Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Тэматыка пісьмовай работы
1. Беларуская калыханкавая песня: фальклорная і літаратурная традыцыі. 2. Празаічная літаратурная казка і яе суадносіны з народнай. 3. Вершаваная літаратурная казка і яе суадносіны з народнай. 4. Народная казка ў апрацоўцы Якуба Коласа: асаблівасці кампазіцыі, вобразнай структуры, паэтыкі. 5. Народная казка ў апрацоўцы А. Якімовіча: асаблівасці кампазіцыі, вобразнай структуры, паэтыкі. 6. Народная казка ў апрацоўцы Максіма Танка: асаблівасці кампазіцыі, вобразнай структуры, паэтыкі. 7. Пазнаёміцца з кнігай В.А. Лашкевіч «Змітрок Бядуля – дзецям». Падрыхтаваць паведамленні на тэмы: а) Змітрок Бядуля – казачнік. б) Вобразы дзяцей у апавяданнях З. Бядулі. в) Паэтыка твораў З. Бядулі для дзяцей. г) Функцыі пейзажных замалёвак у творах З. Бядулі для дзяцей.
Прыкладныя пытанні кантрольнай работы 1. Паняцце «дзіцячы фальклор», спецыфіка яго жанраў. 2. Асветніцкая дзейнасць Цёткі, яе роля ў станаўленні літаратуры для дзяцей. 3. Алегарычны змест казкі Якуба Коласа «Рак-вусач». Творчае ераасэнсаванне фальклорных матываў і вобразаў. 4. Навукова-пазнавальная аповесць Янкі Маўра «Чалавек ідзе», спалучэнне казачнасці і навуковых звестак. 5. Жанр казкі ў творчасці В.Віткі. 6. Творчае асваенне У.Дубоўкам традыцый вуснай народнай творчасці народаў свету. маральна-этычная праблематыка. 7. Тэма вялікай айчыннай вайны ў прозе для юнага чытача. 8. Мастацкія асаблівасці дзіцячага фальклору. Роля дзіцячага фальклору ў выхаванні дзяцей. 9. «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа : структура, змест, мастацкія асаблівасці твораў. 10. Паэзія Максіма Багдановіча для дзяцей. 11. Жанр прыгодніцкай аповесці ў творчасці Янкі Маўра («У краіне райскай птушкі», «Сын вады»). 12. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору ў апрацоўцы В. Віткі. Творы з аўтарскім сюжэтам. 13. Тэматыка і праблематыка твораў Максіма Танка для дзяцей. 14. Навукова-пазнавальная літаратура для дзяцей (В. Вольскі, У. Караткевіч і інш.). 15. Разнастайнасць тэматыкі, жанравыя асаблівасці , выхаваўчая роля прымавак, прыказак, загадак. 16. «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі : структура, змест, мастацкія асаблівасці твораў. 17. Прырода і дзеці ў паэме Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды». 18. Аповесць Янкі Маўра «Палескія рабінзоны» : творчая распрацоўка жанра рабінзанады, адлюстраванне праблемы «чалавек і прырода». 19. Майстэрства В. Віткі як апавядальніка («Трывога ў Ельнічах», «Абнова» і інш.). 20. Вобразы беларускай фауны і флоры ў казках С. Шушкевіча. 21. Развіццё беларускай дзіцячай паэзіі на сучасным этапе (аналіз твораў 2–3 аўтараў). 22. Беларуская народная казка: класіфікацыя, мастацкія асаблівасці, паэтыка, стыль. 23. Першыя навучальныя кнігі для дзяцей (даць агульную характарыстыку). 24. Вобразы дзяцей у апавяданнях Якуба Коласа («Дзеравеншчына», «Сірата Юрка», «Страшнае спатканне», «У старых дубах»). 25. Школьная аповесць «ТВТ» : асоба і калектыў, праблема працоўнага выхавання. 26. Педагагічныя ідэі В. Віткі і іх мастацкае ўвасабленне (кн. «Дзеці і мы», «Урокі») 27. Метафарычнасць, казачнасць, нацыянальны каларыт паэзіі Максіма Танка. 28. Развіццё беларускай дзіцячай прозы на сучасным этапе (аналіз твораў 2–3 аўтараў). І V . ДАПАМОЖНЫ РАЗДЗЕЛ Літаратура асноўная: 1.Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам. / Пад рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай. – Мн., 2008. 2.Беларуская дзіцячая літаратура / Пад рэд. М. Яфімавай, М. Барсток: Вучэб. дапам. для студэнтаў філалагічных факультэтаў і факультэтаў педагогікі і методыкі пачатковага навучання. – Мн., 1980. 3. Беларуская дзіцячая літаратура : Хрэстаматыя / Склад. М.Б. Яфімава, В.М. Ляшук. – Мн., 1996; 2-е выд. – Мн., 2003. 4.Беларуская дзіцячая літаратура. Хрэстаматыя / Аўт.-уклад. М.Ф. Шаўлоўская. – Мн., 2003. 5.Хрэстаматыя па беларускай дзіцячай літаратуры / Склад. М.Ф. Шаўлоўская. 1-е выд. – Мн., 1984; 2-е выд. – Мн., 1989. 6.Беларуская дзіцячая літаратура : Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў : Вучэб. дапаможнік для філал. факультэтаў ВНУ / Склад. В.А. Лашкевіч, Р.К. Літвінаў. – Мн., 1981. 7.Марціновіч, А. Святло чароўнага ліхтарыка : Выбран. старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры : Дапаможнік для педагогаў дашк. устаноў. У 2 кн. – Мн., 1998.
Літаратура дадатковая: 8.Александровіч, С. На шырокі прастор / С. Александровіч. – Мн., 1972. 9.Алексіевіч, С. Апошнія сведкі / С. Алексіевіч. – Мн., 1985. 10. Андрэева, Е. Педагагічная спадчына Цёткі / Е. Андрэева // Полымя. – 1986. – № 7. – С. 208–212. 11. Арабей, Л. Стану песняй..: Жыццё і творчасць Цёткі / Л. Арабей. – Мн., 1990. 12. Арочка, М. Чарадзейнік з блакітнымі вачыма / М. Арочка // Саюз часу і майстэрства. – Мн., 1981. 13. Арочка, М. Максім Танк: Жыццё ў паэзіі / М. Арочка. – Мн., 1984. 14. Багдановіч, I. «Дух народу я абняла б...»: Літаратурны партрэт Цёткі (Алаізы Пашкевіч) / І. Багдановіч // Роднае слова. – 1996. – № 7–3. 15. Багдановіч, I. «На дзіды сэрца накалю...»: Уладзімір Дубоўка: партрэт паэта ў рэтраспектыве / І. Багдановіч // Полымя. – 2000. – № 4. 16. Бадак, А. Нявольнік хараства (аб творчасці Ул. Ягоўдзіка) / А. Бадак // Полымя. – 2006. – № 2. – С. 196–198. 17. Барташэвіч, Г. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору / Г. Барташэвіч. – Мн., 1976. 18. Батвіннік, М.Б. Азбука на ўсе часы (Ф.Скарына, Л.Зізаній, К.Каганец) / М.Б. Батвіннік. – Мн., 2003. 19. Бачыла, А. Дарогамі Максіма Багдановіча / А. Бачыла. – Мн., 1983. 20. Белакурская, Ж.Я. Графічныя асаблівасці рукапіснага і друкаванага варыянтаў зборніка Якуба Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» / Ж.Я. Белакурская // Працы кафедры суч. бел. мовы / Мінск : БДУ, 2004. – Вып. 2. – С. 27–35. 21. Беларуская вусна-паэтычная творчасць. – Мн., 1988. 22. Беларускія пісьменнікі : Бібліяграфічны слоўн.: У 6 т. – Мн., 1992 – 1995. 23. Бельская, Т.В. Жыць на зямлі… Творчасць Ул. Ягоўдзіка / І.В. Бельская // Роднае слова. – 2006. – № 2. – С. 11–13. 24. Бельскі, А. «Усё адтуль, з гадоў дзяцінства»: Ніл Гілевіч як дзіцячы пісьменнік / А. Бельскі // Роднае слова. – 2006. – № 9. – С. 13–17. 25. Бугаёў, Д. Паэзія Максіма Танка / Д. Бугаёў. – 2-е выд. – Мн., 2003. 26. Бугаёў Д.Я. Служэнне Беларусі: Праблем. арт., літ. партр., эсэ, успаміны / Д.Я. Бугаёў. – Мн., 2003. 27. Бугаёў, Д. Я. Уладзімір Дубоўка: кніга пра паэта / Д.Я. Бугаёў. – Мн., 2005. 28. Быхавец, I. «Хачу, арлы, ляцець з вамі»: Штрыхі да партрэта Цёткі / І. Быхавец // Роднае слова. – 1992. – № 10. 29. Бярозкін, Р. Цётка // Р. Бярозкін // Слова пра літаратуру і літаратараў. Літ.-крытычн. артыкулы па беларускай літаратуры. У 2-х кн. XIX–пач. XX ст. – Мн., 2001. – С.226–248. – Кн.1. 30. Васілевіч, А. // Беларуская дзіцячая літаратура / Пад рэд. М. Яфімавай, М. Барсток : Вучэб. дапам. для студ. – Мн., 1980. 31. Васілевіч, А. Выбраныя творы ў 3-х тт. / А. Васілевіч. – Мн., 1983. – Т. 2–3. 32. Васілевіч, А. З табою кніга добрая… (Да 70-годдзя Э.Агняцвет) / А. Васілевіч // Беларуская дзіцячая кніга. – Мн., 1986. – С. 221–229. 33. Васючэнка, П. Пошукі страчанага дзяцінства / П. Васючэнка. – Мн., 1995. 34. Верабей, А.Л. Абуджаная памяць: Нарыс жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча / А.Л. Верабей. – Мн., 1997. 35. Вітка, В. Дарогі песняра / В. Вітка // Урокі роднага слова. – Мн., 2001. 36. Гарбінскі, Ю. Дар Алеся Гаруна: Жыццёвы і творчы шлях паэта / Ю. Гарбінскі // Роднае слова. – 1991. – № 7. 37. Гарэлік, Л. Зямля бацькоў дала мне права : Станаўленне творчай індывідуальнасці Рыгора Барадуліна / Л. Гарэлік. – Мн., 1983. 38. Гарэлік, Л. «Люблю ўсе колеры жыцця»: Жыццё і творчасць С. Грахоўскага / Л. Гарэлік // Роднае слова. – 1993. – № 9. 39. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4-х т. – Мн., 1999 – 2002. 40. Гілевіч, Н.С. Паэтыка беларускіх загадак / Н.С. Гілевіч. – Мн., 1976. 41. Глінская, Л.І. З любоўю для дзяцей. Якуб Колас і дзіцячая літаратура / Л.І. Глінская // Пачатковая школа. – 2002. – № 7. – С. 29–31. 42. Глінская, Л. Нязгасная кветка дзіцячай паэзіі / Л.І. Глінская // Пачатковая школа. – 2003. – № 9. – С. 24–30. 43. Гніламёдаў, У. Будні і святы дзіцячай паэзіі: Нататкі аб сучаснай беларускай паэзіі для дзяцей / У. Гніламёдаў // Полымя. – 1974. – № 7. 44. Гніламёдаў, У. Паэзія шчырай душы: Штрыхі да партрэта У. Паўлава / У. Гніламёдаў // Маладосць. – 1986. – № 12. – С. 132–135. 45. Гніламёдаў, У.В. Янка Купала. Жыццё і творчасць / У.В. Гніламёдаў. – Мн., 2002. 46. Гурэвіч, Э. Пафас гераізму: сучасная савецкая проза аб Вялікай Айчыннай вайне / Э. Гурэвіч. – Мн., 1979. 47. Гурэвіч, Э. Юны герой і сучаснасць / Э. Гурэвіч // Беларуская літаратура. Дзень сённяшні. – Мн., 1980. 48. Гурэвіч, Э. Янка Маўр: Нарыс жыцця і творчасці / Э. Гурэвіч. – Мн. 1983. 49. Гуревич, Э. Боль и тревоги наши: Дети, война, литература / Э. Гуревич. – Мн., 1986. 50. Гурэвіч, Э. Боль і трывогі нашы: Дзеці і вайна / Э. Гурэвіч. – Мн., 1986. 51. Гурэвіч, Э. С. З музаю маленства / Э. Гурэвіч // Полымя. – 1991. – № 5. 52. Гурская, А.С. Сцяжынкамі лёсу «неадменнага сакратара адраджэння»: Пра В.Ластоўскага / А.С. Гурская // Роднае слова. – 2003. – № 10. – С.6–10. 53. Гурэвіч Э. Янка Маўр: Нарыс жыцця і творчасці / Э. Гуревич. – Мн., 1983. 54. Давыдава, Г. «Я зайграла б песню матак над калыскаю дзіцяці…» Алаіза Пашкевіч – жанчына, пісьменніца, патрыётка / Г. Давыдава // Роднае слова. – 2006. – № 7. – С. 43–44. 55. Дасаева, Т.М. Паэтыка лірызму ў беларускай прозе / Т.М. Дасаева. – Мінск : БДУ, 2001. 56. Дасаева, Т. Неюбілейная гаворка / Т. Дасаева // Полымя. – 1995. – № 10. 57. Дасаева, Т.М. Майстэрства лірычнага пейзажу ў «Другім чытанні для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа / Т.М. Дасаева // Роднае слова. – 2002. – №8. – С. 23–25. 58. Драздова, З. «Было б на свеце толькі чалавечна…»: Літаратурны партрэт А. Грачанікава / З. Драздова // Роднае слова. – 1998. – №8. 59. Жуковіч, М. Дружба – вялікая сіла: Урок па апавяданні Алены Васілевіч «Сябры» / М. Жуковіч // Роднае слова. – 1993. – № 1. 60. Жуковіч, М. Дзяцінства, апаленае вайной: Сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў I. Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага» / М. Жуковіч // Роднае слова. – 1995. – № 5. 61. Забалоцкая, Л. Сэрца, акрыленае дабратой / Л. Забалоцкая // Пралеска. – 1991. – № 3. 62. Кабашнікаў, К. Сустрэчы з казкай / К. Кабашнікаў, Г. Барташэвіч. – Мн., 1984. 63. Казакова, І.В. Беларускі фальклор / І.В. Казакова. – Мн., 2007. 64. Казбярук, У. Светлай волі зычны звон: Творчасць Алеся Гаруна / У. Казбярук. – Мн., 1991. 65. Казько, В. Суд у Слабадзе / В. Казько. – Мн., 1979. 66. Калеснік, У. Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці / У. Калеснік. – Мн., 1981. 67. Калеснік У. Янка Брыль: Нарыс жыцця і творчасці / У. Калеснік. – Мн., 1990. 68. Канэ, Ю. М. Як паветра і хлеб: Жыццёвы і творчы шлях Я. Брыля / Ю.М. Канэ. – Мн., 1988. 69. Карызна, У. «Як чалавек і паэт я пачаўся з музыкі…» / У. Карызна // Культура. – 2005. – 10–16 снеж. – № 50. – С. 6. 70. Коўтун, В.М. Стала песняю ў народзе: Асоба і творчасць Цёткі ў кантэксце станаўлення беларускай класікі / В.М. Коўтун. – Мн., 2000. 71. Колас, Я.«Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (факсімільнае выданне) / Я. Колас. 72. Конан, У. Ніл Гілевіч – пісьменнік універсальнага таленту / У. Конан // Роднае слова. – 2006. – № 9. – С. 84–86. 73. Коўтун, В. Радзіма пачынаецца ў сэрцы і думках дзіцяці / Да 130-годдзя з дня нараджэння Цёткі / В.М. Коўтун. // Настаўніцкая газета. – 2006. – 1 жніўня. 74. Лазарук, М.А., Ленсу, А.Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў. 3-е выд. / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу. – Мн., 2003. 75. Лаўрык, Т. «Усім нам сёння, як паветра, не хапае стрэч са светам небудзённага, узнёслага…» Гасцяванне ў Алены Васілевіч (аб творчасці пісьменніцы) / Т. Лаўрык // Роднае слова. – 2005. – № 9. – С. 87–91. 76. Лашкевіч, В.А. Змітрок Бядуля – дзецям / В.А. Лашкевіч. – Мн., 1986. 77. Літвінаў, Р. Талент, аддадзены дзецям / Р. Літвінаў // Народная асвета. – 1974. – № 1. – С. 74–76. 78. Лужанін, М. Песня з леснічоўкі / М. Лужанін. – Мн., 1982. 79. Майсейчык, А.А. Максім Багдановіч і беларускі казачны эпас / А.А. Майсейчык // Беларуская літаратура. – 1990. – Вып. 18. – С.49–57. 80. Максім Танк. Фотаальбом. Аўт. тэксту В.П. Рагойша. – Мн., 1985. 81. Малыя жанры. Дзіцячы фальклор / Т.В.Валодзіна, А.І.Гурскі, Г.А.Барташэвіч, К.П.Кабашнікаў. – Мн., 2004. 82. Марціновіч, А. Ёсць краіна маленства / А. Марціновіч // ЛіМ – 1979. – № 31. 83. Марціновіч, А. …Гадуюць нас матчыны казкі (Аб творах М.Танка для дзяцей) / А. Марціновіч // Бярозка. – 1981. – № 4. – С. 14–16. 84. Марціновіч, А. Творчасць, асветленая дабром / А. Марціновіч // Пралеска. – 1993. – № 2. 85. Марціновіч, А. Для Ілонкі, Дамінікі і для ўсіх малышоў / А. Марціновіч // Пралеска. – 1993. – № 4. 86. Марціновіч, А. Ёсць на свеце добры Бай / А. Марціновіч // Пралеска. – 1994. – № 6. 87. Марціновіч, А. У слове – боль душы / А. Марціновіч // Полымя. – 1997. – № 6. 88. Марціновіч, А. Лягчэй мне стала на душы / А. Марціновіч // Полымя. – 1998. – № 2. 89. Марціновіч, А. Чараўнік з краіны маленства: Пра В. Вітку А. Марціновіч // Беларуская думка. – 2001. – № 5. 90. Марчанка, С.М. Васіль Вітка: Нарыс жыцця і творчасці / С.М. Марчанка. – Мн, 1985. 91. Міклашэўскі, Я. Каханне і смерць, або Лёс Максіма Багдановіча / Я. Міклашэўскі. – Мн., 1995. 92. Миронов, А. Дед Мавр / А. Миронов. – Мн., 1985. 93. Мішчанчук, М. На добрую навуку / С. Шушкевіч // Красавік. – Мн., 1977. 94. Мішчанчук, М. Крану вяслом срабрыстыя праменні... : Пра Станіслава Шушкевіча – пісьменніка і чалавека / М. Мішчанчук, М. Шаўлоўская // Роднае слова. – 1998. – № 1. – С.41–50. 95. Мушынскі, М. Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці / М. Мушынскі. – Мн., 1982. 96. Навуменка, І. Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці / І. Навуменка. – Мн., 1982. 97. Навуменка, І. Максім Багдановіч / І. Навуменка. – Мн., 1997. 98. Навуменка, I. Суладдзе са светам прыроды: Адухоўленасць прыроды ў паэзіі Максіма Багдановіча / І. Навуменка // Роднае слова. – 1998. – №1. 99. Навуменка, .І.Я. Змітрок Бядуля / І.Я. Навуменка. – 2-е выд. – Мн., 2004. 100. Науменко, И. Творчество Янки Купалы и Якуба Колоса в контексте славянских литератур / И. Науменко. – Мн., 1983. 101. Ніколі не забудзем. – Мн., 1989. 102. Несцяровіч, В. Б. Свет дзяцей і дарослых у педагагічнай сістэме Васіля Віткі / В.Б. Несцяровіч // Пачатковая школа. – 2000. – № 4. 103. Несцяровіч, В. Дзівоснае – побач з намі (пра беларускага дзіцячага пісьменніка Ул. Ягоўдзіка) / В. Несцяровіч // Пачатковая школа. – 2006. – №2. – С. 38–40. 104. Падокшын, С.А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры / С.А. Падокшын. – Мн., 2003. 105. Пархута, Я.С. Кнігі, напісаныя ў дарозе / Я.С. Пархута // Настаўніцкая газета. – 1995. – 28 ст. – С. 6. 106. Пашкевич, А. Карусь Каганец: легенда и судьба / А. Пашкевіч // Неман. – 1998. – №9. 107. Пашкевіч, А. Каганец зямлі беларускае (пра пісьменніка К. Каганца (1868-1918) / А. Пашкевіч // Роднае слова. – 1993. – №2. – С. 9. 108. Пісьмянкоў, А. Аржаная праўда Уладзіміра Паўлава: Развагі пра творчасць пісьменніка / А. Пісьмянкоў // Роднае слова. – 2002. – № 2. – С. 5–7. 109. Пятрушын, В. Тут я стаў сынам краіны В. Пятрушын // Беларуская мінуўшчына. – 1997. – № 2. 110. Разанаў, І. Казка ў беларускай дзіцячай літаратуры / І. Разанаў. – Мн., 1962. 111. Разанаў, I. Шчодрае сэрца пісьменніка / Якімовіч А. // Збор твораў: У З т. – Мн., 1978. – Т. 1. 112. Рунец, П. Чалавек з крылатай фантазіяй / П. Рунец. – Мн., 1979. 113. Русецкі, А. У. Уладзімір Караткевіч: Праз гісторыю ў сучаснасць / А.У. Русецкі. – Мн., 2000. 114. Руцкая, А. «Зямля пад белымі крыламі» / А. Руцкая // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1990. – № 7. 115. Савік, Л.С. Пад мірным небам бацькаўшчыны: Нарыс творчасці Б. Сачанкі / Л.С. Савік. – Мн., 1986. 116. Сачанка, Б. Апошнія і першыя / Б. Сачанка. – Мн., 1969. 117. Снапкоўская, С. «Сынам маладой Беларусі...»: Педагагічная спадчына Вацлава Ластоўскага / С. Снапкоўская // Роднае слова. – 1993. – № 10. – С. 38–41. 118. Сіненка, Г. Ніл Гілевіч: Нарыс творчасці / Г. Сіненка. – Мн., 1981. 119. Стральцоў, М. Загадка Багдановіча / М. Стральцоў. – Мн., 1969. 120. Сямёнава, А. Імем дабраты. Апавяданні А. Васілевіч / А. Сямёнава // Полымя. – 1975. – № 12. 121. Сяркоў, І. «Мы з Санькам у тыле ворага» / І. Сяркоў. – Мн., 1968. 122. Тычына, М. Калі гавораць апошнія сведкі / М. Тычына // Полымя. – 1986. – № 5. 123. Цётка. «Першае чытанне для дзетак беларусаў» (факсімільнае выданне). 124. Шавыркін, М. Лёсавызначальнае сузор’е: Я.Купала, Я.Колас… і Цётка, З.Бядуля, М.Багдановіч – знакавыя постаці для Беларусі / М. Шавыркін // Роднае слова. – 2002. – №1. – С.18–19. 125. Шаўлоўская, М. Ф. Па закліку сапраўднай любві / М.Ф. Шаўлоўская // Народная асвета. – 1981. – № 5. 126. Шаўлоўская, М. Якуб Колас – дзецям / М. Шаўлоўская // Янка Купала і Якуб Колас: Некаторыя аспекты творчасці. – Мн., 1982. 127. Шаўлоўская, М. Асабістая далучанасць: Слова пра Івана Сяркова / М. Шаўлоўская // Роднае слова. – 1995. – № 5. 128. Шаўлоўская, М. Ф. Упоравень з часам: Літаратурны партрэт Алеся Якімовіча / М.Ф. Шаўлоўская // Весці БДПУ. – 2003. – № 4. 129. Шкраба, Р. Памяць сэрца / Аб кнізе «Расці, Ганька» / Р. Шкраба // Літаратура і мова. – Мн., 1969. – С. 271–304. 130. Шупенька, Г. Цеплыня чалавечнасці / Г. Шупенька. – Мн., 1977. 131. Юрэвіч, У. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці / У. Юрэвіч. – Мн., 1983. 132. Ягоўдзік, У. Адзін на ўсіх – дзівосны карабель (Гутарка з Ул. Ягоўдзікам). Запісала С. Хорсун // Настаўніцкая газета. – 1996. – 2 лютага. 133. Якімовіч, А. Чароўны свет з крыніц народных (Аўтабіяграфія пісьменніка) / А. Якімовіч // Маладосць. – 2004. – №4. – С. 90–97. 134. Ярош, М. Пясняр роднай зямлі: Жыццё і творчасць Янкі Купалы / М. Ярош. – Мн., 1982. 135. Яфімава, М.Б. Цэлы свет – дзецям: Творчы партрэт Янкі Маўра / М.Б. Яфімава. – Мн., 1983. 136. Яфімава, М. Цэлы свет – дзецям / М. Яфімава. – Мн., 1983. 137. Яфімава, М. Зіхатлівае, вясёлкавае слова / М. Яфімава // Пралеска. – 1993. – № 12. 138. Яфімава, М. Б. «Сее сонцам свой палетак…»: Развагі пра творчасць Васіля Віткі / М.Б. Яфімава // Роднае слова. – 1996. – №5. 139. Яфімава, М. Няхай не пакідае нас Надзея!: Дыялог з А. Васілевіч / М. Яфімава // Роднае слова. – 1997. – № 12. – С. 15–30. 140. Яфімава, М. «У вашых творах – ваша сэрца...»: Развагі пра творчасць Эдзі Агняцвет / М. Яфімава // Роднае слова. – 1998. – № 10. 141. Яфімава, М. А мне ісці наперад даспадобы… (Пра беларускага пісьменніка П.А. Місько) / М.Яфімава // Настаўніцкая газета. – 2001. – 26 крас. 142. Яфімава, М. Два крылы Уладзіміра Ягоўдзіка / М. Яфімава // Пачатковая школа. – 2001. – № 2. – С. 16–21. 143. Яфімава, М. «Па высокім абавязку свайго прызвання...»: Алесь Якімовіч – дзецям / М. Яфімава // Роднае слова. – 2004. – № 1. – С.5–8. УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ МАКСІМА ТАНКА»
ЗАЦВЯРДЖАЮ Прарэктар па вучэбнай рабоце ____________ У.У. Шлыкаў «___»________________2013 г.
Рэгістрацыйны № УД-33-02-113-2013 / баз. ДЗІЦЯЧАЯ літаратура
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасцей: 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура; 1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)
2013 г. СКЛАДАЛЬНІК: В.Б. Несцяровіч, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры ўстановы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
РЭЦЭНЗЕНТЫ: Т.П. Казакова, загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; І.В. Саверчанка, загадчык сектара гісторыі беларускай літаратуры Дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар філалагічных навук, прафесар.
РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ : Кафедрай беларускай літаратуры і культуры ўстановы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (пратакол № 10 ад 24.04.2013 г.); Загадчык кафедры ______________І.М. Гоўзіч
Саветам факультэта беларускай і рускай філалогіі ўстановы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (пратакол № 9 ад 24. 04. 2013 г.);
Старшыня ______________В.Д. Старычонак
Навукова-метадычным саветам установы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (пратакол № 4 ад 24.05.2013 г.)
Адказны за рэдакцыю: В.Б. Несцяровіч Адказны за выпуск: В.Б. Несцяровіч
Афармленне вучэбнай праграмы і суправаджаючых яе матэрыялаў дзеючым патрабаванням Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адпавядае Метадыст вучэбна-метадычнага упраўлення БДПУ ____________ __________________ (подпіс) (ініцыялы, прозвішча)
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Праграма па дзіцячай літаратуры складзена згодна з новай канцэпцыяй літаратурнай адукацыі і абумоўлена рэаліямі нашага часу. Мэты дысцыпліны «Дзіцячая літаратура» – пазнаёміць студэнтаў са шляхамі развіцця беларускай дзіцячай літаратуры ад вытокаў да сённяшняга часу, прааналізаваць асаблівасці творчасці пісьменнікаў для дзяцей, змест іх твораў, паказаць іх ролю ў літаратурным працэсе. Задачы дысцыпліны: - даць студэнтам рознабаковыя веды па прадмеце; - прасачыць гісторыю ўзнікнення і існавання жанравых форм; - выпрацаваць навыкі аналізу мастацкага твора, уменне ацэньваць ідэйна-эстэтычныя вартасці мастацкіх з’яў, вызначаць пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял твора; - садзейнічаць выхаванню добрага эстэтычнага густу, развіццю самастойнага творчага мыслення; - фарміраваць і развіваць сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі студэнтаў, заснаваныя на ведах па прадмеце, эмацыянальна-каштоўнасным і творчым вопыце, што забяспечвае вырашэнне і выкананне грамадзянскіх, прафесіянальных задач і функцый. Праграма складаецца з аглядавых і манаграфічных тэм. У аглядавых тэмах больш увагі надаецца пісьменнікам, творчасць якіх не вывучаецца манаграфічна. Размеркаванне тэм і адпаведнай колькасці гадзін на іх вывучэнне ў рабочай праграме праводзіцца з улікам спецыфікі канкрэтнай установы вышэйшай адукацыі. Практычныя заняткі павінны насіць актыўны, творчы характар, развіваць самастойнасць мыслення студэнтаў. Заняткі можна праводзіць у форме гутаркі, абмеркавання падрыхтаваных студэнтамі паведамленняў, а таксама выкарыстоўваць прыём напісання рэцэнзіі на невялікія зборнікі твораў для дзяцей. Некаторыя тэмы мэтазгодна рэкамендаваць для самастойнага вывучэння, прычым выкладчык арыентуе студэнтаў на навуковы пошук адпаведнай літататуры, дакладна акрэслівае мэты і задачы даследчай працы. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць: · шляхі і галоўныя этапы развіцця нацыянальнай літаратуры для дзяцей ад вытокаў і да нашых дзён; · асноўныя этапы жыццёвага і творчага шляху дзіцячых пісьменнікаў; · узаемасувязь светапогляду і творчасці пісьменніка, асаблівасці яго стылю ці творчай манеры; · канкрэтна-гістарычнае, нацыянальнае і агульначалавечае значэнне мастацкіх твораў; · галоўныя ідэйна-эстэтычныя праблемы вывучаемых твораў, асаблівасці іх кампазіцыі і вобразна-выяўленчых сродкаў; · герояў твораў, адметныя рысы характару, месца ў сістэме вобразаў; · заканамернасці існавання і развіцця літаратурных жанраў; · літаратуразнаўчыя крыніцы па тэмах дысцыпліны. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен умець: · аналізаваць літаратурны твор, раскрываючы асаблівасці яго зместу і формы; · выяўляць падобнае і адрознае ў літаратурах для дзяцей розных часоў і народаў; · вызначыць месца твора ў мастацкай сістэме пісьменніка і ў літаратуры свайго часу; · ацэньваць ідэйна-эстэтычныя вартасці мастацкіх з’яў; · скласці тэсты, віктарыны, красворды па літаратурных творах, фактах жыццёвага і творчага шляху аўтара; · працаваць з навукова-крытычнай і даведачнай літаратурай па дысцыпліне для паглыблення ўласных ведаў, больш шырокага разумення эстэтычнай і грамадскай каштоўнасці твораў ці ў цэлым творчасці пісьменніка, а таксама для развіцця ўмення самастойнай навукова-даследчай працы. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен валодаць: · метадалогіяй літаратуразнаўчага аналізу; · навыкамі свабоднага карыстання адпаведным літаратуразнаўчым апаратам пры рашэнні канкрэтных задач; · навыкамі выразнага чытання твораў. Прапанаваная канцэпцыя дысцыпліны прадугледжвае фарміраванне ў студэнтаў усёй сукупнасці ведаў, уменняў і навыкаў па дзіцячай літаратуры ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам, а таксама ў пэўнай ступені фарміраванне светапогляду студэнтаў, развіццё творчага мыслення і эстэтычнага густу. Праграма разлічана на 92 гадзіны. З іх 46 аўдыторных гадзін: 26 лекцыйных і 20 гадзін практычных заняткаў. Прыкладны тэматычны план
Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 835; Нарушение авторского права страницы Главная | Случайная страница | Обратная связь |