Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Аналіз казак Васіля Віткі: “Буслінае лета”, “Казка пра цара Зубра”, “Азбука Васі Вяселкіна”, “Казкі І краскі” і інш..



Вітка Васіль (сапр. Цімох Васільевіч Крысько), нарадзіўся у1911 г. у вёсцы Еўлічы. Пісьменнік шматграннага таленту, выявіў сябе як паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст. Але найбольш вядомы і прызнаны ён як дзіцячы пісьменнік. Пачынаў Вітка як аўтар вершаў для дарослых, і прыйшоў ён у дзіцячую літаратуру, маючы за плячыма ўжо такія паэтычныя зборнікі, як: «Гартаванне» (1944), «Поўдзень» (1946) і даволі багаты жыццёвы вопыт.

Першая кніжка для дзяцей - казка «Вавёрчына гора» - убачыла свет у 1948 г. i адразу закранула сэрцы дзяцей. Сюжэт казкі «Вавёрчына гора» разгортваецца ўсё больш дынамічна, бо не перастаюць балець у вавёрачкі зубкі, трэба было нешта рабіць. Сама вавёрачка падказала, што ёй дапамог бы малаток: яна б iм арэшкі біла i зубкі свае не верадзіла. 3 гэтай падзеі завязваюцца асноўныя сюжэтныя вузлы казкi: з чаго зрабіць малаток, хто яго зробіць, як потым пераправіць той малаточак вавёрцы. Сюжэт складаецца з асобных эпізодаў-прыгод, паяднаных агульным клопатам: як хутчэй дапамагчы вавёрачцы. Як i належыць гэтаму жанру, казка «Вавёрчына гора» заканчваецца шчасліва: пepacтaлi балець у Веры-вавёрачкi зубкі i нават яшчэ да таго, як бусел уручыў ёй малаток (усё роўна яна была вельмі ўдзячна: «малаточак спатрэбіцца ў хаце»). Твор гэты прасякнуты дабрынёй, спачуваннем. У казцы «Вавёрчына гора» шмат слоў з памяншальна-ласкальнымі cyфіксамi. Яны ўзмацняюць эмацыйнае ўздзеянне казкі, настройваюць дзяцей на дабрыню, добразычлівасць: бабулька, мяшэчак, зубкі, сястрыца, зайка, мамачка, ручаёк, лісток, малаточак.

«Казка пра цара Зубра» (1960) В. Biткi. У “Казцы пра цара Зубра” разгортваецца сапраўднае драматургічнае дзеянне. Яе героі надзелены жыццёвымі чалавечымі рысамі. Сюжэт казкі развіваецца ў лесе, дзе ўладарыць Зубр. Ён вырашыў, што пара ўжо яму ісці на пенсію, і здае сваю карону ў музей. Але галоўны герой казкі - хлопчык Вася Вясёлкін, неразлучны са сваім сябрам артыстам Заем. Гэта ён, Вася, перамог грознага цара пушчы, прымусіў яго падпісаць пакт міру і дружбы. Гэта прымірэнне зноў устаноўлівае часова парушаныя гарманічныя адносіны дзіцяці і прыроды. Дзецям у гэтай казцы адкрываюцца прасторы Белавежскай пушчы, дзе столькі прыгажосці, шмат розных лясных жыхароў.

«Буслінае лета» (1958). У казцы “Буслінае лета” В. Вітка насяляе казачны свет не толькі ляснымі жыхарамі. Тут з'яўляецца юны герой - трэцякласнік Вася, непасрэдны і цікаўны хлопчык, які перажывае радасць першаадкрыцця прыроды. З вышыні буслінага гнязда ён бачыць вакол сябе вялікі незвычайны свет, поўны непаўторнага хараства і паэзіі, пазнае таямніцы прыроды. Шукаючы сваю прапажу, хлопчык знаёміцца з многімі насельнікамі птушынага царства, партрэты і паводзіны якіх перадаюцца з арніталагічнай дакладнасцю і пэўнай псіхалагізацыяй. У фінале ж казкі яе герой, пазнаўшы багацце навакольнага свету, адчувае сваю блізкасць да прыроды. Узаемаадносіны людзей са светам прыроды ў “Бусліным леце” напоўнены атмасферай сяброўства і згоды, высокай чалавечнасці. Так, дзед і баба малога Васіля выратоўваюць хворае буслянятка, накрываюць яго сваім кажушком, абаграваюць на цёплай печы і адпойваюць з лыжкі малаком. Сам жа Вася адчувае сябе сярод прыроды як дома, хлопчыку вельмі блізкія “свет птушыны, свет раслінны”. Наогул, В. Вітка лічыць галоўным стымулам творчасці “здзіўленне перад адкрыццём тайны, радасць пазнання з'яў і рэчаў”.Поўная злітнасць дзіцяці, чалавека наогул і прыроды дасягаецца ў фальклоры. Вітка «прырос» да дзіцячай літаратурыры ў значнай ступені дзякуючы фальклору, дзякуючы арганічнай блізкасці да народнай глебы, што нарадзіла і ўзрасціла яго. Менавіта каранёвая памяць маленства і абумовіла глыбіннасць, арганічнасць яго фалькларызму. Часам нават цяжка бывае вызначыць, што ўзята аўтарам з фальклорнай крыніцы, «а што віткаўскае перайшло ў фальклор.

Таленавіта пераплецена рэальнае і фантастычнае ў казках “ППШ” і “Азбука Васі Вясёлкіна”. Як і ў кожнай звычайнай школе, тут ёсць вучэбныя класы, буквары, геаграфічныя карты, вучнёўскія дзённікі і, безумоўна, самі вучні. Толькі вучні там незвычайныя: гэта птушкі. Але чаго варты вучні гэтай школы. Адзін “пяты год буквар даўбе, а запомніў: А і Б”, другі Беларусь на геаграфічнай карце шукае ў Афрыцы. Курка-хітруха ж зусім не цікавіцца вучобай, да ўсяго абыякавы і певень. Вася Вясёлкін, абураны ўбачаным у птушынай школе, вырашае адкрыць сваю, дзе зусім іншыя парадкі і атмасфера. У яго школу прагнуць запісацца і птушкі, і звяры, драпежныя і свойскія, нават экзатычныя, прагнуць вучыцца тут і рыбы: бацька-ёрш хоча, каб яго сыны абавязкова вучыліся ў школе Васі Вясёлкіна. Казка “Азбука Васі Вясёлкіна” стала першай беларускай сюжэтнай азбукай.

Творчасць В. Biткi для дзяцей - свет чарадзейства, хараства, незвычайных прыгод, прывабнай гaрмонii гукаў i фарбаў.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-30; Просмотров: 3544; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.008 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь