Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА



Літаратура

Асноўная:

1. Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам. / А.М. Макарэвіч [і інш.]; пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай. – Мінск : Вышэйшая школа, 2008. – 687 c.

2. Беларуская дзіцячая літаратура; Пад агул. рэд. М.Б. Яфімавай, М.М. Барсток : Вучэб. дапам. / М.Б. Яфімава, М.М. Барсток, Э.С. Гурэвіч і інш. – Мінск : Вышэйшая школа, 1980. – 350 с.

3. Беларуская дзіцячая літаратура: Хрэстаматыя / Склад. М.Б. Яфімава, В.М. Ляшук. – Мінск : Вышэйшая школа, 2003. – 638 c.

4. Беларуская дзiцячая лiтаратура : Хрэстаматыя : вучэбны дапаможнiк для педагагiчных спецыяльнасцей ВНУ / аўт.- уклад. М.Ф. Шаўлоўская. – Мiнск : Юнипресс, 2005. – 688 с.

5. Марціновіч, А. Святло чароўнага ліхтарыка : Выбран. старонкі гісторыі белар. дзіцячай літаратуры : Дапам. для педагогаў дашк. устаноў: У 2 кн. / А. Марціновіч. – Мінск : Нар. асвета, 1998.

Дадатковая

6. Арабей, Л.Л. Стану песняй ...: Жыццё і творчасць Цёткі / Л.Л. Арабей. – Мінск : Маст. літ., 1990. – 268 с.

7. Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія / П. Васючэнка. – Мінск : Маст. літ., 2000. – 158 с.

8. Гурэвіч, Э.С. Янка Маўр : нарыс жыцця і творчасці / Э. С. Гурэвіч ; рэд. П.К. Дзюбайла; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. – 2-е выд., дап. – Мінск : Бел. навука, 2004. – 148 с.

9. Дыдактычны матэрыял па беларускай дзіцячай літаратуры : вучэбна-метадычны дапаможнік / М.Ф. Шаўлоўская. – 3-е выд. – Мінск : БДПУ, 2007. – 82 с.

10. Кабашнікаў К.П., Барташэвіч Г.А. Сустрэчы з казкай: Кніга для настаўніка / К.П. Кабашнікаў, Г.А. Барташэвіч. – Мінск : Нар. асвета, 1984. – 96 с.

11. Лашкевіч, В.А. Змітрок Бядуля – дзецям / В.А. Лашкевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1986. – 110 с.

12. Марціновіч, А.А. Творчасць Георгія Марчука / А.А. Марціновіч // Беларуская мова і літаратура. – 2011. – № 1. – С. 49 – 55.

13. Марціновіч, А. Чуе сэрцам, ацэньвае сэрцам (пра творчасць А. Масла) / А. Марціновіч // Маладосць. – 2011. – № 3. – С. 97 – 109.

14. Марчанка, С.М. Васіль Вітка : нарыс жыцця і творчасці / С.М. Марчанка. – Мінск : Маст. літ., 1985. – 187 с.

15. Несцяровіч, В.Б. Бацькаў дар (творчасць Алеся Якімовіча) / В.Б. Несцяровіч // Пачатковая школа. – 2009. – №1. – С. 45 – 47.

16. Несцяровіч, В.Б. Дзівоснае – побач з намі (пра пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка) / В.Б. Несцяровіч // Пачатковая школа. – 2006. – №2. –С. 38–40.

17. Несцяровіч, В.Б. Свет гармоніі і прыгажосці ў творах Васіля Віткі / В.Б. Несцяровіч // Роднае слова. – 2011. – № 5. – С. 12 – 18.

18. Трафімчык, А.В. Беларуская дзіцячая драматургія / А.В. Трафімчык. – Мінск : Ковчег, 2012. – 127 с.

19. Яфімава, М.Б. «Ключык да маленькіх сэрцаў» : да 75-годдзя Ніны Галіноўскай / М.Б. Яфімава // Пачатковая школа. – 2010. – № 12. – С. 61– 62.

20. Яфімава, М.Б. Цэлы свет – дзецям : Творчы партрэт Янкі Маўра / М.Б. Яфімава. – Мінск : Выдавецтва БДУ, 1983. – 136 с.



МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА АРГАНІЗАЦЫІ І ВЫКАНАННІ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ

Мэтай самастойнай работы з’яўляецца мэтанакіраванае навучанне асноўным навыкам і ўменням для выканання самастойнай работы.

Задачамі самастойнай работы студэнтаў з’яўляюцца:

· актывізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці студэнтаў;

· фарміраванне ўменняў і навыкаў самастойнага авалодання ведамі;

· фарміраванне ўменняў і навыкаў самастойнага прымянення ведаў на практыцы;

· самаразвіццё і самаўдасканаленне.

Пры выкананні самастойнай работы павінны быць створаны ўмовы, пры якіх будзе забяспечвацца актыўная роля студэнтаў у самастойным атрыманні ведаў і сістэматычным прымяненні і х на практыцы.

Кантроль самастойнай работы можа ажыццяўляцца ў выглядзе кантрольнай работы, тэста, абмеркавання рэфератаў, абмеркавання і абароны вучэбных заданняў, экспрэс-апытванняў на аўдыторных занятках.

ПЕРАЛІК РЭКАМЕНДАВАНЫХ СРОДКАЎ

ДЫЯГНОСТЫКІ КАМПЕТЭНЦЫЙ СТУДЭНТАЎ

Дыягностыка кампетэнцый можа праводзіцца ў розных формах.

У вуснай форме:

– гутарка;

– калёквіум;

– даклад на практычных занятках;

– прэзентацыя дзіцячых кніг, часопіса «Вясёлка»;

– даклад на канферэнцыі;

– вусны залік.

У пісьмовай форме:

– тэст;

– рэферат;

– падрыхтоўка эсэ;

– напісанне рэцэнзіі;

– публікацыя артыкула;

– пісьмовы залік.

 



УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ІМЯ МАКСІМА ТАНКА»

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

____________У.У. Шлыкаў

«___»________________2013 г.

 

Рэгістрацыйны № УД-33-02-118-2013 / р.

 

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА

 

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасцей:

 

1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура;

1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)

 

Факультэт беларускай і рускай філалогіі

 

Кафедра беларускай літаратуры і культуры

 

Курс І

Семестр І

 

Лекцыі – 26 гадзін (з іх 2 КСР)                                      Залік– І семестр Практычныя заняткі – 20 гадзін (з іх 2 КСР)          

 

Аўдыторных гадзін

па вучэбнай дысцыпліне 46

 

Усяго гадзін                                                 Форма атрымання

па вучэбнай дысцыпліне 92                                  вышэйшай адукацыі                                                                            дзённая, завочная

                                                                                                 

 

Склала: С.А. Сычова, выкладчык

 

2013 г.


Вучэбная праграма складзена на аснове вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі «Дзіцячая літаратура», зацверджанай     2013, рэгістрацыйны нумар УД-33-02-113-2013/баз.

 

 

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай беларускай літаратуры і культуры ўстановы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

(26.06.2013 пратакол № 13)

                                                   Загадчык кафедры

                                                        ______________І.М. Гоўзіч

 

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння саветам факультэта беларускай і рускай філалогіі ўстановы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

(26.06.2013 пратакол № 11)

                                                        Старшыня

                                                             ______________В.Д. Старычонак

 

 

Афармленне вучэбнай праграмы і суправаджаючых

яе матэрыялаў дзеючым патрабаванням Міністэрства

адукацыі Рэспублікі Беларусь адпавядае

                                  Метадыст вучэбна-метадычнага

                                  упраўлення БДПУ

                                  ____________  __________________

                                     (подпіс)        (ініцыялы, прозвішча)




ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Праграма па дзіцячай літаратуры складзена згодна з новай канцэпцыяй літаратурнай адукацыі і абумоўлена рэаліямі нашага часу.

Мэты дысцыпліны «Дзіцячая літаратура» – пазнаёміць студэнтаў са шляхамі развіцця беларускай дзіцячай літаратуры ад вытокаў да сённяшняга часу, прааналізаваць асаблівасці творчасці пісьменнікаў для дзяцей, змест іх твораў, паказаць іх ролю ў літаратурным працэсе.

Задачы дысцыпліны:

- даць студэнтам рознабаковыя веды па прадмеце;

- прасачыць гісторыю ўзнікнення і існавання жанравых форм;

- выпрацаваць навыкі аналізу мастацкага твора, уменне ацэньваць ідэйна-эстэтычныя вартасці мастацкіх з’яў, вызначаць пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял твора;

- садзейнічаць выхаванню добрага эстэтычнага густу, развіццю самастойнага творчага мыслення;

- фарміраваць і развіваць сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі студэнтаў, заснаваныя на ведах па прадмеце, эмацыянальна-каштоўнасным і творчым вопыце, што забяспечвае вырашэнне і выкананне грамадзянскіх, прафесіянальных задач і функцый.

Праграма складаецца з аглядавых і манаграфічных тэм. У аглядавых тэмах больш увагі надаецца пісьменнікам, творчасць якіх не вывучаецца манаграфічна.

Размеркаванне тэм і адпаведнай колькасці гадзін на іх вывучэнне ў рабочай праграме праводзіцца з улікам спецыфікі канкрэтнай установы вышэйшай адукацыі.

Практычныя заняткі павінны насіць актыўны, творчы характар, развіваць самастойнасць мыслення студэнтаў. Заняткі можна праводзіць у форме гутаркі, абмеркавання падрыхтаваных студэнтамі паведамленняў, а таксама выкарыстоўваць прыём напісання рэцэнзіі на невялікія зборнікі твораў для дзяцей.

Некаторыя тэмы мэтазгодна рэкамендаваць для самастойнага вывучэння, прычым выкладчык арыентуе студэнтаў на навуковы пошук адпаведнай літататуры, дакладна акрэслівае мэты і задачы даследчай працы.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць:

· шляхі і галоўныя этапы развіцця нацыянальнай літаратуры для дзяцей ад вытокаў і да нашых дзён;

· асноўныя этапы жыццёвага і творчага шляху дзіцячых пісьменнікаў;

· узаемасувязь светапогляду і творчасці пісьменніка, асаблівасці яго стылю ці творчай манеры;

· канкрэтна-гістарычнае, нацыянальнае і агульначалавечае значэнне мастацкіх твораў;

· галоўныя ідэйна-эстэтычныя праблемы вывучаемых твораў, асаблівасці іх кампазіцыі і вобразна-выяўленчых сродкаў;

· герояў твораў, адметныя рысы характару, месца ў сістэме вобразаў;

· заканамернасці існавання і развіцця літаратурных жанраў;

· літаратуразнаўчыя крыніцы па тэмах дысцыпліны.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен умець:

· аналізаваць літаратурны твор, раскрываючы асаблівасці яго зместу і формы;

· выяўляць падобнае і адрознае ў літаратурах для дзяцей розных часоў і народаў;

· вызначыць месца твора ў мастацкай сістэме пісьменніка і ў літаратуры свайго часу;

· ацэньваць ідэйна-эстэтычныя вартасці мастацкіх з’яў;

· скласці тэсты, віктарыны, красворды па літаратурных творах, фактах жыццёвага і творчага шляху аўтара;

· працаваць з навукова-крытычнай і даведачнай літаратурай па дысцыпліне для паглыблення ўласных ведаў, больш шырокага разумення эстэтычнай і грамадскай каштоўнасці твораў ці ў цэлым творчасці пісьменніка, а таксама для развіцця ўмення самастойнай навукова-даследчай працы.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен валодаць:

· метадалогіяй літаратуразнаўчага аналізу;

· навыкамі свабоднага карыстання адпаведным літаратуразнаўчым апаратам пры рашэнні канкрэтных задач;

· навыкамі выразнага чытання твораў.

Прапанаваная канцэпцыя дысцыпліны прадугледжвае фарміраванне ў студэнтаў усёй сукупнасці ведаў, уменняў і навыкаў па дзіцячай літаратуры ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам, а таксама ў пэўнай ступені фарміраванне светапогляду студэнтаў, развіццё творчага мыслення і эстэтычнага густу.

Вывучэнне дысцыпліны «Дзіцячая літаратура» разлічана на 92 гадзіны, з іх 46 аўдыторных: 26 лекцыйных і 20 гадзін практычных заняткаў. Вучэбным планам на дзённым аддзяленні факультэта беларускай і рускай філалогіі для спецыяльнасцей 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура; 1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская) прадугледжана 24 лекцыйных (з іх 2 КСР) і 18 практычных (з іх 2 КСР) гадзін. Вучэбным планам на завочным аддзяленні факультэта беларускай і рускай філалогіі для спецыяльнасці 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура прадугледжана 8 лекцыйных, 4 практычных гадзін, 34 гадзіны адведзена на самастойную работу.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 640; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.03 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь