Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Алег Лойка. Свет дзяцiнства i прыроды у вершах паэта



Бадай што ніхто з беларускіх паэтаў не прысвяціў столькі вершаў свайму роднаму гораду, бацькоўскаму кутку і землякам, як Алег Лойка. Нават Рыгор Барадулін разам з Еўдакіяй Лось і Пятрусём Броўкам не напісалі столькі паэтычных радкоў пра сваю Ушаччыну, сколькі Алег Лойка адзін пра слынны і старажытны Слонім і Слонімшчыну, з іх прыродай, працавітымі і мужнымі людзьмі, багатай гістарычнай спадчынай. У 90-х гадах мінулага стагоддзя з-пад пяра паэта выйшлі тры паэмы і ўсе яны прысвечаныя Слонімшчыне. Драматызаваная паэма ў дзвюх дзеях “Развітанне з Радзімай” вяртае чытачоў у XVIII стагоддзе да польнага літоўскага пісара, а пасля гетмана Вялікага княства Літоўскага Міхала Казіміра Агінскага і яго пляменніка дыпламата і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. У 1775 годзе Міхал Казімір Агінскі прыехаў у Слонім, дзе пабудаваў некалькі прадпрыемстваў, друкарню, заснаваў оперны тэатр і капэлу. Па яго ініцыятыве быў пабудаваны канал Агінскага. Гетман быў вельмі здольны музыкант і паэт. Выдаў “Гістарычныя і маральныя аповесці” (1782) і “Байкі і не-байкі”(1788). У Слоніме прайшло дзяцінства і яго пляменніка Міхала Клеафаса Агінскага: Карціна наплывае на карціну, Выразныя і ясныя без слоў. Таму мо, што Агінскага дзяцінства, Як і маё, у Слоніме прайшло. (Зборнік “Задуменныя пералескі”. Мн., 1961.С.24). Наогул, Алег Лойка да Агінскіх звяртаўся шмат разоў. Вязанку сваіх вершаў паэт прысвяціў чулліваму паланезу Агінскага “Развітанне з Радзімай”. Бо хто гэты музычны твор сёння не любіць?! Нават простыя гараджане і вяскоўцы: Казала цётка Надзя, Як цвіў вясёлы бэз, Калі памру, хавайце Мяне пад Паланез. (Зборнік “Ушанаванне”. Слонім, 2001.С.181). У драматызаванай паэме “Развітанне з Радзімай” падзеі адбываюцца ў канцы 1763 года (дзея першая), калі амаль год польны літоўскі пісар Міхал Казімір Агінскі знаходзіўся ў Пецярбурзе, дабіваючыся прыхільнасці маладой царыцы Расеі Кацярыны II. У палац ён прывёў і балетную трупу са Слоніма. Натхнёна і віртуозна іграе Агінскі на скрыпцы, але адчувае холад адчужэння царатворцаў, якія хутка пакідаюць залу. Другая дзея адбываецца ў 1794 годзе — пад Мацеявіцамі. На поле бітвы пасля паражэння паўстанцаў, што змагаліся пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, сустракаюцца героі. Паэт цікава апісаў дыялог двух Агінскіх. У гэтым дыялозе гучыць горыч паражэння, але і надзея на будучае. Хор славіць здзейснянае князем Міхалам Казімірам Агінскім: Віват канал, што Ясельду і Шчару Звянчаў, як з прышласцю вянчаюць мару!.. І ў Слуцку тканым паясам віват, І габеленам, Кракаў якім рад, Мурам у Міры, Навагрудку, Гальшанах З цагельняў, што багацяць у пашанах; Віват дванаццаці на Шчары шлюзам, Віват і Слонімскім, і Целяханскім музам; Віват будаўніку, музыку і паэту!.. (Зборнік “Ушанаванне”. С.303). Другую сваю паэму Алег Лойка напісаў пра Жыровічы, яна мае назву “Посах душы”. Вёска Жыровічы знаходзіцца кіламетраў дзесяць ад Слоніма. Цяпер тут дзейнічаюць праваслаўныя духоўныя акадэмія і семінарыя. Але Жыровічы вядомы яшчэ тым, што тут у XVI стагоддзі быў заснаваны манастыр базыліян з цэрквамі і семінарыяй. І сёння Жыровічы — гэта беларуская праваслаўная Мекка. Сюды з усіх куткоў свету спяшаюцца вернікі, спяшаюцца да жыровіцкай святыні з комплексам храмавых і манастырскіх пабудоў, што захаваліся да нашых дзён. Жыровіцкая святыня цікава не толькі як унікальны праваслаўны рэлігійны асяродак, але і як помнік архітэктуры і гісторыі, як сімвал складанага і нялёгкага лёсу беларусаў. А побач з Жыровічамі — струменіць святая крыніца. Кожны, хто бывае ў Жыровічах, абавязкова набірае з сабою вады з гэтай крыніцы. Алег Лойка з крыніцы і пачынае сваю Жыровіцкую паэму: Стаяла ў лесе крыніца, А ў крыніцы — вадзіца, Над вадзіцай — груша, Да грушы — душою рушу. Рушу я да крыніцы — Вады святое напіцца, Рушу да светлае грушы — Светла на грушу дзівіцца. Між пастушкамі стану, Малітву з сэрца дастану, Пець, пакуль сілы хваціць, Жыровіцкай Багамаці… (Зборнік “Ушанаванне”. С. 240). Паводле народнай легенды, у 1470 годзе на лясной дзікай грушы пастушкі знайшлі абразок. Абразок яны заняслі ў маёнтак Аляксандру Солтану. На тым святым месцы пабудавалі цэркаўку. А калі здарыўся пажар і цэркаўка згарэла, дзіўны абразок з’явіўся на камені недалёка ад крыніцы. На тым месцы быў пабудаваны новы храм. Цяпер там узвышаецца Яўленская царква. А абразок Жыровіцкай Божай Маці зберагаецца ва Ўспенскім саборы.                               Дарагая

Пазірні, паглядзі, дарагая:

Ціха ў небе зара дагарае.

 

Хоць зязюля куе звонка ў гаі,

Дагарае зара, дагарае.

 

Золь, нягоды я перамагаю,

Бо на свеце ёсць ты, дарагая;

 

Можа, дзе хто каго больш кахае,

Ды не гэтак, як ты, дарагая;

 

Можа, дзе хто да зорак сягае,

Ты ярчэй, чым яны, дарагая;

 

А ці ёсць дзе туга больш тутая,

Чым мая па табе, дарагая?!

 

Палынам хай зара дагарае,

А не мне, не табе, дарагая!..


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-30; Просмотров: 1217; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.01 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь