Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Што абазначаюць тэрмины: индаеурапейская мова-аснова, усходнеславянская мова, беларуская нацыянальная мова, беларуская литаратурная мова?
У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і народнасныя. Сярод роднасных моў адрозніваюцца моўныя сем’і, группы і падгрупы. Па ступені роднасці індаеўрапейская сям’я падзяляецца на асобныя групы моў. Вучоныя налічваюць 16 моўных груп індаеўрапейскай сям’і: германская група (нямецкая, англійская, дацкая, шведская, ісландская і інш.), раманская група (іспанская, французская, партугальская, італьянская і інш.), балтыйская (літоўская, латышская і пруская мёртвая мовы). Славянская група моў індаеўрапейскай сям’і распадаецца на тры падгрупы – усходнеславянскую, якую складаюць беларуская, руская і ўкраінская мовы; заходнеславянскую, у якую ўключаюцца польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая і мёртвая палабская мовы; паўднёваславянскую, да якой адносяцца балгарская, македонская, сербская, харвацкая і мёртвая стараславянская мовы. Такім чынам, Беларуская мова належыць да славянскай группы індаеўрапейскай сям’і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы. Як і іншыя нацыянальныя мовы, беларуская мова існуе ў дзвюх формах: дыялектнай і літаратурнай. Дыялектная мова – гэта сукупнасць мясцовых гаворак, што бытуюць (у вуснай форме) на Беларусі. На сучасным этапе дыялекты не развіваюцца, а паступова разбураюцца. Перавага аддаецца вышэйшай форме нацыянальнай мовы – літаратурнай мове. Літаратурная мова – ўнармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамацтва. Існуе ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, мае разгалінаваную сістэму стыляў. 11. Якія этапы перадгісторыі і гісторыі беларускай мовы звязаны з датамі. а) Х — ХІІ стст.— час існавання Кіеўскай Русі. Адзіная ўсходнеславянская мова. «Слова аб палку Ігаравым», летапіс «Аповесць мінулых гадоў», «Жыціе Еўфрасініі Полацкай»; б) ХІІІ — п. ХІV ст. — эпоха феадальнай раздробленасці, развіццё асобных усходнеславянскіх моў (аканне, дзеканне, цеканне, зацвярдзенне зычных і інш.). ІІ этап. ХІV — ХVІІІ стст. (старажытная беларуская мова) а) ХІV — ХVІ стст. — у складзе ВКЛ канчаткова аформіліся беларуская народнасць і яе мова. Старажытная беларуская мова з ХIV ст. з'яўлялася дзяржаўнай мовай у ВКЛ i выкарыстоўвалася ва ўcix сферах гаспадарчага i грамадскага жыцця, ва ўрадавых установах, судзе, школе, дыпламатычнай перапiсцы. На працягу ХV — ХVII стст. на ёй створана i да нашага часу захавалася багатая пiсьмовая спадчына. Збераглася вялiкая колькасць справавых дакументаў. Сярод ix найбольш каштоўныя — Лiтоўская метрыка (apxiў урадавай канцылярыi ВКЛ, каля 600 тамоў); кнігі судовых i iншых запiсаў найбуйнейшых гарадоў Беларусi (Гродна, Мiнска, Брэста, Магiлёва, Полацка i г.д.); мастацкая перакладная i арыгiнальная лiтаратура; вершаскладаннi Андрэя Рымшы i Сiмяона Полацкага; Xроніка Быхаўца; Баркулабаўскі летапiс i iнш. Сведчаннем развiцця юрыдычнай думкі эпохi феадалiзму з'яўляецца створаны на старажытнай беларускай мове Статут Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага i Жамойцкага (1529, 1566, 1588 гг.) — адзiны ў Еўропе ХVI ст. збор законаў. Прыклaдамі вучэбнай лiтаратуры могуць cлужыць «Граматика словенска» Лаўрэнція Зізанія (1556), «Граматыка» Мялеція Сматрыцкага (1619), слоўнікі Лаўрэнція Зізанія, Памвы Бярынды. З’яўленне ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян кнігадрукавання (Ф.Скарына, С.Будны, М.Сматрыцкі, С.Полацкі і інш.). ХV – XVI стст. — «залаты век» у гісторыі культуры, літаратуры і мовы; б) канец ХVI — ХVIII стст. ВКЛ аб’ядноўваецца з Польскім каралеўствам у Рэч Паспалітую. Забарона беларускай мовы як афіцыйнай. ІІІ этап. ХІХ — пачатак ХХІ ст. (новая беларуская літаратурная мова): а) ХІХ ст. У 1840 г. Мікалай І выдае загад аб увядзенні рускага заканадаўства, забараняецца назва «Беларусь», ужываецца назва «Северо-Западный край». Беларускае нацыянальнае адраджэнне (Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, В.Дунін-Марцінкевіч, К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч і інш.); б) пачатак ХХ ст. Нашаніўскі перыяд: 1905 г. – прыняты закон аб свабодзе друку. Першыя чытанкі і буквары. 1906 г. — беларуская легальная прэса (“Наша Доля”, “Наша Ніва” — сімвалы нацыянальна-вызваленчага руху).
12. Якія помнікі усходніх славян дайшлі да нас? Што Вы пра іх ведаеце? |
Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 688; Нарушение авторского права страницы