Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Характэрныя прыкметы паэзii В. Зуёнка – рытмiчная разнастайнасць, лёгкасць гучання, iмклiвасць, насычанасць дзеяннем



Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных бел паэтаў. У яго вершах і паэмах знайшлі глыбокае асэнсаванне наш складаны век, гісторыя і жыццё сучаснікаў, суровая памяць вайны, узаемасувязі асобы, прырода і грамадства, мараль і этыка, праблема дзяржаўнасці і духоўных традыцый. Зуенак ніколі не развітваўся з дзяцінствам. Пачынаючы з " Вясёлага калаўрота" творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі Зуёнка. Яго зборнікі " Жылі-былі пад вадой", " Сонечны клубочак", " Будзем сілы набірацца", " Шапка-ўсёвідзімка", " Хата, поўная гасцей", " Бадзірог", " Па ельнічку, па бярэзнічку…" прыйшлі з чароўнага дзяцінства, святло якога застаецца з чалавекам на ўсё жыццё. Застаецца не толькі ўвасобленым у вершах, але і ў кнігах нарысаў і замалёвак для дзяцей " Любіць прыроду - любіць Радзіму" (1962), " Працай славіцца чалавек" (1963). Вершы паэта перакладаліся на розныя мовы: яго лірычныя радкі сцвярджаюць разумную місію чалавека на Зямлі. Творы для дзяцей В. Зуёнка вызначаюцца жанравай разнастайнасцю. Гэта вершы, жарты, загадкі, паэмы, казкі, скорагаворкі, апавяданні і інш. У асноўным перавагу ён аддае дзіцячай паэзіі, таму мова яго твораў маляўнічая, вобразная. Адна з любімых тэм лірычных твораў для дзяцей - тэма прыроды. Пры гэтым у яго вершах даволі часта сустракаюцца анімалістычныя вобразы. Пры іх адлюстраванні паэт выкарыстоўвае багаты арсенал мастацка-вобразных сродкаў. Паэтычныя тропы накіраваны на тое, каб як мага выразней прадставіць вобразы жывёл, расказаць не толькі пра знешнія дадзеныя, але і пра асаблівасці паводзін жывёл. Нярэдка жывёлы ў вершах асацыіруюцца з дзецьмі, якія гуляюць у дзіцячыя гульні. Форма ЗАГАДАК - адна з папулярных у творчасці В. Зуёнка. У 1972 г. паэт выдаў зборнік «Сонечны клубочак». У загадках гэтага зборніка адлюстраваны дзівосны і таямнічы свет прыроды. Аўтар прапануе адгадаць пераважна тых звяроў, птушак, расліны, якія можна сустрэць у Беларусі. Выключэннем з'яўляецца толькі чарапаха. Тэматыка літаратурных твораў В. Зуёнка досыць шырокая: узаемасувязь чалавека і грамадства, чалавека і прыроды, гістарычныя падзеі, тэма паэта і паэзіі і інш. У многіх творах адчуваецца аўтабіяграфічны пачатак. Яскравы прыклад таму - кніга «Пяцірэчча», якая складаецца з пяці паэм («Сяліба», «Маўчанне травы», «Прыцягненне», «Лукам'е», «Падарожжа вакол двара»). Мастак слова чуйна рэагуе на самыя розныя гістарычныя перамены, эвалюцыю грамадства, навуковыя адкрыцці. Падзеі Вялікай Айч-й вайны на Беларусі, працоўныя будні ў краіне Саветаў, палёт чалавека ў космас, чарнобыльская трагедыя - у сваіх творах паэт нібы гартае старонкі гісторыі беларускай зямлі. В. Зуёнак спрабуе ў паэтычных творах выказаць уласныя маральныя перакананні, абазначыць, усвядоміць сваё месца ў грамадстве. У паэме-казцы, якая ўвайшла ў зборнік «Хата, поўная гасцей» (1987), галоўным героем з'яўляецца сабака Дзік. Завязка твора: хлопчык Сярожа прывёў дадому шчанюка. Напачатку няветліва сустрэлі сабаку ў сям'і. Напужаны шчанюк схаваўся пад ложак, за што атрымаў мянушку Дзік. У творы паэт праводзіць паралель паміж жыццём чалавека і сабакі. Як і людзі, сабакі могуць мець пашпарт. Але дакумент сабакі адрозніваецца ад таго, які выдаюць чалавеку. Паэт з гумарам адзначае, што для таго, каб атрымаць пашпарт, сабаку не трэба расці да сталага ўзросту: Яшчэ адна паралель, якую праводзіць аўтар, — працэс навучання. Дзік наведвае сваю школу, у якой вывучае «сабаччую грамоту»: «I пайшлі заняткі: " Л.яж" да " устань", " бяжы", " паўзі".

46. Старонкі жыцця А.Васілевіч па тэтралогіі “Пачакай, затрымайся...” (1972). Сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці.

Васілевіч Алена, нарадзілася 22.12.1922 г. у засценку Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і ляснога аб'ездчыка.

Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкарам у шпіталі, пісарам страявой часці, начальнікам бібліятэкі. У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала літкансультантам у Курскім абласным выдавецтве (1946-1950). З 1950 г. - загадчык аддзела культуры часопіса «Работніца і сялянка», а ў 1972-1980 гг. - загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981-1983 гг. - загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1947 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Шырокаму колу чытачоў Васілевіч вядома як аўтар цыкла аповесцей “Расці, Ганька”, “Доля знойдзе цябе», “Новы свет”, “Пачакай, затрымайся...”, якія склалі тэтралогію “Пачакай, затрымайся...”. Цыкл аповесцей можна назваць лірычнай біяграфіяй пісьменніцы і біяграфіяй цэлага пакалення, да якога яна належыць. Гэтыя творы добра вядомыя не толькі на Беларусі, але і за яе межамі. Кожны асобны твор – сюжэтна завершаны. Але ва ўсіх – адна галоўная гераіня – вясковая дзяўчынка Ганька Гурыновіч. Тэтралогія стаіць у шэрагу лепшых аўтабіяграфічных твораў беларускай літаратуры і для многіх стала любімай кніжкай дзяцінства. Напісанне гэтай тэтралогіі вызначыла і назаўжды ўпісала яе як творцу ў гістарычныя аналы нашай нацыянальнай літаратуры. Многія старонкі твора прысвечаны жыццю сялян на Любаншчыне ў 80-я гады, дзе, застаўшыся без бацькоў, Алена Васілевіч расла і выхоўвалася ў сваякоў. І хоць падзеі тэтралогіі адбываліся ў 20–30-я гады, калі вёска ў глыбінцы яшчэ жыла па старому, аднаасобнаму «раскладу», пісьменніца не «лакіравала», не «глянцавала», не рабіла рэчаіснасць пафасна-параднай. Яна пісала пра святло дзяцінства і маладосці, пра свае мары той пары, пра першае каханне. Пяро Васілевіч – тонкае, лірычнае, некаторыя сцэнкі вясковага жыцця («Цыганка», «Тодараў гарох», «Вячоркі» і іншыя) бязвольна выбіваюць слёзы суперажывання. Падзеі таго часу – калектывізацыю, раскулачванне – усё пабачыла дасціпная дзяўчынка, усё ўспрынята яе свядомасцю. Пісьменніцы з аповесцю, дзе былі сцэнкі выпадаў вясковых жанчын супраць прымусовага абагульнення ўсёй прыватнай жывёлы ў калгасны статак, не так проста было прабіцца ў друк, яе друкавалі без выкраслення «вострых» радкоў тэтралогіі.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-30; Просмотров: 1702; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.014 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь