Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Першыя творы Максiма Танка для дзяцей у заходнебеларускiх часопiсах «Беларускi летапiс» i «Снапок»



Пісаць для дзяцей М. Танк пачаў у 1937 г. Гэта былі пераважна казкі і вершы з фантастычным сюжэтам, якія друкаваліся ў «Беларускім летапісе» і часопісе «Снапок».

Ва ўcix зборніках паэта ёсць творы, дзе раскрываецца тэма дзяцінства. Гэтая тэма мела глыбокае рэвалюцыйнае гучанне, бо па сутнасці гэта тэма будучыні народа, справядлівасці барацьбы, якую вёў працоўны люд Заходняй Беларусі. Менавіта так гучыць тэма дзяцінства ў вершы “Песня кулікоў» (1936). Дарослыя мужчыны вядуць размову пра нялёгкае жыццё, калі «хлеб на стале кладзецца толькі для гасцей», калі «маладых нямала ў турмы павялі за тое, што дамагаліся, «каб далі вучыцца нам на роднай мове». Трывога, вялікае гора герояў твора выяўляюцца яшчэ глыбей, калі яны гавораць пра лес дзяцей:

У кутку, на нарах, на старую кніжку цixi голас льецца i чупрыны бель; Сумна з маладзіцай над малой калыскай Усхліпывас песняй белая мяцель.

Пытанне «Што, скажы мне, будзе з нашымі дзяцьмi? », якое вырашаюць repoi верша, было надзённым, вострым палітычным пытаннем у Заходняй Беларусі. Вядома, што аб кожнай краіне можна меркаваць па яе дзецях — па тым, як яны жывуць, што ядуць, у што апранаюцца, у якіх умовах вучацца. Ва умовах заходнебеларускай рэчаіснасці дзеці працоўных не мелі дастаткова нi ежы, нi вопраткі. Большасць дзяцей школьнага ўзросту практычна была пазбаўлена магчымасці вучыцца ў школе. Таму iм асабліва патрэбны былі добрыя кнiri на роднай мове, па якіх можна было б навучыцца чытаць дома. Відаць, гэтымі абставінамі грамадскага жыцця абумоўлена з'яўленне ў творчасці М. Танка ў 1937 г. твораў для дзяцей. Друкаваліся яны ў чaconicax: у «Беларускім летапісе», у дзіцячым чaconice на беларускай мове «Снапок», “Калоссе”. Гэта былі пераважна казкі або лірычныя вершы з фантастычным адлюстраваннем жыцця. У ix паэт славіць працу i працоўнага чалавека, яго гераічную барацьбу, апявае прыроду роднага краю. Шырока выкарыстоўвае паэт у cвaix творах легенды, казкі i паданні, што бытавалі ў народзе.

Народныя паданні i легенды, апрацаваныя выдатным майстрам слова i цудоўным знаўцам чалавечай душы, становяцца паэтычнымі шэдэўрамі. Фантастычныя казкі, створаныя паэтам па ўласных сюжэтах, сваей народнай прастатой i шчырасцю, паэтычнай прыгажосцю кранаюць чытачоў ycix узростаў. Усе «матчыны казкi», як называе ix паэт, служаць вялікай патрыятычнай справе:

Але ўcix гадуюць нас Матчыны Kaзкi. Яны вучаць родную мову любіць, На крылах юнацтва Уздымацца пад хмары, 3 няпраўдай змагацца, А з праўдай дружыць і аб неабсяжным і сонечным марыць.

Тэматыка i праблематыка творау Макс i ма Танка для дзяцей («Сказ пра Валя», « Казка пра Музыку».

  Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцы i мастацкiх асаблiвасцях творы Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам. Паэт творча пераапрацоӯ ваӯ народныя сюжэты. У сваiх казках Танк закранаӯ розныя этычныя праблемы.

Адметная асаблівасць яго паэзіі для юнага чытача — яе заглыбленасць у маральна-этычную праблематыку. На аснове легендаў, паданняў пра асілкаў, волатаў, народных музыкаў ён піша фальклорна-казачныя паэмы «Сказ пра Вяля»- у гэтым творы намеціліся характэрныя рысы М. Танка як паэта-казачніка: уменне цесна спалучаць фантастычнае, казачнае з сапрандным, героі жывуць высокімі ідэаламі свабоды і чалавечнасці, ў яго паэзіі так часта сустракаем вобразы зямлі, плуга, хлеба, маці, роднай мовы.

Так, у паэме-казцы Максіма Танка “Казка пра музыку” галоўны герой меў цудоўную “жывую” жалейку, якая іграла настолькі цудоўна, што ўсе людзі, слухаючы яе, рабіліся шчаслівымі, і нават дрэвы, вецер і зоры смяяліся і пускаліся ў скокі. Паслы злога цара скралі ў Музыкі жалейку, але ні ў каго больш не атрымоўвалася іграць на ёй так цудоўна – на гэта быў здольны толькі Музыка. Значыць, чароўнай была не сама жалейка – гэта Музыка ажыўляў яе сваім талентам. У паэме прама падкрэсліваецца цудоўная сіла героя: “Вось які быў з Музыкі Мастак-Чарадзей! ”

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-30; Просмотров: 1772; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.011 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь