Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Зварот А. Як i мов i ча да вуснай народнай творчасц i . Творчая апрацоука казак: зборн i кау «Каток – залаты лабок», «З рога усяго многа», «Людзей слухай, а свой разум май».



Алесь Іванавіч ужо не ўяўляў сваѐ й творчасці, усяго свайго жыцця без народных казак, якія ўвесь час цікавілі і хвалявалі яго. І пісьменнік не скрываў сваіх думак: “Даўно я зацікавіўся народнымі казкамі. Не раз чытаў іх, перачытваў.

Шмат, чуў казак некалі ў роднаѐ вѐ сцы, асаблі ва ад цыганоў, якія пасля летніх вандровак спыняліся ў нашай вѐ сцы на зімоўку. У 1929 годзе я зрабіў другую ў гэтым жанры спробу – напісаў вершаваную казку па народных матывах – “Каваль Вярнідуб”. Панѐ с у вУыдавецтва. Рэдактар Цвікевіч паціснуў плячыма: “Казка? Хто гэта Пцяпер друкуе казкі? ”.

Прыйшлося чакаць, пакуль з казак знялі забарону: за казку заступілася Н.К.Крупская і Максім Горкі. Потым я закінуў гэты жанр. Вярнуўся да яго ізноў толькі пасля вайны...Казка-творчасць ка лектыўная. Кожны здольны казачнік узбагачаў казку, уносіў у яе і сваю Й долю...

Народныя казкі, якія я апрацаваў для дзяцей, склалі тры зборнікі: “Каток-залаты лабок”(казкі пра жывѐ л), “Бацькаў дар (гераічныя і фантастычныя казкі) і “Людзей сОлухай, а свой розум май”(бытавыя казкі). Юным і дарослым чытачам добра вядомы шматлікія творы старэйшага беларускага дзіцячага пісьменніка, цудоўнага казачніка, аўтара шматлікіх апавяданняў і аповесцей, выдатнага перакладчыка Алеся Якімовіча. У апрацоўцы Алеся Іванавіча асобнымі выданнямі выйшла шмат беларускіх казак, а таксама зборнікі “Каток – залаты лабок”, “Людзей слухай, а свой розум май”, “Бацькаў дар”, “Андрэй за ўсіх мудрэй”. Алесь Якімовіч быў сапраўдным казачнікам і яго казкі любяць і чытаюць дзеці розных узростаў бо яны вучаць любові да сваёй зямлі, да людзей, мудрасці і дабрыні. Завяршылася пасяджэнне віктарынай “Наш Андэрсен”, на пытаннік якой дзеці з лёгкасцю адказалі, а таксама разгадалі крыжаванку па творчасці пісьменніка-казачніка. 

Для гэтых зборнікаў выраны з багатай культурнай спадчыны нашых дзядоў і прадзедаў найбольш цікавыя і дасканалыя варыянты. Адны з іх дапоўнены іншымі варыЗянтамі і апрацаваны літаратурна, іншыя пераказаны мною. Я такім чынам станавіўся ў некаторай ступені як бы сааўтарам невядомПых нам казачнікаў з народа. Казкі гэтыя шырока друкуюцца і ў нас у рэспубліцы і перакладаюцца на іншыя мовы. Яны – залаты фонд нашай народнай класікі”.

36. Здабыткі паэзіі: творы В. Віткі, У. Дубоўкі, Д. Бічэль, С. Грахоўскага, С. Шушкевіча і інш.

Тэматыка і праблематыка твораў Васіля Віткі для дзяцей. Вітка Васіль (сапр. Цімох Васільевіч Крысько), нарадзіўся у1911 г. у вёсцы Еўлічы. Пісьменнік шматграннага таленту, выявіў сябе як паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст. Але найбольш вядомы і прызнаны ён як дзіцячы пісьменнік. Тут самароднасць яго таленту, мастацкая індывідуальнасць раскрыліся з найбольшай паўнатой, шчодрасцю і самааддачай. Пачынаў Вітка як аўтар вершаў для дарослых, і прыйшоў ён у дзіцячую літаратуру, маючы за плячыма ўжо такія паэтычныя зборнікі, як «Гартаванне» (1944), «Поўдзень» (1946) і даволі багаты жыццёвы вопыт.Галоўная эстэтычна-выхаваўчая задача Віткі — яднаць дзіця з прыродай, далучаць яго да яе, бо ў сучасных умовах яны раз'яднаны, адчужаны адзін ад другога, асабліва ў горадзе. Першая кніжка для дзяцей - казка «Вавёрчына гора» - убачыла свет у 1948 г. i адразу закранула сэрцы дзяцей. Сюжэт казкі «Вавёрчына гора» складаецца з асобных эпізодаў - прыгод, паяднаных агульным клопатам: як хутчэй дапамагчы вавёрачцы. Як i належыць гэтаму жанру, казка «Вавёрчына гора» заканчваецца шчасліва: пepacтaлi балець у Веры-вавёрачкi зубкі i нават яшчэ да таго, як бусел уручыў ёй малаток (усё  роўна яна была вельмі ўдзячна: «малаточак спатрэбіцца ў хаце»). Твор гэты прасякнуты дабрынёй, спачуваннем.. Усё гэта вычытваюць, спасцігаюць caмi чытачы; добра адчуваюць яны адносіны аўтара да таго, пра што ён пiшa займальна, з гумарам, цеплынёй. «Казка пра цара Зубра» (1960) В. Biткi. Дзецям тут адкрываюцца прасторы Белавежскай пушчы, дзе столькі прыгажосці, шмат розных лясных жыхароў, сярод ix вылучаецца ў казцы прыгожы, магутны зубр. Не менш важны i герой гэтай казкі — школьнік Вася Вясёлкін, невялічкі бялявы хлопчык з казачным пісталетам пры баку i з шырокім фанерным мячом у руцэ. Ён прыцягвае ўвагу чытачоў адвагай, незалежнасцю, тым, што абараніў гонар свайго сябра Зая: не дазволіў звярам насміхацца з яго. Васіль рашуча i адважна адмовіўся служыць цару Зубру i быць яго падначаленым, не напалохала хлопчыка нават пагроза цара Зубра, які прыгразіў, што калі Вясёлкін не зробіць тэлевізар, які так хоча ўбачыць сын Зубра, дык царскія axpaнікі не выпусцяць з пушчы нi Васю, нi Зая. Васіль Вітка. Таленавітая апрацоўка аўтарам беларускіх народных забаўлянак, пястушак, жартоўных вершаў, скорагаворак, лічылак. Вітка Васіль (сапр. Цімох Васільевіч Крысько), нарадзіўся у1911 г. у вёсцы Еўлічы. Пісьменнік шматграннага таленту, выявіў сябе як паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст. Але найбольш вядомы і прызнаны ён як дзіцячы пісьменнік. Тут самароднасць яго таленту, мастацкая індывідуальнасць раскрыліся з найбольшай паўнатой, шчодрасцю і самааддачай. Вывад Творчасць В. Biткi для дзяцей - свет чарадзейства, хараства, незвычайных прыгод, прывабнай rapмонii гукаў i фарбаў. Гэта неацэнны скарб, які можа быць шырока выкарыстаны i выкарыстоўваецца настаўнікамi на ўроках i ў час прагулак з дзецьмі ў лес, на рэчку. возера, для напісання сцэнарыяў paнішнікaў, тэматычных дэкламацый, для правядзення жывой размовы-ryтapкi пра родную мову, прыроду, пра дабрыню i чалавечнасць.

Вольскі Артур (сапр. Зэйдэль-Вольскі Артур), нарадзіўся 23.09.1924 г. у горадзе Дзяржынску Менскай вобласці ў сям'і пісьменніка.Вучыўся ў Віцебскай мастацкай навучальні (1938-1941), працаваў мастаком у БДТ-2 (Уральск). У 1942 г. прызваны ў Ваенна-Марскі Флот. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі. У 1952 г. дэмабілізаваўся. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» загадчыкам аддзела культуры і быту, адказным сакратаром часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). З 1963 г. - загадчык літаратурна-педагагічнай часткі, з 1962 г. - дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 г. - дырэктар Дома літаратара, з 1980 г. - літкансультант СП БССР. У 1981-1984 гг. - старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1955 г.Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём «За баявыя заслугі» і іншымі медалямі.Першы літаратурны твор надрукаваў у 1937 г. Напісаў на русскай мове аповесць «Родная семья» (Хабараўск, 1953, з Б.Іртышскім). Напісаў кніжкі паэзіі, прозы, казак для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Дзедаў госць» (1958), «Чырвоная зорка» (1961), «Чарнічка» (1964), «Рагатка» (1971), «Што такое мікра тое» (1971), «Лясныя мастакі» (1973), «Жывыя літары» (1973), «А куды падаўся дождж» (1974), «Ізумрудавы горад, дзе ты?..» (1977), «Ад А да Я - прафесія мая» (1987), апавядання-эсэ «Хлеб - усяму галава» (1989). Кнігі Выбраных твораў выходзілі ў 1971, 1974 гг.Сумесна з П.Макалём напісаў п'есы «За лясамі дрымучымі» (1959, пастаўлена ў 1958), «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1962). У сааўтарстве з Э.Доўнер напісаў кінасцэнарый «Марынка, Янка і тайны каралеўскага замка» (пастаўлены ў 1978). Аўтар п'ес-казак «Сцяпан - вялікі пан» (1979, пакладзеная на музыку Ю.Семянякам і пастаўленая ў 1979 г. на сцэне Менскага тэатра музычнай камедыі, яна з'явілася першай беларускай аперэтай для дзяцей), «Тры Іваны - тры браты» (1985), «Граф Глінскі-Папялінскі» (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989). На Беларускім тэлебачанні пастаўлены спектаклі «Апошняя ноч Алаізы» (1986), «Водар папараці» (1989).Перакладае з русскай, украінскай, латышскай, нямецкай моў.

Тэматыка и праблематыка творау С.Шушкевiча. Майстэрства выкарыстання традыцый дзiцячага фальклору у творах. Творы Шушкевiча прыносяць дзецям радасць, выхоӯ ваюць у iх дабрыню, спагадлiвасць, любоӯ да роднай зямлi i мовы. З казкi ён пачаӯ свой шлях да беларускай дзiцячай лiтаратуры. «Казка-быль пра рэпку» Героi верша кiнулi зярнятка ӯ зямлю i чакалi, што з яго вырасце. Не палолi, не палiвалi, а калi ӯ восень запрасiлi на поле бабку i дзедку, каб здiвiць iх сюрпрызам-ураджаем, якi давялося шукаць мiж хвашчу i асоту да сёмага поту, бо вырасла рэпка зусiм малай. З таго ӯ раджая усе смяялiся. У вершы «Колькi кiпцiкаӯ у кошкi» ёсць элементы гульнi. Дзяӯ чынка даведалася колькi кiпцiкаӯ у кошкi, хоць гэта было непроста, бо Мурка ӯ парцiлася. Дзяӯ чынка даведалася пра колькасць кiпцiкаӯ ӯ кошкi па крывавых драпiнках на сваёй руцэ, а iх было 5. Тэма прыроды таксама гучыць у вершах Шушкевiча. Шмат вершаӯ пра розныя поры года. (Лiстапад, Жнiвень, Восень, Зазiмак, Снежны дзед, 12 пасланцаӯ i iнш). Творы С.Шушкевiча далучаюць дзяцей да скарбаӯ роднай мовы. Яны насычаны элементамi гульнi, гумарам. Паэт даносiць да дзяцей агульначалавечыя iдэалы дабра, сумленнасцi, справядлiвасцi, спагады. Шушкевіч значна ўзбагаціў скарбы i традыцыі бел-ай дзіцячай казкі для дзяцей, быў вынaxoдлiвым i мудрым майстрам арыгінальна-аўтарскіх сюжэтаў, аднак не губляў жывую сувязь свaix казак з тpaдыцыямi казкі народнай. У сваей першай казцы аутар «Звярыны баль» ён загаварыў з дзецьмi пра тое, што лicлiвacць, дагаджэнне прыніжаюць чалавека, што кожны naвінен мець пачуццё ўласнай годнасці i быць гатовым абараніць яго.

У. Дубоўка. Творчае асваенне традыцый вуснай народнай творчасці народаў свету.Шмат казак напісаў Ул. Дубоўка па матывах фальклорных сюжэтаў розных народау, у якіх галоўнымі героямі з'яўляюцца людзі з адмоўнымі рысамi характару, а таксама многія жывёлы. Звяртаючыся да займальнай фабулы, Дубоўка не проста хоча зацікавіць свайго чытача, але перш за усё імкнецца акцэнтаваць увагу на сур'ёзных з'явах, у даступнай форме даць багаты матэрыял для роздуму, асэнсавання. У раннім узросце, калі фарміруецца адпаведны тып адносін да рэчаіснасці, вельмі важна правільна расстаўляць маральныя акцэнты. Выклікаюць смех i асуджэнне паводзіны мядзведзікаў, якія ніяк не маглі падзяліць каўбасу, таму ix легка абхітрыла Ліса («Сквапныя мядзведзікі»); творы пісьменніка садзейнічаюць выхаванню негатыўных адносін да зайздрасці, грубасцi, падману i здзеку. Аўтар часам тактоўна напамінае i старэйшым, што не трэба дапускаць недахопаў у выхаванні. Уласна кожны твор Дубоўкі закранае важныя этычна-маральныя праблемы. Недарэмна паэт збipaў мудрасць народаў свету, i сам, як той казачны Бай, дае свайму чытачу парады, тактоўна падводзіць да вывадаў, што трэба ўшаноўваць, а ад чаго найлепш як хутчэй адмовіцца.

 

 

37. Еўдакія Лось. Свет маленства і прыроды ў кнігах “Абутая ёлачка”, “Казка пра Ласку”, “Вяселікі”, “Зайчык-выхваляйчык” і інш.

Еўдакiя ЛОСЬ (1929, в. Старына Ушацкага рна Віцебскай вобл — 1977, Мiнск). Паэзія была для Е. Лось і сэнсам, і мэтай, і апраўданнем жыцця. Першы зборнік вершаў Е. Лось пад назвай «Сакавік» з'явіўся ў 1958 г. Гнуткая ўсхваляваная інтанацыя, энергічны, інфармацыйна і эмацыянальна насычаны радок, непадробная шчырасць былі выразнай адзнакай вершаў Е. Лось. У тэмах, вобразах, асацыяцыях побач з той няўлоўнай вечнай сутнасцю, вечным сэнсам, без якіх немагчыма сапраўдная паэзія, выразна праглядалі рэальныя прыкметы тагачаснага жыцця. Кніга была прыхільна сустрэта і чытачамі, і крытыкай. Неўзабаве з'явіліся зборнікі «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), пазней — «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Вянцы зруба» (1969), «Перавал» (1971), «Галінка з яблыкамі» (1973), «Лірыка ліпеня» (1977), некалькі кніг для дзяцей, а таксама проза — апавяданні і лірычныя замалёўкі. Еўдакія Лось. Аутар таленавітых кніжак паэзіі для маленькіх -«Абутая ёлачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі (1964), «Зайчык-выхваляйчык» (1970), «Дванаццаць загадак» (1974), «Смачныя літары» (1978). Яе дзіцячыя творы звонкія, багатыя гумарам. Многія з ix маюць форму займальных пытанняў. Шырока выкарыстоўвала Е. Лось гукапіс, рытарычныя звароты, якія узмацняюць эмацыянальнае, эстэтычнае уздзеянне беларускага мастацкага слова на малых. Вядома i як перакладчыца. Верш «Пых» адкрыў першы зборнік Е. Л. для дзяцей «Абутая ёлачка» (1961). Пых— гэта герой самой Е. Лось. Да таго загадкавы ён — адраз і не скажаш, хто перад табой... Адкуль узяўся... Які намеры мае... На што здатны... Хацелася б верыць, што на добрае нешта. Але ж, магчыма, і на злое, бо такі ж ё непрадказальны. Еўдакія Лось і ўваходзіла ў дзіцячую літаратуру са сваімі героямі. I такімі арыгінальнымі, як Пых. І падгледжанымі з самога жыцця. Але зноў жа з ярка выражанымі індывідуальнымі рысамі. А што гэта і на самай справе так, пераконваў і невялікі верш «Будзільнік». Адразу запомніліся дзяўчынкі-блізняты, героі верша «Клаша і Наташа». Да таго яны падобныя між сабой, што цяжка разабрацца, каторая Клаша, а якая Наташа «Пальчыкі ружоныя, штонікі бардовыя». Блытаюцца дарослыя, не могуць даць пэўнага адказу. Адзін Саша можа пэўна сказаць, «хто — Клаша, хто — Наташа: калі вядзерца адбіраў, ён Клашы пальчык абадраў». Верш жа «Светлячок» — сапраўдны паэтычны абразок. Як тонка адчула ў ім паэтэса душу дзіцяці, у дадзеным выпадку дзяўчынкі! Па сутнасці, не аўтар прамаўляе, а сама дзяўчынка, якая ўмее радавацца прыродзе, адчуваць яе хараство. У прыродаапісальных вершах выразна праяўляецца i маральна-этычная праблематыка. Паэтэса сцвярджае, што трэба аберагаць прыроду, якая служыць чалавеку, ахоўваць кожнае дрэўца, бо зялёныя пасадкі ачышчаюць паветра у горадзе, шанаваць працу чалавечых рук, самім аказваць дапамогу старэйшым. Гэта яскрава вынікае з твораў «Гуляка», «Ох, гарох», «У фруктовы магазін.Вучобе малых дзетак садзейнічаюць вершы-скорагаворкі «Самавар», «Мала шыла...», «Пры кастры - кара», верш пра алфавіт «Смачныя літары”.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-30; Просмотров: 1281; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.02 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь