Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Тэматычная и жанравая самастойнасць творчасц i Эдз i Агняцвет



Сапраўднае прозвішча Э. Агняцвет — Эдзі Сямёнаўна Каган (нарадзілася 11 кастрычніка 1913 г. у Мінску). А псеўданім выбрала сабе дзякуючы захапленню паэмай Якуба Коласа «Сымон-музыка». 3 яе і ўзяла імя, якое адпавядала настрою (першыя вершы пад гэтым псеўданімам апублікавала ў 1929 г.) — жыць узнёсла, не забываючы, што новы свет магчыма пабудаваць толькі людзьмі, рамантычна акрыленымі, адданымі справе рэвалюцыі. Назва першай кнігі Э. Агняцвет «Маё пакаленне» (1935) у гэтым сэнсе сімвалічная: не толькі пра сябе пісала паэтэса, а і пра тых, хто знаходзіўся з ёй побач. Вядомая беларуская паэтэса Эдзі Агняцвет піша для дзяцей і дарослых. У сучаснай БДЛ ёй належыць адно з першых месц. Але пачынала яна з тэм, характэрных наогул для нашай паэзіі 30-х гадоў, пісала пра моладзь, пра тое, што хвалявала яе аднагодкаў. «Маё пакаленне» — так называецца яе першы зборнік, што выйшаў у 1935 г. Захапленне прыродай і кнігай, жывым беларускім словам, якое гучала дома, у бібліятэцы і ў школе, заахвоціла дзяўчынку да самастойнай вершаванай творчасці. Выкладчык беларускай літаратуры, пазнаёміўшыся з вершамі сваёй вучаніцы, параіў ёй звярнуцца да Я. Купалы. 3 вялікай удзячнасцю ўспамінае Э. Агняцвет хвалюючую першую сустрэчу з народным паэтам, яго парады і падтрымку. У школьныя гады будучую паэтэсу зачаравалі таксама творы другога народнага паэта — Я. Коласа.

Э.А. піша для Дзецей і дарослых. У суч. бел. дзіцячай літ-ры ёй належыць адно з першых месц. Тэматыка вершаў і паэм Э. А. досыць шырокая. Яна пісала пра ўсе праявы дзіцячага жыцця: Айчынная вайна з яе трагедыямі і незагойнымі ранамі; гераізм Дзецей і дарослых; адбудова разбуранай сталіцы - Мінска; мірная стваральная праца, якая робіць цуды; дружба, інтэрнацыянальная еднасць працоўных; піянерскае дзяцінства. У яе тв-ці для дзяцей і юнацтва ёсць розныя жанры: лірычны, апавядальна-сюжэтны, сатырычны вершы, верш-дыялог, песня, опернае лібрэта, паэма. Дзіц. паэмы часцей за ўсё ўслаўляюць гераічнае ў нядаўняй гісторыі нашага народа, выхоўваюць у дзяцей смеласць, мужнасць. У вершах Э. А. жыве ўспамін пра вайну. Паэтэса паказвае, што не толькі асірацелыя маці, а нават «зямля ўздыхае па сынах забітых, што з бою не прыйшлі» («Паслухай, разгадай! »). Гледзячы сёння на шчаслівых дзяцей, яна ўспамінае цяжкія дарогі адступлення, на якіх гінулі ад бамбёжкі дзяцей, і не можа стрымаць гневу: Задушыць бы мне таго фашыста, Хто бамбіць адважыўся малых! Ёсць у Э. А. вершы-ўспаміны, вершы-звароты, замалёўкі з натуры. Рэдка сустракаюцца абстрактныя творы, найбольш частыя ў яе паэзіі — канкрэтныя, прадметныя вершы, звязаныя з асабіста перажытым, убачаным. Глыбока гуманістычным сэнсам вызначаюцца вершы Э.А. абагульняльнага хар-ру «Маці невядомага салдата», «Хай часцен смяюцца дзеці». Дзецi — гэта будучыя творцы, абаронцы Радзімы; яны з'яўляюцца на свет для жыцця і радасці. Тэма гераізму. Паэтка адкрывала дзуцям свет людзей, што ў час вайны здзяйснялі подзвігі. Гэта найбольш ярка адлюстравалася ў паэмах «Песня пра піянерскі сцяг (1949)», «Будзем сябраваць (1979)». Паэтызацыя радзімы, прыгажосці роднага краю характэрна для паэзіі Э. А. Пачуццё прыроды ў Э.А. асаблівае. Часам прырода ў яе творах адухаўляецца, надзяляецца чал. якасцямі. У кожным творы раскрыв-ца цуды прыроды, яе разнастайнасць, але галоўнае, што яна падштурхоўвае юнага чытача заўважаць гэтую прыгажосць, цаніць яе. Актыўнае ўзаемадзеянне з прыродай гартуе дух маладога пакалення. 3 вершаў так і струменіць заклік не паддавацца паныласці, жыць у адпаведнасці з запаветамі продкаў. Услаўленне прыгажосці род. краю — гэта і ўслаўленне прыгажосці Ч, яго пачуццяў, гарманічнасці яго паводзін сярод людзей і прыр. («Музыка лесу»). Прырода і радзіма ўспрымаюцца паэтэсай як адзіна каштоўная вартасць; чысціня лясоў і рэк павінна сімвалізаваць і чысціню душ, добрых чал. памкненняў, сардэчную адкрытасць для ўсіх добразычлівых людзей. Так ад захаплення род. прыродай, сваім краем паэтэса падводзіць чытача да ўсведамлення неабходнасці шанаваць і любіць культуру іншых. Праз прыроду пазнаецца і душэўная еднасць людзей, што найбольш поўна выявілася ў вершы «Зямля з блакітнымі вачамі»: «Твае сыны, Твае ўнукі, Мы любілі гул тваіх бароў. 1 рэкі цягнуцца, як рукі, Да чыстых рэк тваіх сяброў”.У цэлым у паэзіі Э. Агняцвет удалося выявіць разнастайныя аспекты жыцця Д дашк. і шк. ўзросту. Вялікае месца ў тв-ці Э.А. займае інтэрнацыянальная тэма, якая раскрываецца не дэкларатыўна, яна мае канкрэтныя, адчувальныя каардынаты; заключае ў сабе значны пазнавальны матэрыял. Так, гаворачы пра Узбекістан, паэтэса знаёміць белар. Д з геаграфіяй гэтай рэспублікі, яе рэкамі, гарадамі, мовай, а гал. — з людзьмі, якія славяцца сваёй гасціннасцю і дабратой. Цікавы вершы на гумарыстычную і сатырычную тэму. Паэтэса здолела ўбачыць надзвычайныя рысы Д, якія адразу вызначалі характары дзейсных асоб. Цяжка ўявіць дзіц. паэзію без усмешкі, без гумару. Найбольш характэрныя з іх «Зося на кухні», «Параска і падказка», «Вельмі «ветлівы» Мікіта». Для Д мал. шк. ўзросту выдадзена цэлая кніжка такіх твораў «Доктар Смех», у ёй падкрэсліваецца значэнне добрага настрою, гаючая ўласцівасць смеху, увогуле дадатных эмоцый. Можна пасмяяцца з нядбайнасці, ляноты, з такіх «герояў», як вучаніца Параска, якая надта вялікія надзеі ўскладае на падказкі, няветлівы хлопчык Мікіта, нядбайны Саўка. «Зося на кухні» - гаворыцца пра дзяўчынку, якая надумалася вынайсці новыя стравы і начала гатаваць суп з усякай усячыны: грыбоў, цукерак, агуркоў, перцу, мукі. Аднак гэтага яе варыва меншы брацік есці не стаў. — Ніяк не дагодзіш! — Злуецца кухарка I ходзіць па кухні, як чорная хмарка....А ў цеснай каструлі смяюцца грыбкі, Брусніцы, карыца, мука, агуркі...У кніжцы высмейваюцца заганы і недахопы некаторых Д: сквапнасць, неахайнасць, няўменне паводзіць сябе ў кіно, на вуліцы, баязлівасць і г.д. Тэма працы. Шумны свет дзіц. паэзіі Э. А. населены не толькі самімі Д, але і дарослымі: тут створаны вобразы бацькі, маці, дзеда, настаўніцы («Твая настаўніца»), скульптара, шафёра. Паэтэса расказвае Д пра рабочага Ч, пра прафесіі («Хто пачынае дзень? »), пра складаную работу скульптара, у якім сумяшчаецца і мастак і рабочы. Сваіх юных герояў паэтэса падае ў дзеянні ў працэсе вучобы, у гульнях.

 

 

54. Артур Вольскі. Наватарскія пошукі ў галіне тэм і жанраў. Спалучэнне прозы і драматургіі ў некаторых творах паэта.

Артур Вольскі (Артур Вітальевіч Зэйдэль-Вольскі) нарадзіўся 23 верасня 1924 года ў горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці. Маці яго была артысткай. Бацька, Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі - пагранічнік, а потым вядомы беларускі драматург, празаік, вучоны, аўтар праслаўленага " Несцеркі", паходзіў з інтэлегентнай пецярбургскай сям'і.

Вучыўся Артур Вітальевіч у 25 мінскай узорнай чыгуначнай імя Чарвякова беларускай школе. У гэтай школе таксама вучыліся ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны Рыма Шаршнева, будучыя пісьменнікі Э.Агняцвет, А.Міронаў. Геаграфію ў гэтай школе выкладаў Янка Маўр. Артур Вітальевіч меў многа сяброў самых розных нацыянальнасцей.

Пасля сёмага класа паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе пачалося знаёмства з самастойным жыццём. Вайна перапыніла навучэнне. Ён эвакуіраваўся ва Уральск, дзе працаваў мастаком у тэатры імя Я.Коласа.

У 1942 годзе быў прызваны з Уральска ў Ваенна-марскі флот. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі. Быў боцманам, мінёрам, ваенным журналістам. Пасля дэмабілізацыі, з 1952 года, Артур Вітальевіч працаваў у рэдакцыі газеты " Чырвоная змена" загадчыкам аддзела культуры і быту, адказным сакратаром часопісаў " Бярозка", " Вясёлка". Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). 3 1963 года -загадчык літаратурнай часткі, а потым дырэктар Беларускага тэатра юнага гледача. У 1978 - 1979 годах – дырэктар Дома літаратара Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Першы літаратурны твор надрукаваў у 1936 годзе. Паэтычную дзейнасць пачаў у 1945 годзе.

У 1958 годзе Артур Вольскі выдаў зборнік вершаў " Водбліскі далёкіх маякоў" і кніжку вершаў для дзяцей " Дзедаў госць". Ён выступае і як перакладчык твораў рускіх, літоўскіх, латышскіх і ўкраінскіх паэтаў. Яго хапае на ўсё: вершы для дарослых і дзяцей, аповесці і апавяданні, п'есы для юнацтва і аперэтачныя лібрэта, мастацкія і дакументальныя кінасцэнарыі, інтэрмедыі для эстрады і цырка, літаратурныя і публіцыстычныя артыкулы. Але найбольш увагі пісьменнік удзяляе юным чытачам. Яго творы памагаюць лепш зразумець дзяцей, глыбей пранікнуць у дзіцячы свет. Творы Артура Вольскага карыстаюцца шырокай папулярнасцю сярод юных чытачоў. Яго дзіцячыя кнігі ў асноўным адрасаваны дашкольнікам і малодшым школьнікам. У творах пісьменніка маленькі чытач знойдзе пэўныя жыццёвыя урокі - урокі чуласці, дабрыні, адкрытасці, дружбы. Урокі любві да роднай зямлі, мовы, да сваёй Бацькаўшчыны.

Адна з выразных тэм у творчасці паэта, драматурга - тэма Радзімы, Айчыны, Беларусі. Вершы Артура Вольскага " Зубры", " Купалле", " Агні на Дзвіне" – адбітак разваг пра Беларусь, трывогі за яе лёс, сардэчнага, душэўнага болю, якія перадаюцца юнаму чытачу.

Кнігі Артура Вольскага дораць радасць учарашнім, сённяшнім, заўтрашнім пакаленням юных чытачоў Беларусі.

Шмат твораў у Артура Вольскага і для дарослых. Галоўныя іх тэмы: зямля, веска, еднасць з прыродай, праца, памяць пра тых, хто не дажыў да Перамогі. Артур Вольскі ведае цану радасці, цяжар гора. Вершы пра каханне, поўныя сонца і хмелю. Радзіма. Народ. Мова. Пра іх пісаў паэт Артур Вольскі, для іх пісаў, імі жыў.

П'есы Артура Вольскага пастаўлены у многіх тэатрах:

" За лясамі дрымучымі" - пастаўлена ў тэатры юнага гледача; " Тры Іваны - тры браты" - пастаўлена ў тэатры імя Янкі Купалы, Львоўскім тэатры моладзі; " Граф Глінскі-Папялінскі" - у беларускім дзяржаўным тэатры лялек і " Тэатры лялькі для акцёра" у Польшчы.

Па яго творах створаны мульфільмы: " Про кота Васю и охотничью котовасию», " Мая мама чараўніца".

Зняты тэлеспектаклі: " Апошняя ноч Алаізы", " Водар папараці".

Вершы і казкі Артура Вольскага найперш прывабліваюць сваей натуральнасцю, адсутнасцю штучнасці, выразным імкненнем аўтара размаўляць з малымі на зразумелай імі мове.

Паэзія, драматургія Артура Вольскага - гэта дыялог, размова роўных - пісьменніка і юнага чытача.

Асноўныя тэмы твораў Артура Вітальевіча -Радзіма, народ, родная мова, дружба, інтэрнацыяналізм.

Генадзь Бураўкін назваў Артура Вольскага першапраходцам ва ўсе часы: адзін з першых патомных беларускіх пісьменнікаў, адзін з першых у пасляваеннай кагорце беларускіх паэтаў пачаў пракладаць масты дружбы да суседзяў - народаў другіх рэспублік, адзін з першых пасляваенных літаратараў, якія пачыналі па-сур'ёзнаму мудра і даходліва з захапленнем гаварыць з юным чытачом, адзін з заснавальнікаў дзіцячага часопіса " Вясёлка" (разам з Віткам). Узнагароджаны ордэнамі " Знак пашаны", Айчыннай вайны 2-ой ступені, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Малдаўскай ССР. Памёр у 2002 годзе ў Мінску.

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-30; Просмотров: 2200; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.015 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь