Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Тэма 2. Дзiцячая лiтаратура пачатку ХХ стагоддзя. Тэма 5. Янка Купала (1882–1942). Тэма 3. Дзiцячая лiтаратура ў 20-я гады ХХ стагоддзя
Беларускае нацыянальнае адраджэнне. Адкрыццё нацыянальных школ, легалiзацыя беларускага друку (выхад газет «Наша доля», Наша нiва»). Дзейнасць выдавецкай суполкi «Загляне сонца i ў наша аконца» (Пецярбург, 1906–1914). Прыход у лiтаратуру Цёткi, Янкi Купалы, Якуба Коласа, Максiма Багдановiча. «Беларускi лемантар» (1906) – першая кнiга для навучання дзяцей роднай мове. Пытанне аб аўтарстве. Цётка (1876–1916). Асветнiцкая дзейнасць пiсьменнiцы, яе роля ў cтанаўленнi лiтаратуры для дзяцей. «Першае чытанне для дзетак беларусаў» (1906). Тэма жыцця беларускай вёскi як асноўная тэма твораў чытанкi («Нядзеля», «Наша гаспадарка», «Мая вёска»). Паэтызацыя прыроды ў вершах «Лес», «Мой сад». Фальклорныя творы ў кнiзе (казкi, прыказкi, загадкi, прыпеўкi). Маральна-этычная праблематыка апавяданняў з кнiгi «Гасцiнец для малых дзяцей» (1906). Дзiцячы свет у паэзii Цёткi (вершы «Сынок маленькi», «Сiрацiнка»). Гуманiстычны змест апавядання «Мiхаська». Выкарыстанне Цёткай фальклорнага матыву аб нешчаслiвай сiрочай долi. Удзел Цёткi ў выданнi першага беларускага часопiса для моладзi «Лучынка» (1914). Цётка як пачынальнiца навуковай белетрыстыкi для дзяцей (артыкулы на старонках часопiса «Гутаркi аб птушках»: «Жаваранак», «Пералётныя птушкi» i iнш.). «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (1909) Якуба Коласа. Кампазiцыя кнiгi. Iдэйна-тэматычнае i жанравае багацце твораў чытанкi, iх гуманiстычны змест: паэтызацыя прыроды («Вясна», «Лета», «3iма», «Восень»), апiсанне вясковага побыту («Вясковая дарога», «Палеская вёска»). Вобразы дзяцей («Школа», «Прылёт птушак», «Ластаўкi»). Фiласофскi сэнс алегарычнага апавядання «Дуб i чароцiна». Праблематыка казак («Мужык i пан», «Воўк-дурань», «Леў i воўк», «Цяжкая доля», «3айчыкi», «Песня птушкi»). Уплыў кнiг «Роднае слова», «Дзiцячы свет» К.Ушынскага. Адукацыйнае i выхаваўчае значэнне чытанак Цёткi, Якуба Коласа, iх роля ў пашырэннi асветы на Беларусi ў пачатку XX стагоддзя, у станаўленнi i развiццi беларускай нацыянальнай культуры, дзiцячай лiтаратуры. Кандрат Лейка (1860–1921). Арнiталагiчны цыкл вершаў «Сарока», «Бусел», «Журавель», «Птушкi» i iнш. Фальклорная першааснова твораў. К. Лейка – пачынальнiк нацыянальнай драматургii для дзяцей. Казачны сюжэт п'есы «Снатворны мак» (1912). Адухоўленыя вобразы кветак (Мак, Званочак, Ружа, Разяда). Асуджэнне сквапнасцi, хiтрасцi i здраднiцтва (Матыль, Скакунец, Аса). Павучальны змест твора. Выяўленне гуманiстычных iдэалаў аўтара. Францішак Аляхновіч (1883–1944). П’еса-казка «У лясным гушчары» (1917). Дабро перамагае зло як асноўны матыў твора. Карусь Каганец (1868 – 1918). Песенна-лiрычныя творы для дзяцей («Салавейка», «Жаваронча малы», «Сонейка прыгрэла», «Песня зiме»). Iдэйны змест апрацаваных пiсьменнiкам народных казак «Журавель i чапля», «Ваўчок», паданняў «Адкуль зязюля ўзялася», «Скрыпач i ваўкi». Вацлаў Ластоўскi (1883–1938). Увага пiсьменнiка да пытанняў школьнага навучання. Агляд кнiг «Родныя зярняты» (1915), «Незабудка» – першая пасля лемантара чытанка (1918), «Сейбiт» – другая пасля лемантара чытанка (1918). Фальклорныя матывы ў творах В. Ластоўскага («Варона i рак», «Пра зязюлю», «Бяздоннае багацце», «Зайчык», «Краскi»). Максiм Багдановiч (1891–1917). Паэтызацыя прыроды ў вершах («Па-над белым пухам вiшняў...», «3iмой», «3авiруха», «3iмовая дарога» i iнш.). Глыбокі псіхалагізм у апавяданнях М. Багдановiча. Зварот М. Багдановiча да фальклорных матываў. Iдэйны змест казкi «Мушка-зелянушка i камарык – насаты тварык» (1915). Далучэнне дзяцей да асноў народнай маралi. Майстэрства М. Багдановiча як паэта-казачнiка. Агляд кнігі А. Марціновіча «Свяці, зорка, свяці: дзецям пра Максіма Багдановіча» (2011). Тэма 3. Дзiцячая лiтаратура ў 20-я гады ХХ стагоддзя Задачы лiтаратуры для юнага чытача: асваенне новых тэм, пашырэнне сувязi з жыццём, жанравае ўзбагачэнне. Перыядычны друк для дзяцей. Дзейнасць часопiсаў «3оркi» (1921–1922), «Беларускi пiянер» (1924–1929), газеты «Пiянер Беларусi» (з 1929). Дыскусiя аб развiццi казачнага жанру ў літаратуры для падрастаючага пакалення. Iранiчны змест казкi У. Жылкi «Курка Рабка». Выхад у свет казак Якуба Коласа, 3мiтрака Бядулi, У. Дубоўкi, С. Шушкевiча. Жыццесцвярджальны, мажорны, рамантычна-ўзнёслы пафас паэзii (вершы Янкi Купалы, Якуба Коласа, А. Александровiча, А. Якiмовiча i iнш.). Iдэйна-тэматычныя набыткi прозы для юнага чытача. Праблематыка зборнiкаў апавяданняў «Першыя крокi», «Крок за крокам» (1925) Якуба Коласа, «Гул бубна» (1925) А. Якiмовiча. Вобразы дзяцей у апавяданнях М. Зарэцкага, М. Гарэцкага. Апавяданнi Янкi Маўра 1920-х гадоў, iх роля ў пашырэннi тэматычных абсягаў дзiцячай лiтаратуры. Першыя юнацкiя аповесцi «Свiнапас» (1923–1924) Мiхася Чарота, «Два» (1925) А. Вольнага. Спроба стварэння прыгоднiцкага рамана – «Ваўчаняты» (1925) А. Александровiча, А. Вольнага, А. Дудара. Адлюстраванне ў творах змагання юных герояў за свабоду свайго народа, за вызваленне роднага краю ад акупантаў. Драматычныя творы для дзяцей. П’есы М. Чарота «Пастушкі» (1921), С. Новіка-Пеюна «Цудоўная ноч» (1927), «Ёлка Дзеда Мароза» (1927). Алесь Гарун (1887–1920). Шматграннасць таленту. Паэтызацыя прыроды, выяўленне пашаны да роднай мовы ў вершаваным зборнiку «Матчын дар» (1918). Услаўленне справядлiвасцi, мiласэрнасцi, дабрынi ў п'есах «Хлопчык у лесе» і інш. (зб. «Жывыя казкi для дзiцячага тэатру», 1920). Перыядычны друк у Заходняй Беларусi. Дзейнасць часопiса «Заранка» (1927 – 1931, рэдактар Зоська Верас). Папулярызацыя роднага слова на старонках часопiса (творы А. Гаруна, К. Буйло, Я. Коласа, М. Машары i iнш.). Поспехi i выдаткi ў лiтаратуры 1920-х гадоў. Тэма 4. Дзiцячая лiтаратура ў 30-я гады ХХ стагоддзя Далейшае развiццё дзiцячай лiтаратуры ў жанравых i тэматычных адносiнах. Роля перыядычных выданняў у папулярызацыi мастацкага слова. Беларуская лiтаратура на старонках заходнебеларускiх часопiсаў «Пралеска» (1934 – 1935), «Снапок» (1937), «Беларускi летапiс» (1933 – 1939). Пошукi пiсьменнiкаў у стварэннi вобраза юнага героя сучаснасцi (аповесцi «Перамога», 1930, «Незвычайны мядзведзь», 1935, Алеся Якiмовiча, «Пастка», 1935, Сымона Баранавых). Пэўная зададзенасць сюжэтаў, схематызм i спрошчанасць характараў. Свет прыроды i дзяцiнства ў апавяданнях Л. Чарняўскай (кнiгi «Варка», 1928, «Кот Знайдзён», 1929, «Андрэйка», 1930, «Лявонка», 1932, «Сталёвы конь», 1933). Узбагачэнне мастацкага вопыту дзiцячай лiтаратуры творамi Янкi Маўра («Палескiя рабiнзоны», 1930), М. Лынькова («Мiколка-паравоз», 1936). Паглыбленне псiхалагiзму ў творах гэтага перыяду («Насцечка», 1940, Кузьмы Чорнага). Паэзiя для дзяцей: народна-песенныя матывы, патрыятычны пафас (вершы «Дзiцячае» Янкi Купалы, «За навуку», «Дзед-госць» Якуба Коласа, «Маладая вясна» Змітрака Бядулi). Жанр казкi ў дзіцячай лiтаратуры 30-х гг. («Каваль Вярнiдуб», 1935, А. Якiмовiча; «Пра смелага ваяку Мiшку i яго слаўных таварышаў», 1935, М. Лынькова; «Мурашка Палашка», 1939, «Сярэбраная табакерка», 1940, 3мiтрака Бядулi). Дзiцячая драматургiя: п'есы «Цудоўная дудка», «Дзед i жораў» (1939) В. Вольскага. Фальклорная аснова твораў. Сцэнiчнае жыццё. Тэма 5. Янка Купала (1882–1942) Маленства паэта паводле кнiгi З. Бандарынай «Ой, рана на Iвана...» (1979), У. Сулкоўскага, А. Міраславіча «Янка Купала» (2007), У. Ліпскага «Янкаў вянок: дзецям пра Янку Купалу» (2009). Цеплыня, непасрэднасць, эмацыянальная танальнасць, лiрызм, сувязь з традыцыямi беларускага дзiцячага фальклору як адметныя рысы творчасцi Янкi Купалы для юнага чытача. Паэтычны роздум над лёсам дзяцей, iх будучыняй (вершы «Над калыскай»,»Сiрочая доля», «Песня сiраты»). Вершы Янкi Купалы на старонках часопiса «3оркi»: «Песня i казка», «Мароз», «Бай», «Сын i мацi» i iнш. Думка аб неабходнасцi спалучэння ў дзiцячай лiтаратуры казачнага з рэалiстычным («Песня i казка»). Абуджэнне ў дзяцей пачуцця нацыянальнай годнасцi, выхаванне любовi да роднай зямлi, да роднай мовы – верш «Сын i мацi». Сугучнасць думак верша нашаму часу. Паэтызацыя красы зiмовай прыроды ў вершы «Мароз». Традыцыi фальклорнай паэтыкi ў творчасцi Янкi Купалы. Вершы Янкi Купалы 30-х гг. для юных чытачоў. Выкарыстанне фальклорных матываў i танцавальнай рытмiкi ў вершы «Дзiцячае». Заахвочванне дзяцей да вучобы. Гiсторыя напiсання верша «Хлопчык i лётчык». Паэтызацыя духоўнага свету юнага героя: цiкаўнасць, прага ведаў, iмкненне пранiкнуць у таямнiцы сусвету. Пераклад верша на рускую мову М. Iсакоўскiм. Паказ шырокiх жыццёвых перспектыў для моладзi ў вершах «Сыны», «Алеся». «Хлопчык i лётчык на вайне» – раскрыццё думак i перажыванняў падлетка, абумоўленых трагедыяй вайны. Элементы ўмоўнасцi ў творы. Янка Купала – перакладчык дзiцячай паэзii (пераклады вершаў «Ёлачка» Р. Кудашовай, «Дзед i баба» Ю. Крашэўскага). Эстэтычнае i выхаваўчае значэнне твораў Янкi Купалы для юных чытачоў. Тэма 6. Якуб Колас (1882–1956) Маленства пiсьменнiка паводле кнiг Максiма Лужанiна «Песня з леснiчоўкi» (1982), С. Александровiча «На шырокi прастор» (1972), У.Сулкоўскага, А. Міраславіча «Якуб Колас» (2007), М. Маляўкі «Коласаў абярэг: дзецям пра Якуба Коласа» (2011). Увага пiсьменнiка да праблем нацыянальнай лiтаратуры. Якуб Колас – аўтар «Другога чытання для дзяцей беларусаў». Гуманiстычны змест апавяданняў «Дзеравеншчына» (1912), «Сiрата Юрка» (1914), «У старых дубах» (1912). Прырода i дзецi. Паказ iмкнення дзяцей да свету, дзе пануе гармонiя. Тыпалагiчнае падабенства апавяданняў «Ванька» А.Чэхава i «Дзеравеншчына» Якуба Коласа. Праблематыка апавяданняў «Страшнае спатканне», «Наталька», Джон i муха», «Рыбакi», «Чоран». Глыбiня пранiкнення ў псiхалогiю дзяцей. Народная казка ў апрацоўцы Якуба Коласа («Дудар», «Як пеўнiк ратаваў курачку», «Пчала i шэршань», «3айкiна хатка» i iнш.). Фальклорная аснова i павучальны змест казкi «Дзед i мядзведзь» (1918). Вершаваная казка «Рак-вусач» (1926). Творчае пераасэнсаванне матываў казак «Дуб i чароцiна», «Цяжкая доля», «Лёгкi хлеб». Вобразы рака-пустэльнiка, карася-паэта, жыта. Паэтызацыя прыроды. Эстэтычнае, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне казкi. Пейзажныя вершы для дзяцей: «На полi вясной», «На рэчцы зiмою», «Песня аб вясне», «3iма», «На лузе», «Ручэй» i iнш. Меладычнасць, высокая культура верша. Сатырычны верш «Савось-распуснiк» (1926). Майстэрства паэта-псiхолага. Паэма «Мiхасёвы прыгоды» (1934). Прырода i дзецi. Арганiчнае адзiнства лiрычнага i эпiчнага пачаткаў. Метафарычнасць мовы. «На прасторах жыцця» (1926) як першая спроба распрацаваць жанр юнацкай аповесцi. Паэтызацыя калектыўнай працы. Iмкненне моладзi да набыцця ведаў, да асветы. Сучаснае прачытанне твора. Якуб Колас – тэарэтык дзiцячай лiтаратуры. Традыцыi Коласава майстэрства ў сучаснай лiтаратуры для юнага чытача. |
Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 1116; Нарушение авторского права страницы