняльны змест навучання.

 

 

 

 

12. Адукацыйнае і выхаваўчае значэнне чытанак Цёткі, Якуба Коласа, іх роля ў пашырэнні асветы на Беларусі ў пачатку XX ст.

«Першае чытанне...» Цёткі вызначаецца глыбокай народнасцю, павагай да чалавека працы, добрым веданнем жыцця беларускага сялянства. У кнізе адлюстраваны тыповыя малюнкіi жыцця сялянства, прыроды Беларусі. Адна з асноўных тэм чытанкі — жыццё беларускай вёскі, працоўнага чалавека. У 1906 г. Цётка выдае яшчэ адну кнігy для дзіцячага чытання «Гасцінец для малых дзяцей». Матэрыял чытанкі цесна звязаны з жыццём сялянства. Можна падкрэсліць высокія маральныя якасці, шчырасць пачуццяў i глыбокі розум, характэрныя для сялянскіх дзяцей. Яна знаёміць дзяцей э родным краем, вучыла бачыць яго прыгажосць i заклікала да барацьбы за яго лепшую долю. Я. Колас-аўтар «Другога чытання для дзяцей беларусаў».Па тэматыцы, па асаблівасцях стылю i мовы кніга лепш адпавядае патрабаванням дзіцячага ўзросту, больш рознабакова адлюстроўвае жыццё, вызначаецца паслядоўнасцю будовы, адзінствам стылю, маляўнічасцю мовы. Асноўная педагагічная задача — пащырыць жыццевы кругагляд дзяцей, навучыць ix роднай мове, выхавапь ix у духу высокіх грамадзянскіх i эстэтычных ідэалаў.

Янка Купала і Цётка найбольш дакладна змаглі ўбачыць і выказаць у сваіх творах суровую праўду часу, заглыбіцца ў самыя цёмныя і далёка не бяскрыўдныя лабірынты чалавечай душы. I зрабіў гэта мужна і бескампрамісна. Якія б тэмы, праблемы, матывы ні закраналі вышэй названыя творцы слова ў сваёй разнастайнай па жанрава-стылёвым дыяпазоне мастацкай практыцы, ва ўсім адчувалася жывая зацікаўленасць і саўдзел саміх аўтараў, выразна праступалі іх асабістыя грамадзянская і мастакоўская пазіцыі, адчувалася натуральнасць заклапочанасці.

 

Дакастрычніцкі перыяд

Творы сацыяльнага, сямейна-побытавага зместу: “Над калыскай” (“Спі, маленькі мой сыночак!..”), “Сірочая доля”, “Над калыскай” (“Люлі, спі, мой сынку!..”) і інш. У творах адбываецца асэнсаванне праблемы лёсу чалавека, перспектыўных жыццёвых шляхоў, на якія можа стаць чалавек у пэўных абставінах. Літаратурныя героі гэтых твораў – маці, дзіця, сірата, а таксама вобраз лірычнага героя, які асэнсоўвае долю чалавека ад яго нараджэння да смерці (“Сірочая доля”). Форма гэтых вершаў – калыханка, песня, знаёмая для юнага чытача, спрыяе больш глыбокаму разуменню іх сэнсу.

Творы пазнавальна-выхаваўчага зместу: белетрызаваныя “Задачкі”. У іх не проста прапаноўваецца матэматычная ўмова, але і акрэсліваецца падзейная сітуацыя, якая вымагае лагічнага вырашэння. Такія кароткія белетрызаваныя задачкі спрыяюць развіццю лагічнага мыслення і вынаходлівасці дзіцяці.

Савецкі перыяд

Творы грамадзянскага, патрыятычнага зместу: “Арлянятам”, “Піянерскае”, “Сыны”. Ва ўмовах, калі ў перыяд канца 20–30-х гг. XX ст. гаварыць праўду было небяспечна, калі пры татальным цэнзурным кантролі данесці адкрыта праўду да чытача было практычна немагчыма, паэт стаў гаварыць са сваім удумлівым сучаснікам-чытачом стылізаванай мовай і стылізаванымі (пад формы мыслення новага часу) сэнсаўтваральнымі формамі. І такая мова, і такія формы адлюстроўвалі сутнасць новага часу. Паміж радкамі такой стылізацыі паэту ўсё ж удавалася сказаць істотнае – тое, што магло быць заўважана пільнымі сучаснікамі і ўзята за узор грамадзянскай пазіцыі, за ўзор адносін да рэчаіснасці, якая, акрамя негатыўнага, давала і прыклады пазітыўнага развіцця абставін.

У такім кантэксце варта звярнуць увагу на вершы “Арлянятам” (1923) і “Піянерскае” (1926) – творы першай паловы 1920-х гг., перыяду, калі, здавалася, яшчэ можна было адкрыта выказвацца. Але гэта толькі на першы погляд. Ужо ў гэты час разгортваўся татальны кантроль над грамадскай свядомасцю. Сведчаннем таму можа быць, напрыклад, спроба стварэння літаратурнай арганізацыі “ВІР”. У 1922 г. Я. Купала падпісаў устаноўчыя дакументы маючага ўтварыцца літаратурнага таварыства “ВІР”. Супрацоўнікі Народнага камісарыята ўнутраных спраў пасля праверкі “палітфізіяномій” заснавальнікаў таварыства прыйшлі да заключэння аб іх палітычнай нядобранадзейнасці (Я. Купала пасля такой праверкі быў названы “беларускім пісьменнікам-шавіністам”), у выніку чаго бальшавікі забаранілі ўтварэнне таварыства.

Купала ва ўсе перыяды творчасці быў надзелены найдзіўнейшай асаблівасцю не толькі бачання сутнасці таго, што адбываецца ў жыцці, але і прадбачання будучыні свайго народа. І такія асаблівасці яго таленту прадвызначалі характар гутаркі паэта з сучаснікам. Так, напрыклад, глыбока асэнсоўваючы сутнасць бурапеннасці новага часу, негатыўны ўплыў яе на фарміраванне грамадзянскай свядомасці маладога пакалення, Купала, заклікаючы моладзь (арлянят) змесці “цень мінуўшчыны праклятай” (стылізацыя пад заклікі новага часу), у той жа час звяртаў увагу на іншае. І гэтае іншае было галоўным у працэсе самавыхавання. Менавіта самавыхавання, бо ў новых умовах спадзявацца на эстэтычную перспектыву бальшавіцкага выхавання не даводзілася.

Творы сацыяльнага, сямейна-побытавага зместу: “Сын і маці”, “Алеся” і інш.). У вершы-дыялогу “Сын і маці” маленькі хлопчык пытаецца ў маці, чаму яна так плача, гледзячы ў неба, ды яшчэ крыжамі яго знача. Маці адказвае, што ад неба залежыць ураджай, – град можа выбіць збожжа. Чорная хмара праходзіць, не зачапіўшы хату, але ж маці плача без упынку.

Для Я. Купалы пры асэнсаванні рэчаіснасці і перспектыў развіцця Бацькаўшчыны будучае было цесна паяднана з сучаснасцю. Надзеяй будучыні былі дзеці. У гэтых і іншых творах паэт звяртаўся з яшчэ адным аспектам для асэнсавання дарослым чытачом: будучае залежыць таксама ад выхавання дзяцей. У гэтых адносінах творчасць Купалы вельмі гарманічна кладзецца ў кантэкст нацыянальна-адраджэнскага руху 20-х гг. XX ст. працэсу, паказальнай рысай якога было нацыянальнае выхаванне.

Творы пра дзіцячыя захапленні, свет дзіцячых уяўленняў: (“Кароль”, “Хлопчык і лётчык” і інш.) Калі ў вершы-аповедзе “Кароль” (1922) адлюстраваны вобразныя ўяўленні хлопчыка-пастушка, што бачыць сябе каралём прасторы, на якой пасецца яго статак, то лірычны герой верша “Хлопчык і лётчык”’ (1935) – гэта маленькі рамантык новага часу. Твор вельмі ўдала перадае гераічна-рамантычныя захапленні і памкненні дзяцей савецкага часу. Варта адзначыць, што гэты верш-зварот (верш-прамова) быў папулярным сярод дзяцей на працягу цэлай эпохі. І гэта натуральна: у ім праўдзіва, жыва, пераканаўча, матывавана перададзены памкненні маленькага хлопчыка, які марыў стаць лётчыкам.

У 1942 г. быў напісаны верш “Хлопчык і лётчык на вайне”. Герой гэтага верша-звароту, трэба меркаваць, усё той жа, што і ў вершы 1935 г., але ўжо падрослы. Ён і цяпер марыць быць лётчыкам, толькі ўжо дзеля таго, каб помсціць фашысцкім захопнікам за зробленае імі зло.

Прыродазнаўчы змест – верш-аповед “Мароз” (1921). У ім створаны карціны зімовай казкі, дзе каронаю марозу бор, а “тронам-пасадам бел-снег”. Лес тут паказаны палацам. А воўк і мядзведзь, вавёрка і лось – яго ахоўнікамі.

Эстэтычны змест – верш “Песня і казка” (1921), дзе паэтычна вызначаюцца асаблівасці ўздзеяння казачна-песеннага свету на свядомасць дзіцяці, акрэсліваецца пазнавальная роля паэтычных вобразаў.

Павучальна-пазнавальны змест – верш-забаўлянка “Бай” (1921). Твор мае ланцужковы прынцып пабудовы, характэрны для народных “баяў”. Казачны персанаж – апавядальнік-Бай – гутарыць з дзіцём з той мэтай, каб пазабаўляць яго. Ён расказвае, як труцень-ашуканец убіваецца ў працавітую пчаліную сям’ю і пачынае жыць за яе кошт. Калі на ўсе ранейшыя пытанні Бая аб тым, “баіць ці не” далей, дзіця адказвала “баіць”, то ў фінале верша, даведаўшыся пра дармаедства трутня, маленькі субяседнік не жадае далей слухаць пра яго. Гэтым самым аўтар звяртае ўвагу на здольнасць дзіцяці рабіць адпаведныя маральныя вывады і паказвае ўзор адносін да негатыўных праяў жыцця: дзіця павінна ад іх адмежавацца.

 

 

1915—1940

Падчас 1-й сусветнай вайны з 1915 года разам з сям’ёю ў бежанстве ў Маскоўскай губерні. Мабілізаваны, скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча (Масква, 1916) і служыў у запасным палку ў Пермі. Сям’я тым часам пераехала ў Абаянь (цяпер Курская вобласць Расіі). У званні падпаручніка летам 1917 года адпраўлены на Румынскі фронт, але неўзабаве за станам здароўя атрымаў адпачынак. Урэшце, як настаўнік Я. Колас быў вызвалены ад вайсковай службы і застаўся з сям’ёю ў Абаяні, працаваў настаўнікам і школьным інструктарам.

У 1921 годзе Я. Колас выкліканы ўрадам БССР вярнуўся ў Мінск. Супрацоўнічаў з Навукова-тэрміналагічнай камісіяй Народнага камісарыята асветы, Літаратурнай камісіяй па збіранні вуснай народнай творчасці Інбелкульта, быў выкладчыкам у Беларускім педагагічным тэхнікуме і Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі па граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на Слуцкіх настаўніцкіх педагагічных курсах.

У 1920-я-1930-я гады Я. Колас актыўна ўдзельнічае ў навуковым і грамадска-палітычным жыцці БССР. З 1928 года ён акадэмік АН БССР, з 1929 — член яе Прэзідыума і віцэ-прэзідэнт. У 1927—1929 гадах кандыдат у члены ЦВК БССР, у 1929—1931 і 1935—1938 — член ЦВК БССР. Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езда савецкіх пісьменнікаў і 1-га Усесаюзнага з’езда савецкіх пісьменнікаў у Маскве (1934), на абодвух з’ездах абраны ў кіруючыя органы саюзаў пісьменнікаў. Удзельнік Сусветнага кангрэсу абароны культуры (1935, Парыж).

Нягледзячы на прызнанне заслуг Я. Коласа з боку савецкай дзяржавы — у 1926 годзе ён атрымаў званне Народнага паэта Беларусі і пажыццёвую пенсію — пісьменнік трапіў пад хвалю рэпрэсій 1920-х—1930-х гадоў. З сярэдзіны 1920-х у доме Я. Коласа не раз праводзілі вобыскі, самога пісьменніка выклікалі на допыты. Самому Я. Коласу неаднаразова пагражаў арышт і рэпрэсіі, але, мусіць, на гэта не было атрымана дазволу вышэйшага савецкага кіраўніцтва. Гэтыя падзеі негатыўна адбіліся на псіхалагічным стане пісьменніка, адпаведна і на яго творчасці.

1941—1956

Падчас Вялікай Айчыннай вайны паэт жыў у Клязьме паблізу Масквы, Ташкенце, Маскве. У 1944 годзе Я. Коласу прысвоена званне Заслужаны дзеяч навукі Беларусі. У канцы 1944 года вярнуўся ў Мінск.

Па вайне да канца жыцця працаваў у АН БССР. У 1950-я гады Я. Колас быў навуковым рэдактарам і ўдзельнікам выдання «Руска-беларускага слоўніка» (1953). Актыўна ўдзельнічаў і ў палітычна-грамадскім жыцці — быў дэпутатам ВС СССР і ВС БССР, членам ЦК на XX—XXII з’ездах КПБ, членам Камітэта па Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры і мастацтва СССР, віцэ-старшынёй Усеславянскага антыфашысцкага камітэта, старшынёй Беларускага і членам Савецкага камітэта абароны міру. Нідзе ўдзел Я. Коласа не быў фармальным, займаўся ён як праблемамі асобных грамадзян, так і паслядоўна адстойваў нацыянальныя інтарэсы беларусаў. Так, у 1956 годзе Я. Колас звярнуўся да ЦК лістом пра месца і стан беларускай мовы ў грамадскім жыцці, прапаноўваў меры яе абароны.

Дзесяцігоддзі напружання адмоўна адбіліся на стане здароўя пісьменніка. Толькі за апошнія 10 гадоў свайго жыцця ён хварэў на запаленне лёгкіх 26 разоў. Памёр 13 жніўня 1956 года за сваім рабочым сталом. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Вусная народная творчасць як першааснова беларускай дзіцячай літаратуры

Вусная народная творчасць – першааснова любой літаратуры, у тым ліку i дзіцячай. На Беларусi ва ўмовах жорсткага нацыянальнага ўціску i амаль суцэльнай непісьменнасці працоўных фальклор меў значна большае значэнне, чым у іншых краінax. Гэта была тая галіна духоўнага жыцця беларусаў, якую ўрад не мог узяць пад кантроль. Іменна ў рэчышчы вуснай народнай творчасці стагоддзямі развівалася, шліфавалася i ўдасканальвалася роднае слова. У песнях, легендах, казках i паданнях беларускі народ выказваў свае запаветныя мары i iмкненнi. Фальклорныя творы як найдаражэйшую духоўную спадчыну адно пакаленне беражліва перадавала другому. Узнік Д.Ф., як і фальклор, у старажытныя часы, калі чалавек навучыўся працаваць, гаварыць, свядома радавацца, нудзіцца, ставіць пэўныя мэты, клапаціцца пра выхаванне дзяцей у адпаведнасці з тагачаснымі нормамі чалавечых узаемаадносін.

Вусная народная творчасць – гэта першааснова любой нацынальнай лiтаратуры. Дзякуючы фальклору захавалiся рэшткi нашай культуры i дайшлi да нас.

Спецыфiчныя асаблiвасцi фальклору:

- вусная форма бытавання;

- адсутнасць аӯ тара;

- наяӯ насць варыянтаӯ;

- дзiцячы фальклор заӯ сёды суадносiцца з гульнёй.

Творы створаныя спецыяльна для дзяцей – калыханкi;

Творы створаныя самiмi дзецьмi – дражнiлкi;

Товры, што перайшлi ад дарослых ӯ дз. фальклор – загадкi.

Першыя творы фальклору ӯ 19ст. Фальклорныя творы збiралi, запiсвалi i выдавалi многiя аӯ тары: (Ян Чачот, Ян Баршчэӯ скi, Еӯ дакiм Раманавiч Раманаӯ, Павел Васiлевiч i iнш.)

У 20ст. выдаецца кнiга дзiцячы фальклор Барташэвiч.

Ι снуе некалькi класiфiкацый:

1.У залежнасцi ад узросту (Карски Яфiм)

Творы дзеляцца на 2 групы:

-творы для дзяцей пад апекаю дарослых;

- творы для дзяцей, якiя ӯ меюць самастойна забаӯ ляцца.

2.У залежнасцi ад функцый (Васiленка)

Творы дзеляцца на 3 групы:

- творы, якiя прызначаны супакоiць дзяцей (калыханкi);

- творы, што выкарыстоӯ ваюцца пры гульнi;

- творы, што цiкавяць дзяцей сваiм паэтычным зместам.

3.У залежнасцi ад стваральнiкаӯ (Анiкiн, Яфiмава)

- творы, што створаны для дзяцей

- творы, што створаны самiмi дзецьмi

- творы, што перайшлi з дарослага ӯ дзiцячы фальклор.

Паэтыка:

Калыханкi – знаёмяць дзяцей з навакольным светам, адзин з самых старажытных жанраӯ, пра гэта сведчаць старажытныя вобразы (сон. Дрымота, бай, варкота). Кот (першае знаёмства з навакольным светам).

Калыханкi простыя па кампазiцыi, у iх заӯ сёды уразны рытм, рыфма (да мелагучнасцi). Характэрна гукаперайманне, вялiкая колькасць слоӯ з памяншальна-ласкальнымi суфiксамi.

Забаӯ лянкi – вершаваныя радкi, якiмi суправаджаюцца першыя рухi дзiцяцi.

Дзiцячыя песнi - перайшлi да дзяцей ад дарослых, па змесце жартоӯ ныя або гумарыстычныя. Змест разгорнуты, некалькi падзей, неспадзяваныя павароты. Характэрны вобразы СА свету жывёл. Гэтыя вобразы алегарычныя (маем на ӯ вазе з характэрнымi рысамi характару).

У дзiцячых песнях – гiпербала (перавелiчэнне) апiсальнасць (адлюстроӯ ваюць тыя цi iншыя асаблiвасцi), кумулятыӯ ны сюжэт (песня будуецца ӯ форме пытанняӯ i адказаӯ ), гукаперайманне, навучальнасць, дастаткова шмат дакучных песень (апошнi радок патрабуе паутарэння ӯ сяго тэксту).

Песнi-заклiчкi – звароты да з´ яӯ (сонцу, дажджу), да жывёл. Суправаджаюць многiя дзеяннi дзяцей (за грыбамi, пасвiць жывёл), прыгаворы да iкаӯ кi.

Дражнiлкi – дзецi прыдумваюць самi, невялiкiя прыгаворы, у якiх высмейваюцца нейкiя асаблiвасцi хаорактару.

Лiчылкi – гэта вершаваныя творы, дапамагаюць вызначыць вядучага, чарговасць у гульнi. Лiчылкi перайшлi да дзяцей ад дарослых.

Загадкi – утрымлiвае тэкст пытанне, якое трэба разгадаць. У загадках можа апiсвацца нейкi iншы прадмет, з мэтай заблытаць. Загадкi як сродак выхавання разумовых здольнасцей, спрыяюць развiццю вобразнага мыслення, iнтэлектуальнай вынаходлiвасцi дзiцяцi.

Гульнi – разнастайныя у фальклоры гульнi грунтуюцца на такой з´ яве, як карагод. У любой гульнi есць пэӯ ны магiчны пачатак.

Казкi – малдыя эпiчныя жанры, напоӯ неныя незвычайным, фантастычным, цудадзейным. Героi –насельнiкi прыроднага свету, што ӯ меюць размаӯ ляць. У казках заӯ сёды барацьба дабра над злом, з перамогай дабра. У казках можна свабодна пераходзiць з рэальнасцi ӯ нерэальнасць. Казкi маюць традыцыйную будову – зачын, канцоӯ ка, магiчныя лiчбы, сiстэма вобразаӯ.

Казкi лiтаратурныя и фальклорныя.

Лiтаратурная казка фармiруецца 2 шляхамi:

- на аснове арыгiнальнасцi аӯ тарскай фабулы (гiсторыi)

- на аснове традыцыйных фабульных схем (пэӯ ная апрацоӯ ка народнай казкi)

Казкi падзяляюцца на 3 групы: пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя.

Дзіцячы фальклор аказваў i аказвае ўплыў на БДЛ. Да традыцый фальклору звяртаюцца паэты, якія пішуць для дзяцей вершы, паэмы i казкі, выкарыстоўваючы вобразы, характэрныя мастацкія прыёмы i рытмы народных дзіцячых песень, лічылак, дражнілак i загадак, вучацца ў безыменных аўтараў размоўным інтанацыям, уменню гаварыць з дзецьмі проста i шчыра, захапляць ix iмклівым развіццём дзеяння, дынамікай падзей. Без наследавання традыцый дзяцячага фальклору не было б, напэўна, цудоўных твораў для дзяцей Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, А. Александровіча, У. Дубоўкі. Такім чынам, беларускі фальклор, у тым ліку і дзіцячы, з’явіўся не толькі першаасновай беларускай дзіцячай літаратуры, але і першым яе этапам развіцця, бо ва ўмовах адсутнасці беларускіх выданняў ён замяняў друкаваную літаратуру.

 

 

2. Легенды і паданні: “Бацька і сыны”, “Возера Нарач”, “Чараўніца”, “Паданне пра заснаванне Мінска”, “Як узнікла назва Гомель”.

Легенды і паданні з’яўляюцца адным з найбольш важных элементаў гісторыка-культурнай сападчыны нашага народа. Яны адлюстроўваюць гістарычны лёс краіны, духоўныя каштоўнасці людзей Беларусі. Для жыхара кожнай масцовасці яны з’яўляюцца пэўнымі звеннямі, якія злучаюць пакаленні нашага народа.

“Возера Нарач”

Калісьці на беразе вялікага возера з крыштальна-празрыстай вадойжыла дзяўчына Нара. На заходзе любіла яна сядзець ля вады на пяшчаным беразе і спяваць, падыгрываючы сабе на арфе.

Аднойчы песні Нары пачуў пан, стары ўдавец, і захацелася яму ўзяць дзяўчыну ў жонкі. Але ў Нарыбыў жаніх, і яна адмовілася. Тады слугі забілі хлопца, а дзяўчыну прывялі ў панскія харомы. У ночперад шлюбам Нара падпаліла палац і паспрабавала ўцячы. На беразе яе нагнала палацавая ахова.Калі Нара зразумела, што ад пагоні не сысці, кінулася ў ваду.

З таго часу і называюць возера яе імем - Нара або Нарач.

“Чараўніца”

Жыла сабе раз удава, і былі ў яе дзве дачкі. Старэйшая і з характару, і з твару была вельмі падобная да маці, - такая падобная, што людзі, убачыўшы іх разам, не маглі адрозніць, дзе адна, а дзе другая. Абедзве яны былі такія агідныя і такія фанабэрыстыя, што жыць з імі было немагчыма. А вось меншая дачка сваёй дабрынёй і сумленнасцю была чысты бацька. І апроч таго яна была такая прыгожая, што другой такой не было нідзе ў свеце. Ды ўсё ж, вядома, падобнага да сябе любяць болей, і таму ўдава вельмі любіла старэйшую дачку і трываць не магла малодшай. Яна прымушала яе есці толькі на кухні і ўвесь час давала ёй якую-небудзь цяжкую працу.

Абавязкам беднай дзяўчыны было двойчы на дзень хадзіць па ваду аж за дзве вярсты ад дома, і кожны раз яна павінна была прынесці вялізны збан, поўны да берагоў. І вось аднаго разу, калі яна была ля крыніцы, да яе падышла бедная кабета і папрасіла напіцца.

- Зараз, зараз, цётачка, - сказала прыгожая дзяўчына.

Яна хуценька спаласнула збан, наліла ў яго вады з найчысцейшага месца ў крыніцы і падала яго кабеце. Каб той зручней было піць, дзяўчына ўвесь час яго падтрымлівала. Напіўшыся, кабета сказала:

- Ты такая прыгожая, такая добрая і такая ветлівая, што я хачу зрабіць табе падарунак (а гэта была чараўніца, якая наўмысна абярнулася беднай сялянкай, каб пабачыць, якое сумленне ў гэтай дзяўчыны).

- Я вырашыла надзяліць цябе дарам, - сказала чараўніца. - Дзякуючы яму пры кожным слове, якое ты вымавіш, з рота ў цябе будзе выпадаць кветка або каштоўны камень.

Неўзабаве дзяўчына вярнулася дадому. Маці адразу накінулася на яе сварыцца, што яна так доўга хадзіла па ваду.

- Калі ласка, мама, даруйце, што я так спазнілася, - сказала бедная дзяўчына.

І пры гэтых словах з рота ў яе ўпалі дзве ружы, дзве перліны і два вялікія дыяменты.

- Што такое? - крыкнула маці, вельмі здзівіўшыся. - Па-мойму, у яе з рота выпалі дзве перліны і два дыяменты?! Адкуль гэта ў цябе, дачушка мая? (Гэта быў першы раз, калі яна назвала яе дачушкай.)

Бедная дзяўчына шчыра распавяла ёй пра ўсё, што з ёй здарылася, і насыпала пры гэтым безліч дыяментаў.

- Вось табе маеш! - сказала маці. - Трэба будзе паслаць туды і маю старэйшую. Чуеш, Фаншона? Пабач, што падае ў тваёй сястры з рота, калі яна гаворыць! Хочаш мець такі дар? Тады бяры збанок, ды схадзі па ваду да крыніцы, а калі якая-небудзь бедная кабета папросіць у цябе напіцца, налі ёй у збанок вады ды напаі.

- Яшчэ чаго! - груба адказала Фаншона. - Ніколі такога не будзе, каб я пайшла на крыніцу!

- А я кажу, што пойдзеш, - паўтарыла маці, - і зараз жа.

Давялося такі старэйшай дачцэ ісці, хоць яна ўвесь час незадаволена бурчала. А з сабой яна ўзяла найлепшы срэбраны збанок, які быў у хаце. І вось, ледзь яна паспела падысці да крыніцы, як убачыла, што з лесу выйшла раскошна апранутая пані. Гэта была тая самая чараўніца, якая раней гутарыла з яе сястрой, а цяпер абярнулася прынцэсай, каб пабачыць, наколькі гэтая дзяўчына можа быць несумленная. Яна падышла да старэйшай сястры і папрасіла ў яе напіцца.

- Яшчэ чаго! - груба крыкнула чараўніцы фанабэрыстая дзяўчына. - Што я сюды прыйшла вам ваду падаваць?! Ці вы думаеце, я прынесла гэты срэбраны збанок, каб вы з яго тут пілі! Вось што я вам скажу: піце проста з крыніцы, калі вам так хочацца.

- Вы вельмі няветлівая, - адказала чараўніца, але на твары ў яе не выявілася ніякага гневу. - Ну што ж, калі вы такая грубая, я надзялю вас дарам: пры кожным слове, якое вы скажаце, з рота ў вас будзе выскокваць гадзіна ці рапуха.

Яшчэ здалёк заўважыўшы сваю любую дачушку, маці закрычала:

- Ну што, дачушка мая?

- А нічога, мая матухна.., - адказала грубіянка, і з рота ў яе выскачылі дзве рапухі і дзве гадзіны.

- О неба! - крыкнула маці. - Што я бачу? Усё гэта з-за тваёй сястрыцы! Ну, яна ўжо мне заплаціць!

І яна пабегла па малодшую дачку, каб яе набіць. Але бедная дзяўчына ўцякла і схавалася ў лесе.

Там яе і спаткаў сын караля, які вяртаўся з палявання. Ён заўважыў, якая яна прыгожая, і спытаўся, чаму яна тут адна і чаго плача.

- О, пане! - адказала дзяўчына. - Маці выгнала мяне з хаты.

Убачыўшы, што з рота ў яе выпалі шэсць перлаў і столькі ж дыяментаў, сын караля вельмі здзівіўся і спытаў, як у яе гэта выходзіць. І дзяўчына расказала гісторыю, якая з ёй здарылася. Пачуўшы гэта, сын караля вельмі ў яе закахаўся і падумаў, што такі дар варты ўсяго, што могуць даць у пасаг за любой прынцэсай. Ён прывёз дзяўчыну ў палац да свайго бацькі-караля, і там яны пажаніліся.

Што ж да яе сястры, дык тая хутка ўжо так усім абрыдла, што родная маці не вытрывала ды выгнала яе з хаты. Нябога доўга тулялася сям і там, але так і не знайшла нікога, хто б яе прытуліў. Так яна і памерла адна ў нейкім глухім лясным закутку.

Мараль

Дыяменты і аздобы

Вабяць моцна ўсіх людзей,

Але ветлівыя словы

Больш маюць сілы і каштуюць даражэй.

Другая мараль

Няпроста дагаджаць усім

І далікатным быць заўсёды,

Ды ўрэшце ўсё вянчае ўзнагарода -

Якраз тады, як пра яе не думаеш зусім.

“Паданне пра заснаванне Мінска”

Паміж Татарскім канцом і Пярэспенскім мастком, у самога Віленскага паштовага шляху, калісьці пасяліўся знакаміты волат-знахар па мянушцы Менеск, або Менскі, і пабудаваў ён на рацэ Свіслачы вялікі каменны млын на сем колаў.

Ніхто самога Менеска не бачыў, тым не менш, у навакольных мясцовасцях свіслацкай зямлі чутныя былі самыя фантастычныя аповяды пра яго моц. Кажуць, што ў ягоным млыне мука малолася не з жыта, а з камянёў, што ўначы чуліся нейкія дзіўныя крыкі, гуканне, песні, музыка і танцы, што апоўначы ездзіў ён на сваім млыне па паселішчах і набіраў дружыну з адважных, смелых, моцных людзей, якія пазней утварылі цэлы народ, а пасяліўся ён побач з млыном. Тут і быў заснаваны горад і названы імем волата - Менеск - Менск - Мінск.

Вядомы беларускі археолаг Г. В. Штыхаў лічыць, што назву Менску дала рака Менка, якая ўпадае ў Пціч у 12-ці кіламетрах паўночней сучаснага горада Дзяржынска. Археолагі выявілі там старажытнае паселішча. На думку навукоўца, яго жыхары па нейкіх прычынах у XI стагоддзі перайшлі з берагоў Менкі на Нямігу і заснавалі там новае паселішча, захаваўшы за ім старую назву - Менск.

 

3. Узнікненне беларускага кнігадрукавання, распаўсюджванне кніг вучэбнага прызначэння.

Пісьменнасцю на Pyci карыст ўжо ў перш пал 10 ст., аднак шырокае яе распаўсюджанне было абумоўлена прыняццем хрысціянства ў 988 г. 3 гэт часу заканамерна ўзрасла неабходнасць у кнізе i дзякуючы патрэбам праваслаўя сфармірав пісьм мова, якую наз стараслав альбо царкоўнаслав. Даволі блізкая агульнаславянскаю асновай да старажытнарускай, яна досыць легка засвойвалася на Pyci, i на ёй фактычна была створана ўся царкоўна-рэлійная літаратура таго часу. Некалькі iншы тып мовы ўжываўся ў свецкім пісьменствe. Мова яго помнікаў з'яўлялася літаратурна апрацаваным варыянтам жывой гаворкі ўсходніх славян. Зараджэнне пісьмовай БДЛ звяз з развіццём бел кнігадрукавання, з распаўсюджаннем на Беларусі кніг вучэбнага прызначэння. Першымі тaкімi кніжкамі былі выдадзеныя ў Pacii буквары i азбукоўнікі, якія аказалі вялікі ўплыў на развіццё бел вучэбнай кнігi. На шляху стварэння яе важным этапам з'явіўся “Псалтыр”, выдадзены вучоным i пісьменнікам, доктарам філасофіі i медыцыны з Полацка Францыскам Скарынам (каля 1490 - каля 1551) у Празе ў 1517 г. i ўтрымліваў 150 Давідавых псалмоў – твораў іўдзейскай i хрысціянскай лірыкі, перакладзеных на стараславянскую мову ў IX ст. У старажытным бел пісьменстве глосы ўпершыню выкарыстаў Ф.Скарына, які “на боцех” кніг “Бiблііi”, “Псалтыра”, “Апостала” i “Малой падарожнай кніжыцы” тлумачыў многія царкоўнаславянскія словы, паказваючы, “что которое слово знаменуеть”. Скарынаўскія глосы раскрываюць сэнс розных назваў прадметаў побыту, расліннага i жывёльнага свету, прыродна-геаграфічных i рэлігійна-культавых паняццяў, уласных назваў і інш. паняццяў (параўн.: онагри − лоси, тимпанъ − бубен, холмы − узгорки i г.д.). Глосы падпарадкаваны асноўнай ідэі першадрукара − зрабіць кнiгy даступнай “людем посполитым”. Прадаўжальнікамі культурна-асветніцх традыцый славутага палачаніна былі Сымон Будны, а таксама Л. Крышкоўскі i М. Кавячынскі, намаганнямі якіх у 1562 г. у Нясвіжскай друкарні была выдадзена першая кнігa па-старабеларуску на тэрыторыі Беларусі – «Катэхізіс», кніга пра царкву i грамадства ў пытаннях i адказах. Яна прызначалася не толькі для чытання дарослых, але i для таго, каб дарослыя па ёй «деток своих научали». Паводле азначэння С. Буднага, «катихизис, то ест наука стародавная христианъская от светого письма, для простых людей языка руского, въ пытаниах и отказех събрана». У гэты ж перыяд на Белаpyci з'явіліся папулярны «Псалтырь С. Будны выдаў таксама «Евангелие учительное» (1569), «Часовник, в нем напред и азбука» (1596). Вялікую ролю ў пашырэнні асветы (i адпаведна кніг для дзяцей) на Беларусі адыгрывалі брацкія школы i адчыненыя пры ix друкарні, якія дзейнічалі ў Вільні, Магілёве i інш. Выйшлі ў свет 127 выданняў, сярод якіх былі буквары i яркія палемічна-публіцыстычныя творы. У 1596 г. брацкая друкарня ў Вільні выдала буквар для беларускіх дзяцей Лаўрэнція 3ізанія «Наука ку читаню i разуменю письма словенского». У гэтым буквары былі змешчаны лемантар (азбука), катэхізіс, а таксама «Лексіс» – слоўнік, у якім славянскія словы падаваліся ў перакладзе на жывую беларускую мову. Аўтару належыць i адзін з першых падручнікаў па граматыцы «Грамматика словенска» (1596).

 

4.  Неспрыяльныя ўмовы для развіцця беларускай культуры. Забарона мовы спачатку ўрадам Польшчы, потым – царскай Расіі.

Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі: У 2-й палове ХVІ ст. пасля аб'яднання Літвы з Польшчай на аснове Люблінскай уніі (1 569 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы каталіцкага Рыма Рэч Паспа-літая пачынае праводзіць палітыку апалячвання і акаталічвання беларусаў. Спачатку афіцыйна выкарыстоўваліся і польская, і беларуская мовы, але з цягам часу паступова ў якасці дзяржаўнай уводзіцца польская мова. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў паста-нову аб забароне беларускай мовы ў дзяржаўных і судовых установах. У канцы ХУІІ ст. беларуская літаратурна-пісьмовая мова прыходзіць у поўны заняпад. Па сутнасці, працягвае развівацца толькі народная гутарковая мова (дыялекты), якая сустракаецца ў шматлікіх помніках фальклору (казкі, паданні, прыказкі, прымаўкі, вершаваныя творы, жарты і г. д.), а таксама ў якасці ўставак у польскамоўныя драматычныя творы для характарыстыкі беларускіх персанажаў. Менавіта з гэтага часу ў галовы тутэйшага насельніцтва ўбівалася негатыўнае, зневажальнае стаўленне да ўсяго беларускага, у першую чаргу да беларускай мовы, якую сталі называць «мовай хамскай, мужыцкай, паганскай». Польская мова лічылася мовай вышэйшага гатунку, панскай, 14 шляхетнай. На вялікі жаль, многія прадстаўнікі беларускай шляхты за пэўныя прывілеі выракаліся не толькі роднай мовы, але і свайго беларускага пахо- джання, больш таго - сваѐ й веры. У канцы ХУІІІ ст. у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1795 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. У 1840 г. царскі ўрад (Мікалай І) забараняе ўжываць назву «Беларусь» (існавала назва «Северо- Западный край»). Афіцыйная перапіска і мастацкая літаратура на беларускай мове былі забаронены. У літаратурнай беларускай мове гэтага часу амаль не было грамадска-палітычнай і навуковай тэрміналогіі, не было строгай сістэмы граматычных, лексічных і арфаэпічных нормаў (гэтым тлумачыцца адсутнасць у беларускай літаратуры такога напрамку, як класіцызм, дзе творы павінны пісацца на добра апрацаванай мове, высокім стылем). Сваѐ й роднай мовай беларускі народ карыстаўся толькі ў бытавой сферы. Польскія і рускія вучоныя не прызнавалі беларускую мову самастойнай, разглядалі яе як польскі або рускі дыялект; вялі спрэчкі наконт таго, кім з'яўляюцца тутэйшыя жыхары: рускімі ці палякамі. У 1867 г. царскі ўрад забараніў друкаванне кніг на беларус-кай мове. Гэта забарона праіснавала да рэвалюцыі 1905 года. За ўсѐ ХІХ ст., па падліках даследчыкаў, выйшла не больш за 75 кніг. Пасля паўстання 1863 г. на працягу 30 гадоў на Беларусі не было надрукавана ніводнай кнігі на беларускай мове. А тыя, што вы-ходзілі ў свет, друкаваліся за межамі Расійскай імперыі. Сярод не- шматлікіх твораў, якія з'явіліся ў ХІХ ст., найбольш значнымі лічацца ананімныя паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат». 2.4 Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст. Як ні дзіўна, але менавіта ў час поўнага нацыянальнага заня-паду ў асяроддзі навукоўцаў-беларусістаў з'яўляецца ідэя беларускага нацыянальнага Адраджэння. Узнавіць беларускую культуру праз адраджэнне беларускай мовы - такую мэту ставілі перад сабой асветнікі ХІХ ст. (ля вытокаў гэтага прагрэсіўнага працэсу стаялі Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін- Марцінкевіч, К. Каліноўскі, У. Сыракомля, Ядвігін Ш., А. Гурыновіч і іншыя прагрэсіўныя пісьменнікі). Нягледзячы на царскую забарону аб друкаванні кніг, у канцы ХІХ ст. за мяжой выходзяць творы Фран-цішка Багушэвіча (зборнікі «Дудка беларуская» і «Смык беларускі»), з'яўляюцца вершы Я. Лучыны. У 1906 г. выдаюцца газеты «Наша Доля», пасля - «Наша Ніва». У «Нашай Ніве» друкавалі свае творы класікі беларускай літаратуры: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Цѐ тка, С. Палуян і інш. Іх творчасць і стала пачаткам новай беларускай літаратурнай мовы. Нагадаем, што фарміравалася яна не на кніжных традыцыях, як многія іншыя літаратурныя мовы, а цалкам «вырастала» з народных гаворак, затым апрацоўвалася, удасканальвалася майстрамі беларускага слова. (Аднак працэс развіцця сучаснай літаратурнай мовы расцягнуўся больш чым на стагоддзе. Па сутнасці, яшчэ ў пачатку ХХ ст. беларуская мова была неўнармаванай, развівалася ў асноўным у жанры мастацкай літаратуры.)15 У 1918 г. была ўтворана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) і беларуская мова ўпершыню пасля часоў ВКЛ набыла статус дзяржаўнай, г.зн. на ѐ й працавалі ўрад і іншыя грамадскія ўстановы. Распачаўся працэс беларусізацыі. Да беларускага пісьмовага слова далучыліся мільѐ ны людзей. Толькі за перыяд з 1920 па 1926 гг. пачалі сваю творчую дзейнасць каля 500 маладых літаратараў, сярод іх А. Александровіч, А. Бабарэка, Я. Пушча, М. Чарот, А. Дудар. К. Чорны, З. Бядуля, К. Крапіва і інш. Упершыню былі створаны на беларускай мове пад-ручнікі для школ па ўсіх прадметах, слоўнікі (у прыватнасці, слоўнікі вайсковай тэрміналогіі, прававой, батанічнай; дыялектныя слоўнікі, перакладныя і інш.). У канцы 1920-х гадоў амаль уся літаратура (каля 90 %), якая выпускалася ў рэспубліцы, была беларускамоўнай (! ), звыш 80 % школ мелі беларускую мову навучання. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі. У 1918 г. Браніслаў Тарашкевіч падрыхтаваў «Беларускую граматыку для школ», якая дала пачатак станаўленню новай беларускай арфа-графіі. У «Граматыцы» ўпершыню былі прыведзены ў сістэму пра-вілы напісання спрадвечна беларускіх слоў і асобна вызначаны нормы напісання слоў іншамоўнага паходжання. «Граматыка» Тарашкевіча на працягу 20-х гадоў ХХ ст. заставалася адзіным стабілным вучэбным дапаможнікам, на аснове якога ствараліся падручнікі і даследаванні па беларускай мове. (Дарэчы, беларуская дыяспара і сѐ ння карыстаецца дадзенай арфаграфіяй, якая атрымала неафіцыйную назву «тарашкевіца».

 

 

5. Асветн iцкая дзейнасць Вінцэнта Дуніана-Марцінкевіч  (1807— 1884).

Яго творчасць аказала магутнае ўздзеянне на фарміраванне беларускай літаратурнай мовы, вызначыла яе дэмакратычны характар, увагу да жыцця простага люду.

У пэўным сэнсе праграмным можна лічыць ліст Вінцэнта Дуніна-Марцінке-віча ў рэдакцыю «Gazety Polskiej». Ён пісаў: «Жывучы сярод люду, які размаўляе па-беларуску, прасякнуты яго ладам думак, марачы аб долі гэтага братняга народа, анямеўшага ў маленстве ад невуцтва і цемнаты, вырашыў я для заахвочвання яго да асветы, у духу яго звычаяў, паданняў, разумовых здольнасцей пісаць на яго ўласнай гаворцы. Са здзіўленнем заўважыў я хутка, што выдадзеную мной «Сялянку», затым «Гапона», «Вечарніцы», «Дудара», «Купалу» і г.д. люд прыняў з найвялікшай прыхільнасцю, а моладзь з запалам пачала вучыцца і завучваць на памяць мае так мілыя ёй творы. У выніку ўжо цяпер усюды над Віллёй і Нёманам, над Свіслаччу, Бярэзінай, Дзвіной, Дняпром і г.д. распаўсюджваецца чытанне беларускіх твораў, а абуджанае жаданне і запал яго духоўнага жыцця знойдзе сабе багатыя матэрыялы на роднай мове...

Мы шмат чаго не ведаем з жыцця Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Біяграфія яго слаба вывучана.

Вучыцца на медыцынскам факультэце Віленскага (па іншых звестках — Пецярбургскага) універсітэта доўга яму не давялося, ужо ў другім семестры ў 1827 г. Вінцэнт пакідае вучобу. Што з’явілася сапраўднай прычынай такога рашэння, не ведае ніхто. Існуе легенда, што пры першай сваёй практыцы ў морзе пры ўскрыцці трупа Дунін-Марцінкевіч раптоўна абамлеў. З прычыны такога нездароўя быццам бы не змог далей вучыцца. Зусім адкідваць такую версію не трэба, але, магчыма, існавалі іншыя прычыны. У 1826 г. на 95-ым годзе свайго жыцця памірае Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, яго духоўны апякун. Застаўшыся без маральнай падтрымкі і сродкаў для існавання, юнак, без усякага сумневу, мог і не адолець цяжкасці мітуслівага і шумнага жыцця ў сталіцы.

Калі верыць некаторым жыццяпісным звесткам, чыноўніцкую працу Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пачаў у Вільні ўжо ў 1827 г. на пасадзе сакратара ў прыватным бюро нейкага пана Бараноўскага. Можа, такая акалічнасць і не прыцягнула б пільную ўвагу да сябе, каб не рамантычная гісторыя, звязаная з гэтым. Менавіта там, падчас яго службы, Вінцэнт знаёміцца з дачкой Бараноўскага Юзэфай, у якую моцна закахаўся. Бацькі былі супраць іх шлюбу. У вачах будучага цесця Вінцэнт быў «гарбатым мужланам», да таго ж зусім збяднелым. А дачцы пана Бараноўскага на той час мінула ўсяго 16 гадоў. Не звяртаючы ўвагі на ўсё гэта, Вінцэнт выкрадае сваю каханку і ў снежні 1831 г. бярэ з ёй шлюб. У тым жа годзе Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч паступае на службу ў Менскую рымска-каталіцкую духоўную кансісторыю. З 1832 г. пераходзіць служыць у Менскую крымінальную палату.

Пяцідзесятыя гады — перыяд вялікага плёну ў творчасці пісьменніка. У 1855—1856 гг. адна за адной выходзяць кніжкі В.Дуніна-Марцінкевіча «Гапон», «Вечарніцы і Апантаны», зборнік «Цікавішся? — Прачытай! » У 1857 годзе ў Менску надрукаваны «Дудар беларускі». Завяршае пісьменнік і працу над вершаваным гістарычным апавяданнем «Люцынка, альбо Шведы на Літве», у гэты час з’яўляюцца «Халімон на каранацыі» і вершаванае апавяданне «Літаратарскія клопаты», якое ён прысвяціў Ул. Сыракомлю. Цёплыя адносіны з ім Вінцэнт захоўвае на працягу ўсяго жыцця.

Актыўная літаратурная і тэатральная дзейнасць патрабавала вялікіх высілкаў ад пісьменніка, немалых матэрыяльных сродкаў. Можа, таму ў 1847 г. фальварак Люцінка быў закладзены ў Менскім прыказе грамадскай апекі тэрмінам на 26 гадоў за пазыку ў 700 рублёў срэбрам. Амаль да канца жыцця ўціск ад гэтай пазыкі прыйшлося Марцінкевічу адчуваць на сабе — штомесяц належала вы-плачваць вялікія працэнты.

 

 

6. Гістарычныя факты і легенды пра лёс Паўлюка Багрыма.

Легенда пра Паўлюка Багрыма і рэальны лёс Ігнацыя Яцкоўскага, цікавейшы за легенду Наша Ніва

З’явіўся беларускі пераклад кнігі Ігнацыя Яцкоўскага " Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды". Менавіта ў гэтай кнізе даследчыкі напачатку ХХ ст. знайшлі верш " Заграй, заграй, хлопча малы", аўтарства якога прыпісалі Паўлюку Багрыму. Майстар Паўлюк Багрым сапраўды выкаваў жырандолю, якую можна пабачыць у Крашыне, а хрэстаматыйны верш напісаў паўстанец-эмігрант Ігнацый Яцкоўскі.

Легенда пра таленавітага паэта, якога за беларускі верш падлеткам забралі ў рэкруты, узнікла таму, што " Аповесць з майго часу…" лічылі мемуарамі, але пераклад кнігі на беларускую мову пераконвае, што гэта мастацкі твор, гэта драма з прыгодніцкімі элементамі. Тут і каханне, і ўцёкі з расейскім гусарам… " …калі на самым досвітку каляска панства Войскіх пад’язджала да касцёла, ксёндз-пробашч Магнушэўскі ўжо пачаў набажэнства, калі ж ён зацягнуў звычайны ў гэтым выпадку гімн " Тваё, Хрысце, уваскрэсенне! ", тры наладаваныя порахам марціры далі залп на дзядзінцы, і спуджаныя коні панства Войскіх панеслі. Стары Гжэсь, фурман, знянацку не здолеў даць рады, а лямант двух дам у калясцы, выклікаючы яшчэ большае замяшанне, пагаршаў сітуацыю; тут расійскі гусарскі афіцэр, малады і зграбны…" і далей усё як у любоўным рамане. А здарылася гэта каля касцёла ў Крашыне, і аўтар мае нагоду распавесці пра бунт сялян, які тут колісь адбыўся, пра следства. Так на старонках з’яўляецца і сапраўдны ксёндз Магнушэўскі, і выдуманы ягоны вучань Пётрак, які чытае славуты верш: " Заграй, заграй, хлопча малы".

Легенда пра Паўлюка Багрыма доўгі час засланяла цікавейшую за любую легенду гісторыю пра лёс самога Ігнацыя Яцкоўскага. 36-гадовы наваградскі адвакат вясною 1831 года далучыўся да Літоўскага паўстання, потым — 25 гадоў эміграцыі. " Powieś ć z czasu mojego, czyli Przygody Litewskie" выйшла па-польску ў Лондане ў 1854 годзе, у эмігранцкім асяродку ў друкарні Аляксандра Рыпінскага. Падрабязна пра ўсё гэта ў пасляслоўі да беларускага выдання " Аповесці…", якое называецца " Нялёгкая дарога дадому", піша даследчык Мікола Хаўстовіч. А беларускі пераклад " Аповесці…" з’явіўся ў Варшаве, у канцы 2010 года. Такою самаю, што ў прыжыццёвым выданні, засталася вокладка кнігі, адметнасць яе ў тым, што на ёй няма прозвішча аўтара. Каб адкрыць аўтарства " Аповесці з майго часу…", даследчыкам спатрэбілася 40 гадоў.

Жаўруковая песня Паўлюка Багрыма

У лiтаратуры кожнага народа есць мастакi слова, у спадчыну ад якiх нам засталося не так i шмат. У беларусаў - Паўлюк Багрым. Цяжкiм i няпростым быў лёс гэтага юнака: гаротнае жыццё беднага сялянскага хлопца, рэкрутчына за распаўсюджанне антыпрыгоннiцкiх вершаў, працяглая служба ў глыбiнi Расii. Але, нягледзячы на цяжкiя выпрабаваннi лёсу, ён заставаўся мастаком слова - уладаром чалавечых душ.

У творчай спадчыне П. Багрыма было тры вучнёўскiя сшыткi, якiя бясследна знiклi пры арышце юнага паэта. Напэўна, гэта былi вершы пра цяжкую долю беларускага народа, вершы антыпрыгоннiцкай накiраванасцi. А можа, гэта былi вершы пра каханне, аб прыгажосцi беларускай зямлi. Захаваўся толькi адзiн верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы...», напiсаны паэтам у 15-гадовым узросце. Верш прысвечаны Крошынскаму паўстанню 1828 г. Лiрычным героем твора з'яўляецца падлетак-пастушок, уласнасць жорсткага пана, якi «кiямi» закатаваў бацьку. Каб пазбегнуць рэкруцтва, хлопчык вырашае пакiнуць родны дом i пайсцi ў «свет, у бездарожжа». Думкi i пачуццi прыгоннага падлетка, скiраваныя ў бок пошукаў выйсця з безвыходнага становiшча, вызначаюцца адчаем i бездапаможнасцю.

Падлетак гатовы абярнуцца ў ваўкалаку, нарадзiцца каршуном - тады яго ў «паншчыну б не пагналi, у рэкруты б не забралi i ў маскалi не аддалi». Ён шкадуе, што да яго не дакрануўся сваiм крылом кажан - тады б, па народным павер'i, ён навекi застаўся недаросткам i пазбег бы салдатчыны i паншчыны. Асаблiва адчайна гучаць радкi, дзе пастушок зусiм не хацеў бы нараджацца. Гэту думку ён звязвае з найдаражэйшым чалавекам - мацi, якая, напэўна б, была больш шчаслiвай i змагла пазбегнуць пакут з-за трагiчнага лёсу сына:

Каб ты мяне не радзiла.

Каб ты мяне не кармiла,

Шчаслiўшая ты бы была!

У вершы П. Багрыма, якi I. Навуменка назваў творам «з лiку бязлiтасна-адчайных аб нежаданнi жыць», матыў безвыходнасцi крыху паслабляецца жаданнем героя знайсцi выйсце, супрацьстаяць антычалавечым абставiнам жыцця, не скарыцца лёсу. Верш кранае сiлай пратэсту супраць прыгоннiцтва i рэкруцтва, арганiчнай спалучанасцю формы i зместу. Цесна звязаны з фальклорнымi традыцыямi (вобразы ваўкалака, каршуна, кажана, народна-песенныя звароты, паўторы), ён выявiў вялiкiя магчымасцi беларускага паэтычнага слова. Вярнуўшыся з рэкрутаў, пастарэлы i знясiлены, П. Багрым ужо не наважваўся брацца за пяро. Ён працаваў у Крошыне кавалём. Да нашага часу захавалася металiчная жырандоль з арнаментальнымi жаўранкамi, па-мастацку зробленая П. Багрымам. Толькi два адбiткi свайго жыцця - верш i жырандоль - пакiнуў нам у спадчыну П. Багрым. Пакiнуў дзве жаўруковыя песнi.

Паўлюк Багрым. Паэт аднаго верша. А было іх напісана многа, ды адабралі сшытак, калі ўціхамірвалі бунт сялян з мястэчка Крошын, якія захацелі быць вольнымі ад лішніх панскіх пабораў ды здзекаў. Выдатны чалавек, які рана прычыніўся да трагедыі народнай і аплакаў яе сваім цудоўным творам «Заиграй, заиграй, хлопча малы». Чалавек-легенда, які выкаваў у кузні прыгожую жырандоль - усім свяцільнікам свяцільнік, а сабе самому - агароджу на магілку, рамантычна-ўзнёслую, гордую.

Верш гэтага чалавека, забранага ў царскую армію на доўгія-доўгія гады, жыццё якога абарвалася каля 1890 г. (нарадзіўся ж паэт-пакутнік ў 1813 г.), знайшоў навагрудскі адвакат Яцкоўскі. Гэта было ў сярэдзіне стагоддзя. Апублікавала яго затым газета «Наша ніва» (28 ліпеня 1911 г.). I стаў ён прарывам у лірычную паэзію на роднай мове, яркім сведчаннем неўміручага таленту нашага народа. Гэта не Паўлюк Багрым, пятнаццацігадовы хлопчык з Крошына, праспяваў песню-жальбу, а ўвесь народ прастагнаў свой боль. Ды салістам у хоры народным стаў легендарны хлопчык.

Пазней цэлыя кнігі вершаў-скаргаў, вершаў-жальбаў з'явяцца ў нашай нацыянальнай літаратуры - «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Багушэвіча, «Жалейка» Купалы, «Песні жальбы» Коласа, а адкрывальнікам элегічнай паэзіі стане Паўлюк Багрым. Знакамітыя мастакі ішлі следам за ім. Ён быў першы.

Твор гэты - пра Крошынскае паўстанне 1828 г. У тым годзе і напісаны. 37 сялян судзілі. 31-го прагналі праз строй. Траім кіраўнікам далі па сто бізуноў. 30-ці - па 75 удараў. Якая жудасць! Як з быдлам - з народам, з людзьмі. Верш пісаўся пад уражаннем таго, што дзеялася. Малому хлопцу, падлетку (ад імя яго напісаны, выгукнуты твор) страшна. Страшна, што могуць узяць у войска. Страшна, што могуць забіць кіямі, як забілі бацьку, па якім «маці тужыць, сястра плача». Страшна да такой ступені, што папракае, не хочучы (так скажуць людзі), сваю родную матулю за тое, што нарадзіла яго на свет:

Будзь здарова, маці міла!

Каб ты мяне не радзіла,

Каб ты мяне на карміла,

Шчасліўшая ты бы была!

Самы трагічны кавалак тэксту ў вершы. Падумаем, узважым сказанае: малады чалавек не рады жыццю, пакутуе, што прычыніў сваім нараджэннем боль самаму любаму і дарагому чалавеку - матулі. Як трэба было востра перажываць, каб узняцца да такога несуцяшальнага вываду, драму нараджэння нешчаслівага чалавека. Я падумала, што падобная сітуацыя пазней раскрыецца ў драматызаванай паэме Янкі Купалы «Адвечная песня» з яе вывадам у фінале - селянін паўстае з магілы, бачыць ранейшае нярадаснае жыццё і просіць магілу «закрыцца нанова». Вось і ўсё. Кропка. Канец усяму. Нашто жыццё, калі яно - пакута і для цябе, і для тваіх блізкіх. Юнак хоча пайсці ў свет шырокі, абярнуцца ў ваўкалака, набыць нечалавечае аблічча, каб хоць трошачкі зазнаць шчасця натуральнага жыцця. I гэта - недасяжна. Ён прыдумляе ўсё новыя і новыя шляхі вызвалення з наканаванага яму рабства - службы ў арміі, рэкрутчыны, паншчыны, жыцця на чужыне, у маскалёў. Хоча коршунам нарадзіцца і быць вольным, абыходзіцца без паноў. Не ўдаецца. Не рэальна. Сітуацыя безвыходная, экстрэмальная, як бы мы зараз сказалі. I застаецца - гора рэчанька бяздонная, застаецца лёс нявольніка, раба. У канцы твора апавядальная інтанацыя перарываецца лірычным выгукам - зваротам да кажана, які, па народных павер'ях, сеўшы на малое дзіця, мог спыніць яго рост:

Ой, кажане, кажане!

Чаму ж не сеў ты на мяне?

Каб я большы не падрос

Ды ад бацькавых калёс.

Так звычайная аповесць пра трагічную падзею ў Крошыне перарасла ў тужлівую, сумную песню, у плач пра горкі чалавечы лес. Гэта тыповы лес селяніна-раба. Гэта тыповы плач беднага, безабароннага чалавека, свет якому завязаны назаўжды. Гэта твор пра абставіны, якія чалавек пакуль што не ў сілах пераадолець. Але ён спрабуе іх перасіліць сваей песняй.

На радзіме Паўлюка Багрыма пад Баранавічамі стаіць яго аградка. Такія ж аградкі, выкаваныя ім, стаяць і на іншых магілах. Недалёка храм з яго жырандоллю. Святая памяць. А ў літаратуры - адзін верш. Таксама - памяць. Святая! Балючая!

 

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-30; Просмотров: 1008; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.146 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь