Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


ПРЫ ВЫКАНАННІ КАНТРОЛЬНАЙ РАБОТЫ



 

Каб правільна выканаць заданні кантрольнай работы, патрэбна пазнаёміцца з тэарэтычным матэрыялам, бо ўсе заданні маюць тэарэтычны характар.

Развіццю маўленчай мабільнасці, адчуванню слова, удасканальванню навыка дакладнасці выбару слова ў адпаведнасці з кантэкстам садзейнічае пераклад. Пераклад патрэбна рабіць з захаваннем настрою, зместу, з улікам спалучальнасці слоў у пэўным кантэксце. Так пры перакладзе з некалькіх магчымых слоў важна выбраць тое, якое адпавядае дадзенаму кантэксту, яго стылёвай накіраванасці.

Напрыклад, для перакладу прапануецца выраз “ лица, поступающие на работу на железнодорожный транспорт ” . Руска-беларускі слоўнік прапа-нуе да слова “ лицо ” наступныя адпаведнікі: “ твар ” , “ асоба ” . У дадзеным выпадку слова “ лицо ” мае лексічнае значэнне ‘человек, личность’ і ў гэтым значэнні перакладаецца як “ асоба ”. Такім чынам, па-беларуску выраз гучыць так: “ асобы, як і я паступаюць на работу на чыгуначны транспарт” – менавіта такі моўны выклад адпавядае кантэксту.

Ніжэй апісаны фанетычныя і арфаграфічныя асаблівасці беларускай мовы, якія дапамогуць правільна зрабіць пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую, а таксама выканаць іншыя заданні кантрольнай работы. Сюды адносяцца:

1) Наяўнасць гукаў [дз’], [ц’]:

· цвёрды зычны [д] мае парны мяккі [дз’]: горад – у горадзе , каманда – па камандзе. Змяненне гука [д] пры яго памякчэнні на [дз ’] называецца дзеканнем. Такое змяненне адбываецца перад галоснымі е, ё, і , ю, я і перад мяккім знакам: дзе д , дзёран, дз ік , дзюб к а, дзяжа, дзядзька, – а таксама перад мяккім [в’]: дзверы, дзве сце, подзвіг. Памякчэнне прыставачнага [д] не адбываецца: адвя рну ць, адвес іць;

· зычны [т] змяняецца на [ц’] пры тых жа ўмовах, што і [д] на [дз’]: мэце (ад мэта), цемень, цёпла, цікава, цюфяк, цярпець, цвёрды, цверазець – такое змяненне называецца цеканнем. Памякчэнне суфіксальнага [т] не адбываецца: у таварыстве, у бітве.

2) Наяўнасць заўсёды цвёрдых зычных гукаў [ж], [дж], [ш], [ч], [р], [ц], а на пісьме літар ж, дж, ш, ч, р, ц пасля якіх пішуцца а, о, у, ы, э, але не могуць пісацца е, ё, ю, я, і. Параўнайце рускія і беларускія словы: жёлудь – жолуд, дожди – дажджы, ширина – шырыня, чёлн – човен, ценить – цаніць.

3) Гук [ў], які можа чаргавацца з [л], [в] на пісьме: ў пішацца пасля галоснага перад зычным у пачатку, сярэдзіне і на канцы слова: малявалі –маляваў, доўгі, яна ўспомніла.

4) Наяўнасць гука [дж]: дождж, хадзіць – хаджу, глядзець – гляджу.

5) Гукі [г], [г’] у беларускай мове не выбухныя, а фрыкатыўныя: горад, г оман , гл адкі, гімн а ст, н агад а ц ь.

6) Гукі [з], [с] перад усімі мяккімі зычнымі памякчаюцца, акрамя мяккіх [г’], [к’], [ х’], напрыклад: свет [с’в’], звіць [з’в’], лісцік [с’ц’], але: раскінуць [ск’], згінуць [зг’], схіліць [сх’].

7) Зычныя гукі [з’], [с’], [л’], [н’], [дз’], [ц’], [ж], [ч], [ш] у становішчы паміж галоснымі падаўжаюцца. Падоўжанае вымаўленне іх абазначаецца падвоеным напісаннем адпаведнай літары: сувяззю, узлессе, вяселле, снеданне, паўгоддзе, смецце, падарожжа, аблічча, зацішша.

 

 

8) Прыстаўныя гукі [в], [і], [а]:

· прыстаўны зычны [в] узнікае перад націскным каранёвым пачатковым [о] і перад каранёвым пачатковым [у]: вузка, водгук, востраў, а не ўзнікае перад прыставачным [у] і перад [у], якое развілося з [в]: ураджай, участак, учора, уперад, унук, а таксама ў іншамоўных словах: ордэн, унія;

· прыстаўныя галосныя [і], [а] вымаўляюцца і пішуцца перад збегам зычных, першым з якіх выступае [р], [л], [м]: імгненна, іржышча, ільдзіна.

9) Спалучэнне літар дч, тч вымаўляецца як двайныя гукі [чч]: наладчык, лётчык, а спалучэнне літар дц, тц, чц – як доўгі цвёрды [ц]: на вокладцы, пры хатцы, у рэчцы.

10) Не характэрна спалучэнне шумнага і санорнага, які заканчвае слова (у такіх выпадках з'яўляецца ўстаўны галосны гук), параўн. руск. і бел. словы: журавль – журавель; у запазычаных словах можа ўзнікаць а-падоб-ны гук пры вымаўленні, напрыклад: магістр [тар], спектакль [каль].

11) Заўсёды цвёрдыя губныя [б], [в], [м], [п], [ф] на канцы слова: голуб, семдзясят, насып, верф – параўн. з руск. голубь, семьдесят, насыпь, верфь.

12) Усе галосныя гукі пад націскам вымаўляюцца выразна і іх напісанне адпавядае вымаўленню: паток, збегчы, шэлест, працяг, цыркуль.

Не пад націскам галосныя [о], [э] у беларускай мове пры вымаўленні і напісанні пасля цвёрдых зычных змяняюцца на а: холад – халады, мароз – маразы, абстрэл – страляць, вучэнне – вучань. Гэты працэс атрымаў назву акання.

У невялікай групе слоў ненаціскны галосны [о] у спалучэннях ро, ло змяняецца на ы: гром – грымоты, дровы – дрывотня, глотка – глытаць.

Аканне не распаўсюджваецца на многія запазычаныя словы: жэтон, чэмпіён, дэлегат, тэлефон.

13) Ненаціскныя [о], [э], [а] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам супадаюць у гуку [а], што адлюстроўваецца на пісьме як пераход е, ё ў я: вёсны – вяс на , вес навы; мёд – мядовы , медавуха.

Для большасці запазычаных слоў яканне не ўласціва: перон, калектыў, веранда, методыка, алегорыя, семестр, Герма ні я, але: дзяжурны , сяржант, каляндар.

Каранёвае я вымаўляецца і пішацца заўсёды нязменна: выгляд, тысяча, сувязь, пояс, святкаваць, памяць, месяц.

14) Гук [і] пераходзіць у [ы] на стыку прыстаўкі на зычны і кораня з і: без+ідэйны=безыдэйны, с+іграць=сыграць.

На стыку прыстаўкі на галосны і кораня з і гук [і] можа змяняцца на [й]: пры+ісці=прыйсці, за+іграць= зайграць.

Пры выкананні кантрольнай работы варта звярнуць увагу на наступныя марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы.

Назо ў н ік (рус. имя существительное). Асноўныя асаблівасці назоўнікаў у беларускай мове ў параўнанні з рускай звязаны з важнейшымі граматыч-нымі катэгорыямі ліку, роду, склону.

Так, пры ўтварэнні форм множнага ліку назоўнікаў беларускай мовы, карыстаюцца толькі канчаткамі -і, -ы: кніга – кнігі, дуб – дубы.

Многія назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ці множным ліку, належаць да розных лікаў у беларускай і рускай мовах, напрыклад: бел. змрок, дрыжыкі, грудзі, чарніцы, паводзіны; рус. сумерки, дрожь, грудь, черника, поведение.

Асабліва шмат адрозненняў у беларускай і рускай мовах пры вызначэнні роду назоўнікаў, напрыклад: бел. таполя (ж. р.) – рус. тополь (м. р.), рамо-нак (м. р.) – ромашка (ж. р.), яблык (м. р.) – яблоко (ср. р.), жыццё (н. р.) – жизнь (ж. р.), цяля (н. р.) – теленок (м. р.).

Найбольш адрозненняў вылучаецца пры формаўтварэнні назоўнікаў. Умоўна падзяляюць назоўнікі на тры скланенні паводле роду і граматычных паказчыкаў.

Назоўнікі I скланення – назоўнікі жаночага і мужчынскага роду з канчаткамі -а, -я ў назоўным склоне адзіночнага ліку – выдзяляюцца розны-мі варыянтамі канчаткаў у давальным і месным склонах у залежнасці ад асновы:

а) назоўнікі з цвёрдай асновай набываюць канчатак (кра і на – кра і не, у краіне ; нага – назе , на назе ; страха – страсе, на страсе), дзе назіраецца змяненне [г]-[з], [х]-[с];

б) назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны набываюць канчатак (праца – працы, на працы; пушча – пушчы, у пушчы);

в) назоўнікі з асновай на , што змяняецца на ц, але з націскам на кан-чатку набываюць канчатак (шчака – шчацэ, па шчацэ, рука – руцэ, у руцэ);

г) назоўнікі з мяккай асновай маюць канчатак (лазня – лазні, у лазні).

Назоўнікі мужчынскага роду з канчаткамі -а, -я ў беларускай мове адроз-ніваюцца ад назоўнікаў жаночага роду. Асноўныя адрозненні характэрныя творнаму склону: пасля цвёрдых зычных назоўнікі маюць ненаціскны канчатак -ам (мужчынам, Васькам), націскны -ёю (-ёй) (старшынёй, суддзёй). Назоўнікі з мяккай асновай і націскным канчаткам у давальным і месным склонах маюць варыянтныя канчаткі або : аб старшыні, аб ціхоню.

Назоўнікі II скланення – назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам (стол, дзень, край) і назоўнікі ніякага роду (акно, жыццё, мора) вызначаюцца канчаткамі ў залежнасці ад асновы, націску, адушаўлёнасці –неадушаўлёнасці, лексічнага значэння.

У родным склоне адушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду маюць кан­чатак -а (-я) (брата, настаўніка, каня), а неадушаўлёныя могуць ужывацца адны з канчаткам -а (-я), іншыя з канчаткам -у (-ю), для вызначэння якіх можна карыстацца наступным прыёмам: калі назоўнік можа спалучацца з колькасным ці парадкавым лічэбнікам, тады канчатак будзе -а (-я), калі не – -у (-ю): стол – стала (тры сталы); сшытак – сшытка (два сшыткі); але: лёд – лёду, вецер – ветру, гром – грому, шум – шуму.

Маюцца выпадкі, калі адзін і той жа назоўнік у розных значэннях мае розныя канчаткі: пад’езд – падысці да пад’езда (уваход у будынак), да дома няма пад’езду (дзеянне паводле дзеяслова пад’ехаць).

Канчаткі давальнага і меснага склону таксама залежаць ад тыпу асновы і націску: канчатак маюць назоўнікі з цвёрдай асновай (мужу, настаўніку).

У месным склоне могуць быць канчаткі: -е, - і (-ы), -у (-ю). Канчатак ўжываецца ў неадушаўлёных назоўніках з асновай на цвёрды зычны, які чаргуецца з мяккім (голас – па голасе, лес – аб лесе), і з асновай на [г], [х], якія чаргуюцца з [з’], [с’]: снег – на снезе, парог – на парозе, кажух – у кажусе. Канчатак - і ўжываецца ў назоўніках з мяккай асновай: к о нь – на ка ні , б ой – у б а і. Канчатак – з асновай на зацвярдзелы зычны: шалаш – у шалашы , трактар – на трактары .

Назоўнікі III скланення – назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам. У творным склоне ўжываецца канчатак ў назоўніках з зацвярдзелай асновай, акрамя асновы на р ( печ – печчу , ме дзь – ме ддзю, мыш – мы шшу), і канчатак ў назоўніках з асновай на мяккі зычны, губны, р: (даль – даллю, м оль – м оллю, глыб – глыб ’ ю, шыр – шыр ’ ю, любо ў – любо ў ю).

Як можна заўважыць, у творным склоне адбываецца падаўжэнне зычных л, н, з, дз, ч, ш у становішчы паміж галоснымі (даллю, восенню, завяззю, памяццю, гладдзю, ноччу, цішшу).

Прыметнік (рус. имя прилагательное) характарызуецца тымі ж грама-тычнымі асаблівасцямі, што і назоўнік, з якім прыметнік спалучаецца, таму пры перакладзе прыметніка з рускай мовы на беларускую патрэбна выявіць род, лік, склон назоўніка, напрыклад: шырокі стэп, нясцерпны боль.

Для беларускай мовы характэрна ўжыванне поўнай формы прыметнікаў, а кароткая форма магчыма толькі для прыналежных прыметнікаў у назоўным і вінавальным склонах пры неадушаўлёных назоўніках: Сцёпкава хата – Сцёпкаву хату, але дзедава цяля – дзедавага цяля.

Прыметнікі ў форме адзіночнага ліку мужчынскага роду ў назоўным склоне маюць ў беларускай мове канчаткі -і, -ы: малады, звонкі, вясёлы, прыгожы, шчыры, родны, навуковы (параўн. рус. молодой, звонкий, весёлый, красивый, искренний, родной, научный).

Прыналежныя (рус. притяжательные) прыметнікі ў беларускай мове ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -аў, -еў, -оў, -ёў ад назоўнікаў мужчын-скага роду (брат – братаў дом, дзед – дзедаў кажух, Васіль – Васілёў сшы-так, Тамаш – Тамашоў сын) і суфіксаў -ін, -ын – ад назоўнікаў жаночага роду (Ніна – Нініна спадніца, вавёрка – вавёрчына гняздо, сяброўка – сяброўчын муж).

Якасныя прыметнікі ўтвараюць вышэйшую і найвышэйшую ступені параўнання, напрыклад: хуткі – хутчэйшы, больш хуткі; найхутчэйшы, самы хуткі.

Пры перакладзе з рускай мовы на беларускую неабходна адрозніваць формы ступеней параўнання якасных прыметнікаў ад прыслоўяў, якія могуць супадаць у рускай мове, але адрозніваюцца ў беларускай, параўнай-це бел. прыслоўе хутка – хутчэй, больш хутка; найхутчэй, найбольш хутка.

Да формы вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў могуць далучацца часціцы ўсё, яшчэ, куды: усё лепш, яшчэ больш моцна, куды менш; да формы найвышэйшай ступені – як, чым, што: што найбліжэй, як най­мацней, чым найлепш.

Вось чаму пры перакладзе патрэбна ўстанавіць, якая часціна мовы: калі прыметнік (он старше сестры), то адзін пераклад (ён старэйшы за сястру), калі прыслоўе (бывать чаще), то іншы варыянт (бываць часцей).

Лічэбнік (рус. имя числительное) у беларускай мове вызначаецца фане-тычнымі асаблівасцямі пры вымаўленні, якія адлюстроўваюцца і на пісьме: сем – семдзясят, сямідзесяці, сямюдзесяццю; тысяча, мільярд; чацвёра, пяцёра.

Лічэбнік абодва змяняецца па родах: абодва сшыткі, абедзве групы. Лічэбнік паўтара спалучаецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду (паўтара года, паўтара вядра), а паўтары – з назоўнікамі жаночага роду (паўтары тоны).

Пры лічэбніках два, дзве, абодва, абедзве, тры, чатыры назоўнік ужываецца ў форме назоўнага склону множнага ліку (два студэнты, дзве сястры, абодва хлопцы, абедзве жанчыны, тры ўнучкі, чатыры браты, пяцьдзясят ча­тыры хвіліны), а з астатнімі ўжываюцца назоўнікі ў форме роднага склону (сем кніг, дзевяць вёсак). Дробавыя лічэбнікі таксама спалучаюцца з назоўнікамі ў форме роднага склону (дзве трэція задання, пяць сёмых гектара).

Дзеяслоў (рус. глагол) у неазначальнай форме заканчваецца на -ць (гуляць, зелянець, малаціць, спяваць), -ці (ісці, дзяўбці, церці, цвісці), -чы (стрыгчы, берагчы, бегчы, легчы).

Далучэнне да дзеяслова постфікса -ся (-ца, -цца) ператварае гэты дзеяслоў у зваротны: збірацца, падняцца, вырвацца, шаптацца, плесціся,  параўнайце з рус.: собираться, подняться, вырваться, шептаться, плестись.

Пры змяненні дзеяслова і ўтварэнні разнастайных форм -ся (-ца, -цца) захоўваецца: апрануцца – я апрануся, ты апранешся, ён (яна, яно) апра-нецца, мы апранёмся, вы апранецеся, яны апрануцца; апрануўся, апранулася, апрануліся, апрануўшыся.

Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках называецца спражэннем. У залежнасці ад характару асабовых канчаткаў выдзяляюцца I і II спражэнне. Адрозненне паміж дзеясловамі I і II спражэнняў выяўляецца ў 3-й асобе множнага ліку: дзеясловы I спражэння маюць канчаткі -уць (-юць),                II спражэння – -аць (-яць).

Правапіс галосных у канчатках залежыць ад асновы і месца націску:

· пасля зацвярдзелых зычных пад націскам пішуцца галосныя о, э (бяром, сячом, бярэм, сячэм), а не пад націскам – а (скачам, скачаце, вяжам, вяжаце);

· пасля мяккіх зычных і пасля галосных у форме 1-й асобы множнага ліку ўжываецца ё (плывём, расцём, цвіцём), а не пад націскам – е (вывучаем, мераем, спяваем, будуем).

· у 2-й асобе множнага ліку ў першым пераднаціскным складзе пішацца я ( і дзяце, несяце, пеяце). Каб не памыліцца ў напісанні гэтай формы, неабходна спачатку паставіць дзеяслоў у 1-ю асобу множнага ліку, дзе выразна праяўляецца націскны і ненаціскны канчатак: плывём – плыв яц е, нясём – несяце, мыем – мыеце, сеем – сееце. Гэтая заканамернасць праяў-ляецца і ў дзеясловах II спражэння: ходзім – ходзіце .

Трэба адрозніваць канчаткі дзеясловаў 1-й і 2-й асоб множнага ліку абвеснага і загаднага ладу: бяром, жывём – бераце, жывяце – абвесны лад (сослагательное наклонение); бярэм, жывем, бярыце, жывіце – загадны лад (повелительное наклонение).

Дзеепрыметнікі (рус. причастия) незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы неазначальнай формы дзеяслова пры дапамозе суфікса -л-: збялець – збялелы, зледзянець – зледзянелы.

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -ен-, -ан-, -н-, -т-:

а) калі інфінітыў заканчваецца на -аць, -яць, -іць, -ыць, а аснова інфіні-тыва на -о, -у і з суфіксам -ну-, тады выкарыстоўваецца суфікс -т-: раскрыць – раскрыты, прымяць – прымяты, разліць – разліты, вымыць – вымыты, адамкнуцъ – адамкнуты;

б) калі аснова інфінітыва на мяккі зычны або на галосны і, ы, е, тады вы-карыстоўваецца суфікс -ен-: звезці – звезены, аднавіць – адноўлены, з'есці – з'едзены, забяліцъ – забелены;

в) калі аснова інфінітыва на зацвярдзелы зычны – выкарыстоўваецца суфікс -ан-: пазычыцъ – пазычаны, запрасіцъ – запрошаны;

г) калі аснова інфінітыва на -а ( -я ), тады выкарыстоўваецца суфікс -н-: прайграцъ – прайграны, заваяваць – заваяваны.

У сістэме беларускіх дзеепрыметнікаў адсутнічаюць зваротныя формы.

Не ўсе формы дзеепрыметнікаў аднолькава ўжывальныя ў беларускай мове. Найчасцей выкарыстоўваюцца дзеепрыметнікі прошлага часу з суфік-самі -ен-, -ан-, -н-, -т-, -л-.

Нехарактэрныя для беларускай мовы дзеепрыметнікі з суфіксамі          -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), -ш-, -ўш-. Яны запазычаны з рускай мовы праз навуковы і публіцыстычны стылі, і тлумачыцца гэта нераспрацаванасцю беларускай афіцыйна-справавой і навуковай тэрміналогіі, калі ўводзяцца ў мову тэрміналагічныя словазлучэнні тыпу “кампраметуючыя факты”, “кіруючая роля”, “блукаючыя токі”. Тое самае можна сказаць і пра дзее-прыметнікі з суфіксамі -ем-, -ім-: кіруемы, ствараемы, цярпімы.

Мэтазгодна пазбягаць выкарыстання дзеепрыметнікаў незалежнага стану, бо яны, супадаючы з аманімічнымі дзеепрыслоўямі, робяць думку неакрэсленай, невыразнай, як у наступным сказе: Чалавек, чытаючы газету, не заўважыў, што да хаты пад'ехала машына (зусім не зразумела, ці то чалавек, які чытаў, не заўважыў машыны, ці то чалавек не заўважыў машыны, бо чытаў). Больш дакладны такі пераклад: Чалавек, як і чыта ў  газету, не за ў важы ў , што да хаты п ад 'ехала машына.

Каб пазбегнуць нехарактэрных форм дзеепрыметнікаў, асабліва пры перакладзе з рускай мовы, патрэбна карыстацца:

а) адпаведнымі дзеепрыметнікамі: рус. Сотни вёрст пустой, однообраз - ной, выгоревшей степи не могут нагнать такого уныния, как один чело век, когда он сидит, говорит и неизвестно , когда уйдёт (А. Чехов); бел. Сот ні вёрст пустэльнага, аднастайнага, выгаралага стэ пу не мог уц ь на гнаць такой нуды, як адз ін чалавек, кал і ён сядз іц ь, гаворыць і невядома, кал і по й дзе;

б) прыметнікамі і спалучэннямі іх з назоўнікамі: рус. На высоком гори - зонте вечно изменяющиеся, играющие светом, как алмазы, снеговые горы (Л. Толстой); бел. На высок і м небасх іл е вечна цудо ў ныя, вечна новыя, у дыяментавых перал і вах святла, снегавыя горы;

в) даданымі сказамі: рус. Почтальон постоял немного, резко мотнул головой, как окончательно проснувшийся человек, и пошёл за ямщиком (А. Чехов); бел. Паштальён пастаяў крыху, рэзка матнуў галавою, як чалавек, які канчаткова прачнуўся, і пайшоў за фурманам;

г) дзеясловамі: рус. Благодарствую за угощение, но я не пьющий (М. Шо - лохов); бел. Дзякую за пачасту н ак, але я не п 'ю;

д) назоўнікамі: рус. Он напоминал разыгравшегося жеребца, который, взвив хвост и фыркнув, остановился как вкопанный всеми ногами (Л. Тол-стой); бел. Ён нагадваў жарабца-стаенніка, які, задраўшы хвост і фырк-нуўшы, спыніўся як укопаны ўсімі нагамі;

е) словазлучэннямі, апісаннямі: рус. взволнованный мальчик; бел. хлоп - чык у схвалява ў ся.

Дзеепрыслоўі (рус. деепричастия) закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу з дапамогай суфіксаў -учы (-ючы), калі дзеяслоў     I спражэння, і -ачы (-ячы), калі дзеяслоў II спражэння: бягуць – бегучы, крадуць – крадучы, ляжацъ – лежачы, стаяцъ – стоячы.

Каб пазбегнуць памылак ва ўжыванні дзеепрыслоўяў і пры перакладзе іх з рускай мовы на беларускую, варта памятаць, што яны ў сказе абазначаюць дадатковае  дзеянне, гэта значыць паясняюць дзеяслоў-выказнік і разам з ім суадносяцца з дзейнікам, напрыклад: Пад нагамі, перамешваючыся, самот-на  шорхаў  снег.

Існуе два прыёмы самаправеркі, ці правільна ўжыта дзеепрыслоўе:

1) перабудова сказа: замена дзеепрыслоўя дзеясловам і злучэнне адна-родных выказнікаў злучнікам і: Пад нагамі перамешваўся і самотна шорхаў снег;

2) дзеепрыслоўе адносна свабодна размяшчаецца ў сказе і сэнсава звяз-ваецца з дзейнікам, таму магчыма перастаноўка дзеепрыслоўя ці дзеепры-слоўнага зварота бліжэй да дзейніка: Пад нагамі самотна шорхаў, перамеш-ваючыся, снег.

Параўнайце: З лётчыкам Ку ні цы н ым, лятаючы на ва ен ным самалёце, здарылася аварыя. Гэты сказ пабудаваны няправільна, бо, зрабіўшы пера-станоўку, размясціўшы дзеепрыслоўнае словазлучэнне бліжэй да дзейніка, лёгка выяўляецца бяссэнсіца: Аварыя, лятаючы н а ва ен ным самалёце, здарылася з лётчыкам Кун іц ы н ым.

Дзеепрыслоўі ўжываюцца ў абагулена-асабовых сказах: Не пераскочы ў- шы, не кажы го п; у безасабовых сказах, дзе выказнік выражаецца спалучэн-нем безасабовага дзеяслова ці прэдыкатыўнага прыслоўя (трэба, неабходна, нельга, можна, варта і г. д.) з інфінітывам: Слухаючы яго выступленні, нам ад няёмкасці хацелася нават залезці пад лаўку.

Націск у дзеепрыслоўях закончанага трывання супадае з націскам у ад-паведных дзеясловах прошлага часу: скасіў – скасіўшы, паклаў – паклаўшы.

У дзеепрыслоўях незакончанага трывання націск падае на канцавы склад суфікса -учы (-ючы), калі ў адпаведных дзеясловах цяперашняга часу ў 3-й асобе множнага ліку націск на канчатку: ідуць – ідучы, смяюцца – смяючы-ся, вядуць – вядучы. Калі ж націск прыпадае на аснову, то ён застаецца не-рухомым: лічацъ – лічачы, тояць – тоячы.



КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

(Варыянт кантрольнай работы адпавядае апошняй лічбе вучэбнага шыфра)

 

Заданне 1

Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя арфа-грамы і знакі прыпынку. Растлумачце ўстаўленыя арфаграмы.

Узор выканання:

 

На прыб(е,я)рэжны лес (па)волі апускалася сонца. У з(о,а)л(о,а)цістай чырвані зіха(т,ц)ела неба а ўся в(е,я)лізная прастора в(о,а)ды нібы была заліта ра(з,с)плаўле(н,нн)ай ме(дз,ддз)ю і срэбрам якія гарэлі п(е,я)ралівалі-ся (у,ў) такт ціхаму пагойдва(н,нн)ю хваляў (в)озера.

 

На прыбярэжны лес паволі апускалася сонца. У залацістай чырвані зіхацела неба, а ўся вялізная прастора вады нібы была заліта расплаўленай меддзю і срэбрам, якія гарэлі, пераліваліся ў такт ціхаму пагойдванню хваляў возера.

 

Прыбярэжны, вялізная – літара я пішацца ў першым складзе перад націскам.

Па волі – пішацца разам (прыслоўе).

Залацістай, вады – літара а пішацца ў ненаціскным становішчы.

Зіхацела – [т] пераходзіць у [ц’] перад галоснымі е, ё, ю, і, я і перад мяккім знакам.

Расплаўленай – перад глухім [п] у прыстаўцы пішацца с.

Расплаўленай – суфікс -ен- у дзеепрыметніках пішацца з адной н.

Меддзю, пагойдванню – адбываецца падаўжэнне зычных у становішчы паміж дзвюма галоснымі.

Пераліваліся – літара е пішацца ў другім і г. д. складах перад націскам.

В озера – узнікае прыстаўны [в] перад націскным каранёвым пачатковым [о].

Пераліваліся ў такт – пасля галосных пішацца ў.

 

 Варыянт 1

 

Мінск сталіца нашай (не)залежнай (Р,р)эспублікі (Б,б)еларусь.

Светлая і разам (з,с) тым (т,ц)яжкая доля выпала гор(о,а)ду бо (у,ў)знік ён на в(е,я)лікіх дарогах што вядуць з захад(а,у) на (у,ў)сход і з поўначы на поў(д,дз)ень. А па гэты(м,х) дарога(м,х) ішлі (не)толькі добрыя людзі а і (не)людзі драпежнікі якія кол(ь?)кі разоў спрабавалі захапіць Мінск надзець на яго жыхароў ярмо зрабіць н(е,я)вольнікамі. Гэтак было як пішуць летапісцы і дзевя(т,ць)сот гадоў таму калі (князі)браты (Я,я)раславічы Із(е,я)слаў Св(е,я)таслаў і (У,Ў)севалад рушылі ў паход падышлі да ракі (Н,н)ямігі дзе стаяла крэпасць збудава(н,нн)ая (П,п)олацкім княз(е,я)м Ус(е,я)славам. Яго войска выступіла (на)сустрач заваёўнікам але сілы былі (ня)роўныя. Шмат воінаў загінула тады а князь Ус(е,я)слаў трапіў у палон. Мінскім княз(е,я)м стаў яго сын Глеб.

Сяліліся гара(д?)жане каля замк(а,у) па берага(м,х) (Н,н)ямігі і (С,с)віс-лачы. Гэта была пераважна бедната якая працавала на багатых а сама мела толькі хлеб(а,у) кавалак на жы(ц,цц)ё ды якую апранаху на кожны дзень. Але як толькі наб(е,я)галі заваёўнікі мінчане (у,ў)мелі абараня(ц,цц)а. Пяц(ь?) разоў горад выгараў ад пажар(а,у) (да)шчэнту і зноў а(д,т)будоўваў-ся. Такая была ў лю(д,дз)ей любоў да роднага мес(т,ц)а воля каб ж(і,ы)ць ладзіць новую спадчыну.   

 

Варыянт 2

 

Дзейнасць Францыска Скарыны склала цэлую эпоху ў культурным жы(ц,цц)і беларускага народ(а,у) i са(д,дз)ейнiчала яго сацы(а,я)льнаму i нацы(а,я)нальнаму абудж(е,э)(н,нн)ю. Яна зрабiла в(е,я)лiкi (у,ў)плыў на культурнае раз(ь?)вi(ц,цц)ё нашых (братоў)сусе(д,дз)яў pycкix i (у,ў)краiн-цаў якiм так(сама) адр(э,а)саваў сва(е,i) выда(н,нн)i в(е,я)лiкi ас(ь)ветнiк i пакiнула значны с(ь?)ле(д,т) у гiсторыi культуры ч(е,э)шскага i лiтоўскага народаў... Клапо(т,ц)ячы(сь,ся) пра ас(ь?)вету для простых лю(д,дз)ей даў iм першую друкава(н,нн)ую кнiгy на роднай мове а пераклаўшы "Бiблiю" на беларускую мову ён тым самым уз(ь?)нiма(л,ў) гэтую мову да ўзроўн(ю,я) класiчных моў (Я,Е)ўропы. Такой гiган(тс,ц)кай асобай як Францыск Скарына мог(бы) ганары(ц,цц)а кожны наро(д,т).

(С,3) дзейнас(ц,цц)ю в(е,я)лiкага палачанiна з(ь?)вязана далейшае раз(ь?)вi(цц,ц)ё кнiгадрукава(н,нн)я на Бeлapyci i ўз(ь?)нiкне(н,нн)е яго ў Pacii на Украiне. Kнiгi Скарыны раз(i,ы)шлi(сь,ся) па ўсёй У(с,з)ходняй (Я,Е)ўропе ix стара(н,нн)а пepaпicвaлi i ра(з,с)паўсю(дж,ж)валi. Яны пера-маглi хоць i было ў ix н(е,я)мала ворагаў.

Варыянт 3

 

Максім Багдановіч... Кароткі быў яго жы(ц,цц)ёвы век. Ён вым(е,я)ра-е(ц,цц)а два(д?)ца(ц,цц)ю пя(ц,цц)ю гадамі. Многія літ(е,а)ратары ў такім узрос(т,ц)е толькі пачынаюць тварыць. Ён жа закон(ь?)чыў. І можа таму што пра(д,ч)чуваў блі(з,с)кую ра(з,с)вязку сп(е,я)шаўся працаваў (не)шкаду-ючы сябе.

У яго (не)было зацягнутага перы(а,я)ду вучнёўства. Пра сябе як паэта ён заявіць адразу і адразу(ж) упэўне(н,нн)ай хадой по(і,й)дзе наперад пера-адольваючы ця(ж,ш)касці. А іх было (не,ня)мала.

Толькі пяць гадоў жыў ён на Беларусі. Астатняе жы(ц,цц)ё пра(і,й)шло (па)за яе межамі. Таму родную мову на якой раша(е,я)цца тварыць           давядзе(ц,цц)а вывучаць па бацькавы(м,х) этнаграфічны(м,х) запіса(м,х) ды па кніга(м,х). І (на)перакор в(е,я)лікадз(е,я)ржаўным с(ь?)кептыкам якія (не)прызнавалі за белару(с,сс)кай мовай яе самастойнасці дакажа што яна (ні)колькі (не)бяднейшая і (не)горшая за ін(ь?)шыя мовы што ёй падуладны (у,ў)се віды і жанры зведа(н,нн)ыя і асво(е,я)ныя выс(о,а)каразвітымі літ(е,а)ратурамі і што на ёй можна пас(ь?)пяхова перадаваць найтанчэйшыя а(д,т)ценні чалавечых пачу(ц,цц)яў.

Варыянт 4

 

Скупое зімовае со(л?)нца све(т,ц)іць над Н(е,я)свіжам. У вянк(е,у)      старых клёнаў і ліп стаіць помнік. Павее ветрык і белыя кры(с,ш)талікі іне(я,ю) асыпаю(ц,цц)а на бронзавага (С,с)ымона (Б,б)уднага ярка (у,ў)с-пых(і?)ваюць на сонц(э,ы). А (С,с)ымон (Б,б)удны горда трымае ў адной ру(ке,цэ) кнігу “Катэхізіс” а другой нібы перагортвае яе старонкі запрашае пачытаць.

(Не)падалёку ад помнік(а,у) знаходзі(ц,цц)а друкарня імя (С,с)ымона (Б,б)уднага. Побач славуты кас(ь?)цёл якому чатыр(э,ы)ста гадоў старыя мурава(н,нн)ыя будынкі. Здае(ц,цц)а (на)міг трапля(е,і)ш у той час калі жыў у Н(е,я)свіжы чалавек які так многа зрабіў для нас беларусаў.

(С,с)ымона (Б,б)уднага справ(е,я)дліва называюць в(е,я)лікім гуманістам ас(ь?)ветнікам філосафам філолагам гісторыкам. Прадаўжальнік справы (Ф,ф)ранцыска (С,с)карыны ён жыў у эпоху (А,а)драджэння калі в(е,я)лася барац(ь?)ба новых погл(е,я)даў і ідэй з тымі што аджылі свой век. (С,с)ымон (Б,б)удны выступаў супраць ф(е,і)адалаў якія прыгн(е,я)талі народ. Ён лічыў што (у,ў)се лю(д,дз)і багатыя і бедныя павінны быць ро(в,ў)нымі пер(а,е)д законам пер(а,е)д судом. Каб (с,ш)час(т?)ліва жыць патрэб(е,і)н мір. Войны падз(е,я)ляў на справ(е,я)длівыя калі адстойваюць сваю Радзіму і на заваёўні(тс,ц)кія злачы(н,нн)ыя.

 

Варыянт 5

У (не)прыкметнай л(е,я)сной вёса(ч,ц)цы каля в(е,я)лікай ракі жыве (не)старая яшчэ жан(ь?)чына. У яе добрая а(т,д)будава(н,нн)ая ў пас(ь?)ля-вае(н,нн)ы час хата якая (не)калі р(о,а)знагалоса гучала дзі(т,ц)ячымі галаса-мі. Цяпер тут (т,ц)ішыня. (Не)в(е,я)лікая гаспадарка і вол(ь?)ны час запоў-не(н,нн)ы ўспамінамі аб тым даўнім вае(н,нн)ым леце калі гэтая жанчына тады маладая дз(е,я)ўчына страціўшы бац(ь?)коў сабрала пад уцалелым дахам паўтузіна асірацелых на вайне дз(е,я)цей на доўгія гад(а,ы) стаўшы для іх маці стар(е,э)йшай с(е,я)строй выхавал(ь?)ніцай. Ішлі гады дзеці вучыліс(ь,я) сталелі і разыходзіліс(ь,я) з л(е,я)снога прыстанк(а,у) па сваі(м,х) (не,ня)зведаны(м,х) дарога(м,х). І вось настала хвіліна калі яна ра(з,с)віталас(ь,я) з апошнім і засталас(ь,я) ў ха(т,ц)е адна. Яна (не)шкадуе аб сваім (не,ня)лё(г,х)кім лёс(е,у) які шмат у чым вызначыла яе дабрыня што праявілас(ь,я) ў ця(ж,ш)кую га(д,дз)іну.

Усё далей у (не)зваротнае мінулае ад(ы?)хо(д,дз)іць гэтая самая в(е,я)лі-кая вайна але шрамы ад яе яшчэ часам прагляд(ы?)ваюць (у,ў) наш(а,ы)м жы(ц,цц)і. Мінула стол(ь?)кі гадоў а пам(е,я)ць аб ёй жывая (у,ў) св(е,я)до-мас(ь?)ці народ(а,у) у сэр(д?)цах людзей.

 

Варыянт 6

 

Купал(л,ь)е святкуюць яшчэ з часоў язычні(тс,ц)тва. Праўда тады яго адзначалі ў перы(а,я)д летняга с(о,а)нцастаяння калі быў самы до(л,ў)гі дзень і прырода дасягала на(і,й)вышэйшага росквіт(а,у).

Калі на Русі і ў ін(ь?)шых мяс(ь?)цінах прынялі хрысці(а,я)нства царква прымеркавала св(е,я)ткаванне (К,к)упал(л,ь)я да сёмага ліпен(я,ю) дня на-ра(д?)жэння Івана Прадцечы. Св(е,я)ткаваць пачалі (ў)ноч з шостага на сёмае ліпен(я,ю). (У)дзень дзяўчаты (з,с)біралі розныя зёлкі сушылі кааб захаваць іх як (ч,ц)удадзейныя лекі плялі вянкі і варажылі на ва(д,дз)е. Но(ч,чч)у (з,с)біраліся каля кастр(а,у) вадзілі карагоды танцавалі скакалі праз агонь.

Фантазія людзей нарадзіла л(е,я)генду згодна з якой (а)поўначы з шостага на сёмае ліпен(е,я) ў гу(с,ш)чары лес(а,у) зацв(і,я)тае папараць(кветка) якая можа даць чалавеку празорлівасць і (не)абмежаваную сілу вечную   маладос(т,ц)ь здольнасць разумець мову раслін і жывёл. Гэтая л(е,я)генда нарадзілася вел(ь?)мі да(в,ў)но калі думалі што ўсялякая рас(ь?)ліна павінна ўтвараць кветку а ад яе насе(н,нн)е каб прадоўжыць свой род на зямл(е,і).

 

Варыянт 7

 

Люблю гл(е,я)дзець на р(а,э)ку в(е,я)сной калі паво(д,т)ка затапляе луг(а,і) на цэлыя кіл(о,а)метры калі бурліць віруе раз(ь, ')юшаная вада  зносячы ў нізо(в,ў)е ўсё што трапілася на яе шлях(е,у) бярве(н,нн)е дошкі змытыя кусты вербалоз(а,у) а то і дрэвы падмытыя і вырваныя з ка-рэн(н,ь)ем. Люблю гл(е,я)дзець (у)летку калі рака (і,й)скрыцца пад першы-мі промн(е,я)мі со(л?)нца і раптам (не)дзе (па)сярэдзіне ўзляціць над спалоханай вадою з(е,я)ленаваты (с,ш)чупак ці плясне па вадзе шырок(е,і)м хвастом хітры бабёр палохаючы ціка(в,ў)нага да ўсяго рыбалова. Люблю паз(е,і)раць у празрыстыя струмені восен(н,ь)ю калі ў(з,с)цілае раку жо(л,ў)тае лісце б(е,я)роз і (в?)ольхаў што густа стаяць абапал ракі калі са с(ь?)вістам пранося(ц,цц)а ні(з,с)ка над вадою апошнія чаро(д,т)кі дзікіх кач(а,э)к і ціхі сум павуці(н,нн)ем павісае над пац(е,я)мнелымі журботнымі паплавамі. 

І цяпер аз(е,і)раючыся праз смугу час(а,у) назад у тое (с,ш)чымліва(ра-даснае) дзяцінства (у,ў)сведамляеш якую (не)паўторную дабрыню і спагад-лівас(ь?)ць дала нам усім (Р,р)адзіма нашых бац(ь?)коў (у,ў)сведамляеш у якім (не)аплатным да(л,ў)гу мы перад ёю.

 

Варыянт 8

 

Ці мала на с(ь?)веце (ч,ц)удоўных мясцін?

Давялося мне пабываць (у,ў)сюды. Бываў я на поўдн(е,і) і на далёкай поўнач(э,ы) захапляўся (не)разгаданым (ч,ц)удам прыроды паўночным (з,зз)яннем. Ласкавы со(л?)нечны поўдз(е,і)нь казачныя прасторы (Ч,ч)орна-га мора высокія снежныя горы (К,к)аўказа пакінулі (не)забыўны (у,ў)спамін аб іх гордай і ветлівай ц(е,я)плыні.

Так на свеце вел(ь?)мі многа прыгожых мяс(т,ц)ін добрых людзей (с,ш)чырых сяброў. Мабыць (ні)чога лепшага за іх на свеце н(е,я)ма. Аднак дзе(б) я (ні)быў якія(б) (ч,ц)уды (ні)здзіўлялі перад маімі вачыма заўсёды (з,зз)яла прамяністае с(ь?)вятло роднага м(е,я)стэчка дзе жылі бац(ь?)кі і бац(ь?)кі маіх бац(ь?)коў дзе я сам (у)першыню захапіўся (с,ш)чодрай со(л?)нечнай прамяністас(ц,цц)ю пахам кветак на ша(л,ў)ковых мурожных лугах спевам жаваранка пад высокімі сінімі н(е,я)бёсамі. Вось так і хоча(ц,цц)а прыгадаць кожны куточ(а,е)к кожную сц(е,я)жынку у(з,с)горачак і лагчынку дзе над люстрам блакітным нашага аз(е,я)рка з(е,і)хацяць празрыстыя (в?)облакі.

 

Варыянт 9

У прыродз(е,і) можна назіраць дзі(в,ў)ную з(ь, ')яву. Мёртвая халодная і (не)прыступная скала прастаіць міл(ь,і)ёны гадоў вытрывае гарачую спёку і тр(а,ы)скучыя марозы дажджы ды навал(ь?)ніцы. А вось такое мален(ь?)кае насе(н,нн)е б(е,я)розы мікр(о,а)скапічная і кволен(ь?)кая крупінка трапіўшы (у,ў) ра(з,с)коліну скалы і пус(т,ц)іўшы карэ(н,нн)е з часам пранікае (у,ў)сё глыбей (у,ў) цвердзь. І праз нейкі час настае момант калі (не)прыступная скала якая пам(е,я)тае іхтыяза(в,ў)раў і мамантаў раптам (не)вытрымлівае націск(а,у) бярозкі і ра(з,с)сыпае(ц,цц)а. Бо здаровы і дужы расток заўсёды знойдзе разумную дарогу каб прабі(ц,цц)а да со(л?)нца да кісларод(а,у) да сокаў. Гэтак і з ч(а,е)лавекам. Не (у,ў) асаблівым р(о,а)зуме не (у,ў) фізічнай сіл(е,і) не (у,ў) прыгажосц(е,і) яго моц. Значэ(н,нн)е яго (у,ў) мэц(е,і) (у,ў) велічы сэр(д?)ца (у,ў) сутнасц(е,і) імкненняў.

Творчасць вынік фізі(а,я)лагічнай патрэбы вынік інстынкт(а,у) дзеяння. Такога(ж) магутнага як прывяза(н,нн)асць (у,ў) ч(а,е)лавека да родных мяс(т,ц)ін патрэба ў дзіцяц(е,і) пераадольваць перашкоды (у,ў) птушкі с(ь?)пяваць а (у,ў) рыб плысц(ь,і) супроць цячэ(н,нн)я горнай ракі.

 



Варыянт 10

 

Без канца можна ехаць па сельскі(м,х) дарога(м,х) і (ні)колі (не)пера-стаць любавацца ўсім навакол(л,ь)ем. Мінулася (не)вялічкае аз(е,я)рко што кра(е,я)м па(д,т)ступіла да самай дарогі. Па нізкім травяністым бера(гу,зе) вузен(ь?)кая сц(е,я)жынка вяла да прымкнутага чоўна. Так і (з,с)давалася што тут ад шум(а,у) наш(а,э)й машыны падыму(ц,цц)а і закружаць імклівыя куртатыя качкі. Пасля пацягнуўся шырокі поплаў з тою празрыстаю сініз-ною далечы ад якой замірае сэр(д?)ца. Кіл(о,а)метр(а,ы) праз тры пачаўся лес і тут (ад)разу стала спакойна і ціха.

Можа таму белару(с,сс)кі ч(а,е)лавек прывык да роздум(а,у) і жы(ц,цц)ё-вай развагі што (с)прадвеку зна(л,ў)ся з л(е,я)самі. Прырода (у,ў)мее гава-рыць і ствараць і настрой і лагоду толькі трэба (у,ў)мець яе слухаць. Як у люстэрка глядзі(ц,цц)а ў прыроду ч(а,е)лавек і бярэ ад яе душэ(в,ў)насць і ласку і мудрасць. Мабыць па(д,т)глядаючы іх пісаў (Я,я)куб (К,к)олас свае “Казкі жыцця” сабра(в,ў)шы ў гэтых абразках глыбін(у,ю) народнай душы.

Гл(е,я)дзіш(ь?) і гл(е,я)дзіш(ь?) як мінае(ц,цц)а падлесак і кожны раз усё нова і с(ь?)вежа і хораша. То міл(ь?)ганула палянка то малады ра(д,т)камі пасаджаны хвойнік з мя(г,к)кім сіваватым колерам шыпулек. То голы (у,ў)сыпаны шышкамі дол то параснік траў верасоў дз(е,я)разы.

Заданне 2

Перакладзіце на беларускую мову і праскланяйце словы і словазлучэнні.

 

Узор выканання:

Синяя река – сіняя рака

Н. сіняя рака

Р. сіняй ракі

Д. сіняй рацэ

В. сінюю раку

Т. сіняй ракой

М. (у) сіняй рацэ

Варыянт 1

1 доработанная рукопись;

2 библиотека;

3 четыре выполненных варианта;

4 восемьсот семнадцать экземпляров.

Варыянт 2

1 очередная перепись;

2 республика;

3 три напечатанных статьи;

4 двести семьдесят восемь наименований.

Варыянт 3

1 общий интерес;

2 математика;

3 целых две недели;

4 триста двадцать восемь страниц.

Варыянт 4

1 абсолютное большинство;

2 физика;

3 четыре прочитанных страницы;

4 пятьсот сорок семь рублей.

 

Варыянт 5

1 избирательный округ;

2 электротехника;

3 два лучших студента;

4 шестьсот девяносто восемь приборов.

Варыянт 6

1 неправильная дробь;

2 дуга;

3 три подготовленных рукописи;

4 четыреста пятьдесят шесть аудиторий.

Варыянт 7

1 офицерская шинель;

2 тревога;

3 две прочитанных повести;

4 девятьсот семнадцать компьютеров.

Варыянт 8

1 древняя летопись;

2 победа;

3 четыре научных лаборатории;

4 четыреста семьдесят пять дипломов.

Варыянт 9

1 железнодорожная насыпь;

2 хозяйство;

3 три подвижных состава;

4 восемьсот тридцать девять посетителей.

Варыянт 10

1 пятиэтажное здание;

2 сварка;

3 два дипломных проекта;

4 двести пять сотрудников.

Заданне 3

Падбярыце па 3 выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стыля-вой прыналежнасці.

 

Узор выканання:

Публіцыстычны стыль: тэхналогія поспеху, імклівы час, скарбы народнай мовы.

 Глыбока авалодаўшы фразеалагічнымі скарбамі народнай мовы, паэт не толькі выкарыстаў гатовае, але і сам стварыў афарыстычныя выслоўі: “І авечка, хоць дурная, // А ваўка ж пазнае!” (“Воўк і авечка”), “Не надта свабодна ў гэтай свабодзе” (“Быў у чысцы”).

Навуковыя дасягненні ў наш імклівы час сталі вынікам дзейнасці вялікіх калектываў вучоных.

Творчая індывідуальнасць і самабытнасць, пачуццё асабістай адказнасці і абавязку перад чалавецтвам, як і раней, застаюцца галоўнымі ідэйна-маральнымі якасцямі і тэхналогіяй поспеху вучонага.

Навуковы стыль: электрамагнітныя ўзбурэнні, эксперыментальныя дадзеныя, электрамагнітная тэорыя.

Электрамагнітныя ўзбурэнні – гэта ваганні хвалевага характару.

Фармуляваць вывады можна толькі тады, калі атрыманы і апрацаваны эксперыментальныя дадзеныя.

Стварыць класічную электрамагнітную тэорыю стала магчыма толькі тады, калі была прынята ідэя неперарыўнасці матэрыі.

 

Афіцыйна-справавы стыль: рэгістрацыя малога прадпрыемства, плацёжнае даручэнне, кіраванне фінансавымі справамі.

Просім зарэгістраваць заснаванае нашай арганізацыяй арэнднае малое прадпрыемства і згадзіцца з вызваленнем яго ад выплаты адлічэнняў ад прыбытку ў мясцовы бюджэт да студзеня 2009 года.

Плацёжнае даручэнне аб унясенні платы за рэгістрацыю.

Маю значны вопыт у кіраванні фінансавымі справамі, звязанымі з дзейнасцю прадпрыемства.

Заданне 4

Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці 10 словазлучэнняў ці слоў тэрміналагічнага характару і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

 

Узор выканання:

1 Одиобатический процесс – адыябатычны працэс

Працэс змены стану фізічнага цела, што адбываецца без цеплаабмену з навакольным асяроддзем.

2 Аксиома – аксіёма

1. суджэнне, якое прымаецца без доказу як зыходнае палажэнне навуко-вай тэорыі; 2. перан. відавочная, агульнавядомая ісціна.

3 Октаедр – актаэдр

Мат. цела, абмежаванае васьмю правільнымі трохвугольнікамі; васьмі-граннік.

4 Алгоритм – алгарытм

Сукупнасць правілаў, якія дазваляюць чыста механічна рашыць любую задачу з класа аднатыповых задач.

5 Алгебраическая функция – алгебраічная функцыя

Функцыя, звязаная з незалежнай пераменнай велічынёй алгебраічным ураўненнем.

6 Оптимизация процесса управления – аптымізацыя працэсу кіравання

Выбар найлепшага варыянта з некалькіх магчымых у кіраванні працэ-сам.

7 Биномиальные коэффициенты – бінаміяльныя каафіцыенты

Каафіцыенты ў раскладанні бінома Ньютана.

8 Бинормаль – бінармаль

Мат. нармаль крывой, перпендыкулярная да яе галоўнай нармалі.

9 Блок-схема – блок-схема

Схема прылады, апарата, машыны, дзе асобныя састаўныя вузлы (блокі) маюць выгляд прамавугольнікаў, а сувязь паміж імі паказана лініямі са стрэлкамі.

10 Вокодер – вакодэр

Від тэлефоннай сувязі з перадачай інфармацыі ў закадзіраваным відзе.

 

Заданне 5

Падбярыце тэкст па спецыяльнасці на рускай мове, у якім былі б дзее-прыметныя і дзеепрыслоўныя словазлучэнні, і перакладзіце яго на беларус-кую мову (100 самастойных слоў).

 

Узор выканання:

Передача данных для ЭВМ

Использование вычислительных машин (ЭВМ) привело к созданию большого числа вычислительных центров (ВЦ), в которых проводятся различные расчёты, обрабатываются материалы, необходимые для планирования и управления народным хозяйством. ВЦ располагаются в крупных городах и должны обрабатывать материалы, поступающие к ним от предприятий и учреждений, расположенных на прилежащей к ним территории. ВЦ должны быть связаны с предприятиями и между собой каналами связи для возможности обмена обрабатываемыми материалами и передачи уже обработанных материалов вышестоящим предприятиям или организациям. Это вызывает необходимость передачи большого объёма информации по каналам электрической связи в цифровом виде. Передача этой информации, так называемая передача данных, – одна из новых и очень важных отраслей электрической связи.

Особенности передачи данных – большая скорость передачи сигналов по сравнению с телеграфной связью (ведь скорость работы ЭВМ очень велика) и очень высокая точность – достоверность передачи.

 

Перадача даных для ЭВМ

 Выкарыстанне вылічальных машын (ЭВМ) прывяло да стварэння вялікай колькасці вылічальных цэнтраў (ВЦ), у якіх праводзяцца розныя разлікі, апрацоўваюцца матэрыялы, неабходныя для планавання і кіравання народнай гаспадаркай. ВЦ размяшчаюцца ў буйных гарадах і павінны апрацоўваць матэрыялы, якія паступаюць да іх ад прадпрыемстваў і ўстаноў, размешчаных на прылеглай да іх тэрыторыі. ВЦ павінны быць звязаны з прадпрыемствамі і паміж сабой каналамі сувязі для магчымасці абмену апрацоўваемымі матэрыяламі і перадачы ўжо апрацаваных матэрыялаў вышэйстаячым прадпрыемствам і арганізацыям. Гэта выклікае неабходнасць перадачы вялікага аб'ёму інфармацыі па каналах электрычнай сувязі ў лічбавым відзе. Перадача гэтай інфармацыі, так званая перадача даных, – адна з новых і вельмі важных галін электрычнай сувязі.

Асаблівасці перадачы даных – вялікая хуткасць перадачы сігналаў у параўнанні з тэлеграфнай сувяззю (бо хуткасць працы ЭВМ вельмі вялікая) і вельмі высокая дакладнасць – даставернасць перадачы.

 

Заданне 6

Знайдзіце і запішыце адказ на пытанне.

 

Узор выканання:

«Беларуская мова сярод іншых моў свету».

 

Мовы свету не існуюць ізалявана адна ад адной, яны раскласіфікаваны па сем'ях, групах, падгрупах. Моўная сям'я – вялікая суполка моў, якія ўзыходзяць да аднаго або некалькіх блізкіх старажытных дыялектаў. Выдзяляюць індаеўрапейскую, цюркскую, аўстра-азіяцкую, фіна-угорскую і іншыя моўныя сем'і.

Індаеўрапейская сям'я – адна з самых вялікіх у свеце. Сёння амаль кожны другі чалавек на планеце гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Індаеўрапейская моўная сям'я складаецца з шаснаццаці груп, у яе ўваходзяць і некаторыя асобныя мовы.

Індыйская моўная група ўключае такія мовы, як хіндустані, раджастхані, пенджабі, бенгалі, орыя, біхары, маратхі, цыганскую мову. Да яе належаць таксама мёртвыя мовы: ведыйская (на ёй напісаны вядомы збор свяшчэнных тэкстаў «Веды») і санскрыт.

Іранская група моў уключае персідскую, таджыкскую, курдскую, афганскую, шугнанскую, асецінскую, рушанскую, ягнобскую і іншыя жывыя мовы. Да гэтай жа групы належаць і мёртвыя старажытнаперсідская, мідыйская, сагдыйская, парфянская, скіфская мовы.

Балтыйская моўная група ўключае жывыя літоўскую, латышскую мовы і мёртвую прускую.

Даволі шырока распаўсюджана ў Еўропе германская моўная група, яна падзяляецца на паўночнагерманскую падгрупу (дацкая, нарвежская, ісланд-ская, шведская і фарэрская мовы), заходнегерманскую падгрупу (нямецкая, англійская, галандская, фламандская, новаяўрэйская і іншыя мовы); усходне-германская падгрупа прадстаўлена ўжо мёртвымі мовамі (гоцкай, бургундскай і вандальскай).

Да мёртвай цяпер ужо лацінскай мовы ўзыходзіць уся раманская група моў (іспанская, французская, партугальская, італьянская, правансальская, сардзінская, каталанская, румынская, малдаўская, рэтараманская).

Кельцкая група моў уключае ў сябе ірландскую, шатландскую, брэтон-скую, валійскую, гальскую мовы.

Адной з самых вялікіх моўных груп з'яўляецца славянская, яна падзяля-ецца на тры падгрупы: заходнеславянскую (польская, чэшская, кашубская, славацкая, верхне- і ніжнесербскалужыцкая і мёртвая палабская мовы), усходнеславянскую (руская, беларуская і украінская мовы) і паўднёва-славянскую (балгарская, македонская, сербская, харвацкая, славенская і мёртвая стараславянская мовы).

Такім чынам, індаеўрапейскую моўную сям'ю можна прадставіць у вы-глядзе разгалінаванага дрэва, асобныя галінкі якога прадстаўлены моўнымі сем'ямі і асобнымі мовамі.

 

Варыянт 1

Мова і маўленне. Асноўныя тыпы маўлення.

Варыянт 2

Функцыі мовы ў грамадстве.

Варыянт 3

Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.

Варыянт 4

Лексічнае значэнне слова. Мнагазначнасць і аманімія ў беларускай лексіцы.

 

Варыянт 5

Сінонімы, іх тыпы і асаблівасці ўжывання.

Варыянт 6

Спрадвечна беларуская лексіка ў складзе беларускай мовы.

Варыянт 7

Запазычаная лексіка ў складзе беларускай мовы.

Варыянт 8

Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.

 

Варыянт 9

Тэрміны і прафесіяналізмы ў складзе беларускай лексікі.

Варыянт 10

Актыўная і пасіўная лексіка ў складзе беларускай мовы.


ДАДАТАК А

(інфармацыйны)


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 291; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.438 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь