Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Дзіцячая літаратура на сучасным этапе
1. Пошукі агульначалавечых каштоўнасцей у прозе для дзяцей другой паловы 60-х–80-х гг. Сучасны літаратурны працэс. 2. Паказ узаемаадносін чалавека і прыроды ў апавяданнях для дзяцей («Сняжок і Волечка», «Ліпа і клёнік» Янкі Брыля, «Бабка Адарка» Б. Сачанкі, «Наш сакрэт», «Расце дрэўца», «Жыві, сабе, зайчык» П. Кавалёва). 3. Выхаваўчае значэнне апавяданняў Б. Сачанкі «Хлеб», «Кошык малін», «Насцечка». 4. Адвечныя матывы дабра і справядлівасці, чалавечай спагады ў апавяданнях В. Гарбука «Горад без папугайчыкаў», «Не было б і сонца», «Мабыць, таму», «Такіх кветак не бывае». 5. Праблемы фарміравання дзіцячай псіхалогіі, пераемнасці пакаленняў у кнізе У. Юрэвіча «Нястрашны страх». 6. Гісторыя, народ, Радзіма ў кнігах «Зямля пад белымі крыламі», «Белавежская пушча» У. Караткевіча, «Зямля бацькоў нашых» Я. Пархуты. У. Караткевіч – казачнік («Жабкі і чарапаха», «Кацёл з каменьчыкамі» і інш.). 7. Народныя iдэалы дабрынi, сумленнасцi, прыгажосцi ў вершах, казках Васіля Зуёнка (кн. «Хата, поўная гасцей», «Сонечны клубочак», «Рэха»). 8. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі Уладзіміра Карызны, Авяр’яна Дзеружынскага, Міколы Чарняўскага, Міхася Пазнякова, Віктара Гардзея, Уладзіміра Паўлава для дзяцей. 9. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі Анатоля Грачанікава, Сяргея Грахоўскага, Алега Лойкі, Валянціна Лукшы, Кастуся Кірэенкі, Аляксея Пысіна для дзяцей. 10. Тэма «дзеці і вайна» ў беларускай дзіцячай літаратуры. Дакументальныя кнігі «Ніколі не забудзем» і С. Алексіевіч «Апошнія сведкі». Творчасць пісьменнікаў – «дзяцей вайны»: Б.Сачанкі, І. Сяркова, В.Казько. 11. Жанр фантастычнай аповесці ў творчасці Р. Баравіковай («Казкі астранаўта» і інш.), спалучэнне пазнавальнага і казачнага. 12. Перыядычны друк для дзяцей на сучасным этапе. Агляд часопіса «Вясёлка»: асноўныя рубрыкі, тэматыка, жанравая разнастайнасць твораў сучасных пісьменнікаў. літаратура: 1. Беларускія пісьменнікі : Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік – Мінск : БелЭн, 1992–1995. 2. Васючэнка, П. В. Вайна i дзяцінства ў творчасці В. Казько / П. В. Васючэнка // Весці НАН Беларусі. Сер. Гуманітарных навук. – 1985. – N 1. – С. 95–102. 3. Васючэнка, П. В. Майстэрства здзіўлення: (да 50-годдзя пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка) / П. В. Васючэнка // Маладосць. – 2006. – N 2. – С. 110–114. 4. Казека, Я. Слова пра сябра / Я. Казека // Падарожжа ў маладосць. – Мн, 1984. ІІІ. РАЗДЗЕЛ КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ КРЫТЭРЫІ АЦЭНАК ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ СТУДЭНТА Тыпавым вучэбным планам у якасці формы выніковага кантролю па дысцыпліне «Дзіцячая літаратура « прадугледжаны залік.
Крытэрыі ацэнак вынікаў вучэбнай дзейнасці 10 (дзесяць) балаў, залічана: сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне, а таксама па асноўных пытаннях, якія выходзяць за яе межы; дакладнае выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на замежнай мове), пісьменны, лагічна правільны выклад адказу на пытанні; бездакорнае валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго эфектыўна выкарыстоўваць пры пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач; выяўленая здольнасць самастойна і творча вырашаць складаныя праблемы ў нестандартнай сітуацыі; поўнае і глыбокае засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне; уменне вольна арыентавацца ў тэорыях, канцэпцыях і кірунках па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне і даваць ім аналітычную ацэнку, выкарыстоўваць навуковыя дасягненні іншых дысцыплін; творчая самастойная праца на практычных, лабараторных занятках, актыўны творчы ўдзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў. 9 (дзевяць) балаў, залічана: сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне; дакладнае выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на замежнай мове), пісьменны, лагічна правільны выклад адказу на пытанні; валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго эфектыўна выкарыстоўваць пры пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач; здольнасць самастойна і творча вырашаць складаныя праблемы ў нестандартнай сітуацыі ў межах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне; поўнае засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай установы вышэйшай адукацыі па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне; уменне арыентавацца ў тэорыях, канцэпцыях і кірунках па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне і даваць ім аналітычную ацэнку; сістэматычная, актыўная самастойная праца на практычных, лабараторных занятках, творчы ўдзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў. 8 (восем) балаў, залічана: сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне ў аб'ёме вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне; выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на замежнай мове), пісьменны, лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя высновы і абагульненні; валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны (метадамі комплекснага аналізу, тэхнікай інфармацыйных тэхналогій), уменне яго выкарыстоўваць пры пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач; здольнасць самастойна вырашаць складаныя праблемы ў межах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне; засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне; уменне арыентавацца ў тэорыях, канцэпцыях і кірунках па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне і даваць ім аналітычную ацэнку; актыўная самастойная праца на практычных, лабараторных занятках, сістэматычны ўдзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў. 7 (сем) балаў, залічана: сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне; выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на замежнай мове), пісьменны, лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя высновы і абагульненні; валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго выкарыстоўваць пры пастаноўцы і вырашэнні навуковых і прафесійных задач; вольнае валоданне тыпавымі рашэннямі ў рамках вучэбнай праграмы установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне, засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне; уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і кірунках па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне і даваць ім аналітычную ацэнку; самастойная праца на практычных, лабараторных занятках, удзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў. 6 (шэсць) балаў, залічана: дастаткова поўныя і сістэматызаваныя веды ў аб'ёме вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне; выкарыстанне неабходнай навуковай тэрміналогіі, пісьменны, лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць абагульненні і абгрунтаваныя высновы; валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго выкарыстоўваць пры вырашэнні вучэбных і прафесійных задач; здольнасць самастойна выкарыстоўваць тыпавыя рашэнні ў межах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне; засваенне асноўнай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне; уменне арыентавацца ў базавых тэорыях, канцэпцыях і кірунках па вывучаемай дысцыпліне і даваць ім параўнальную ацэнку; актыўная самастойная праца на практычных, лабараторных занятках, перыядычны ўдзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў. 5 (пяць) балаў, залічана: дастатковыя веды ў аб'ёме вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне; выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, пісьменны, лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць высновы; валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго выкарыстоўваць пры вырашэнні вучэбных і прафесійных задач; здольнасць самастойна выкарыстоўваць тыпавыя рашэнні ў межах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне; засваенне асноўнай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне; уменне арыентавацца ў базавых тэорыях, канцэпцыях і кірунках па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне і даваць ім параўнальную ацэнку; самастойная праца на практычных, лабараторных занятках, фрагментарны ўдзел у групавых абмеркаваннях, дастатковы ўзровень культуры выканання заданняў. 4 (чатыры) балы, залічана: дастатковы аб'ём ведаў у межах адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі; засваенне асноўнай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне; выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, лагічны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць высновы без істотных памылак; валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго выкарыстоўваць пры вырашэнні стандартных (тыпавых) задач; уменне пад кіраўніцтвам выкладчыка вырашаць стандартныя (тыпавыя) задачы; уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і кірунках па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне і даваць ім ацэнку; праца пад кіраўніцтвам выкладчыка на практычных, лабараторных занятках, дапушчальны ўзровень культуры выканання заданняў. 3 (тры) балы, незалічана: недастаткова поўны аб'ём ведаў у рамках адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі; веданне часткі асноўнай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне; выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, выклад адказу на пытанні з істотнымі, лагічнымі памылкамі; слабое валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, некампетэнтнасць пры вырашэнні стандартных (тыпавых) задач; няўменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і кірунках па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне; пасіўнасць на практычных і лабараторных занятках, нізкі ўзровень культуры выканання заданняў. 2 (два) балы, незалічана: фрагментарныя веды ў рамках адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі; веды асобных літаратурных крыніц, рэкамендаваных вучэбнай праграмай установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне; няўменне выкарыстоўваць навуковую тэрміналогію вучэбнай дысцыпліны, наяўнасць у адказе грубых, лагічных памылак; пасіўнасць на практычных і лабараторных занятках, нізкі ўзровень культуры выканання заданняў. 1 (адзін) бал, незалічана: адсутнасць ведаў (і кампетэнцый) у рамках адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі, адмова ад адказу, адсутнасць на атэстацыі без уважлівай прычыны.
|
Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 1565; Нарушение авторского права страницы