Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
У чым выяуляецца сацыяльная прырода мовы?Стр 1 из 5Следующая ⇒
Якія яшчэ функцыі, акрамя камунікатыунай, выконвае мова? У чым іх сутнасць? На базе дзвюх асноўных функцый мовы развіваюцца іншыя, больш прыватныя. У складзе камунікатыўнай функцыі вылучаюцца, напрыклад,рэгулятыўная, ці фатычная, пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой, і акумулятыўная – функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісторыі, нацыянальнай самасвядомасці народа. У складзе пазнавальнай функцыі вылучаюць намінатыўную – функцыя наймення прадметаў, з'яў рэчаіснасці і эмацыйную – функцыя выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою. Словы з’яўляюцца яшчэ і сродкам мастацкай творчасці. Таму з камунікатыўнай і пазнавальнай функцыямі звязана эстэтычная, ці паэтычная, сутнасць якой у здольнасці мовы ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека не толькі зместам, але і самой вонкавай формай: гучаннем, адборам слоў, іх спалучэннем. Гэтая функцыя праяўляецца ў імкненні да рытмічнасці, мілагучнасці, вобразнасці маўлення. Вельмі важнай функцыяй мовы з'яўляецца этнічная, калі мова выступае прыкметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі. Асабліва выразна гэтая функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе існуе культурна-моўная асіміляцыя аднаго народа другім. Мова ў такім выпадку з'яўляецца фактарам еднасці этнасу. Народ імкнецца захаваць яе як сведчанне сваёй нацыянальна-гістарычнай адметнасці і культурна-духоўнай самабытнасці. Для беларускай мовы гэтая функцыя набывае асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі пры ўмове валодання нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай спадчынай, культурай і мовай.
Як суадносяцца мова и мауленне? Мова – сістэма знакаў (фанетычных, лексічных, граматычных, моўных адзінак), якая выконвае камунікатыўную функцыю і служыць у грамадстве для забеспячэння патрэб сувязі паміж яго членамі. У моўнай сістэме вылучаюцца гукавыя адзінкі: фанема, фанетычнае слова, маўленчы такт, фанетычная фраза. Побач з сістэмай гукавых адзінак існуе сістэма знакавых адзінак (марфем, слоў, словазлучэнняў і сказаў). Cпосабам існавання і праяўлення мовы з’яўляецца маўленне – спосаб перадачы думак праз мову, пры дапамозе і праз пасрэдніцтва мовы, гэта валоданне моваю, працэс моуных зносін паміж людзьмі. Маўленчай формай паведамлення, адзінкай звязнага маўлення выступае тэкст.
Якімі славутымі іменамі нашых суайчыннікау звязаны “залаты век” у гісторыі беларускай культуры, літаратуры і мовы? Першадаследнікі залатога веку- Вацлаў Ластоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Максім Гарэцкі. Дзейнасць Францішка Скарыны, яго выданне кніг у Празе (1517-1519)(першая кніга- Псалтыр, Пяцікніжжа) і ў Вільні («Малая падарожная кніжка» і Апостал). Выдатныя творы «Пруская вайна» (1516) Яна Вісліцкага і «Песня пра зубра» (1519) Міколы Гусоўскага. Першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарня начала дзейнічаць у 1550 — 1570 гг. у Бярэсці пад апекай канцлера Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Радзівіла Чорнага. Першая кірылічная кніга у межах сучаснай Беларусі была надрукавана у Нясвіжы (1562). У XVI ст. друкарні існавалі і ў іншых мястэчках Беларусі: Заблудаве, Лоску, Цяпіне. У Заблудаве рускія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец вьщалі "Евангелле вучыцельнае" (1569). Вядомым грамадска-палітычным дзеячам пратэстанцкага кірунку быў Сымон Будны, выдаў на бёларускай мове свой "Катэхізіс". Васіль Цяпінскі заснаваў друкарню, дзе выдаў "Евангелле", тэкст якога надрукаваў на царкоўнаславянскай і беларускай мовах. Пачатко-выя і сярэднія школы былі адкрыты у Вільні, Бярэсці, Пінску, Слуцку, Менску і Магілёве. Выдатным дасягненнем усей старажытнай культуры ўсходніх славян былі зборнікі Сімяона Полацкага (1629—1680) "Псалтыр рыфмаваная", "Вертоград многоцветный" і "Рифмологион". Што вывучае арфаграфія? Арфаграфія – 1.Раздзел мовазнауства, вывучае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме. 2.Сукупнасць правілаў мовы. Сістэма арфаграфічных правілаў павінна быць стабільнай, устойлівай і абавязковай. Арфаграфія – не проста сукупнасць правілаў, але і аб’ектыўная заканамерная сістэма, якая склалася гістарычна, не пярэчыць фанетычным законам мовы, адпавядае граматычнаму ладу мовы і адлюстроўвае спецыфіку формазмянення мовы. 39. Якія прынцыпы правапісу з*яуляюцца вядучымі у сучасная беларускай мове? Прынцып арфаграфіі – заканамернасць, на якой будуюцца і аб’ядноуваюцца у групы канкрэтныя правілы апісання. У беларускай мове 2 асноўныя прынцыпы, якія закранаюць правапіс галосных і зычных. Фанетычны – напісанне слоў поўнасцю адпавядае іх літаратурнаму вымаўленню, і Фанематычны(Марфалагічны) – фанема у моцнай і слабай пазіцыі перадаецца адной літарай, што забяспечвае аднастайнае напісанне марфем.
40. У чым сутнасць фанетычнага прынцыпу? Якія правілы грунтуюцца на ім?
У чым выяуляецца сацыяльная прырода мовы? Уявіць сённяшняе жыццё без мовы немагчыма. Усе тыя сувязі, якія існуюць паміж людзьмі, цалкам грунтуюцца на мове. Дзякуючы мове мы можам карыстацца ўсімі назапашанымі чалавецтвам ведамі, разам з тым яна з’яўляецца галоўным сродкам зносін людзей, моваю ахоплены ўсе сферы духоўнага і матэрыяльнага жыцця грамадства. Як жа вызначаецца навукай сутнасць, існасць мовы? На самой справе мова – з'ява біялагічная і псіхічная, але ў тым сэнсе, што ў чалавеку генетычна закладзена здольнасць авалодаць мовай, г.зн. ён валодае псіхафізіялагчным механізмам, які забяспечвае магчымасць маўлення. Але рэалізаваць гэтую здольнасць чалавек можа толькі ў стасунках з іншымі людзьмі – носьбітамі пэўнай мовы. Мова не перадаецца, як іншыя біялагічныя прыкметы, у спадчыну кожнаму канкрэтнаму чалавеку. Чалавек вучыцца мове ад іншых людзей, сама па сабе яна не сфарміруецца нават у генія. Кожны чалавек валодае не мовай увогуле, а канкрэтнай мовай (ці мовамі), што належыць пэўнаму народу. У гэтым праяўляецца дваісты характар мовы: з аднаго боку, яна з'ява індывідуальная, бо ўласціва чалавеку. Яна дапамагае кожнаму індывідууму заявіць аб сабе як пра арыгінальную асобу, са сваім духоўным светам, інтэлектуальным патэнцыялам. З другога боку, – з'ява грамадская (ці сацыяльная), бо належыць канкрэтнай грамадскай супольнасці. Сацыяльная прырода мовы заключаецца найперш у тым, што яна аснова і форма грамадскай свядомасці і разам з тым унікальны і універсальны сродак зносін людзей, феномен духоўнай культуры чалавецтва. Такім чынам, мова – з’ява грамадская, якая ўзнікла на пэўным этапе развіцця чалавецтва і з’яўляецца вынікам прынцыпова новага якаснага ўзроўню развіцця чалавека і сацыяльнай арганізацыі грамадства. Мова забяспечвае бесперапыннасць этнічнага і культурнага развіцця любой грамадскай супольнасці на працягу яе гісторыі, з'яўляецца спосабам захавання адзінства народа ў прасторы і часе, формай трансляцыі ад пакалення да пакалення сацыяльнага вопыту і духоўнай культуры народа.
2. Як ія існуюць тэорыі паходжання мовы? У чым іх сутнасць? 3. Чаму камунікатыуная функцыя мовы з*яуляецца асноунай? Галоўная функцыя мовы –каммунікатыўная, таму што мова – гэта сродак зносін паміж людзьмі.
|
Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 1318; Нарушение авторского права страницы