Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Эмацыянальнасць, лірызм, высокая культура мовы як характэрныя рысы творчасці Янкі Брыля для дзяцей.



Ужо першыя творы вылучылі Я. Брыля як арыгінальнага майстра лірыка-псiхалагічнай прозы, добрага знаўцу народнай мовы. Шмат разоў перакладалася ў розных краінах сьвету лірычнае апавяданьне Я. Брыля «Галя» (1953), дзе на тле жыцьця заходнебеларускай вёскі раскрыты пачуцьцёвы сьвет галоўнай гераіні, яе глыбокая чалавечая драма.

Стылёвыя пошукі Я. Брыля нарадзілі арыгінальнае спалучэньне эпічных і лірыка-псiхалагічных элемэнтаў, тую напружана-эмацыянальную плынь, якая была незвычайнай для традыцыйнай рэалістычнай прозы тых часоў. Унікальнай у сусветнай літаратуры стала і створаная Я. Брылём разам з А. Адамовічам і У. Калесьнікам дакумэнтальная аповесць «Я з вогненай вёскі…» (1975) — жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі, жорсткая, няўмольная, крывавая праўда пра вайну, пра фашызм. Яркай адметнасцю вылучаюцца такія выдатныя аповесці Я. Брыля, як «Ніжнія Байдуны» (1975) і «Золак, убачаны здалёк» (1978, Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа 1982) — творы глыбінна-нацыянальныя, у якіх яскрава выяўляецца маральнае здароўе, высакароднасць і прыродная мудрасць беларусаў. Аповесць «Ніжнія Байдуны» ад першай да апошняй старонкі ўспрымаецца як своеасаблівая паэтычная песня пра блізкіх аўтару людзей, яго землякоў. Уласцівы творчасці Я. Брыля аўтабіяграфізм асабліва адчуваецца ў гэтым творы. Аповесць «Золак, убачаны здалёк» — пра дзяцінства ў заходнебеларускай вёсцы. Крытыка адзначае, што ў беларускай літаратуры гэты твор практычна не мае роўных.

Трывалае месца ў творчасці Я. Брыля займаюць лірычныя мініяцюры, якія ён пачаў друкаваць з сярэдзіны 1960-х і якія склалі кнігі «Жменя сонечных промняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Акраец хлеба» (1977), «Сёньня і памяць» (1985), «Пішу як жыву» (1994), «Вячэрняе» (1994), «Дзе скарб ваш» (1997), «Сьцежкі, дарогі, прастор» (2001), «Блакітны зьніч» (2004), «Парастак» (2006). Мініяцюры Я. Брыля грунтуюцца на звычайных канкрэтных фактах, якія пісьменьнік не проста ўзнаўляе, а перадае свае ўражанні ад іх, сваё глыбокае, заўсёды непаўторна-асабістае, арыгінальнае іх разуменне. Менавіта ў жанры лірычнай мініяцюры адчуваў сябе пісьменнік найбольш раскаваным. Мініяцюры былі своеасаблівай кнігай яго жыцьця, лірычнай споведзю прызнанага майстра пра сябе і свет, пра самых блізкіх людзей, пра светлыя і сумна трагічныя праявы быцця.

 

 

34. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці А. Якімовіча: апавяданні “Піянер Геня”, “Аладкі”, “Чарнавочка” і інш.

Тэме ВАВ прысвечаны апавяданнi «Чарнавочка», «Аладкi», «Аӯ тамат» i iнш. У гэтых творах адлюстроӯ вана мужнасць, узаемная падтрымка савецкiх людзей, аб´ яднаных прагай перамогi над нямецка-фашысцкiмi акупантамi. Расказаваӯ Якiмовiч i пра дзяцей, якiя на часова акупiраванай ворагам тэрыторыi Беларусi таксама актыӯ на ӯ ключылiся ӯ змаганне.Беларускiя дзецi ӯ час вайны станавiлiся партызанскiмi разведчыкамi, сувязнымi. Усяго 4 класы скончыла да вайны дзяӯ чынка Валя, якая стала вопытнай партызанкай-сувязной, i калi па даносу здраднiка трапiла яна ӯ гестапа, дык загiнула, але нiчога не сказала ворагам (апавяданне «Чарнавочка»).

Шмат апавяданняӯ пра жыццё, вучобу, узаемаадносiны дзяцей.

Тэма працы, выхавання ӯ дзяцей працавiтасцi ӯ апавяданнi «Залатыя рукi» - цiмураӯ цы дапамагаюць нямоглым старым. У апавяданнi «Васiлькi» гарадскi хлопчык Вiця, якi прыехаӯ у вёску да бабулi ганарыцца сваiмi працаднямi. Разам з аднагодкамi ён дапамагае калгаснiкам. Нiколi не адчуваӯ сябе ён такiм дужым, самастойным, як тут, працуючы побач з таварышамi. Глыбока ӯ разiла яго вясковая прырода. Упершыню ӯ бачыӯ ён жывы васiлёк, з-за якога аднойчы настаӯ нiца паставiла яму 2. (Вiця не мог нiяк пагадзiцца, што васiлёк – пустазелле. Ён адказаӯ настаӯ нiцы «Не! »).

Шмат увагi пiсьменнiк удзяляӯ ӯ сваiх апавяданнях роднай прыродзе.

Пiсаӯ Якiмовiч i пра непажаданыя звычкi, схiльнасцi дзяцей, але нiколi не павучаӯ адкрыта. У апавяданнi «Слабая воля» запрашаӯ чытачоӯ падумаць, паразважаць каго можна лiчыць сапраӯ дным сябрам. Аказалася, што ӯ вучня 4 класа Мiшы воля зусiм не слабая, нават моцная, ды не на тое скiравана. У апавяданнi «Цяжкая хвароба» адметна паказан вобраз хiтруна. У апавяданнi «Пад новы год» - вобраз гультая. Гэтыя вобразы апiсаны з гумарам.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-30; Просмотров: 967; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.008 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь