Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Тэма 10. Алесь Якiмовiч (1904–1979). Тэма 11. Уладзiмiр Дубоўка (1900–1976)
Дзяцiнства будучага пiсьменнiка. Вучоба ў Белпедтэхнiкуме, Белдзяржунiверсiтэце. Праца настаўнiкам. Удзел у выданнi часопiса «Беларускi пiянер». Першыя публiкацыi i першыя кнiгi «Гул бубна» (1925) i «Вершы» (1925). Недахопы раннiх твораў: абстрактнасць, дэкларацыйнасць у адлюстраваннi рэчаiснасцi. Уменне пiсьменнiка дапамагчы юнаму чытачу праз мастацкае слова асэнсаваць важныя падзеi, што адбывалiся ў краiне у розныя гiстарычныя перыяды: зборнiкi апавяданняў «Залаты зуб» (1937), «Помста» (1946), «Сябры» (1948), «Я – юны пiянер» (1952). Рамантызацыя ўчынкаў падлеткаў, што змагаюцца за новыя iдэi, за савецкую ўладу: апавяданнi «Юзiк» (1935), «Санька»(1947), аповесцi «Перамога» (1930), «Незвычайны мядзведзь» (1935). Недахопы твораў: схематызм канфлiктаў, iдэалiзаванасць характараў герояў. Зварот пiсьменнiка да маральна-этычных праблем (зборнiк апавяданняў «Залатыя рукi», 1975). Тэма Вялiкай Айчыннай вайны ў творчаcцi А. Якiмовiча: аповесць «Смелыя людзi» (1960), апавяданнi «Аўтамат» (1945), «Аладкi» (1944), «Чарнавочка» (1947). Сучаснасць i далёкая гiсторыя ў аповесцi «Базылёў курган» (1954). Узросшае майстэрства пiсьменнiка у 1960 – 1970-я гады. Гiстарычная панарама жыцця беларускага народа на працягу 1857 – 1918 гг.: аповесцi «Адкуль лiха на свеце» (1963), «Канец сервiтуту» (1968), «Кастусь Калiноўскi» (1971), «Цяжкi год» (1976). Пошукi сялянствам шляхоў выхаду з-пад улады варожых сацыяльных сiл. Асаблiвасцi кампазiцыi тэтралогii. Мастацкi вымысел i дакументальнасць. Зварот да вуснай народнай творчасцi. Творчая апрацоўка казак: зборнiкi «Каток – залаты лабок» (1955), «Бацькаў дар» (1959), «3 рога ўсяго многа» (1959), «Людзей слухай, а свой розум май» (1980), «Андрэй за ўсiх мудрэй» (1983). Трансфармацыя фальклорных матываў у казках «Каваль Вярнiдуб», «Першае яечка», «Пра смелага Вожыка», «Лянота», «Вераб’ёвы госцi» i iнш. А. Якiмовiч – перакладчык казак А. Пушкiна, С. Маршака, К.Чукоўскага. Успамiны пiсьменнiкаў пра А. Якiмовiча. Тэма 11. Уладзiмiр Дубоўка (1900–1976) Дзяцiнства будучага паэта паводле аўтабiяграфiчных апавяданняў-успамiнаў (кнiга «Пялёсткi», 1970). Вучоба ў настаунiцкай семiнарыi i Вышэйшым лiтаратурна-мастацкiм iнстытуце iмя В. Брусава. Гады зняволення (1930–1957). Рэабiлiтацыя (1957). Першыя творы для дзяцей (казкi «Музыка-чарадзейнiк», «Залатое дно»). Супрацоўнiцтва ў часопiсе «Беларускi пiянер» (1924). Вяртанне ў лiтаратуру пасля працяглага перапынку. Творчае асваенне традыцый вуснай творчасцi народаў свету: зборнiкi казак «Цудоўная знаходка» (1960), «Мiлавiца» (1962), «Кветкi – Сонцавы дзеткi» (1963), «Залатыя зярняты» (1975). Маральна-этычная праблематыка казак, фiласафiчнасць зместу. Зварот да праметэеўскiх матываў, услаўленне подзвiгу ў iмя шчасця грамады («Як Сiнячок да сонца лётаў», «Мiлавiца»). Паэтызацыя красы i велiчы чалавека ў стваральнай працы («Чые рукi прыгажэйшыя», «Хто дужэйшы»). Услаўленне розуму, мудрасцi, кемлiвасцi («Разумная дачка»). Асуджэнне людскiх заган: сквапнасцi, эгаiзму, прыстасаванства, ашуканства, здрады сяброўству, гультай-ства («Сквапныя мядзведзiкi», «Пузыр, Саломiна i Лапаць», «Вожыкаў суд», «Казка пра зачараваную Лiлю», «Айога», «Кветкi – Сонцавы дзеткi», «Праўдзівы хлопчык» i iнш.) Асаблiвасцi паэтыкi. Афарыстычныя выслоўi, iх павучальны сэнс. Арыентацыя мастацкага мыслення паэта на народную мову. Блiзкасць твораў У. Дубоўкi да «Казак жыцця» Якуба Коласа i апрацаваных легенд Максiма Танка. Тэма чалавека i прыроды ў навукова-пазнавальных аповесцях У. Дубоўкi «Жоўтая акацыя» (1967), «Ганна Алелька» (1969) і прыгодніцкай аповесці «Як Алiк у тайзе заблудзiўся» (1974). Асаблiвасці падачы матэрыялу. Адлюстраванне ў творах У. Дубоўкi духоўнага вопыту чалавецтва, якi патрэбен i нашаму сучаснiку. Тэма 12. Дзiцячая лiтаратура 1955 – 1965 гадоў Лiтаратурна-грамадская атмасфера сярэдзiны 1950 – 1960-х гг. Вяртанне на радзiму рэпрэсаваных пiсьменнiкаў С. Грахоўскага, У. Дубоўкi, А. Пальчэўскага, С. Шушкевiча, А. Звонака, Я. Пушчы. Ідэйныя і эстэтычныя пошукі гэтых аўтараў у літаратуры. Здабыткі паэзіі Васіля Віткі, С. Грахоўскага, С. Шушкевіча, М. Калачынскага і інш. Аляксей Пысін (192 –1981). Вобраз роднага краю ў кнігах паэзіі «Матылёчкі-матылі» (1962), «Вясёлка над плёсам» (1964), «Кавылёк» (1966). Еўдакія Лось (1929–1977). Свет маленства і прыроды ў кнігах «Абутая ёлачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі» (1964). Проза. Узмацненне цікавасці да маральна-этычнай праблематыкі. Кнігі апавяданняў А. Васілевіч «Заўтра ў школу» (1956), «Сябры» (1958); М. Даніленкі «Вернасць слову» (1956); П. Кавалёва «Згублены дзённік» (1954); А. Пальчэўскага «Беражанкі» (1958), «Аля і Галя» (1961), «Дым над лесам» (1964). Прыродазнаўчыя нарысы і апавяданні В. Вольскага «Родны край» (1961). Тэма 13. Дзiцячая лiтаратура 1965 – 1985 гадоў Плённае развіццё прозы. Пашырэнне тэматычных абсягаў. Жанрава-стылявыя пошукі ў адлюстраванні тэмы Вялiкай Айчыннай вайны. Творчасць лiтаратараў – «дзяцей вайны». Трылогiя «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы – хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам – артылерысты...» (1989) Iвана Сяркова. Жахi акупацыi вачыма дзяцей. Спалучэнне гераiчнага, камiчнага i драматычнага. Агульназначнасць змеcту асабiстага ўспамiну. Арыентацыя на перажытае ў аповесцях Б. Сачанкi «Апошнiя i першыя» (1969), В. Казько «Суд у Слабадзе» (1979). Матывы сiроцтва, трагiчных стратаў, болю, памяцi. Споведзь дарослых, якiя ў маленстве былi вiдавочцамi ваенных падзей, ахвярамi лiхалецця – «Апошнiя сведкi» (1985) С. Алексiевiч. Янка Брыль пра кнiгу. Творы ваеннай тэматыкi ў чытаннi дзяцей (А. Кулакоўскага, М. Гамолкi, Д. Слаўковiча, Г. Бураўкiна, Г. Васiлеўскай, А. Кобец-Фiлiмонавай). Навукова-пазнавальная літаратура. Элементы публiцыстыкi ў ёй. Краязнаўчыя кнiгi В. Вольскага «Падарожжа па краiне беларусаў» (1968), «Палессе» (1971). Цыклы прыродазнаўчых нарысаў пiсьменнiка «Лёс Дункана» (1978), «Дзень добры, Бяроза» (1984). «Зямля над белымi крыламi» (1977) У. Караткевiча – эмацыянальна-ўзнёслы сказ пра Беларусь. Нарыс пiсьменнiка «Белавежская пушча» (1975). Традыцыйныя вобразы, матывы i наватарства У. Караткевiча-казачнiка («Казкi», 1975). Вядучыя матывы, вобразы літаратуры для дзяцей гэтага перыяду. Агляд творчасці Д. Слаўковіча, П. Рунца, П. Кавалёва, В. Хомчанкі, М. Янчанкі. Лiрычнасць, нацыянальная адметнасць прозы Клаўдзii Калiны (1927 – 1994). Малюнкi прыроды, свет дзяцiнства, казачныя матывы ў кнiгах «Каляровыя месяцы» (1975), «Свiтанак», «Бабуля Насця, дзед Адам, Петрык i каза Рагуля» (1985). Свет дзяцінства ў апавяданнях В. Гарбука (зб. «Незнарок і знарок», 1969; «Такіх кветак не бывае», 1971; «Горад без папугайчыкаў», 1983), У. Юрэвіча (зб. «Тараскавы турботы», 1966; «Дзе начуе сонца», 1970; «Нястрашны страх», 1986). Спалучэнне фантастычнага з рэальным у казках Н. Тулупавай (зб. «Бiзоны-рабiнзоны», 1983). Паэзія. Жанрава-тэматычная разнастайнасць. Багацце творчых індывідуальнасцей. Сяргей Грахоўскi (1913–2002). Гуманiстычная скiраванасць, пропаведзь дабра i справядлiвасцi ў творах паэта (зб. «Ад вясны да вясны», 1959; «Сёння i заўтра», 1961; «Гарыць касцёр», 1966; «Сонечная сцежка», 1980; «Знаходка», 1985). Гумар, арыгiнальнасць сюжэтаў, асаблiвасцi рыфмоўкi ў вершах паэта. Анатоль Грачанiкаў (1938–1991). Праца ў рэдакцыях дзiцячых часопiсаў «Вясёлка», «Бярозка». Уплыў беларускага фальклору на творчасць паэта. Праблема прызначэння i ўздзеяння мастацтва ў «Казцы пра Iвана-ганчара i пачвару цара» (1980). Матывы дабраты, сумленнасцi ў казках «Чорны замак», «Жывая вада» (зборнiк «Жывая вада», 1985). Тэматычная разнастайнасць паэзii А. Грачанiкава. Алег Лойка (1931–2008). Свет дзяцiнства i прыроды ў вершах паэта (кнiгi «Як Тоня рэха шукала» (1962), «Карагод дзiвосных прыгод» (1966), «Каля млына» (1972), «Дзе хто начуе?» (1977). Займальнасць сюжэта, метафарычнасць мовы, цеплыня iнтанацый, меладычнасць паэтычнага радка. Васiль Зуёнак (нарадзіўся ў 1935). Народныя iдэалы дабрынi, сумленнасцi, прыгажосцi ў вершах, казках i жартах паэта (кнiга «Хата, поўная гасцей», 1987). Загадкi В. Зуёнка пра звярыны, птушыны i раслiнны свет («Сонечны клубочак», 1972). Тонкае адчуванне гукаў, колераў, фарбаў жывой народнай мовы. Характэрныя прыкметы паэзii В.Зуёнка – рытмiчная разнастайнасць, лёгкасць гучання, iмклiвасць, насычанасць дзеяннем. Агляд паэтычных зборнікаў: Л. Генiюш «Казкi для Мiхаськi» (1979), «Добрай ранiцы, Алесь» (1976), А. Пысіна «Колькі сонцаў» (1979), I. Муравейкi «Няхай сонца не заходзiць» (вершы, паэмы, казкi, 1981), «Я прыдумаў казку» (1985); А. Дзеружынскага «Той, хто працуе» (1984), Н. Галіноўскай «Кніжчыны сябры» (1975), «Мой дзень» (1977), М. Чарняўскага «Дзе пяцёркі прадаюцца» (1978), «Звініць званок», (1982), П. Пранузы «Фарбы восенi» (1982), В. Лукшы «Зялёная бальніца» (1974), «Лета – круглы год» (1978). Зварот да фальклору i пошукi новых жанравых форм. Драматургiя для дзяцей. Гераiчныя п'есы А. Махнача («Шпачок», 1963; «Гаўрошы Брэсцкай крэпасцi», 1969), В. Зуба («Марат Казей», 1963; «Юнацтва рыцара», 1972). Адметная сюжэтна-вобразная структура п'ес А. Вярцiнскага «Дзякуй, вялiкi дзякуй!» (1983), Г. Каржанеўскай «Iван Свiтаннiк» (1981), «Шукайце кветку-папараць» (1985). Тэма 14. Максiм Танк (1912–1995) Першыя творы Максiма Танка для дзяцей у заходнебеларускiх часопiсах «Беларускi летапiс» i «Снапок». Увага паэта да вуснай народнай творчасцi. Агляд кнiгі «Блiкi сонца» (1997). Тэматыка i праблематыка твораў Максiма Танка для дзяцей. Услаўленне смеласцi i самаахвярнасцi ў барацьбе за праўду i справядлiвасць («Сказ пра Вяля»). Iдэя непераможнасцi мастацтва («Казка пра Музыку»). Народная легенда пра музыку ў апрацоўцы М. Багдановiча, Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулi, У. Дубоўкi i Максiма Танка. Вершаваная апрацоўка народных казак «Конь i Леў», «Галiнка i верабей», «Ехаў казачнiк Бай», «Журавель i чапля». Маральна-этычныя праблемы ў гэтых казках. Праблемы таварыскасцi, сцiпласцi ў творах з уласна аўтарскiм сюжэтам («Жук i слiмак», «Мухамор». «Казка пра мядзведзя», «Сярод лясоў наднёманскіх»). Сцвярджэнне неабходнасцi беражлiвых адносiн да прыроды ў казках «Калi вясна прыйшла», «Быль пра злога Сухавея». Напаўненне традыцыйнага казачнага сюжэта сучасным зместам – «Былiна пра касмiчнае падарожжа Мураша Бадзiнi». Спалучэнне рэальнага i неверагоднага ў творах паэта. Тонкае разуменне асаблiвасцей дзiцячага ўспрымання свету: вершы «Падслуханае», «Слiмак», «Божыя кароўкi», «Магчыма, не чулi», «Чаму птушкi лётаюць», «Красуня», «Света», «Мама» i iнш. «Лемантар» Максiма Танка як вандроўка па моўных сховах. Метафарычнасць, казачная асацыятыўнасць, нацыянальны каларыт твораў паэта. Тэма 15. Станiслаў Шушкевiч (1908–1991) Маленства паэта. Вучоба ў Мiнскiм педагагiчным тэхнiкуме, Вышэйшым педагагiчным iнстытуце. Праца ў бiблiятэках i рэдакцыях рэспублiканскiх газет. Неабгрунтаваныя арышты i высылкi ў Сiбiр (з 1936 г., двойчы). Вяртанне на радзiму (1956). Канчатковая рэабiлiтацыя (1975). Пачатак лiтаратурнай дзейнасцi (зборнiк «Вершы», 1934). Рамантычная акрыленасць, услаўленне праяў штодзённага жыцця, метафарычнасць мовы як адметныя рысы паэзii С. Шушкевiча 1920–1930-х гадоў. Першыя крокi ў дзiцячай лiтаратуры – казка «Звярыны баль» (1929). Невыразнасць iдэi. Новая рэдакцыя твора (1936). Працяг лiтаратурнай дзейнасцi пасля доўгага перапынку. Арыентацыя паэта на фальклорныя традыцыi. Вобразы беларускай фауны i флоры як скразныя ў кнiгах для дзяцей: «Лясная калыханка» (1958), «Сарочы церамок» (1959), «Колькi кiпцiкаў у кошкi» (1972), «Барадаты камар» (1977), «Едзе страшная Яга» (1985), «Казёл на верталёце» (1987). Драматычная напружанасць сюжэта, камiзм сiтуацый, гульнёвыя элементы, займальнасць i павучальнасць, псiхалагiчная выразнасць казак («Хворы жораў», 1957, «Камар-брынкун i жаба-квакуха», 1959, «Лiса едзе на кiрмаш...», 1959, «Пра Лiсу-хiтруху i добрых сяброў Мядзведзя, Зайца i Пеўнiка», 1960, «Конiк i Страказа», 1960). Прыём антрапамарфiзму. Напаўненне традыцыйных казачных сюжэтаў новым зместам, наблiжэнне да сучаснасцi (зб.»Лiса з магнiтафонам», 1979). Маральна-этычныя праблемы ў вершах («Хрыпаты пеўнiк», «Свавольнiкi», «Каля лесу ехаў зайка», «Пайшоў коўзацца каток», «Танцавалi ў сшытку кляксы», «Непамыцька – хлопчык Вiцька», «Трутнi», «Чартапалох i чыстацел» i iнш.). Сатыра i гумар у вершах. Тэма працы (вершы «Пчала-госцейка лятала», «Мурашнiк», «Казка-быль пра рэпку», «Муха-папрадуха», «Трутнi», «Працавiтыя швачкi» i iнш.). Паэтызацыя прыроды («Ляцiце, птахi», «Вясна прыйшла», «Лiстапад», «Усё зiма заснежыла», «Кветкi-званочкi» i iнш.). Вершы-жарты («Парсючок», «Гарбуз», «Колькi кiпцiкаў у кошкi», «Журавы», «Рагатыя бэкi-мэкi», «3бiралася лiса ў госцi» i iнш.). Асаблiвасцi паэтыкi вершаў С. Шушкевiча: канкрэтнасць паэтычнага вобраза, дакладнасць рыфмы, iнтанацыйнае багацце, меладычнасць. Тэма 16. Васiль Вiтка (1911–1996) Паэт пра сваё маленства, пра настаўнiкаў у жыццi i лiтаратуры. Праца ў рэдакцыях рэспублiканскiх газет i часопiсаў. Шматграннасць таленту. Гiстарычны лёс беларускага народа, яго мiнулае, сучаснае i будучае, сцвярджэнне народа ў праве на сваю бацькаўшчыну, на сваю нацыянальную годнасць як асноўныя тэмы творчасцi паэта. Далучэнне да дзiцячай лiтаратуры. Гiсторыя стварэння першай казкi для дзяцей «Вавёрчына гора» (1947). Пафас дзейснай дабраты, узаемадапамогi, калектывiзму, народна-песенная вобразнасць, прыём антрапамарфiзму. Казкі «Буслiнае лета» (1957), «Казка пра цара Зубра» (1959), «ППШ» (1962), «Генерал Верабей» (1962), «Дударык» (1962), «Азбука Васi Вясёлкiна» (1963), «Казкi i краскi» (1984) i iнш. Творчае выкарыстанне народных матываў, сюжэтаў, вобразаў, моўна-выяўленчых сродкаў. Вершаваныя жанры дзiцячага фальклору (калыханкi, пацешкi, лiчылкi, загадкi, скорагаворкi) у апрацоўцы Васiля Вiткi (зборнiкi «Дударык» 1964; «Чытанка-маляванка», 1971; «Ладачкi-ладкi», 1977; «Дом, дзе жывуць словы», 1995; «Урокі роднага слова», 2008). Творы з уласна аўтарскiм сюжэтам у кнiгах («Праводзiны снежнай бабы», «3абiякi», «Карусель», «Iванка» i iнш.). Вершы пра птушак (кнiга «Госцi», 1984). Трапна заўважаныя асаблiвасцi выгляду i звычак птушак. Майстэрства Васiля Вiткi як апавядальнiка («Зайчык-вадалаз», «Чмялiны мёд», «Трывога ў Ельнiчах» i iнш.). Юны герой у розных дачыненнях да людзей i прыроды. Паэма «Беларуская калыханка» (1968) як патрыятычная песня ў гонар мацi Радзiмы i яе бессмяротных сыноў. Умоўнасць i сiмволiка. Высокая паэтычная культура, спалучэнне заснаваных на народна-паэтычнай глебе займальнасцi i пазнавальнасцi як адметныя рысы творчасцi Васiля Вiткi. Выступленнi паэта па праблемах выхавання дзяцей i развiцця дзiцячай лiтаратуры. Кнiгi педагагiчных роздумаў «Дзецi i мы» (1977), «Урокi» (1982), «Азбука душы» (1988). Клопат пiсьменнiка пра садружнасць дзiцяцi i свету прыроды. Выхаванне любовi да слова i адчування яго хараства. Васiль Вiтка – лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат Ганаровага дыплома iмя Г. Х. Андэрсена. Тэма 17. Алена Васiлевiч (нарадзілася ў 1922 г.) Старонкi жыцця А. Васiлевiч паводле тэтралогii «Пачакай, затрымайся» (1972). Сюжэтна-кампазiцыйныя асаблiвасцi. Паказ духоўнага станаўлення, фармiравання светапогляду Ганькi Гурыновiч. Увасабленне ў вобразе Ганькi тыповых рыс моладзi 1920–1930-х гадоў. Дасканаласць мастацкага адлюстравання тагачаснага жыцця. Асаблiвасцi стылю. Пошукi свайго шляху ў лiтаратуры (аповесцi «У прасторах жыцця», 1947; «Шляхi-дарогi», 1950). Аналiтычнасць i псiхалагiзм прозы А. Васiлевiч: зборнiкi апавяданняў «Заўтра ў школу» (1956) «Сябры» (1958), «Апавяданнi» (1959), «Калiнавая рукавiчка» (1963), «Шурка Рэмзiкаў» (1985). Маральна-этычная праблематыка апавяданняў «Шурка Рэмзiкаў», «Сябры», «Вернiсаж», «Арфа» i iнш. Тэма «чалавек i прырода» ў апавяданнях «Браты-артысты», «Геша», «Бабулiны кватаранты», «Калiнавая рукавiчка» i iнш. Раскрыццё ўнутранага свету дзяцей. Сюжэтнасць i эмацыянальнасць апавяданняў. Успамiны А. Васiлевiч пра Я. Коласа, I. Мележа, Я. Маўра, М. Лынькова (кнiга «Люблю, хвалююся – жыву», 1986). |
Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 963; Нарушение авторского права страницы