Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Творчасць Змітрака Бядулі для дзяцей



1. Рэалістычныя апавяданні З. Бядулі аб лёсе дзяцей «Пяць лыжак зацiркi», «Малыя дрывасекi», «Велiкодныя яйкi», «Дзе канец свету?» і інш. Глыбіня псіхалагічнага аналізу ў творах.

2. Паэзія З. Бядулі для маленькага чытача. Гармонія чалавека і прыроды.

3. Беларускі фальклор у творчасці пісьменніка. Аналіз празаічных казак.

4. Алегарычны сэнс вобразаў і сітуацый у казцы «Мурашка Палашка».

5. Змястоўнасць жанравай формы і адметнасць вобразнай сістэмы аповесці-казкі З. Бядулі «Сярэбраная табакерка».

 

літаратура:

1. Бядуля, Змітрок // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мн., 1996. – С. 392–393. – Т. 3.

2. Бядуля, Змітрок // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мн., 1994. – С. 159–161. – Т. 2.

3. Бядуля, Змітрок // Беларусь : энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1995. – С. 139.

4. Бядуля, Змітрок // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. Мальдзіса. – Мн., 1992. – С. 451–467. – Т. 1.

5. Кульбянкова, І. М. Эвалюцыя лірычнай творчасці Змітрака Бядулі: ідэйна-тэматычны і вобразны аспекты : метадычны дапаможнік / І. М. Кульбянкова. – Магілёў, 2004. – 46 с.

6. Лашкевіч, В. А. Змітрок Бядуля – дзецям / В.А. Лашкевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1986. – 110 с.

7. Марціновіч, А. У душы… міласць да краю свайго: (пра дзяцінства З. Бядулі) / Алесь Марціновіч // Родная прырода. – 1993. – № 3. – С. 24–25.

8. Навуменка, І. Я. Змітрок Бядуля / І.Я. Навуменка. – 2-е выд. – Мінск : Беларуская навука, 2004. – 227 с.

Янка Маўр – дзецям

1. Старонкі жыцця Янкі Маўра паводле аўтабіяграфічнай аповесці «Шлях з цемры». Вучоба ў семінарыі. Праца настаўнікам. Шматграннасць таленту пісьменніка.

2. Навукова-пазнавальная аповесць «Чалавек ідзе». Апісанне клімату, жывёльнага і расліннага свету, жыцця першабытных людзей. Навуковае і мастацкае ў творы.

3. Лёс дзяцей у апавяданнях Янкі Маўра 20-х гадоў «Слёзы Тубі», «Незвычайная прынада», «Лацароні». Роля эпілогаў у раскрыцці ідэйнага зместу твораў. Майстэрства мастацкай дэталі ў творах.

4. Пазнавальнае значэнне прыгодніцкай аповесці «У краіне райскай птушкі». Вобразы галоўных герояў. Мастацкія асаблівасці твора.

5. Праблематыка аповесці «Сын вады». Вобраз Манга. Элементы прыгодніцтва, займальнасць сюжэта.

6.Творчая распрацоўка сюжэта рабінзанады ў аповесці «Палескія рабінзоны». Традыцыі «Палескіх рабінзонаў» у сучаснай літаратуры.

7. Псіхалагічныя апавяданні Янкі Маўра 30-х гадоў і пасляваеннага часу («Шчасце», «Падарожжа вакол дома», «Завошта», «Максімка»). Вобразы дзяцей у іх.

 

літаратура:

1. Грахоўскі, С. «Мудрэц з душою хлапчука» //www.grahouski.org/ (Успаміны. Публіцыстыка)

2. Гурэвіч, Э.С. Янка Маўр // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : У 4 т. – Мн, 1999. – С. 747–770. – Т. 2.

3. Гурэвіч, Э. С. Янка Маўр : Нарыс жыцця і творчасці / Э. С. Гурэвіч. – 2-е выд., дапрац. изд. – Мінск : Беларуская навука, 2004. – 148 с.

4. Маўр Янка // Беларускія пісьменнікі (1917–1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 653 с.: іл.

5. Маўр Янка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мінск : БелЭн, 1992–1995.

6. Миронов А. Дед Мавр / А. Миронов. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. – 168 с.

7. Яфімава, М. Б. Цэлы свет – дзецям : Творч. партрэт Я. Маўра / М.Б. Яфімава – Мн, 1983.

 

Алесь Якімовіч – дзецям

1. Ідэйна-тэматычны змест, праблематыка апавяданняў пісьменніка.

2. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў прозе Алеся Якімовіча.

3. Майстэрства А. Якімовіча як казачніка. Аналіз казак «Каваль Вярнідуб», «Казка пра смелага вожыка» і інш.

4. Аповесці А. Якімовіча пра мінулае («Базылёў курган», «Адкуль ліха на свеце», «Кастусь Каліноўскі» і інш.)

 

Літаратура:

1. Беларуская ССР: карот. энцыкл. – Мн, 1987. – С. 692. – Т.5.

2. Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн. – Мн, 1995. – С. 473. – Т. 6.

3. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – Мн, 1987. – С. 681. – Т. 5.

4. Якімовіч, Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. – Мнінск. : Мастацкая літаратура, 1994. – 653 с.: іл.

 

У. Дубоўка –дзецям

1. Літаратурная казка і яе суадносіны з народнай.

2. Творчае асваенне У.Дубоўкам традыцый вуснай творчасці народаў свету. Маральна-этычная праблематыка. Філасафічнасць зместу.

3. Творчасць У. Дубоўкі для дзяцей. Гуманістычная накіраванасць, маральна-этычная праблематыка вершаваных казак «Як Сінячок да сонца лётаў», «Чые рукі прыгажэйшыя», «Хто дужэйшы?», «Цудоўная знаходка», «Як унук дзеду дапамог» і інш. Асаблівасці паэтыкі.

4. Маральна-этычная праблематыка казак У. Дубоўкі «Праўдзівы хлопчык», «Сквапныя мядзведзікі», «Пузыр, Саломіна і Лапаць», «Айога», «Вожыкаў суд», «Казка пра зачараваную Лілю», «Кветкі – Сонцавы дзеткі» і інш. Асаблівасці паэтыкі. Афарыстычныя выслоўі, іх павучальны сэнс.

5. Тэма «чалавек і прырода» ў аповесцях У. Дубоўкі «Як Алік у тайзе заблудзіўся», «Жоўтая акацыя», «Ганна Алелька». Асаблiвасці падачы пазнавальнага матэрыялу.

 

літаратура:

1. Бугаёў, Д. Уладзімір Дубоўка / Д. Бугаёў. – Мн, 1965.

2. Дубоўка, Уладзімір // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса; рэдкал. : І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мн, 1993. – С. 378–384. – Т. 2.

3. Дубоўка, Уладзімір Мікалаевіч // ЭГБ – Т. 3.

4. Лойка, А. Пясняр высокіх дум і глыбокіх пачуццяў / А. Лойка, Ю. Пшыркоў // На высокай хвалі. – Мн, 1980.

М. Танк–дзецям

1. Тэматыка і праблематыка твораў М. Танка для дзяцей. Вершаваная апрацоўка матываў народных легенд і паданняў, творы з уласна аўтарскім сюжэтам. Метафарычнасць, казачная асацыятыўнасць, нацыянальны каларыт паэзіі М. Танка. Паэтычная апрацоўка Максімам Танкам народных казак «Конь i Леў», «Галiнка i верабей», «Ехаў казачнiк Бай», «Журавель i чапля» і інш., маральна-этычныя праблемы ў творах.

2.  Творчасць Максіма Танка для дзяцей. Ідэя жыватворнай сілы мастацтва ў «Казцы пра Музыку», услаўленне смеласцi i самаахвярнасцi ў казцы «Сказ пра Вяля».

3. Маральна-этычныя праблемы і прыёмы іх увасаблення ў казках Максіма Танка «Мухамор», «Жук і Слімак», «Казка пра Мядзведзя», «Сярод лясоў наднёманскіх» і інш., праблемы таварыскасцi, сцiпласцi ў іх.

4. Спалучэнне рэальнага i неверагоднага, напаўненне традыцыйнага казачнага сюжэта сучасным зместам – «Быліна пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні» Максіма Танка. Асаблівасці «Лемантара».

 

літаратура:

1. Арочка, М. Максім Танк: Жыццё ў паэзіі / М. Арочка. – Мн, 1984.

2. Бугаёў, Д. Паэзія Максіма Танка. – 2-е выд., выпр. і дап. / Д. Бугаёў. – Мн, 2003.

3. Калеснік, У. Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці / У. Калеснік. – Мн, 1981.

4. Рагойша, В. Паэтыка Максіма Танка. / В. Рагойша. – Мн, 1968.

5. Танк, Максім // Беларускія пісьменнікі : Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мінск. : БелЭн, 1992–1995.

 

Васіль Вітка – дзецям.

1. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору (калыханкі, пацешкі, лічылкі, загадкі, скорагаворкі) у апрацоўцы Васіля Віткі (зб. «Дударык», «Чытанка-маляванка», «Ладачкі-ладкі»). Асаблівасці паэтыкі твораў.

2. Жанр казкі ў творчасці В. Віткі. Выкарыстанне народных матываў, сюжэтаў, вобразаў, моўна-выяўленчых сродкаў. Выхаваўчае значэнне казак «Вавёрчына гора», «Буслінае лета», «Казка пра цара Зубра».

3. Майстэрства Васіля Віткі як апавядальніка. Маральна-этычная праблематыка твораў «Трывога ў Ельнічах», «Стасева падарожжа», «Абнова», «Зайчык-вадалаз», «Першая пяцёрка». Вобразы дзяцей у іх.

4. Васіль Вітка аб праблемах выхавання дзяцей у кнігах «Дзеці і мы», «Урокі», «Азбука душы», «Дом, дзе жывуць словы». Васіль Вітка і ідэі наватарскай педагогікі. Агляд кнігі «Урокі роднага слова».

 

Літаратура:

1. Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. Гардзіцкі. – Мн, 1994.

2. Гілевіч, Н. Талент удзячны Бацькаўшчыне // Гілевіч Н. // У гэта веру. – Мн, 1978.

3. Лынькоў, М. Шукальнiк запаветнага слова // Маладосць. – 1961 – № 5.

4. Пicьменнiкi Савецкай Беларусi. Кароткi бiябiблiяграфiчны даведнiк. – Мн, 1970.

 

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 1577; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.019 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь